Жыў у аднаго чалавека сын. Вялікі ўжо вырас, а ніколі бацьку бацькам не назваў. — Кузьма,— крычыць сын на бацьку,— ідзі араць! Кузьма, загані свіней у хлеў! Крыўдна бацьку, ды што зробіш: малога не перавучыў, а цяпер і рады не дасі. Смяюцца людзі з Кузьмовага сына. — Дурань,— кажуць,— як гэта можна, каб бацьку не паважаць! А яму хоць бы што: не слухае ні бацькі, ні людзей.