З а х о д н і в у ч о н ы. А тэраз Пан. бэндзе ласкав поінформоваць, як на бялорускім нажэчу бжмі назва ойчызны вашэй?
Я н к а. Беларусь, пане вучоны.
З а х о д н і в у ч о н ы (запісваючы). Пшы баданю бялорусіна высветлено надзвычайнон особлівосць, а мяновіце: вбрэв гісторычным, еографічным, этнографічным, лінгвістычным і дыплёматычным баданём і розправом вшэхпольскім, ойчызнэн свон бялорусіні называён Бялорусь.
У с х о д н і в у ч о н ы. (запісваючы ўперамежку з Заходнім вучоным). Пры опросе белоруса выяснено необыкновенную особенносць, а іменно: вопрэкі історычэскім, географічэскім, этнографічэскім, лінгвісцічэскім і дзіпломацічэскім всероссійскім ісследованіям і трудам, — оцечэство своё белорусы почему-то называют Белоруссія.