автордың кітабын онлайн тегін оқу На перагiбе
Цішка Гартны
На перегiбе
Аўторкам, у дзень Рыгоравага ад'езду, Зося прачнулася крыху пазней, чым прачыналася заўсёды.
Прачнуўшыся, яна чулася стомленай, разбітай, нявыспанай: нейкі цяжар душыў голаў, мярцвіў цела, кідаў на сударгі. У яе галаве блуталіся адрыўныя разнастайныя думкі. Ніяк нельга было ўлежаць; але, разам з гэтым, Зосі не хацелася і ўставаць з пасцелі — як бы хтосьці прыкаваў яе да ложка...
У гэткім стане Зося праляжала каля дзвёх гадзін.
Тым часам у сенцах павіднела: праз закратаванае акенца ўлілася вузкая палоска сонечных праменняў, якія блішчастаю залацістаю стужкаю працягнуліся ад сцяны ажно да ложка, апаўшы дробнымі лёгкімі іскаркамі на Зосін твар. Праз сітца праменняў мігаліся шустрыя мошкі, зрэдку калыхаліся камары і разпоразу перарэзвалі яго суцэльнасць чорнымі ніткамі мухі. У сенцах было ціха-ціха. Гэта Зосю асвяжыла, прыдало бадзёрасці і жывасці, знайшлася ахвота падняцца, сысці з ложка і брацца за якую-небудзь працу... Але за якую працу? Зося задумалася, памаўчала з хвіліну і здаволена ўсміхнулася. Зусім не да будзённых інтарэсаў было ёй у гэту хвіліну.
Перад ёю занасіліся ружовыя надзеі, жаданні; паўсталі цікавыя ўражанні. Злітным, суцэльным шэрагам выраслі перад Зосяю жывыя адбіткі яе спаткання з Рыгорам.— Хвойнік, кусты, вавёрка, пацалункі... і словы, словы к Рыгору... (Лёгкі ўздрыг і непрыемнае пачуццё на хвіліну кранулі Зосіна сэрца... Але ў яе знайшлося сілы заглушыць усякія адзнакі сумавання, і яна вярнулася да светлых успамінаў). I перад ёю раптам усталі Лужкі, зялёная паплавінка, папар навакола, курган... Вось набліжаецца Рыгор, яна супыняе ворыва, чакае... Рыгор падыходзіць... яна хінецца да Рыгора, закіпае бурліваю прагаю неабмежнае ласкі, зліваецца з ім у адно суцэльнае... Вось, як цяпер, чуе яго цёплае дыханне, ловіць паспешны бой сэрца і... тане ў хвалях кіпучага шчасця...
Зося заплюшчыла вочы, замерла ў спакоі, каб паўней уваскрасіць нядаўнія часіны кахання, як раптам у яе вушы ўрываецца востры, калючы смех: «Хі-хі-хі! Хе-хе-ха-ха!» — паднімае яе з падушкі, неміласэрна трасе яе постаццю.
Зося ўстала на калені, хапілася рукамі за голаў, сціснула зубы і ўся ўскіпела ад невыказнай злосці. Стук дзвярэй вярнуў яе к рэчаіснасці: яна адвярнулася к дзвярам, паглядзела,— то ўвайшла Тэкля.
— А, ты ўжо ўстала, Зося? — запытала дзяўчынка, нібы ўнесеная ў сенцы святлом яскрава ранняга сонца.— А я ўжо іду будзіць цябе. Мама ў гародзе рве зелле...
— Зачыняй дзверы, я ўстану,— адказала Зося. Тэкля ўзялася за клямку і ціха павяла з сабою
дзверы, любуючыся тым, як яны заграбалі за сабою ўпушчанае пры адчыненні святло, вымятаючы яго зноў на двор.
— Як адзенешся — пазаві нас,— сказала Тэкля, бразнуўшы дзвярыма.
У сенцах зноў стала цёмна. Зося саскочыла з ложка і выбегла на палойку прамення, якое ўлівалася праз аконца. Выбегла і стала, як статуя, выпрастаўшыся і ўстраміўшы ў аконца вочы. Пастаяла, паглядзела. Пасля адняла ўзрок і правяла ім па сваёй постаці. Пацешылася белізною рук, зірнула на грудзі, здаволена ўсміхнулася і хутка ўбегла ў хату.
Святло абдало Зосю і на момант асляпіла яе. Зося спынілася ў парозе, пастаяла крыху, пасля працёрла вочы і аглядзела хату. У хаце было ціха, чыста і прыемна. Усё было ўладавана на сваім месцы. Зосі кінулася ў вочы, што на кручку, які тырчаў у тыльнай сцяне, нічога не вісіць — гэта значыла, што бацькі няма ўдому. Яна падышла да мыцельнікавага акна, паглядаела направа ў канец двара, к паветцы — там воза не было: значыць, бацька паехаў на поле. Чаго і што — Зосі не цікавіла, абы яго не было ўдому, і некаму будзе раздражняць яе.
Як нібыта тая, спакойна і важна прайшлася яна некалькі разоў па хаце, пасля падышла к вулічнаму акну і паглядзела. Праз хат дзве ўгледзела Вольку, якая спяшыла кудысьці з мяшком на плячы. «Ці не па мяне ўжо яна ідзе? — падумала Зося ўголас.— Бадай, у траву сабралася. Якая руплівая гаспадыня!»
Не заўважыўшы Зосі, Волька прайшла ў двор і паглядзела ў акно.
— Заходзь, заходзь, не ўзірайся. Я дома,— пазвала Зося.
— А я думала, літо цябе нямашака ў хаце,— адказала знадворку Волька.
— А дзе ж я буду?.
— Мала дзе! Як быццам яна ўвесь час з хаты не вылазіць!
— Усё ж не гэтак, як ты. Ты вельмі ўжо зарупілася.
— Трэба, бачыш, нічога не парадзіш. Волька ўсміхнулася.
— Дык яно так, але... усё ж, галубка, зайдзі ў хату. Волька адышла ад акна і накіравалася да дзвярэй.
Зося падбегла к люстэрку і паглядзелася: на ёй усё было акуратна. Заплеценая каса спускалася ўздоўж плеч; пасамкі валос брыжастаю тасьмою аціналі яе белы, крыху стомлены твар; але наспех адзетая спадніца і кашулька сведчылі аб лёгкай на гэты раз нядбаласці Зосі. У агульных рысах яе фігуры, стройнай і цікавай, вызначалася свежая малажавасць і рэзвая лёгкасць, якія рабілі яе зусім непадобнай да стараннага аратага і жняца.
— Што ты ўглядаешся так пільна? Харошая ўжо, харошая,— пажартавала Волька, увайшоўшы ў хату.
Зося здаволена ўсміхнулася і адказала:
— Ведаеш, ужо з гадзіну, як устала, а неяк усё не было як і на сябе паглядзець.
— А бачыш, я дык паспела ўжо мяшок травы прынесці ды вось зноў сабралася ісці.
— Я ж кажу, ты ўжо завельмі рупная гаспадыня.
— Трэба, цудная ты! Вунь маці нешта залягла з учарашняга вечара, дык хто ж зробіць за яе?
Волька падышла к люстэрку і пацікавілася на сябе.
— Зосечка, што ж ты не кажаш? Я ж проста, як страшыдла якое! I ты ж падумай, у гэткім вось выглядзе, як цяпер... сустрэлася раніцой з Сёмкам... Х-ха-а-ха!
— 3 Сёмкам?! Няўжо? Каб цябе цяміла, як ты паспела! Ну, і спрыт жа ў цябе.
Зося ўголас засмяялася.
— Ты вось толькі і напраўду не падумай, што я знарок з ім наладжвала спатканне... Зусім" нават не хацела гэтага. Нясу так, ведаеш, траву вулачкаю, а ён якраз тыц са сценкі: «Чакай,— крычыць,—Волька». Я ж мусіла спыніцца. I гэтак удваіх разам прыйшлі дамоў.
— Нябось, нагаварыліся па дарозе досыць?..
— Вось толькі не выдумляй, чаго не трэба,— перабіла Зосю Волька, адвярнулася ад люстэрка і падбегла к акну.
— Гаварыла-то гаварыла,— інакшым тонам сказала Волька,— толькі зусім не аб тым, аб чым ты можаш падумаць. Гаварылі мы, калі хочаш ведаць... аб Рыгору.
— Аб Рыгору?!
Зося раптам змяніла міну, вытарашчыла вочы на таварышку і настаражылася.
— Так, аб Рыгору, мая міленькая,— спакойліва пераказала Волька,— ты, пэўна, ведаеш, што ён сягоння выязджае. Вось якраз яго Сёмка адвозіць у Ліцк.
Зося хоць і ведала, што гэтымі днямі Рыгор выязджае, але тое, што яго ад'езд выпаў на сягоння, было для яе зусім раптоўным і неспадзяваным. I Вольчыны словы ўзварухнулі ўсю яе істоту.
— Няўжо-такі сягоння? — як бы не хочучы верыць гэтаму, яшчэ раз пераканалася Зося.
— Так, так... А ласне ён табе не сказаў пра гэта? Зося смутным узрокам паглядзела ў акно.
— Я нават, прызнацца, і не пытала ў яго...
— Не пытала?
— Не, не пытала... і таму, Волечка, не пытала, што, ведаеш, няма ніякай карысці пытаць... няма карысці, бо ўжо між намі пастаўлена загарадзь... высокая, шчыльная загарадзь...
Зося зрабіла міну, на якой адбіваўся глыбокі жаль.
— Загарадзь вырасла, а сэрца зусім не хоча згадзіцца з гэтым. Не магу згадзіцца з думкай, што давядзецца з ім расстацца...
— Ды я добра ведаю, Зоська, што і казаць, але... прыходзіцца часамі з многім чым згаджацца...
— Вельмі, даражэнькая, цяжка...
Зося абняла Вольку аберуч, палажыла ёй на грудзі галаву і глыбока ўздыхнула. Волька спагадліва пагладзіла таварышку па галаве.
— I так сталася, што нават і пабачыць нельга на ад'ездзе: нельга па-людску развітацца,—жаласліва выказала Зося, стрымліваючы горнасць.
— А ласне, Зоська, ты яго не бачыла з таго разу, як была з ім у хвойніку? — запытала Волька.
Зося адразу не знайшлася, што адказаць. Ці прызнацца мне ёй, ці схлусіць?» — падумала сабе і як бы сумелася ад свае думкі.
— Прызнацца табе, сястрыца, адзін раз сустракалася з ім,— нясмелым і няпэўным голасам адказала Зося,— толькі то ўжо мінула, адышло... і так хочацца, каб яшчэ сёння...
— Дык хадзем правядзем яго! Што там глядзець на розныя перасуды! Каго і што баяцца? Плюнь на ўсё, і хадзем. Га, Зося? — выспрабавала Волька таварышку.
— Ой, што ты кажаш! — здзівілася Зося.— Як жа мне ісці, аброчанай, закантрактованай... Гзта ж калі ўгледзіць маці ці бацька, дык жыццё атруцяць; спакою не будзе ні днём, ні ноччу... Дзе ты бачыла, Волечка...
Стук дзвярэй перабіў іх гутарку: Зося безнадзейна матнула рукою, нявесела ўсміхнулася і, адступіўшыся ад Волькі, хапіла рукамі за косы.
— Трэба косы паправіць,— ні к чаму выказала яна,— а то, глядзі, і я на пудзіла нейкае падобна.
— Так, завяжы лепш у куклу; хоць табе, па-мойму, куды лепш прыстае каса.
Расчыніўшы дзверы нарасхлест, клубком укацілася ў хату рэзвая, вяртлявая Тэкля.
— Дзень добры, Волечка! — пралепятала яна тоненькім пявучым галаском,
— Кінь патвораць, Тэкля,— пагразіла дзяўчынцы Марта, пераступаючы парог і здаволена смеючыся.
— Добры дзень табе, суседка! — з лёгкім жартам прывіталася яна з Волькаю.
Волька адказала засаб абедзвюм. Марта нядбайна кінула ўзрокам на Вольку і нехаця засмяялася.
— Ты ўжо, я бачу, нарабілася, а наша Зося кагадзе з пасцелі. Бацька зранку паехаў у лес па ламачча, а я сабе думаю, няхай Зося гадзінку лішнюю паспіць.
— А цяпер вам крыўда,— папракнула Зося і адвярнулася к акну.
Марта, як бы хто яе штырхануў, падскочыла на месцы, замахала рукамі, зачырванелася ўся, як бурак, ды вокрыкам сказала:
— Бяда, Волечка, нам з ёю. Слова нельга сказаць: так і ўскіпіць, як смала на агні; ці робіш ёй лепш, ці стараешся для яе — хоць бы што; усё ёй нечага мала, усё ёй не дастае чагосьці... Чакай, галубка,— памахала Марта пальцам у бок Зосі,— пабачым, як будзе табе ў Берагаў; як Беражыха будзе табе дагаджаць. Ці дасць табе Васіль гэткую волю, якую ты маеш у бацькоў...
Марцін крык напалохаў Тэклю; дзяўчынка адышлася ад Волькі, села на лаўцы каля акна і штосьці ціхутка замарматала сабе пад нос...
— Так, вас ужо загадзя цешыць, што Берагі мяне сціснуць у кулак. Цешцеся!.. Мабыць, дзеля гэтай пацехі знарок і ўпіхаеце мяне ў тое пекла... Няма чаго казаць, добрыя бацькі... Слухай вось, сястрыца,— абярнулася Зося да Волькі,— пэўна і твае бацькі тое робяць?
Болька маўчала: ёй было ніякавата слухаць хатнюю сварку; яна ўстала з месца і выйшла на хату.
— Трэба іспД дамоў, а то там без мяне нічога не будзе,— і азірнулася на дзверы.
Тэкля саскочыла з лаўкі і пераняла Вольку, хапіўшы яе за руку.
— Пагуляй, Волечка.
— Ды пагуляй!.. Вельмі, падумаеш, ты патрэбна ў хаце. Так-то мацеркі без вас і не абыходзяцца ніколі,— суха вымавіла Марта.
Дык, ведаеце, цётачка, не то, каб не абышліся, але нешта мама сёння нездарова; з самага ранку ляжыць.
— Ласне? Што ж гэткае з ёю? — спагадліва запытала Марта.
— А хто ж яго ведае; на колікі ў баку скардзіцца,— адказала Волька і выйшла з хаты.
Зося правяла Вольку ў сенцы, вярнулася ў хату і маўкліва ўгледзелася ў покуцьнае акно. Тэкля падбегла да стала, ухапіла кавалачак хлеба з-пад абруса і выбегла з хаты. Марта, нахмураная і злая, прымасцілася ў запечку крышыць зелле.
Хвілін дваццаць у хаце было ціха. Пасля Марта перарвала маўчанку, спакойліва запытаўшы Зосю:
— А ты ж хаця ела што-колечы? Зося не адказала.
— Чуеш, Зося, я да цябе: ты ела што? — выказала Марта.
— Не, нічога,— чорства адказала Зося, не адварочваючыся ад акна.
— То бяры, во,'еш; я дам, чуеш, Зося? Хадзі к сталу.
Зося перш думала яшчэ паўпірацца, каб гэтым, як найгорш, дадзець мацеры, але тут жа перадумала і нехаця, падкрэсліваючы незаўважлівасць да яды, падышла к сталу і моўчкі прысела. Марта адвярнулася ад зелля і падала Зосі снеданне.
— З'ясі гэта, то яшчэ дам,— сказала пры гэтым. I, крыху памаўчаўшы, дадала:
— А перад вечарам, дачушка, пайдзі ў палеткі ды назбірай якое травы каню; бацька прасіў.
— Добра,— скрозь зубы адказала Зося, як бы не чуючы, аб чым яе маці просіць.
Але праз хвіліну яна раздумалася. «А і добра як-раз; пайду ў траву не ў палеткі, а ў пасеку, да Ліцкага шляху: мо і прыпільную, як будзе ён ехаць. Хоць здалёк, ды яшчэ раз гляну».
Гэтая думка хутка цалкам завалодала Зосяю і захапіла ўсю яе ўвагу.
Ад снедання да моманту, калі Зося сабралася ісці ў траву, прайшло некалькі гадзін. На выхадзе з дому яна забегла ў гарод і запытала ў мацеры:
— А дзе мне ўзяць мяшок?
— Вазьмі там, у сенцах, на подзе... Ды не старайся ўжо, дачушка, каб поўны нарваць; колькі знойдзеш, абы было на раз падкінуць каню,— спакойліва выказала яна дачцэ.
Зося нічога не адказала: забрала мяшок і выйшла з двара.
На вуліцы было ціха: каля хат на прызбах і сярод вуліцы ў пяску забаўлялася некалькі дзетак. Сталага — не відаць было нікога.
Толькі апынуўшыся на канцы вуліцы, пры звароце да студні, Зося ўгледзела, як Волька чэрпала ваду. Асцярожна, тулячыся к платам, яна падкралася да Волькі ззаду і нечакана для той выгукнула:
— Дзень добры!
Волька сумелася і раптам адвярнулася да Зосі.
— Зоська, ці ж можна так! Зусім перапалохала ты мяне.
— Да мо не памрэш? — жартам адказала Зося. Волька перамяніла голас.
— Так, можа і выхаю сяк-так,— і, каб перамяніць гутарку, запытала Зосю: — а ты ж куды гэта?
— А вось маці паслала па траву.
— Ага! бачыш і сама клапатлівай стала, а то бо ўпікала мяне...
— Мяняецца становішча: рана ты, а зараз я...
— Апроч гэтага, табе, як той казаў, трэба на сходзінах папрацаваць на бацькоў: як кажуць, адрабіць за пабыўку ў іх,— пажартавала ў адказ Волька.
Але Вольчыны словы прыняла Зося зусім не за жарты: яны востраю калючкаю прайшлі ў яе сэрца.
— Ай, Волечка, табе жарты, а мне плач,— адразу пасумнеўшы, прамовіла Зося,— сходзіны... Ты ведаеш, даражэнькая, што мне гэтыя сходзіны — у магілу сходзіны. Не ведаю, як я перажыву іх, як прыміруся з імі... Ведаеш, сястрыца, працівілася я, упіралася, але сілы не старчае: да таго бацькі настроіліся, што ніяк ты іх не пераканаеш; гаварыцца не даюць. «Мы,— кажуць абое,— дабра табе хочам, шчасця і славы шукаем, а ты яшчэ працівшіся». Шчасце, слава, дабро! Ну і пераканай іх, калі хочаш... Прызнаюся табе, Волечка,— Зося сцішыла голас і агледзелася вакол: — доўга думала аб тым, як бы ўцячы; кінуць-рынуць усё — і хату, і бацькоў, і ўцячы ў горад, услед за Рыгорам. Але, падумай, галубка, што ж я зрабіла б там, каб чаго не добрага, ды Рыгор адхіліўся ад мяне? I я так мучуся, так пакутую ў заблытаных рашэннях і планах, што не ведаю, к чаму ўсё гэта прывядзе. Куды ісці і на зошта рашыцца?
Волька пільна выслухала Зосю, і толькі магла адказаць ёй невыразным: «Так, так, але, але. Вядома, што праўда». Яна шкадавала Зосю і стала горніцца на сваё бяссілле, на нязнанне, як і што парадзіць таварышцы на яе скаргу і крыўду. Ці кідаць Зосі бацькоў ды ўцякаць у горад да Рыгора, ці скарыцца ёй бацькавай волі і рахмана ісці насустрач свайму лёсу. Каб гэта можна было як-колечы звязаць гэтыя дзве дарогі! А то — там каханне, і разам — беднасць, недахваты, праклёны бацькоў; а тут — дастатак, багацце і нялюбы чалавек, цёмная нез'яснёная будучыня. «Як тут угадаць, каб даць правіловую параду — няведама: скажаш адно, а выйдзе горай — тады ўся на табе адказнасць. Гэта ж не для сябе...» I Волька змаўчала, гледзячы Зосі ў вочы, у тыя вочы, якія прагна чакалі ад Волькі рашучага адказу.
— Ведаеш, Волечка, начамі не сплю, а ўсё думаю ды думаю,— не дачакаўшыся ад таварышкі ніякае супакойлівае парады, выказалася Зося.— Сённяшнюю ноч, дык паверыш, ледзьве перабыла; усю мяне агарнула страшэнная нудота, бяссонне, неспакой, цяжкае разувер'е. Вось так і ные ўсё цела, тузаюць сударгі, галава ажно разрываецца ад блытаных калючых думак; кідае ў пот, у жар, то ў холад, розныя страшныя зданні верцяцца перада мною... I цалюткую ноч...
— Зоська,— перабіла разжалабеная Волька,— а ты, сястрыца, і сапраўды неяк пагоршала за апошні час; змізарнела, апусцілася... Даражэнькая мая, я табе не раджу прымаць усё гэта да сэрца... Ды к гэтаму, хто яго ведае, а мо і лепш будзе так, як бацькі мяркуюць... Усё ж бацькі, няўжо б яны свядома аддавалі цябе на здзек? Падумай сама...
I Волька замаўчала, паглядзеўшы ў бок Берагавае хаты.
Зося павярнулася і пайшла.
Яна прабегла ўсю сценку, павярнула да скрыжаваных дарог, абагнула іх і пакіравала ў бок пасекі. Парупіла азірнуцца назад. Якраз адгэтуль відаць добрую палавіну Сілцоў. Зося акінула вокам шэрыя хаткі між зялёных купак садоў, спынілася на царкве і тут жа адвярнулася ўправа, на гасцінец, які цягнуўся шырокаю ламанаю стужкаю далёка, к Жмыгінскаму лесу.
Зося ішла мяжою, між зялёнага блізкага да каласавання ячменю. Яе абдавала гусгым салодкім водарам зялёных палёў; наганяла бадзёрасці і маладога дзявочага задзёру. Усё выглядала ў ружовай хварбе, прыемнай для вачэй і асвяжаючай нутро. Нельга было спыніцца вачыма на адным месцы,— яны разбягаліся ва ўсе бакі. Угары насіліся жаўранкі, ападаючы нізка-нізка к ярыне, а пасля строма варочаючыся назад, у чырвоны промень сонца. То сям, то там, па прадоўжных і папярэчных сценках праязджалі на фурманках ці праходзілі пехам у белых сарочках земляробы. Зося прыкмячала ўсё гэта як бы міжвольна, нехаця, мяльком, стараючыся не спусціць вачэй з гасцінца. Усцяж яго разгону, наколькі сягала вока, то ўперад, то ў бакі пралятаў яе ўзрок, нібы каго ловячы ці ганяючыся за кімсьці. Але Зося нічога не магла прыкмеціць на ім: шэрая шырокая стужка яго не выдзяляла на сябе ні-кае чорнае плямінкі. Гэта пачало Зосю нерваваць, дрэнчыць. «Ці толькі не праехаў ён?» — задавала яна сабе пытанне. «Пакуль я стаяла там з Волькаю ды пакуль дабегла сюды, бадай што Рыгор прамінуў Масткі і апынуўся ў лесе... Ах, ліха надало мне спаткацца з Волькаю, ужо б даўно я была гутака і не прапусціла б Рыгора... А цяпер — прапала...»
Зося спынілася, не дабегшы да Масткоў, адняла ўзрок ад гасцінца, глыбока задумалася. Вочы самі сабою апусціліся кнізу, на зелень травы, на палавую мятліцу, якая выбівалася з гушчы травінак і цягнулася ўгору, на казачкі-венічкі, на жоўтыя гаршчочкі, на высокія цыбастыя кравянкі. Босыя запыленыя ногі абняліся мяккім пухам травяністых інталяжаў. I лёгкім лунем паднімаліся з гушчы поплаўнай травы, з прыкразялёнага яе мошасту нарысы суботніх абставін: зялёны подсціл лугавое прагалінкі, пасярод яе воз, а каля воза — яна з Рыгорам... Мігам пранясліся шчаслівыя хвіліны, швыдкія, як маланка, і ў той жа час — доўгія, зацяжныя... А следам трэск калёс і злы, калючы, востры смех: «Хі-хі-ха! Хе-ха-хі!»
Зося страсянулася ўсім целам; раптам адарвала ўзрок ад зямлі, саступіла з месца і паглядзела на гасцінец, акінуўшы яго ад Масткоў да цёмнага вытырку Жмыгінскага лесу. I якраз на граніцы лесу яе ўзрок затрымаўся. «Га-а! Так і ёсць! — уголас праказала яна, выцягнуўшыся ўсёй постаццю ў бок лесу.— Чула маё сэрца... Няхай бы я крышку раней! Што ж, прапала...» Зося павярнулася к лесу і зрабіла некалькі рашучых крокаў, але раптам спынілася, бо пачула цяжкую ўтому, якая сціснула яе нутро, звязала постаць і затушыла бліснуўшую энергію. «Прапусціла-а»,— пашкадавала яна і безнадзейна развяла рукамі...
У адказ ёй блізка-блізка завёў сваю сухую жорсткую песню драч.
Прайшло многа часу.
Ужо змрок густою шэрасцю аплёў зямлю, хаваючы сваім полагам абшар прагалу і змяншаючы Зосін вокагляд. За гасцінцам, у дрыгвяніку жабы ўзнялі хор; ім заўтурыла труба, а следам іжалейка пастухоў; са збажыны загукала перапёлка; над дрыгвянікам паднялася кнігаўка; некалькі дзесяткаў варон праляцела над Зосяй, кіруючыся на Сілцы. Белы валь луні распасцёрся над зеленню поплаву, значна астудзіўшы паветра. Промень на захадзе з чырвона-палаючага рабіўся бурачным, а па краях пераходзіў у буланы колер.
Гэты вобраз прырода малявала як быццам бы для адной Зосі, якая задуменна, нерухома стаяла пасярод зялёнага поплаву, як русалка, як здань якая. Яна здавалася дамалёванай, як неабходная часціна цэльнасці вобраза, і без яе ўсё згубіла б сваю прыгожасць. Але Зося гэтага не заўважала: яна жыла сваім асобным, сабраным у яе істоце жыццём. Пакуль нямела сэрца ад цяжкага болю разлукі, яна стаяла на адным месцы, а толькі боль паціху прытупіўся, Зося кранула ўбок, паглядзела на лес і ў думках паслала: «Бывай здароў, Рыгор! Бывай здароў! Бывай здароў, мой мілы таварыш!»
Калі яна адвярнулася к Масткам, то ўгледзела Стэпу, Зося ступіла пару крокаў уперад, правяла яе вачыма і выказала спачуванне. «Што думае яна, бедная маці? Яе таксама асіраціў Рыгор. Пакінуў жа адну-адною... Бедная! Шкада мне цябе».
Успомніўшы, зачым прыйшла ў поле, яна старанна, не зважаючы на нічога, нарвала повен мяшок травы і хутка цвёрдаю ўпружыстаю паходкаю ішла ўздоўж мяжы к Сілцам.
На дварэ было цёпла, нават парна. 3 цёмна-машастовага неба глядзелі мільёны зорак. За Стэпінаю хатаю, у садку Лявона, чвырыкала начніца. 3 капуснікаў даносіўся жабін крэкт і перагук перапёлкі. Дзесьці на другой, ці то Здобінскай, ці то Тыльнай, вуліцы брахаў, завываючы, сабака; каля рынку ляскала бразджотка вартаўніка. Потым данесліся да Стэпы песні начлежнікаў. Паступова ва ўсіх хатах пагаслі агеньчыкі, толькі ў Прыдатных яшчэ не спалі.
Стэпа цішком сядзела, міжвольна прыслухоўваючыся да кожнага зыку. Паціху разбягаліся думкі, разбаўляючыся ў некую шэрую мешаніну. Усё больш і болып выплывала ўтома, няволіла яе, звязвала суставы цела і спыняла развой думак. Перш Стэпа працівілася гэтаму, бадзёрачыея і праз сілу паднімаючы плечы. Але скора абязмоцнела, сцяжэла дарэшты і прытуліла голаў да сцяны. Пачалі зліпацца вочы, і раз-поразу яна стала забывацца ў салодкай дрымоце; адзнанне працівілася — ёй не хацелася заснуць на прызбе: зусім ніякавата будзе, калі хто ўгледзіць. Але штосьці прыцягала яе да месца і не давала магчымасці падняцца ды пайсці ў хату. I Стэпа паціху, непрыкметна заснула, шчыльна прыліпшы к сцяне. Заснула, і, як бы ў працяг думак, раптам усталі прад ёю сны. Ні адтуль, ні адсюль яна апынулася ў нейкім вялікім горадзе, шумным і цесным. Высачэзныя муры туга сціснулі вузкія, крывыя, цёмныя ад пылу і дыму вуліцы. Тысячы раз'юшаных, нібы напалоханых людзей несупынна швэндаюць у абодва канцы, кожны самотна, кожны па адным, без усякае цікавасці да ўсіх. Шум, крык, як на кірмашы, глушыць і цісне на голаў, нервуе. Як угарэлыя, носяцца самакаты, тарашчаць рамізнікі, прабягаюць вагоны. Нехта ўкінуў яе ў гэты вадакрут людскі, вывеў на вуліцу і пусціў ісці. Яна рушыла з месца і, як трэсачка, падхопленая на бурныя хвалі, паплыла ўсцяж глыбокай разоры-вуліцы. Ідзе-нясецца, мінае бясконцы лік агромністых блішчастых вокан, шэрагі слупоў, сотні народу. Пачынае мігацець у ваччу, дурніць у галаве; ад цвёрдых каменняў з непрывычкі шчымяць ногі. Жалезнымі абручамі гняце задушлівы цяжар, перамагае яе і пачынае блытаць ногі; міжвольна сцішаецца хада. Стэпа чуе, што яна замінае другім, што людзі, якія натыкаюцца на яе, незнарок штырхаюць, лаюцца і зварочваюць у бакі. Але нічога не можа зрабіць — не хапае сілы, каб паспяваць разам з другімі і, нарэшце, падае на цвёрдыя каменні тратуара. Да яе падбягаюць людзі, шумяць, крычаць, пасылаюць хто за доктарам, хто за рамізнікам. I раптам у агульным шоламе галасоў яна чуе чыйсьці блізкі, знаёмы ёй голас-вокліч: «Стэпа-а! Стэ-па-а!» Следам працягнутая рука прабуе яе варушыць, катурхае. Стэпа хоча падняцца, устаць, але чуе сябе нібы прывязанай к месцу і ніяк не можа зрушыцца. А той, хто яе кліча, усё настойней валтузіць яе за руку і, нарэшце, голасна-зычна крычыць ёй на вуха: «Паднімайся, Стэпа!» Крык, як рукою, знімае з яе ўвесь цяжар і дае мажлівасць расплюшчыць вочы: Стэпа прачынаецца і бачыць перад сабою мужчыну, якога нейкі час не можа распазнаць. А той спакойліва маўчыць, чакаючы, пакуль яна што скажа. Але ў Стэпы не варочаецца язык, каб што-колечы сказаць незнаёмаму ёй чалавеку, і яна ўпарта маўчыць ды прыглядаецца. Нарэшце чалавек першы загаворвае да яе.
— Што з табой, Стэпа? — пытае,— на вуліцы поўнач, а ты дрэмлеш на прызбе?
Па голасу Стэпа пазнае Сафрона Дратунца — вартаўніка і адразу супакойваецца.
— Гэта ты, Сафрон? А я думала — нямаведама хто.
Стэпа прыпомніла, якім чынам яна апынулася тут, але Сафрону не захацела расказаць, каб ён назаўтра не распусціў па мястэчку.
— Ах, Сафронка, гэта ж у мяне, нешта нейкае, схапіла балець галава, і я чаго-чаго ні рабіла — баліць, ды годзе. Тады я паднялася з пасцелі і думаю: выйду хіба я на вуліцу, а мо перастане. Выйшла, прысела гэтак каля вугла і прыкархнула. Вось дзякуй, браток, што хаця абудзіў ты мяне, а то да раніцы праспала б,— схлусіла Сафрону Стэпа.
Сафрон прысеў каля яе і закурыў люльку.
— А я іду так у абход, прыглядаюся паўз хат і бачу: як бы сядзіць нсхта каля сцяны. Падыходжу, ажно чалавек; прыглядаюся — Стэпа. Давай, думаю, разбуджу. I прыняўся будзіць, аж бачу, ты не прачынаешся лёгка: спіш, як пасля вяселля якога. Тады я гукнуў мацней, і як гукнуў — ты і прачнулася,— весела казаў стары.
— А, нябось, і ўгледзеў жа ты мяне, вочы старыя, а яшчэ празрыстыя,— пажартавала Стэпа.
— Пара прывучыцца ў цемні разглядаць; вось ужо дзесяты год, як вартаўнічым служу.
— Ажно дзесяты год!..— здзівілася Стэпа.
— А вядома што. Ад таго года, як памёр Пранук Гладыш. Вось ужо на Юр'я было дзевяць гадоў, як ён памёр. Памёр і пакінуў мне спадчыну.
— Як хутка, аднак, прамінуў час,— я і не агледзелася.
— Ды яно ўсё хутка прамінае. Толькі, здаецца, учора ты, я помню, замуж выходзіла, а цяпер — глядзі: і мужа паспела пахаваць, і сына красаўца выгадавала; выгадавала і на чалавека зрабіла. Паглядзі, ён пан у цябе, людскі, гарадскі чалавек. Ходзіць па мястэчку, і ўсе зайздросцяць.
Сафрон зацягнуўся люлькаю і ўслед зацяжна ўздыхнуў.
— Нябось, спіць ён у цябе соладка і не патурае, што маці сядзіць на вуліцы з хвораю галавою.
Стэпа глыбока ўздыхнула і ойкнула ўголас, ажно Сафрон настарожна павярнуўся да яе.
— Дзе ты, Сафронка, бачыў — спіць; ён у мяне не гэткі, каб спакойным быў, калі маці прыхварне ці занядужае. О, мой Рыгорка — залаты чалавек, шчыры сын мой, толькі...— надышоўшая к горлу горнасць не давала спакойна казаць,— толькі... толькі... майго родненькага няма ўжо ўдому... Учора ці сёння — як тут лічыць — я зноў правяла яго з дому.
— Значыць, ты зноў адна? — здзіўлена запытаў Сафрон.
— Адна, Сафронка, аднюсенька-адна.
— Так, так,— спагадліва заматаў галавою Сафрон,— таварышы мы з табою, Стэпа, па сваім адзіноцтве. Праўда, ты яшчэ хоць трошкі, але шчасліўшая за мяне, бо ўсёткі, хоць не дома, а маеш сына. Ну а я...— Сафрон махнуў рукою,— а я, вось пяты год ужо, як апошнюю дачку пахаваў. Пахаваў дачку, азёюі ўсё, што мяне яшчэ цікавіла ў жыцці. Цяпер адзін, як той саўлук, цягаюся начніцаю, бразджу-бразджу, як пахавальным звонам, праводжу сваё астатняе, валацужнае жыццё, не патрэбнае ні мне самому, ні другому каму. Вось, як гэтая ноч, гэткае яно ў мяне — цёмнае, бяспросвітнае, жорсткае і балючае. Ведаеш, Стэпка, кляну яго, заклінаю, напрошваюся смерць — бо абрыдла жывым гніць, канаць адарваным ад жыццёвага грунту... Але скаргаў маіх не чуе ніхто, і я вось рухаю, хаджу, сцерагу, бразджу. Бразджу, бо не хапае пакуль у мяне сілы налажыць на сябе рукі. Няма сілы — раз; а па-другое, можа і грэшна жывасілам звярэджваць жыццё. Велена лёсам так жыць — трэба жыць. I, бачыш, жыву...— Сафрон зарагатаў, і ў яго рогаце пачулася варожая знявага да ўсіх бядот уласнага жыцця, да яго пагарды над ім, Сафронам.
— Кепска жывеш ты і не лепш я жыву,— згадзіла ся Стэпа,— напэўна, думаю, і яшчэ ёсць гэткія, як мы... Затое, вось, другія — хоць бы Прыдатныя ці Берагі — за нас аджывуць. Бачыш, заняліся вяселлем, і колькі гаманы пайшло па мястэчку, якой цікавасці вакола!.. Збіраюцца, бегаюць, закупляюць, носяць, носяць з рынку. Цэлымі начамі агонь у хаце. Могуць і ўмеюць праводзіць свае ўрачыстасці... Не па-нашаму з табою...
— Вядома, каму ж не жыць, як не ім: зямлі процьма, хлеба — па горла, грошы — не пералічыш... Кумаўство з начальствам, з папом. Другія на іх падрабляюць. Чаму ж не жыць добра ў гэткіх варунках? Пакуль — жыццё іх свята.
Сафрона перабіў рэзкі свісток правяратага. Ён хутка ўсхапіўся з прызбы і заклекатаў бразджоткай на ўсю вуліцу.
— Правяраюць. I аднаго разу не прапусцяць, на іх ліха. Пайду, пакажуся, а то яшчэ аштрафуе, чаго добрага. Дабранач, Стэпа!
I Сафрон, старанна бразджучы, хуткім крокам пайшоў ад Стэпы, кірункам да рынку. Стэпа таксама ўстала з прыябы, паглядзела ўслед яму, паківала галавой і накіравалася к сабе ў хату.
Дзве істоты, якіх паставіла жыццё ў розныя варункі, кожная з сваімі асабістымі пазывамі і жаданнямі, якія дыктавала ім найвялікшая ў свеце сіла — любасць, адной — любасць кахання, другой — любасць мацеры,— дзве істоты, Стэпа — маці і Зося — каханая, адчувалі вялікую страту для сябе ў Рыгоравым ад'ездзе. Тая і другая сваімі думкамі праводзілі яго ў далёкую дарогу, сваімі ж сумненнямі выказвалі баязлівасць, каб гэтыя праводзіны былі не апошнімі, каб толькі жыццё не назаўсёды зарасціла паміж імі жаданых дарожак спаткання. I дробкамі свае істоты як Стэпа, так і Зося цесна вязалі сябе з Рыгорам, сціраючы ў сэрцы халодныя і цёмныя прагалы, што іх раз'яднала соткамі вёрст.
А Рыгор, глыбока-ўражлівы, чулы сэрцам, лавіў нутром цёплае пачуццё блізкіх і любых сабе людзей і адзываўся іх бурным хваляваннем аб утраце цёплае, зжытае еднасці. Кожная вярста, аддаляючы яго ад Сілцоў, мяняла настрой, і паціху сум пакідаў, надыходзіла бадзёрасць, тупілася вострасць перажытку на развітанні. Ужо ён сам, свядома, а не мімаволі, для цікавасці, варочаўся ў думках назад, прабягаючы ўсцяж мінулых перажыткаў. Сілцы, дзе ён рос, дзе пасвіў каровы, дзе служыў балаголам — бач, браў навуку для чарствога жорсткага жыцця, дзе загартоўваўся,— гэтыя Сілцы ўжо далёка адыходзілі ад яго, пакрываліся плеўкаю даўнасці. Часова, у пабыўку, крыху расплылася гэтая плевачка і выразней выявіла мінучасць, падкрасіўшы яе адноўленым пачуццём спаткання з таварышамі, з Зосяю... Так, гэта цешыла яго з асалодаю рэдкіх хвілін. Ну, а што дагычыць маці, Рыгор адчуваў — яе любасць да сына, як і сынава любасць да яе — ніколі не ўбавіцца, не астыне. Ён магчыме прыязджаць дамоў, сустракаць яе, горача вітацца; а мо здарыцца магчымасць, і ён перавязе яе да сябе, у горад. 3 Зосяю — іначай: перажытыя хвіліны могуць не вярнуцца. I паколькі адчуванне неўзваротнасці шчаслівых хвілін кратала яго сэрца, Рыгор меў прыемнасць аглядацца на Сілцы і адчуваць утрату іх... Але і гэта пакрысе забывалася і траціла сваю вострасць у параўнанні з блізкім наступным: перад Рыгорам адчыняліся іншыя небасхілы; з-пад Ліцка, з-за Ліцка глядзелі на яго здані разнастайнага шумлівага жыцця горада, жыцця, якое таіла ў сабе многа нечаканага і таму цікавага для яго. А вось з яго віру выплывае раптоўна зусім нядуманае і нечаканае здарэнне і прынясе яму ў многа разоў глыбейшае сутрасенне. Зося, маці... Яе плач, яе трывога, яе жаль... Усё гэта нязначна і дробна перад мажлівасцямі наступнага!
Сёмка сядзеў побач таварыша, пашлёгваў пужкаю каня і не перашкаджаў яго думкам. Рухавая палавая кабылка, кругленькая, як яблычка, дагледжаная гаспадарным Сёмкам, несупынна трухала дробным няспорным бегам, раз-поразу звякаючы падковамі па каменнях. У двух каляінках, у мяккіх мясцінах — глыбокіх, а на цвёрдых — чуць выбітых, каціліся ўподскак добра ашыненыя калёсы, нямерна трасучы лёгкі возік. То пералескі, то пасекі, то выбітыя стадам выганы, то сенажапапаплавы, то рознакалёрныя ніўкі мігаліся паабапал. Сёмка цікавіўся росквітам летняй расліннасці, пары разбухання жыцця, кіпепня яго сокаў, і з гаспадарскай цікавасцю падмячаў болын старанную апрацоўку тае ці іншае нівы — скутак дбайнасці земляроба. Вынікала ўнутры чуць прыкметная незадаволенасць к таму, што ў яго бацькі так скупа зямлі, такое мізэрнае гаспадарства, што нельга развярнуцца для выявы іх земляробскіх здольнасцей... На міжвольнае выяўленне гэтага пачуцця Сёмка адказваў самапапрокам, чаму ён ніяк не можа канчаткова вызваліцца ад уласніцкіх нахілаў, і пужліва правяраў сваю ўстойнасць у сацыял-дэмакрацтве. Каб не выдаць свае таямніцы Рыгору, ён чуць-чуць паварочваў голаў направа і акідаў лёгкім позіркам твар таварыша. I бачачы, што Рыгор сядзіць у роздуме ды зусім бесцікаўна прапускае між сябе ўсё тое, што яго, Сёмку, цікавіць, дзівіўся і думаў. Пасля мяняў пагляд і разважаў так:
«То зразумела; Рыгор не гаспадар поля, не земляроб... Машыны, молат, абцугі — вось што прызначана яму. Аднаму — адно, другому — другое. Рыгор едзе ў горад і думае пра сваю машыну, пра фабрыку, пра напільнік, а я яго вязу і аглядаю палеткі, збожжа. У гэтым мы пайшлі па розных дарогах. Я прывязан да зямлі, а яго носіць жыццё з канца ў канец. Адрывае ад дому і гоніць дзесьці за сотні вёрст у горад. Напэўна, трывожыць яго разлука і з маткай і з Зосяю; я ведаю Рыгора. Такі людны, такі зжыўны чалавек: на ім адбіваецца найменшае здарэнне, найменшы выпадак з самотнага жыцця кладзе на ім вельмі выразную адметку. Шкода яму і Сілцоў, шкода і мацеры, таварышоў, шкода і Зосі. Але іначай нічога нельга зрабіць, і Рыгор мусіць ехаць».
У сваіх разважаннях аб таварышавым жыцці Сёмка даходзіў да спагады к Рыгору і пачынаў шкадаваць яго. Але гэткі напрамак сваіх думак ён хутка перайначваў і, прымаючы іх за сваю слабасць, мяняў свой узрок на Рыгора. «Не,— выводзіў Сёмка,— дарэмна я кажу, што Рыгору цяжка расставацца з Сілцамі, ён не такі чалавек. Ён створаны не для Сілцоў,— жыццё адчыніла перад ім шырокую дарогу. Сілцы — то ж яны нам, прывязаным да загонаў, да сахі, а Рыгору — на ўсе чатыры бакі».
I Сёмку цешыла тое, што ён мае гэткага таварыша, як Рыгор, што ён такі блізкі к яму чалавек, так зжыты з ім на працягу доўгіх гадоў шчырага таварышкавання. Цешыўся і гардзіўся. I чым мацней разгаралася гэта пачуццё ў яго нутры, тым выразней прабівалася жаллівая спагада наконт яго ад'езду з Сілцоў. Сёмку напрашваліся пытанні — ці ўдасца, сапраўды, яшчэ калі-небудзь спаткацца ім, ці мо зложацца ўжо так умовы, што іх сённяшняе расстанне будзе астатнім і пахавае сабою ўсе багатыя ўспаміны аб разам пражытым мінулым.
Усё можа здарыцца. Дык хоць цяпер успомніць перажытае, абгаварыць сёе-тое адзін на адзін».
I Сёмка рашыў перабіць Рыгоравы думкі.
— Ты ўсё, мабыць, Рыгор, знаходзішся дагэтуль пад уражаннем перажытага расстання?
Рыгор крыху памаўчаў, пасля цвёрда загаварыў:
— Не вельмі, ведаеш, каб гэта так глыбока. Ты сам разумееш, што ў Сілцах мне няма месца. Няма — ужо так прыйшлося. I я ні на што за гэта не сярдую. Але вось тут другая закавыка — гэта пытанне з мацераю. Адна, старая, бязмоцная. Ды...
— Яно, праўду кажучы, ты патрэбен для Сілцоў і паміма таго, што гэта цікава мацеры. Ты патрэбен нам для нашай арганізацыі. Паглядзі, у нас, бадай, няма гэткага чалавека, які б мог добра пакіраваць справаю. Ты пабыў у горадзе, пацёрся ў адпаведных колах і сумеў дасканала пазнаць, як і што ладзіць падобную працу. Бо што ж мы — Пятрусь ці я: таўкомся ўвесь час у гэтых Сілцах і ні з месца. Куды ж нам размахнуцца! 3 плугам, з касою — то і мы мэты, а ўжо да гаворкі, чаго ад нас пытаць. Гэтыя ж Якавы ды Сролі таксама недалёка ад нас адышлі... А ты — зусім інакшае. Паглядзі, пабыў у нас нейкі час, а колькі сілы нам уліў, колькі пасобіў у арганізацыйнай працы! А паедзеш, у нас зноў пацішае... Праўда, я ведаю, што там, у горадзе, табе болын размаху, і працы таксама болып, ды, пэўна, і працаваць сярод рабочых куды цікавей, як з нашым мяшчанствам, але... і ў нас патрэбна праца мо яшчэ болып, як дзе... Скажы, браток, ці ты не задумоўваўся часамі аб гэтым?
— Чаму не задумоўваўся. Думаў, і многа думаў — толькі я ж кажу, за вошта мне ўчапіцца дома? Пасвіць каровы? Ці да Бэркі за балагола? Ці да Загуцкага ў двор за парабка? А ў горадзе я адчуваю сябе інакш. За год паспеў падвучыцца за слесара, пазнаўся і звыкся з умовамі заводскага жыцця... I цяпёр як-ніяк, нягледзячы на маю ранейшую прывязчывасць да Сілцоў, цягне мяне ў горад хаценне, як найглыбей пазнацца з яго жыццём, дастаць тыя веды, без якіх мы толькі напалавіну людзі, а напалавіну пакорлівыя нявольнікі... Не толькі жыць, а і змагацца, браток, трэба ўмець. А гэтаму трэба вучыцца. Вучыцца ж толькі і можна ў горадзе. Кніжка, лекцыя, тэатр, курсы — усё там ёсць і абы ахвота — вучыся і вучыся. Ужо вось, пабыўшы каля двух гадоў у горадзе, я чую сябе зусім не тым Рыгорам, што спакойна выслухоўваў Бэркавы сваркі, што прыслухоўваўся да Глякоўскіх перасудаў. Я цяпер, дружышча, выпатрашыў з сэрца малейшыя адзнакі пакоры перад моцнымі, да каплі знішчыў веру ў мірнае паляпшэнне нашага жыцця і стаў заядлым, неўтамімым змаганнікам. Горад уліў у мяне гарт, сілу, а завод засталіў маё нутро... Мне нямерна падабаецца гарадскі шум, рух, натоўп раз'юшаных грамад...
