Усе ў школе пачалі заўважаць, што з Насцяй пачало рабіцца нешта нязвычнае, чаго з ёй раней ніколі не было. Яна заўсёды была самая ўзорная вучаніца, а гэта пачала пазніцца ў школу. Яна была заўсёды самая акуратная ва ўсім, а гэта ста-ла прыходзіць у школу з растрапанымі валасамі і ў перапынку паміж урокамі канчала сваю прычос-ку. А адзін раз на вялікім перапынку яна паспела некуды са школы збегаць і прынесці ў школу нечага поўную торбу і палажыла ў парту разам са сваімі кнігамі.