БастыАудиоБалаларға арналған
Анжела В.
Анжела В.дәйексөз келтірді4 ай бұрын
Раскаркалася неяк увосень адна варона на сметніку: — Вы сабе як хочаце,— кажа сяброўкам,— а я не магу тут цэлую зіму мерзнуць. Я не такая дурная варона, як вы! — А што ж ты думаеш рабіць, разумная? — пытаюцца сяброўкі. — Палячу за мора: там, кажуць, зімы не бывае. — Ну што ж,— паківалі галовамі сяброўкі,— шчаслівай табе дарогі. А мы ўжо якнебудзь і дома перазімуем. Сабралася ганарыстая варона і паляцела за мора. Доўга ляцела ці нядоўга, аж бачыць,— пад ёю ўжо не вада, а зямля зялёная, зверху цёплае сонейка свеціць. «Ну,— думае варона,— тут я спынюся». Апусцілася на высокае дрэва ды пачала выглядаць спажыву: выгаладалася ж нябось за дарогу. Убачылі варону заморскія птушкі. — Хто ты? — пытаюцца.— Ніколі мы ў сваіх краях такой птушкі не бачылі. Можа, ты паўночны салавей? Ён, кажуць, пяе, як званочак звініць. — Але, але,— падхапіла варона.— Я — паўночны салавей. А сама сабе думае: «Хіба я горш за салаўя спяваю? Чаму ж толькі яму гонар і павага?» Зарадаваліся заморскія птушкі. — Паспявай нам, паўночны салавейка! — просяць варону.— А мы паслухаем. Вельмі ж хочацца нам твой голас пачуць. Задрала варона ўгору сваю дзюбу і заспявала на ўсё горла: — Кар-кар-р! Кра-кра! Гэй, гэй! Я — паўночны салавей! Пераглядваюцца птушкі паміж сабою, вушы лапкамі затыкаюць. «А няхай яго з такім салаўём! — шэпчуць.— ён жа не лепш за звычайную жабу спявае…» А потым не вытрымалі слухачы, гуртам наляцелі на варону і давай яе дзяўбці, давай таўчы. Траха не ўсё пер’е выскублі. — Выбірайся,— крычаць,— прэч са сваімі песнямі! Не хочам мы цябе слухаць. Вырвалася варона ад няўдзячных слухачоў і паляцела назад дадому. А тут скора і вясна настала. Рэкі ад лёду ачысціліся. Не захацела варона
Ганарыстая варона
Ганарыстая варона
·
Беларуская народная казка
Ганарыстая варона
Беларуская народная казкажәне т.б.
19

Кіру не тіркелу пікір қалдыру үшін