— А нашых Сілцоў як і не было ўжо для цябе? Наведаўся раз, і больш — бывайце здаровы назаўсёды? — запытаў Сёмка.
— О, не! Я еду ў горад, каб вучыцца ў ім не для аднаго сябе.
Сёмка з увагаю выслухаў Рыгора; яму цікавым было кожнае слова таварыша. Яго ўдумная, грунтоўная гутарка выяўляла перад Сёмкам незвычайнага чалавека, якому патрэбна вучыць, а не вучыцца. Сёмка ясна адчуваў, наколькі Рыгор вышэй яго ў ведах. I гэта яшчэ болып наварочвала яго сімпатыю да Рыгора. Тая спагада, што пракрадалася ў яго сэрца да таварыша, уступіла месца пачуццю радасці таму, што Рыгор выязджае з Сілцоў. «Сапраўды,— рашаў Сёмка,— што там зямля, лішні кавалачак яе! Што з таго, калі я маю нейкую гаспадарку: хату, палоску поля, каня, пару кароў? Неадгінна верцішся ў гразі, у пыле, рыешся, як крот, кладзеш сілы на працу, а ні прасветласці тае, а ні прыемнага скутку. Толькі адцягае цябе ад змагання, прывязвае да ўласнасці і атупляе пачуццё пратэсту, чыстату пазываў. 3 Сілцоў — нікуды. А гэтыя Сілцы так і ацягаюць цябе ўніз, так і засосваюць цвілою будзёншчынаю. А Рыгор! Што яму? Свет адчынен ва ўсе бакі — мерай, лятай. I ён добра робіць, што настойна дамагаецца, каб больш свету пабачыць, каб чым больш навучыцца і стаць свядомым чалавекам. Шаслівы, што мае рашучасць. Мне пакуль гэтага не стае».
— Ну, а скажы, Рыгор,— запытаў Сёмка таварыша,— ты там, у горадзе, ужо і блізкіх людзей маеш і дружбу вядзеш з імі, забываючы нас?
Рыгор усміхнуўся.
— Чаму не! Таварышаў лёгка ўсюды знайсці, тым болей у тых абставінах, якія адналькова ўплываюць на людзей. Вось хоць бы завод узяць: тут ужо ўсе працаўнікі адной долі, аднаго багацця, адных умоў жыцця. Кожны жыве стукам молата, вёртам машыны, скрыгаценнем напільніка. Я, другі, дзесяты... Амаль роўныя заработкі ва ўсіх. Роўна, таксама, кожнаму свеціць праз мурзатыя вокны сонца, роўна дурманіць чад, роўна пыл і жалеза раз'ядаюць лёгкія. I трэба тры-чатыры дні, ну найболын тыдзень, каб сысціся новаму чалавеку, каб пазнацца і стаць не толькі знаёмым, а таварышам ці сябрам. 3 розных канцоў людзі, якія мо і не думалі аб тым, што доля прывядзе іх спаткацца і стаць сябрамі... Цікава, браток. Я неяк хутчэй за другіх зжыўся з большасцю рабочых свайго завода. А да гэтага яшчэ партыйная справа,— і яшчэ больш новых людзей...
— Ты, вядома, таксама нясеш адпаведную працу ў арганізацыі? Цікава, ці многа ў вас людзей зарганізавана?
— Я ж табе казаў ужо, скора прыехаў: некалькі сот будзе. Ды, брат, хлопцы — адзін у другога. Я ўпаў-наважаным ад завода...
Слухаючы Рыгоравы апавяданні пра горад, Сёмка адчуў у нутры казлытнае жаданне — што, каб і яму пабываць у горадзе? Каб пачуць, як на гэта паглядзіць Рыгор, Сёмка запытаў:
— Слухай, Рыгор, а як бы ты паглядзеў, каб у адзін дзень, зусім нечакана для цябе, нібы прымха якая, шусь я к табе на кватэру і: «Добры дзень, Рыгор!»?..
— Што рабіў бы? — засмяяўся Рыгор: — хутчэй бы самавар на стол, збегаў бы за паўбутэлькаю і закускаю і: «Сядай, Сёмка, нечаканы і неспадзяваны, але пажаданы мой госць».
— Так. Нечаканы і неспадзяваны. Вось у гэтым і ўвесь сэнс, што неспадзяваны. Скажы па праўдзе, Рыгор, ты, мабыць, зусім не спадзяешся, каб гэта магло стацца са мною, га?
— Што ты! Што ты гаворыш! Чым жа я лепшы ад цябе? Як і я, можаш ты кінуць усё, сесці на чыгунку і праз дзень у Рызе ці дзе ў іншым горадзе. Нават табе гэта яшчэ лягчэй зрабіць, бо да чыгункі можаш на сваім кані даехаць.
— Ну, ты, Рыгор, не жартуй: я ўсур'ёз-такі думаю аб гэтым,— штосьці падзадорыла Сёмку.
— Ніякіх жартаў. Вудзь ласкаў. Я таксама ўсур'ёз кажу. I больш таго, нават раджу табе гэта зрабіць: нічога не згубіў бы, павер. Вярнуцца да зямлі, да тваёй гаспадаркі — у кожны раз можна — не ўцячэ нікуды.
— Дык, па-твойму, мне пабываць у горадзе? — яшчэ раз запэўніўся ў шчырасці таварышавай парады Сёмка.
— Раджу, як свайму сябру.
Сёмка хапіўся за сотні ўз'юшаных думак і пытанняў і адказаў:
— Ну, дык і быць па сяму, чакай, гатуй стрэчу, запасайся гарэлкай, купляй самавар... 3 бацькам сваім я скора паладжу: ён у мяне чалавек уступны і разумее дзела. Абы якое пабочнае прыгоды не здарылася... Прыеду і табе ліст прывязу ад мацеры... а другі ад Зосі.
Рыгор сур'езна паглядзеў на Сёмку, нібы правяраючы яго словы. Яго ўзрок заставіў Сёмку аслабіць катэгарычнасць сваіх завярэнняў, і ён дадаў:
— Яно бы, па-мойму,— не толькі мне, а і многа каму з сілкаўскіх хлопцаў не шкодзіла б праветрыцца крыху за межамі свайго мястэчка. I калі, па-твойму, ад мяне аднаго была б карысць, то ад пяцёх ці дзесяцёх яе было б у некалькі разоў болей. Не праўда, мо?
Рыгор, было відаць, не спыніўся думкамі на Зосі ці ўмела затоіў іх у сваім нутры, бо з тым жа настроем адказаў Сёмку:
— Чаму не праўда! Вядома, што так. А думаеш, Петрусю або Саўку не варта было б паехаць?
— Трэба, трэба. Добра разумею гэта.
Гутарку яны расцягнулі да цёмнага, і ўжо была ноч, калі яны ўехалі ў вёску Міжканаўе.
— Што за вёска мае быць? — запытаў Рыгор.
— Міжканаўе, пэўна. Знача, дванаццаць вёрст будзе,— няўверана адказаў Сёмка.— Трэ папытацца, вунь, здаецца, нейкія падводы ля студні стаяць.
Якраз пачуўся скрып вочапу і стук каванкі аб зруб студні. Следам заржаў конь. Рыгор паправіўся на сядзенні, якое растраслося і ссунулася наперад, і паглядзеў на гадзіннік. За. цемнатою цяжка было разгледзець, колькі зараз часу. Рыгору паказалася, нібы гадзіннік стаіць на адзінаццатай гадзіне ці крыху болей. Але ён не ўдасканальваўся: яму было ўсё роўна, раней ці пазней на гадзіну будуць яны ў Ліцку. Машына адыходзіцв на Вільню а чацвертай гадзіне раніцы,— значыць, яны паспеюць. А спаць на возе ніяк не прымосцішся. Ды, папраўдзе, Рыгору і не хацелася спаць. Свежыя ўражанні расстання, ціхая цёплая ноч, цікавая сяброўская гутарка з Сёмкам — адганялі ўсякі сон. Да гэтага, Рыгор быў прывычан начамі ў дарозе не спаць. Бывала, служачы балаголам, кожны тыдзень ён дзве-тры ночы праводзіў у дарозе, часта вейкаю не маргнуўшы. А заўсёды быў навярэджан, складаючы і накладаючы паклажу. Доўгія халодныя асеннія ночы, ночы зімнія — снег, завея — трэба было праз усю дарогу або сядзець на возе або ісці за возам пехам. А цяпер? Што і казаць — куды там да сну!
Рыгор разглядаў у змроку аднакія прыземістыя, абсаджаныя садкамі хаткі, студні траха не ля кожнае з іх. А калі Сёмка прыпыніў каня пры той самай студні, ля якой падводчыкі паілі коней, ён злез з воза і першым пачаў гутарку з падводчыкамі.
— Вы адкуль будзеце? — запытаў Рыгор аднаго з іх.
— Мы круглявецкія; на кірмашы былі ў Сталеве.
— Вялікі кірмаш быў?
— Добры кірмаш.
Падводчыкі запыталі ў Рыгора, каторая гадзіна, і, калі ён сказаў наўдагад, што ўжо за адзінаццаць перайшло, яны перагаварыліся між сабой і спешна ўселіся на вазы.
— Як дарога на Сілцы? — пагнаўшы коні, запыталі падводчыкі.
— Добрая,— адказаў Сёмка,— а ўперадзе як?
— Шчога, можна ехаць: падсохла. Дабранач!
— Дабранач!
Адна за адной трое хурманак загрукацелі ўсцяж вёскі.
— Вось хто жыве,— абярнуўся Сёмка да Рыгора, поячы каня,— галёкаюць па свеце і абманваюць людзей.
— Так, перакупства — самы непаважны занятак: займаздароў людзі трацяць час, абманваючы даверных.
— Але, згадзіся, Рыгор, што і на гэта трэба мець здольнасць. Гэта пракідкія хлопцы...
— Вядома: трэба набіць рукі і навярцець розум. Ёсць многа розных марнатраўцаў, якіх нам трэба карміць сваёю працаю: і тых, што намі кіруюць, і тых, хто нас абманвае, і тых, якія за нашу працу для іх нават людзьмі нас не лічаць. Шмат трэба перабудовы. Як ты думаеш, калі мы з гэтым управімся? Я думаю, што не так скора. Га?
Рыгор усміхнуўся.
— Вядома, што не так скора; трэба многа патуг, сілы і змагання палажыць.
— Ну, а як доўга яшчэ, па-твойму, працягнецца гэтак?
— Гэта цяжка сказаць, браток. Хочацца верыць, што не вельмі доўга.
— Не радуеш ты мяне, Рыгор. Значыць, праз усё наша жыцце так і будзем мы, як тыя валы, хадзіць у ярме: я па нікчэмнай палосцы зямлі, а ты ў чатырох мураваных сценах завода?
— Трэба, брат, настойней змагацца, Кожнаму — колькі сілы хопіць — варушыцца, бунтаваць...
Сёмка паматаў галавою і зацяжна прапяяў:
— О-о-хох-хо! Доўгая і сіберная песня! Рыгор незадаволена адказаў:
— Точаць цябе чэрві нявер'я. Дрэнна, Сёмка!
— Садзіся, паедзем,— перабіў яго Сёмка, павярнуўшы каня ад студні і прагукаўшы:
— Но-о, малая! Яшчэ вёрст трынаццаць асталося!
Некалькі часу хлопцы маўчалі, нібы прыслухоўваючыся да конскага тупату і стуку калёс. Пры гасцінцы, у прарытай канаўцы крумкалі жабы, а зверху кідаўся рэдкі плакучы піск кані. Наўскасяк, управа, блішчаў агеньчык начлежнікаў.
— Значыць, яшчэ гадзін тры, і мы расстанемся з табою? — раптам выказаў Сёмка.
— Але. Што ж, нічога не парадзіш, прыходзіцца...
— Ты ўжо толькі, Рыгор...— Но-о-о! Падбяжы-ы, на цябе ліха-а!..— Ты ўжо'толькі, Рыгор, не забывай пісаць нам. Не шкадуй на гэта часу. Усё апішы: што стрэнеш прыехаўшы: як жыцьмеш, як будзе паводзіцца табе. Ты ж ведаеш, як дорага нам усё гэта. А мы ўжо адсюль будзем дасылаць табе карэспандэнцыі. Патрэбна цесная сувязь...— Вось Слынскі ўзгорак — яшчэ дзве вярсты ззаду асталіся...
— Няйначай, буду пісаць, аба ўсім буду пісаць... А ты вось, браток Сёмка, не адкажы ўжо маёй мацеры, калі яна будзе прасіць цябе, каб ты пісаў ёй пісьмы... Хто ж, акром цябе, ёй гэта зробіць?
— Ай, ды навошта казаць: я пісаў тваёй мацеры дагэтуль і надалей буду пісаць. Гэта рэч не цяжкая; шкада адно, што болып важнейшай дапамогі не магу ёй зрабіць... ды то, прыйдзецца, пасоблю і болыпым чым. Тут жа недалёк — кожны дзень бачымся. Так што, браток, аб гэтым не клапаціся.
— Вельмі дзякую табе.
Яны праехалі яшчэ з гадзіну часу; да Ліцка аставалася зусім нямнога; яго блізасць выразна напамінала аб сабе. Спускаючыся з узгорка, на крутым павароце гасцінца, да іх данёсся рэзкі зацяжны свіст цягніка. За свістам пачуўся глухі лопат выпускаўшага пар паравоза. А калі гасцінец звярнуў улева, адразу паказаўся бляск пабляднеўшых ліхтароў; падымалася ўгору высокая цёмная вадакачка, нібы стараючыся падглядзець усход сонца.
Рыгор кінуў думаць, прыпадняўся на месцы і ўперыўся вачыма ў бок станцыі.
— Вось і прыязджаем,— з лёгкім хваляваннем выказаў ён.
— Сяк-так дабраліся: усяго чатыры вярсты асталося.
— Скора прыехалі.
— А чаго ж там! Каб паганялі каня, то прыехалі б яшчэ хутчэй.
— Няма чаго спяшацца; і так прыйдзецца яшчэ чакаць цягніка.
— Ну, сапачынеш крыху; усё ж стаміўся як-ніяк за дарогу; гадзін з сем папатрасліся, нябось.
— Дзе там супакой той! Прыехаўшы ўжо супачыну... Ну, а ты, Сёмка, зараз жа і назад?
— Вядома, чаго ж бавіцца! Да гадзіны другой вярнуся, дык яшчэ ў мяне добры кусок дня ў запасе.
— Так... Пэўна... Дык, вось, Сёмачка,— Рыгор патрапаў таварыша па плячы,— як толькі прыедзеш да-дому, не забудзь забегчы да мае мацеры і сказаць, што мы заехалі добра... I суцеш яе там, хай не вельмі гаруе...
— Добра, добра... Усё выпаўню...
Яны параўняліся з карчмою, што стаяла недалёка ад Ліцка.
— Можа, хочаш перакусіць чаго ці выпіць шклянку гарбаты? — запытаў Сёмка Рыгора.
— Не, неахвота; можа, ты б хацеў? Сёмка паціснуў плячыма.
— Хто яго ведае, як тут быць.
— Дык давай заскочым; папытаем, калі пэўна ідзе машына, і як толькі ёсць у нашым распараджэнні якіх мінут пятнаццаць — дык і вып'ем гарбаты ды перакусім.
Сёмка прыпыніў каня і ўзбег на ганак старога, з уціснутымі ўнутро сценамі будынка, і пастукаў у дзверы.
Дзверы былі запёртымі.
— Спяць, мабыць,— сказаў Сёмка.
— Пастукай мацней: агонь жа свеціцца.
— Па звычаі агонь... Што ж, паедзем на станцыю і там знойдзем гэткага дабра, як гарбата.
— Ды вядома што.
Сёмка збег з ганка, улез на воз і пагнаў каня.
Ад карчмы пачыналася брукаваная дарога. Каля станцыі іх нагнала некалькі хурманак, якія таксама спяшылі на машыну. 3 кашалямі на руках, пакрытымі бруднымі хусткамі, заспаныя, ішлі туды ж сельскія жанчыны з булкамі і піражкамі. Усё гэта прыдавала ажыўленне, паказвала клапатлівасць, рух і ўплывала на хлопцаў нейкаю асабістаю руплівасцю, нязнанай і чужой мястэчку. Рыгор адразу аднавіў перад сабою дух і пэнт гарадскога жыцця, ужо добра вядомага яму; Сёмку ж гэта было нова і цікава, як новае. Далей Ліцка ён яшчэ не трапляў, і Ліцк кожны раз, калі б ён ні прыязджаў у яго, выклікаў асабліва рэзвы і жывы настрой, нейкі ўздым і бадзёрасць.
— Ведаеш, люблю я гэткае ажыўленне, як тут,— абярнуўся Сёмка да Рыгора,— каб і хацеў памарудзіць, дык нельга.
— Не па-сілцоўскаму; тут ужо горадам крыху папахвае.
— Ну, там, пэўна, у некалькі разоў усё гэта шумней і цікавей?
— Вядома што; тут маленькая, не вузлавая станцыя, а і то, як бачыш, усё так і рупіць, і рухае.
Гутарачы, яны ачуліся каля станцыі. Забруджаны гноем і саломаю вялікі калястанцыйны пляц выглядаў рынкам, на якім вось-вось хутка адчыніцца кірмаш. 3 правага боку ад садку станцыйных служачых, пры рэльсавых парэнчах у шэраг стаяла некалькі дзесяткаў сельскіх падвод і рамізніцкіх каламашак. Ля некаторых з іх стаялі падводчыкі — другія ж былі пустымі, без нікога. Сёмка пад'ехаў к бакавой падводзе з левага боку і спыніў каня.
— Точка,— праказаў ён да Рыгора і злез з воза. Рыгор падняўся, атрос салому і таксама саскочыў
на зямлю.
Да іх падбег з-пад станцыі насілыпчык і запрапанаваў:
— Прыкажаце рэчы на станцыю ўнясці?
Рыгор пераглянуўся з Сёмкам і адказаў:
— Няма чаго нясці: самі справімся. Насільшчык ухмыльнуўся, пастаяў з хвіліну і моўчкі адышоў.
— Ну, Сёмка, правядзі мяне на станцыю. Каня пакінь.
— Ды я думаю, што можна каня аставіць аднаго. Стаяць жа другія падводы.
— Папрасі каго з падводчыкаў паглядзець за тваім возам — спакайней будзе.
Сёмка заручыўся згодаю аднаго рамізніка, а сам з Рыгорам пайшоў на станцыю.
Невялікае мураванае памяшканне станцыі мела звычайны станцыям выгляд: пасярэдзіне будынка праходзіў калідор, разразаўшы яго надвое; направа ад калідора мясцілася багажня, скарбніца і невялічкі першы клас, а налева — Другі і трэці класы. Рыгор з Сёмкам пайшлі направа, у першы клас, куды ішлі амаль не ўсе пасажыры. У каморцы, досі чыстай, пры расстаўленых двух ці трох сталах, на крэслах і пры сценах на лаўках сядзела дзесяткаў са тры пасажыраў; некаторыя з іх спалі, умайстраваўшыся пры сваіх клунках, другія проста драмалі, апусціўшы галовы, трэція спешна падсілкоўваліся гарбатаю. За багата ўстаўленым буфетам увіхаўся сярэдніх гадоў мужчына-буфетчык, шустры і рэзвы гандляр, відаць, добра набіўшы руку на гэтым рамясле. Раздаючы праданае з лоўкасцю мастака свае справы, буфетчык сярдзіта пакрыкваў раз-поразу на сваю пасобніцу, тоўстую, чырванатварую, непаваротную дзяўчыну-сялянку, падперазаную паласатым хвартухом, без хусткі, з разбэрханымі косамі, якая даглядала за вялікім па-плеснявелым мурзатым самаварам. Дзяўчына моўчкі, паслушна адгіналася і баязліва пазірала на гаспадара.
Клапатліва, як нашароханыя, бегалі то з класа, то ў клас кандуктары з цьмянымі ліхтарчыкамі, тэлеграфісты з паперамі, дзве-тры дзяўчыны з канторы. За сцяною буфета звінеў тэлефон, а пры ім чыйсьці голас несіцхана выкрыкваў: «Что-о? Говорн-нте-э? Слушаю, я слушаю...» I звон тэлефона і крык пры ім раз-поразу перабіваў рэзкі свісток паравоза, які прабягаў між вокны станцыі і голасна свістаў, адгукваючыся на свісцёлкі стрэлачніка то ў адным, то ў другім канцы станцыі.
Рыгор з Сёмкам прыкмецілі пры адным стале два парожных крэслы, падышлі і занялі іх.
— Ты пастой, Сёмка, а я куплю білет,— праказаў Рыгор і пабег да касы.
— Добра.
Сёмка не агледзеўся, як Рыгор вярнуўся назад.
— Цяпер можна перакусіць сяго-таго. Чаго б ты хацеў?
— Усё роўна: вазьмі гарбаты і каўбасы з хлебам. Рыгор падышоў к буфету і прынёс усё тое, што
Сёмка загадаў. Абое хутка справіліся з гарбатай, і Рыгор прынёс яшчэ па шклянцы. Закусваючы, хлопцы маўчалі: Рыгор над нечым пільна раздумоўваў, угледзеўшыся ў шклянку, а Сёмка з востай цікавасцю сачыў за станцыйным рухам. Ці ўваходзіў пасажыр, ці прабягаў чыгуначнік, ці раздаваўся смех, вокрык які, Сёмка адварочваўся, лавіў яго і адказваў настарожанасцю. I калі ён час ад часу ўспамінаў, што яму вось-вось прыйдзецца развітацца з Рыгорам і варочацца назад у Сілцы, яго ахоплівала непрыемнае пачуццё, вялікая неахвота варочацца аднаму. Сёмку прыкоўвала да сябе ўсё тое, што ён бачыў перад сабой на станцыі і што выглядала ў яго ваччу новым і прыемным. Вось узяць бы тых дваіх — кабету і мужчыну,— што прытуліліся адно да другога, седзячы на лаўцы, і соладка, апойна храпуць. Сёмка не разумеў іх нядбайнасці ды бесцікаўнасці да ўсяго і думаў аб сабе, што давядзіся б яму прабыць на станцыі хоць трое ночаў, ён і не ўздрамнуў бы нават: сядзеў бы і пільна сачыў за кожным рухам станцыйнага жыцця. А каб гэта яшчэ яму давялося паехаць куды чыгункаю! Як бы цікава было бачыць жыццё буйных вузлавых станцый, дзе, па словах Рыгора, людзі кішаць, як мурашкі ў мурашніку! I тая думка, што ўжо раз уставала перад ім у дарозе, калі ён прыглядаўся на пасажыраў, якія пакідалі свае месцы, як і Рыгор, і кудысьці з надворку спакойліва ад'язджалі,— думка паехаць у горад да Рыгора зноў выбілася наповерх, падгастрылася руплівасцю і засвідравала ўнутры. Ехаць... ды не то, што пачакаўшы, пры добрым выпадку, а ехаць як найхутчэй, зараз, вось, хоць бы разам з Рыгорам і з усімі гэтымі пасажырамі... ехаць — цягнула Сёмкаву істоту. Хоць бы некалькі часу пасапці новым паветрам, падзівіцца іншымі вобразамі, перамяніць елкія многагадовыя клопаты, шэрую аднакавасць земляробскай працы. Хоць бы некалькі часу, хоць бы на месяц, на другі адлучыцца, а то — глядзіш — праз якіх гадзін ссм ізноў перад табою бедныя, прылепленыя да зямлі хаткі Сілцоў, пыльныя, загноеныя вуліцы, прагледжаныя наскрозь Хлоры, Прыдатныя, Крумкі, Гладышы ды іншыя пастаянцы мястэчка... «Не, цяпер я нядоўга ўтрымаюся дома, хай што хочуць робяць бацькі»,— заключыў Сёмка.
А ў дзверы класа ўсё надыходзілі новыя і новыя пасажыры, мігаючыся між Сёмку. Вось прайшоў здаровы, паўнатвары, вусаты, у бразантовым халаце з каўпаком на адкідзе, багаты фальварковец-шляхціч, ці мо нябуйны памешчык; у руках ён трымаў добры фібравы, шэрай хварбы куфэрак; увайшоў, агледзеў пахмурным суровым узрокам клас і прыпыніўся каля акна... Вось ускочыла, як напуджаная якая, тонкая, вяртлявая, затуленая густым тулем, з перавязанай праз плечы тоўстаю хусткаю, а ў руках з некалькімі сакваяжыкамі і парасонам ні то мяшчанка, ні то фальваркоўка. Вось важна перашагнуў парог нейкі казначэйскі чыноўнік у шырокай палярыне, з гостра паднятымі ўверх вусікамі важнага чыну, з гонарам, ведаючы сабе вартасць чалавек. За ім прайшла купаю сям'я — мужчына-гаспадар у палапленай крамнай жакетцы, у аблезлай шапцы, з дзіцём на руках і кабета-жонка, таксама бедна адзетая, з клункам старых манаткаў і з двума невялічкімі дзеткамі. Увайшлі, баязліва азірнуліся, як бы папаўшы не туды, куды б следавала ім, і бяспомачна спыніліся каля дзвярэй. Куды яны едуць? Чаму з дзяцьмі? Такія бедныя з выгляду, што жаль рэжа сэрца. Ці на новае месца, ужо знойдзенае, ці мо шукаць яшчэ куска хлеба, папярэдне пераехаўшы ў другое месца? Цікава. Сёмка ажно падняўся з месца, каб пільней разглядзець твары гэтых людзей. Але яму гэта паказалася няёмка, і ён зноў прысеў... Прысеў і рашыў паказаць іх Рыгору; але толькі павярнуўся да яго, каб прагаварыць слова, як тут жа, збоку, угледзеў маладую пекную белакурую дзяўчыну, апранутую ў цёмнае да стану паліто, з таннаю пастэркаю на галаве. Яна сядзела бокам к сталу, трымаючы кашэлік на прыполе, і ўкрадкаю, наўскасяк пазірала на Рыгора. Сёмка ўпарта паглядзеў на дзяўчыну і ўлавіў у нарысе яе твару вялікае падабенства з Зосяю; тыя ж сінія валошкавыя вочы, сярэдні роўны лоб, прадаўгаваты нос, адпавядаючы гэткаму ж твару, чыстыя, з лёгкім ружам, шчокі, поўныя чырвоныя губы пекна выразанага нешырокага рота над прадоўжным падбародкам; той жа, заўсёды мілы, жывы, нестухаючы пераліў чуць прыкметнае, але палкае, цягучае, вабячае ўхмылкі. Уся постаць яе, як вымалеваная мастаком, выглядала лёгкай, паветранай; ад дзяўчыны нясло здароўем, жыццерадасцю. Сёмка міжвольна заглядаўся на яе, адцягваючыся думкамі ад усяго іншага, што хвілю назад цікавіла яго. Ён не мог адвярнуцца, не зважаючы на няёмкасць, якую, відаць было, адчувала незнаёмка, прыкмеціўшы ўпарты Сёмкаў узрок. I толькі, калі дзяўчына адвярнулася ў другі бок, Сёмка апусціў вочы.
Брудная будзё'нная адзежа, у якой ён быў адзеты, запылены твар, вясковая прастата і непаваротнасць, якія выступілі перад ім, засаромілі Сёмку: ці не падмеціла толькі гэтага дзяўчына і, гледзячы на яго, ці не смяецца толькі ў нутры сваім?
Сёмка паглядзеў на Рыгора і чапіў яго за руку. Той адвярнуўся на Сёмку.
— Зірні толькі, Рыгор, налева,— сказаў Сёмка на вуха таварышу,— вунь сядзіць Зося, точ у точ.
Рыгор крута павярнуў голаў і стрэўся з узрокам суседкі.
Яе падабенства на Зосю міжвольна кінулася яму ў вочы.
— А што? Мо няпраўда? — запытаў Сёмка.
— Праўда, настаяшчы дубальт, але, здаецца, куды прыгажэйшы,— адказаў Рыгор.— Цікава, куды яна едзе? Вось, ды каб у мой бок!
— Запытай,— парадзіў Сёмка.
— Трэба,— згадзіўся Рыгор і павярнуўся да дзяўчыны.
Сёмка настаражыўся, і ўвесь — адна цікавасць — чакаў, як пойдзе гутарка між Рыгорам і незнаёмаю дзяўчынаю.
— Выбачайце, вы далёка едзеце? — далікатна, ціхім голасам запытаў Рыгор.
Дзяўчына здаволена ўсміхнулася і ахвотна, смела адказала:
— Да Рыгі. А вы куды? Яна павярнулася к Рыгору.
— Я таксама туды,— паспяшыў паведаць Рыгор.
— Вы хлусіце, мабыць? — не паверыла дзяўчына.
— Чаму вы так думаеце? Я сур'ёзна кажу. Вельмі рад, што разам паедзем.
— Вы ўжо будзеце маім праважатым,— дасціпна запрапанавала дзяўчына.
— 3 вялікаю ахвотаю. Каб вы ехалі не ў Рыгу, дык і то я паехаў з вамі,— шчыра, не ўмеючы стаіць узнятага ў сабе пачуцця, сказаў Рыгор.
— Няўжо?
Сёмка тайком ухмыляўся, чуючы іх гутарку, і стрымоўваў гострае жаданне і самому ўставіць слова-другое. Але кожны момант, толькі парываўся расчыніць рот і выгаварыць што-кольвек, як нешта хапала яго за язык і ён змаўкаў.
Рыгор жа слова за словам развёў з дзяўчынаю гутарку. Ён забыў нават, што каля яго сядзіць Сёмка, занядбаў блізкай разлукай з ім і выпусціў з думак усё тое, што меўся напомніць яму пры расстанні. Павярнуўшыся да суседкі, Рыгор незмігутна глядзеў ёй у твар, цешыўся яго мілавіднасцю і, як воск ад агню, раставаў пад яе сапраўды пекным узрокам.
— Рыгор! — у кароткі перарыў між чарговым запытаннем дзяўчыны і Рыгоравым адказам пазваў Сёмка таварыша.
— Што? — не адварочваючыся, запытаў Рыгор.
— Я, браток, думаю ехаць. Ужо прайшло колькі часу. На дварэ зусім развіднелася. Ну, бывай здароў!
Рыгор штосьці прамовіў да незнаёмкі, падняўся з месца і пацалаваўся з Сёмкам.
— Не забывай, браце, пішы часцей,— яшчэ раз папрасіў Сёмка Рыгора і павярнуўся да дзвярэй.
— Гэта мой найлепшы таварыш,— паведаміў Рыгор незнаёмку,— выбачайце, я правяду яго на двор; мне трэба папрасіць ад яго адной рэчы.
Рыгор нагнаў Сёмку і выйшаў з ім з класа.
— Вітай ад мяне ўсіх: Зосю, Гэлю, Петруся, тваіх бацькоў... I не забудзь зайсці да мае маткі...
— Добра, добра, усё выпаўню... А ты, у свой чарод, не забудзь прыпісаць мне ў першым жа лісце, як і што ў цябе выйдзе з гэтаю дзяўчынаю. Красуня, на яе ліха. Ты ўжо не пакінеш, пэўна, яе праз усю дарогу? Толькі глядзі-ы, каб...
Сёмка не дасказаў, насмешліва пакачаўшы галавой.
— Я бачу, ты вельмі скора ўліп у яе...
Рыгор здаволена ўсміхнуўся і нічога не адказаў.
— Ну, бывай здароў! Шчаслівай дарогі! — пажадаў Сёмка, яшчэ раз пацалаваўшыся з Рыгорам.
Той памахаў яму ўслед капелюшом, пастаяў з хвіліну і вярнуўся ў клас.
I толькі ён паспеў падысці к дзяўчыне, як сярод пасажыраў падняўся рух і бегатня. Усе ўзняліся з сваіх месцаў, хашліся за клумкі і куфэркі і кінуліся к выйсцю на перон.
Пачуўся званок, абвяшчаючы падыход поезда.
Рыгор са сваёю спадарожнай, не спяшаючы, выйшлі з класа, абгледзелі вагоны і накіраваліся ў другі ад заду. У вагоне было свабодна, і яны занялі ў першым ад выхаду аддзяленні два месцы пры акне. Рэчы свае і дзяўчыны Рыгор гаспадарна ўладаваў на верхняй лаўцы, а сярэднія дзве прыназначыў пад спанне, павесіўшы на кручку з аднаго боку сваю жакетку, а на працілежным — дзяўчыніна паліто.
— Вось цяпер спакойна можам ехаць аж да самай Рыгі,— пацешыў ён новазнаёмую,— хочаце, пойдзем на перон на хвіліну-другую?
— Каб не спазніцца... Во, другі званок...
Яны ўсё ж падышлі к дзвярам вагона і агледзелі перон. На платформе кішэла народу: адны пёрліся са станцыі, спяшаючыся ў вагоны, другія на момант выскаквалі з вагонаў і мерыліся збегаць на станцыю ў буфет; трэція няслі ў руках розныя рэчы, купленыя ў буфеце. Папарна праходзілі сюды-туды ўсцяж будынка станцыі праважатыя і проста цікуны. што прыходзілі, нягледзячы на гэткую рань, да кожнага поезда на станцыю пагуляць і паглядзець на пасажыраў. Каля дзвярэй пры сцяне выдзялялася некалькі хвігур рамізнікаў, якія пільна сачылі за прыехаўшымі ў Ліцк. Як угарэлыя, бегалі ўзад ды ўперад насільшчыкі, парожныя і з паклажай у руках: некаторыя з воклічамі правозілі к багажнаму вагону пошту і варочаліся з тачкамі к багажнаму аддзяленню.
— Нічога цікаўнага; звычайна, як на станцыі,— вымавіла дзяўчына да Рыгора.
— Так, пойдзем на месца.
Пакуль яны стаялі ў дзвярах вагона, к ім падсела чатыры пасажыры: старая сялянка, сярэдніх гадоў мужчына, маладзіца — яго жонка і пажылая кабета.
Усе з іх пазаймалі вольныя месцы, не пакушаючыся на тыя, што былі заняты Рыгорам са сваёю падарожнай.
— На нашы месцы ніхто не пасягаў? — запытаў Рыгор у старое сялянкі.
Тая пільным узрокам агледзела як Рыгора, так і яго новазнаёмую дзяўчыну, і ўверана адказала:
— Каб хто і пасягаў, то мы не дапусцілі б; раз месцы заняты, ужо не закон іх перахопліваць. Тут двое кабецін намерваліся сесці, але мы сказалі ім, што месцы заняты.
— Дзякуем вам,— падзякаваў Рыгор і следам прагаварыў да дзяўчыны:
— Вы мо спаць хочаце?
— Не, на станцыі, прызнацца, троха і хацелася, а цяпер зусім не.
— А калі хочаце, то будзьце ласкавы,— я вас з прыемнасцю павартую.
Прапануючы сваёй падарожніцы спаць, Рыгор зусім не хацеў, каб яна забралася на полку і спала, пакінуўшы яго аднаго сядзець; яму жадалася, каб дзяўчына сядзела перад ім, а ён глядзеў бы на яе. Рыгор і сам адчуваў цяжар дарогі і бяссоннай ночы, але крапіўся, змагаўся з утомай і млявасцю, адганяў дрымоту і казаўся вясёлым і бадзёрым...
Праз нейкі час яму захацелася праведаць імя дзяўчыны, каб ямчэй было з ёю абыходзіцца.
— Вось ужо колькі часу, як мы знаёмы, а яшчэ не ведаем нават, як кожны з нас завецца... Вы, мабыць, не маеце імя, прыгожая незнаёмка?
Лёгкі смех пакрыў яго дабротны твар. Дзяўчына таксама какетліва ўсміхнулася.
— Я-то з імем, ну, а вы, напэўна, без яго...
— Якое ж яно ў вас, цікава?
— А вам канечна хочацца ведаць?
— Хочацца... як вам сказаць; яно б і не шкодзіла.
— Калі так, то скажу: натапырвайце вушы,— дзяўчына ўголас засмяялася.— Ганнаю завуся я, падабаецца ці не?
— Гэтага я вам не скажу; за паведамленне ж дзякую... А маё імя — Рыгор. Рыцарскае троха?
— Вядома, не траха, а многа,— пажартавала Ганна.
— Ну, цяпер мы, думаю, трохі больш знаёмы: хоць можна па-людску звярнуцца адно да другога. Мо няпраўда... Ганна?
Апошнія словы Рыгор правёў ветлівым узрокам на Ганну. Тая адказала не менш мілым, нават прагавітым возіркам на Рыгора; яму паказалася, што сінія, пякучыя вочы яго знаёмай не дарылі яго дасюль гэткаю ласкавасцю, як на гэты раз. Але, прыгледзеўшыся на Ганну, Рыгор заключыў, што яе мастацка-правільны, як намаляваны, мяккі твар, падкрашаны маладым, свежым ружам, пастаяннай бегатнёй рэзвых зайчыкаў непагрэшнае жывое ўхмылкі, што яе стройная, як вылітая, постаць, поўная жыцця і руху, не могуць не выкрываць салодкага кіпення яго палкага пачуцця. Рыгору не хацелася ўспамінаць — што толькі-толькі, як ён развітаўся з Сёмкам і прасіў яго кланяцца ўсім і, асабліва, наведаць яго мацеру. Ён ужо быў заварожаны Ганнаю, якое ніколі дагэтуль не бачыў, якая выпадкова вынікла перад ім. Сядзеў і глядзеў ёй у твар, ёю зачарованы. Не чуў, ці стаіць цягнік, ці едзе; не бачыў, ці сядзіць хто каля іх, ці яны адны аднымі, не цікавіўся, што за акном вагона. Сядзеў і не мяняў позы, быццам вылепленая мастаком фігура.
Гэтая сабранасць усёй Рыгоравай істоты ў адным фокусе і жалезная сіла цвёрдасці, якую вылучаў ён на Ганну, прымушалі яе, маладую, чулую дзяўчыну, ахвотна карыцца Рыгору, нерухома, урачыста сядзець і пераліваць унутры, як рэчка хвалі, узбуранае пачуццё. Ганна, як бы ў аддзяку Рыгору — дар за дар, упарта ўзіралася ў яго белы твар, у шэрыя праназаватыя вочы, на высокі лоб, і, падобна Рыгору, абураная разгойданым пачуццём і навеянымі марамі, забывала, куды едзе, адкуль едзе, дзе была і што рабіла... Ні настаўнік Герасім, з якім яна два тыдні бегала па бярозавым гайку, госцячы ў цёткі, ні Андрэй — паштавік у Рызе, з якім яна не адзін раз правяла шчаслівыя хвіліны — ніхто і нішто не ішло на думкі: Рыгор засланіў сабою ўсё.
Старэнькая бабулька, што сядзела поруч з Рыгорам, суцешна паглядала на іх, адобрана ківала галавою і сама сабе ўмілялася. Не пакідалі без увагі Рыгора з Ганнаю і занятыя пільнай дзелавой гутаркай між сабою пасажыр — мужчына са сваёй кабетаю: час ад часу, не кідаючы гутаркі, адварочваліся яны к акну, азіралі з ног да галавы і Рыгора, і Ганну, вымаўлялі па іх адрасу пару слоў і пераходзілі да свае гутаркі. Цікавіліся імі і астатнія двое пасажыраў з іх аддзялення. Толькі бачыўшы за сваю службу на чыгунцы шмат чаго цікавага, заклапочаны кандуктар, параўняўшыся з іх аддзяленнем, бесцырымонна, не лічачыся ні з чым, прагукаў:
— Вашы білецікі!
— Дзе мы ўжо будзем? — запытала Ганна і паглядзела ў акно вагона.
— Зараз праведаем,— адказаў Рыгор, таксама выглянуўшы ў акно.
— Хутка Малажава, дзеткі,— умяшалася бабулька.
Рыгор з Ганнаю адхіліліся ад акна і зноў паселі на сваіх месцах.
— Малажава, кажаце? — перапытаў Рыгор.
— Але... А вам, дзеткі, куды трэба? Не ў Вільню часамі? — зацікавілася бабулька, задаволеная тым, што нарэпіце знайшлася магчымасць адчыніць рот.
— О, не, цётачка, мы едзем далей... але па дарозе на Вільню.
— Далей! Яшчэ нават далей ад Вільні! О-ё-ёй! Ды мае ж вы дзеткі! Ды навошта ж вам так далёка забірацца ад дому? I ці вас бацькі спакойна адпусцілі ў гэтую даль?
Ганна ўкрадчыва пасмейвалася, гледзячы на бабульку. Рыгор спагадліва пазіраў на яе, гатовы і далей гутарыць з ёю.
— Ды што казаць аб дзецях, вось вы старая і таксама едзеце кудысьці,— уставіў ён.
— Так, можа і так,— задаволеная тым, што з ёю ахвотна Рыгор гаворыць, казала яна далей,— жыццё гэткая рэч, што вымушае часта рабіць тое, чаго б і не хацеў. Ты кажаш, дзеткі, што я старая, а еду; мушу, родненькі, ехаць: забралі вось два гады таму назад сына ў салдаты і з таго часу не бачыла, не пускаюць чамусьці на пабыўку; а паглядзець хочацца, як і што ён там маецца. Ды мне не вельмі далёка: маё месца вось зараз за Малажаваю, а з Ліцка я еду выпадкова — была там у гасцях у брата. Гадоў з дваццаць не бачыліся, дык як прыехаў надоечы — рады няма: прыстаў, каб я наведала яго. Вось я мусіла паехаць і прагасціць тыдзень; а зараз еду ад яго і проста, не злазячы, да сына. Вось брат даў крыху сала, каўбасак са тры, і я вязу. Мацерына сэрца, дзеткі,— як не наведаць роднага дзіцяці. Ён сын у нас вельмі паслушны і добры; заплакаліся, калі бралі ў салдаты. Але... хаця б вайны не было, а паслужыць-то, хай сабе паслужыць. Год за годам і пройдуць гэты гадкоў тры. А чаго добрага, узбурыцца вайна, тады ўжо, хто ведае, як яно выдзецца, ці давядзецца яму вярнуцца дамоў! А дома, бач, мы ўжо і дзяўчыну нагледзелі яму; прыгожая, як лялечка, Несцера Капыла дачка — вам ён невядомы, пэўна? Вось гэткая ружачка, як ты, мая котка...
Гутарачы, бабулька ўвесь час рухала на месцы, размахвала рукамі, палажыўшы пры сабе клунак, і старалася не спусціць вачэй ні з Рыгора, ні з Ганны. Завязаная пад бараду старая шаліновая хустка паціху з'ехала ў старае з галавы і агаліла сівыя рэдкія косы; бурнос яна расшпіліла сама, бо ў вагоне было душнавата. Відаць было па той шчырасці, якою бабулька справодзіла гутарку, што гаварыць для яе — вялікае здавальненне і што за сваё жыццё ёй нямала прыйшлося пашчабятаць.
Ганна з цікавасцю, з цёплым уміленнем сачыла за іх гутаркай. Яе карціла жаданне як найхутчэй кончыць дарогу, выйсці з цеснага душнага вагона і ачуцца на вуліцы Рыгі, а там — або ў парку, або за горадам, на беразе шырокай Дзвіны, на ўзмор'і. Уставалі вобразы перажытых хвілін, калі яна часта з паштавіком Андрэем адпраўлялася на гулянкі на ўзмор'е ці на ўздзвінне. Музыка, месячныя ночы, лёгкія туманы, неагляднасць вадзяных прастораў затокі.
Андрэй, вясёлы, рэзвы, услужны, безумоўна закаханы ў яе. Гэта месяц таму назад... А цяпер? Не, цяпер яна не хацела б жыць з Андрэем. Рыгор зацьміў яго сабою. I Ганна ў самых дробязях пачала маляваць перад сабою вобразы надуманае стрэчы з Рыгорам у Рызе, стала выяўляць тое пачуццё, якое безумоўна, захопіць яе, і тыя словы, якія павінны будуць казацца. Чым глыбей удавалася яна ў думкі, тым з болыпай прагаю жадалася хутчэй ёй даехаць да месца. Пагнала б цягнік, каб магла, выскачыла б ды паляцела, каб не баялася. Што можа стацца за дарогу? А мо Рыгор толькі з першага ўзроку падараваў ёй столькі ўвагі, а надалей астыне, зачарсцвее, адумаецца? У свеце так многа выпадковага! Мала з кім прыходзіцца ў дарозе стрэцца ды пагаварыць!
Але што ж з гэтага? Выйшаў з вагона — выпусціў з памяці. Ці ж не можа таго стацца між мною і Рыгорам? Хто знае, што крыецца ўнутры гэтага чалавека? Ён гаворыць са мною, уважліў да мяне, як уважліў да гэтае бабулькі. Пад'едзем к Вільні — бабулька злезе і ніякага следу не пакіне па сабе. На яе месца сядзе другая, трэцяя, а мо і... дзяўчына. Скажа да Рыгора слова, кране яго за сэрца ласкавай ухмылкаю — а гаражанкі ўмеюць гэта,— і ён заварожыцца, пакінуўшы мяне. Гой, не было б толькі таго!»
Быў позні вечар, калі яны прыехалі ў Рыгу. Вакзал тануў у празрыстых агнях электрыкі. Сотні разубранай публікі швэндалася па прасторным пероне ўзад ды ўперад. Сапло гарадской нервовасцю, рухам і заклапочапасцю.
Толькі Рыгор з Ганнаю выйшлі з вагона, як іх зразу абдаў цяжкі, злітны ў адзін тон, прыгнятаючы гуд. Панясло спёртаю духатою і нейкім удушлівым смуродам. Рыгор паспрабаваў загаварыць к Ганне, але выказанае ім слова раптам заглухла. Яны маўкліва ў гушчы пасажыраў выйшлі праз вакзал на вуліцу, адышлі к боку і прыпыніліся: трэ было абмяняцца планамі, як і што ехаць на кватэру і калі ды дзе стрэцца. Але толькі яны сталі, як тут жа падбеглі да іх двое чалавек — рамізнік і пасыльны з гатэлю — і пачалі набівацца з прапазіцыямі.
— Я адвязу, куды трэба,— некалькі разоў засаб пераказаў рамізнік.
— Можа нумарок панам трэба? У нас чысценькая, ціхая гасцініца. Зусім нядорага.
— Не, не, мы нікуды не паедзем,— адказваўся Рыгор, і, калі яго не слухалі, ён кінуў аднеквацца, - Табе куды ехаць? — абярнуўся Рыгор да Ганны на ты і сумеўся. Але Ганна прыняла яго фамільярнасць за звычайнасць і не
звярнула на яе жаднае ўвагі, сама перайшоўшы на абыходжанне ў першай асобе.
— Тройкаю,— адказала Ганна,— а ты як паедзеш?
— Я направа... Вось табе мой адрас.
Рыгор падаў Ганне картульку, хочучы яшчэ штосьці сказаць ёй, але раптам з-за вугла паштовага будынка паказаўся трамвай.
— Ну, вось, садзіся ды паедзеш.
Ганна падалася напсрад. Грамада людзей, што чакала трамвая, зарухала, замітусілася і напёрла к рэйкам; Рыгор трымаўся Ганны, супыняючы натоўп.
— Дык заўтра вечарам?
— Непрыменна! — кінула Ганна.
— Я цябе чакаю.
— Толькі не схлусі, а то...
— Ну, што ты, сапраўды, сумняваешся... Ці мо назнарок?
