Не, няпраўда, няцяжка мне! Часамі толькі. Гэта мінуты слабасці. Але кінем аб гэтым, не будзем гаварыць... я прашу цябе. Гэта расстройвае толькі, раскалупвае рану. І потым... ведаеш, Блонскі, едзь ты лепей. Мне цяжка з табой. Ты расслабляеш мяне. У мяне родзяцца нядобрыя пачуцці. Я не хачу быць жанчынай, толькі жанчынай. Я хачу быць чалавекам.