1767 годзе гэты двор — тады званы Мэрэчам — купіў ад Корсака Павал-Ксавэры граф Бжастоўскі і ад першага свайго імені назваў яго Паўлова. Новы пан звольніў тады ўсіх сваіх падданых дворных мужыкоў ад прыгону; даў ім вольную волю; напісаў правы, кіруючыся каторымі сяляне даходзілі прасветы і свядомасці грамадскага жыцця. Мелі тады сяляне свае школы, суды, банк, доктара, розныя агульнаграмадзянскія інстытуцыі; мелі свой як бы сейм пад прадсядацельствам свайго пана і войска (міліцыя зямянская). Дык жылі тут і кіраваліся сваімі законамі, мелі сваю «аўтаномію», прызнаную і зацверджаную глаўным канстытуцыйным сеймам 4 красавіка 1791 года. Але, як мінае вецер і бура, так мінулі светлыя, ясныя дні для
Паўлова... Калі перамяніліся гаспадары тутэйшага краю, дык і ў Паўлове сялянам вярнулі паншчыну, каторая панавала моцна па ўсяму краю.