Александр Ковалевич
Александр Ковалевичдәйексөз келтірді3 жыл бұрын
Шмат абыйшоў ён вёсак, гарадоў, шмат чаго пабачыў, нарэшце прыйшоў да сіняга мора. Бачыць - ляжыць на беразе маленькая серабрыстая рыбка. Відаць, хваля выкінула яе ў час прыбою. Трапечацца рыбка, б'ецца аб каменьне, пячэцца на сонцы, а ніяк назад у мора ня трапіць. Шкада стала Янку беднай рыбкі. Узяў ён яе асьцярожна і ўкінуў у мора. Вільнула рыбка хвосьцікам, глынула вады, ачуняла, а потым высунула галоўку наверх і кажа чалавечым голасам: - Дзякуй табе, малойча, што ты мяне ад сьмерці збавіў. Можа будзе час, што і я табе ў чым дапамагу. Сказала так - і назад у ваду. Янка засьмяяўся: - Навошта мне, рыбка, твая дапамога, калі ў мяне ў кішэні не такі памочнік! Але рыбка яго не пачула.
Ох і залатая табакерка
Ох і залатая табакерка
·
Беларуская народная казка
Ох і залатая табакерка
Беларуская народная казкажәне т.б.
12

Кіру не тіркелу пікір қалдыру үшін

БастыАудиоБалаларға арналған