БастыАудиоКомикстерБалаларға арналған
Наталья Купцова
Наталья Купцовадәйексөз келтірді5 күн бұрын
гарбата, астыушы, стаіць. За сьцяной запевае завея, Сумна бомамі у полі зьвініць. С краю у край яе гул аддаецца, І чагось усё думаю я, Што з няволі зімовай там рвецца Крэцка скутая сьнегам земля: Грудзі моцные цяжка ўздымае, Ветрам вее, як дыхаць пачне, Сьнег халодны у палёх калыхае, І вось-вось свае путы страхне. Нізка вершоў "Згукі бацькоўшчыны". * * * Ўся ў сьлезах, дзяўчына Хіліцца да тына. Поруч з ёю пад расою Зіхаціць шыпшына. Вецер павевае І расу страхае Ой, напэўна і дзяўчына Лек на сьлёзы мае. Адгадайце-ж, людзі, Хто страхаць іх будзе І чаму ён, жоўтадзюбы, Аж дасюль марудзе? * * * Сумна мне, а ў сэрцы смутак ціха запевае: "Сьцежка ў полі пралегае траўкай зарастае. Каля сьцежкі пахіліўся явар да каліны, — Там кахаліся калісь-то хлопец і дзяўчына. Ой, ішла дарога долам, ды ішла і горкай, — Не схавалася дзяўчына ад тэй долі горкай: — Бо ляжыць яе дарожка, траўкай зарастае; Сумна глянуць, цяжка бачыць, жаль душу праймае". * * * Ня кувай ты. шэрая зязюля, Сумным гукам у бары; Мо і скажэш, што я жыці буду Але лепш не гавары. Бо ня тое сьведчыць маё сэрцэ, Грудзі хворые мае; Боль у іх мне душу агартае. Думцы голас падае. Кажэ, што нядоўга пажыву я, Што загіну без пары… Прыляці-ж тады ты на магілу, Закувай, як у бары. ЯН І МАЦІ. Ты стамілася, змарнела, сьлёз праліла рэчку. Што-ж, пастаў прэд абразамі, запаліўшы, сьвечку: Мо паможэ Яну гэты сьвет і пацер словы… Асьвяціла сьвечка з воску хлопца твар васковы. Тае воск і ў ніз ціхутка капелькі сцекаюць, А ў вачах збалелых Яна сьлёзы праступаюць. Сьвечка сьвеціць, сьвечка зьяе, свечка дагарае, І ў панурай, цеснай хаці хлопец памірае. Ой, ня век жэ сьвечцы тонкай зіхацець, гарэці. Дагарыць яна і анікне, як і ўсё на сьвеці…
Вянок
Вянок
·
Максім Багдановіч
Вянок
Максім Багдановічжәне т.б.
158

Кіру не тіркелу пікір қалдыру үшін