Сам аканом, высокі і моцны, выскачыў на ганак і схапіў бацьку за шыю, пхаў яго гэтак перад сабою цераз увесь дзядзінец, да самай дарогі, дзе стаялі дваровыя людзі, і некаторыя спачувалі, некаторыя смяяліся. Бацька пайшоў, а яна, малая, бегла за ім, і страшны малюнак бацькавай прыніжанасці не даваў ёй спакою.