ас-кве?
— Яна там давучваецца.
— Як гэта давучваецца?
— Бо яна вучылася дома, сама, у завочным інстытуце, а на ўсю гэтую восень і на пачатак зімы яна паехала трымаць апошнія іспыты і пра-цаваць над дыпломнай працай. А калі яна скон-чыць усё гэта, то тады прыедзе да нас і або будзем жыць тут, або паедзем з мамай туды, куды па-шлюць маму.
— А дзе твой тата?
— Мой тата памёр, калі я яшчэ зусім малая была, і я яго не памятаю.
— А адкуль вы прыехалі сюды?
— Мы прыехалі з раёна, там мая мама была настаўніца ў пачатковай школе.
— А там было добра?
— 0, мне туды зноў хочацца. Там такі лес і такая рэчка!