Васількі
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Васількі

Ядвігін Ш


Васількі


Васількі закрасавалі... Не, не закрасавалі!

Дзе ж ім цяпер красаваць? Холад. Зіма. Снег. Не закрасавалі васількі; гэта толькі перад вачамі маімі міганулі яны. Нават не перад вачамі, а так недзе: не то ў думках, не то ў душы ці сэрцы? Не ведаю дзе. Міганулі васількі: васількі ў жыце... неба, як васількі... як васількі, вочкі... міганулі васількі і... счэзлі!..

У красе нашага жыцця мы любім, як красуюць васількі...

А калі паблекнуць васількі, паблекне неба, паблекне на душы, а на сэрцы ляжа холад; калі зямлю пакрые снег, а на тваю галаву быццам сыпне шоран; калі маеш штодзённы цёмны, горкі хлеб,— тады толькі ўспомніш, што гэта — ад васількоў, ад іх красы, бо... адкрасавалі васількі...