Мой тата быў вясковы настаўнік, а мама была родам з той самай вёскі, куды прыехаў пра-цаваць мой тата. Мама мая ледзьве ўмела чытаць і пісаць, а тата яе навучыў болып, і мама паехала на настаўніцкія курсы. Так і яна стала настаўні-цай. Пасля нарадзілася я, а тата мой памёр, і ма-ма пачала вучыцца ў завочным інстытуце. Яна ўсё сама вучылася і кнігі чытала і цяпер мне ўсё піша з Масквы, каб і я вучылася і кнігі чытала. А мой дзед — гэта татаў бацька, ён родам з гэтага самага горада. Мама мая летась доўга хварэла, у яе было запаленне лёгкіх, яна захаладзілася і ўвесь канец леташняй зімы не працавала ў школе, а цяпер паехала ў Маскву, а дзед прывёз мяне сюды, ён любіць гэты горад, а ў вёсцы там, ён кажа, яму не было чаго рабіць.
— А што ён тут робіць?
— Ён мяне глядзіць. Ён і суп варыць, і ў печы паліць, і на рынак ходзіць.
— А як ён грошы зарабляе?
— Ён стары. Ён атрымоўвае пенсію. Ой, дзе-вачкі! Ён такі хворы, у яго запаленне лёгкіх. Ён мне сказаў, што адзін хуліган з нашай школы (ён яго ведае) укінуў яго ў ваду на вуліцы, і ён з гэта-га захаладзіўся. Ой, дзевачкі, я цяпер устаю вель-мі рана, яшчэ за дзве гадзіны перад тым як ісці ў школу. Я стаўлю чай і кармлю дзядуньку, а пасля бягу ў школу, а на вялікім перапынку ў краму бягу, а са школы бягу дадому хутчэй падпаліць у печы і зварыць суп і дзядуньку пакарміць. Ой, дзевачкі!