Ёсьць другі тып сьветагляду: «ўсё істнуючае — неразумна». Тады нехапаючая папярэдняму тыпу актуальнасьць у грунтоўным перабудаваньні жыцьця кідаецца ў другую скрайнасьць. «Так далей жыць нельга», — любімы выраз Бакуніна, і бакунізм зьяўляецца найболей ясным прыкладам гэтага ультра-актыўнага сьветагляду.
«...мы стары сьвет зруйнуем
Да аснаваньня... А затым
Мы наш, мы новы сьвет збудуем.
Хто быў нічым, той будзе ўсім», -
так пяюць сучасныя актывістыя — прыхільнікі ІІІ Інтэрнацыяналу. Іх досьлед зроблены. Ад старой Расеі не засталося і каменя на камені. Грунт жыцьця стаў новым, але чаму ж у дэталях жыцьцё так прыкра падобна да старога?