Ганна не паспела адказаць: падаспеўшы трамвай перабіў яе намер. Замітусіўшыся, яна, як стаяла ўперадзе, так разам кінулася на заднюю падножку пярэдняга вагона; Рыгор пасобіў ёй падняцца і хутка быў адціснуты натоўпам назад. Тады ён падышоў убок і паглядзеў у акно, але Ганна яго не прыкмеціла. Перад ім замігалі аўтамабілі, несканчоным шэрагам зашнуравалі пешаходы, загрукаталі цяжкія вазы рамізнікаў; зараз прайшло некалькі вагонаў трамвая пятага і шостага нумароў; вакола бегалі газетчыкі і выкрыквалі назвы газет, таўхаліся хлапчукі з папяросамі ў скрыначках; крадучыся і саромеючыся, нясмела падышла старэнькая бабулька і папрасіла ахвяры.
Увесь пляц варушыўся і мігацеў, прымаючы нейкі цудоўны выгляд пад белым святлом электрычных ліхтароў. У ценях Верманаўскага парку раздаваўся смех і згушчаны тупат гуляўшых.
Здалёк, з Задзвіння ды з іншых канцоў горада, даносіліся разназычныя гудкі.
У іх арксстры Рыгор падлавіў знаёмы яму гудок з свайго завода. Адметны ад другіх, басісты, хрыплаваты, ён пралез у Рыгорава нутро і разліў у ім джаролца дбайнай будзёншчыны. Побач з гэтым, узняліся ў яго галаве рупныя думкі аб заўтрашнім ранні, калі гэ'ты самы гудок праб'ецца праз акно яго каморкі, падніме з пасцелі і пагоніць на завод. Перад ад'ездам на пабыўку думалася: мала што можа трапіцца за столькі часу! I завод пакідаўся безуважна, як быццам гінуў з яго вачэй. Але час, праведзены за межамі завода, прамігнуў, як маланка, нічога не змяніўшы ў Рыгоравым жыцці. Цяпер жа ён зноў вярнуўся назад, у той жа горад, да таго ж завода. I толькі адна ноч аддзяляе ад духаты і пылу, ад разгойданага гудзення і гострага вока майстра. Але ўжо праз колькі хвілін яго ахапілі зусім іншыя раздумы, іншае хаценне; гостра закарцела, каб хутчэй паказаўся яго трамвай, каб раней папасці дадому, запёрціся ў сваёй каморцы і
аднаму ў ёй грунтоўна пераглядзець перажытыя за час пабыўкі ўражанні. Трэба ж абмеркаваць усё, перадумаць, перацаніць і ведаць, як і што пакіравацца далей. Ад нецярплівасці Рыгор не мог спакойліва стаяць на адным месцы.
Нарэшце паказаўся яго нумар трамвая. Рыгор спрытна схапіў рэчы і ўзлез на заднюю пляцоўку задняга вагона, прытуліўся да сценкі і задаволена ўздыхнуў.
Праз гадзіну Рыгор быў дома, у сваёй каморцы, якая сустрэла яго гэткай жа, ні на каліва нязменнай, якой ён яе аставіў. Стаялі ні на крок не перастаўленымі тры крэслы: адно — каля невялічкага століка ў правым кутку, адно — каля надворнае сцяны, трэцяе — каля тыльнае; стары паўаблезлы ложак, засланы паношанаю коўдраю, з невялічкаю падушкаю на ёй — выглядаў прыросшым; вісела некалькі фотатыпных і літаграфскіх малюнкаў, адцісненых з вобразаў мастака Айвазоўскага, запыленых і аблезлых ад сонца. Тулілася ў правым кутку ад уваходу невялічкая шафа, а еупроць яе, у другім кутку, умывальнік. На століку ляжалі ў тым жа парадку, у якім іх пакінуў Рыгор, два невысокіх стосікі кніжак і між іх некалькі сшыткаў паперы.
Спёртае, душнае паветра абдало Рыгора, і ён паспяшыў адчыніць акно; сеў і заглядзеўся на двор. 3-за сцен будынкаў бурліваю хваляю даносіўся да яго заціхаючы гарадскі шолам; праменне ліхтароў асвятляла цёмнае неба і перакідалася на двор. Цёплая пагода, напаліўшы днём каменні бруку і сцены муроў, зараз павявала душным паветрам, якое ні каліва не астуджвала Рыгора.
Адпачыўшы крыху, Рыгор падняўся з крэсла і пачаў тупаць па пакоі. Міжвольна паўсталі думкі — ціша і адзінокасць патваралі ім,— і Рыгор аддаўся раздумам. Выразна, як у кінематографе, адзін за другім, пачалі прамігаць нядаўна перажытыя ім моманты. Вось Сілцы, хатка, маці, таварышы, цёплая стрэча з імі, інфармаванне аб прыватным жыцці, гулянкі. А далей — спатканне з Зосяю, хвойнік, зелень і, нарэшце, перад ад'ездам, спатканне пры сценцы, за ворывам, дзе ён пачуў ад Зосі пякучыя словы: «Бяры ад мяне — што ты хочаш...»
На гэтым моманце Рыгор панатужыўся перапыніць успамінкі. Яму пасобіла работніца гаспадыні кватэры, Вільгельміна, якая раптам прачыніла да яго дзверы і запытала:
— Можа вам гарбаты падагрэць, Рыгор?
— Калі вам не трудна,— згадзіўся ён. Вільгельміна дабрадушна ўсміхнулася і выйшла з пакоя. Рыгор падышоў к акну і паглядзеў на двор. I нібы знарок хтось накіраваў яго думкі да Ганны. «Што яна робіць цяпер? Цікавая, аднак, дзяўчына! I трэба ж было мне з ёю спаткацца».
Зося, нядаўна паўстаўшы ў яго выабражэнні, раптам сышла з ламяці, затуліўшыся вобразам Ганны. Рыгор пачаў перабіраць усе падрабязгі стрэчы і знаёмства з ёю, а далей перайшоў да абдумоўвання наступнага спаткання. Але якім чынам? Рыгор тут жа памкнуўся ўспомніць перш вуліцу, на якой Ганна жыве, а пасля дом; паглядзеў на гадзіннік, раздумаў і, нарэшце, астаўся пры рашэнні пачакаць да заўтрага, не пакідаючы хацець ды спадзявацца, а мо надасць ёй прыйсці яшчэ і сягоння.
Раздумоўваючы, Рыгор стаяў непарушна і сачыў у адно месца, як заварожаны. Яго крануў рэзкі выгук песні і адначасна музыкі на фартэп'яне, раптоўна вылецеўшы з прачынятага акна суседняе кватэры. Малады зычны альт выводзіў пявучыя мелодыі арыі Антэка з оперы «Галька». Рыгору стала прыемна слухаць мілагучныя ноты ў голасе маладое жанчыны; яны праходзілі ў яго нутро, хапалі за самыя каразлівыя мясціны і настройвалі на рэзвыя вясёлыя перажыванні, на новыя ўсламіны. Нез'яснёная сіла, заложаная ў зыках музыкі Манюшкі, да таго была прыемнай для яго, да таго завабнай, што ён літаральна ўбіраў у сябе кожны перабой, кожны адценак яе вібрацый. Яму хацелася б слухаць і слухаць бясконца і так жа бясконца хвалявацца, дрыжаць, калаціцца на хвалях салодкіх перажыванняў.
Аддаўшыся гукам музыкі, Рыгор як быццам бы патануў у іх. Для яго было зусім неспадзяваным асцярожнае ўвойсце ў каморку Вільгельміны з прыгатаванай гарбатаю.
— Дазвольце? — запытала яна, падыходзячы к сталу.
Рыгор машынальна сарваўся з месца, зрабіў некалькі крокаў ад акна і здзіўлена спыніўся перад Вільгельмінаю.
— Уваходзьце! — смяшліва праказаў ён.
— Прачакаліся, пэўна? Ведаеце, пакуль увіхнешся з іх вячэраю, дык гатова адурэць: кожную рэч трэба запытаць, аб усім парадзіцца; гэта ж такія паны, што не дай ты рады... А скупікі — дык наўздзіў...
Вільгельміна асцярожна паставіла гарбату на стале; паправіла абрус і прымайстравала крэсла.
— Піце, пакуль гарачая,— запрапанавала яна.
— Дзякую,— праказаў Рыгор і прыняўся за гарбату.
Аб Вільгельміне ён тут жа забыў, хапіўшыся перарваных ёю думак. Але работніца не ўважала на гэта і, абапёршыся на спінку ложка, пачала сачыць за Рыгорам: ёй хацелася пагутарыць з ім, аб сім, аб тым распытаць.
— А тая ўсё грае, на яе цураха,— пачала гаворку Вільгельміна.
Рыгор паспешна адвярнуўся ад стала і паглядзеў на служанку здзіўленым узрокам, нібы сказаўшы: «А ты яшчэ тут?»
Вільгельміна на момант замаўчала, пасля перамяніла стаянку, паправілася на нагах і ўжо смялей павяла гутарку далей.
— I не надаесць кожны вечар трумкаць! Лроста ў вушшу звініць ад гэтага фартэп'яна. Праз цэлы месяц адно і тое. Ліха іх ведае, пэўна няма чаго людзям рабіць. Вось граюць, пяюць, нараджаюцца — і толькі... А ты працуй на іх век, прасветлае мінуты не бачачы; бегаеш, таўчэшся за якіх-небудзь няшчасных восем рублёў у месяц, і яшчэ колькі ўшчункаў ды папрокаў атрымаеш.
Вільгельміна колькі мінут памаўчала.
— А можа я вам перашкаджаю?
— Не, нічога, калі ласка,— суха адказаў Рыгор. Работніца павярнулася і пайшла з пакоя, але ў дзвярах, прачыніўшы іх, спынілася і запытала:
— А вы заўтра пойдзеце на завод?
— Абавязкова, Вільгельміна, пайду.
— Дык я вас абуджу, калі хочаце? — Вельмі прашу, буду дзякаваць. У калідоры пачуўся званок.
— Хто ж бы там быў? — здзівілася Вільгельміна і, не зачыніўшы дзвярэй, выбегла з Рыгоравага пакоя.
Рыгор зачыніў за ёю дзверы, матнуў галавою па адрасу работніцы і паглядзеў на гадзіннік. «Ужо другая гадзіна»,— ні то здзівіўся, ні то проста праказаў ён.
На дварэ ўжо было ціха, толькі рэдкія глухія гукі даходзілі дзесь з-пад вакзала, роўна заміраючы ў сценах двара: у суседніх вокнах патухлі агні. Рыгор крыху пастаяў каля акна, пасля прычыніў яго, занавесіў фіранку і пачаў збірацца спаць.
Пасля ўсяго перажытага і перадуманага ў звязку з дарогаю, Рыгор спаў, нібы апоены макам. Толькі лёг, як праз момант заснуў, не паспеўшы нават перавярнуцца на другі бок, як то ў яго было звычайна, і на адным баку праспаў да раніцы. Праспаў бы. напэўна, без просыпу да гадзіны дванаццатай дня, каб акуратная Вільгельміна роўна а палове сёмай не пастукала ў дзверы. Рыгор ад стуку прачнуўся, падняў голаў і паглядзеў у акно; але спрасонку, не прыгледзеўшыся, яму паказалася занадта рана, першае развідненне, і ён зноў прылёг, нацягнуўшы на галаву коўдру. Несвядома прамігнула гарачае прыемнае пачуццё, якое яму шапнула: «Пачакай, паспееш яшчэ напрацавацца»,— і следам безадгукнае парашэнне,— не ісці на работу да заўтрага. Заспакоены, ён хутка заснуў, глыбока і смачна.
У кватэры было ціха, нішто не перашкаджала спаць, і ён беспаварухна праспаў ажно да дванаццатае гадзіны дня. Гэтага было досыць, каб уволю выспацца, каб супачыць. I Рыгор прачнуўся бадзёрым, свежым. Падняўся з пасцелі і ў адной бялізне прайшоў па пакоі.
Пакой выглядаў нейкім нарадным і вясёлым, як ні разу да гэтага. Жывымі здаваліся карцінкі на сценах, учора смутныя, запыленыя, выглядала пачышчанаю мэбля. Ён падышоў да акна, адшмаргнуў фіранку, прачыніў яго і глыбокімі дыхамі пацягнуў надворнага паветра і сонечнага святла. Стала яшчэ бадзёрай, як бы хто ўпусціў у яго цела жыццедаўчы элексір. Рыгор сціснуў кулакі, прарабіў гімнастычныя махі і раптоўна, адбегшыся ад акна, прыняўся адзявацца. Аб заводзе не хацелася і думаць; наогул, ён цяпер жыў пачуццём, а не думкамі: цягнула да сну — ён спаў, захацелася адзявацца, пасля ўмывацца — ён прыняўся за гэта. Толькі тады, калі ўжо адзеўся і разоў з дзесятак прайшоўся па пакоі, завярцелася думка і паднялася свядомасць, якая падказала яму намаляваць цэлы план сенняшняга дня. 3 гатовым планам Рыгор і выйшаў а першай гадзіне на вуліцу.
На вуліцы было душна: сонца паліла, не шкадуючы, і да таго нагрэла брук, цэглу дамоў і асфальт тратуараў, што ад іх нясло, як з печы. Цяжка было сапці і не хапала паветра, каб задаволіць прасмагшыя грудзі. Рыгор перайшоў на ценявы бок вуліцы і памаленьку прайшоў да знаёмае кавярні, дзе ён заўсёды снедаў. У кавярні, куды ён завярнуў, было шмат халадней і прыемней. Але чамусьці ў ёй было зусім нямнога людзей. За адным столікам, каля буфета, сядзеў нейкі сярэдніх гадоў мужчына за бутэлькаю сельтарскае вады, а насупроціў, у кутку — двое дзяўчат, значна падбеленых пудраю, у памятых капотах. Яны паглядзелі на Рыгора пры ўваходзе ў кавярню і раз-поразу кідалі на яго бессаромныя ўзрокі. За буфетам сядзела знаёмая яму буфетчыца, сімпатычная дзяўчына, трымаючы ў руках кніжку. Рыгор папрасіў сабе шклянку гарбаты, французскую булку і чвэртку каўбасы, спакойліва, не спяшаючы паснедаў і, даўшы «бывайце здаровы» буфетчыцы, выйшаў.
Нягледзячы на духату, на вуліцы кішмя кіпела жыццё: шнурком беглі тратуарамі ў адзін і ў другі бок людзі, клапатлівыя, не маючы вольнае хвілінкі, з партфелямі, з палачкамі, з папкамі. Сярэдзінай, па бруку, шмыгалі самакаты, гуськом цягнуліся ламавікі, на перадках, запрэгшыся, як жывёла, плішчыліся ручныя перавозчыкі паклажы, спрытна вывіваліся сярод іх веласіпедысты. На рагах вуліц, пры ліхтарах, а то на падаконніках магазінных вокан стаялі і сядзелі чорныя забруджаныя грузіны, ваксоўшчыкі абутку, і ўперамежку чырвонагаловыя пасыльныя. Ім, пэўна, не было душна ад сонца, загартаваўшага іх загарэлыя твары і прагрэўшага да апошняе жылкі іх вытрывалыя постаці; таксама яны былі прывыклымі ўжо і да смуроднага пылу, які згушчаў сабой паветра і прасочваўся дыханнем у лёгкія. Характар работы прывучыў іх да вулічнага шуму, да нервовага гарадскога руху: хай сабе пячэ сонца, хай падымаюцца слупы пылу, а ім трэба етаяць на сваім месцы і чакаць, зазіраючы ў вочы прахожым, пакуль каторы з іх працягне чаравік або даручыць занясці пакет. Гэтакіх усё ж трапляецца нейкая лічба — і іх умела пазнаюць і пасыльныя, і ваксоўшчыкі абутку. Глядзіш
— то адзін, то другі на вачах вядуць сваю справу. Таго ж чыну і таварышы іх — газетчыкі: на кожным рагу вуліцы сустрачалі яны Рыгора, прапануючы навязчыва сталічныя і мясцовыя газеты. Многія з прахожых з зайздросцю пазіралі ў вялікія, чыста выцертыя шыбы, магазіны, косячы вачыма або на хвілю-другую супыняючыся пры акне.
Прамінуўшы некалькі вуліц і перавулкаў, Рыгор, нарэшце, апынуўся на Узбярэжнай.
3 Дзвіны нясло прыемным халадком і водгукам самавітага рэчнага жыцця. Нягледзячы на ціхую пагоду, Дзвіна паважна ганяла шэрагі невысокіх рэзвых хваль. У іх пералівах прыгожа гулялі празрыстыя пасмы прамення, зацяняючыся ў спадзе і асвятляючыся на спінках хібкоў. Дробныя пырскі вады блішчастым галёнам рассыпаліся над вадою, як бы хапаючы сонечнае святло і ўносячы яго ў халодныя глыбіні вады. Кожны сувой хваль вачавідкі вынікаў пасярэдзіне рэчкі, паціху раскалыхваўся і па раз намечанай дарозе накіроўваўся касяком к гранітным берагам. Дайшошы да берага, шлёпаўся ў яго і разбіваўся, уступаючы месца новаму валу. У тых месцах, дзе прарэзвалі Дзвіну параходзікі і параходы, уздымаўся скрутак вады, калыхаўся з напружанай сілай і ў выглядзе казачнага чудзішча нёсся за сваім радзімцам-параходам. На спатканне ім з розных канцоў спяшылі рэзвыя чаўнакі, гострымі лычамі ўзбіраючыся на высокія хібы і строма спадаючы з іх. 3 шырокіх памостаў, якія складаліся з процьмы плытоў, разносіліся над рэчкаю рэзвыя выгукі і смех плытнікаў.
Рыгор на нейкі час прыпыніўся на беразе, паглядзеў ва ўсе бакі Дзвіны і паціху рушыў налева, у бок завода, які агромністым зданнем высіўся над вадою рэчкі, паднімаючы свае коміны на ўзровень вострых шпіцаў высокіх кірхаў. Чорныя згусты атрутнага смуродлівага дыму камякамі вырываліея з шырокіх лёх каміноў і брудным шляхам прасціраліся над дахамі дамоў і над чыстаю вадою Дзвіны. Час ад часу Рыгор адрываўся і вачыма, і думкамі ад прастораў рэчкі і пераносіўся да заводскіх карпусоў. Перад ім выразна вымалёўваўся рэзкі кантраст між вольным размахам вадзяной стыхіі і абмяжованым сцісклым, прыдушаным тоўстымі сценамі, заводскім рухам.
Чым бліжай ён падыходзіў к заводу, тым паўней выдавалася яго жыццё, злітае ў магутныя стукі малатка, у бразг жалеза, у свіст і траскатню паравікоў. Медны імпэт яго, прамагнічаны нейкай крэпкай сілаю прыцягнення, захопліваў Рыгора цалкам, як вір, укручваў яго сабою і ачула цягнуў у завод. Помеж з жалезнаю сілаю яму хутка пачалі чуцца ў яго стуку і бразгу прыемныя ноткі знаёмай музыкі, якія ўскаралі яго хаду, утуравалі цвёрдаму ступу ног і паважнаму цюканню сэрца. Думкі як быццам бы аддзяліліся ад кіраўнічага цэнтра і перадаваліся ва ўладу гэтай музыцы.
Рыгор падышоў да заводскага тыну з высокіх, падвостраных уверсе дошчак і, у дадатак, убранага калючым дротам, агледзеў яго ўсцяж і ўверх і накіраваў да брамы. Цяжкія жалезныя вароты, ухарошаныя рысункамі і дзвюма галавамі ільва з чыгуннага ліцця свайго вырабу, стаялі надзейным вартаўніком ад уваходу пастаронніх людзей; аднак, нягледзячы на гэта, на шуле брамы выглядаў выразаны з медзі надпіс: «Пастароннім уваход забараняецца».
Рыгор адняў вочы ад жалезных варот і абярнуўся да бакавых варотцаў з маленькім акенцам, праз каторыя звычайна ўваходзілі ў завод рабочыя. 3 боку гэтых варотцаў, пры тыне, які ўгінаўся на гэтым месцы, стаяла невялічкая двухмясцовая лаўка. «Ці ісці, ці не?» — усумніўся Рыгор і нават адступіўся некалькі крокаў ад брамы, вырашаючы. Да гэтага моманту, праз усю дарогу, яму не давялося паставіць перад сабою гэта пытанне, і зараз для яго было яно нечаканым. Але, абдумаўшы і ўзважыўшы яго, ён рашыў пайсці ў кантору і заявіцца аб звароце з пабыўкі.
Падышоўшы к варотцам, Рыгор крануў за ручку і забразгаў. Мігам з акенца пачуўся голас:
— Хто там? Чаго трэба?..
Рыгор паглядзеў у акенца варотцаў і ўгледзеў у ім маршчыністы, худы, абросшы рэдкаю бародкаю твар стоража завода — старога латыша Караля.
—А, гэта ты, Нязвычны? Ужо вярнуўся з пабыўкі?
— Як бачыш.
Караль за доўгую службу на заводзе паспеў налаўчыцца добра памятаваць у твар, а то і па прозвішчы, амаль не кожнага рабочага. Трэба было яму раз-другі ўгледзець любога навічка, пачуць яго імя ці прозвішча, як ужо Караль памятаў. 3 некаторымі рабочымі ён блізка знаёміўся, суседкаваў і кожны раз пры стрэчы з імі кідаўся ў гутарку, стараўся ладзіць у абыходжанні, услужваць, дзе і калі трэба. У ліку апошніх быў Рыгор. Караль хутка асвойтаўся з ім, палюбіў яго і адносіўся да яго з пашанаю. У выпадках, калі Рыгор пазніўся на работу, а дошка з нумарамі рабочых замыкалася, Караль прапускаў яго, браў сабе нумар і цішком падвешваў на дошку.
Яму было вядома, калі Рыгор адбыў з завода ў пабыўку, на колькі яму гэта пабыўка дадзена і калі яна скончыцца. Пры ад'ездзе Караль шчыра развітаўся з Рыгорам і надзяліў яго багатымі пажаданнямі на дарогу.
Угледзеўшы Рыгора зараз, ён хутка адчыніў варотцы і выйшаў на вуліцу.
— Глядзі, як хутка прамінулася твая пабыўка,— з нейкаю спагадаю праказаў стораж.
— I не ўгледзеў нават,— адказаў Рыгор,— заўтра вось зноў на завод, зноў за напільнік ды молат.
— Ой, бяжыць, дзеткі, час, бяжыць з ім і наша жыццё,— заматаў галавой Караль, забыўшыся пра завод і непрычыненыя варотцы,— ці ў дабры жыве чалавек, ці паганае яго жыццё, з аднакавым рухам яно нясецца. Вось так і весь век прамігне — азірнуцца не паспееш, як апынішся на парозе магілы. Ці даўно я астаўся на гэты завод, а глядзі — хутка пятнаццаць год міне, як я на ім служу. А ўсё, што прыйшлося пабачыць і пачуць, як маланка бліснула — бліснула і згасла назаўсёды... Так, так, не перайначыць ужо людзям гэтага: як напісалася спакон веку, дык і ідзе адным, роўным простым шляхам, няўхільна, непаваротна... Што ж — няхай ідзе! Ці няпраўда?..
Давай, паведай хіба, як і што ты пражыў удому. Нябось, там у вас, пэўна, і край зусім інакшы, і людзі іншыя... У многіх месцах быў, а там не давялося быць ні разу... Радавалася, вядома, матка твайму прыезду, га? Два гады ці болей не быў удому, ды дзіва, што ўзрадуецца! Эх, дзеткі, яшчэ б не радавацца! Столькі турбацыі пакладаецца бацькамі пры вашым выгадаванні, столькі пакуты пераносіцца, пакуль вас у людзі вывесці, а выведзеш у людзі, паставіш, як той казаў, на ногі — дык і бывай здароў дом і бацькі. Я ведаю, сынок, гэта, добра ведаю; на сабе перажыў... Што ж зробіш з вамі, ветраноснымі! Толькі ўспадзе вам у голаў якая думка: на ўстрэм ваччу несяцёся вы з ёю ў туманную далечыню. Ці ж можна вас утрымаць! Так і вырываецеся з рук, як распуджаныя жарабяты, толькі боль паплыве па бацькаўскім сэрцы да горнасць сцісне асірацелую душу... Пэўна, думаю, маці твая не песні пяяла, калі праводзіла цябе назад у Рыгу, га? Раўчаком, нябось, ліліся слёзы з вачэй старое, цягнуліся рукі за табою, ды што ж, за фалды не ўчэпішся!
Едзеш — едзь, яшчэ блаславенне паслала на дарогу... А сэрца на вугаль счарыела, а ўсе жылы на дрот згартаваліся. Ці няпраўду, мо , кажу, га?
Рыгору рупіла хутчэй заявіцца ў кантору, каб прапісацца ў пору, і ён адхіляўся ад гутаркі з Каралем, павяртаючыся ў варотцы. Караль жа ні на чога не шманаў, увайшоўшы ў гутарку, і пільна глядзеў Рыгору ў вочы, размахваючы рукамі і часта прытупваючы нагамі.
— Прамігнуў час маланкаю,— цягнуў далей гутарку Караль,— і глядзіш — ты зноў на заводзе. Пэўна, і дома быўшы, чуў яго шолам.
Спаў і чуў. А я, вось, прывык. Сяджу і нібыто той: гадамі сяджу. Ні ў госці, ні на пабыўку не іду, бо няма куды і няма да каго. Няхай гудзіць, хутка загудзіць у магілу — тады будзе і спачынак, і пабыўка. Яшчэ год, яшчэ год — і бывайце здаровы завод і людзі, і ўвесь свет... Не шкадую, ведаеш, нізвання; бо куды ж, сапраўды кажучы, гэтае жыццё? Навошта яно годна! Гадамі сядзець ля парога, як той сабака, і пільнаваць чужое дабро... Чаму і што яно ўсё так склалася — не разбяруся, хоць і чую вялікую няпраўду і вялікі непарадак.
Але ўжо неяк уцягнула цябе, прыбіла тваю сілу і супярэчнасць, і вось сядзіш пакорліва, падаешся ва ўсе бакі, куды цябе схіляюць...
Не, брат Нязвычны, не раджу я табе быць такім, як я, рахманым і падатлівым: ні да чога не прывядзе гэта падатлівасць. Трэба быць цвёрдым, непадатным, упартым, тады шмат болыпага дасягнеш. Вы яшчэ маладыя і можаце загартавацца, выбраць правіловы шлях, пакуль не позна. Ваш брат, рабочы, ужо зразумеў, у чым крыецца непарадак жыцця, і прабуе павярнуць яго на інакшую сцяжынку.
Вось, паглядзі, хоць бы перапёкі: забаставалі і трымаюцца цвёрда і ўпарта...
Рыгор паглядзеў Каралю ў вочы.
— Ласне перапёкі ўжо забаставалі?
— Бастуюць, ужо колькі часу, амаль не тыдзень. Кажуць, арыштоўваюць іх, ловяць па горадзе і за горадам на сабраннях, а яны стойка трымаюцца на сваім, ані кроку назад. I малайцы, скажу я, малайцы. Я дарую ім тое, што праз іх забастоўку падаражэў хлеб — няхай сабе; менш чвэрткаю ў дзень з'ем, але затое ведаю, што гэтым памагаю людзям дамагчыся палягчэння свайго становішча. Трэба ж супольна вясці змаганне з гаспадарскім уціскам. Годзе паддавацца панскаму гвалту: перамаглі ў пятым годзе, дык думаюць, гэта працягнецца на сотні гадоў. Дарма! У пятнаццатым ці ў дваццатым шчасце можа адвярнуцца... А я табе скажу, Нязвычны, што ўсё залежыць ад вашае, рабочых, злучнасць: вось бастуюць перапёкі, муляры, а да іх патрэбна прылучыцца ўсім заводам і фабрыкам, Каб нідзе ні дымку, каб нідзе ні стуку: і так горад за горадам. Нябось, нядоўга спрачаліся б! Па адным ці невялічкімі грамадкамі могуць перамагчы, а будзь усе з'яднанымі ды дружна наступам паведзены — тады зусім інакшыя песні пойдуць. Мо няпраўду, думаеш, кажу?
— Вядома, што так, гэтак і павінна быць, гэтак і будзе. Вось пачакайце крыху — толькі момант падыдзе. Нам, рабочым, нечага губіць, апроч сваёй няволі,— падмацаваў Рыгор.
— Братка Нязвычны,— прыцішаным голасам вымавіў Караль і пільна агледзеўся вакола сябе, прыслухаўся ў бок брамы,— ужо фабрыканты запалоханы: — пэўна, ведаюць і чуюць, чым гэта можа скончыцца для іх. Шэпчуцца вось і нашы дырэктары ўвесь час, а ў горадзе — дык багацеі адкрыта гавораць, што магчыма другая рэвалюцыя. Я пільна прыслухоўваюся і чую...Караль зрабіў маленькую маўчанку.
— А думаеш, на нашым заводзе ўсё ціха? Не патурай; вось надоечы я чуў, як Артур Цвібель з Міхасём Камаром размаўлялі: наспяе, браток, нешта цікавае, наспяе...Караль мнагазначна паківаў галавой і зрабіў крок назад.
— А ласне Міхась Камар не выехаў на пабыўку?— пацікавіўся Рыгор.
— Не. Толечкі вось ён прайшоў на завод. Нават пра цябе запытаў, ці не вярнуўся...
Караль раптоўна абарваў гутарку: за варотцамі пачуліся чыесьці шагі. Скалануўшыся ўсёю старэчаю постаццю, як перапуджаная авечка, ён паспешна кінуўся ў двор завода. Рыгор пайшоў услед за ім. Ля варотцаў яны абодва спаткаліся з двума суб'ектамі, ні то канторшчыкамі, ні то дырэктарамі, якія, раскурваючы гаванскія цыгары, аб нечым пільна гутарылі. Стораж пакорліва з-за вушака паціснуў леваю рукою варотцы, а сам падаўся ўсім целам назад, каб даць начальству прасторна выйсці на вуліцу.
Рыгор, адмеціўшы гэта, злосна скрывіў твар і хутчэй адышоў убок, павярнуўшы к канторы. Каб прайсці ў яе, трэба было перарэзаць наўскасяк увесь двор: кантора знаходзілася ў заднім корпусе заводскага будынка, хаваючыся ад двара за высокую тыльную сцяну.
Рыгор, не азіраючыся, перасек двор і хутка апынуўся перад ганкам канторы. Паднімаючыся к уваходу, ён нечакана пачуў ззаду сябе ціхі вокліч і абярнуўся назад: з-за сцяны завода, таксама ў кірунку да канторы, ішоў Міхась Камар — яго добры знаёмы, таварыш па цэху і настаунік па практычных ведах палітычнага руху.
Рыгор спыніўся на пятай ступеньцы ганка.
— Га, здароў, сябар! — уголас прагукаў Міхась да Рыгора, працягнуўшы яму руку і зрабіўшы шырокую цёплую ўхмылку на твары.
У адзнаку свае павагі да Міхася, Рыгор саступіў на дзве ступенькі ніжэй, ухіліўся перад ім і горача паціснуў яго руку.
— А вы, ласне, не ездзілі на пабыўку? — пацікавіўся Рыгор.
— Куды там мне на пабыўку,— весела адказаў Міхась і тут жа сцішаным голасам дадаў,— у нас хутка можа разыграцца гэткая рэч, што ўсе зараз адправімся тга пабьгўку, ды на доўгую...
Рыгор настаражыўся і са здзіўленнем запытаў у Міхася:
— А ў чым справа?
— Пачакай, я табе раскажу ўсё: давай паперш справім дзела ў канторы... А пакуль скажу, што ты вельмі добра зрабіў, што пад'ехаў к часу: цяпер кожны чалавек павінен быць на ўлічэнні. Тут завязваецца такі вузел, што — ой, ой, ой!..
Рыгор цалкам захапіўся Міхасёвым паведамленнем і ўжо забыў нават, зачым ідзе ў кантору. Усе планы і настроі раптам вылецелі з галавы, і распаленая ўвага завярцелася каля пачутага ад Міхася. Нейкая бадзёрая трывожнасць ахапіла ўсю яго істоту і рэзкім свярбячым казлытаннем забегала па целе.
Міхась аперадзіў яго на некалькі ступенек і першым падбег да дзвярэй канторы, азірнуўшыся на Рыгора.
— Што ж, прыняў блізка да сэрца тое, што я сказаў?
— Наадварот, я зарадаваўся вашай вестцы.
У дзверы абое ўвайшлі моўчкі, а ў калідоры Рыгор запытаў Міхася:
— А вы чаго ў кантору?
— Ды, вось, трэба атрымаць за звыштэрміновую работу.
— А сёння вы не на рабоце?
— Да палудня працаваў, а з палудня гуляю: трэба было скончыць некаторыя дамашнія справункі; распачаў калі ўжо і цягнуліся дагэтуль... Ну, а ты як прагуляў пабыўку?
— Эт, ні то ні сё... а ўсё ж такі крыху спачыў...
— А чаму так — нявесела?
Рыгор не паспеў адказаць: яны ўвайшлі ў пакой, разгароджаны на некалькі каморак стройнаю драцяною загарадкаю, з невялічкімі акенцамі, як то бывае на пошце ці ў банку. За загарадкаю на свабодна расстаўленых сталах, працавала шмат канторшчыкаў і рахавальнікаў. Бразджэлі лічыльнікі і чуліся ціхія перашэпты. Аднак, апошняе не перашкаджала шпарка і дакладна здавальняць наведнікаў-рабочых, якіх перад кожным акенцам стаяла па некалькі чалавек. Сярод рабочых было многа знаёмых Рыгору і Міхасю.
— Ну, я зайду сюды,— сказаў Міхась,— і калі спраўлюся хутчэй цябе, то пачакаю пры дзвярах.
Рыгор павярнуў у другі бок, заламаўшы направа. Якраз яму пашанцавала: канторшчык, да якога ён меў справу, за хвілю перад ім адпусціў апошняга чалавека і тут жа справіў Рыгораву прапіску. На гэту цырымонію пайшло не болын пяці хвілін, і калі Рыгор падышоў к дзвярам, то яму самому прыйшлося пачакаць Міхася каля чвэрткі гадзіны.
— Бачыце, я скарэй вас; вы нешта доўга разважалі,— праказаў Рыгор падышоўшаму да яго Міхасю.
ц— Грашовая справа не так лёгка робіцца,— адказаў той.— Ну, а цяпер ты куды? — запытаў ад сябе Міхась.
— Пэўна, дадому, а па дарозе паабедаю. А вы?
— А мне трэба спяшыць дадому. Давай, правядзі мяне да перавозу.
Добра, якраз я сам меўся тудэю існуе.
Яны выйшлі на заводскі двор, перасеклі яго ў кірунку да Каралевай будкі і прыпыніліся. Караль не даў сябе доўга чакаць: хутка выбегшы з будкі, ён машынальна ўзяў пад казырок і адчыніў ім дзверцы.
— Заўтра, нябось, абое прыйдзеце на работу?— запытаў іх і жартліва дадаў: — няма чаго траціць часу.
— Ото ж і ёсць,— разам адказалі Рыгор з Міхасём.
Але стук дзверцаў, якія тут жа зачыніў за імі Караль, скралі іх словы, і стары моўчкі шмыгнуў назад у сваю будку.
Рыгор з Міхасём азірнуліся і павярнулі ў той бок, з якога Рыгор ішоў на завод.
Ім аставалася прайсці да прыстані каля вярсты. Рыгор не хацеў траціць часу, і толькі яны адышліся крокаў з дзесятак ад заводскае брамы, як ён хутчэй паспяшыў завесці гутарку.
— Дык вы паўней паведаміце мяне аба ўсім?
— Абавязкова...— Міхась навакол азірнуўся.— Вось што, брат, надоечы папярэдні дэлегацкі сход ад фабрык і заводаў вырашыў баставаць. Нельга, бачыш, прапусціць гэткага выдатнага моманту, які склаўся цяпер. Усе, як адзін, з жалезнаю рашучаецю настроены пратэставаць супроць суду над балтыцкімі і кранштадскімі матросамі. Вось на днях павінен адбыцца паўторны станоўчы сход дэлегатаў, каб намеціць дзень абвяшчэння забастоўкі. Трэба не ўпускаць часу і не распыляць сіл. Якраз можна будзе падтрымаць дух і булачнікаў таксама. Колькі часу яны бастуюць, а падмогі няма; нават больш таго: між самімі ідзе няўладзіца — частка бастуе, другая пайшла працаваць. Гэта сее нездаровы настрой... А вось і на заводзе кампаніі: які час бастуюць адны і не да лепшага, а глядзіш, фабрыканты перамогуць і пойдуць у наступ. Ужо чуваць гутаркі аб лакауце. Патрэбна, каб нас не засталі раптам — лепей нам ударыць усім разам на ворага... Загэтым і паміж партыямі наладжана каардынацыя чыннасці...
— Так, так, так,— цалкам згаджаючыся з Міхасём, поўны натхнення адказаў Рыгор,— толькі тады выйграем, калі самі пойдзем у наступ... Настрой уздымны ўсюды... Вось у нас, дзе я быў, гатовілася забастоўка гарбароў... На вёсцы канфлікты сялян з памешчыкам...
— Вось бачыш... Міхась хвіліну падумаў.
— Ты, пэўна, зусім не спадзяваўся, што так шырока разліюцца здарэнні. Тыя маленькія адзнакі, якія адмячаліся перад тройцаю, зусім не казалі на гэта... Яно, бачыш, заўсёды так бывае...
— Ведаеце, таварыш Міхась...— перабіў Рыгор.— Каб я ведаў, што ўсё яно прыме гэткія формы, я б і тыдня дома не прасядзеў... Дзе там адпачынак у час пажару! Мяне ўсяго ахапляе абурэнне, забірае прага... Пара ўжо, нарэшце, сказаць рашучае слова... Праўда, і дома я дарам не праседзеў...
— Шша-а!.. Міхась суняў Рыгора.
— Ты цішэй... Пара прыспела падаць голас — падавай. Напіраюць злучанымі сіламі капіталісты і ўрад. Пачулі нядобрае для сябе... А калі напіраюць, то не гнуцца ж самохаць!
— Пэўна, у трубу сагнуць... Падумаць толькі, да чаго дайшло. Хоць бы ўзяць вёску — выказаць нельга, што там чаўпецца! Ураднік, старшыня, стражнік, поп, нават дзесяцкія — усе агулам глумяцца з бедняка. Не адгукніся, не абзавіся, слова яе вымаў — усё аглядайся, усё бойся. Маўчы, як нямы. Але, не маўчаць, а чакаюць, што горад скажа, што мы тут пастановім.
— Гэтага мала, патрэбна рашучая падмога з боку сялянства...
— Мне думаецца, што яна будзе. Я суджу па сваім месце. У нас большасць — бядняцкае малазямельнае сялянства; ёсць багатая спадчына народавольчаскай чыннасці: яскравая памяць аб 1905 годзе. Арганізацыя сацыял-дэмакратаў хоць і невялікая, а ўплыў мае вялікі. Між вёскамі маецца цесная сувязь — у кожнай ёсць некалькі нашых чалавек...
— Так, але ўсяго гэтага мала, вельмі...
Міхась не даказаў і змоўк. Рыгор не прымеціў нават; захоплены настроем моманту, ён сягаў і думкаю, і. пачуццём у блізкай будучыні, якую абяцалі выкінуць наповерх хвалі раскалыханых здарэнняў. Выабражэнне яго не магло справіцца з тым вобразам, поўным сілы і магутнасці, руху тысячных грамад, які ў выразных рысах насіўся ў яго ваччу. Перад гзтым вобразам прыкметна нікла і гінула ўсё тое, што было не звязана з агульным жыццём, з ідэямі працоўных гушчаў. У Рыгоравым нутры ўвачавідкі нарастала прагнае жаданне як найхутчэй падцягнуць здарэнні, прыспяшыць іх развязку і, разам з гэтым, не абысці іх самому, не абмінуць, а абмыцца імі, кінуцца ў іх віраванне, уплыць сваёю чыннасцю на іх развіццё і пасобіць пакіраваць па сваім разуменні. О, ён даў бы ім кірунак, смелы і адважны!
Рыгор ажно скалануўся ўсёй постаццю ад надышоўшага пачуцця ўздыму. Паглядзеў на Міхася. Мімавольна падумаў: «Руху, змагання, помсты! Хай бы адчулі на сабе, якая сіла назбіралася ў нашых радах!..»
— Так...—ацвярозіў Рыгора Міхась.— На днях назначаны другі дэлегацкі сход... Ад нашай майстэрні, ведаеш, выбралі і цябе... Што ты скажаш?
— Як яно выйшла? Ці ж ведаюць, што я прыехаў? Або без мяне не знайшлося? — здзівіўся Рыгор, а сам палаў ад радасці...— Ці не вы, адно, Міхась, пастараліся?
— А калі я, дык ты нездаволены?
— Не тое, толькі думаў...
— Годзе думаць, пара сур'ёзна брацца за справу... Рыгор памаўчаў, ён толькі і думаў аб сур'ёзным.
— А скажыце, Міхась, які настрой на нашым заводзе? — перайшоў ён на другое.
— Як і ўсюды: рвуцца на барыкады...
Рыгор падумаў, пакуль прайшлі які сажань, пасля зноў запытаў Міхася:
— Ну, а як, па-вашаму, можна спадзявацца на поспех?
— Памойму, адно: будзем маўчаць — то, напэўна, прайграем, а станем адбівацца, то хоць прайграем, але не столькі...
— А такі прайграем, ці так, ці гэтак? — сумеўся Рыгор.— Дакуль жа, нарэшце, мы будзем прайграваць, скажыце?
Міхась усміхнуўся. Паглядзеў па баках.
— Трэба вучыцца выйграваць на... прайграным.
— Балюча і немажліва гэта... Годзе! Трэба напружыць усе сілы і паўтарыць пяты год...
Міхась узяў Рыгора за руку.
— Астынь, астынь, браток. Занадта ты гарачы, як я пабачу. Лепш паціхеньку, вобмацкам, збіраючы сілы, вырахоўваючы, а не без азірку, нагалам. Пачакай — яшчэ год, яшчэ год...
— I колькі гадоў?
— Колькі выпадзе — тут не скажаш дакладна. Рыгор сярдзіта матнуў рукою ў бок горада. Міхась не ўтрымаўся і ўголас зарагатаў:
— Зялёныя!
У яго словах Рыгор адчуваў недачасную спакойлівасць, і падазрона падумаў: «Ці ж можна з гэткім настроем ісці ў бойку».
А Міхась, чалавек гадоў сарака пяці, нагледзеўшыся і начуўшыся, перажыўшы шмат забастовак і паўстанне пятага года, многа разоў губіўшы палкасць і захапленне з-за частых няўдач, пазіраў на Рыгора, як на вучня, упікаў за яго моладасць, шкадаваў сваіх ранейшых гадоў і тут жа сам сабе цешыўся, як бы ў адплату за іх, што яго сілы і турбацыя не загінулі, што з кожным часам новыя і новыя шэрагі ваяк выступаюць на арэну змагання за вялікія ідэі вызвалення працоўных. Багатая сокамі цаліна агромнай краіны расціла маладыя пасынк, як давялося перанесці! Міхася, арыштаваўшы ў першамайскую маніфестацыю, марылі тры месяцы без работы — ці ж не дзеля таго гэта, каб дзень ада дня, на вачах, уверана ды ўпарта ўзрастала на гэтым новая хваля маладое бунтоўнае сілы, сілы, якая нясе ў сваім росце магутныя заданні новаму, вольнаму жыццю!
Вось Рыгор! Колькі іх ідзе па Міхасёвых слядах!
I далей, далей, туды за Дзвіну, туды, да заліва, адыходзілі чорныя цені мінуўшчыны, праясніліся паземы, і побач расла вера, маладое натхненне.
Міхась ступаў па напаленых каменнях тратуара і адчуваў, як прутка выпростваюцца ногі, як лёгка адмяраюцца рашучыя, цвёрдыя крокі. Ён ішоў праз гушчу варожага яму жыцця, давіла духатою атрутнага паветра,— а яго вера маланкаю разразала згусткі павісшай жыццёвай духаты.
Рыгор, ідучы побач, замоўкшы, задумаўшыся над тымі ж заданнямі, што і Міхась, цешыў апошняга сваім настроем і глыбокім азнаннем падаспеўшых пытанняў моманту.
Міхась не сцярпеў, каб не выказаць Рыгору свайго пачуцця.
— Ведаеш, Рыгор, ты ўзбадзёрыў мяне сваім настроем. Я вельмі рад тваім словам; я рад, што ты ўбіраеш іх гэткім натхненнем.
Рыгор быў палішчаны.
— Я радуюся, таварыш Міхась, што папаў у гэтыя ўмовы жыцця; я шчаслівы, што не закалыхала мяне мястэчка сваёю будзёншчынаю.
Я бласлаўляю той момант, у які я стаў на шлях змагання. Сіла яго збіралася ва мне гадамі, гартавалася, а зараз вось выбухае наповерх. I кажу я вам: майму жыццю няма і не будзе іншае дарогі, як дарога несупыннага, кіпучага, самазабыўнага класавага змагання за свабоду...
Рыгор слова за словам паднімаў голас. Захапляўся пачуццём, ківаў галавою і перабіраў пальцамі. Пешаходы, што наганялі іх ззаду і што ішлі насустрач, цікавіліся, павярталі ў іх бок галовы, некаторыя азіраліся, іншыя чуць-чуць усцішалі хаду; бывалі, што іранічна падсмейваліся. Нарваўся адзін такі, што бесцырымонна спыніўся, параўняўшыся з імі, і пільна пачаў прыглядацца. Рыгор не прыкмеціў, але Міхась, напрактыкаваны на людзях, заўважыў цікавага і тузануў Рыгора за рукаў: Рыгор сціх і паглядзеў на Міхася...
Зусім блізка была прыстань. Перад дашчанаю будачкаю ціснуўся натоўп людзей, якія чакалі парахода. Да іх надыходзілі ўсё новыя, гусцеючы і павялічваючы кожнаю асобаю людскую грамаду.
Рыгор з Міхасём сышлі з тратуара, перасеклі вуліцу і апынуліся ў гушчы натоўпу. Як і ўсе, паглядзелі на рэчку.
Дзвіна паважна гайдалася ў каменных берагах. Лёгкія скруткі спакойлівых, нібы прыўтомленых хваль, пярзстых ад пераліву святла з ценем, кудысьці задуменна вялі паход. Белымі, буйнымі птушкамі насіліся лёгкія паруснікі, як правадыры хваль; каля абодвух берагоў ціснуліся пукатыя, ужо засмоленыя і яшчэ жоўтыя баркі, заплыўшыя вадою плыты. Далей і бліжэй шныралі параходы і параходзікі.
— Якая магутная рака! — падзівіўся Рыгор. Міхась нічога не адказаў: натоўп зарухаўся і падаўся да сходаў; іх абодвух збілі з месца — падыходзіў параход.
— Ідзі лепш, каб не натаўхалі,— параіў Міхась і схаваўся ў людзях.
— Да заўтрага, бывайце! — паслаў за ім Рыгор.
