Сымон (горача). Нічога не трэба, нічога! Раз сказаў, каб мне аб гэтым i не ўспаміналі. Ласка іх да парога, толькі да парога. У вочы лісам сцелецца, а як сышоў з воч, дык i з памяцІ проч! Не трэба! Сам усяму рады дам! Адбудую хату нанова, гаспадарку нанова завяду. Жыццё пачнем новае. Вось толькІ крыж паставіць i разбору дзела дачакацца! Не там, у ix, а тут наша месца. Ніхто нас адгэтуль не згоніць і не выстрашыць, каб хоць самога Люцыпара на помач выклікаў. Спакон вякоў усе гэта наша было, ёсць i будзе. Мы не прыблу-ды якія, што чужым потам жыўлюцца. Мы не маем права i кроку даць адгэтуль у тую старану. Хай яны к нам ідуць, а не мы к ім!
Данілка. Не вытрываеш — пойдзеш!
Раскіданае гняздо
·
Янка Купала