БастыАудиоКомикстерБалаларға арналған
Анжела В.
Анжела В.дәйексөз келтірді1 ай бұрын
Ды вось мы з зайцам паспрачаліся, хто хутчэй бегае - я ці ён. Я павінен зайца абагнаць, а ты мне ў гэтай справе дапаможаш. - Што ты - звар'яцеў? - зьдзівілася вожычыха. - Ён-жа цябе адразу перагоніць. - Не твая справа, жонка, - сказаў вожык. - Апранайся хутчэй ды пойдзем. Я ведаю, што раблю. Апранулася жонка ды пайшла з вожыкам у поле. Падарозе вожык кажа жонцы: - Мы пабяжым з зайцам вось па гэтым доўгім полі. Заяц пабяжыць па аднэй баразьне, а я па другой. А ты, жонка, стань у канцы поля каля маёй баразны. Як толькі падбяжыць пад цябе заяц, ты крыкні: «Я ўжо тут!». Зразумела? - Зразумела, - адказвае жонка. Так яны й зрабілі. Завёў вожык жонку на канец свае баразны, а сам вярнуўся на тое месца, дзе пакінуў зайца. - Ну, што-ж - кажа заяц, - пабяжым? - Пабяжым, - адказвае вожык. Сталі яны кажны ў пачатку свае баразны. - Раз, два, тры! - крыкнуў заяц. І абодвы яны пабеглі з усіх ног. Прабег вожык крокаў тры-чатыры, а потым ціхенька вярнуўся на сваё месца і сеў. Сядзіць ды адпачывае. А заяц усё бяжыць ды бяжыць. Дабег да канца свае баразны, а тут вожычыха яму і крычыць: - Я ўжо тут! А трэба сказаць, што вожык і вожычыха вельмі падобныя адзін да другога. Зьдзівіўся заяц, што вожык яго перагнаў. - Пабяжым цяпер назад, - кажа ён вожыку. - Раз, два, тры! І пусьціўся заяц назад хутчэй. А вожычыха засталася сядзець на сваім месцы. Дабег заяц да пачатку баразны, а насустрач яму вожык крычыць: - Я ўжо тут! Яшчэ больш зьдзівіўся заяц. - Пабяжым яшчэ раз, - кажа ён вожыку. - Добра, - адказвае вожык. - Калі хочаш, пабяжым яшчэ раз.
Заяц і Вожык
Заяц і Вожык
·
Беларуская народная казка
Заяц і Вожык
Беларуская народная казкажәне т.б.
23

Кіру не тіркелу пікір қалдыру үшін