Расстаўшыся з Міхасём Камаром, Рыгор прайшоў у горад, дзе адну за другою паспешна справіў усе свае патрэбы. Па дарозе дамоў ён захіліў у парк і некалькі разоў засаб абышоў па дарожках аблюбаваны круг. Ім увесь час валодаў узвышаны, неастываючы настрой. На работу, якую мусіў заўтра ж з раніцы пачаць, ён і не патураў. Усе яго думкі неадлётна віліся вакол гутаркі з Міхасём. Яна адчыніла Рыгору новыя паземы, паказала заварожную таямніцу бурлівага перажывання, хлынула бляскам бясконцай, разліўной, як Дзвіна, урачыстасці. Шэраю палоскаю, мігаценнем імжэла невыразнае адзнанне аб павіннасці працаваць, аб закураных сценах заводаў, аб жалезнай браме, аб сторажу Каралю. I гэта не чапала яго, як не чапаў яго ўвесь парк са сваім жыццём: з вясёлымі дзеткамі, што ганяліся за апукамі і абручамі, з боннамі ў беленькіх пастэрачках і з кухаркамі — у гафтаваных хвартушках, з бяздомнымі валацужкамі, з шляхетнымі бабулькамі-скарэдніцамі, з вясёлымі рэзвымі парачкамі, з сахар-марознікам і прадаўцом рознакалёрных пухіркоў. Толькі б дапомніць яму хацелася гэтым людзям, што іх лёс у многім залежыць ад тых здарэнняў, якія хутка пранясуцца над горадам, над Дзвіною і над Верманаўскім паркам. Рыгор паглядзеў вакола сябе.
Ён ведаў, што яго думкі і планы, што яго перажыванні і настрой няведамы нікому. Яго пацягнула прысесці пад лахматым, апялюшыстым клёнам, з боку ўквечанай клумбы, наўскасяк ад сажалкі. Ён прайшоў наперад, паглядзеў на адну, на другую лаўку, вярнуўся назад, але ўсюды было заседжана, занята. Тады Рыгор выйшаў з парку на вуліцу і ўспомніў, што да яго можа прыйсці Ганна.
«Авось ды надумае — пайду! Абяцаў жа быць. Трэба спаткацца!»
Ішоў і думаў аб Ганне. ІІазіраў на сонца і лавіў яго чырвоныя праменні ў водблісках вокан, у праваллях між высокімі мурамі. Баяўся не спазніцца. Не азіраўся назад; ёмка віляў між пешаходаў, калінікалі саступаў на брук.
Нарэшце — дома. Рыгор каля брамы спыніўся і паглядзеў убакі, а мо Ганна ідзе яшчэ ці ўжо выйшла, вяртаецца дамоў і з астатняю надзеяй кідае праглівыя возіркі? Нічога не ўгледзеў і павярнуў у двор, на ўсходы, да кватэры.
Ніякага следу, ні знаку. Вільгельміна адчыніла дзверы і прасунула ў іх свой непрыгожы твар.
— Да мяне ніхто не прыходзіў? — даведаўся Рыгор.
— Не, ніхто. А ласне хто меўся зайсці? — пацікавілася Вільгельміна.
— Так сабе, мо каму і надумалася б,— схлусіў Рыгор.
— А вы ўжо з завода? Рыгор усміхнуўся:
— Праспаў сёння.
— Няўжо? Я ж будзіла — роўна а сёмай гадзіне стукала ў дзверы.
— Я чуў, дзякуй; але не захацелася ўставаць.
— Вядома — пасля дарогі затаміліся... А я думала, што вы на заводзе, цэлы дзень не чуваць у хаце... Ды яшчэ паспееце нарабіцца...
— Пэўна, мы натое і жывем, каб рабіць.
I ён прайшоў у свой пакой. У пакоі было ціха і свежа; адчыненае праз увесь дзень акно ачысціла паветра, падсушыла. Глухім гудам уплываў гарадскі шум; Рыгор зачыніў акно і пастаяў каля яго хвілін з дзесяць, Пасля адышоўся на сярэдзіну пакоя, паглядзеў вакола і прылёг.
А ў гэты час, перажываючы хваляванні няпэўнасці, набліжалаея к дому Ганна. Ціха, але ўверана, раззіраючы па баках і час ад часу паглядаючы на нумары дамоў, яна ішла да Рыгора з такім разлікам, каб прыйсці на кватэру на змроку, калі б, налэўна, ён быў дома. Яна не баялася зблудзіць, бо лічба дома і асабліва нумар кватэры — № 33 — добра запамяталіся ёй, нібы хтось выразаў скальпелем на сэрцы. Яна іх бачыла, нават адчувала з моманту, калі іх выказаў Рыгор. Расказвала мацеры, як і што гуляла ў гасцях, што там чула і бачыла, як жывуць дзядзькі і знаёмыя,— а думка ўвесь час вадзіла перад яе ваччу лічбу дома і лічбу кватэры — роўныя, вочастыя, стройныя тройкі. Хадзіла на рынак купляць харчы — і гэтыя лічбы нясла з сабою. Яны кідаліся Ганне ў вочы на кожным муры, дзе чырвоныя на цёмным полі, дзе белыя — на сінім, выразнейшыя, то цямнейшыя. У іх была патаемная сіла прыцягнення. Ганна не ведала, як скаратаць дзень, каб, нарэшце, падысці да гэтых троек і заглянуць за іх заслону. Рыгор!.. Між дваіх троек, жывы, рэзвы, як мастацка намалёваныя лічбы і — захоплены ёю, Ганнаю... Як хутчэй скаратаць дзень? Быў бы ён дома! Бралася за кніжку, калі маці адлучалася ў горад, вадзіла вачмі па радках літар, а з іх паяскоў вынікаў знаёмы твар, яго пекныя рысы. Губіўся сэнс, і галава павярталася да дзвярэй — дзе клямка з прадоўжнаю ручкаю таксама падобілася на тройку. Паглядала ў адно акно, то ў другое і, бачачы толькі кароценькія клінкі ценяў на спрэс залітых сонцам сценах і дахах дамоў, востра недаволілася, чаму гэтым днём, як назнарок, так доўга не заходзіць сонца. Нібы хтось прыбіў яго на адным месцы, і яно не можа крануцца кнізу! Гэта ж трэба! Некалькі разоў пачынала збірацца ісці — не магла чакаць,— але падыходзіла да дзвярэй і адразу паварочвала назад. Куды ж сярод дня! Рыгора, напэўна, няма ўдому... А шостай гадзіне Ганна выйшла на двор. Але яснасць дня, паднятае над мурамі сонца, зноў вярнулі яе ў хату.
— Забылася нечага? — запытала маці.
— Хустачкі.
— Ты не баўся, дачушка,— папрасіла маці, калі Ганна выйшла.
— Не, не.
А сама і не думала, што хлусіць мацеры. Толькі б застаць Рыгора, а там — як удасца... I ўжо захіліўшы за рог дома, забыла аб мацеры.
Свяціла сонца — крыху пачырванелае. «А калі крыху раней прыйду»,— рашыла Ганна, адкідаючы сумненне.
Непрыкметна прайшла Ганна ўсю дарогу і зусім нечакана апынулася каля дома... Было відна — няхай сабе. Толькі кінула вокам паўзвыш брамы, праверыла лічбу і павярнула ў двор. Яе паварот адмеціўся лёгкім цюканнем сэрца, іначай звычайнага. Але не сумелася, перасекла двор, запоўнены дзецьмі, і ўзышла на ўсходы. Адзін, другі, трэці пралёт. А вось і дзве тройкі — хтось хацеў захаваць — палінялі; усё ж для яе выразныя.
«Званю!» — падбадзёрыла сама сябе і пазваніла, каб пэўней было.
За дзвярыма пачуўся гучны тупат, і эараз жа яна пачула запытанне:
— Вам каго?
— Рыгор Нязвычны дома?
Вільгельміна — яна адчыніла дзверы — адразу нічога не адказала, а падазрона аглядзела Ганну з ног да галавы, зрабіла чарствую міну на твары, пасля двухсэнсоўна запытала:
— Ры-го-ор? А на-во-ош-та-а ён?
— Мне ён патрэбен, ці дома? — з налётам нецярпення адказала Ганна.
— Патрэ-эбен?! — зацягнула Вільгельміна.— Ідзі-це! — і прапусціла Ганну ў кватэру.
Ганна ўвайшла і спынілася ў цёмным калідоры.
— Вунь там, направа,— падказала Вільгельміна, засвяціўшы агонь,— апошнія дзверы,— дадала яна,—¦ ён дома, пастукайце.
Ганна падышла да дзвярэй і нерашуча спынілася, але хутка сабралася і пастукала. 3-за дзвярэй пачуўся голас:
— Хто там?
А за голасам пайшоў клапатлівы рух.
— Адчыніце, Нязвычны!
Рыгор адчыніў дзверы і, замест прывітання, перапрасіў Ганну:
— Выбачай, што я ў сонным выглядзе: натупаўся за дзень па справах і змардаваўся.
— 3 гэткай цікавасцю мяне чакаў? — падцяла Ганна.
— Што-о ты... пакінь.
— Садзіся... А я ўжо думаў, што ты... можа і не прыйдзеш?..
— Спаўідумаў?
— Перад сном... Ганна прысела.
Рыгор доўга глядзеў на Ганну, стоячы побач: і ў профіль твару, абгорнутага русымі косамі, і на галаву, якая густа ўбіралася чыстымі ільняністымі палойкамі гэтых кос, сабраных на задзе галавы ў багатую, абаранкамі, куклу; збягаў яго ўзрок па белым снежным полі шырокіх роўных плеч да перацятае стужкаю паясніцы; змераў рукі, танклявыя, мармуравыя, за локці аголеныя; асмельваўся прыкмячаць белыя туфлі і нацельнага колеру панчохі. Рад быў, што ніхто, што сама Ганна, не перабіваюць яму любавацца маладою дзяўчынаю.
Рыгор не чакаў, а рука сама апусцілася Ганне на правае плячо. Тая здрыганулася.
— Чаго ты?
Маўкліва Ганна паднялася, прайшла некалькі разоў па пакоі, пасля прысела на ложку.
— Садзіся,— паказала рукою.— Якая ў цябе строгая гаспадыня! — калі Рыгор сеў — сказала Ганна. I паглядзела яму ў вочы мяккім, але праназаватым узрокам. Рыгор абняў яе, прыціснуў да сябе і пацалаваў.
— Гэта работніца, бач?
— Не ведаю, тоўстая гэтая, пляскататварая. Рыгор засмяяўся.
— Праўда, праўда! Абараняе цябе.
— Малайчына.
— Добра жывіцё з ёю?
— А не сварымся.
— Ну, ну, скажы?
Ганна бязвольна апусціла голаў яму на грудзі.
— Я ўтамілася сёння не менш твайго.
— Якім чынам?
— Я прагавіта, запойна чакала вечара, каб хутчэй убачыцца з табою. Ты паверыш?.. Утамілася, хачу прылегчы... Папраў падушку...
Рыгор выпаўніў просьбу і ўстаў.
— Ты баішся, каб я цябе не прыспала? Садзіся... Бліжай, яшчэ бліжай... Кажы мне што; як ты правёў дзень? Ці чакаў мяне?.. На вуха, прыхіліся, я не чую...
Яна закінула руку яму на шыю, прыцягнула да сябе.
— Ты чакаў мяне? А спаў, нябось; нават выйсці адчыніць не схацеў... Даў мажлівасць вылаяць мяне, праэкзаменаваць... Чуеш! Я сама набіваюся табе, надазаляю... Кажы, каб...
Яе словы ціхлі водлуг таго, як Рыгор усё шчыльней прытуляўся да яе, пакорны, адданы яе раз'юшанаму жаданню, паслушны рухам яе рукі... Ганна спавядала яго, ён маўчаў, баяўся супярэчыць, шкадаваў — бо мілаваў яе зацяжны выказ плаўных сказаў, трапяткіх зыкаў, шаўкавістага тону ў голасе. Яшчэ не чуў ён да гэтага моманту падобных напеваў, не прабаваў гэткае асалоды ў ценькіх вібрацыях агрэгата густым подыхам шэпту. «Спачывай, спачывай, мая мілая»,— білі думкі ў галаве.
Гарэла лямпачка пад столлю, і шэры змрок ліў у акно алавянае праменне. Туманнае святло аблівала каморку, скрадаючы ўбогасць яе абсталявання...
Каб хто заглянуў у пакой Рыгора праз гадзіну, то ўгледзеў бы, як двое маладых істот маўкліва стаялі ў акне і пільнымі, праглівымі вачмі паглядалі на белаватае, нібы затуманенае неба, якое скрадала зыркасць зор і пекнату лазурку, нізка ападаючы на шэрыя дахі муроў.
Здалёку да іх даходзілі гукі свісткоў, прытоены, нібы падземны гул і пісклявыя зацяжныя ноты скрыпкі. У каморцы, за іх спінамі, было святлей, ніж на дварэ, але ніводнаму з іх не хацелася аглядацца, каб не абудніць настрою, які паціху ападаў, сыходзіў з апагея ўздымнасці. Зыкі скрыпкі справодзілі яго да роўнаважнасці, але помеж выклікалі перажытыя хвіліны, тым ці іншым звязаныя з іх спатканем і зараз далёка адышоўшыя, часткаю загістораныя ў іх жыцці.
Да Рыгора з'явіліся вобразы Сілцоў, ажылі постаці Сёмкі, мацеры, нават Зосі; цугам панясліся пацеркі ўспамінаў, перажыванняў. Нібы другім пластом сваіх думак, не падлеглых яму, ён паціху ды паважна перабіраў мінулае... Але цесна быў завязаны асяродкам свае істоты з Ганнаю. Ён адчуваў, што Ганна марыць ім, жыве спатканнем, п'е хвілі бягучага жыцця, як бы чытаў яе думкі, што ляцелі ў Ліцк, на станцыю, дзе з новым днём зараджалася іх знаёмасць. Неразрыўным сплётам — цягнік, гутарка ў вагоне, гулянне на станцыях.
Пасля — Рыга, дзень чаканняў і нарэшце... каморка, вось-вось ён побач, жывы, неапісаны. Як многа перажыткаўі За гэткі малы кавалак часу! Чым так зачараваў яе Рыгор? Выў Герасім, якім яна жыла, з якім столькі часу гуляла, якога, думала, ні за што не заменіць,— нядаўна рассталася з Андрэем, а раптам — Рыгор!.. Ганна не стрымалася і бязвольна апала яму на плячо, ажно гайданулася.
— Што з табою, Ганна? — падхапіў яе Рыгор.
— Нічога. Я так шчасліва, я гэтак рада жыццю, мой Рыгор...
Ён адвёў Ганну ад акна і пасадзіў на крэсла, сам стаў перад ёю, умільна гледзячы ёй у вочы.
— Ты не сярдуеш, Ганна? — перасцярожна запытаў.
Яна скрала адказ. Толькі праз некалькі хвілін нясмела вымавіла:
— Ты не думаеш правесці мяне?
— Што ты! Зараз! Яна рушыла да дзвярэй. Перагарадзіўшы ёй дарогу, Рыгор сказаў:
— У Рызе неспакойна: ідуць забастоўкі, арышты рабочых. Кожную хвіліну я магу падзяліць лёс сваіх таварышаў.
Ганна жахнулася і пужліва паглядзела Рыгору ў вочы.
— Рыгорка, не мяшайся ты, не мяшайся... Узяла яго за руку:
— Прыходзь да нас начаваць. Рыгор усміхнуўся.
— Не мяшайся-а. Цудная ты! Я мушу не адставаць ад другіх, я мушу разам з маімі таварышамі змагацца за волю, за шчаслівае жыццё працоўнага люду... Я не магу сыходзіць убок, калі на мяне напіраюць... Разумееш, Ганна? Трэба абараняцца... Трэба на гвалт адказаць гвалтам...
— Усё ж, прашу цябе,— беражыся... Дзеля мяне, дзеля мае просьбы, шчырае, сястрынае просьбы.
Рыгору шкада стала Ганны, якой былі мэрам бы незразумелы яго словы, яго воклічы. Ён задумаўся.
— Не пайду, пакуль не дастану згоды.
У адказ Ганна атрымала пацалунак і ўверана рушыла з каморкі.
Вільгельміна праглянула з кухні і ціхім голасам папярэдзіла Рыгора:
— Я на ланцужок не вазьму — захапіце ключ. Рыгор правёў Ганну да самага дома; вярнуўся гадзіны праз дзве. Каля дзвярэй успомніў, што ключа не захапіў: здаецца, браў, а памацаў у кішэнях — няма. Прыйшлося званіць. Вылаяўся на сябе за сваю забыўчывасць, але тут жа ўважыў — незвычайныя абставіны. Хапіўся за званок і пацягнуў засаб два разы — адзваніла, як над вухам, ажно праняло ўсяго.
Занадта. Прыкусіў язык.
Сонная, раз'юшаная зараз жа каля дзвярэй апынулася Вільгельміна.
— Хто там? — пачуўся моцны шэпт.
— Я, Рыгор, адчыніце.
Адчыніліся дзверы. Вільгельміна ў сподняй спадніцы, у гарсаванай кашулі, сарамліва падалася ўбок.
— Не глядзеце, Рыгор.
— Выбачайце.
Рыгор прайшоў к сабе. У каморцы было светла: не трэба было агню. Рыгор раздзеўся і падышоў да ложка; абапёрся на яго спінку. Т, як заўсёды, перакінуўея думкамі ў Сілцы — яны чапляліся за Рыгора! «Ці можа сабе дапусціць Сёмка ўсё тое, што прывёў яго неасцярожны паказ пальцам у Ліцку на станцыі? Ці паверыць ён, што я так хутка сумеў блізка сысціся з гэтай дзяўчынаю, падобнаю да Зосі? Напэўна, ён зусім ужо выпусціў Ганну з памяці, як болыпасць пасажыраў. Мужчына з дзіцём на руках і побач яго маладзіца з другім, што ехалі на новае месца, мо знанае, знойдзенае, а мо яшчэ невядомае зусім — гэта сям'я, пэўна, выразней усяго адаб'ецца ў яго выабражэнні. Каб ён ведаў, што я тут вытвараю! Смяяўся б покатам, цешыўся б».
У супрацьлежным акне патухла святло. Рыгор апусціў фіранку. Каморка правалілася ў шэрасць ночы. Ён паглядзеў на двор — было шэра і на дварэ. Цьмяны водсвет ліхтароў чуць-чуць мігаў над дахам бакавога муру.
«Сапраўды,— адвярнуўшыся на каморку і гледзячы ў яе шэрасць, задумаўся зноў Рыгор: — цікава ўсё ж са мною. Так заклапаціцца дробнымі справамі прыватнага жыцця! Якія ў іх прынцыпы ці законы, каб на іх будаваць тыя або іншыя планы? У параўнанні з агульным жыццём — то ж мізэрная нязначнасць. Усё залежыць ад агульных умоў: паправяцца — выйграю і я, пагоршаюць — пацярплю з іншымі. Значыць тады -патрэбна змаганне супольнымі сіламі за супольныя мэты».
Думаючы яшчэ з паўгадзіны, Рыгор папераменна пераходзіў з полюса да полюса ў двух разнастайнасцях сваіх думак. Рабіў параўнанні, выводзіў супольнасць між асобаю і масаю, даводзіў і разбіваў доказы пераважнасці самотных інтарэсаў над агульнымі.
Нарэшце, адчуў утому: пачалі блытацца думкі і перарывацца ўспаміны. Ацяжэла галава. Рыгор паглядзеў на гадзіннік — гадзіннік паказваў палову другую. Непрыкметна прабег час. Успомшу, што заутра на работу, і кінуўся ў пасцель...
Расстаўшыся з таварышам, Сёмка не паспеў яшчэ выехаць з прывакзальнага пляца, як ужо выпусціў з думак не толькі Ганну, а і ўвесь вобраз вакзальнага руху. Усё злілося ў мінутным выбуху нейкай метусіны і адраэу расплылося ў лёгкім тумане. Астаўся адзін Рыгор, з якім не разрываліся яго думкі, які загартаў сабою і вакзал, і яго рух. Услед цягніку несліся Сёмкавы думкі, а ў грудзях яго адчувалася прыкметная пустата. Не верылася, што прыйдзецца аднаму вярнуцца ў Сілцы. Вырасла ў яго галаве многа розных вялікіх планаў, якія ахоплівалі ўсё жыццё і вярцеліся вакол яго. Сёмка раз-поразу азіраўся ў бок вакзала, пакуль не выехаў за пасёлак.
Цёплая сонечная раніца чаравала поле. Зелень кушчастае густое ярыны ізумрудзілася полівам чырвоных праменняў сонца, сапла цёплым парным паветрам пасля мыцця халаднаватай расою. Цёмнымі лахматымі брыжамі абкідалі поле маладыя лясы-хвойнічкі. 3 кута роўнакутніка, які апісваў маладняк, каля пералеску нёсся гук трубы-беразоўкі і зычныя рэзвыя галасы пастушкоў. Крычалі вароны і перакідваліся з месца на месца сіваваронкі. Цыбаты бусел спацыраваў па граніцы лесу, адначасна сумяшчаючы службу палясоўшчыка і паплаўнічага. Паважна апускаў голаў, пасля паднімаў яе і глядзеў у бакі. Пэўна, цікавіўся заліўным траскатаннем некалькіх жаўранкаў над рунню. Косаю сцежкаю, што выходзіла з хвойнічку і накіроўвала ў левы ад Сёмкі бок, да вёскі Пралескі, даціху, чуць-чуць варушачыся, ехала на адгоне адна ад другой пара фурманак. На драбінах сядзела па адным чалавеку ў белых сарочках; яны выглядалі гіпсавымі фігуркамі, якія хтось акуратна паставіў на вазах і пусціў ціхім тупат коней, каб не разбіць іх ад трасяніны па калдабоінах выбітае сценкі. Хутка выйшла з рогу хвойнічку трое кабет ці дзяўчат з поўнымі мяшкамі травы на плячах. Здалёк паказвалася, што вось -вось цяжкая ношка прыгне іх да долу, ападзе сваёю вагою і прыдушыць або пераломіць аголеныя за калені ногі. У паветры было ціха; расліны стаялі заварожанымі.
Семка ўладзіўся сесці так, каб паглядаць абапал гасцінца, сочачы за пасевамі. ён суздром захапіўся полем і любаваўся ім, як мастак сваім вобразам. Яно родна Сёмкаваму сэрцу, блізка яго разуменню. Змалку прывучыў яго бацька хадзіць каля зямлі, любіць яе і даглядаць. За якія восем гадоў Сёмкавы ногі пакінулі мільёны слядоў у мяккай глебе па вільготных разорах і на цёплым баранаванні; яго праца, што цеплатою і потам пералілася ў мяккі парашок чарназёму і суглінку, напаіла мільёны камялькоў аўса, жыта, грэчкі, ячменю; яго вочы, шустрыя і празрыстыя, афарбаваліся колерам валошкі, нажылі зоркасць птушкі. Сёмка пайшоў па бацьку, толькі ад натуры прыдалося яму болып ахвоты да працы пры зямлі. Злажыўшы яго з бацькавай сілу, стараннасць і ахвоту — яны б за пяцярых напрацавалі. Але шматок зямлі ў чатыры-пяць дзесяцін, які меў Сёмкаў бацька, не даваў мажлівасці разгарнуцца. Прыходзілася спыняць размах! Тым часам Сёмка бачыў, што ёсць многа людзей, якія маюць па пятнаццаць, па дваццаць, па сорак і па больш дзесяцін. Сёмка бачыў цэлыя маёнткі і ведаў, што ўласнікі іх самі не працуюць, а другім не даюць... Гэта заўважыў ён яшчэ юнаком, калі ўпершыню пачуў скаргу бацькі на розныя недастачы ў хаце. I з таго часу задумаўся глыбока над пытаннем, як зрабіць, каб лепей размеркаваць зямлю. 3 гэтымі думкамі ён умешваўся ў бацькаўскую гутарку, з імі ён падрастаў, аручы зямлю, праз іх дайшоў да сацыялістаў. Але Сёмка стаў сацыялістам асабовым — бунтаром і ў той час прыхільнікам «надзелу зямлі, колькі можна апрацаваць уласнымі рукамі».
Гэтага надзелу ён ні на момант не выпускаў з галавы; «надзел зямлі, колькі можна апрацаваць уласнымі рукамі» стаяў у асяродку праграмы ўсіх яго дамаганняў, каля яго вярцеліся мары аб сацыялізме.
Вяртаючыся з адвозу Рыгора, Сёмка пільна сачыў за нівамі паабапал дарогі, крывіўся на вузкія і зайздросціў шырэйшым. Тайком нарушылася вострае жаданне — мець бы сабе такую — гэтак дзесяцін у дзесяць гаспадарку. Усёткі было б на чым развярнуцца. Відаць — дзе шырэйшая палоска, там збожжа лепшае. А ў фалі.варках — дык проста яно паказвае на другі завод, на інакшы сорт. «Я апрацаваў бы з бацькам дзесяцін пятнаццаць—смела,— думаў ён: —чаму ж мне іх не дастае? Папы, паны, шляхта маюць тысячамі дзесяцін, а мужыку — тры, пяць, сем... Няпраўда, сацыялізуем!» — матаў Сёмка пугаўём у бок фальваркаў і пераходзіў да думак аб рэвалюцыйным руху, аб яго поспеху, аб прыходу сацыялізма. Тут жа перамігаліся ў памяці таварышы з Сілцоўскай арганізацыі, усё нейкія асаблівыя, непадобныя адзін да другога, і ўсе — на яго. «Зямля — мала каго цікавіць. Працоўны дзень, паляпшэнне ўмоў працы, павелічэнне пенсіі. А працаваць да цёмнага ў лолі? Замурзанаму, босаму, забруджанаму ў гной? Найболын гарбары, шаўцы, краўцы — вось яго таварышы. А сялян-земляробаў — два-тры; ён — Сёмка, Пятрусь і Саўка...»
Сёмкавы думкі краталіся Рыгора. «I Рыгора нават не клапоціць зямля — можа гэта і лепш. Узяў, вось, кінуў-рынуў Сілцы і паехаў — нічога пазадзе. Сілцы пры ім і без яго — тыя ж Сілцы; прыехаў у Рыгу — яго Рыга, пераедзе ў іншае месца — і там сваё. Рукі — вось яго статак. А каб гэта сказаў мне: Сёмка, едзь у Вільню ці ў Рыгу — кідай Сілцы, ці ж бы я паехаў? А бацькі? Ха-ха-ха! Рыгор мо і паверыў. што я ў адзін раз, раптоўна, вазьму і апынуся ў Рызе... Не-э-э, даражэнь-кі-ы сябру, мабыць, гэтага не будзе-э... Я так сабе, да слова, сказаў. Нялёгкая справа,— прыкаваўся за зямлі — тупай. Каб і хацеў — то не адарвешся адразу. Аднаму — сцены завода, другому — прастор нівы, лес, поплаў... Рыгор кажа, што «зямля любіць вучоных», то праўда. Шчырая праўда. Толькі тое бяда, што часта зямля не дае мажлівасці вучыцца. Ну. хоць бы ўзяць мяне: я цёмны нявольнік зямлі. Куды ж мне да горада!.. Я ведаю, што горад можа навучыць, як лепей і мацней змагацца за зямлю. Але мяне само жыццё загартавала на гэта».
Сёмка цалкам аддаваўся гэтым думкам, ажно забываў пра ўсё іншае. Конь паціху клыпаў, трасучы воз. Усё гарачэйпшм рабілася сонца.
Прыпякала, цяжыла яго, хіліла на сон. Але ён упарта адганяў дрымоту, папраўляўся на месцы і далей перабіраў думкамі. Ад тэмы аб зямлі — перайшоў асабіста да Рыгора, і адразу паўстаў яго вобраз у тым выразе, які адбіўся пры развітанні: як жывы, вось. Здавалася, што ён не пакінуў Рыгора ў Ліцку, а адвёз іншага чалавека. Вернецца ў Сілцы і стрэне яго ці на сценцы між палеткаў, ці каля хаты на прызбе. Сёмка пражыў і прадружыў з Рыгорам вясёлыя рэзвыя гады юнацтва: разам вучыліся ў дарэктара па хатах, разам рабілі саначкі і лыжы ды коўзаліся на іх; разам па чатыры гады пасвілі каровы. Дружылі і тады, калі падраслі і Сёмка стаў земляробам, а Рыгор астаўся служыць у балагольстве. Па адных зборнях хадзілі, браліся адзін за другога, калі хто хацеў аднаго з іх пакрыўдзіць. Самі ўдваіх дайшлі да дэмакрацтва, і адначасна Сідар Вузел упісаў іх у сацыял-дэмакрацкую арганізацыю. Як жа забыць ім адзін другога? Як пагадзіцца з думкамі, што Рыгора ўжо не будзе ў Сілцах, калі вернецца Сёмка. Каб то Рыгор не прыязджаў — мо яно іначай было б: усё-ткі час патроху бярэ сваё — памяць паддаецца новым абставінам. Але Рыгор вазьмі — і прыедзь; а далей — спатканне, гульня,
гутаркі, успаміны аб мінулым, і мяжа перарэзалася, як бы Рыгор ніколі не выязджаў з Сілцоў. А гэта зноў — шась і знік, і не будзе яго...
Няўжо-такі не будзе?
Гэткі пераплёт жыццёвых з'явішчаў блутаў Сёмкавы думкі. Цікава ўсё робіцца на свеце!..
«Гэта ж прыеду ў Сілцы і мушу зайсці да яго мацеры, каб паведаміць, як і што мы даехалі. А пайду на зборню — Рыгора не знайду. Яго ўжо не будзе ў Сілцах, ён ужо будзе ў Рызе».
Сёмка азірнуўся навакола, мэрам хочучы праканацца, што ён адзін, без Рыгора. Узрок яго коўзаўся па гладзі руцяністай зелені і дзе губіўся ў сівай далі, а дзе перасякаўея сцяною лесу або шэрым узгоркам,— Сёмка Рыгора не бачыў. Ён ад злосці, ці з крыўды, хвасянуў займаздароў па кані і ўголас нокнуў: «Но-о-о, каб ты здохла! Падбяжы ж крыху!»
Конь рвануўся і мо з паўганоў прабег скорым трухам, а далей зноў умерыў хаду.
Белая шырокая дарога выхілястаю стужкаю бегла далёка да ўсходу, рэжучы зялёныя нівы.
Быў палудзень, калі Сёмка прыехаў дамоў. Якраз нікога не было ўдому — на зашчапцы дзвярэй вісеў замок. «Дзе ж бы яны былі ўсе?» — падумаў Сёмка, супыніўшы каня перад дзвярыма і пазіраючы на гарод. Пасля злез з воза, пастаяў з хвіліну ды пачаў распрагаць каня.
Але не паспеў ён рассупоніць хамута, як пачуў з-за голас: — Дзень добры, Сёмачка! Ці ж ужо вярнуўся, сынок?
То казала Стэпа,— Сёмка пазнаў па голасе.
— Ідзіце, цётка, сюды,— пазваў яе.
Стэпа прайшла ў двор, падблізілася да Сёмкі і некалькі хвілін памаўчала, сочачы за распраганнем. Калі ж Сёмка вывеў каня з аглабель, завёў у хлеў і стаў збіраць збрую, Стэпа ўлучыла момант і запытала:
— А як жа, сынку, заехалі?
— Добра, цётачка. Скора і добра. Пасадзіў яго на поезд...
— На поезд-і-ы?
Стэпа разгорнілася і ўцерла хвартухом вочы.
— Добра-а, кажаш? Мой сынок сеў на поезд ужо. Мае дзеткі, калі ж я яго ўгледжу ўжо... Гой, Сёмачка-а, дзе ўжо тое дабро. Вось ты прыехаў, а яго няма; вас дваіх у бацькоў ды абое дома, а гэта адзін-адзінёшанек, і таго не суджана бачыць. Адна мушу жыць, як манашка якая... I мне не добра, і ён, пэўна, не зусім спакойны.
Абое прыселі на прызбе.
— Нічога, цётка, не сумуйце-е так... Ехалі мы весела, праз усю дарогу гутарылі, смяяліся. А на станцыі ў Ліцку я яшчэ падшукаў яму на дарогу дзяўчыну, як ляльку. Разам паедуць... Вяргіня проста — куды там Прыдатчанка!
ІІерад Сёмкам выразна залунаў вобраз Ганны.
— Чаго тужыць,— далей казаў Сёмка,— вы думаеце, што толькі адзін Рыгор і паехаў? Тысячы людзей едуць: маладыя і старыя, адзінкамі і сем'ямі; пэўна, многія ад бацькоў у свет, іншыя да бацькоў, бацькі да дзяцей. 3 месца на месца, з горада ў горад, за шчасцем і праз няшчасце. А ўсе разам — ганяюцца за сваёю доляю, шукаюць чагось лепшага... Ці ж толькі вам адным нядобра? Гэта тут, у Сілцах седзячы, думаецца, што Рыгор адзін такі, а паглядзелі б, што чаўпецца ў Ліцку на станцыі — дзіва!
Стэпа здзіўлена ківала галавою, і, відаць было па яе міне, што сэрцу ыяма спакою ад Сёмкавых слоў. Мала дзе што ёсць — ёй балючы свае раны.
— Што ж, Сёмачка,— загаварыла яна,— і я б, мілы мой, ахвотна кінула б усё ды паехала з ім. Як падумаю, што мне адной давядзецца жыць — няма сілы цярпець.
— Пачакайце, вось: ажывецца трохі і перавязе вас да сябе. Ці ж тут вельмі трудная рэч?
— Ай, дзе там, сынок, везці старыя косці невядома куды,— не згадзілася Стэпа,— добра вам, калі вы маладыя, перад самым жыццём, а мне... Вось пацягаешся які гадок — ды на Пасечныя. Яно ж таму і цяжка гэтак, што на парозе смерці, можна сказаць, ды адной заставацца. Каб ранейшыя сілы да рухавасць — мо б іншымі вачыма глядзела б, а цяпер вось... Як у людзей — то ёсць блізкія, родныя або свая добрая стача, а гэта — як кол той — адна-аднэю... А быў бы дома Рыгорка — іншыя паперы: я чула б сябе, як за мураванаю сцяною; захварэла — было б каму даглядзець, памёрла б — было б каму пахаваць па-людску. А цяпер, схопіць хвароба, задушыць, дык дзён пяць паляжыш, пакуль даведаюцца людзі. Або, каму гэта трэба праведваць? Каму і дзеля чаго я карысна? Вось, мой Сёмачка, у чым захаваны ўвесь жах мае адзіноты... Паглядзіш на другіх — вясёласць з воч не сыходзіць: дзеці дома, поўна хата гоману, рэзвасць, вясёласць нейкая, а ты, колькі ні прызірайся — Рыгоркі не ўгледзіш.
Стэпа да таго разгорнілася, што не магла далей казаць. Яна ўнырыла тварам у хвартух і мо хвілін пяць выцірала заплаканыя вочы... Ад гэтага ніякавата рабілася і Сёмку: шчырая споведзь Стэпы праходзіла ў яго нутро і кратала за душу. Яго пачуцці зліваліся з пачуццямі кабеты-мацеры і адчынялі перад Сёмкам глыбокую пустэчу, якую нядаўна займаў Рыгор. Аднак, не хочучы паддавацца сумнаму настрою, Сёмка жадаў развеяць яго і ў Стэпы. Памаўчаўшы крыху, ён зноў пачаў разважаць старую:
— Дый чаго ўжо вам, цётка, занадта сумаваць! Няўжо-такі і сапраўды вы памрыцё, не дачакаўшыся Рыгора? Не трэба глядзець у вочы выключна нядобраму; трэба ведаць, што жыццё не без добрых выпадкаў. Вось пражывеце якога з паўгода адны, адаля Рыгор забярэ вас да сябе, ажэніцца там, возьме многа пасагу і ўсё паверне на новы шлях. Рыгор— чалавек не дурны; у яго ёсць і талент, і ахвота, і спрыт.
Чулі б вы, колькі разоў ён мне дапамінаў, каб я, прыехаўшы, суцешыў вас, не даў сумаваць па ім.
— То ж вядома... Ды яно б маўчалася, каб тое здароўе або крыху лепшыя ўмовы жыцця; але ўсяго бяды — жыць старому няма як; чакалася ўцехі, вясёласці, а тут вунь што.
— Я ж ведаю. Вельмі дрэнна.
Хведар падняўся з прызбы і пацікавіўся на вуліцу.
— Прапалі недзе. Скора каровы пагоняць, а іх няма.
Падышоў да прызбы і праказаў Сёмку:
— Давай самім шукаць чаго есці; дакуль жа яе будзем чакаць.
— Ды я ўжо так і думаў; хіба дайце каню. Хведар адшчапіў замок і пайшоў у сенцы, а Сёмка, падняўшыся з прызбы, падышоў к возу, каб зняць з яго салому, посцілку і палукашак.
Стэпа некалькі часу пасядзела моўчкі, а пасля ўстала з прызбы і зрабіла два крокі да вешніц.
— Дык дзякуй табе, Сёмачка,— прамовіла яна, мэрам апамятаўшыся,— хоць крыху адвяла душу, а то цэлую ноч непакоілася. Што ж зрабіць, няхай здароў едзе — гэтак ужо трэба... Хаця, сынок мой, не адмовішся ліста напісаць. Мс ж хутка паведаміць ён аб сабе?
Яна пайшла з двара.
— Добра, цётка, добра,— паслаў ёй удагон Сёмка. I тут жа адцягнуўся думкамі ад Стэпы і ад Рыгора, а пачаў меркаваць, як і што павясці бліжэйшую працу на гаспадарстве. Здавалася, што гэты час як быццам бы павінен быць крыху
вальнейшым, а то-та ж цэлая процьма работы! Папар не зяблены, пасека не ачышчана, не загароджаны пастаўнік, засекі ў гумне не падрапараваны. I Сёмку задрэнчыла хутчэй спяшыць у Лужкі, каб заараць к вечару ганоў з чацвёра. Ён паглядзеў на сонца — паказвала на другую гадзіну пасля палудня.
— Хадзі есці,— пазваў яго бацька.
Сёмку не вельмі хацелася абедаць. Утома ад бяссоннай ночы давала аб сабе чуць: балела галава, вісеў нейкі цяжар на спіне, рабілася млосна. Добра было б легчы адпачыць.
— Не хочацца есці.
— Хоць малака кубак выпі.
На гэта Сёмка згадзіўся: выпіў малака і хутка завінуўся каля воза.
Праз нейкі час быў гатоў і выехаў у Лужкі на ворыва. Дарогаю ён зноў углубіўся ў думкі аб жыцці, аб яго разнастайных патрэбах і вымаганнях, аб настойным, упартым змаганні з ім. Дзівіўся, якім развоем здарэнняў патыхала ад яго, і адзначаў сам сабе паступовы поспех у сваім разуменні ўсё болынага ліку жыццёвых з'явішчаў. I тут жа адчуваў, што чым глыбей адчыняюцца перад ім жыццёвыя тайны, тым веліч іх цікавейшая і ўражанне ад іх болынае. Ажно не хацелася ўглыбляцца ў яго нетры, а цягнула адвярнуцца на лёгкія зялёныя пейзажы прыроды.
Управа роўнаю сцяною струніў хвойнік, калісь яднаўшыся з густым непраходным лесам Скадыбамі. За Скадыбамі пачынаўся Жмыгінскі лес, а гэты, у свой чарод, падыходзіў да суседніх лясоў. Гэткім чынам, на дзесяткі вёрст цягнулася шырокая палоса лясоў, якая абнімала вакола Сілцы, мэрам шалік чалавечую шыю. Сёмка ўваскрашаў перад сабою даўно забытыя моманты з часоў пастушыных, калі цэлымі днямі прыходзілася яму блудзіць са стадам па гушчарных нетрах ельніку, залазіць у балотныя багны, губіць гавяду і губіцца самому. Часта злучаўся з Рыгорам і, не паладзіўшы, разлучаўся: браў сваё стада і гнаў у іншы бок.
Ад хвойніку і пастушыных часоў Сёмкава думка пераносілася да недалёкай пары сёмага і восьмага гадоў, калі яму разам з Рыгорам упершыню цёмнай перадвялікоднай ноччу давялося раскідаць па дарогах пракламацыі. Вось па гэтай самай сцежцы, што зараз едзе, накладалі яны дзесяткі лістовак і кніжачак, якія заклікалі да нізрынуцця самадзяржаўя, да адабрання ад паноў зямлі, да заваёў устаноўчага збору.
А пад'ехаўшы да крыжавой дарогі, Сёмка пераносіўся ў яшчэ ранейшыя, юнацкія гады, калі верыў, што на скрыжаванні дарог водзіцца нячыстая сіла і штовечар палохае людзей. Колькі разоў ён напалохаўся тут! Помніцца яму — адзін раз нешта гналася за ім да самага мястэчка. Уцякаў, а калі прыгледзеўся — бегла Гладышова авечка...
Упусціўшы плуг у зямлю а гадзіне шостай, Сёмка не выняў яго на працягу некалькіх гадзін. Гоны за гонамі, ён узараў без адпачынку, засаб, трое ганоў, пакінуўшы недаворанымі толькі адны. Араў наўздзіў ахвотна, з нейкім асабістым захапленнем, з заядласцю ўпартага, неўгамоннага крата. Дзе дзеліся тыя ўтома, млявасць і санлівасць, якія апаноўвалі яго ўдому і справодзілі на ворыва. Адкуль надыходзіла тая ахвота, стараннасць; нават карцела скончыць і чацвертыя гоны, але, разлічыўшы, што можа захапіць змрок, Сёмка рашыў аставіць іх на другі раз. Ды нельга ж так мучыць каня, трэба адпачыць жывёле. Сёмка даў каню захвачаны авёс і, пакуль конь падпасваўся, прылёг каля воза.
Астыўшае паветра дыхнула вячэрнім заспакаеннем; адзін за другім сціхлі жаўранкі, сталі раз'язджацца аратыя. Пералётам да балот далі аб сабе знаць кані. Сёмка нічога не прапускаў, каб не ўсачыць, але, сцешыўшыся, усё ж не мог змагацца з надыходзячай санлівасцю. Пазіраў к небу, у яго глыбіню, і міжвольна плюшчыў вочы, мэрам бы нябесная сінь давіла на вейкі; аглядаўся на пачырванеўшае сонца, што села па лясныя верхавіны. Пасля апусціў голаў на скрыжаваныя рукі і паціху пачаў засынаць. Заснуў бы мо і надоўга, але раптоўны зык пастуховай трубы, даляцеўшы з-пад бярэзніку, абудзіў яго. Сёмка хутка падняў голаў і паглядзеў на каня: той стаяў на адным мес-цы, трымаючы на шыі пустую аброчку-торбу.
— Чакаеш ехаць! — выказаў Сёмка, падняўся і запрог.— Пакуль заеду, якраз змеркне,— і крануў.
Паганяць шкадаваў, а пусціў паволі — і так утаміўся конь. Сам прысеў на возе, бокам да каня, спусціўшы ногі між калёс, і бяздумна змоўк.
Моўчкі даехаў да шляху, не помніў і не прыкмеціў бы нават, што выехаў са сценкі, каб пры павароце не пачуў воклічу:
— У яму ўедзеш! Правей трымай!
Сёмка падняў голаў і абярнуўся ў бок воклічу. На грудку пры дарозе, аблёгшы на вялікі поўны мех травы, сядзела Зося.
— Адкуль ты вынікла, як русалка? Ці не ў канаве спала? — пажартаваў Сёмка.
— Гэта твой сон? Зося паднялася.
— Ты думаеш, што я спаў?
— I думаць не трэба, калі бачыла; конь ліха ведае куды зайшоў, за канаву.
— Ці ліха? Няўжо-такі я драмаў?
— Сумняваешся?
— Яно-то і не дзіва — увабраў за гэту пору нямала. Ну, ідзі садзіся, ды па дарозе пагутарым.
Зося спрытным замахам рук ускінула на плячо мяшок з травою, ажно схавалася пад ім, і паднясла на воз. Сёмка памог зняць і ўзлажыць.
— Садзіся на траву,— запрапанаваў і пагнаў каня. Яна ўскочыла і села тварам да Сёмкі.
— Чаму ж ты так позна варочаешся? — запытаў Сёмка, паглядзеўшы на Зосю.
— А чаму ты так позна з ворыва?
— Я?
— Так, ты...
— Бачыш, цэлая гісторыя са мною.
— Цікава.
Зося настаражылася.
У баку Жмыгінскага лесу пачуўся нястройны гук некалькіх пастуховых труб, яго дапоўніў плач жалейкі і трывожныя крыкі пастухоў. Да гэтых гукаў дадалі свой разнастайны рык каровы. Абое — Сёмка з Зосяю, забыўшы аб гутарцы, адвярнуліся к лесу. 3 яго гушчэчы, пацямнеўшай ад змроку, як з агромністай закуранай дымам і сажаю лёхі, роўным шэрагам, стройна, як птушкі на адлёце ў вырай, зашнуравала рознакалёрная, рознарослая гавяда. Матаючы галовамі і пачаргова рыкаючы, яна выводзіла сабою жывую нітку, якая пацеркамі раскідалася па зялёным гале выгану. Мэрам бы хтосьці раскідаў яе, як фокуснік стужкі, каб паказаць асаблівую стройнасць жывёльнага парада. Ужо пярэднія хаваліся ў платах гародаў, заходзілі за грудок і знікалі, а з лесу ўсё яшчэ не пакідалі паказвацца новыя і новыя. Хутка над іх шэрагамі завіўся камякамі белы лунь, выпушчаны пасекаю ды бярэзнікам, і акольны вобраз прыняў яшчэ больш дзіўны выгляд, дапамінаючы ўрачыстае вандраванне казачных пілігрымаў з ахвярнікамі ў руках. Забелены дол служыў ім абрусамі, а вячэрнія птушкі — вестунамі аб дасягненні блізкай мэты.
— Паглядзі адно, як цікава расцягнуўся цуг кароў! Вось колькі гавяды ў Сілцах!
Сёмка працягнуў пугаўё.
— А гэта ж не ўсё: гэта толькі з лясной пашы.
— Вось і згадзіся пастаронні, што Сілцы бедныя.
— А сапраўды яно і так — каб гэта зусім бедных, дык наўрад ці знойдзеш.
— Што ты, Зося! — пераняў Сё'мка.— Плявузгаеш ліха ведама што. Як бы нічога не ведае... Колькі ёсць гэткіх, што малака ў вочы не бачаць; я не кажу таго, што ў большасці каровы — фундамент усяго: здохні карова — і няма чаго есці, і прападае гаспадарства. Гэткіх сотню можна налічыць... А Рыгорава маці?
Зося змаўчала; каб Сёмка паглядзеў на яе, то адразу падмеціў бы, што дапамінанне аб Рыгоравай мацеры адбілася смуткам на Зосіным твары. У нутры ж нельга бачыць — а там у Зосі так і захадзіла хадуном, так і разлілося нешта цяжкім атрутным жарам. Яна паправілася сядзеннем, каб хоць крыху астудзіць раптоўнасць у перамене настрою і думак... Стэпа — што, то, бач, Рыгор! Зранку кратаў ён Зосіных думак і пачуцця, а з паўдня да самага вечара і зараз вось, едучы і гутарачы з Сёмкам, яна выпадкова адцягнулася ад яго сваімі думкамі. I так было добра, лёгка і спакойна, нядбайна неяк! Не прыходзіла на памяць, што Сёмка ўчора адвозіў Рыгора, што сёння вярнуўся, што, адвозячы, пэўна, многа аба ўсім гутарыў з ім і... кратаў яе, Зосі. А гэта — на табе — нечакана!
— Што ж ты маўчыш? — паглядзеў ёй у вочы Сёмка.
