Егор Мшарcard.quoted4 күн бұрын
Такі лёс кожнай шырокай ідэі, якая хоча абхапіць усё жыцьцё: яе ў Зах. Эўропе затруць, скароцяць, абцягнуць тысячамі компрамісаў. Яшчэ прыклад: эўрапэйскі соцыялізм. Другі Інтэрнацыянал, разбураны жыцьцём, цяпер шукае службовае пасады ў канцэлярыях капіталізму. Наагул, ў палітычным жыцьці ў праціўнасьць Усходу, дзе ня можа загінуць прынцып концэнтрацыі ўлады ў адных руках, або ў цара, або ў клясы, на Захадзе ўся ўлада падзелена паміж уладаючымі клясамі, але ніхто ня мае поўнасьці ўлады і ня зусім адапхнуты ад яе.
  • Комментарий жазу үшін кіру немесе тіркелу