Пайшоў казёл з казой у арэхі – казёл шчыпле, каза есць. Нашчыпалі тры мяхі, а чацвёрты – шалухі! – Каза-каза, хадзем дадому! – Не, не пайду! Няма казы з арэхамі, няма казы з калёнымі. – Пачакай жа, каза! Нашлю я на цябе ваўкоў! Ваўкі-ваўкі! Ідзіце казу есці! Ваўкі не ідуць казу есці. Няма казы з арэхамі, няма казы з калёнымі. – Пачакайце ж, ваўкі! Нашлю я на вас мядзведзя! Мядзведзь-мядзведзь! Ідзі ваўкоў драць! Мядзведзь не ідзе ваўкоў драць, ваўкі не ідуць казу есці. Няма казы з арэхамі, няма казы з калёнымі. – Пачакай жа, мядзведзь! Нашлю я на цябе стральцоў! Стральцы-стральцы! Ідзіце мядзведзя біць! Стральцы не ідуць мядзведзя біць, мядзведзь не ідзе ваўкоў
Каза ў арэхах
·
Беларуская народная казка