А Зося ўжо цалкам была захоплена нахлынуўшымі на яе ўспамінамі аб нядаўніх днях, аб гульні з Рыгорам, аб выніках кахання і аб яго скутках. Жывасілам цягнула глядзець на дарогу ў бок Лужкоў, высочваць тую сценку, дзе яны развітваліся. Выпукла, як яблыка, паўстаў перад яе вачыма вобраз Рыгора ў хвілі развітання: вось ён стаіць, спагадліва прынагнуўшы голаў і ўстраміўшы ў яе твар пытальны ўзрок. Стаіць, а далей схінаецца да пацалунка: пара рук, важкіх, здаровых, выгінаецца ў дугу, адна настрэч другой, і змяёй агібаюць яе стан. Хвіліна, міг — і цёплыя губы кладуцца мяккім, сочным абрыкосам на яе прагныя вусны.
Зося парухала губамі, прыкусіла іх, мэрам бы хочучы праверыць, ці не пакінуў на іх Рыгор чаго-кольвечы. Тут жа захацелася ёй таксама, хоць бы ў сотай долі, адчуць тое самапачуццё, той настрой, тыя перажыванні-заміранні, якія прамігнулі пры тым пацалунку...
Што б яна дала за гэта! Настойна выплывала з далёкіх глухіх куткоў яе нутра гаручая крыўда,— Зося не ведала, на каго гэту крыўду кіраваць,— чаму тады ў хвойніку ўсё так ціха, пуста абышлося? «То Рыгор вінават»,— мігнула думка, як іскра з крэсіва, але Зося не пагналася за ёю, а барджэй дастала апраўданні Рыгору: «А чаму ж Рыгор ажно на Лужкі прыйшоў да мяне? А чаму яго вочы туманіліся слязьмі, калі ён глядзеў на мяне пры развітанні? А чаму ён мяне прытрымоўваў за руку, калі я намервалася ехаць? А праз вошта ён у горнасці вымаўляў словы? А чаму, калі разышліся, дык пакуль можна было бачыць, раз-поразу спыняўся на мяжы, напружваў узрок праз шэрасць адвячорку і сачыў за мною? Напэўна, ён тады верыў моцна, што я не згублена для яго, што мы не разлучаліся ў той момант. Напэўна!»
Зосі здавалася, што так,— яна з кожным часам усё болып пераконваецца ў гэтым. А каб жа хто падмацаваў гэтыя яе дагадкі! Го, як бы яна была шчасліва! На што б яна тады рашылася! Якім бы моцным штырхачом было б гэта ёй адважыцца да рашучых, непаваротных крокаў. Акрыліла б яе, паставіла б на цвёрды грунт.
«Ці не адкрыўся толькі Рыгор Сёмку? — падумала нерашуча Зося і неўпрыкмет паглядзела на яго.— Няўжо ён утоіць? Няўжо не прагаворыцца? Няўжо астанецца ўсё ў тайне?»
Зосі задрэнчыла вызваць Сёмку на гутарку. Як найхутчэй, каб паспець хоць штокольвек пачуць, пакуль даедуць да мястэчка. Яна заварушылася на сядзенні, некалькі разоў глыбока ўздыхнула, павярцела галавою і стала перад пытаннем — з чаго ж пачаць? Ласне раптам, столькі памаўчаўшы, ёмка зачапіць Рыгора! Што падумае Сёмка? Ці не ўгледзіць яе слабасць?
Каб гэта сам Сёмка зачапіў гэта пытанне! Яна прагна сачыла за ім, заглядала ўкрадкаю ў яго твар, чакала. Але ён маўчаў, мэрам назнарок таксама чакаючы, што скажа яна.
Так праехалі з паўганоў.
Зося, нарэшце, не сцярпела.
— Сёмка! — раптам аклікнула яна,— хоць бы ты расказаў...
I сумелася, не дасказаўшы.
— Аб чым? — запытаў Сёмка, дагадваючыся аб Зосіных думках.
— Ды аб тым, як вы ехалі з Рыгорам у Ліцк.
— А цябе гэта цікавіць?
— Пытаю — раскажы. Сёмка ўсміхнуўся.
— Бхалі добра... Была цёплая ноч... Гэткая панавала ноч, што хацелася пяяць ды думаць... аб вас.
— Ты жартуеш, Сёмка! — не здаволілася Зося і працягла мятліцаю па яго твары.
— Я кажу праўду, я не люблю жартаваць... Рыгор праз усю дарогу гаварыў аб табе...
— Не жартуй, Сёмка! — перабіла Зося, а ў самое так і зацюкала радасцю сэрца. Невыказнае ўміленне разлілося па ўсёй істоце, і дзяўчыне стала добранька-добранька.
— Што ты ўшалопала.
— Я думаю, што калі ды ўспамінаў мяне Рыгор, то толькі ліхам.
— Каб мне такога ліха жадалі мае ворагі... Гэты сказ паказаўся для Зосі сур'ёзным, і прыемнае пачуццё ўверанней завалодала ёю. Яна пачула, што вось-вось заплача ад шчасця. I яшчэ раз выспрабавала Сёмку:
— Ну ўсё вельмі крыўдаваў на мяне Рыгор?
— Чаго табе хочацца? Ну, крыўдаваў... крыўдаваў за тое, што не мог паперашкодзіць бацькавай волі. Так, крыўдаваў, але на сябе. А на цябе — нізвання. За вошта мог ён крыўдаваць на цябе, калі ён так цябе шануе, шануе...
Зося абярнулася ў адно прагнае чуццё. Міжвольна падбліжылася да Сёмкі, ажно кранула яго шчакі сваёю, ды лісліва, завабна паглядала ў яго замрочаны твар. Толькі б ён казаў праўду! Толькі б не прыхарошваў ды не прыбаўляў! Толькі б не суцяшаў! Ей не трэба абманчывых мар!
— Ну, што ж ён хаця казаў? Што ён думае...
— Рыгор у многае верыць і на многае спадзяецца... Між іншым, ён прасіў мяне перадаць табе ўклон.
— Ты не хлусіш?
— Што ты, Зося, ушалопала сабе!
Сёмка нокнуў і абярнуўся да Зосі, пачуў цеплату яе цела. Тут жа раптам прыпомніў Ганну. Вакзал у Ліцку, суматоха, бегатня, процьма людзей і між усімі — Ганна. Падобная на Зосю, як блізнец.
Ён прыгледзеўся Зосі ў вочы і падумаў: «Якое ўражанне яна зрабіла б цяпер на Рыгора?»
Перад Сёмкам вырас радасны твар Рыгора, калі той угледзеў Ганну. «Пэўна, ён ужо зусім іначай думае аб Зосі,— і Сё'мка пашкадаваў суседкі, як брат шкадуе сястры: — Зося не ведае таго і не трэба, каб ведала».
— Ды што і за карысць, што ён думаў пра мяне. Усё роўна ад гэтага мала карысці,— уздыхнула Зося.
— Чаму?
— Ці ж ты не ведаеш? У мяне вызначаны шлях.
— Усё ў тваёй волі.
— Кінь-кінь, Сёмка. Мне тое самае казаў Рыгор. Я сама гэта ведаю, але я не ў сілах што-колечы зрабіць. Мне трэба падмога — трэба, бо я... тану. На мяне запала моцная варожая сіла, якая або задушыць мяне, або прывядзе да роспачы, да непрытомнасці, і тады толькі...
У Зосіных словах зычэла праўда: яна выкладалася Зосяю ў абголеным страшным выглядзе. Ці ж сароміцца таварыша? Але ўсю цяжкую непрыкрытасць гэтай праўды Сёмка сам ведаў і адчуваў. Болей таго: калі ён дапускаў мажлівае захапленне Рыгора Ганнаю, то глыбіня Зосінай трагедыі на многа павялічвалася.
Сёмка бачыў гэта так яскрава, як свайго каня, што клыпаў уперадзе, як зорку, што міргала над маладым бярэзнікам,— і шкадаваў Зосю. Шкадаваў уразіць яе самалюб'е хоць адным намёкам на крохкасць далейшых іх адносін з Рыгорам. Нават сам цярпеў ад таго павароту спраў, які пхаў Зосю ў Берагаў абдым. Сёмку па яго шчырасці верылася да апошняга часу, што тыя некалькі дзяўчат-мяшчанак, з якімі доўгі час яму з Рыгорам, з Петрусём даводзілася гуляць, а гуляючы ўплываць на іх свядомасць,— што гэтыя дзяўчаты выхаваюцца пад іх уплывам у іншыя, больш чыстыя ад наслояў мяшчанскае бросні натуры, злучаць сябе з імі і пакажуць прыклад новае сям'і, новых абставін у сямейных адносінах. Раней малявалася гэта Сёмку ў ружовых фарбах і чакалася моманту першай спробы ажыццявіць крылатыя планы. Колькі было сяброўскай гутаркі на гэту тэму! Якою ідыліяй патыхала!.. А то-та ж — вось як. Падыходзіць момант — і ўсё рушыцца... Сёмка бачыць гэта перад сабою, а пасобіць не можа, і толькі мае самаўцеху, што цяжкія абставіны. «Якая ўсё ж крыўда!» I ў Сёмкі не паднімаўся язык на гутарку — хацелася маўчаць і не раніць Зосінае душы рознымі абяцанкамі. «Пацешыў крыху — і будзе з яе. Хай памарыць аб шчаслівых хвілінах». Ён здаволіўся, што Зося сапраўды аддалася розным перадумам мінулага і маўчала. Вось, вось яны даедуць да мястэчка і зусім перарвуць гутарку, бескарысную, безгрунтоўную.
Ужо ім у вочы забліскалі рэдкія агоньчыкі з вокан хат, пачуўся ўжо клапатлівы скрып варот, пярэгукі па дварах, перадсонны рык гавяды. Ужо конь пачуў блізкасць адпачынку і зарагатаў прывітанне мястэчку.
Моўчкі даехалі да платоў вулачкі, кудэю Сёмка накіраваў каня, мінулі першае гумно.
Зося агледзелася і прамовіла:
— Чаму ты сюдэю едзеш?
— Ды вось, хачу каня напаіць.
— Чакай, я злезу.
— Чаму?
Зося не сказала. Але Сёмка дагадаўся, што яна не хацела, каб Васіль Бераг ці яго маці ўгледзелі, што яна з ім едзе.
«Чаму ж бы мне не аб'ехаць іх хаты»,— папікнуў сябе Сёмка і спыніўся:
— А хай бы даехала да студні.
— Усё роўна, дайду. Ты яшчэ будзеш каня паіць ды што, а я проста пайду...
Яна зняла з воза мех, падкінула на плечы і, падзякаваўшы Сёмку, паспешна пайшла ўперад. Сёмка знарок некалькі хвілін пратрымаў каня спыненым, а пасля ціха рушыў следам за Зосяю. Ён бачыў, як яна, параўнаўшыся з Берагаваю хатаю, ускорыла хаду і за рэчкаю патанула ў цені. Даехаўшы да Берагоў, ён угледзеў вялікае святло ў іх хаце і пачуў рэзвую дзелавую гамонку. Стала ясна, чаму Зося не ехала з ім.
«Якая асцярожная ўсё ж»,— праказаў Сёмка па яе адрасу і павярнуў каня ў бок студні.
Прычынаю таго, што ў Берагавай хаце жухацела святло ды ішла гучная гутарка, была невялічкая, зусім выпадковая суседская бяседа. Яе выклікаў сваёю асобаю старшыня Андрэй, які наведаў Берагоў па справе куплі імі пляца ў мяшчаніна Шэі Краўца, на які пазарыўся сусед Шэі і завёў гутарку аб тым, каб памяшаць Берагам. Старшыня прыйшоў папярэдзіць Тадосю, а якраз у хаце папаўся і Апанас Хрыпак, Берагаў памежнік. Гэта надаўміла Тадосю пачаставаць рэдкіх гасцей. У дадатак яны пазвалі Хлора і Дзям'яна Квіту.
Усадзіўшы ўсіх за стол, Васіль з мацераю, не ў меру раздобраныя, тупалі вакол стала і шчыра ўпрашвалі іх выбачаць іх ашчаднасці і закусіць.
— Чым хата багата! — пераказвала развясёленая Тадося.— Затое, даражэнькія, калі прыжджом Васілёвага вяселля, дык не гэтак загуляем!.. Закусвайце — вы ж у нас рэдкія госці. Як бачыце — сёе-тое прыдбана. Сяк-так перажылі цяжкую пару, калі мне адной даводзілася на ўсе бакі кідацца... Ведаеце, мае даражэнькія, як пакінуў мяне гаспадар, дык так прыпякло, так прыпякло, што я думала — не акрыяю ніколі, вядома, адна. Васіль яшчэ малы, а гаспадарства нелепое,— і што ж ты аднэй бабе зробіш. Дзякаваць, Хлор пасобіў, а то б... ну, а цяпер усё іначай. Цяпер я пані. Мой Васіль — усё мае...
— Няма чаго казаць,— патураў Тадосі старшыня,— ты маладзец, кабета; я ўжо сяджу і думаю сабе: добра выкруцілася Тадося, пахавала гаспадара, нацярпелася, а ўсё ж і з гаспадарствам справілася, і сына выхавала, як ляльку, ды жаніць прычакала. Відаць, што ты цяпер не пакрыўджана ў жыцці...
— Так, майго Васільку, каб не ўрачы, усе любяць за яго людскасць, самавітасць. Бацюшка ж — дык не нацешыцца, бо, прызнацца, апроч усяго ён у мяне і набожны. Жывём — а ніколі не сварымся, як то бывае ў іншых. Трэба мне — я ўступаю, прыходзіцца яму — ён падаецца; ніякіх супярэчак у хаце. Вось і цяпер,— парадзілася з Хлорам, каб жаніць — сказалі яму, і хоць бы слова — добра. Намякнулі на Прыдатчанку — добра.
Васіль маўкліва слухаў мацерыну атэстацыю і цішком толькі падліваў дзядзькам гарэлку ды падсоўваў закуску. Чуючы іншыя ліслівыя словы ад мацеры, ён адварочваўся ў акно і паглядаў у цемру надворку. I толькі тады, калі Тадося перайшла да вяселля, Васіль пачуў некаторую каразлівасць гутаркі і перасцярог мацеру:
— Ды будзе ўжо вам так расхвальваць мяне...
— Чаму? Ласне я ганьбую цябе? Можна ўсім ведаць аб тваіх дадатных баках, не пашкодзіць гэта...— не здаволілася Тадося.
— Так, так, так,— уставіў старшыня,—каб я меў гэткага сына, як ты, нічога не хацеў бы. Сваё званне з прыдачаю аддаў бы... Нават...— ён павесялеў і прыняў іншую, зухвальскую міну.— Каб ды ведаў, што будзе такі сын, прылажыў бы ўсе старанні мець яго...
Гэтыя словы рассмяпгылі ўсіх; засмяяўся і старшыня.
— Ну, вядома,— дадаў ён,— абыякіх то і радзіць не варта; я такога правіла трымаюся. А харошага сына мець — трэба быць шчаслівым.
— Жартаўнік наш старшыня! — выказаўся Апанас і пастукаў Андрэя па плячы.
Гэта фамільярнасць казала за смеласць, якую прыдала Апанасу гарэлка. Увайшлі ў вяселы настроп Дзям'ян і Хлор. Апошні шчыра паціснуў руку старшыні за яго словы, а Дзям'ян нават памкнуўся падняцца, каб пацалаваць Андрэя, але раптам перадумаўі толькі непрыкметна дзеля другіх пашавяліў губамі. Старшыню ж імпанавала агульная ўвага прысутных, і ён не сароміўся прыняць адпавсдныя свайму чыну тон, позу і настрой.
— А думаеце, мужчыны, невялікая заслуга ў выхаванні Васіля за Хлорам? Па-мойму, каб не Хлор, то Тадосі б вельмі цяжка было справіцца з гэтым. Яна праўду кажа, адзначаючы гэта. Ужо тое колькі варта, што Хлор сумеў пераняць Васіля ад розных непахвальных кампаній. Тут патрэбна цвёрдая мужчынская рука, хітры падыход, каб правясці між ямак і калдобін. Маці! Мала што маці! Кабета, пры гэтым занятая кабета — ці ж бы яна дагледзела за ім? I, будзьце пэўны, Васіль даўно круціўся б з гэтымі басякамі-дэмакратамі; а можа б к гэтаму часу і сядзеў бы дзе. Цяпер дужа неспакойны час, скрутны так, што вельмі цяжка абмінуць, каб не папасці ў яго вадакрут. Вы паглядзіце! — старшыня ўвайшоў у апломбу,— колькі вы налічыце ў Сілцах, ды нават ва ўсёй воласці, гэткіх людзей, як Васіль? Нават мужчыны — і тыя, на іх цураха, многа дзе забаламучаны дэмакрацтвам — не кажу ўжо аб моладзі... Вось чаму Тадося павінна дзякаваць свайму швагру.
Словы старшыні пападалі ў цэль: Хлор няскрытна лісліўся імі, і пакуль Андрэй казаў, умільна пазіраў то на старшыню, то на Васіля, то на Тадосю. I думаў пра сябе: «А разумны, аднак, чалавек Андрэй. Не здарма каторы раз яго воласць абірае за старшыню. Удаецца ў кожнага жыццё і ведае яго, як сваё».
— Я — дзядзька Васілёў,— яамяніў старшыню Хлор,— мусіў ахоўваць свайго нябога. Бо, праўду кажа наш паважаны старшыня, каб не глядзелі за ім, магло б многае што стацца. Цяпер, калі я гляджу на Васіля, устае гонар ва мне — то ж мой выхаванец. Я не хвалюся, а дзяцей гадаваць умею добра. Вось у мяне двое малых, а загадзя магу сказаць, што выведу іх у парадачныя людзі.
Хлор адкінуўся на сцяну і выцер рукавом губы.
— Вядома, вядома, вядома...— не астаўся ў даўгу Апанас Хрыпак.— 3 дзяцьмі, як са шклечкам, трэба акуратна абыходзіцца: так і сачы за імі, каб не выпусціць з рук. У мяне, праўда, іх няма, але ўжо лепш не мець, як мець распусных ды звіхнутых з пуці. Ці ж добра бацьку, калі яго дзіця ўлада арыштоўвае ды саджае ў астрог або ссылае? А гэткіх цяпер процьма: па ўсім краі, ва ўсім свеце. Пішуць жа газеты аб гэтым. Ды навошта далёка шукаць — калі вось, пад бокам, колькі хоць такіх: Сёмка Хведараў, Янка Змітраў, Пягрусь Прахораў, процьма... Як паветра якое —гэта дэмакрацтва; па ўсіх кутках і шчылінках разыходзіцца. Вунь і ўчора, расказвалі, дык чалавек пяць стражнікі прывялі з вёскі Катлоў. I, думаеце, што яны чаўплі? Сабралі нядзелю сход мужыкоў і давай пад'южваць: «Глядзіце, зямлі ў вас — курыцы ступіць, а пад бокам тысячы дзесяцін у паноў Камянецкіх. Адкуль яны набралі, як не паадбіралі ад вашых дзядоў, ад працоўнага народу. А яны забралі — дык і ў іх трэба забраць... Таксама і з лесам; у вас хаты рушацца, а ў паноў Камянецкіх — сотні дзесяцін страявога лесу. Яны сякуць яго, прадаюць і складаюць грошы ў банках, а на вас вада цячэ. Ці ж так справядліва? I іншага ўсяго набаялі мужыкам, а тыя вазьмі і паслухай. Назаўтрае ранюсенька сабраліся грамадою і гайда ў панскі лес. Пайшла павальная рубка. Іх прасіць, перасцерагаць — дзе там! Пакуль не вытрабавалі стражнікаў... Вось як... ці праўда, ці не? Андрэй ведае... А раней гэтага эканома збілі за пашу...
— Вядома, не хлусьба,— падмацаваў старшыня.
— Ай-яй-яйГ Як распусціліся людзі! — падзівіўся Дзям'ян.
Пахаяў «бунтаўшчыкоў» і Хлор.
— Вось і бачыце! — заматала галавою Тадося.— I то, бадай, работа сілцоўскіх сацыялістаў? Пэўна так! 3 чаго ж яны жывуць? Хоць бы гэты Стэпінчык — ездзіць па свеце, як валацуга; мала чаго ён навучыцца! А прыедзе сюды — і давай пераймаць другіх.
Некалькі хвілін яна памаўчала, мэрам дапамінаючы аб нечым.
— А Сахрона Быка, думаеце, хто спаліў, як не Стэпінчык? — дадала яна.
— Можа стацца, вельмі проста! — падмацаваді ў адно слова Хлор з Апанасам,
— Тут, на добры лад, мусіць Андрэй сказаць сваё важкае слова! — вывеў Дзям'ян.
— У чым? — не зразумеў Хлор.
— А ў тым, каб троха павылавіць гэтае рыбкі з сілцоўскага возера.
Старшыня задаволена ўхмыльнуўся. Пасля пагладзіў развесістую бараду і патрос паважна галавою.
— Вылавім! А вы думаеце, мы дрэмлем? Я ручаю сваёю галавою, шго вылавім...
— Закусвайце, дзядзькі,— перабіваў Васіль, захопліваючыся гутаркаю мужчын.
А старшыня завяраў, рухаючы тулавам, рукамі, нагамі, мэрам бы дзеля таго, каб прыдаць сваім словам непарушную аўтарытэтнасць:
— Як венікам, вымецем усю гэту нечысць. Ведаеце, усё неяк не хочацца займацца; думаеіп — а будуць крыўдаваць, а пачнуць наракаць... А зараз я бачу, што ўсе на маім баку. Грамада са мною. Чаго ж болын трэба! Вось я і прылажу пячатку...
Старшыня стукнуў кулаком па стале, ажно пасуда забранчала.
Васіль зарагатаў ва ўсё горла і адышоў ад стала. Але тут жа скочыў на ранейшае месца і, скардзячыся, загаварыў:
— Дык ведаеце, дзядзечкі, на мяне і на Янку Грыба ўвесь час грозяцца. Нават па вуліцы прайсці боязна. Прыехаў, згуртаваў хэўру і пад'южвае...
Ад надышоўшай злосці Васіль не мог усяго выказаць і, замест слоў, некалькі хвілін адчаяна памахаў рукою.
— Думаеш, ніхто не ведае? — уставіла Тадося,— А з Прыдатчанкаю праз каго ўсе выйшла? Праз гэтага самага абармота. Падгаварыўпадгаварыў дзяўчыну, наплёў усяго на нашу сям'ю й збіў з панталыку... То была добраю, рахманаю дзяўчынаю, а гэта гаварыцца не дае аб Васілю...
Тадося паглядзела на сына.
— Праўда?
Васіль кіўнуў галавою.
— Вось бачыце...—Ну, яшчэ закусіце...—Каб не бацькі — зусім звіхтавалася б дзяўчына. Але добра, што Мікола ды Марта моцныя людзі — узяпі дачку ў рукі... Ого, што і казаць! Гэта згубцы нейкія... Тут толькі ад Андрэя залежыць...
Старшыня ж з усіх гэтых гутарак выводзіў адно: на яго сілу і начальніцкую моц «пакладаюць надзею многія паважаныя сілцоўцы». Значыць, яму суджана зрабіць вялікую справу «ўміратварэння» воласці. Няхай ён падчыняецца земскаму ці прыставу, а без яго нельга падысці ўмела і дасціпна да вясковьтх умоў. Гэта — заданні старшыні. Часамі гэтага не ўважаюць па начальству, а, еапраўды, яно несумненна.
— Будзь спакоен, Васіль! — пацешыў старшыня.— Усё зробіцца. Твайго кшталту людзям будзе заўсёды лепш жыць. Вер! Усе гэтыя дэмакраты і сацыялісты нойдуць сабе належны прытулак... Начальства не спіць,— Андрэй паківаў пальцам,— яно ведае, дзе ракі зімуюць...
У гэтым напрамку гутарка працягнулася яшчэ з паўгадзіны: госці не шкадавалі ні слоў, ні праклёнаў, накіроўваючы іх на бунтаўшчыкоў-дэмакратаў; вынаходзілі розныя абвінавачванні іх, прыпісвалі ім віну ў сухавеях, у градабіцці, у няўродах і інш. А калі выказаліся ўволю, расходаваўшы цікавасць і запас слоў,— перайшлі да песень. 3 добрага пачатку старшыні прапяялі некалькі трапароў і перайшлі да свецкіх. У пяянні прынялі чынны ўдзел Васіль і Тадося. Да гэтага ўвіхаўшыся каля гасцей, цяпер яны прыселі да стала і шчыра, да адказу адчынілі вусны.
Няянне забрала цэлых дзве гадзіны. Ажно здзівіліся ўсе, калі Хлор выпадкова паглядзеў на гадзіннік і праказаў:
— Ого, а ўжо гадзіна першая па поўначы!
Тады зарухалі на месцах, і тут жа пачалі вылазіць з застолля. Першым вылез на хату старшыня. Каб паказапь сваю далікатнасць, ён падышоў да Тадосі, прапягнуў ёй руку і падзякаваў; тое самае зрабіў і з Васілём. Апанас і Дзям'ян абмежаваліся слоўнай аддзякай.
Тадося з прыемнасцю прыняла далікатнае абходжанне Андрэя і для выгляду запрасіла мужчын яшчэ крыху пасядзець.
— Чаго вам дрэнчыць? А калі ўдзень спачынеце? Расклапаціліся ўжо вельмі! Астанецца на ваш век працы! Частуйцеся!
У яе голасе і ў рухах адзначаўся павышаны настрбй і рэдкая для яе раздобранасць. Падыходзіла то да аднаго, то да другога і таўхала іх у плечы цягнула за рукі, намервалася цалавацца. А калі ўсё ж гэта не пасабіла і госці намсрыліся ісці, яна зрабіла нездаволеную міну і спакойна прамовіла да ўсіх:
— Ну, калі ўжо згаварыліся не паслухаць — нічога не парадзіш. Сілаю ж мы вас не ўтрымаем...
Крыху памаўчала і іншым тонам дабавіла:
— То ўжо выбачайце хаця: чым хата багата.
Прыжджэм Васілёвага вяселля — іначай загуляем... I, правёўшы гасцей з двара, на развітанні дапомніла ім:
— Вы ж помніце тое, што я мушу вас бачыць на Васілёвым вяселлі. Вы дзеля мяне найлепшыя сваякі... Андрэй, ці чуеш? Прыяцель ты наш харошы — не адлучайся нікуды!
— Не, не! Дзякую, Тадоська, дзякую.
— Тут не ў падзяцы рэч...
Іх гутарка, рэзкая і гуллівая, сярод ціхай ночы зычным водгукам разносілася ва ўсе бакі.
Адказам на яе з Сівулінскай вуліцы данёсся трывожны стук бразджоткі. Гэта паслужыла перасцярсгаю, і госці змоўклі ды паціху разышліся.
Сёмка пазнаў па голасу Сроля Доугага, наезнага ў Сілцы гарбара, сябра сілцоўскай арганізацыі.
— А як жа, мушу гаспадарства даглядаць. Гэткія
нашы ўмовы.
Злезшы з драбін і паглядзеўшы ў акно, заўважыў у хаце і Віктара Стаўбуна, які аб чымсьці вёў гутарку з Сёмкавым бацькам.
— Наша справа — не ваша: у нас няма абмежаванага рабочага дня: узышло сонца — выязджай, зайшло — канчай. А ў вас: перабыў свае дзесяць гадзін — і бывай здароў.
Загаварыўшыся, ё'н паціху пачаў распрагаць каня і ўладавацца з ім.
— Ды кінь ужо, я сам распрагу,— выйшаўшы ў двор, пераняў бацька,— хлопцы, вунь, чакаюць гадзін са тры. Ідзі да іх у хату... Пэўна, настаў, каб заараць усю палосу — так бавіцца...
— А такі чуць-чуць і не ўхадзіў ад сценкі да граніцы,— пахваліўся Сёмка.
— Я так і ведаў... Чуеш, маці? — крыкнуў Хведар праз акно.— Сёмка ўхадзіў каля чацвярых ганоў! Ха-ха-ха! Вось маладзец!
— Ды навошта табе было гэта?! — выказалася маці.
Сёмка пакінуў бацьку пры кані, а сам увайшоў у хату і павітаўся з таварышамі.
— Бачыце, як страшыдла якое! — паказаў ён на сваё адзенне.— Калі тое будзе, што магчыму я з поля прыехаць падобным на чалавека?
— Можа, і будзе,— выказаў Сроль,— тады, як і мы лепей выглядацьмем.
— Ды не, дзеткі, вам гэтага ўжо не прычакаць,— разуверыла іх Сёмкава маці,— хаця б так, як ёсць, было б заўсё'ды...
Сёмка прысеў на ўслоне, скінуў шапку і паледаміў таварышоў:
— Думаеце, чаму я так запазніўся? Ехаў да гасподы і напаткаў Мікалаішку Зосю; узяў падвезці, і як разгутарыліся, дык і заняўважылі, ці ідзе конь, ці стаіць. Так шагам і краталі болей гадзіны.
— Мы так і ведалі, што тут не без прычыны,— пакпіў Сроль.
— То-та ж: дзяўчына тым болей.
— Да ты за дзяўчатамі, бадай, шчырэй гонішся, як за зямлёю,— дадаў Віктар.
Маці за нечым выйшла ў сенцы.
— Ды тут, ведаеце, надзвычайны выпадак; трэба было з Зосяю перагаварыць сёе-тое. Рыгор перадаў паклон, а побач хацелася вызнаць яе настрой у звязку з сватамі, усё разам мела пэўную цікавасць...
— Дык Рыгор, знача, ужо кінуў нас,— з несхаванаю спагадаю вымавіў Віктар,— так, а шкода, ведаеце, яго. 3 ім іначай чулася. Каб жыў тут — можна было б шырока працу развярнуць — яго і вопыт багаты, і здольнасці немалыя... Бяда наша ў тым, што нічога добрага не застаецца ў нас; вынікне, пакажацца таленавіты хлопец — і зараз жа едзе ў горад. А тут — як была пустач, так і астаецца... Вось і паварушы людзей...
— Пяма з намі, то ў горадзе сваё нагоніць,— суцешыў Сроль.
— У горадзе! — не згадзіўся Віктар.— Горад болып нашага мае... ды гораду не столькі людзей і трэба... Самы грунт у нас ды вось у гэтых вёсках. А Рыгор якраз і падходзіць да мясцовых умоў: селянін, і гэткі верны сацыялізму... Не здарма ж яго так ненавідзелі нашы багацеі. Чулі, чым пахла ад яго. Колькі старанняў палажылі, каб збавіцца як...
— Праўда, праўда,— падмацаваў Сёмка,— каб Рыгор пабыў яшчэ колькі часу, дык не здабраваць бы яму...
— Ну, з часам аддзякуем.
Сёмка засмяяўся і лачасаў патыліцу.
— Братка, Сроль! Хто яго ведае, ці хутка дачакаем мы таго часу... Бачыш, прыкмет мала. Дзевяцьсот пяты год адышоў далёка, а новага не відаць. Тым часам абцугі ўсё цясней сціскаюцца.
— Пэўна, яшчэ шмат трэба змагацца. Можа, і не прычакаць нам, ну а дзеля другіх не трэба?..
Сроль змоўк і паглядзеў на дзверы. Сёмкавы бацькі ўвіхаліся на дварэ, абгаворваючы хатнія пытанні. Брат Сёмкі, Ігнатка, што дагэтуль пільна прыслухоўваўся да іх гутаркі, знябыўся і прыкархнуў.
Тадося з Васілём вярнуліся ў хату і патушылі огонь.
Вярнуўшыся з ворыва, Сёмка пры ўездзе ў двор прыкмеціў, што ў хаце сядзіць нехта чужы: запаленая лямпа сведчыла, што да іх зайшоў рэдкі госць — пры сваіх паліцца газнічка. «Хто б то быў і з якое прычыны, цікава?» — падумаў Сёмка, і як бы ў адказ думкам, пачуў:
— Дзе ты блытаўся гэтак доўга? Ты, брат, мы бачым, буржуем хочаш стаць: жарты, да поўначы сядзець на полі.
— Слухай, Сёмка,— ціха, на вуха Сёмку, прамовіў Сроль: — мы прыняслі да цябе схаваць літаратуру: толькі што атрымалася з Вільні. Трэба будзе распаўсюдзіць на Пётру, а ў нас няма як пакінуць. Ты дзеколечы ў гумно ці ў хлеў запхні, і хай паляжыць.
Сёмка памаўчаў і прычыніў акно. Падумаў крыху і адказаў:
— Што ж зрабіць: няма дзе ў вас, захаваю я. Ці ж то першыня? Прыносьце.
Сроль засмяяўся.
— Ужо прынесена — вось.
Ён паказаў на нелапы пак паперы.
— Тут пяць тысяч — хопіць па ўсіх дарогах. На Пётру ў абед трэба будзе рассыпаць.
Сёмка ўзяў пак і хутка аднёс яго ў падпечак.
— Заўтра перахаваю...
У гэты момант у хату вярнулася мапі. Не падазраючы нічога, яна адвярнулася ў мыцельнік і пачала ўвіхацца з пасудаю. Неўзабаве ўвайшоў і Хведар.
— Сёння ўжо хай конь пастаіць у хляве,— прамовіў ён да Сёмкі.
I прыняўся за люльку. Шчыра зацягнуўся некалькі разоў засаб і пусціў на хату густыя камякі дыму. Па хаце расплыўся цяжкі ўдушлівы імпэт атрутлівага самасею. Маці не ўцярпела і вылаялася:
— Прыпаў зноў, як муха да мёду. I не скучыць, ліха яму! Адну за другою, адну за другою. Гэта ж сталёвае сэрца трэба... Ды тое перапятрае... Можа, ужо і так усё нутро прасмаліў. То ж жартачкі, няма ўнімку, няма спДханку: смаліць ды смаліць... Вось жа і Сёмка мужчына, а і не падумае...
— Будзе, годзе, годзе ўжо! — пераняў Хведар.— Ты мяне не перайначыш...
Ён сеў каля печы і прадаўжаў спакойна курыць.
— Цьфу! — сплюнула маці і перайшла на ціхі голас.
Сёмка пераглянуўся з хлопцамі, і ўсе цішком засмяяліся. Але, каб не прыдаваць увагі бацькоўскім спрэчкам, яны перайшлі да новай гутаркі, якую ўзняў Сёмка.
— А вы ведаеце што? Нашым хлопцам усім трэ было б у горадзе пабываць. Апроч карысці. — іншага нічога. А то мохам абрасцём у гэтым глухім кутку.
Віктар выйшаў на хату.
— Ды, прызнацца вам,— з настроем прамовіў ён,— я такі і рашыўся пусціцца за Рыгорам. Паеду, павандрую па свеце. Можа, не загіну... Працы найду — абы здароўе было. Няпраўда?
— А што ты думаеш? — падтрымаў яго Сроль.— Паедзеш і работы дастанеш, і свету пабачыш, і назад вернешся. Ды калі які час прыдзецца без працы пабыць — выручаць хлопцы... Я таксама быў у гэткім становішчы, як з Веліжу ў Сілцы дабіраўся: каля дзесяці местаў праехаў, пакуль натрапіў на работу; і хлопцы ўсюды выручалі — не галадаў. А з дому пусціўся з адным рублем... А калі, часамі, і давядзецца крыху пацярпець— што ж: на горы жыць вучацца.
— Ды яно ж так. Баішся воўка — у лес не ідзі. Думаю восенню проста на Слонім пусціцца.
— Хіба і мяне бяры з сабою? — напоўжартоўна ўставіў Сёмка.— Куды ж мне аднаму ў Сілцах заставацца. Хай яна залядзеецца, гэта зямля.
— А чаму ж не? — ухапіўся Віктар.— Сапраўды, давай разам. Збяры з поля, і паедзем.
Сёмкавы бацькі нашарохаліся: Рыгор быў яскравым прыкладам. Чаго добрага возьме і паедзе і Сёмка. Хведар заварушыўся на лаўцы і мнагазначна кашлянуў. Настаражылася ў мыцельніку маці; яна кінула важданіну з пасудаю і адвярнулася да хлопцаў, паглядзеўшы на іх сур'ёзным узрокам.
— Бацькі ж мо не будуць пярэчыць? — дапэўніўся Віктар і паглядзеў на мацеру.
Тая зрабіла крок уперад і замахала падкасанаю рукою.
— Вось ты толькі не пад'южвай Сёмкі,— з налётам злосці ў голасе праказала яна.— Збіраешся ехаць — то едзь сабе здароў... Добра табе, калі яшчэ твае бацькі маладыя ды здаровыя... А Сёмка на вошта нас пакіне? Жабраваць? Вунь глядзі, як Стэпе соладка без Рыгора... Едзем!.. — Едзь...
— Чакай, чакай, Саламея,— перасцярог жонку Хведар, падняўшыся з лаўкі і выйшаўшы на хату,— ты не крычы гэтак, можна і ціха пагаварыць...
Ён пагладзіў бараду і адкашляўся.
— Баба — па-бабскаму... Давайце цішэй пагутарым... Вось хоць бы ты, Віктар: кажаш — разам з Сёмкам ехаць у горад. Пачакай жа, ну, а ты ведаеш, што гэта цягне за сабою? Пэўна і не думаеш аб гэтым: сказаў — і ўсё. Ты ж рамеснік, а Сёмка? — хлебароб. Ты ў кожным месцы можаш дастаць работы — а Сёмка? За дворніка якога пД за вартаўніка ісці? Чым ён выйграе на гэтым? Абы ў горадзе быць... Браток, перад тым, як зрабіць,— трэба перш добра падумаць ды расшчытаць: а што ў скутку атрымаецца?
Хведар падступіўся яшчэ бліжэй.
— Вось у нас маецца мізэрнае гаспадарства — ведаеш сам: крыху тае зямлі, пара кароў, свінчо, мы паціху варушымся каля яго, уходжваемся і сяк-так назбіраем на год хлеба; а то прызаробім часамі — так і жывецца. Не важна, бедна, затое незалежна; як і што захацеў — тое зрабіў. Не так — сваё дзела, асабістае. А ў горадзе? — папіхачом быць. Вось што важна, браце.
— То-та ж і ёсць,— дадала маці.
— Ат, дзядзька, часамі і не гэтак! — не згадзіўся Віктар.— Вы кажаце — ніхто вас не чапае? А сапраўды — кожны дробны начальнік мае ўласць над вамі. Ураднік, старшыня, сотнік — каму не цяжка — кожны мае права паркануць вас. Гэта толькі лічыцца — вольны... А бывае ў горадзе — так добра нападзеш на работу, што можна махнуць рукой на ўсё іншае. Едуць жа без жаднага рамясла і жывуць... ды яшчэ як жывуць! Хоць 6ы ўзяць Рыгора: які ён вельмі быў рамеснік — а, бачце, так падвучыўся, што зараз лічыцца лепшым спецыялістам.
— Або ты ведаеш? — перабіла Саламея.
— Ды не, братка, Сёмку няма чаго зарыцца на горад. Я б і не перашкодзіў яму, нічога, але трэба праўду казаць...
Хведар махнуў рукою і вярнуўся на лаўку. Прынялася зноў за кінутую работу Саламея. Хлопцы пераглянуліся між сабою і нейкі час памаўчалі. Сроль паглядзеў у акно і паказаў на нешта Віктару. Перашапнуліся.
Пасля Сёмка знарушыў маўчанку.
— Ай, янота нам і ў горадзе кепска, дый тут не лепш. Каб ужо сапраўды тая гаспадарка, а то сорам сказаць. Часам падумаеш-падумаеш і, здаецца, кінуў бы яе ды збег бы куды-небудзь. Слёзы — не жыццё. Каб не верыў у будучыню — не варта было б і жыць...
— Дый што ты, сынок, кажаш! Не грашы яшчэ за сваё жыццё. Вунь як жыў з мацераю, пакуль агораў гэту зямлю! Хлеба ў хаце не было, абадранымі хадзілі. А прыходзілася маўчаць,— каму ж паскардзіцца!
— Эх, дзядзька,— умяшаўся Сроль,— у тым уся бяда, што вы маўчалі. А мы ўжо не думаем маўчаць. I каб павясці іншае жыццё — дык ездзім па гарадах, вучымся, як адвыкнуць ад маўчанкі.
Хведар падняў вочы і некалькі хвілін пільна паглядзеў на Сроля. Пасля спагадліва выказаўся:
— Што ж, зычу поспеху. Ці ж я супроць гэтага што маю? Ніколі. Вучыцеся жыць іначай — можа што і выйдзе, але... ласне ўся навука ў горадзе? Адны няхай тут, а другія — там. Бо калі і перайначваць — то з адным горадам не патрапіць...
Саламея адышлася з мыцельніку да печы і завіхнулася ў качэргах.
— Выбачайце,— раптам перапрасіў Сроль,— мы да таго засядзеліся, што далей нельга; а тым часам Сёмка галодны сядзіць. Даруйце, што перашкодзілі вам цэлы вечар... Самі павячэралі, а людзям...
Яны накіравалі да дзвярэй.
— Ды нічога. Думаеце, мы вас сароміліся б, каб ужо вельмі хацелі есці? — супакоіў Сёмка.
— Усё ж нам пара ісці.
Хведар злез з месца і намерыўся прайсці за хлопцамі.
— Выбачайце, што горача пагутарылі з вамі. Усяк бывае...
— Ды што вы! — у адзін голас загаварылі Сроль з Віктарам.— Хто мог падумаць гэта? Ласне мы не ведаем цёткі ці дзядзькі? Вось калі! Наадварот — яшчэ нам трэба перапрасіць вас. Бывайце здаровы!
— Ідзеце здаровы, дзеткі.
Яны выйшлі з хаты. Хведар пайшоў за імі. А Сёмка адвярнуўся к акну і пачакаў, пакуль таварышы прайдуць міма.
— Ну, бывай! — кінуў Віктар. — Прыходзьце нядзеляю!
— Яшчэ мо і да нядзелі разоў пяць наведаем. Апошнія словы Сроль падаў з канца двара, пасля
чаго хлопцы схаваліся за рогам. Сёмка паглядзеў услед ім, адале кінуў узрокам на неба.
— I цямнюткая ж ноч! — здзіўлена праказаў сам сабе.— А паветра — мэрам бы хто разліў луг. Проста, як удзень! Добрая ўстанавілася пагода. Каб толькі так пастаяла які тыдзень — то ўжо і касіць патрэбна.
— Ды будзе не будзе пагоды, а дзён праз дзесяць трэба збірацца на касавіцу,— рассудзіў Хведар.
Саламея падала вячэру на стол.
— Будзеце хлопца.
Хведар падышоў да ложка і пачаў катурхаць Ігнатку. Хлапец паварушыўся і штосьці замармытаў.
— Уставай! Зверадзіўся вельмі!
За вячэраю ўзнялася хатняя гутарка.
— А ў каго вы куплялі косы? Ці добрыя хаця будуць? — запытаў Сёмка бацькі, — Хто іх ведае: выбіраць-то я, здаецца, выбіраў старанна. Можа з сотню перабраў. Звіняць добра... Ды ліха іх бяры, на касавіцу хопіць. Не ўлезеш жа ў сярэдзіну!
— Пэўна. Толькі і бяды...
— Толькі і бяды! Чаму ж ты гаворыш так? Цудны які? Гэта ж грошы каштуе! А дзе ты іх набярэшся, калі пачнеш выкідаць...— уставіла Саламея.
Хведара заўзяло:
— То хай бы сама пайшла і купіла! Ушчуваць можаш, нябось, а самой зрабіць — няздатна. Сёмка заспакоіў бацькоў.
Пагутарыўшы яшчэ пра сенакос, як і што прыдабыць яго з боку дзесяціну-другую, сям'я скончыла вячэру і разышлася спаць. Было ўжо за поўнач.
Сілцоўцы пачалі касавіцу за чатыры дні да Пётры. Пагода якраз устаялася і абяцала працягнуцца надалей. Гэта спрыяла касавіцы і нельга было адкладаць. Тым болей у гэтым годзе швыдка паспявала жыта. За якіх тыдні паўтара пасля Пятра магло наскочыць жніво.
Ужо дзён за два перад выхадам на паплавы пачалася падгатоўка: сілцоўцы зарухалі каля гумен, каля кос, каля вазоў. Хто цягнуў з лесу жэрдзе для стаўбоў, хто ўвіхаўся з сухастоінаю-ялінаю, апрацоўваючы яе на рубель, хто строіў кассё, хто майстраваў да парога ці да калодкі бабку. А з палудня перад днём касавіцы пайшло агульнае, дружнае, як па згаворы, кляпанне кос. Перш рэдкія нясмелыя стукі паляцелі з аднаго двара, адгукваючыся праз вуліцу ў другім, а пасля часцей і часцей, пераскакваючы з двара на двор, з вуліцы на вуліцу, пакаціліся яны срэбным шро-там усцяж вуліц, праз гароды і сады, па ўсім мястэчку. Зазвінелі тысячамі неразрыўных, перабойных удараў, зліліся ў густыя пацёкі з'еднанага пагоджанага пяяння. Мэрам бы па нсчым вяленні іх стальны перапеў выліваў магутныя мелодыі працоўнае сімфоніі.
Час ад часу, папераменна, неабачнаю хваляю пералівалася ўдоўжкі і ўшыркі лёгкае ападанне гукаў траскатні, каб зараз жа аддацца новым уздымам. Праз гадзіну, калі стук увайшоў у раўнавагу, ён, здавалася, зліўся ў адну суцэльную крэпкую гаму, выглядам конуса, верхавіна якога сыходзіла ўверсе вострым шпіцам, а аснова шырокім веерам абдымала ўсе Сілцы. У віхры бразгу танулі ўсе іншыя зыкі. Ды іх, напэўна, не было ва ўсім мястэчку. Бо птушкі, што не паспелі вылецець у поле, гавяда, што асталася пры доме, дзеці і старыя, што не адлучыліся з мястэчка,— усе замоўклі і прыслухоўваліся да ўрачыстых зыкаў кляпання кос. Нават дзярэўцы ў садах настаражыліся і не трапяталі лісцем; нават ветрык, зранку павяваўшы, прыціх паміж платоў, за вуголлем, знізіўся да раслін. I атакованае на небе сінім, пабялеўшым ад жары, сонца не хацела доўга схадзіць кнізу. Толькі цёплае паветра, раскалыханае самым стукам, нервова трапяталася пад асвечанымі капяжамі хат, над зелянінаю гародаў, у шчылінах загарадзі. Мэрам бы ўцякала кудысь к лесу, за мястэчка, на прастор, дзе б не гудзелі гэтыя сталёвыя восы.
Кляпанне цягнулася да заходу сонца, да цёмнага, урэзалася ў нетры ночы, дасягнула поўначы і, праўда, зацішаным голасам, але падляцела на спатканне ўсходу сонца. I было яму вітаннем, і было разам маршам для касцоў, якія з расою, якая нібы вытварылася з гучных мільённых удараў малаткоў, пайшлі на свае палоскі.
Так, касцы амаль што не спалі. Чуць завязаўся ў небе золак, яны паўзнімаліся з пасцелі, зарухалі, забегалі... У белыя торбачкі ўлажылі прыгатаванае жонкамі і мацеркамі снеданне. У спалосканыя баклажкі нацадзілі халоднае, чыстае вады. Перакрыжаваліся, мэрам рыцары, зброяю, ядою і трункам. I, як тыя ж рыцары, у роўна-белым зрэбным палатне, з косамі, адбігымі да бляску, адточанымі да брытвы, уснашчанымі мянтушкамі, пашнуравалі сценкамі і дарожкамі, сцежкамі і межамі ў бок хвойніку. Шнуравалі, а святло ярчэла, золак разгараўся: у першых — серабрыліся на косах джалы, а ў чародных чырванелі. Першыя адзначалі кассямі косыя крыжы на ўзрошанай траве, а апошнія не падмочвалі і ног. Але к усходу, калі над хвойнікам спыхнуў крывяны пажар праменняў і вярхоўі стройных хвой абярнуліся голкамі ў бок выглядаючага сонца, і апошні касец змоўк, перабег прагон ад Сілцоў да паплавоў і стаў у новы шэраг, у шэраг на работу.
