бацька заткнуў рукамі вушы, пасля выхапіў з кі-шэні пяць рублёў і кінуў Сержу, а сам зноў па-глыбіўся ў свае паперы.
Узрадаваны поспехам, Серж зноў сказаў:
— Я сёння хачу паехаць у школу на машыне.
— Не свавольнічай, ідзі так, як усе дзеці, — мармытнуў сабе пад нос бацька.
— Ай! На машыне! — яўкнуў Серж мацней яшчэ, як першы раз, і з радасцю ўбачыў, што баць-ка зноў заткнуў вушы. — Ай, ехаць на машыне! — запішчаў ён другі раз і яшчэ з болыпай радасцю ўбачыў, што бацька ўсхапіўся са свайго месца і выбег у другі пакой, дзе чакаў шафёр, каб неўза-баве везці Сержавага бацьку на працу.
— Завязіце яго ў школу, ён мне жыць не дае, гэты чарцюк, — сказаў бацька шафёру і пабег да сваіх папер.