Маргарита Спасцитирует9 часов назад
настаўнік, убачыўшы панну Марыну, - бо гэта была яна, - мімаволі спыніўся на адзін момант перад ёю: гэты незвычайна прыгожы твар як бы прычараваў яго. Разгледзеўшы панну Марыну зблізку, Лабановіч знайшоў, што такой слаўнай дзяўчыны ён яшчэ ні разу не бачыў. Цёмныя чыстыя вочы, крыху як бы чымся засмучоныя, пазіралі так панадна і з такою дабратою, што ад іх погляду рабілася лёгка на сэрцы! На высокі белы лоб навісалі чорныя-чорныя валасы і дадавалі яе твару яшчэ больш хараства. Тонкія замкнёныя вусны рабілі твар дзяўчыны разам з тым і крыху строгім і сур'ёзным.
  • Войти или зарегистрироваться, чтобы комментировать