Тым жа з'яднаным гмахам, які выцінаў музыку кляпання, захапіліся касцы ў касьбе. Так плывуць рыбакі на доўгім, лёгкім чаўне, паднімаючы і апускаючы ў воду вёслы; так сякуцца ў атаках на вайне, размахваючы шаблямі, штыхамі. Касцы — былі першым шэрагам салдат, што ідуць у наступ, стыкаюцца з ворагам і пачынаюць секчыся. Толькі мігалі доўгія дугі пад лязамі блішчастых кос! Толькі свісталі смяртэльную песню стромныя замахі, кладучы свежую траву ў роўныя пакосы. Мэрам разгорненыя сувоі палатна, рассцілаліся роўныя пракосы зялёнага мяккага мошасту. Радкамі, на локаць адзін ад другога, між прагалін зялёнай пакошы. Пракос ад пракосу аддзяляўся густою бародкаю травы, якое не падцінаў насок касы...
Над зялёнымі паплавамі насіліся дробныя хвалькі густога паветра; качалі на сабе матылькоў, стрэлак, вос, блыталі лёгкія нітачкі-павуцінкі. Трапяталі незгамонныя жаўранкі, то ўзнімаючыся высока ўверх, то каменем падаючы ў траву. А трава, падцятая касою, выдыхала сваё зялёнае жыццё густым мядовым водыхам. Дзяцельнік выпускаў белы мёд, мяцёлка — крышталёвыя капелькі сіропу, малачайнік — ліпкую, белую смятанку, казачкі — цукроўку. Кожная травінка, кожная зялінка вылівала апошнія сокі, варочаючы іх паветру, касцам, каб пасля пераняла іх зямля дзеля новага ўзросту травы. I шырокімі, бурлівымі пацёкамі разліваўся пахучы водыр над пошіаўным галам, паіў касцоў, бадзёрыў іх для несупыннай працы, жывільнаю сілаю пераліваўся па разгарачаных постацях, асвяжаў кроў, бунтаваў сэрца, роіў бадзёрыя жыцце радыя думкі і надзеі.
Глыбока дыхалі касцы! Узнімаліся падгарэлыя смуглыя грудзі, выстаўленыя з-пад кашулі на гарачае сонца, пілі мядовы сенны пах; трапаліся на галовах лахматыя палойкі нерасчэсаных валос, цверда пераступалі ногі. Тыя, што прыйшлі першымі, урэзаліся сваімі палоскамі глыбей ад другіх, ад прыйшоўшых пазней. Шэраг касцоў выглядаў паломаным, пабітым на ўступы, але калыхаўся раўнамерна, як па ўказцы. Толькі тры-чатыры чалавекі з агульнага ліку папераменна мянцілі косы. I шасталі мянтушкі скрыпячымі зыкамі, пераплятаючы імі посвіст кос, і аддавалася рэха дзесьці далека-далёка за паплавамі, мэрам бы звала каго... Звала грабцоў.
Ужо з абеду пачалі яны прыбываць на пакос. Ішлі па адным, па два, грамадкамі; з паднятымі ўгору граблямі, з гаршчэчкамі і слоікамі, неслі абед для касцоў — вясёлыя, рухавыя: жанкі, дзяўчаты, хлапчукі, дзеці; жанкі і дзяўчаты ў белых хустачках, схаваўшы не толькі голаў, а і ўвесь твар, у лёгкіх кашульках, высока падаткнуўшыся. На зялёных межах выразна адзначаліся тоўстыя ікры ног, як белыя слупкі; над гладдзю жытніх палеткаў, паспяваючых ужо, калыхаліся пукатыя грудзі. Дзе ішла грамадка — чуліся песні: неразрыўным касніком слаліся ад Сілцоў да паплавоў.
Абед рабіў перабой разгойданай працы: касцы клалі на пракосах косы, утыкалі іх пры сабе і ўсаджваліся за яду. Пачыналася гутарка, але ненадоўга. Не можна марнаваць часу: толькі мігалі рукі над гаршкамі. У хвілі спраўляліся з страваю, запівалі падагрэтай у баклажцы вадою, уціралі рукавом пот і зноў браліся за косы. Мянцілі, пазіралі на сонца і на поплаў, адмяралі шагамі правіловасць мяжы.
Касілі.
А пабялеўшыя пракосы, накошаныя з рання, перакідаліся грабцамі на другі бок. Мігаліся граблі, і ў агульным выглядзе паяднаная работа касцоў і грзбцоў выказвала сабою вясёлую, рэзвую ігру-гулянку ў русалкі, у карагод ці што іншае.
Яшчэ дзівавей стала к вечару, калі на паплавах пачалі ўзрастаць круглыя стройныя копы: яны выступалі, мэрам з зямлі, адбягаліся адна ад другой, гналіся за касцамі, ухіляліся ўбакі.
Вертунамі забягалі між іх шалаўлівыя дзеці. I асеўшае над лесам сонца разагнала іх доўгія цені. Пастухі прыгналі стады кароў: пакоша — каровіна вяселле. Замукалі, зарыкалі, уподбег кінуліся на поплаў. Захрумсталі зубы сочную, маладую травіцу.
На Пётру ў Сілцах фэст. Але людзей вабіць не гэта, а тое торжышча, якое з даўных-давён адбываецца ў Сілцах у дзень гэтага свята.
ПІтогод Сілцы старанна гатовяцца да яго. 3 далёкіх аколіц, з суседніх мястэчак, а то і з павятовага горада з'язджаюцца на гэты дзень тысячы народу, які напаўняе мястэчка данельга. Ад ранняга ранку да позняга вечара вядзецца бойкае, буйнае торжышча. Ідзе гандаль на жывёлу, на збожжа, на рэчы хатняга вырабу. А помеж з гандлем адбываюцца пачосткі па карчмах, запоіны, барыш. Тут не мала перападае і сілцоўцам. Кожны з іх мае знаёмага на вёсцы, які лічыць сваім абавязкам натрапіць да яго фэстам з цэлаю сям'ёю. А як жа з госцем не пачаставацца? Гэта не часта, а раз у год. I ідуць пачастункі, вядуцца сватанні, раскідаюцца запросіны. Пройдзеш па вуліцах Сілцоў, падзівішся на рынку — учуеш песні, угледзіш пацалункі...
У гэты год, дзякуючы добрай пагодзе, з'езд народу перавысіў папярэднія гады: ужо зранку на рынку мала было вольнага месца. А к палудню ўся плошча да таго была напікована падводамі і людзьмі, што новапрыязджаючыя мусілі спыняцца ў вуліцах, захопліваючы іх далёка ў бок ад рынку. У сілцоўцаў — дык проціў свята занялі ўсе двары... Шырока разняты кірмаш глушыў мястэчка. Злітным грамавым гудам вісела над Сілцамі кірмашовая тарабаршчына. Крыкі гандляроў, смех гуляючых, рагатанне коней, рык гавяды, піск свіней — усё злівалася ў адну шумную басовую ноту. Яе гудзенне агартала шырокую аколіцу, цягнучы ў свой вір старога і малога. Людзі плылі да рынку, як вада, і ў згушчаным натоўпе, паднімаючы пыл, пацеючы, брудзячыся, удыхаючы цяжкае, смуроднае паветра, мітусіліся, мэрам мурашкі ў разварушаным мурашніку. Між бакі вялікага квадратнага пляца пягнуліся праходы-дарогі, а па іх бесканечнаю чарадою тупалі тысячы людзей. Пярэсцепькія галовы, растыканыя парасоны, падняты ўгору аглоблі! На рынак сышліся ў лепшых вопратках, з рознымі надзвычайнымі думкамі і намерамі, з паднятым настроем, і кожны даражыў торжышчам, баючыся, каб дождж не папсаваў пагоды і не перабіў разнятага плана. Раз у раз сотні ўзрокаў паднімаліся ўгору, ганяліся за бела-цёмнымі всблачкамі і судзілі аб пагодзе. Хэўрамі дзяўчаты і хлопцы, паркамі, па адным па некалькі разоў абходзілі двухвярстовае кола рынку, еракідаючыся дзе ўзрокамі, дзе смяшком, дзе словамі. Сярод гандлёвых гутарак і чыннасцей ішлі палюбоўныя прызнанні. Поруч з купляю продажам, заўсёды абманным, зараджаліся знаёмствы, якія абяцалі шчаслівыя хвіліны доўгіх, часта шчырых любошчаў, кахання.
Пасля гутаркі з Сролем ды Віктарам наконт распаўсюджання дракламацый Сёмка ўсе дні перад Пётраю абдумоўваў, як і што лепш будзе зрабіць гэта. Некалькі разоў ён патыкаўся зайсці да Сроля і планава абгаварыць, намеціць хлопцаў і падзяліць дарогі; але пачын касавіцы не даў мажлівасці зрабіць гэта; самі ж Сроль з Віктарам таксама не надаўмілі сябе прыйсці да Сёмкі парадзіцца. Так міналі дні — так падаспеў Пятрок. Сёмка зранку, не ўстаючы з пасцелі, сам стаў абмяркоўваць гэта пытапне: «Ісці гутарыць з Сролем — няма рацыі. Трэба сказаць Петрусю, і ўдвух пойдзем на Ліцкі шлях, к Жмыгінскаму лесу і зробім справу. Будзе шыта-крыта. А то, чаго добрага, выбаўтне хто. А цяпер гэткі цяжкі час! Арышты ў Катлах і настойныя гутаркі аб тым, шго будуць трасці па ўсіх Сілцах. Няхай камітэт сам думае».
3 гэтым рашэннем Сёмка а дзесятай гадзіне сустрэў Петруся. Расказаў яму — той згадзіўся. Да Сроля рашылі не ісці, а лепш прайсціся па рынку — вызнаць што-колечы. Так і зрабілі. Выйшлі на рынак і абышлі некалькі разоў вакол плошчы, раззіраючыся ды прыслухоўваючыся. 3 паўгадзіны патупалі з дзяўчатамі. 3 другімі хлопцамі не хацелі сустракацца, каб не траціць часу. Але якраз на рынку напаткалі Сроля і ў кароткіх словах паведамілі яму пра свой план. Сроль адобрыў.
А дванаццатай гадзіне Сёмка з Петрусём былі ўжо дома. Пятрусь зайшоў да сябе, а ў гэты час Сёмка збегаў у гумно па пракламацыі, пералажыў іх на дзве часткі, для сябе і для Петруся, і захапіў на ўсякі выпадак рэвальвер, які пра запас ляжаў захаваным у страсе падпаветкі.
Пятрусь гародамі перайшоў да Сёмкі, узяў частку пракламацый і вярнуўся назад, каб выйсці за мястэчка паасобку. Але гэта не ўдалося — выйшлі і стыкнуліся ля Сёмкавай хаты. Пасмяяўшыся — пайшлі ўдваіх, ні на вошта не патураючы,— з гутаркаю, з смехам.
Каля хаты Прыдатных сцішылі хаду і кінулі ўзрокамі ў адчыненае акно. Прымецілі, што ў хаце ішла клапатлівая мітусіна, разбаўленая вясёлаю гутаркаю. 3 дзесятак дзетак вілося перад хатай і на дварэ, забягаючы нават у сені. Палілася ў печы.
— Прыдатныя гатуюцца.
— Так, збіраюцца выпіць за Зосіна здароўе.
— А, бачыш, Бераг узяў верх...
— Што ж парадзіш — не было настаяшчай супярэчкі...
— А добрая дзяўчына застанецца заразе...
— Вельмі шкода Зосі.
— Па праўдзе сказаць, Рыгор многаму віною... Пятрусь пытальна паглядзеў на Сёмку.
— А што ж Рыгор? Сілаю не возьмеш. Наогул, у Зосі не хапіла рашучасці. А паглядзеў бы, як чужыя дзяўчаты. Вунь, на станцыі ў Ліцку я запрыкмеціў дзяўчыну, каля нас сядзела, паказаў Рыгору. Поўнае падабенства Зосі! Рыгор гэта, нічога не кажучы,— шморг, павярнуўся да яе, кіўнуў-маргнуў і пачаў гутарку. Мо, думаеш, пасаромілася, ці што? Адкуль тая рэзвасць знайшлася, смеласць — у адказ ды ў адказ... Тут жа пазнаёмілася з Рыгорам — адно я сяджу ды і дзіўлюся, як усё проста, звычайна. А каб, сказаў, дзяўчына абы-якая — лялечка: ні каліва не ўступіць Зосі. Пэўна, трэба думаць, што Рыгор і паехаў з ёю сумежкі... А каб гэта на нашых дзяўчат, дык ці сядзела б моўчкі, ці плакаць кінулася б...
Пятрусь зацікавіўся гутаркаю Сёмкі — зацікавіўся тэмаю апавядання.
— Гэта было на ад'ездзе? — запытаў.
— Так, вось-вось... Пятрусь сказаў:
— Яно-то праўда, што Зося паддурыла. Чаго ёй было трусіць! Жыватугам не аддалі б. Пагрызлі б бацькі, пагрызлі б, а пасля і замаўчалі б.
Гутарачы, яны сышлі з горкі, мінулі рачулку. Каля Берагавай хаты прымоўклі і пільна паглядзелі ў вокны, ці не сядзіць хто і не бачыць. У вокнах ніводзін нікога не прыкмеціў, а Пятрусь угледзеў на дзвярах замок і штырхануў Сёмку, праказаўшы: — На рынку недзе, хата на замку. Тоўсты жоўты сабака, Ніц, расцягнуўшыся пірагом, чутліва ляжаў у кутку між плотам і брамаю. Расплюшчыў вочы і правёў хлопцаў.
Далей, між гумнамі, пэўней было ні з кім не спаткацца: нідзе нікога. На рэдкіх прыгуменнях пасвіліся прыпятыя коні, на невялікіх дзярэўцах чырыкалі вераб'і. Але — пакуль узышлі на грудок — хлопцы азіраліся назад. Азіраліся і лавілі вушамі прыліў рынкавага гоману, які саматугам адрываўся з зямлі ды нёсся ўпрочкі з мястэчка. Кірмаш кіпеў буйным жыццём, не патураючы на нічога, папераджаючы ўсю іншую справу кожнага сілкоўца і блізка Сілцам чалавека. Напэўна, каб і сказаў каму, што якіхсьці пара хлапцоў кінулі ўсякую ўрачыстасць у мястэчку і накіравалі за якімі там справамі ў поле,— ніхто не паверыў бы. Як, ласне, можна памяняць фэстаўскае свята Пётры на што-колечы іншае? Каму гэта ў голаву ўпадзе? Мо адной толькі паліцыі. Але то не дзіва, бо яна ніколі не спакойна. Усюды і ўсягды ёй бачыцца і сніцца, як людзі заняты справай змагання з існуючым ладам. Потайкам і яўна. Скрытна і адкрыта. Проста і хітрыкамі. Усе, усе, а найпаўней — моладзь. Арганізацыя — рамеснікі, краўцы, гарбарчукі.
Гэта мелі на ўвазе Сёмка з Петрусём, калі не верылі загуменнай сцішы і правяралі сябе частымі возіркамі. Не шкодзіць быць старожкім... Пакуль яшчэ можна абхітрыць у выпадку чаго.
Але гумны хутка апынуліся ўзадзе: перад імі разлягліся папарныя галы, на ганоў двое ад апошняга гумна. Загуменні калыхаліся румяным збожжам усіх выглядаў — ад жыта да канюшыны. Мэрам знарочыстая разасланая тканіна — зялёна-светла-зялёная з жоўтымі палоскамі разгарталася абалал сценкі збажына. Управа, на поўнач, з-за лёгкага ўзгорку віднелася страха бліжэйшых да Сілцоў хутароў, ад іх у бок — крыжаваў крылы вятрак. Вось выбег з-за мяжы, з-за жыта нечы сабака, плямісты, буйны, і пусціўся наўскосяк, праз папар, да млына. Пэўна, пачуў іхнюю прысутнасць, бо, адбегшыся, пачаў раз-поразу азірацца. Доўга не выходзіў з ваччу, а пасля знік за горкаю.
Хлопцы правялі яго ўзрокамі і адвярнуліся к лесу, які перапінаў папарны разгон. Над яго шэрым галам ляталі рэдкія жаўранкі, але чамусьці не хацелі шчабятаць. Накіроўвалі да паплавоў, што ганоў праз пяцёра, у лёгкай лагчыне, зялёнаю плямінаю пярэсцілі шэры гал.
На папярочцысценцы, што аддзяляла загуменні ад папару, хлопцы прыпыніліся парадзіцца, як ісці к лесу — ці праз папар, ці загнуць на пасеку, у бок Масткоў. Вымеркавалі час, далечыню, выгаднасць пустэчы папару і пастанавілі шнураваць нацянькі, усцяж палосак. Выбралі шырэйшую мяжу, і адзін за другім, гуськом, пайшлі.
Мястэчка аддалялася — апускаючыся за горку. Гоман рабіўся ціхім, глухім. Каркала варона ці квактала перапёлка, выпадкам пралятаўшыя над імі — заглушалі яго.
Каля поплаву хлопцы перайшлі на косую сцяжынку, што вытапталі каровы, а пасля даездзілі хурманкі. Сцяжынка меркавала тым жа кірункам, што і самы шлях, толькі на адгон, невялічкаю палогасцю, нібы баючыся выявіцца. Была выгадная дарога, але падбліжаўся лес і сурова пазіраў цёмнымі вачмі на бунтаўшчыкоў. Таіў у сваіх нетрах невядомае, неспадзяванае. Нейкаю скрытнаю сілаю закідаў на хлопцаў і заварожваў да сябе іх узрокі. Абодва з пачуццём няпэўнасці адчувалі яго блізасць — знаёмае пачуццё настарожлівасці перад важнаю справаю, а для другіх перад праступкам. Сёмка маўчаў — маўчаў і Пятрусь. Кожны ведаў пра другога настрой, навошта казаць. Нават не пераглядаліся, а, устраміўшы вочы ў цёмную сцяну, ішлі, не думаючы вяртацца, не азіраючыся.
Здалося даўгаватым, пакуль параўняліся з гранічкаю, але з гранічкі адразу, занядбаўшы ўсё — скокнулі ў кусты. Затрашчэла галлё — панёсся водгук. Толькі пташкі адклікнулісяі Лес жыў сваім жыццём: гулі шэршні ды авадні; доўб дзяцел сухастоіну-асіну; пархалі жаўтабрушкі, валовыя вочкі, сіваваронкі. Сам сабою абламваўся струхнеўшы сук і гопаў у мяккую траву; ад трапунковага ветру разам ускалыхваўся арэшнік і рабаціў у ваччу; смуглымі камякамі між густых ёлак ціснуўся змрок. Людскога жыцця — ані знаку.
Улева прасвечваўся гасцінец. Не аддаляючыся ад яго, хлопцы прайшлі ганоў двое лесам і спыніліся супроціў балот.
— Я думаю гэттакаі — сказаў Сёмка.
— Давай.
Прыселі пад ельнікам. Дасталі з-за пазухі пукі пракламацый, дыхнуўшых свежаю хварбаю.
— Ты бяжы на той бок і адыдзіся ўперад, а я пачну згэтуль.
Пятрусь пакінуў Сёмку; выбег на шлях, паглядзеў у абодва бакі, матнуў рукою і схаваўся ў кустах. Сёмка пайшоў за ім, таксама абсачыў шлях — нікога, і пачаў раскладаць белыя паперынкі. Палажыў з дзесятак — пры хвоях — на ёлках, пры каменнях... Адагнуўся — і ўгледзеў Петруся. На момант сумеўся. Але тут жа адышоў і ўвішна, бегаючы завілінамі, далей клаў бунтоўныя думкі на зямлю, каб пасля перакінуць іх у нутры сялянства.
Хутка шлях ганоў на трое быў убраны пракламацыямі. Хлонцы цешыліся, гледзячы ды падсцілаючы гусцей.
Параўняліся з Юкаўскаю дарожкаю, якая выдзялялася з шляху і паварочвала ўлева. Прыпыніліся за ельнікам.
— Рэшту давай за канаўкаю рассеем.
— Па-мойму — на Юкаўскай дарозе... Раптоўны стук калёс перабіў іх: хлопцы тут жа, як
стаялі, пападалі — але не спалохаліся: падводаю паліцыя не паедзе — то з рынку. Прагарнулі раўкі і сталі сачыць прыслухоўваючыся. На нейкі час стук заціх, а данеслася невыразная гутарка; пасля зноў затарахцелі калёсы. I калі параўнялася з імі падвода, хлопцы ўгледзелі на ёй траіх мужчын, кожны з пракламацыяй у руках. Учуткі чыталі, Па тварах бегала радасная ўхмылка.
Сё'мка штырхануў Петруся ў бок, той азірнуўся — і засмяяліся абое.
— Ці ж не прыемна гэта бачыць? — шэптам праказаў Сёмка.
— Я думаю.
Паціху хлопцы адышлі ў кусты і скасілі на Юкаўскую дарогу. Вьійшлі на яе на крутым загіне, адкуль не відаць было шляху ні з аднаго, ні з другога боку на сажняў пяць.
— Давай тут раскідаем рэшту і пойдзем хутчэй; зараз пачнецца раз'езд.
Яны шпарчэй забегалі па дарозе, рассяючы рэшту пракламацый. Угусцілі дарогу, мэрам заслалі палатном; начаплялі на кусты.
— Хопіць многім. У добры час!
Абодвума валодаў уздымны настрой; не хацелася вяртацца дамоў — паглядзець бы, як сяляне пачнуць разбіраць агітацыйныя лісткі! Тут жа, пад бокам у паліцыі развінаецца вялікая справа агітацыі супроціў пануючага ладу! Якая рызыкоўнасць! Подзвіг! Хлопцы адчувалі сябе ўдзельнікамі аргомністага змагання за вызваленне працоўных з-пад цяжкага ярма. Гзта адзнанне ўлівала ў іх нутро смеласць і задзёр. Лічылі сябе шчаслівымі ,што ачуліся ў гэткім становішчы і не хацелі ўспамінаць нядаўніх перажыванняў. 3-пад кожнага куста глядзелі на іх не згусткі цемні, а светлыя пляміны. Елкі, арэшнік — смяяліся трэпаннем ралак і лісткоў. Дурманіў пах смалы.
Хлопцы пастаялі хвілін з дзесяць пры дарозе, палюбаваліся зробленым і заспакоенымі накіравалі дамоў. Яны не згаворваліся, кудою вяртацца, але кожны без гэтага ведаў, што лепей усяго ісці праз пасеку, а там жытнімі палеткамі, зусім іншым бокам, як ішлі к лесу. Моўчкі сышлі ў кусты і павярнулі нацянькі да палеткаў.
— Давай выйдзем на сценку,— запрапанаваў Сёмка, калі яны прайшлі з паўганоў кустамі.
— Давай!
Заламалі ўлева, прайшліся гушчарняком ганоў двое — не патрапілі і завярнулі направа.
Недалёка пачуўся пастушы гоман; зарыкала карова. Хлопцы на некалькі крокаў злевілі, але натрапілі на балота і мусілі трымаць правей.
— Заблудзілі, мабыць,— усумніўся Пятрусь.
— Нічога, давай болын не зварочваць.
— Я усе вочы павыпорваю...
Нарэшце, нечакана ачуліся на граніцы пасекі.
— Выйсці-то выйшлі, але з якога боку?
Пачалі адгадваць, меркаваць, пазіраць на сонца.
— Спанталыжыліся.
Улева ад іх прагукаў пастушок — «кся-а-го-го-а-го!»
— Давай направа.
Хлопцы прайшлі некалькі сажняў і ачуліся на роўненькай, заросшай мяккаю мураўкаю, палосцы. Яна паходзіла на мяжу, а не на праезджую дарожку. Лахматымі грыўкамі, мэрам палоскі дэсні, выступалі два каснічкі травы паабапал лёгкае лагчынкі, кудою калісьці ступалі коні. За каляінкамі для калёс — шырэйшыя стужачкі таго ж травянога ядвабу. 3 густога лесу жыта, спалавелага, вытыркалі ўперад сінія галоўкі цыбатае валошкі, падгалісты куколь. Між комлікаў — вілася і на таўсцейшым — то тут, то сям — гадзінаю абкручвалася бярозка. Маленькія вочкі — яе цвет — глядзелі на падсушаную зямлю і губілі ў яе шэрасці свой бледнасіні, па чужых соках выхаваны колер. На сценцы бялелі цюцюпаны, абдуванчыкі, жоўты малачайнік. Па ўсёй гэтай маўклівай прыгожасці — толькі паўзком, мімалётна — каўзанулі хлопцавы ўзрокі і пасля краскі і зелень, і жыта — асталіся для сябе чакаць болып цікавых, болып уважлівых, больш цёплых вачэй і шчырых адносін. Можа трапіць часам да іх гарадская дзяўчына, якая гадамі не бачыла поля, убачыць і выкажа спагадлівыя словы: «Якая прыгожасць!» А яны — Сёмка ды Пятрусь хлебаробы,— што ні дзень, ужо праз колькі гадоў стыкаюцца з імі пры нараджэнні і пры ўміранні, пры зацвітанні і адцвітанні. Прывыклася: ім зараз вось патрэбна інакшае хараство — хараство высокіх пазываў, магутных калыханняў, несупыннага ўздыму.
Хутка выйшлі на ўзгорак, аперазаны долам — ганоў пяцёра ад пасекі і з вярсту ад Сілцоў. Прыпыніліся, як па згаворы. Агледзеліся навокал: ззаду шырокім дываном — далёка ўшыркі і карацей удаўжкі — рассцілалася пасека — пасбішчы; улева, паднімаючыся даверху, на другі ўзгорак, кацілася паважнымі хвалямі жыта. На ўзгорку стыкалася з небам, і здавалася, статкі авечка-хваль паднімаліся ўгору, каб упасці на яго сіняе гала. Уперадзе зноў жа ўзгрудак хаваў ад іх Сілцы. А ўправа — разгортвалася шырокая даліна: канчалася жыта — пачынаўся выган, а за выганам, аддзяляючы яго ад папару, віўся Ліцкі шлях. Ён увесь — на колькі ахапляла вока — быў запоўнены хурманкамі і пешаходамі — жыў, плыў рэчкаю бурліваю. Грукацеў, курыўся пылам. То раз'язджаўся кірмаш — ехалі да дому далячэйшыя госці.
Шлях прыкаваў хлопцаў да сябе: яны ўстраміліся ў яго пільнымі ўзрокамі і мералі ад лесу да ўзгорка. Прагліся пранізаць вачмі чорную сцяну дзярэў, дасягнуць да таго месца, дзе раскіданы пракламацыі, і глядзець, як іх будуць падбіраць. Супыняцьмуцца хурманкі, злазіцьмуць мужчыны ці хлопцы, падбірацьмуць па дзве, па тры штукі.
— Ведаеш, Сёмка, так і цягне вярнуцца ды паглядзець.
Пятрусь стаў на наскі і працягнуў голау, як оы хочучы перакінуць узрокі праз лес.
— Нічога не будзе. Падбяруць. Давай ісці,— пацягнуў яго Сёмка за руку.
Яны пайшлі, апускаючыся ў лагчыну. Шлях карацеў, а пасля і зусім знік з вачэй — заступіла жыта з усіх бакоў, як сцяна. Прыпарвала. Хлопцы знялі шапкі. Хацелася абоім піць.
— К вечару, а гарачыня.
Калі зноў пачыналася ўзгор'е, пры заломе сценкі, улева, жытамі, сілцоўскія людзі пралажылі вузкую, беленькую сцяжынку, нацянькі, як аднаму прайсці.
— Заломім сюды і праз гароды.
— Не спрачаюся.
Ішлі працягнуўшы рукі — згіналі жыта — і гутарылі.
— Мала ўсё ж, на гэткую грамаду! Ці было ў нас з тысяча? — шкадаваў Пятрусь.
— Хопіць. Было тысяча. Хай толькі кожную прачытае адзін чалавек.
— Тысяча чалавек! А часта адну прачытае некалькі ды ад сябе перададуць. Калі яшчэ тое будзе, што аратар магчыме казаць прамову гэткай грамадзе сельскіх людзей. Падумай — тысяча! Няхай палова пяройме думку і то, што значыцьме!
Пятрусь памаўчаў.
— Добра-то добра... Але колькі патрабуецца часу, пакуль мы гэткім парадкам раскалышам вёску! Гукаем, швэндаемся ўкрадкаю па лесе ды па полі, а след дзе?
— Што ты так раптоўна заняпаў духам! Муха за палец укусіла!
— Не жарты! Сапраўды кажу.
— Кінь, браце. Захочам — і свет перавернем... раней ці пазней, а перавернем. Закружыцца, як калаўрот, і толькі пыл паляціць ад старога... Вунь — як на Ліцкім шляху...
— А ты, як бачу, загарачы... Каб вачэй не засыпала.
— Прывыклі да пяску — усё жыццё рыемся.
— Было б добра...
Гутарачы, глядзелі то на сцежку, пукатую, з бакоў абмытую вадой, то на мігаценне каласоў — і не заўважылі, як падняліся на ўзгрудак, дзе меншае жыта выкрыла іх. Ветрык, нагнаты з палудню, дзе згушчаліся хмары, трапаў іх косы і студзіў твары. Пачуўся выразны гул кірмашу, усё яшчэ зычны, цвёрды, мэрам бы ніхто і нішто яго не разрэдзіла к вечару... Мэрам бы яго была несчарпаная крыніца, што вылівала ва ўсе бакі па гасцінцах, а дапаўняла з-пад зямлі, каб трымаць адзін ровень...
Зноў Ліцкі шлях — той самы наплыў людзей... Як бы знарочыста наладжаная помпа выпампоўвала нязлічаны лік хурманак і вылівала іх з цесных вуліц на польныя галы. Ажно бурліла пры будынках, што былі апошнімі ад поля.
Хлопцы не спускалі вачэй, любуючыся людскім вірам, пакуль не зайшлі ў гароды, адкуль гумны засланілі шлях.
Панясло гноем і пылам — мястэчка. Праз вузкую вулачку яны прайшлі на Тыльную вуліцу. Было прыкметнае ажыўленне: многія з мяшчан толькі што варочаліся з рынку, іншыя ўжо сядзелі на прызбах і абгагарвалі перажыты дзень, дзяліліся чуткамі і навінамі, датыркалі наступнага жніва. 3 многіх двароў выязджалі гасціўшыя сяляне, развітваючыся з гаспадарамі.
Бегалі па вуліцы дзеці то з булкамі, то з цукеркамі. То сям, то там дзе стаялі каля хат, а дзе ішлі дамоў парачкі — хлапец з дзяўчынаю. На іх заглядалі, імі цешыліся кабеты.
Сёмка з Петрусём павярнулі ў бок рынку. Ішлі па-ціху, мэрам бы нічога не ведаючы. Сустракаліся са знаёмымі — віталіся, калі не бачыліся да таго, перакідаліся словамі, калі раней ужо сустракаліся. Але ніхто іх не пытаў, дзе і што былі — таксама нікому не было ўшманкі, што Сёмка з Петрусём болын паўдня правялі ў адсутнасці з мястэчка.
— Якаво выйшла ў Сроля з Віктарам?
— Ці хадзілі яны?
— Павінны.
— А хто іх ведае: сустрэць бы каторага з іх і распытаць.
3 намерам угледзець каго-колечы з сваіх, лепш усяго Сроля, яны павярнулі ў Яўрэйскі перавулак, а адтуль на рынак.
Нягледзячы на хмары і на позні адвячорак, на рынку яшчэ было людна, куды шумней, як у звычайны нядзельны дзень: вакол крам і пры будынках стаяла шмат падвод распрэжаных, з паднятымі ўгору аглоблямі; швэндалася многа сельскіх людзей — адны за справамі з крамы ў краму, другія па піўных і корчмах, трэція ўсё яшчэ даспацыроўвалі; грамадкамі, як сходкі, убаку, пры ганках і дварах збіраліся мяшчане, ведучы бясконцую гутарку аб усім-усялякім.
Нясло вострым пахам гною і спірытусу.
Хлопцы прастаялі каля чвэрткі гадзіны, але нікога не ўгледзелі.
— Пройдзем, хіба,— параіў Пятрусь.
— Пройдзем.
Рушылі ўправа, дзе выглядала болыд метусіны. Прайшлі між шэрагу гандляроў — лыкам, гаршкамі, палатном, рашотамі, між «рускіх» з кніжачкамі і карцінамі.
— Відаць, Сроля нам не сустрэць; мо дзе дома сядзіць?
— Пройдзем яшчэ раз вакола — і дахаты.
— А такі і гэтак.
Згадзіліся і павярнулі ўлева, але не паспелі ступіць, як ззаду пачулі вокліч:
— Хло-опцы-і, пачакайце-э!
Хлопцы азірнуліся і ўгледзелі дзяўчат — Вольку і Гэлю, якія іх наганялі.
— Хоць пад вечар ды злавілі! — пажартавала Волька, падаючы руку.
Гэля павіталася другою.
— Яны думалі, што мы не знойдзем іх! — дадала яна.
У хлопцаў не было настрою да смеху і жартаў, аднак яны не далі на гэта выгляду.
— Го-о! Хто ад вас вырвецца. Вы налаўчыліся лавіць хлопцаў, як кошкі мышэй,— адказаў дзяўчатам Сёмка.
— Спрытныя да мужчын,— уставіў ад сябе Пятрусь.
— Цьфу, Пятрусь! Ну што ты балхвіш! — пераняла Гэля.
Волька тузнула таварышку за рукаў капоты:
— Няхай брэшуць — не адрэжаш языкоў. I тут жа перайшла на другое:
— Вось скажыце, дзе гэта вы цэлы дзень галёкалі?
— Вас шукалі.
— Кіньце дурыцца.
— Праўда, праўда.
— Ды годзі... Пятрусь запытаў:
— Ці не бачылі вы часамі Віктара?
— Віктара? — у адзін голас перапыталі дзяўчаты. Пасля пераглянуліся і здзіўлена, у адзін голас адказалі:
— Як, Віктара?!
— Ды так... Я насур'ёз,— патрэбен нам.
— Ну, ну, закідайце хітрыкі... Можа выпусцілі?
— Каго і адкуль?! — не зразумеў Пятрусь.
— Ды кінь прыкідацца... Віктара ж арыштавалі сення і... хіба выпусцілі цяпер?
— Арыштавалі?!
Хлопцы пераглянуліся і зрабілі сур'ёзныя міны. Зацішылі хаду, а хутка і спыніліся зусім, як ашаломленыя ад нечаканасці.
— Што вы кажаце? — памаўчаўшы, здзівіўся Сёмка.
— Гм! А ласне вы не ведалі? Вось мы і бачым, што вас не відаць праз цэлы дзень.
Пятрусь крануў Вольку за руку, даючы знак, каб яна змаўчала.
— На дарозе ў Асаўкі злавілі стражнікі — пракламацыі раздаваў сялянам. Другі, што быў з Віктарам, УЦёк, а яго злавілі.
— То быў Хаім Крупнік,— дадала Гэля. Хлопцы далей нічога не пыталі — было ясна, што
сгтава прыняла нядобры зварот. Кожны па сабе пачалі думаць і меркаваць, што і як цяпер быць, каб паліцыя не захапіла ўсяе арганізацыі і не дакапалася да іх.
Сёмка стараўся прыпомніць усе тыя месцы, кудою яны ішлі ў Жмыгінекі лес і кудою вярталіся назад, стараўся праверыць, ці не падглядаў хто за імі, ці не падпільноўваў. Да яго падкрадалася сумненне і ўставала небяспека арышту і тых скуткаў, якія арышт за сабою пацягне.
Пятрусь па-свойму перадумваў тое самае; ён таксама ўлічаў усе скуткі таго, што трапілася, хоць думаць аб сваім арышце — не думаў.
Да абодвух падышла нервовасць і западозранасць.
Дзяўчаты прыкмячалі гэта і пугліва пераглядаліся. Нарэшце Волька не ўтрымалася.
— То можа нічога. Можа пераначуе і выпусцяць. Ласне ўжо тут вельмі сур'ёзна?..
Словы празычэлі, а ніхто зразу не адказаў. Толькі Сёмка пусціў крохкую ўхмылку, якой засведчыў Вольчыну наіўнасць.
Вольцы стала ніякавата.
Гэля кранула яе за рукаў, намерыўшыся нешта сказаць. Пятрусь перабіў:
— А і надало ім ліха не ўсцерагчыся. Аглянуліся і падышлі да войсця ў Сівулінскую вуліцу, патрошку пачалі пераходзіць да жартаў і непрыкметна некалькі згладзілі ўражанне ад арышту.
— Дахаты, дахаты! — парадзіла Гэля.
Моўчкі згадзіліся і пайшлі ў вуліцу. Дзяўчаты расшчабяталіся і павялі гутарку аб розных здарэннях, якія бачылі на працягу дня. Расказалі далей, як напаткалі Зосю, у якім яна была настроі.
Гутаркі хапіла на паўвуліцы, да Сёмкавай хаты, дзе кампанія прыпынілася, хвілін пяць пастаяла і разышлася.
— Ай ды Сёмка! Цалюсенькі дзянёк, гэткі доўгі дзень і не паказацца ў хату. Ад раніцы, як выйшаў, дык і ні абедаць, нічога. Галодны праз увесь дзеяь... Дзе ты быў, хаця, нябожа?
3 гэткімі словамі стрэла маці Сёмку. Сёмка састроіў фалынывую міну, ухмыльнуўся і схлусіў:
— Вас не было ў хаце, а я некалькі разоў прыходзіў. Два разы еў сёе-тое.
— Калі ты прыходзіў, то што ты еў? Я ж амаль не цэлы дзень сяджу дома,— і на рынак не выходзіла. Няўжо б не бачыла, каб ты прыходзіў?
Маці задумалася, прыпамінаючы.
— Не ведаю, дзе і што вы былі, толькі я вас не заставаў. Не было ні бацькі, ні хлопца.
— Ласне прыпомніш? Можа куды і адлучалася,— уткнуў бацька, які дагэтуль маўчаў, стаючы каля дваровага акна.
— Вось ты, хаця, Хведар, не плявузгай ліха ведае чаго. Што я, непрытомная, ці што? Не адлучалася, кажу, праз цэлы дзень; нават знарок яшчэ яго чакала.
Хведар адступіўся на хату, матнуў нездаволена рукою і прамовіў:
— Заўсяголаў ужо з тым, што было. Кіньце ды давайце вячэрацьмем... Абы прыйшоў цэлым — хоць бы і два дні не было.
— Чаму вы кажаце «цэлым»? — падхапіў Сёмка. Хведар абярнуўся к сыну,
— А таму, што вось Віктара ўжо сцапалі.
— Адкуль вы ведаеце?
— Ведаю. А хто гэтага не ведае? Усе Сілцы як у бубен б'юць. Я нават бачыў, як яго вялі... Усіх вас пераводзяць. Жыві ды чакай — бо лусіцліся ўжо на тое.
Ён падышоў к мыцельніку і памыў рукі.
— А малога яшчэ няма?
— Нідзе не дзенецца,— адказала старая, завінуўшыся з качэргамі.— Валхвіш ты ліха ведае што,— перамяніла яна гутарку,— чаму гэта ты вымеркаваў так, што непрыменна ўсіх пераарыштуюць? Адкуль ты гэта ўзяў? Што, напрыклад, Сёмка шкоднае зрабіў для паліцыі? Або, каму ён чым перашкаджае?
Хведар вышчарыўся на жонку.
— Калі нічога не ведаеш, дык сама маўчы... А Віктар што, па-твойму, шкоднае зрабіў? Украў у каго што ці падпаліў каго? Лісткоў нейкіх з дзесятак растыкаў сялянам — вось і ўсё. Можа сам знайшоў дзе. А глядзі — узялі і арыштавалі. Тое можа стацца і з другімі. Бачыш, гэта ж таварышы: і Сёмка, і Пятрусь, і Віктар, і Сроль. Па-нашаму — усе яны невднаваты, а начальству — бяльмо ў воку.
На дварэ занокаў хлапчук.
— Ігнатка прыехаў?!
Хведар кінуўся з хаты і пакуль вярнуўся з хлапчуком, на стале стаяла вячэра. Сёмка ўлазіў за стол, крыху пасуваючы яго ад лавы. На дварэ вечарэла. У хаце па кутках туліўся змрок; знадворку праз невялічкія акенцы глядзелася смуглае алавянае святло.
— Можа засвецім газніцу?
— Абыдземся. Павячзраем і спаць — навошта той агонь. Госці не прыйдуць.
— А табе вельмі спаць закарцела! — падкрэсліла зламысна Саламея.— Выспішся яшчэ — не надта запрацаваўся... Вунь чужыя мужчыны на прызбах сядзяць і не думаюць аб сне. А гэта ўжо вельмі...
Яе перабіў раптоўны бразг дзвярэй.
— Бачыш, людзі наведваюць, а ў нас у хаце, як у коміне — цемната. I агню засвяціць лянуецца...
Саламея адбеглася да прыпеку, знайшла сярнічкі і засвяціла агонь.
Якраз увайшла Стэпа.
— А я думала, што мо няма нікога ў хаце. Добры вечар у хату! — праказала яна.
— Добры вечар! — за ўсіх адказала Саламея. Сёмка папрасіў Стэпу сесці,
— Сядай, сядай, сястрыца,— дадала ад сябе Саламея.— Гэта наш стары гэткі — прашу агонь запаліць, а ён і ні рыдае.
Стэпа прысела.
Мужчыны вылезлі з-за стала, а Саламея падліла сабе стравы і канчала вячэраць.
— Што ж, уладзіны глядзець пойдзеш? — абярнулася Стэпа да Сёмкі.
— Думаю,— адказаў той,— чаму ж не паглядзець? Таварышка выходзіць замуж... А ўсё гэта прыйдзецца Рыгору пісаць...
Стэпа як сядзела, так зразу пахмурнела і праслязілася.
— Ай, Сёмачка! — заківала галавою.— Шчаслівыя тыя бацькі, што з дзяцьмі не разлучаюцца: і гуляюць, і жэняцца, а бацькам пацеха.
Саламея кончыла вячэру і пачала прыбіраць са стала. Хведар прысеў каля прыпеку і закурыў люльку.
— Там Рыгорка, хто ведае, як маецца, а я тут усё плачу ды плачу па ім, вачэй не асушваю.
Не адгінаючы галавы, разуважыў Хведар:
— А ці паможа табе гэты плач? «Плачу, плачу»... Карысць вялікая ад плачу. Ведама, што цяжка аднзй...
Ён зрабіў перапынак.
— А з дзецьмі, думаеш, лепш? Вось Рыгор там жыве і нібыта той, а тут, глядзі, Віктара Саўкавага заграбасталі... Трудна яшчэ сказаць, як тутака лепш...
— Хведарка мой, завошта б майго Рыгорку арыштоўвалі б? Ён жа такі добры, што ніколі нікому ніякае шкоды не зрабіў...
— Ах! — Хведар паварушыўся на месцы і паматаў галавою.— Нічога вы, бабы, не разумееце, як я бачу... А Віктар зрабіў каму што? Таксама добры хлопец, а аднака... Таму, што добры, што людзям дабра хоча, таму і арыштавалі.
Сёмка паглядзеў на бацьку і здавальняюча ўхмыльнуўся. Спадабалася гэта і Саламеі, а Стэпу здзівіла: яна наставілася ў бок Хведара і прамовіла:
— Дык, калі так, калі за дабрату арыштоўваюць, хто ж можа ручаць, што майго Рыгоркі не арыштуюць там? Гэта ж гвалт...
— А і то ж ты што думала?
Стэпа ўстала з мееца і зрабіла некалькі крокаў да Хведара.
— Чаго добрага,— спуджана загаварыла,— не здарма я мінулай ноччу страшнае гэткае сніла... Пачуйце адно,— абярнулася вакола,— здаецца, сяджу так адна светлай ноччу ў хаце, раздумоўваю аб Рыгору, успамінаю мінулае — сэрца як не разарвецца, млосна так, не вытрымаць. Я і кажу сама сабе ўголас: «Не,— кажу,— не дачакацца мне цябе, сынок мой даражэнькі». I давай плакаць, плакаць... А Рыгорка, здаецца, гэтак — шусь раптам у хату! «Добры вечар, маці!» —кажа.— I стаіць, пільна гледзячы мне ў твар. Я тады хутка ўзнялася — адкуль тае сілы старчыла — разняла рукі і да яго, каб гэта абняць ды расцалаваць, а ён тутака ж завярнуўся, рушыў ісці і на хаду: «Бынайце здаровы, матуля, я забег толькі паглядзець на вас і зараз ад'язджаю далёка-далёка, ды надоўга...» Я гэта ўголас ды за ім, а ён умомант і счэз... Вось бачыце, суседзікі даражэнькія... Ці ж, думаеце, на добрае гэта?
Мужчыны выслухалі і засмяяліся, а Саламея разуважыла Стэпу:
— Ай, цудная ты, мала што вярзецца ў сне; часамі наблытаецца ліха ведае чаго, дык усяму і верыць? Вось праўдзівей усяго — ліст атрымаеш.
— Я нават думаў, што вы ўжо прынеслі ліст прачытаць,— дадаў Сёмка.
Стэпа павесялела, адышлася к лаве ды прысела:
— Мой сынок, дзе ж ты бачыўі Я сама не ўрымшчуся дачакацца... Да цябе прыбегла запытаць, ці часамі не прыслаў ён табе якое весткі? Так задоўжылася ўжо, так зацягнулася...
— А чаго ж ён будзе Сёмку прысылаць наперад? Перш мацеры трэба, а тады ўжо таварышам,— разуважыў Хведар.
— Не, я не атрымаў... Але не сумуйце, цётка, прышле хутка. Няхай агледзіцца там ды асталюецца добра.
— Каб жа з ім толькі не сталася нічога дрэннага. Так ужо я прачакалася, што вытрымаць не магу. Дні і ночы непакоюся, трывожыць нешта мяне.
Стэпа кінулася ў горнасць і пачала плакаць, выціраючы вочы то кончыкам хусткі, то хвартухом.
— Напіша, напіша: ці ж вы думаеце, што ён ужо забыў пра вас? Помніцца яму ўсё: і маці, і Сілцы, і Зося.
Нязвычніха сутрымала горнасць і адвярнулася да Сёмкі.
— Ай, Сёмачка, што ўжо яму думаць аб Зосі! Яна і не прызначана была яму. Я не раз Рыгорку казала, як ён яшчэ быў дома: «Кінь, кажу, сынок, Мікалаішку — яна дзяўчына не дзеля цябе. Куды, кажу, табе набівацца да Прыдатных ¦— гэта людзі не нам раўня, гаспадары, знатныя ды заможныя; з пагардаю глядзяць на гэткіх, як мы. Табе, сынок, кажу яму, заўсёды знойдзецца дзяўчына з роўных нам. Два — тры гадкі пачакаеш пакуль, а тады — абы хацеў: у Сілцах дзяўчат хопіць». Але ён, Рыгорка, чамусьці не слухаў мяне — ганяўся за Зосяю. Гаварыцца не даваў, ставіў яе вышэй усіх. А чаго вельмі там павабнага: ну, дзяўчына не дурная, болын-менш самавітая — ды ці ж яна адна гэткая? Толькі — у сэрца ж не ўлезеш, калі так ушалопаў... А цяпер вось якраз па-мойму сталася... Ты ўжо, Сёмачка, на выпадак чаго разуваж яго ў лісце, адгавары, каб ён не дужа шкадаваў Зосі — заўсяголаў яны, гэтыя Прыдатныя, без іх абыдземся. Няхай сабе цешацца, а Рыгорку майму знойдзсцца іншая дяўчына. Усё ж, хоць і бедныя мы, а за іншых людзей не горшыя. Не на Прыдатных сышоўся свет.— Стэпа няд-байліва матнула рукою.— Напішаш ты, Сёмка,— напішу і я ад сябе — хай махне рукой. Ці няпраўда, Хведар?
