Твар у гэтай дзяўчыны быў прыгожы і яшчэ прыгажэйшы ад таго, што быў смугляны. Толькі не было ў ім таго, што здалося яму і што відно было тады вечарам, як скакала яна.
Яна скакаць і спяваць добра можа. Ого! Хто лепш за яе скача! У горадзе так не ўмеюць скакаць, і яна паедзе туды. Яна артысткай хоча быць... Гэта сястра мая, Нонна...
цыган і моўчкі глядзеў у адно месца на ваду. Зашмальцаваныя да роўнага бляску яго картовыя порткі нізка навіслі над халявамі, і загэтым ногі яго здаваліся тоўстымі. Ад гэтага і сам ён здаваўся зусім нізкі. І яшчэ быў ён нейкі смешны на выгляд: зусім малады, нейкі дзіцячы твар няўдала камбінаваўся з купчастымі вусамі і падстрыжанаю барадою.
асенняй ночы і маладой чуласці гэта ўсё ў яе... І яшчэ было ў яе, але больш у думках, нездавальненне ад таго, што адна яна тут, ніхто яе не бачыць, ніхто на яе не глядзіць, не гавораць пра яе, не захапляюцца ёю..