Серж з Мішкам нацягнулі шнур. Чалавек усім размахам нагі вытнуўся аб яго і ўпаў у самых дзвярах. Ногі яго паехалі назад на двор, і нагамі і жыватом ён апынуўся ў вадзе. Пакуль ён устаў, прайшло, можа, мінуты дзве, і ў гэты момант Серж, не могучы стрымаць свае радасці, зарагатаў за вуглом. Стары ўзняўся на ногі, а Серж, забыў-шыся на ўсё, не пакідаў рагатаць і пасля, следам за Мішкам, кінуўся бегчы. Але ў гэты момант з-за рога вуліцы ў завулак завярнуўся аўтамабіль і асвяціў двух хуліганаў фарамі. У яркім святле Серж перабег вуліцу, а стары чалавек глядзеў на яго і пазнаў яго. Пасля гэтага чалавек, стогнучы, увайшоў у калідор, дастаў з кішэні ключ і доўга бразгаў ім, пакуль адамкнуў дзверы ў свой пакой. Ён засвяціў над сталом электрычную лямпачку і пачаў скідаць з сябе мокрае паліто