Я цябе выратаваў, я даў табе жыццё, - адказаў чалавек. - Не за золата і маёнткі, якія ты мне абяцаў, а ад таго, што я мог зрабіць табе дабро. Я думаў, што ты ў душы будзеш удзячан мне, ажно ж ты горнешся да таго, каб мець толькі маёнткі, а не душу. Ты мяне называеш хамам? За тое, што я зрабіў табе - я чалавек, а за тое, як ты са мной абышоўся - ты хам!