Дайце сюды ручнік! (Падаюць, і ён закідае яго сабе на плячо) Ну, вот я і сват! Што, панове Пратасавіцкія, – аддаеце вашу дачку за Грышку?
Ціхон. Такога свата трудна не ўважыць. Хадзі, жонка, хадзі, пане Ліпскі, – хрэн табе ў вочы! Паблагаславім дзяцей, а там потым адгуляем вяселле. На пасаг дам два гарцы грошай і шляхецкую худобу, а па смерці ж нашай і самі ўсё забяруць.
Пінская шляхта
·
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч