Старшыя браты — кожны паасобку — пабралі ў арэнду невялікія сялібы; самы малодшы прадаў сваю частку і выехаў у Амерыку, а вось ён — Васіль — таксама прадаў сваю долю і больш года прабаваў шчасця на фабрыках у горадзе. Аднаму пражыць неяк жа можна, але каб што сабраць, адлажыць — аніяк не ўдаецца; усё тая гарадская зараза —