Серж падышоў да буфета і запатрабаваў у буфетчыцы яблыкаў, цукерак і пернікаў на ўсе пяць рублёў.
— Нашто табе так многа? — сказала буфетчы-ца, выбіраючы з каша яблыкі.
— Колькі хачу, гэтулькі і купляю! — крыкнуў Серж, з арлінай гордасцю кідаючы вачыма і на буфетчыцу, і на дзяцей.
— Чаго ты крычыш? — абазвалася пакрыў-джаная буфетчыца. — Я старая жанчына. Бач, які герой знайшоўся. Сам кату па пяту, а распарад-жаецца.
— Калі захачу, дык магу ўвесь гэты твой бу-фет купіць за адным разам! — гыркнуў Серж, рас-піхаючы па кішэнях ласункі.