У канцылярыі, у шафе сярод «гражданских и уголовных дел», стаяла бутэлька з «царскімі слязьмі», як называлі тады гарэлку, да якой часта прыкладаўся Пятро Восіпавіч
«Цьфу! Якая гэта агіднасць! - думаў далей малады настаўнік. - Жывеш, складаеш планы, чагось шукаеш, чагось дабіваешся, спадзяешся, а прыйдзе час - і ты будзеш труп, гніль, спажытак чарвей».
Габрыня зараз жа выйшла і хутка вярнулася з сястрой, стройнаю чарняваю дзяўчынаю, гадоў шаснаццаці, з тонкімі, прыгожа абрысаванымі брывамі. Выраз яе цёмных акруглых вачэй часта змяняўся: то ў іх іскрыўся вясёлы смех і нахіл да жартлівасці, то адбівалася нейкае засмучэнне і тая сталасць, што рабіла ўражанне, быццам дзяўчына многа перадумала і перажыла.
назначаюцца экзамены, куды настаўнік павінен прыбыць са сваімі вучнямі
пане мой, паненкі адны сядзяць, а ён спаць заваліўся
умомант прыблізіўшы яго галаву, пацалавала,
Ад вашага сяла мне належыць дванаццаць пудоў трыццаць фунтаў жыта.
- Вы яго, панічок, частавацімеце? - шэптам спыталася бабка.
- А што?
- Не варта, панічыку! Гэта ж ён, панічок, прыехаў гарцы збіраць!
- Якія гарцы?
- Ссыпку з нашага вобчаства на школу!
- Каму ссыпку?
- Сабе, панічыку
А вельмі проста: усе кавалеры - сем пар вінных і сем пар нявінных і вы ў тым ліку - закахаліся ў панну Людмілу. У яе аж галава закружылася ад радасці і дух заняўся. Але яе засмучае адно: чаму не ўсе кавалеры нясуць падатак яе хараству? Я, калі хочаце, той гарбач у казцы «Царэўна - чырвоная краска», які не пакланіўся царэўне. І не буду ёй кланяцца
Паміж іншым, вамі цікавіцца адна паненка.
- Паненка? Якая?
- Такая, што ўсё аддай - і мала!
- Ну, хто ж такая?
- Кажа: хацела б пазнаёміцца з цельшынскім настаўнікам.
- Можа, завітанская чараўніца?
- Яна, калега, яна! Як гэта вы адгадалі?
- А ў мяне бабка - знахарка; я ў яе лекцыі па знахарству бяру.
- А ўсё ж такі цікава, чаму вы дагадаліся, што гэта яна?