БастыАудиоКомикстерБалаларға арналған
Valeria Kanyushanets
Valeria Kanyushanetsдәйексөз келтірді10 жыл бұрын
Кузьма Чорны Начлег у вёсцы Сiнегах Вялiкi паход скупы на адпачынак. I мы спалi мала - прыхваткамi, па гадзiны дзве ўпору. У вёсцы Сiнегах засталi мы сляды праходу ранейшых вайсковых часцей: дзецi гулялi з кабелем; каля хлява крайняй хаты, на панадворку, на расцярушанай саломе, параскiданы патроны; мы папрабавалi iх да сваiх вiнтовак - не падышлi, так iх зноў i пакiнулi тут. Восем хат вёскi Сiнегаў шасталi на ветры раскудлачанымi грэблямi саламяных стрэх. Спаць лажыцца трэба было адразу. У хаце я застаў цiхую ўстрывожанасць i непакой напалоханых вайной людзей: чацвёра дзяцей i жанчына - гаспадыня i мацi - прыгожая горадзенская сялянка. Мы сцелемся ў халодных сенцах на нейкiх нiзкiх скрынях - я i наш узводны, таварыш Скабакоў, вясёлы i рыжы хлапец, родам з нейкiх Аланецкiх азёрных рыбных узбярэжжаў. Мы папраўляем салому, пацёртую ранейшымi вайсковымi начлежнiкамi, кладзем пад галовы ўсю сваю салдацкую маёмасць, i цяжкая дрымота зразу кладзецца на вочы нашы.
Начлег у вёсцы Сінегах
Начлег у вёсцы Сінегах
·
Кузьма Чорны
Начлег у вёсцы Сінегах
Кузьма Чорныжәне т.б.
5

Кіру не тіркелу пікір қалдыру үшін