- Памажы Божа! - гукае жанчына здалёк.
- Няхай паможа, калі хоча! - адказвае чыйсьці там з іх голас
- Бо тады гаварылі, што бо адразу рай будзе на зямлі, што і трактары і шмахтары будуць, а гэта - тымі самымі плугамі і коньмі ару.
- А што ж ты думаў, табе нехта гасцінец адразу паткне, - на, галубок, цешся! Патроху ўсё прыдбаецца! Глядзі, у якой ты хаце раней і як жыў, а як цяпер!
- Мала што калі што там будзе! Далёка чакаць!.. К чортавай матары!
Каб ты здаў усю гаспадарку ў калгас, сам, з добраю ахвотаю, ды каб год колькі як чалавек пажыў у калгасе, каб змяніўся, каб нанава радзіўся, тады, можа б, што і было, а так... Не, не!
Нашы дзеці ўжо не будуць гэтакімі, - зноў здагадалася яна. - Толькі нам трэба, можа, нават дзе і з цяжкасцю, назаўсёды адвязацца ад старога. Вырваць яго з сябе. І дзеля сябе і дзеля дзяцей трэба, каб мы гэтую работу рабілі. Я от табе скажу гэта адным словам - забіць і вытруціць бушмараўшчыну. Табе гэта вядома добра, бо ты ж сама доўга была жыла ў самай бушмараўшчыне...
...Нам от, можа, і думаецца часам пра ўсё гэта вось так, як ты кагадзе гаварыла. От жоравы ўвосень ляцяць, і мы чагосьці шкадуем. Нам можа шкада бывае яшчэ, што калі вось усюды будзе поле вырабленае, калі згладзім мы з зямлі ўсе дзікія зараснікі, выкарчуем дзікія ўзлескі - і жоравы тады пазводзяцца ў нас, не будзе ім дзе тады вясціся, і не будуць тады яны курлыкаць увосень, не будзем мы бачыць тады і чуць гэтага іх лёту ўвосень ці ўвясну. Нам часам і шкада ці то якраз гэтага іхняга лёту, ці то чаго іншага разам з гэтым...
- Ён гэта сабе хлеба лёгкага шукае. Службы дзе якое.
- Вось гэта яно і ёсць, - сказаў быў ён раз на гэта, смеючыся. - Хачу нічога не рабіць і добра жыць.
«Бушмар - вынік, аканчальны лагічны вынік ляснога спрадвечнага хутара. Гэта звер, навокал якога павінны быць пакрыўджаныя. Іначай нельга, пакуль жыве на свеце Бушмар. Навакольны лес і дзікі хмызняк валодае Бушмарам, а праз яго адвечная прыродная дзіч спрабуе авалодаць усімі тут людзьмі. Бушмар, каб і хацеў, не можа даць рады ні лесу, ні хмызняку - засталася ж навек няскончанаю дзеля яго раскарчоўка прылеску! Бушмараў лад - гэта пастка і вечная вайна, бо ж нават з сваім, можна сказаць, жыццёвым братам - Вінцэнтым была ў яго смяртэльная спрэчка. У звяроў заўсёды ў адным нават логаве - вайна... Вось ён жыве на свеце, жыве спрадвеку, робіць нават гісторыю свайго часу, гісторыю крыўдаў слабейшых, ад якіх маюць крыўду яшчэ слабейшыя... Чалавечая гісторыя нялюдскасці! Дзе расплоджваюцца звяры і каля іх чэрві!»
Само слова «Бушмар» было ўжо словам незвычайным. Яно ўжо кожнаму тут гаварыла пра звярыную нялюдскасць, пра здзек над усім, што не ён сам і не яго, пра тое, што не можа навокал яго, пакуль ён пануе, абысціся так, каб не было пакрыўджаных, каб не было слёз людскіх
Пасля гэтага вырасла вельмі; калі ён вярнуўся праз тыдзень ад брата, яна сказала яму:
- Ну, заб'еш ты мяне ці не?
Ён маўчаў.
- Скажы.
- Нашто табе гэта?
- Хачу ведаць. Калі гэта ты праўду тады казаў, дык я не буду чакаць, а забяру дзіця і пайду.
- Ты, мусіць, хочаш давесці мяне да гэтага, калі ўспамінаеш наўмысля, што я калі сказаў.
Ён заўважыў: за трамам пылела праз доўгія ўжо гады колькі кніг, з тых часоў, як яшчэ яму было калі больш цікавіцца імі, калі яшчэ з арміі некаторыя з іх прынёс ён, а цяпер гаспадарскі клопат - адны яго мужчынскія рукі ў хаце - забіваў у ім увесь час.
