Вясёла! Вецер сарочку паддувае, халадзіць. Скакунцы — стрык-стрык-цырр… — песеньку пяюць. Пад кустом жупаны ляжаць, і пясчанка з бруском стаіць, і Разбой іх сцеражэ, звіўся там. Бяроза сцень кідае, халадок дае. Пакошанай травою прыемна пахне, a наўкола красачак прыгожых і стаіць і ў пакосах ляжыць многа-многа!