Міхаіл Новік
Павадыр
Цывілізацыі ўсходзяць і сыходзяць, пакідаючы рэшткі, гледзячы на якія ўзнікаюць пытанні. Што гэта? У чым прызначэнне пірамід ці Стоўнхэнжа? Часам бывае жаль ад таго, што мы не жылі ў тыя часы, калі ўсё гэта ўзнікала. Жаль ад таго, што ўсё гэта сышло і ніколі ўжо не вернецца, засталіся толькі пытанні, на якія ніяк і не атрымліваецца адшукаць адказы.
Але гэтак лі на самой справе? Няўжо усё канчаткова знікла і нішто з таго, ад чаго шукалі абарону нашыя продкі, не ўзнікне ў сучасным сусвеце?
— Заходзь…
Стары адчыніў дзверы ў светлы пакойчык, які стане мне прытулкам у гэтай вёсцы на пэўны час. Невялікі, але мне хопіць. Дашчаныя столь і падлога, фарбаваныя алейнымі фарбамі. Простыя папяровыя шпалеры на сценах. З мэблі — старыя шафа, ложак, стол і крэсла з сеткай трэшчын на лякіраваных драўляных драбніцах. Адкрытая вітая электраправодка, да якой падключаны купал з адзінокай лямпачкай пад столлю і электрычная разетка. Што яшчэ патрэбна камандзірованаму?
Акно выходзіць у сад, які зіхаціць свежай ярка-зялёнай лістотай першай паловы лета. Я падыйшоў да аканічкі і з задавальненнем удыхнуў лёгкае, напоўненнае пахам пакошанай травы паветра. Загледзеўся на тое, як прыгожа промні сонца ляжаць на пладовых дрэвах, падсвечваюць завязь яблык, груш і вішань, якія абляпілі галіны так, што месцамі здаецца, нібы гэта вінаградныя гронкі. Так бы і стаяў яшчэ доўгі час, удыхаючы здаровы пах незабруджанай цывілізацыяй прыроды, але вадзіцель чакаць не будзе, трэба рухацца, вызваляць багажнік ад
...