— Ратуйце! Утапі-іўся! Гвалт, людзі, ратуйце!
Другія пастушкі збегліся на крык і далучылі свой лямант. Рыбак падбег першы. Скінуўшы адзежу, адважна рынуўся ён у ваду.
Збегліся людзі.
Старыя дубы стаялі спакойна, важна, як і заўсёды. Толькі галкі, спуджаныя людскім крыкам, пазляталі з дубоў ды сіваваронкі з сярдзітым карканнем кружыліся над дуплістымі дзеравякамі, як бы злуючы на тое, што патрывожыл