БастыАудиоКомикстерБалаларға арналған
пупсик бибип
пупсик бибипдәйексөз келтірді2 жыл бұрын
Ян Чачот Да мілых мужычкоў Ды і я вам памагу Песеньку спяваці, Ды і я ж між вамі ўзрос Пры бацьку і маці. I мне Бог на свеце даў Гора гараваці, Штобы лепш я вас любіў I ўмеў спагадаці. Ой, што ж вы напелі тут, Ды якога дзіва! Шкода, што на голас ваш Старонка драмліва. Але як прачнецца з сну Гэта Дабрадзейка, Пэўна, будзе слухаць вас Лепш, як салавейка. Будзем колісь так і мы, Як тыя гуралі, Што пан даў ім есць і піць, Яшчэ й грошы бралі. Трэба толькі слухаць нам Рады таго татка, Што то казаў гараваць, Каб аджыла хатка. Толькі, мусіць, той сынок Не піў, як мы, водкі, А то б яму вялеў ён: Кінь і мёд салодкі. Ой, гаруйма, братцы, мы, Кіньма горку жлопель, Што не з жыта гоняць ўжо, А з аўса, з картопель. Кіньце першы, жонкі, вы, Мілыя дзяўчаты, Доля, шчасце зачне жыць, Дзе цвяроза хата. Благаславіць будзе Бог Ў каморы, аборы, I не будзе такі люд Бяссільны, як хворы. Ой, каб колісь нам дажыць Да такой паправы, То запеў бы з вамі я, Што нам Бог ласкавы!
Да мілых мужычкоў
Да мілых мужычкоў
·
Чачот Ян
Да мілых мужычкоў
Чачот Янжәне т.б.
32

Кіру не тіркелу пікір қалдыру үшін