БастыАудиоБалаларға арналған
Александр Ковалевич
Александр Ковалевичдәйексөз келтірді3 жыл бұрын
Ішоў ён так, ішоў берагам мора, тым часам і вечар настаў - трэба начлег шукаць. Бачыць - высіцца на гары вялікі палац. «Не, думае Янка, туды мяне ня пусьцяць». Пайшоў ён далей. Глядзіць - стаіць пры моры маленькая рыбацкая хатка. Зайшоў Янка ў хатку і папрасіўся пераначаваць. - Добра, - кажа гаспадар, - начуй сабе. Нам весялей будзе. Разгаварыўся Янка з гаспадаром. - Што гэта за палац мінуў я па дарозе? - пытаецца ён у яго. - Гэта каралеўскі палац, - адказаў гаспадар. - У ім сам кароль жыве. Але нядаўна здарылася ў караля бяда: прыляцеў у поўнач марскі Зьмей, схапіў яго дачку і занёс на сваю заклятую марскую выспу, куды ні дайсьці, ні даплысьці, нельга. Кароль цяпер аж валасы на галаве рве. Абвясьціў на ўсё каралеўства: хто верне яму дачку, за таго аддасьць яе замуж і ўсё каралеўства пасьля сваёй сьмерці апіша. Шмат прыязджала сюды розных князевічаў і каралевічаў, ды ніхто да выспы дабрацца ня можа: марскі Зьмей такія хвалі ўзьнімае, што рады няма... Успомніў Янка пра свайго цудоўнага памочніка з залатой табакеркі і кажа рыбаку: - Накажы, калі ласка, каралю, што заўтра, пакуль сонца ўзыйдзе, ён сваю дачку ўбачыць. Рыбак пайшоў і расказаў пра гэта каралю. Паклікаў кароль да сябе Янку. Паглядзеў на яго, скрывіўся: няўжо, думае, гэты просты мужык зробіць тое, чаго князевічы ды каралевічы не зрабілі? Ня можа таго быць! Але каралю так захаце
Ох і залатая табакерка
Ох і залатая табакерка
·
Беларуская народная казка
Ох і залатая табакерка
Беларуская народная казкажәне т.б.
12

Кіру не тіркелу пікір қалдыру үшін