Дзяцел, Лісіца і Варона
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабынан сөз тіркестері  Дзяцел, Лісіца і Варона

Анжела В.
Анжела В.дәйексөз келтірді3 ай бұрын
Дзяўбанула спачатку ў хвост, каб праверыць, ці сапраўды лісіца мёртвая. А тая - навет не зварухнулася. Ляжыць, як дохлая. Варона пасьмялела, падскочыла да галавы і ўжо намерылася дзяўбануць у вока... А лісіца як усхопіцца ды цап варону за нагу! - Ага! - зарагатала лісіца, выскаліўшы зубы. - Папалася мне на абед замест дзятляняці. Будзеш ведаць, як дзятла вучыць. - Ну што-ж, - кажа варона, - перахітрыла ты мяне. Цяпер я толькі аднаго баюся: каб ты ня мучыла мяне так, як твая маці мучыла маю маці. - А як-жа яна мучыла? Нешта я ня памятаю. - Бо ты малая тады была... - Дык раскажы хоць, - зацікавілася лісіца. - Добра, раскажу, - згадзілася варона. - Было яно так. Твая маці злавіла маю маці. Вось як ты мяне цяпер. - Ну, вядома, - перапыніла яе лісіца. - Мая маці была не такая дурная, як твая. - Так, так, - адказала варона. - Яна, і праўда, была разумная, твая маці, бо не захацела есьці маю маці зь пер'ем: пер'е-ж нясмачнае! - Вядома, нясмачнае, - падтакнула лісіца. - Дык твая маці зрабіла вось як: узяла два рэшаты, усадзіла туды маю маці, потым склала рэшаты адно да аднаго ды як пусьціла з крутой гары, дык на маёй маці ні пярынкі не засталося - усё чыста асыпалася. Брр! - скаланулася варона. - Гэта самая страшная пакута для нас, варон... «Добра-ж, - падумала лісіца. - Ня буду я дурнейшай за сваю маці». Дастала яна два рэшаты, усадзіла туды дзятлаву куму ды і пусьціла рэшаты з крутой гары. Рэшаты разьехаліся ў бакі, а варона ўзьнялася і паляцела на дрэва.
Комментарий жазу
Анжела В.
Анжела В.дәйексөз келтірді3 ай бұрын
Што-ж мне рабіць, лісанька? Дай раду. Аблізалася хітрая лісіца, пакруціла хвастом ды кажа: - Ськінь мне адно дзіця, тады ня буду секчы дрэва. Падумаў дзяцел - шкада дзіцяці. - Пачакай, лісічка, хоць да заўтра, - просіцца ён. - Дай хоць трохі зь дзяцей пацешыцца. - Добра, - згадзілася лісіца. - Прыйду заўтра. Сядзіць дзяцел у дуплі, бядуе і ўсё думае, як яму ад лісіцы ўратавацца. Ды нічога прыдумаць ня можа. Нічога ня зробіш, прыдзецца аддаць адно дзятлянятка, хоць двое яму застануцца. Тым часам прылятае да яго ў госьці кума - шэрая варона. - Так і так, - кажа ёй дзяцел, апусьціўшы нос. - Не да гасьцей мне кумка: маё роднае дзіця лісіца адбірае... Варона была птушка старая і разумная, не такая, як іншыя. - Дурань ты, - кажа яна, - не аддавай! - Дык-жа лісіца дрэва сьсячэ і ўсё роўна загубіць нас. - Гэта яна толькі страшыць цябе. Як прыйдзе заўтра, ты скажы ёй: «Сячы сабе, я цябе не баюся!». Зарадаваўся дзяцел, падзякаваў вароне-куме за разумную параду і навет добра пачаставаў яе за гэта жукамі-караедамі. Прыбягае назаўтра лісіца. - Ну, дзяцел, - кажа, - ськідай дзіця, а то зараз дрэва сьсяку. А дзяцел высунуў свой доўгі нос з дупля і кажа: - Сячы сабе, я цябе не баюся! Зьдзівілася лісіца - адкуль толькі дзяцел розуму набраўся? - Хто цябе навучыў так гаварыць? - пытаецца яна. - Сваячка мая - варона-кума, - сьмела адказаў дзяцел. Узлавалася лісіца на дзятлаву куму - шэрую варону. «Пачакай-жа, - думае, - я ёй не дарую гэтага». І пайшла прэч, глытаючы сьліну. Думала яна, думала, як вароне адпомсьціць, і надумалася-такі. Выбегла на палянку, лягла і прыкінулася мёртвай. Убачыла гэта варона з дрэва. «Эгэ, - зарадавалася яна, - нядрэнная спажыва валяецца». Тут яна крыльлямі - мах, мах! І, як бачыш, каля лісіцы апынулася. Дзяўбанула
Комментарий жазу
Анжела В.
Анжела В.дәйексөз келтірді3 ай бұрын
Выдзеўб дзяцел у васіне дуплё, збудаваў гняздо і вывеў дзетак - траіх дзятлянятак. Растуць малыя, а дзяцел цешыцца: «Выгадую, думае, дзяцей - на старасьць падмога будзе...» Ды недарэмна кажуць: «Хто-б дзятла ведаў, каб не яго доўгі нос?» Ня ўмеў ён радавацца сам сабе, а раструбіў на ўвесь лес пра сваіх дзяцей. Каго ні спаткае - усім хваліцца: «Якія ў мяне слаўныя дзеткі! І разумныя, і прыгожыя. Другіх такіх няма ні ў кога...» Дачулася пра гэта лісіца. Захацелася ёй маладых дзятлянятак пакаштаваць. Але як-жа іх з гнязда дастаць? На дрэвы лазіць лісіца спрыту ня мае. Дзяцел дзяцей гадуе, - корміць, поіць, а лісіца каля асіны пахаджвае, зубы выскаляе і ўсё думае, як дзятлянятак ізь сьвету зьвесьці. І надумалася-такі. Падыходзіць аднойчы да асіны ды давай хвастом па камлі стукаць. Высунуў дзяцел галаву з дупля: - Што ты, лісічка, робіш? Навошта маіх дзяцей пужаеш? - Вось як, - кажа лісіца, - дык у цябе і дзеці ёсьць? - Ёсьць, - адказвае дзяцел. - І такія-ж слаўныя дзеткі! - Ну дык выганяй іх вон, ды сам выбірайся, бо я зараз буду дрэва секчы... - Навошта табе гэта дрэва? - пытаецца дзяцел. - Як гэта навошта? На дровы папілую, у печы паліць буду! - Ой, лісанька, ой, матанька! - пачаў прасіцца дзяцел. - Дай хоць дзяцей пагадаваць, тады і сячы сабе дрэва. Куды-ж я цяпер з малымі падзенуся? А лісіца яшчэ мацней стукае хвастом па дрэву: - Не магу я чакаць, пакуль ты дзяцей пагадуеш! Хто-ж вінаваты, што ты якраз на гэтай асіне гняздо зрабіў! Мала лесу было, ці што? - Яно то праўда, - кажа дзяцел, - лесу нямала. Ды хто мог ведаць, што табе гэтая старая трухлявая асіна на дровы спатрэбіцца... - Трэба было запытацца, раней чым гняздо рабіць, - злуецца лісіца. - Сам вінаваты. Пачухаў дзяцел сваю стракатую галаву:
Комментарий жазу
Анжела В.
Анжела В.дәйексөз келтірді3 ай бұрын
хвастом па камлі стукаць. Высунуў
Комментарий жазу