Чаму ж ты іх к сабе туды, у горад, не возьмеш ды пакінуў іх там адных гараваць?
- Што іх браць?! Каб я мог усіх узяць, усю вёску; і не вёску, а ўсе да аднае вёскі ўзяць, усім зрабіць у адзін дзень добра, тады можна было б браць. А то што так браць - аднаму будзе добра, а мільёнам - так сама. Мы іначай «бяром» - у нас другая дарога вызначана. І робім мы ўсё патроху, непрыкметна зразу. Загэтым мала хто бачыць гэта. Вось ты і гаварыць са мною не хочаш. На сход сягоння ні адзін не прыйшоў. А мы не апускаем рук, бо іначай нічога не будзе, зразу нельга зрабіць...