БастыАудиоКомикстерБалаларға арналған
Анжела В.
Анжела В.дәйексөз келтірді4 ай бұрын
варона на сметнік варочацца. Паляцела на рэчку. Села там на беразе і цікуе за рыбамі. Бачыць: паўзе рак. Ну, голад не цётка: калі няма рыбы, то і рак — рыба. Схапіла яна рака і сабралася ўжо снедаць, як раптам чуе ліслівы ракаў галасок: — Вось добра, што трапіў у дзюбу не якой-небудзь чорнай галцы або граку, а самой пані вароне. Як жа мне пашанцавала! Ты ж такая прыгажуня, такая красуня, што і сказаць няможна. Шэрыя пёркі твае аж зіхацяць на сонейку. А галасок у цябе — як у таго салаўя, не раўнуючы: як пачнеш спяваць, дык на цэлы свет чуваць. Я не раз захапляўся тваімі цудоўнымі песнямі, у цёмнай нары седзячы. Хацеў бы я, пані варона, пачуць тваю песню яшчэ раз. — Праўда, праўда! — каркнула ўзрадаваная ад пахвалы варона.— Гэта толькі дурныя заморскія птушкі зганілі мяне. Ну дык слухай! I завяла варона на ўсю ваколіцу: — Кар-кар-р! Кра-кра! Я не простая варона! Скончыла спяваць, глядзіць — а рака і след прастыў. Давялося ганарыстай і галоднай вароне зноў на сметнік да сябровак ляцець.
Ганарыстая варона
Ганарыстая варона
·
Беларуская народная казка
Ганарыстая варона
Беларуская народная казкажәне т.б.
19

Кіру не тіркелу пікір қалдыру үшін