Адвечным шляхам
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабынан сөз тіркестері  Адвечным шляхам

Егор Мшар
Егор Мшардәйексөз келтірді2 ай бұрын
Кожны павінен быць вольны ў сваіх жаданьнях. Ніякіх прымусовых ахвяр, ніякіх багоў не павінна быць. Вытвар, гандаль, прасьвета, гаспадарчыя патрэбы здаваляюцца вольнымі аб'яднаньнямі спажыўцоў і вытварцоў.
Комментарий жазу
Егор Мшар
Егор Мшардәйексөз келтірді2 ай бұрын
грамадзянства для здаваленьня яго патрэб у такія грамады, якія падобны да сучасных каапэратываў.
Комментарий жазу
Егор Мшар
Егор Мшардәйексөз келтірді2 ай бұрын
Пеўна, што выпрашэньне будучыны — ў зьніштажэньні прымусу, ў аб'яднаньні ўсяго
Комментарий жазу
Егор Мшар
Егор Мшардәйексөз келтірді2 ай бұрын
Цяпер істнаваньне такіх рыцарстваў-брацтваў — немагчыма (а шкада!), бо прымусовая партыйна-клясавая гаспадарсьцьвеннасьць на ўсё павінна налажыць свой штэмпэль.
Комментарий жазу
Егор Мшар
Егор Мшардәйексөз келтірді2 ай бұрын
Да позьняга веку затрымалася адна такая грамада, якая давала магчымасьць дыхаць іншым паветрам украінскім і беларускім сялянам. Гэта — Запарожская Сеча. Адсутнасьць прымусу да сваіх сяброў была галоўнаю яе ад'знакаю: прыходзіў, хто хацеў і адыходзіў, калі яму падабалася.
Комментарий жазу
Егор Мшар
Егор Мшардәйексөз келтірді2 ай бұрын
Незалежная творчая адзінка ў творчым, няўзьдзержным адзіначным эгоізмам хаўрусе — ідэал будучыны. Ён быў часткай зьдзейсьнены ў прошласьці, ў малой долі ёсьць і цяпер.
Комментарий жазу
Егор Мшар
Егор Мшардәйексөз келтірді2 ай бұрын
Чалавек павінен тварыць вялікае, ён чуе, што ён — сын Божы, што ён — частка Бога, што ён павінен тварыць волю Айца свайго.
Комментарий жазу
Егор Мшар
Егор Мшардәйексөз келтірді2 ай бұрын
«...мы стары сьвет зруйнуем Да аснаваньня... А затым Мы наш, мы новы сьвет збудуем. Хто быў нічым, той будзе ўсім», - так пяюць сучасныя актывістыя — прыхільнікі ІІІ Інтэрнацыяналу. Іх досьлед зроблены. Ад старой Расеі не засталося і каменя на камені. Грунт жыцьця стаў новым, але чаму ж у дэталях жыцьцё так прыкра падобна да старога?
Комментарий жазу
Егор Мшар
Егор Мшардәйексөз келтірді2 ай бұрын
«На маісеявым сядалішчы селі кніжнікі і фарысеі», гэта ж літаральна адносіцца да сучасных прапаведнікаў афіцыяльнага хрысьціянства, каторыя забыліся аб тым, што «і Айцом нікога не завеце, бо адзін у вас Айцец на небе, і настаўнікамі не завецеся, бо адзін настаўнік — Хрыстос». Сучасныя айцы і настаўнікі высмакталі з пальца тое, чаму вучаць народ, і істота вялікага, несьмяротнага вучэньня ў іх вуснах пажоўкла, ссохла, страціла жывы дух.
Комментарий жазу
Егор Мшар
Егор Мшардәйексөз келтірді2 ай бұрын
Бо для нас, грамадзян-беларусаў, ўсё роўна, хто паложыць на наш стол свой капыт у лякерках, ці свой шляхціц-пан, ці соцыялістычны таварыш, ці запанелы мужык, — ня ў гэтым знойдзе свой выраз «воля сьвятая, чаканая»... Не аб гэтым лятуцелі вяшчуны.
Комментарий жазу