ТоЙ падняў кнот у газніцы, зняў лучынкаю нагар, скалыхнуўшы ценямі ў хаце, пастукаў некалькі разоў, каб не курэла, зацягнуўся і разважна адказаў:
— А чаму, Стэпа, няпраўда? Вядома, што праўда. Рыгору знойдзецца пара, чаго і казаць. Пане мой, такі хлопец, што ані рады. Дурноту спаганяў, што ўвіваўся за Зосяю. Мацыя вялікая, падумаеш!.. Яму яшчэ паспее вырасці...
Саламея адхілілася ад пасуды і дадала к мужавым словам:
— Як для твайго Рыгора, гэтак і дзеля майго Сё'мкі знойдзецца колькі хоць дзяўчат. Абы хацелі жаніцца. Вось калі, вось калі! Няхай Прыдатныя свой гонар у торбе носяць, а мы і без яго абыдземся, абыдземся...
А Сёмка слухаў гутарку старых, пасмейваўся; час ад часу пазіраў на цёмную пляму акна, не давяраючы двароваму спакою. У вачах і ў думках стаяў Віктар, Хаім, Сроль; мігаліся пракламацыі, паўставалі лес і поле — а сэрца выбівала глухую трывогу, а цела дрыжала ў рухавай нервовасці. Не хацелася заседжвацца ў хаце — цягнула на вуліцу: хоць бы аднаму прайсці-ся, калі не ўдасца нікога напаткаць і пачуць свежую заспакойваючую думку, хоць бы разагнаць засеўшую ўнутры непрыемнасць ад арышту.
Якраз пачуліся песні, што зацягнулі на зборні дзяўчаты; заўтуравалі галасы і вясёлыя, бесклапотныя выкрыкі дзяцей — уладзіны іх прыцягвалі да сябе з усіх куткоў вуліцы.
Сёмка паспешна сабраўся пакінуць хату, але спыніўся пры дзвярах, аб нечым думаючы.
Стэпа паглядзела на яго і, каб не затрымаць, папярэдзіла:
— Ды ўжо ідзі-ідзі, Сёмачка, не глядзі на нас. Ідзі, дзякую табе, што крыху душу маю суцешыў,— а то гэтак нудна, гэтак горна, што дзецца няма дзе. Цяпер пайду, мо спакайлівей засну.
Яна зрабіла крок да дзвярэй, развіталася. Сёмка прачыніў дзверы і прапусціў яе наперад сябе, а сам пайшоў за ёю.
— Ты ж не загульвайся, сынок, а то заўтра зранку прыйдзецца ўстаць ды ісці дакасіць той шматок поплаву, а днём — будзе пагода — то звазіць.
Сёмка адказаў з-за дзвярэй:
— Я ведаю.
У хаце Прыдагных пачаліся ўладзіны яшчэ з завідна... Калі Сёмка выйшаў на вуліцу, было цёмна; у Прыдатных жукацела святло, акідаючы променем натоўп гледачоў, што грудзіліся каля хаты. Сёмка праціснуўся к двару і паглядзеў у покутнае акно; якраз у акне была Зося, якая перамаўлялася з некаю маладзіцаю. На бляску святла Сёмку ўдалося разабраць сумныя нарысы на Зосіным твары. Каб ніхто не падмеціў, што ён разглядае яе, Сёмка крута заламаў у цень і прайшоў да вугла тыльнае сцяны. Тут, крыху на адгоне ад прызбы, трымаючыся ў баку ад натоўпу, стаяла двое кабет, якія да таго разгарачыліся ў гутарцы, што не звярнулі ўвагі на Семку. Ён для цікавасці прыпыніўся кроках у двух ад іх і, даючы выгляд, нібыта сам глядзіць у акно, прыслухваўся да кабет.
— Яшчэ гэтага ніхто не ведае, мая галубка,— казала адна маладзіца другой.
— А ты б узяла ды сказала, навошта хаваць,— радзіла другая ўверана і наглавата.
— Дык Зосі чамусьці шкода,— не здавалася першая,— мала што трапілася — абы ніхто не ведае... Ды, па праўдзе сказаць, чаго там вельмі саромецца. А Рыгору губляць ад гэтага няма чаго. 3 кім таго не бывае. Заўсяголаў...
Спевы і гоман, якія чуліся ў хаце, перабівалі гутарку маладзіц, і Сёмка мусіў пільней прыслухоўвацца, скеміўшы, у чым справа.
— Дык кажаш, Марцэля, гэта ўсё твой Юзік бачыў? — смакавала другая, — Бось калі — пэўна. Ехаў так з Паплавоў і чамусьці намеркаваў на Лужкі. Угледзеў воз — што ж? стаіць воз — няхай стаіць. Але пад'ехаў гэта, кажа, якраз, глянуў, аж пад возам на паплаўцы... Вось мой мудрагель як крыкнуў, як зарагатаў — ха-ха-ха! — дык і Рыгор, і Зося, як апараныя, паўзнімаліся і барджэй паадварочваліся ўбок... Цікава, кажа, што бессаромна і бяспечна,— вось жа каля сценкі... Да таго захапіліся, што не маглі стрымацца...
Апошні сказ, пэўна, засароміў слухалыпчыцу, і тая суцішна супыніла суседку:
— Каб ты спрахла, каб ты, Марцэля; цішэй крыху. Яны мінутку памаўчалі, а пасля другая са смакам выказала:
— А цікава было б, каб гэта парадаваць гэтым Васіля. Ён, пэўне, і не думае аб сім...
— Гэ, дачуецца к вяселлю,— уверана сказала Марцэля.
— Усё ж ты ўжо не так паўсюдзь гэта...
Сёмка далей не слухаў, Адышоўся ад кабет у натоўп і задумаўся. Успомніў настрой Рыгора ў дарозе, а Зосі, калі падвозіў яе з травою. Адгадаў, што абое цяжыліся нечым. Сёмка гостра зацікавіўся, як далей пойдуць здарэнні. Ён дапускаў, што Васіль дачуецца пра Зосін грэх і будзе мсціць ёй за гэта, датычна Рыгора — сумняваўся, каб яго адцягнула ад думак пра Зосю тая дзяўчына, што стрэлася ў Ліцку на станцыі. Раздумваючы так, Сёмка падышоў да Ермалаевай хаты, дзе ішла зборня. Хлопцы і дзяўчаты прывіталі яго хорам:
— Добры вечар, Сёмка.
А следам Пятрусь цішком дадаў:
— Ты яшчэ цэлы? А я думаў — у карты з Віктарам рэжашся.
— На варагі казана,— перабіла Волька. Усе зарагаталі.
— Абарона Сёмку,— падаў хтось з гурту.
— Дзякую ёй,— знайшоўся Сёмка. I запытаў Вольку:
— Ці ж ты, Волька, не ў сватах?
— Цікавішся? — праказала Гэля Сідорышка.
— Цябе чакала,— уставіла Аксеня Астапішка.
— Мяне?! Разам не пойдзем.
— Як бачыш... Волька рашуча перабіла:
— Годзі ўжо, годзі. Залепяталі.
Зборня ўнялася і перайшла да звычайных разважанняў, жартаў, смеху і піскаў. Адны намерваліся пяяць, другія перабівалі, трэція перакідаліся словамі. Атрымоўваўся рыначны задзёрысты бясклопатны шолам, які зліваўся з гоманам натоўпу каля хаты Прыдатных, з песнямі і крыкамі сватоў у хаце. Дзякуючы ціхай ночы, гукі далёка разыходзіліся ва ўее канцы мястэчка. Сёмка прытуліўся да Волькі і выказаў сумненне наконт свае бяспекі:
— Я ўсё-ткі баюся, Волька, каб да мяне ноччу не трапіла паліцыя.
— Няўжо ты думаеш? — жахнулася Волька. Яе жах перадаўся Сёмку.
— Усё можа стацца.
Волька шчыльна прытулілася да Сёмкі, мэрам бы хочучы паказаць сваю рашучасць змагацца за яго да канца. I на вуха дрыжачым голасам шапнула:
— Перадай мне, калі маеш няможнага.
— Не, нічога няма.
— А ў Петруся?
— Таксама.
— Дык мо нічога?
Збоку іх зацягнулі песню: «Ды з-за хмары, хмары цёмнае». Песня заглушыла гоман у Прыдатных, і каля Прыдатных ды перакатным рэхам аддалася далёка за будынкамі, у капусніках. Да зборні пачалі збягацца хлапчукі, якія дасюль віліся па падвоканню ў Прыдатных.
Абступілі суцэльным ланцужком дзяўчат і хлопцаў і запішчалі ў ноту сваімі рэзкімі, пісклівымі галаскамі.
Сёмка з Волькаю нейкі час маўчалі ні то слухаючы песню, ні то раздумоўваючы кожны па сабе.
Вольку брала нервовасць і таміў неспакой: яна спа-гадліва зазірала ў вочы Сёмку, раз-поразу падавала пытанні. Песні і жарты надаядалі — стала хацецца іх не чуць. Забылася суйздром пра сваты і пра тое, што абяцала Зосі зайсці да яе. Нешта міжвольна трымала яе каля Сёмкі, які здаваўся на гэты раз вельмі дарагім, вельмі каханым.
А Сёмка, не патураючы яе настрою, праз нейкі час нядбайна праказаў:
— Ну... што ж парадзіць: забяруць — забяруць. Пасяджу — не я першы, не я — апошні... Быць сацыялістам, трэба паспрабаваць усяго.
Жыццё — змаганне...
Волька перабіла.
— Што тыі Не кажы, кінь... Да чаго табе кідацца ў няверу.
— Ты шкадуеш?
Волька адказала ціхім пацалункам.
— А ў выпадку чаго — не пакінеш мяне, як Зося Рыгора?
— Навошта ты пытаеш?
Сёмка змаўчаў. Пазяхнуў і падняў угору правую руку.
— Ну, ідзі да Зосі, а то прачакаецца.
— Яшчэ паспею.
Але наперакор словам паднялася з прызбы і зрабіла некалькі крокаў ад дзяўчат. Сёмка намерыўся прайсці за Волькаю.
Якраз перашкодзіў Сроль, падаспеўшы да зборні.
— Добры вечар! Ці няма тут Сёмкі? — запытаў ён да ўсіх.
Семка падкраўся і аблапіў яго за рукаў.
— Вечар добры!
Ужо цішэйшым голасам Сроль дадаў:
— Ты мне патрэбен на хвілю.
Яны адышліся, а Волька вярнулася к прызбе.
— Я прыйшоў сказаць, каб ты быў напагатове: Хаіма Крупніка таксама арыштавалі, а зараз трусяць Рувіма Кінда... Ты падхаваў усё?
Сёмка сумеўся, не могучы скрыць хвалявання.
— Сволачы! Насталі, бачыш... Трасцу, нічога не знойдуць, калі і прыйдуць.
— Перадай Петрусю.
— Ведае і ён.
Сроль не марудзіў, а зараз жа развітаўся і пайшоў, а Сёмка непрыкметна для іншых перадаў пачутае Петрусю.
Пасля, пачакаўшы хвілінку, удваіх з Волькаю пакінулі зборню і пайшлі ўздоўж вуліцы. Прайшлі за некалькі хат і прыселі цішком ля платоў аднаго саду. Сёмка перадаў і Вольцы тое, што пачуў ад Сроля, пераняўшы яе словамі:
— Шчога, абміну гэту напасць, будзеш бачыць. Волька, аднак, не магла суцешыцца. Тады Сёмка рашуча перавёў гутарку на другую тэму.
— Слухай лепш гэтую новасць.
— Яшчэ якую?!
— Цікавейшая ад першай.
— Ну?
Волька скора заінтрыгавалася.
— Ты скажы, табе Зося нічога не казала?
— Калі?
— Хоць калі... Ну, на гэтым тыдні, ці крыху раней?
— Здаецца, нічога. Сапраўды?
Сёмка ўхмыльнуўся — развеяў нядаўнюю трывожнасць на Вольчыным твары.
— Кажы, кажы! — настойвала яна.
— 3 умоваю, што будзе шыта-крыта. Між намі? Згаджаешся?
— А то я калі што каму пераказвала? Папомні хоць адзін выпадак.
— Так, раней не было...
— А цяпер?.. Кінь, Сёмка, казаць ліха ведае што. Яшчэ я не дайшла да таго, каб выбрэхвацца. Будзь пэвен, што і далей нічога не зраблю... Кажы, а то я закрыўдую на цябе.
Волька апусціла голаў, а грудзі пачалі выдыхаць ціхія, чуць прыметныя гукі скаргі ды ўкоры.
— Ты ж не злуйся, Волька: я жартую, мала што. Ён заглянуў ёй у вочы.
— Слухай.
Яна насцеражылася.
— Гэта я пачуў перад тым, калі падышоў да зборні. Зусім выпадкова пачуў. I ніколі, павер, не думаў, што трапіцца так. Дзве маладзіцы перагаворваліся...
— Дык што?
Волька злосна тузнула Сёмку за плячук.
— Ды яно, усё, бач, проста... Стаялі, кажу, кабеты і між сабою гутарылі... Аб Зосі, вядома. Я прыслухаўся. Вось адна і кажа другой:
«Ехаў, кажа, мой сын праз Лужкі і бачыў, як Рыгор з Зосяю...» Ну, ты дагадаешся... Верыш, Волька?
Волька не знайшлася, што адказаць: стала тут жа ніякавата за Зосю і за сябе. Не саромелася дагэтуль Сёмкі, а тут гэта пачуццё зразу аднекуль выпаўзла і кранула яе за сэрца. Мігам праляцелі ў Вольчынай галаве адрыўныя колкія думкі: «Ці ж яно так? Калі гэта?»
Брацца за Зосю — Волька не смела. Не хапала адвагі прызнаць таварышчын паступак за звычайнасць — таксама. Як тут лепш выйсці з палажэння? Сёмка прыяцель, а то-та ж гэтак застраміў, што няма як вывернуцца. А добра б і Зосю абараніць і самой астацца сухой. Гэткія справы менш усяго патрабуюць абгавору. «Навошта такі Сёмка так паставіў пытанне? Што ж за навіна, калі што і здарылася з Зосяю? Эх, мужчыны, а самі вінаваты амаль не заўжды».
Яна глыбока ўздыхнула і палажыла голаў на Сёмкавым плячы.
— Ну, што ж маўчыш? — пачула над вухам і выпрасталася зноў.
— Не, мне Зося не казала нічога... А ласне ты вінаваціш яе, калі дапусціць праўду?
— А па-твойму як?
— Па-мойму...
Волька заблуталася, а Сёмка злавіў у ёй сарамлівую нерашучасць і па-сяброўску падсмяяўся.
— Кажы, кажы, Сёмка,— адбілася яна.
— Я не віню яе, а я баюся за яе, шкадую яе... У баб доўгія языкі... Што ім каштуе хлусню разбрахаць па мястэчку, а тады...
Волька згадзілася з Сёмкам. Міжвольна яна адцягнула на сябе пуглівую думку-параўнанне — і спынілася перад голасцю праўды: магло б так стацца і з ёю, бо яна любіць Сёмку.
— Я не віню Зосі,— яна так шчыра кахала Рыгора, што магла пайсці на ўсё.
— I пайшла?
— Не ведаю, але каб і пайшла, то не грэх.
— Я люблю такіх шчырых, як ты.
Каб болей не гаварыць на гэту каразлівую тэму, Сёмка запытаў:
— Дык, можа, ты зойдзеш да Зосі?.. Маўкліва ўсгалі і пайшлі.
Ужо было шмат за дванаццатую гадзіну ночы. Вуліца пусцела і цішэла. На ўсходзе завязваўся золак. Каля Прыдатных з вялікага натоўпу асталося некалькі невялічкіх гурткоў моладзі, якая ўсё яшчэ не пакідала наглядаць за ўладзінамі, як бы ахвяраваўшы дачакацца іх канца.
Сёмка падвёў Вольку, не даходзячы адной хаты, да Прыдатных, спыніўея на хвіліну і развітаўся.
— Прашу цябе— усё захавай,— парадзіла яна Сёмку.
I, адышоўшы на два — тры крокі, успомніла, што забыла запрапанаваць яшчэ адно.
— Сёмка! — ціха пазвала. Той абярнуўся.
— А мо да нас пойдзеш начаваць? У прыгрэбіцы на вышках вельмі зацішна: я паецялю табе хоць зараз. Га? Нават і бацькі ведаць не будуць.
— Не, не. Дзякуй! А мо ўсё абыдзецца добра.
— Калі хочаш? Падумай!
— Дзякуй. Разышліся.
Было ўжо світанне, калі ў Прыдатных скончыліся ўладзіны. Мястэчка, асабліва яго земляробская часць, прачыналася да будзённага жыцця, да звычайнай працы. Па дварах чуўся гоман і пярэзвы. Пастухі выганялі ў поле гавяду. Трубілі ў бяроставыя трубы, гралі на жалейках, крычалі і нукалі. Гавяда рыкала, мэкала, чуючы спажыўную папаску. А ўсяму гэтаму галаеу ўтарылі песні і танцы сватоў. Яны гамузам выйшлі на вуліцу, цягнучы за сабою бяседу. Берагава палавіна наладзілася дахаты, а Прыдатных — праводзіць. Як пачалі ў хаце — дык праз двор і на вуліцы не маглі кончыць пацалункаў. Выкладалі адны другім тысячы розных пажаданняў, зычэнняў, пахаценняў; не было канца падзякам. Нарэшце Хлор з Фядотам Грыбам вылузаліся з Марціных рук і пайшлі ў прысядку драпака — віліся, як немчыкі, прыгуквалі, пляскалі ў далоні, паднімалі ўверх шапкі. Сваёю зухаватасцю раздражнілі іншых — і хутка на вуліцы зрабіўся карагод. Па-рчыналіся, хто яшчэ спаў, і праз вокны, а то выйшаўшы на двор, дзівіліся на раз'юшаных сватоў. Адны зайздросцілі, другія — злаваліся і клялі, трэція нядбайна паглядалі.
— А Зося дзе? Дзе Зося? Васіль, чаму не вядзеш з сабою Зоею? — гукаў старшыня Андрэй.
Абняўшыся, яны выбраліся наперад і сталі зваць сватоў дахаты. Туга, з неахвотаю — усё ж па адным пачалі разыходзіцца. Гурток з Тадосі, старшыні, Хлора з жонкаю і двух Берагавых раднякоў, азіраючыся на Прыдатнага хату, пайшлі напрамкам к Загор'ю. Ахрыпшыя галасы цягнулі разбітыя ноты невыразных песень, у адзнаку развітання маталіся хусткі і шапкі.
Гэтак, пакуль не зайшлі за гару, схаваўшыся за Цішкавай хатай.
За гарою, не даходзячы да хаты Берагаў, спыніліся на развітанне. Але, зрадніўшыся за ноч, цяжка было моўчкі разысціся. Тым болей, што ўладзіны паказалі поўную перамогу Васіля. Прыдатныя цалкам згадзіліся на ўсе ўмовы пасагу, якія даўно апрацаваў старанны Хлор, вельмі здавольніліся, што так пайшла справа, як хацелі Берагі. Пры гэтым гасціннасць Прыдатных таксама запісалася ў строчку: жарты — цалюткую ноч паілі ды трактавалі каля пятнаццаці чалавек! I як гасцінна ды далікатна абходзіліся! Ці ж мала гэтага для абгавору? Багатая тэма для гутаркі.
Хлор першы пачаў выліваць сваё пачуццё:
— Ну, сваткі, сённека наша свята! I свята — у гонар нашага дарагога Васількі. Чуеш, Тадося, ці не?
Хлор раскідаўся ў бакі і матаў рукамі, мэрам бы хочучы затрымаць у кучы, гуртком, усіх каля сябе.
— Чуеш, Тадося? Каб ты, як і мы — Андрэй, Хвядот, Пракоп, я,— каб ты не ўзяла сёння ў рукі ніякае прылады да працы. Наша свята, а тваё — большае. Тваё найурачысцейшае свята, Тадося. Учора быў Пятрок, а сёння... Васілёк... Хадзі, чуеш, нябожа?
Хлор аблапаў Васіля і пацалаваў.
— Учора святкавалі ўсе, а сёння будзем святкаваць мы, вось уся наша кампанія... Паглядзеце, родненькія, вось ён— наш князь, а яго багацце вуньдзека! — Хлор паказаў на хату.— Мой брат, Васілёў бацька, каб ведаў, як і што жывецца яго сыну і жонцы, заплакаў бы ў зямлі ад радасці. Паглядзеце, сапраўды, на Васіля...
Усе павыцягвалі голавы, ад свежага ранку пасвяжэўшыя, і працягнуліся ў бок Васіля, які трымаўся прутка і падтрымліваў ужо выходзіўшага з п'яні Хлора...
— Чым Васіль сягоння не рыцар? А маладую выбралі — як ляльку! Цукар — не дзяўчына, цукровае яблычка, ружачка пахучая...
Аграслі і падабралі... Падабралі — ды ў кашэлік... Ці няпраўда?
Нястройны хор галасоў адазваўся:
— Праўда, праўда, Хлор!! А Пракоп казаў:
— А той, бач, Мікола, што за гаспадар! Што за розум чалавек! Нюхам чуе, што за хвігуру мы прывялі Да яго дачкі... Ні пярэчынкі, ні задорынкы! Ды куды там пярэчыць, калі само жыццё так хоча? Тут не пасаг важан, а важна тое, што Зося для Васіля, а Васіль для Зосі — лёсам прыназначаны... Чалавек бачыць, адкуль сонца свеціць... Ці няпраўда, старшыня?
— Праўда, сусед, працягаю табе руку. Пацалаваліся.
— Ты, старшыня, таксама шмат памог, адным чынам сваім памог,— палісціў Хлор Андрэю.
Старшыня задаволіўся. Паправіўся ў стойцы і перабіў Хлора:
— Ды я, я... на ўладзінах набіў руку... Вачыце, заікнулася Марта аб пасагу, а я кінуў — і ўсё добра. Няма спрэчкі — дык няма. Мы не на таргі прыйшлі.
— Ну, то простая звычайнасць; нельга ж абмінуць, каб не закінуць словам за сябе,— уставіў Хвядот.
— Так, маладзец, Андрэй! — завёў далей Хлор.— Яго ласка не забудзецца намі...
Бва, старшыніха, перабіла:
— Дык якая ўжо тут ласка. Наадварот — мы вельмі дзякуем вам... А там — што...
— Пе, не... зусім не тое... Васіль! — на вяселлі наш старшыня павінен быць забяспечан месцам — на покуці. Мы з гэтага часу павінны наладзіць цесныя зносіны між сабою. Нашы бацькі заўсёды добра жылі...
— Дык мы ж вельмі рады, вельмі рады, што хаця яны прыйшлі да нас. Раднякоў так не люблю, як Андрэя з Еваю... Няхай даруюць мне Хвядот з Пракопам...— казала Тадося, паказваючы на стрэчных братоў.
— А нам ласне не пачот? Берагі — не хто-небудзь, а сям'я знатная, вядомая. Мой чын — не вечны, а ваша котлішча болей веку гудзе ў мястэчку. Ці трэба казаць...— падлісціў старшыня.
— Пэўна, што так...
Хвядот не даказаў, што меў на языку. Раптоўны крык, вырваўшыся, як з зямлі, перабіў яго.
Сваты засумяціліся і абярнуліся ў бок вуліцы. А праўцом на іх нёсся хлапчук, упякаючы ад бацькі, які гнаўся за ім па пятах з пугаю і раз-поразу хвастаў малога па голых лытках. Хлапчук кінуўся да сватоў, просячы абараніць яго, і хапіўся за руку старшыні. Сваты абкружылі хлапчука і загарадзілі яго ад бацькі.
— Кінь палохаць малога.
— Завошта ты яго?
— Каб яго паралюш узяў! — крычаў раззлаваны бацька Аўсей Карчук.— Узяў ды дзве шыбы выбіў Міколе зранку, на яго немач, і ўжо ўчыніў бяду. У хаце ні капейкі, а гэта плаці цэлую пяцьдзесятку. Падумаць! Дзе іх браць, гзтыя грошы? Я яго на смерць захвашчу! Я яго, паршы-ыў-ца-а!
Але бацьку ўгаманілі, і ён прыціх. Толькі ўзяў хлапчука за руку ды пагразіў.
— Не бі ты ўжо яго, Аўсей,— парадзіў Хлор.
— Распуснік бо.
— Хвасянуў колькі разоў і хопіць...
— Шчасце яго — што вы абаранілі, а так бы дасталося яму на яблыкі!
Калі чалавек з хлопцам схаваўся за рагавою хатаю, сваты не вярнуліся да гутаркі, а развіталіся і пачалі разыходзіцца, кожны ў свой бок... Хлор з жонкаю пайшлі да Берагаў. У дварэ разгаварыліся:
— Ну, цяпер застаецца сыграць вяселле, а астатняе ўсё зроблена.
— Дзякуй табе, Хлорык. Хоць маё сэрца будзе спакойна. Як я шчасліва, што дачакалася гэтага! Перабудзем клопат з вяселлем, нічога.
— Ды перабудзем. Хопіць часу, каб прыгатавацца. Можна пачынаць хоць з заўтрашняга.
Яны ўвайшлі ў хату і расселіся ўкол стала.
— А ты ж хаця задаволен, Васілька? — абярнулася Тадося да сына.
Васіль памаўчаў.
— Мабыць нешта не да дыхту? Нешта было, га? Хлор уперыўся ўзрокам на нябога. Той не мог стаіцца: паварушыўся, паглядзеў у акно, залітае чырвоным променем, і, як бы баючыся, сказаў:
— Нічога... Нешта Зося ўсё капырсціцца. Ты да яе па-людску, а яна адхіляецца, маўчыць, дзьмецца, ду мае ўсё.
Васіль падняўся і выйшаў на хату.
— Аж прыкра ўжо стала,— уваходзіў ён у злосць,— і не ведаю, што яна сабе думае да гэтага часу! Няўжо яшчэ бацькі не паспелі выбіць з галавы думкі аб тым валацузе? Напрыкрала проста! Усё, здаецца, ішло добра, а тут, як стромка ў здаровым целе... Вось гэта мяне злуе...
— Яна ж мо праводзіла цябе? — запытала цётка, Хлорава жонка.
— Вялела маці, дык і правяла, а сказаць — ні слова.
Хлор, ужо ацверазіўшыся, прыўстаў з месца і няд-байна матнуў рукою:
— Блаж, нябожа... Усё блаж... Да вяселля — усё выйдзе з галавы — будзь спакойліў. Няма чаго сумаваць: жэніцеся і пакахаеце адно другога. Хай сабе пакапырсціцца крыху, чаму ёй не дазволіць гэтага? Ну, а што датыча Нязвычнага — то шманкі: хай выкіне дурасць з галавы. Гэтаму разбойніку ўжо больш не бачыць Сілцоў.
Да слоў Хлора дадала Тадося ад сябе:
— Ды вядома, сынку, калі толькі гэта цябе трывожыць, дык толькі бяды. Маладая дзяўчына — блажы многа ў галаве. Ці ж варта гэта браць усур'ёз?
Яна адышлася ў мыцельнік, пакруцілася крыху і запрапанавала:
— Вось мо снеданне згатовіць? Хлор таксама астанецца...
— Не, не, не... Не турбуйся, Тадоська,— пераняла Хлорава жонка.— Дзе ж ты бачыла! Нам трэба ісці да-дому ды таксама прымацца за работу. Гэткі дзень мае быць, аж люба,— зазірнула ў акно.— Ідзем, Хлорык, ідзем.
Тадося не хацела далей упрошваць. I калі тыя намерыліся ісці, яна прачыніла ім дзверы ды першая выйшла ў сені.
Хлор развітаўся з Тадосінымі сваякамі і яшчэ раз суцешыў Васіля:
— Ты ж забудзь аб гэтым. Пакінь! Мала што!
— Ды я мала буду дбаць.
— То-та ж.
Тадося з Васілём правялі Хлоравых да кладкі праз рэчку і вярнуліся дахаты.
Пятрок нечакана прынёс з сабою многа навін для сілцоўцаў: арышт Віктара Стаўбуна, Хаіма Крупніка, мнагалікія трухі па мястэчку, уладзіны ў Прыдатных з Берагамі, якія закончыліся поўным згаворам, і набліжэнне вяселля, рэдкага, знатнага, усё гэта дало не мала гутаркі. Назаўтра, прыступаючы да будніх клопатаў, сілцоўцы на ўсе лады абгаворвалі свежыя здарэнні, перашэптваліся, падкрашалі чутае сваімі выдумкамі, дадаткамі, дзівіліся аднаму, спагадалі другому. У гутарках адмячалася зацікаўленасць да кожнага факта, нягледзячы на тое ці іншае яго значэнне, не патураючы на яго дадатнасць ці адмоўнасць. Адчувалася вядомае ажыўленне, якое на нейкі час абяцала ўзняць прыкарэлую плеўку буднічнай заскарузласці ў клапатлівым жыцці Сілцоў. У аблытаных, як павуціннем, штодзёншчынай, у апушчаных у ліпкую бросню цяжкага жыцця, якое аднімала неміласэрна сілу ды здароўе, адцінала інтарэс і наганяла нямоту,— нават у гэткіх падняліся языкі да гутаркі.
Чыя ўцеха, а чый сум, каму першае, а каму другое,— а хоць маласцю чапала і адцягала на сябе ўвагу. Ужо даўно, як у Сілцах адбываліся арышты за палітыку, гадоў пяць назад і — раптам зноў! Чым жа не дзіва! А вяселле — калі так здаралася, каб яно завязвалася пад шумок, з рознымі гутаркамі, з цэлаю гісторыяй. Таксама гадоў тры, калі не цэлых пяць назад. Але з тае прычыны, што вяселле было шмат уперадзе, арышт гастрэй адбіваўся на гутарках сілцоўцаў. Кожны, каго цешыла «правучэнне басякоў» і хто шкадаваў «небаракаў-хлопцаў», аднакава цікавіла — што ж з імі зробяць? Ці выпусцяць іх, ці не? Ці на іх кончыцца, ці мо шырэй разыдзецца гэта насланае на Сілцы? Помнілася ўсім, што арышты мінуўшых часоў канчаліся амаль не дзеля ўсіх арыштаваных высылкаю; хто ж ручыць, што і на гэты раз іначай будзе? Бацькі, у якіх былі сталыя хлопцы-сыны, непакоіліся за іх лёс, а тыя, да каго Віктар прыходзіў гуляць і якія ведалі Хаіма Крупніка — а гэткіх было многа ў невялікім мястэчку,— тыя дрыжалі і разам спагадалі хлопцам, пасылаючы розныя добрыя пажаданні па іх адрасу. У адных апаска за арыштаваных, а ў іншых задаваленне ўзмацняліся тым болып, што халодную, дзе сядзелі дэмакраты, строга абаранялі паліцэйскія стражнікі і да іх не пускалі нікога. А ў гэткіх умовах трымаюць вялікіхпраступнікаў! Што ж зрабілі хлопцы? Таксама Цікавіла насельнасць, мястэчка. Цікавіла ды давала мажлівасць вынаходзіць розныя небывалыя праступкі. Адны складалі чуткі, нібы Віктар хадзіў за Сілцы рабіць падкоп на дарозе, кудэю павінен праязджаць спраўнік, другія перакорылі гэтым весткам, перадаючы свае, якія казалі аб намерах дэмакратаў напасці на казарму стражнікаў і перастраляць іх; ніхто не хацеў верыць, хоць і ведалі ўсе, што ўся справа ў пракламацыях. Кулакі-мяшчане карысталіся выпадкам і перадавалі сваю радасць у тым, што «не даждацца басякам падпальваць іх гумны». Многія, каму ішло гэта на карысць, не забывалі Рыгора, хвалячыся, нібы і ён будзе арыштаваны, бо ўжо «станавы адбіў тэлеграму ў Рыгу». У паветры пахла напружанасцю.
Дапускалі, што арыштаваныя пападуць на высылку. Некаторыя лічылі абавязкам папярэдзіць знаёмага хлопца, а больш таго, якога бачылі хоць калі разам з Віктарам ці Хаімам, каб ён быў асцярожан, каб прыіЦх на гэты час, каб кінуў дэмакрацтва. Уставалі ў памяці енкі і плач мацярок і бацькоў, іх пакута па дзецях, цяжкасць разлукі — так было ў 1906 годзе, калі адпраўлялі ў Сібір Смуцькавага Алёшу, Хрэнавага Фомку і Стасюка Язэпа. Іх везлі стражнікі з аголенымі палашамі, і многія казалі, што хлопцам не мінуць плахі. Што тады вычваралі іх бацькі! Пэўна, не іначай будзе і цяпер. Арыштанты — гэта афяры паліцыі! Цяпер яе воля зрабіць, што хоць.
Судзілі, хоць не ўсе, а многія, што хлопцы паплацяцца здорава. I таму, што адплата дасца ім начальствам за справядлівыя дамаганні дэмакратаў, за тое, што яны шукаюць праўды — каму тое не вядома!— то нельга сказаць, каб болынасць сілцоўцаў справу арышту хвалілі. Не, нават многія-многія, зусім, здавалася, ціхія і няўдзельныя ў грамадскім жыцці, зусім адсталыя, а падавалі ў голасе варожыя паліцыі тоны. Мацюкаліся на паліцыю, пракліналі, пагражалі, абяцалі скорую кару.
Ішло так здаўна — глыбокая канава падзяляла прыстаўскі стан ад усяго мястэчка, за малым выключэннем. Колькі разоў станавы з ураднікам ды стражнікамі выцягалі кароў за падаткі! Колькі разоў выкідаліся падушкі праз вокны за пену, за нядоімку! Колькі разоў накладаліся штрафы за навабранцаў! А выган на панскія грэблі, а ўсім памятная бойка ўсяго мястэчка за сервітуты! Влішчастыя гузікі і цэшкі адбівалі сабою тыя іскры злосці, якія накопліваліся гадамі ў земляробскіх душах сілцоўцаў, якія дзень з дня, год з года пераходзілі ад бацькі к сыну і захоўваліся ў сэрцы, каб пасля разгарэцца ў магутнае полымя. Іскры гэтыя штораз набіраліся большай зыркасці і толькі пачынала асвяжацца паветра грамадскага жыцця, як яны выдзелілі пякучы прысак, які абліваў істоты сілцоўцаў.
Адбыліся арышты — ці ж гэта не прыклад начальніцкага разбою?
Няма чаго казаць — арыштаваныя мелі за сабою хоць не выразную, але моцную маральную сілу. Можа, і мала было адзнакаў на мажлівасць яе канкрэтнага выяўлення, усё ж «бунт» колькі гадоў таму — страшнае зданне — к данаму моманту аддаваў інакшым, пажаданым і прыемным. 1905 год увёў яго ў сілцоўскі побыт, абрахманіў, і агромная болынасць сілцоўцаў адчувала ў гэтым слове магнітную сілу, задзёр, адвод балючых думак. Хоць, здавалася, ляжала на іх пахудзелых спрацаваных тварах цяжкая пячатка суму, пакоры і прытоенага змоўку, гадамі ляжала яна, як налепленая, а ўсё ж пад ёю таіўся натуральны позыў да пратэсту, да помсты, да адплаты за векавую пакуту. Сілцоўцы не ведалі, калі прыйдзе час адплаты, але і думкі не дапускалі, пгто ён не прыйдзе. «Можа, нашы дзеці дачакаюцца лепшага жыцця»,— казалі яны. У іх было шмат адзнакаў на гэта. Дзеці — мо не ўсе і не ўсіх, але болыпасць дзяцей — гатовіліся на вачах бацькоў да гэтага жыцця. Чаму ж пайшло дэмакрацтва, сацыялістычнасць? На бацькаўскіх вачах мяняліся ўмовы жыцця дзяцей: гінула п'янства і карты, гінуў разбой і лаянкі, і пайшлі кніжкі, газеты, гутаркі, тлумачэнні. Ці ж гэта дрэнна?.. Ні ў якім
разе. А вось начальству не па сабе, начальству дрэнна. I начальства нападае на хлопцаў, арыштоўвае іх, высылае кудысьці ў Сібір. Канава рыецца глыбей ды глыбей, разладдзе болыпае, абвострываецца супярэчнасць інтарэсаў... Час ад часу пачынае віраваць класавае пачуццё.
Пётраўскія арышты — прыдатны час для гэткага віравання. Яны прыйшлі, каб узварушыць застаялы ровень сілцоўскага жыцця,— і Сілцы адбілі ў сабе расхвалёваны настрой... Уздым, няўрымнасць пераліваліся па хатах мястэчка... 3 кожным днём — мацней, інтэнсіўней. I з кожным днём цікавасць да пытання — калі ж адвязуць хлопцаў — усё павялічвалася. З'явілася сумненне, каб хаця іх не адправілі ноччу, цішком. Можа, паліцыя пабаіцца святла, людзей і скрые сваю расправу? Тшла дапытлівасць, разузнаванне, разведы.
Вечарамі і ўночы назначалася добраахвотная варта — пэўна пад рознымі выглядамі, каб не даць западозрыць паліцыі. Наведвалі мацярок і бацькоў арыштаваных, ці не ведама ім. Але і тыя нічога не ведалі. Яны былі заняты арганізацыяй абароны сваіх дзяцей: бегалі заплаканымі ад аптэкара, ліберала і ўплывовага чалавека, да адваката, які любіў часта заступацца за пакрыўджаных. Крупнікі збіралі грошы на залог, тармашылі рабіна, каб той даў падпіску ад цэлага кагалу. Стаўбуны стукаліся да мяшчанскага старасты. Усе не кідалі надзеі выратаваць хлопцаў і не пусціць іх з мястэчка. Нават перад адпраўкаю разнясліся былі чуткі, што станавы перадумаў і згаджаецца аддаць арыштаваных на парукі. Чуткі ўлілі нейкую прасветласць у напружанае становішча ў мястэчку. Сёмка, Сроль, Пятрусь — паддаліся таксама на фалыпывыя чуткі і кожны па сабе перабывалі ў бацькоў арыштаваных таварышаў.
Але праз дзень надзейныя думкі развеяліся — арыштаваных адпраўлялі ў павет. Бацькі дазналіся аб гэтым першымі і з плачам разнеслі вестку па мястэчку. «Ці ты чу-у-ў? Усёткі іх вывозяць!» — з вуенаў у вусны перадавалася агульнае здзіўленне, настарожваючы сілцоўцаў і завучы іх на рынак, да прыстаўскага стану. Ужо а восьмай гадзіне раніцы на рынку таўклося каля дзвюх соцень народу, Стаялі рассеянымі грамадкамі па ўсім пляцы. Гутарылі, распытвалі адны другіх; пераходзілі з месца на месца, перадаючы несціхана нарастаючыя тут жа навіны. Не спускалі вачэй з прыстаўскага дома. Калі па двары праходзіў стражнік ці паварочваўся вартаўнічы пры браме, натоўп сілцоўцаў прытойваўся, мярцвеў
на момант і сотнямі вачэй апалоскваў варожы стан. У кожным руху начальства западозрывалі ліхую думку, дзікі намер. Арыштаваныя ў гэты час знаходзіліся пад пільнаю аховаю, хоць не актыўнай, але моцнай, гранітнай сілы спагады ад сваіх суседзяў-сілцоўцаў. Яны гэта адчувалі і былі ў падвышаным настроі — так перадавалі іх бацькі, калі хто распытваў іх аб самапачуцці арыштаваных.
Аб гэтым ведалі Сёмка, Сроль, Пятрусь, якія самі пераймалі таварышаў настрой. Сустракаючыся на рынку, у людзях, яны мяняліся сваім пачуццём і здаволена разыходзіліся — нельга было кідацца ў вочы начальству.
Сёмка асабіста несціхана тупаў па пляцы, пераходзячы ад гуртка да гуртка і раеслухоўваючы гутаркі мяшчан. Ён зранку выйшаў на рынак, прыехаўшы з поля, куды з досвітку выязджаў на ворыва, і бачыў, як рос натоўп на рынку, як паднімалася суматоха ў прыстаўскім двары. Якаясьці дзіцячая задзёрыстасць забірала Сёмку, у яго знайшлася адвага і нядбайнасць да сябе. Гутарылі вакол пра дэмакратаў, пра іх намеры, пра смеласць і геройства, з якімі яны вядуць змаганне з царскім парадкам, хвалілі іх — і гэта было тым грыбком, які кандэнсаваў у Сёмкавым нутры пачуццё здавальнення, самаўцеху. Гэты настрой кідаўся ў вочы кожнаму, і калі Сёмка сустрэўся ў натоўпе з Петрусём ды Волькаю, тыя адразу заўважылі ў ім перамену. Сёмка хваліўся Петрусю ды Вольцы:
— Мяне ўгаворвалі, каб я не прыходзіў з поля. А мне толькі смешна было з гэтага. Каб я не пайшоў правесці сваіх таварышаў! Каб я не прасачыў вось гэтага велічэзнага вобразу! Гэта ж паглядзець адно на нашых мяшчан ды паслухаць іх гутаркі — чаго варта! Вось бачыце, якой спагадаю мы карыстаемся.
— Ты толькі паціху, Сёмка,— заўважыла Волька. Сёмка не паспеў нічога адказаць: грамада людзей раптам заварушылася, сціснулася ў адну густую суцэльную гушчу і падалася ў бок стану. Пачуўся злітны тупат соцень ног і рытмічны рух многіх рук. Сёмку скаланула ад надышоўшага абурэння, і ён, кінуўшьіся ў натоўп, прагукнуў:
— Далоў самадзяржаўе!
Пятрусь з Волькаю ды дзесяткі суседзяў з вакол паглядзелі на яго, адны вясёлым узрокам, другія з лёгкім сполахам. Нехта збоку тузнуў яго за полу жакеткі. Сёмка азірнуўся.
— Стражнікі вунь! — пачуў ён, і тут жа людская сцяна таўханула яго назад. Праз галовы нашароханых ён угледзеў болып дзесятка коннікаў, якія злосна напіралі на грамаду, маталі бізунамі над людскімі галовамі і дзіка крычалі:
— Ассадзі-ы! Асадзі-ы назад!
Людская сцяна з натугам, паціху пасувалася на яго. Сёмку апанавала злосць, задрэнчыла выкінуць якую-кольвек штуку, і ён хапіўся думкамі за таварышаў. Дзе яны? Пагаварыць бы! Гэткі момант! 3 гушчы, па ўсім расцягу натоўпу, чуліся рэзкія галасы пратэсту і нездаволенне на стражнікаў. То там, то сям мужчыны і кабеты дражнілі іх гончымі, кумяльганамі, лаялі. Дзеці-хлапчукі галёкалі на іх, як на сабак:
— Га-ля-а! Г-а-а-г-а-а!
Гэта раздражняла паліцэйскіх, і тыя з болыпаю злосцю кідаліся на грамаду, рассякалі яе сцяну і ўразаліся ў сярэдзіну... Раптам з правага боку ад Сёмкі пачуўся балючы крык і ўзнялася суматоха — то стражнік хвасянуў бізуном кабету. Гэта вестка электрыкаю прабегла па гушчы сілцоўцаў, скаланула кожнага, як вецер дзерава. Адзін квадранец — і сілцоўцы маглі б перайсці ў рашучы наступ на паліцыю, але нешта супыніла іх. Абмежавалася грозным гулкім гоманам, які з пяць хвілін катаўся алавяным шротам па раззлаванай грамадзе... У яго раскатах выразна чулася вострая небяспека, і стражнікі, яе заўважыўшы, ад'ехалі к прыстаўскай браме. Калі грамада заціхла, Сёмка кінуўся шукаць таварышаў: прабег управа, вярнуўся назад, пралез уперад, пытаўся сяго-таго. Нарэшце ўгледзеў Петруся са Сролем, але без Волькі, наўскасяк ад сябе, ззаду, і падышоў да іх.
— Ну, як падабаецца настрой сілцоўцаў?
— Дікава!
— Адна хвіліна — і магло б выліцца ў пабоішча.
— Чакаў я гэтага, так і рупіла кінуць каменем у паганую хару...
— Добра, што гак абышлося, а не то б... крыві не мінуць...
Падышлі Волька з Гэляю.
— Што вы робіце, хлопцы,— з нейкім жахам папракнула Гэля.— Ці не ты гэта крычаў: «Далоў самадзяржаўе!»
— Перапужалася?
— Гэта ж маглі б перастраляць людзей.
— А, нябось, напужаліся самі... I, чаго добрага, маглі б на капусту скрышыць...
— Малыя выпадкі, а да чаго могуць давесці.
— Добрая агітацыя.
— Глядзеце толькі, каб вы з ёю не пайшлі даганяць Віктара з таварышамі. Паагітуеце тады...
— Вас не пакінем...
Волька намерылася прыкрыць рукою Сёмкаў рот і ўжо замахнулася на гэта.
Але ўперадзе натоўпу, якраз прыцішанага, пачуўся плач і зацяжныя прычыты. Хлопцы падаліся галовамі ўперад — апынуліся вачыма на двары стану.
3 халоднае — невялічкага старога будынку, ні то хаты, ні то свіронку, стражнікі вывелі арыштаваных і пад канвоем павялі іх к браме. У стражнікаў былі голыя шаблі, якія блішчалі ад сонца. Рэзвыя зайчыкі шмыганулі ў людскі натоўп і раптам зноў запалілі ў ім настрой.
Дапамагалі прычыты бацькоў арыштаваных:
— Куды-ы вы павядзеце-э нашых дзяцей! Дзе-эткі-ы мае-э!
Грамада ўз'юшылася і раптоўным крокам падалася ізноў наперад. Прагудзеў варожы шэпт. Коннікі накіраваліся адціскаць. Ізноў пачуліся крыкі:
— Асадзі-ы назад!
Але людзі не слухалі — ухіляліся і напіралі. Раззлаваныя паліцыянты замахалі бізунамі, пагражаюча сталі насядаць на пярэдніх. Пад гэтую суматню арыштаваных усадзілі на падводы, прыгатаваныя для іх загадзя.
I а другой гадзіне паполудні рушылі па шляху ў павэт, пад аховаю траіх узброеных стражнікаў. Сілцоўцы нанружана сачылі ўслед ім, спагадліва ківаючы галовамі і матаючы шапкамі і зычным, медным голасам шлючы ў дагон:
— Скора вярнуцца! Арыштаваныя адказвалі выгукам:
— Няхай жыве свабода!
— Ці адчувае гэта Рыгор? — ідучы дамоў, сказаў Сёмка Петрусю.
— Гэ, ён там жыве болын напружаным жыццём...— адказаў той.
Так, Рыгор жыў болып напружаным жыццём...
Нягледзячы на позні час, пасля бурліва перажытага дня, не патураючы на ўздымны настрой, які падняла ў ім стрэча з Ганнаю, Рыгор помніў, што а сёмай гадзіне раніцы ён мусіць уставаць і ісці ў завод. Нельга праспаць ні за што! Нельга прапусціць другі дзень.
