Жэня Дукацитирует6 лет назад
«Горка,— казаў ён,— нам жыць: і зямлі нехват, і пашы жывёле нехват, але мы самі дабаўляем да гэтага жыцця яшчэ палыну. Няма ў нас, беларусаў, народнай свядомасці, няма ў нас грамадзянскага жыцця, няма ў нас прасветы, дык ні за што марнеем.) Гляньце,— кажа гэты шастакоўскі селянін,— на вашы вопраткі! Гэта ж фабрычны тандэт з анучын вашых, што падбіраюць анучнікі па вашых сметніках і адсылаюць на фабрыкі, а там іх расчосваюць, прадуць, фарбуюць і ткуць ды вам жа гніллё ваша потым па крамах прадаюць! А вы, дурныя, франтуеце ў іх, чураючыся сваёй моцнай, чыстай, самадзялковай пражы! Чураецеся яе, як чураецеся сваёй роднай, бацькоўскай, пекнай і багатай мовы беларускай, калечачы яе то на польскі, то на расейскі лад...» Люба было слухаць гэтага чалавека, і я з ахвотай бы з ім даўжэй засядзеўся, але трэба было цягнуцца далей.
  • Войти или зарегистрироваться, чтобы комментировать