Тихон Свердловcard.quotedкеше
Слухай, Ракуцька, - сказаў ён. -Ты паспеў ужо з чужога лесу і на чужой зямлі новую хату паставіць? Ну нічога, не ты адзін так, калі была рэвалюцыя. Але давай так, каб мы з табою больш не спатыкаліся. Аддай тое, што ты ў мяне забраў, і ты мяне больш тут не ўбачыш.

- Што я ў вас, пане, такое забраў?

- Золата! Ты абчысціў мае кішэні, пакуль я ляжаў хворы!

- Бойцеся Бога! Я вам сваё аддаваў, што меў!

- З каменнямі крыжык, пярсцёнкі, імянны гадзіннік і яшчэ два гадзіннікі, якія былі пры мне!

- Бойцеся Бога! Бойцеся Бога!

Разгневаны Паліводскі замахнуўся, каб даць у твар Ракуцьку. Не менш разгневаны Ракуцька стаў на ўвесь рост перад Паліводскім і прагаварыў, як абухам стукаў у бервяно:

- Я, пане, выратаваў вас і вярнуў вам жыццё, а вы замест падзякі стралялі ў мяне, а цяпер робіце мяне злодзеем. Гэта ж вы самі ў мяне худую кабылу ўкралі. Дык хто з нас злодзей?

Паліводскі адумаўся і сказаў:

- Я прашу ў цябе толькі маё золата.

- Я яго і ў вочы не бачыў!

- Лжэш! Лжэш!

Паліводскі выйшаў. Слуга падвёў яму каня, і ён махнуў ходу і знік. Аднак жа Ракуцька паспеў заўважыць, што, перад тым як прыняць ад слугі каня, Паліводскі ні то пастаяў у кароткай задуме, ні то нават можа і памаліўся. Ракуцька падумаў: «А можа я яго чым пакрыўдзіў». Калі ён выказаў гэтую думку жонцы, яна, даволі такі энергічная жанчына, адказала яму, што гэтага Паліводскага варта было б кіем змясіць на калатушу, але найлепш быць ціхім, бо ён мае сілу, а наконт крыўды, дык яго ні крыўдаю, ні праўдаю, нават жалезным шворнам не проймеш. Такім парадкам Ракуцька стаў спакоен душой.
  • Комментарий жазу үшін кіру немесе тіркелу