Заснуўшы хутка ды крэпка, ён раз ад разу прачынаўся і глядзеў на гадзіннік. Прачнуўся а чацвёртай, а пятай, а палове шостай...
Летні дзень паднімаў ранні золак, празрысты, сіні. Святло абдавала пакой, але адзнанне, што яшчэ можна паспаць, перамагала ўсё. Рыгор кідаўся ў падушку і засынаў. Нарэшце стрэлка гадзінніка апынулася на лічбе сем — і далей спаць было нельга.
— Так, скора сем! як адзін момант. Ах, яшчэ б гадзінкі са дзве!
Аднак сустрымаўся ад гэтае спакусы і злез з ложка. Адзеўся, падышоў к акну.
— Вечарам пасплю, калі не прыйдзе-э... Ганна... Рыгор сілком прагнаў пяшчотныя думкі і прыслухаўся да стуку, які нёсся знадворку.
Праз пару хвілін ён быў на вуліцы.
Свежае, яшчэ не запыленае паветра астудзіла Рыгораў твар і прамыла галаву. Ён пачуў сябе развей, рухавей, знайшоўся адпаведны, рабочы настрой: перакінулася нейкая нітачка сувязі ад ранейшых дзён, перад пабыўкаю, да сённяшняга. Як быццам бы нічога асабістага не было: учора, заўчора, тыдзень таму і месяц будзіў яго гудок, і к васьмі гадзінам дня вымушан прыйсці на завод. Ласне і наўперад будзе гэткі лёс рабочага чалавека? Сотні, тысячы гэткіх, як ён; вось, праз усю вуліцу выцягнуліся, нібы цэлае войска... Рыгору заімпанавала ўдачлівае параўнанне, і ён азірнуўся назад, усцяж вуліцы. Сапраўды, яна скрозь была ўсыпана чорнымі ды сінімі фігурамі людзей, якія джаралом цяклі ў адзін і ў другі бакі. У розных канцах горада гудзелі сірэны трывожна-дысанансную мелодыю, як бы выігрывалі зору, і на яе напевы збіралі рабочых — армію. У іх руху, ва ўвераных кроках, у спакойлівых выразах твараў адчувалася магутная вялікасць творчай сілы. Кожны рабочы, шагаючы пліткамі тратуараў, нёс у сабе часцінку гэтае сілы; без яе не даставала б многага, а мажліва, і ўсяго таго, на чым вярцелася гарадское жыццё. Рыгор міжвольна адчуваў гэта,— можа таму, што сам быў рабочым, што ў глыбі душы захаваў гардлівасць гэтым званнем, што сам складаў часцінку агромнае арміі. Гардзіўся самім, а праз сябе і цэлаю грамадою.
Тут жа ён параўнаў адно з другім абачны рух і падзеі забастоўкі-дэманстрацыі. На моманце пратэсту злучацца ўсе гэтыя ядынкірабочыя, запаляцца агнём рашучасці і пададуць свой голас. Якава будзе яго сіла? Хто не здрыганецца ад яе? 3 гэтымі думкамі Рыгор выйшаў на ўзбярэжную Дзвіны.
Дзе мясціўся плывучы таржок — кіпела жыццё: гандляры і гандляркі, крыклівыя, ачамерныя, рухавыя, маталі рукамі, крычалі, лаяліся з пакупнікамі. Таржок гудзеў як парушаны вулей. Шнурком спяшылі на таржок работніцы, нянькі, боны: з кошыкамі, з пляцёнкамі, з гнутымі каробачкамі. Цэлы шнур ламавых падвозіў к таржку прыпасы: бульбу, цяпліковую гародніну, крупу, муку. Мурзатыя, запэцканыя з ног да галавы, шыракаплечыя, каржастыя ламавкі па парадку разгружалі кампаніяй пярэднія падводы, тут жа замяшчаючы іх чарговымі. У іх рабоце была асабістая наладжанасць, выпрацаваная доўгім часам. Цяжкія мяшкі падхапляліся крукамі і з надворнай легкасцю перакідаліся на плавучку.
Па Дзвіне шнуравала неікалькі кацераў з людзьмі і з дзесятак паруснікаў. 3 левага боку плытнікі заварочвалі к берагу даўжэразны плыт. Яны голасна крычалі адзін другому, бегаючы ўзад ды ўперад па слізкіх бярвеннях плыта. Рыгор на ўсё зварочваў увагу, усё яго цікавіла, што мела рух, што вязалася з працоўнай чыннасцю, што складала каляско агромнай машыны горада. Працоўная часць гэтай машыны вярцелася ў віры творчасці, у натужным змаганні за кусок хлеба. А там, у цэнтры, у багатых кварталах, людзі яшчэ спачывалі пры адчыненых вокнах, у мяккіх пасцелях, абароненыя другімі ад назойлівых клапот жыцця. Іх не будзілі гудкі ды сірэны, не трывожылі вымаганні быцця. Ранак будзіў аколіцы, пачынаючы з іх працоўны дзень. Горад, як і ўся дзяржава, як усё чалавецтва, дзяліўся па стану людзей на дзве паловы — рэзкія, адмяжованыя адна ад другой. Між гэтымі паловамі ляжала глыбокая канава-раздзел.
Жыццё несупынна паглыбляла яе, адначасова варужаючы абодва станы. Раз ад разу выбухалі ўздымы ўзаемнай варожасці, падганяючы блізкасць рашучае схваткі.
Забастоўка якая наспявала ў горадзе, суліла падкрэсліць яе завостранасцы Рыгор ізноў абярнуўся думкамі к ёй. Заздрочыла хаценне, хутчэй бы яна вынікла ды яіс найлепш прайшла. Ён перакінуў узрок на дымлівыя коміны фабрык і заводаў. У цёмных полагах сажы, у затуманеным небе як быццам бы ўжо калыхаліся чуць абачныя яе нарысы.
Ловячы іх, Рыгор ускорыў хаду і непрыметна для сябе прыйшоў к заводу. Бузкаю стрункаю, як каралі, укочваліся рабочыя ў цесную шчыліну варотцаў. Рыгор злажыў сабою новае звяно і пераступіў парог разам з другімі.
— А! Дзень добры. Нязвычны! — леваю рукою крануўшы казырка шапкі, прывітаў Рыгора стары Караль.— Я твой нумар ужо загадзя падвесіў на дошку. Во, глядзі і ўпэўніся! — ён ткнуў заскарузлым пальцам у драцяную пляцёнку супроць меднага кружка з лібчаю 1803.
— А Міхась Камар не праходзіў яшчэ? Не падмячалі? — запытаў Рыгор.
Некалькі рабочых абмінулі іх, вешаючы свае нумаркі і вітаючыся з Каралем.
— Не, не прыкмячаў; здаецца, яшчэ не праходзіў,— я бачыў бы,— адказаў Караль.
Рыгор пакіраваў к механічнаму корпусу.
Завод яшчэ стаяў, калі Рыгор увайшоў у майстэрні: не рухалі нядаўна спыненыя начною зменаю варштаты, не шыпелі разцы і зубілы, не ляскала электрычная тачылка, не кратаў цяжкі кран. Толькі ўпарожнюю вярцеўся трансфарматар са спушчаным пасам. У першым паверсе падагравалі печы, выпускаючы пару. Рабочыя, што ўвачавідкі напаўнялі цэхі, няспешна пераадзяваліся ў рабочую вопратку.
То сям, то там каля станкоў раздаваўся бразг сталі,— то пачыналі даставаць струмант. Некалькі майстроў і падлічнікаў хронаметражаў прабеглі ўсцяж майстэрні, паглядзелі на варштаты і спусціліся ўніз. Рыгор акінуў узорам цёмна-шэрыя галы будынка, уздыхнуў і падышоў да станка, дзе працаваў перад водпускам. Усё стаяла на сваім меецы, як і пакінуў; толькі ззаду, пад комлем, хтось уткнуў новую скрынку з напільнікамі, малаткамі, разцамі, шаблонамі, рэхвамі і шрубамі. Ён карпануў рукою, як бы шукаючы чаго, і адышоў к шафе паглядзець свайго рабочага гарнітура. Кашулька ляжала на сваім месцы, зложанай, як трэба, прыпыленай. Рыгор узяў яе, абгледзеў і намерыўся надзяваць, шукаючы вачмі портак.
Гэтым часам завод рушыў: усё вакол зашыпела, закруцілася, заляскала, забранчэла. Непрыметна рабочыя разышліся па месцах і прыняліся хто наразаць, хто тачыць, хто шліфаваць, хто стругаць, хто вастрыць на наждаку разцы ды зубцы. Знізу хлынула пара, перамешаная з дымам, смуродным ды ўдушлівым. Зазвінелі ўдары малатоў па жалезу.
Рыгор вярнуўся к станку і перш хацеў прысесці ды пачакаць майстра, а пасля перарашыў і пайшоў усцяж майстэрні. Прывітаўся са знаёмымі таварышамі, пераказаўся з імі двума — трыма звычайнымі словамі.
У канцы праходу, другім ад сцяны, працаваў на стругальным станку Міхась Кам ір. Рыгор падышоў да яго, прывітаўся і запытаў:
— Ці не бачылі майстра часамі? Міхась аглядзеўся вакола.
— Толькі што быў тут. Мо ўніз дзе пабег, у кантору... Навошта ён табе?
— А я не ведаю, завошта прымацца.
— Зараз прыйдзе наверх... Памаўчаў і паглядзеў на суседзяў.
— Ну, заўтра сходка, не забудзь...
— Заўтра, ласне?
— А чаго адкладаць... Трэба карыстацца момантам.
— Адзе?
— У Артура Цвібеля, на Задзвінні... Яшчэ стрэнемся заўтра, а між іншым папераджаю...
— Так, добра... Ну, я пайду к станку.
Рыгор адвярнуўся і ўгледзеў майстра, які ішоў насустрач, правяраючы рабочых.
— А, Іван Пятровіч, а я вас чакаю... Што мне пачынаць?
Іван Пятровіч, здаравенны русак, з чорнымі паднятымі на рожкі вусамі, з каўнерыкам пад незамурзанай кашулькаю, выбрыты ды прычэсаны, дабрадушна прывітаўся з Рыгорам і адказаў:
— Нічога, дамо работу. Пастараемся знайсці цяжэйшую пасля гульні; нябось, набраліся сілы ўдому.
Па пшрокім твары майстра прабегла цёплая ўхмылка, а вочы бліснулі патайным агеньчыкам хітрасці.
— Ну, як правялося ўрэмя? — запытаў ён.
— Нядрэнна.
— Ды я думаю, у бацькоў ды каб было дрэнна. Рыгор змоўчаў, хапіўшыся думкамі за сходку. Толькі прайшоўшы некалькі крокаў, адказаў:
— У іншых лепей без бацькоў, чым з бацькамі.
— Чаму?
— А таму, што мая маці не вельмі мае з чым сына сустрэць.
Майстар перапусціў тую ж ухмылку, кіўнуў галавою і забег у канторку. Рыгор падышоў да станка і пачаў аглядаць яго з усіх бакоў. I не заўважыў, як падышоў да яго майстар з работаю.
— Вось, вытачыце дзесяткаў два гэтых шрубак,— праказаў ён і адышоў.
Рыгор паважна пастроіў станок, уставіў кавалак сталі і пусціў калясо. Прывычным настроем накіраваў разец і ўпусціў яго ў сталь. I тут жа засвісцела блісчастая доўгая стружка, гадзінаю папоўзшы яму на прыпол; за ёю другая, трэцяя... Ен не спускаў празрыстага ўзроку з адной кропкі, не зводзіў увагі ад станка. Яго шустрае вярценне і разьба сталі прыцягалі да сябе Рыгораву ўвагу і разам захаплялі яго працэсам творчага руху... Ен міжвольна зліваўся з бегам каляска, з міганнем высокага адшліфаванага ў зеркала валіка.
Рыгор не прыкмеціў, як прасядзеў пры станку да абеду, неадгінна, упіліўшыся нязмігутным узрокам у лёза разца. Гудок, апавясціўшы перарыў работы, растаў у завыўным посвісце станка і застаўся ім не заўважаным.
— Што так шчыра прыняўся за работу? — перабілі яго суседзі.— На абед пара.
— Ласне ўжо быў гудок?
Звычайны абедзенны рух па майстэрнях паказваў, што быў.
Рыгор спыніў станок і прыўстаў. Закалола ў плячах, задрыжалі ногі ад непрывычкі. Але ён не марудзіў і пакінуў майстэрню не астатнім.
На дварэ нагнаў некалькіх знаёмых таварышаў і разгаварыўся.
Гутарачы, яны зайшлі ў харчоўку. Цікаваць да настрою сярод рабочых іх завода і суседніх фабрык, якія дзесяткамі мясціліся ў гразкай непрытульнай харчоўцы, цягнула яго пабыць з імі. Заўтра яму будзе матэрыял у руках, каб адстойваць сваю думку, як найхутчэй пачаць забастоўку. Улічваючы важнасць гэтага пытання, Рыгор праз увесь час абеду падтрымоўваў гутарку з рабочымі за сваім і суседнімі сталамі. Вакол яго сышлося да двух дзесяткаў чалавек, якія пільна прыслухоўваліся да гутаркі і хвіліна ад хвіліны ўстаўлялі свае адабрэнні. Цэлаю грамадою правялі яны Рыгора ў завод.
Вечарам, пасля работы, Рыгор вярнуўся на кватэру. Быў настрой нікуды не выходзіць. Шльная, захапіўшая яго цалкам работа як-ніяк стаміла за дзень; ён адчуваў цяжар ва ўсім целе, і, калі зайшоў у пакой,— пацягнула адпачыць. Шчымела ў галаве: хацелася даць перадышку разгарачанаму мазгу.
Рыгор паспешна раздзеўся і прылёг. Яго адразу ахапіў здром; ён на нейкі момант знябыўся, некалькі хвілін прадрамаў. Але раптоўны званок у дзвярах яго разбудзіў. Рыгор схамянуўся і прыўстаў. «Ці не Ганна?» —стукнула ў голаў выразная думка. Ён прыслухаўся і, затаіўшы дыханне, пачакаў, пакуль адпёрлі дзверы і загутарылі на калідоры. Аднак па голасу ён пазнаў, што то прыйшлі не да яго, і супакоіўся; прылёг зноў. Заплюшчыў вочы і намерыўся заснуць. Але ўжо на гэты раз думкі мяшалі, ён не мог адагнаць ад сябе вобраза Ганны. Праз цэлы дзень і не думаў,— а тут раптам яна знайшлася: як бы чакала ўрочнага часу, каб цалкам запаланіць яго ўвагу і пачуццё. I якраз паспела,— ці ж ад яе ўхавацца?
Болей гадзіны ў думках і пачуцці Рыгор жыў з Ганнаю, не могучы заснуць. Нарэшце сон пачаў змагаць. Думкі хвіліна ад хвіліны станавіліся горш заблутанымі, разрываліся, губілі парадак... Тады ён прыпомніў стычку Ганны з Вільгельмінаю і ўсхапіўся з ложка.
На кожны выпадак трэба папярэдзіць Вільгельміну, каб яна ўпусціла, калі хто прыйдзе да яго.
I ён даў сігнал. Работніца пастукала ў дзверы.
— Прашу! Адчыніла.
— Вось што, Вільгельміна, калі хто ісціме да мяне,— пусціце абавязкова.
— А то ж я не пускала калі?
Дзяўчына ўперылася здзіўленымі вачыма ў Рыгораў твар.
— Не, я таго не кажу; але вы мо падумаеце, што мяне няма дома, і неасцярожна адправіце — хто прыйдзе. Да мяне муеяць сёння прыйсці...
— Добра,— і Вільгельміна выйшла з пакоя, адчуваючы лёгкую крыўду.
— Вельмі прашу вас,— паслаў удагонкі Рыгор. I калі шагі работніцы змоўклі, ён хутка заснуў. Адчыненае акно, што прапускала надворнае паветра ў яго пакой, цішыня, што выпадкова на гэты раз панавала ў кватэры,— пасаблялі ўкрапіцца Рыгораваму сну. Ён ляжаў, як прывязаны, непарухна і пахропваў. Прынятая поза — на правым баку, злёгку падагнуўшы ногі — не мянялася ім праз некалькі гадзін. Толькі пярэдаднем, калі знадворку пацягнула рэзкаю свежасцю, ён паправіў на сабе капу, затуліўшыся ў яе з галавою.
Ноч прамігнула, як хвіліна: было без чвэрткі сем гадзін раніцы, калі Рыгор прахваціўся. Паглядзеў у акно і з першага моманту не разабраў, ці дзень, ці адвячорак, ці раніца. А разабраўшыся, здзівіўся і пашкадаваў, што столькі часу змарнавалася ў сне. Але тая лёгкасць і бадзёрасць, што ахапілі яго, выкупалі страту. Пасля ўчарашняга перажытку ўсё выглядала яму ў ружовых фарбах, усміхалася і прывабляла сваёю прыемнасцю ды хараством.
Гудок, знаёмы, басісты, з рэзкім хрыпам, вытаўхнуў Рыгора з кватэры. Як бы штурхнуў яго і, зрушыўшы з месца, пацягнуў гвалтоўна за сабою.
Зусім за каротікі час Рыгор дайшоў да завода, без учарашняй цікавасці павітаўся з Каралем, прабег двор і ачуўся каля свайго станка. Механічна лераапрануўся, механічна пусціў станок. Як і ўчора, стройна паляцелі з посвістам блішчастыя стружкі, загуло каляско, запляскаўся шнур; па-ўчарашняму прыгравала разбаўленае дымам праменне. Толькі лягчэй было прыгнутай спіне ды падкурчаным нагам — уцягаўся ў працу, прывыкаў. Бясконцы шолам і стукатня не глушылі думак-летуценняў.
Рыгор гадзіны са тры прасядзеў пры станку бяздумна, цалкам аддаўшыся працэсу працы, адлучаны ад усяго свету. Пасля якаясь прымха натаўхнула ўспомніць пра ўчарашні вечар, ці не прыходзіў толькі хто-кольвечы да яго? А мо часамі і Ганна? Зарупіла балюча, чаму не запытаў Вільгельміну і каб хутчэй запытаць. 3 гэтай прычыны прыпыніў станок і паглядзеў на гадзіннік, ці хутка міне дзень. Была субота. Падыходзіў абед — значыць, заставалася яшчэ дзве гадзіны. Як ён дачакаецца? Цэлых дзве гадзіны несупыннага вярцення станка, незмігутнай сочкі за лёзам разца!
Але не агледзеўся, як работа прыйшла к канцу.
— Кідай, чаго так прыліп да станка,— пачуў Рыгор над вухам і адняў разец ад сталі; азірнуўся і ўгледзеў Міхася Камара.
— Ды кідаю, кідаю! Зусім бы, здаецца, кінуў.
— Чаму так?
— Няма ахвоты.
I паджартаваў, хоць у душы не стаіў сур'ёзу:
— Забастоўка б тая хутчэй. Сапраўды, час ідзе, а мы нечага ждом.
Міхась палажыў яму на плячо руку.
— Сягоння вырашым. Абавязкова будзь а дзевятай гадзіне ў Цвібеля.
— Добра.
I калі Міхась адышоў, Рыгор некалькі хвілін пастаяў, як азадачаны. А пасля паспешна сабраўся, амаль не першым памыў рукі і выбег за вароты, каб пераняць таварыша.
— Мне хочацца пагутарыць з вамі,— ціха праказаў, нагнаўшы.
Яны аддзяліліся ад натоўпу, перайшлі на другі бок вуліцы і, разгаварыўшыся, пайшлі па ўзбярэжнай. Рыгор з зацікаўленасцю чапаў розныя пытанні ў звязку з сучасным момантам, выпытваў настрой камітэта арганізацыі, фракцыйныя спрэчкі, асцярожна выспрабоўваў, як Міхась глядзіць на тэрмін абвяшчэння забастоўкі, і пачаў выказваць свае думкі наконт гэтага.
— Мне думаецца,— казаў ён,— што зараз мы можам не толькі што абвясціць забастоўку, а і зрабіць спробу да варужнага выступлення. Гэткі ёмкі момант! Абурэнне сярод матросаў, шэраг буйных забастовак, уздым грамадскага нездавалення... Вось абгаварыць гэта як след, выпланаваць і зараз жа за справу. Рабочыя ў добрым настроі...
Міхась тузануў яго за рукаў і наставіцельна пакінаў галавою.
— Адкуль у цябе гэткі запал? Беспардонны максімалізмі Які ты гарачы стаў! Адразу гатоў свет перавярнуць. Пачакай. Паберажы свайго імпэту надалей, а то — выпшыкаешся скора. Яшчэ не быў у перароб-цы. Цябе латышскія сацыял-дэмакраты падбіваюць...
Для Рыгора Міхасёвы словы празычалі зусім не сур'ёзна, як быццам жартоўна, з прадугледжанымі кепікамі.
— Вы смеяцёся? Вас туманіць апартунізм...
— Як хочаш разумей,
Ен змяніў голас і нездаволена адказаў:
— Я не ведаю, чаму вас не кратае нічога. Няўжо вам не баліць усё тое, што робіцца наўкола. Дальбог, ну —я не ўтраплю сабе, як гэта людзям удаецца так ёмка астудзіць свае пачуцці... Разганяюць з фабрык рабочых, арыштоўваюць забастоўшчыкаў, судзяць на смерць людзей, а ім хоць бы што — ліквідатарства... Мэрам так і трэба. Тут, па-мойму, ніводнай хвіліны не трэба чакаць. Лепш памерці ў змаганні, чымсь жыць у няволі...
— Праўда, праўда... Міхась азірнуўся вакола.
— Лепш памерці ў змаганні; лепш, чымсь жыць у няволі. Але, калі паміраць, то трэба адно мець у воку, ці ўсё ты купляеш сваім жыццём, ці мог бы ты яго прадаць за больш дарагую цану. Уміраць на полі бойкі трэба з расчотам... Умерці — невялікая штука...
Рыгор задумаўся. «Міхась, якога, як-ніяк, нельга западозрыць у мяшчанскім настроі, а размаўляе дзяляцкі, куртаты меншавізм заядае».
Хто з іх праўдзіў?
Няўжо Міхасёвым настроем будзе прасякнута ўся сходка? Няўжо яго, Рыгора, ніхто не падтрымае? Усё ж Рыгор будзе цвёрда стаяць на сваім, няхай лічаць гэта за ману, за непрадугледжанасць, за мары.
— Не ведаю, чаму вы так кажаце,— развітваючыся, праказаў Рыгор,— мне здаецца, што смерць не лічыцца з расчотам, а жыццё не мераецца розным коштам.
Адышоўшыся на сажні два, ён улавіў яшчэ адну думку гэткага сэнсу, але вярнуцца назад, каб яе выказаць, палічыў ніякаватым і, разбіраючы яе самсабою, пайшоў дамоў.
На кватэры Рыгор не бавіўся. Каб вярней папасці на сходку, ён завідна прагулачным шагам пайшоў на Задзвінне. Па дарозе некалькі разоў спыняўся і па хвілін колькі сядзеў — у Верманаўскім парку, на бульварах. Таксама прастаяў крыху каля Дзвіны. Усю дарогу размеркаваў на паўтары гадзіны і толькі апошнюю чвэртку не ўлічыў, як лепей выкарыстаць, каб не тупаць два разы па адным месцы. Але яму ніяк не ўдаkося гэтага абмінуць: незнаёмая мясцовасць і надышоўшы змрок паперашкодзілі яму адразу падмеціць патрэбную лічбу дома. Прыглядацца ён не хацеў, бо недалёчка, на скрыжаванні вуліц, стаяў гарадавы і пільна ўзіраўся за кожным пешаходам; асабліва, паказалася так, паліцыянт прыглядаўся на яго. Каб не даць выгляду, што ён шукае каго ці чаго, Рыгор уверана пайшоў да канца квартала і павярнуў направа, каб абкруціцца вакола і тады проста ды ўверана ўвайсці ў вароты. Абход патрабаваў чвэртку гадзіны, і Рыгор удвойчы прайшоў адным месцам. Ці падмеціў гэта гарадавы, ці не, ён не цікавіўся, а хутчэй прайшоў у браму.
На дзядзінцы, агароджаным высокімі мурамі, гуляла куча дзетак. Пры ўходах, на нізенькіх ганачках, сядзелі кабеты і рэзва абгаворвалі здарэнні перажытага дня. Рыгор помніў, што трэба ісці налева, да куткавога ўваходу, і павярнуўся, бесцікаўны ля ўсіх, хто быў на дзядзінцы. Узышоў на ўсходы і вобмацкам, бо яшчэ не было электрыкі, знайшоў званок. Яму тут жа адчынілі, мігам закрыўшы дзверы.
У нелапым і, наколькі можна было падмеціць у змроку, чыста прыбраным пакоі знаходзілася ўжо некалькі чалавек: яны сядзелі ў радок на мяккай канапе за прыстаўленым да яе паўкруглым сталом. 3 двух канцоў стала ляжала па некалькі кніжак, у пераплёце і не пераплеценых; пасярэдзіне закрывалі прагал разгорнутыя ва ўсе шыркі газеты. Рыгора сустрэлі моўчкі, і ён сам перарваў цішу прывітаннем:
— Добры вечар!
За ўсіх адказаў гаспадар кватэры, які сядзеў ад акна.
— Вечар добры! Iзапрапанаваў:
— Сядай, сябру Нязвычны... Пасля прыўстаў і запытаў Рыгора:
— Знаёмы з усімі?
Той прыглядзеўся — людзі былі незнаёмыя. Усім падаў руку: апошняй — дзяўчыне, якая сядзела з другога канца канапы.
Прывітаўшыся, Рыгор прысеў ля стала побач з дзяўчынай.
— Мала цікавага,— пераняў Артур,— ды якраз няма святла.
— Што ж так доўга не падаюць? — запытала дзяўчына і прыўстала з месца.
Якраз бліснула электрыка. Адзетая ў цьмяны ўзорны мбажур, лямпачка дала досыць святла, так што людзі і рэчы выглянулі ў поўным акрэсленні.
— Вось прагаварылася.
Рыгор паглядзеў на дзяўчыну і захапіўся яе стройнасцю, здаровым целаскладам, прыгожай постаццю. Крыху прадоўглы смуглы твар з дасканала прымеркаваным роўным носам, цёмнымі вачамі пад густымі чорyымі брывамі, мерны лоб, абложаны чарнаватымі прыгладжанымі ў простую прычоску косамі. Яна была адзета ў простае паўшарсцянае плацце з перахопам у стане і з высокім каўняром, які шчыльна закрываў стройную шыю. Пастаяўшы колькі хвілін, дзяўчына села і, працягаючы нагу, кранула Рыгоравай нагі.
— Убачайце!
— Калі ласка.
— Якая я няўдалая, ці не праўда?
— Гэта можна вам дараваць.
— Не вучылася абыходжанню.
I яна засмяялася. Рыгор з нейкаю патайною думкаю паглядзеў на прысутных, каб праверыць, ці яго аднаго так цікавіць гэта дзяўчына-таварыш, ці захоплены ёю ўсе прысутныя. Пяцёрка чалавек, наўзапой курачы, былі напэўна заняты іншым: яны перакідаліся адрыўнымі сказамі, некаторыя заводзілі рэвалюцыйныя мелодыі, мянялі раз у раэ позы ды пазіралі на гадзіннікі.
— Нам яшчэ многіх трэба прычакаць? — запытаў ва ўсіх адзін з прысутных, даўгакосы, з бародкаю клінком, у акулярах, тыпічнага інтэлігентнага выгляду мужчына, гадоў за трыццаць.
— Павінны падысці зараз,— адпавеў яму сусед, здаровы, белакуры, паўнатвары латыш,— вось яшчэ нават Міхася Камара... Нештанейкае з ім.
Ён павярнуўся да Артура:
— Ці толькі прыйдзе ён, наогул? Рыгор адказаў:
— Я з ім бачыўся пасля работы; абяцаў прыйсці абавязкова.
— Не можа не прыйсці.
— Можа, што здарылася? — уставіла ад сябе дзяўчына.
— Нічога, пэўна, з ім не сталася, а ўжо ў нас гэткая прывычка — заўсёды на паўгадзіны пазніцца,— матнуў рукою інтэлігент.
— Не падабаецца мне гэта.
— А каму яно падабаецца...
Стук за дзвярыма, а следам званок перабілі гутарку. Артур кінуўся да дзвярэй і ўпусціў адразу траіх чалавек, Міхася сярод іх.
— Не думай, што разам ішлі, дагнаў іх на ўсходах,— замест прывітання праказаў ён да Артура.
— Я і не думаю.
Калі ўвайшлі ў пакой, Рыгор не даў вымавіць слова, накінуўшыся на Міхася.
— Ваша холаднасць і ў гэтым выявілася.
— А ты яшчэ не астыў? Ты — факел наш.
— Мо незнаёмы,— абярнуўся ён да ўсіх,— гэта з нашага завода, мой вучань, можна сказаць, і мая гордасць.
Усе паглядзелі на Рыгора, як бы хочучы пераканацца ў праўдзівасці Міхасёвых слоў. Пільней за ўсіх паглядзела на Рыгора дзяўчына: аўтарытэт Міхася казаў за многае.
Рыгор, нібы сумеўшыся ад Міхасёвых слоў, прыўстаў і злёгку пакланіўся ў бок таварышаў. Пасля, не думаючы, працягнуў дзяўчыне руку і шчыра, з запалам паціснуў:
— Рыгор Нязвычны! Пэўна ё'н зрабіў бы тое самае і з мужчынамі, у кожным разе ён падаў намер, але Артур пераняў яго сказам:
— Я пазнаёміў ужо Нязвычнага з таварышамі. Тады Рыгору асталося сесці, што ён і зрабіў. I пакуль тыя, што прыйшлі, перакідаліся словамі з інтэлігентам, ён выкарыстаў час для гэткай перамоўкі з дзяўчынаю:
— Убачайце!
— Калі ласка...
— Цікава, які настрой на вашым заводзе? Рыгор паправіў сядзенне; быў рад, што яго запыталі.
— Як бы вам сказаць, я ўсяго два дні папрацаваў і не паспеў акурат разведаць, але наколькі мог прыслухацца да гутарак і сам пагутарыць — настрой баявы. Гэта мы мусім зараз падкрэсліць. Другія не цікавяцца, а я думаю — то будзе наша абмылка.
Ён памаўчаў.
— А вы, таварыш, на якім заводзе працуеце? I што кажуць у вас?
— Я з «Правадніка»,— ахвотна адказала дзяўчына, а сама востра пранізвала яго сваімі цёмна-шэрымі вачмі.
— У нас рабочыя нядрэнна настроены... На кожны кліч да забастоўкі адгукнуцца рашучым выступленнем.
Яна з намерам унесла прапазіцыю:
— Давайце разам будзем праводзіць свае пытанні. Га? Я — максімалістка...
— Латва — я таксама супроць меншавіцкай драбласці...
Яны згоднай ухмылкай заключылі гутарку і момант памаўчалі,— таксама мэрам згаварыўшыся.
— А я, ведаеце, меў выпадак падсачыць настрой вёскі,— пахваліўся Рыгор.
— Так? Якім чынам?
— Выпрасіўся на пабыўку.
— Вы шчаслівы: я вам завідую. А я, каб і магла паехаць, дык няма куды... Я...
Артур перабіў іх гутарку прызывам да ўвагі.
— Пачнем, таварышы...
Усе змоўклі, паправіліся на сядзенні.
— Што ж, як водзіцца, давайце старшыню выберам.
— Міхась! Таварыш Камар!
— Так і бог вялеў,— падказала дзяўчына. Міхась адказаў ухмылкаю і тут жа прамовіў:
— Пасяджэнне адчыняю... Наша сходка прадстаўнікоў ад заводаў і прадстаўнікоў ад мясцовых арганізацый павінна вырашыць пытанне, як і калі абвясціць агульную забастоўку ў Рызе. Гэта пытанне, думаю, зойме ў нас увесь вечар, і іншых дадатных пытанняў мы ставіць не будзем.
— Не, не! — падмацавалі некалькі галасоў.
— Тады даю слова таварышу Якаву Гісу.
Усе маўчалі, а ўстаў чорны інтэлігент. Крыху памаўчаў, злёгку пахіліўшы лахматую бакунінскую голаў, як бы выбіраючы словы для пачатку прамовы, кашлянуў, а пасля пачаў казаць цвёрдым, трошкі гаркавячы, тэнарком:
— Вы, таварышы, сышліся сённека на гэту сходку, каб вырашыць адпаведнейшае пытанне, ці ёсць сэнс і ці тэрмінова зараз абвяшчаць агульную забастоўку. Зараз мы перажываем вельмі і вельмі рашучы момант! Царскае правіцельства кідае пярчатку працоўнаму народу і ўсяму лепшаму грамадзянству, якое падае свой голас пратэсту супроціў пануючага гвалту... Хутка разыграецца крывавая камедыя-суд над балтыцкімі матросамі... Ім ужо царскія каты згатовілі свой люты прыгавор... Мы павінны адгукнуцца на гэты замах палачоў рашучым выступленнем — забастоўкаю... Мы гэта зможам зрабіць, бо адпаведны настрой у рабочых ёсць. Ён ужо прарываецца наповерх: як вам вядома, ужо доўга бастуюць перапёкі, спыніўся завод кампаній электрычнасці... Калі мы не сумеем узяць руху ў свае рукі, ён абміне нас і развінецца стыхійна сам сабою...
Прамоўца далей датыркнуўся ў сваёй рэчы дарагоўлі, што дало прычыну для дробных забастовак рамеснікаў, чапіў таго ўздыму, які ахапіў розныя куткі прамысловай Расіі; пасля перайшоў да заграніцы, даўшы агульны агляд рабочага руху і палітычнага жыцця другіх краін.
Казаў паўтары гадзіны без перапынку, складна, лагічна, без перабояў. Закончыў з маленькім хрыпком, выгукнуўшы да сходкі:
— Ад вас залежыць вынесці тое ці іншае рашэнне... Ён абцёр лоб хустачкаю і адышоў на сваё месца. Рыгор дзівіўся яго красамоўнасці ды ўменню падысці да слухачоў; і карыў сам сябе,— чаму ён не ў моцы гэта зрабіць. «А яшчэ мне хацелася стаць правадыром! Ці ж я сумею?» — сумняваўся ён. I карцела чымсь хутчэй узяць слова.
Але пакуль што пачаліся даклады дэлегатаў з завода. Адзін, другі і цэлы рад прамоўцаў расказвалі аб настроі рабочых і выкладалі свае думкі наконт закранутага пытання. Апошнім казаў Міхась. Расцяжным, спакойлівым тонам прызываў ён строга абгаварыць гэта пытанне, улічыць усе дробязі яго і не быць гарачымі не ў меру, як то «адмячаецца сярод некаторых таварышаў».
Рытор праслухаў даклады з той жа ўвагай, як і прамову Якава; запамятаў характэрныя сказы і намёкі кожнага дакладчыка, але не думаў, што Міхась возьме слова наперад за яго, і сумеўся: «А можа, не прыйдзецца мне казаць?»
Аднак у сваім слове, нечакана для ўсіх і для самога сябе, ён знайшоў, як і што падысці да справы, сказаўшы:
— Я чуў тут прамову таварыша Якава і чуў словы іншых таварышаў. Заключыў мой паважаны настаўнік — Міхась. Нельга сказаць, каб пачалося дрэнна, але дрэнна скончылася: калі Якаў зваў да памяркоўнай рашучасці, то таварыш Міхась і яе пераняў сваёю асцярогаю. Да чаго яна вядзе, гата асцярога? Першы дакладчык ужо адмеціў, што абурэнне рыжскіх рабочых выбіваецца наповерх, і падаў правідловую думку, што калі мы спознімся, абвясціць агульную забастоўrу, то здарэнні абмінуць нас і развернуцца ў стыхійны ўздым. Знача, «трэба спяшыць узяць рух у свае рукі». Але ці гэта знача, што мы павінны абмежавацца невыразным прызывам да забастоўкі? Не. Мы павінны асадзіць яе ў рэвалюцыйныя рамкі рашучага выстуллення. Рабочыя павінны ведаць, што яны не абараняюцца толькі, а ідуць у наступ... Раз кінулі пярчатку, трэба яе падняць...
Рыгор пачаў ціхім голасам і седзячы, пасля падвысіў тон і прыўстаў; далей абярнуўся ў натхнёнага прамоўцу, гутарачы з націскам, размахамі рукі. Кожнае слова выходзіла суцэльным, адлітым, дыхала сілаю і абдуманасцю. Вясковы, беларускі акцэнт не псаваў, а як бы скрашваў высечаныя з граніту сказы. Папярэдні прамоўца, інтэлігент Якаў, налоўчаны казаць, стушаваўся з сваёю, вельмі ўжо гладкаю, адшліфаванаю і ад гэтага халаднаватаю прамоваю. Яго журнальная форма ў пабудове сказаў, цягучыя калыханні ў выгавары пакінулі хоць і прыемнае, але зусім інакшае, ніж Рыгорава слова, уражанне. Рыгор выйграваў шчырасцю, як рабочы, здаваўся многім з прысутных чалавекам іншае ад Якава фармацыі. Нават Міхась мусіў прытаіць іранічную ўхмылку наконт «свайго вучня» і паківаць галавою ў адзнаку пахвалы яму.
Ну, а дзяўчына — тая цалкам захапілася Рыгоравымі словамі. Увесь час, калі вяліся спрэчкі, яна не спускала з яго вачэй, забыўшыся аб усім іншым. Пасля Рыгоравае прамовы яна лічыла бескарыснымі спрэчкі і праекты іншага зместу; чакала галасавання, каб падтрымаць яго.
Пастанова сходу абмежавалася абвяшчэннем забастоўкі. Рэдакцыя пастановы раззлавала дзяўчыну больш, як Рыгора. Яе гнеў крыху астудзіла даручэнне, якое нарада дала Рыгору: выступіць перад рабочымі завода з дакладам аб мэтах забастоўкі. «Рыгор сумее выкарыстаць гэта для сваіх вывадаў»,— рашыла яна.
Пры гэтым ёй захацелася настроіць Рыгора зрабіць ўсё мажлівае для надання болынай рэвалюцыйнасці пастанове.
3 нарады пачалі разыходзіцца па адным каля першай гадзіны. Тыя, што чакалі чаргі, гутарылі аб дробных справах, інфармавалі адзін другога аб маленькіх эпізодах з забастоўкі перапёкаў ды электрыкаў.
А Рыгор, даючы выгляд, што слухае, перадумоўваў праявы бягучага моманту, што датыркалі яго самога. I перад ім паступова адно за другім, сплятаючыся ў суцэльны ланцуг, прамігала — вяртанне з дому, запрашэнне на нарадусход, падбліжэнне забастоўкі, гарачая прамова на нарадзе і наступнае выступленне перад тысячнай грамадой рабочых. Рыгор раўняў гэта з уступам на высокую гару: усё вышэй ды вышэй паднімаешся ўверх, усё больш ды болып шырокі гал рассцілаецца ўнізе. Усё, што ўжыўна было пры першым кроку, разрастаецца ў нешта магутнае, неабдымнае, неасяжнае. Забываешся, губіш будзённыя клопаты, штодзённыя думкі, як губяць сваю меру ды ўзрост усе рэчы, чым вышэй ты ад іх. 3 той высі, куды ён ішоў, будзе яму відаць не толькі Сілцы, а цэлы свет. 3 тае высі яго голас пачуюць усюды ўсе, бо ад яго прамовы будзе залежаць кірунак здарэнняў.
У сваіх задзёрыстых сяганнях Рыгор прапусціў між вушэй шмат цікавых навін. Таварышы смяяліся, дзівіліся, строілі дагадкі і адгадкі, развітваліся, у пакоі цішэла, а ён марыў і лунаў па высях, у будучыні, горды, недасяжны, апалены прагнымі, яскравымі летуценнямі.
Нават не заўважаў дзяўчыны, якая тут жа пры ім сядзела, умілялася і чакала.
Нарэшце ў кватэры застаўся адзін Артур,— трэ было ісці.
— Пойдзем разам? — абярнулася дзяўчына да Рыгора.
Той быў палішчаны яе прапазіцыяй і далікатна адказаў:
— Вельмі рад.
Яны развіталіся з Артурам і пакінулі яго кватэру.
— Вам далёка ісці, таварыш? — запытаў Рыгор дзяўчыну, выйшаўшы з брамы.
— На Мар... вуліцу,— адказала яна.
— Здорава. Мне ў той жа бок, хочаце, я правяду вас?
— Калі ласка; адной мне так нязручна.
Моўчкі прайшлі яны вуліцаю да Дзвіны, спяшаючы захапіць пераход ці пераезд. Па дарозе, настрэчу прайшло некалькі чалавек. Рэдкія ліхтары асвятлялі вуліцу. Стаяла цёплая, парная пагода. 3 горада даносіўся ціхі шум. Калыхаліся снапы проміну, здавалася, калышучы сабою неба, На вакзалах свісцелі паравікі. Каля кацернай прыстані стаяла некалькі запозненых пасажыраў; адны ў другіх перапытвалі, ці вернецца кацер.
Яны прыпыніліся і сталі чакаць. 3 заліву паказаўся агромністы марскі параход; дзесяткі агеньчыкаў прарэзвалі адбіткам бляску чорнае палатно Дзвіны. Зычны гудок хутка пранёсся над горадам, аддаўшыся дзесьці далёка-далёка, чуць не на моры. У тым жа баку, але шмат бліжэй, мэрам свечкі, гарэлі вокны заводаў; над імі, пад небам, гулялі пукі рэзвых іскраў. Туды глядзела некалькі пасажыраў, апісваючы прыгожасць абачнага вобраза.
Паміж тым параход падышоў к прыстані, якраз супроць іх, і пачаў разгружацца. Узбярэжная зашумела стукам калёс, выгукамі людзей, якія выяўна даляталі з другога берага Дзвіны. Нарэшце падышоў кацер, і яны праехалі ў горад.
— Можа, паедзем з рамізнікам? — запрапанаваў Рыгор.
Падарожніца крыху падумала.
— Не варт,— адказала.
— А можа, усёткі?
— Я б хацела пабыць з вамі нейкі час. Яе словы былі нечаканы для Рыгора.
— Я рад гэтаму,— мог сказаць ён.
I замілаваным узрокам кінуў дзяўчыне ў твар.
Моўчікі яны прайшлі добры кавал узбярэжнае, звярнулі ў завулак, крывы, глухі і вузкі, прамінулі дзве ператочных вуліцы.
Нарэшце мімаходзь вырвалася ў Рыгора:
— Вы даўно працуеце на заводзе?
Ён прыкусіў язык, чакаючы адказу: «Да чаго ёй маё запытанне?»
Але дзяўчына толькі і чакала ад яго жывога зыку. Не паспеў замерці ён у Рыгоравых вуснах, як яна словаахотліва, гасцінна адказала:
— Не, не зусім. Я сама — швачка; працавала тры гады ў адной майстэрні — тут, у Рызе. А летась восеняй кінула... бач, не сама кінула,— прагнала гаспадыня за падгавор дзяўчат на стачку. Месяц гуляла без працы, а пасля, з дапамогаю свайго дзядзькі, папала ў «Праваднік»... Чорную работу маю, цяжкую... Але нічога не зробіш. Адна — пражыву яккольвечы... Палацаў, пэўна, не нажыву.
Яна засмяялася...
Рыгор нічога не адказаў: яму захацелася ведаць імя дзяўчыны, і думаў, ці варт пытаць.
— Ну, а вы здаўна жывяцё ў Рызе? Прыйшлося расказаць, як і што. I шчыра, без утайкі драбнейшага факта, расказаў ён, хто і што сам, адкуль прыехаў, як папаў на завод, як пазнаёміўся з Міхасём Камаром, як жыве цяпер...
Каля дзесяці хвілін прагаварыў, зацішыўшы хаду. I з нутра яшчэ ўсё набягалі словы, як нехта выпіраў іх сілаю, але ён сумысня прымоўк, каб запытаць яе.
— Даруйце, вы маё імя ведаеце, а самі — як тая незнакомка. Мне ніякава без гэтага. Вось ужо мы болей пяці гадзін знаёмы, а я... Няўжо нам не ўдасца больш стрэцца?
Яны падыходзілі да Верманаўскага парку; цёмнай сцяною паднімаліся старыя дрэвы, навісаючы пад вуліцаю.
— Мне здаецца. што... вы з далікатнасці...
— Вы сараматніца вялікая, як я бачу. Не чакаў, прызнацца, у вапіым палажэнні...
I ён узяў дзяўчыну пад руку.
— Мы перш усяго — таварышы. Праўда, таварыш?..
— Таварьна Наталя.
Яны ўвайшлі ў парк. Насустрач прайшло некалькі чалавек; у баках чуўся дзявочы смех. 3 галоўнай алеі павярнулі на бакавую. Каля лаўкі спыніліся.
— Вы любіце зелень? — запытаў Рыгор.
— Так: люблю поле, лес, кожны кусцік. Вельмі люблю; занудзіла па іх, і рвуся, рвуся... Ды бескарысна: няма куды і няма за вошта ехаць. Паверыце, я яшчэ не была гэтым летам на ўзмор'і.
— Я таксама быў усяго раз, хоць і мог бы... Са мною іншае — я не маю з кім.
— Вы праўду ікажаце?
— Праўду, праўду... Хочаце, паедзем з вамі?
— Што ж, я з ахвотаю... Абое замаўчалі, думаючы. Раздумы аднялі некалькі доўгіх хвілін.
— Што вы маўчыцё? Над чым задумаліся, таварыш Нязвычны? Я памяшала якомусь вашаму плану? Вы хацелі ісці куды, зачым? — скарамоўна кінула чатыры пытанні Наталя.
I тон у яе голасе быў зусім не выбачны.
— Кіньце, кіньце, я пры вас — толькі аб вас думаю. Я рад, нарэшце, што напаткаў сабе добрага таварыша. А то болып часу я адзін ды адзін, Хоць падзяkіцца будзе з кім сваімі перажываннямі... Бачыце, што-дзень — іх болей ды болей надыходзіць. Стачка! Колькі навін яна прынясе!
— Вы думаеце пра забастоўку?
— Думаю... Я, прызнацца, цалкам захоплены ёю. Гэтыя дні, ад прыезду з дому, яна завалодала мною.
— Вы баіцёся яе?
— Я?!
Рыгор не даказаў. Абое падняліся з лаўкі і пайшлі з парку.
Прайшоўшы гонаў двое моўчкі, Наталя запытала:
— А як будзе ў нядзелю?
— Давайце спаткаемся а другой гадзіне ў Верманаўскім парку. Авось падыдуць якія-кольвечы навіны...
Занятыя нязначнай перарыўнай гутаркаю, падышлі
яны да самага дома, дзе жыла Наталя. Прыпыніліся пры браме, яшчэ раз умовіліся аб нядзельным спатканні і развіталіся. Рыгор спакойнаю хадою пайшоў усцяж вуліцы, да Верманаўскага парку.
Кароткі тэрмін, які давялося яму прабыць з Наталяю, пакінуў па сабе глыбокі след у яго нутры. Зусім неспадзявана напаткаў, і вось... Выпадак за выпадкам, нязначныя, дробныя, пластуюцца яны і складаюць моцныя слаі жыцця. Заўсёды непрадбачныя, заўсёды цёмныя — яны нахальна ўрываюцца ў будзёншчыну, здавалася б, раз абаснаванага працэсу і перабіваюць яго стройнасць... А мо, дзякуючы гэтаму, працэс жыцця набывае сваю паўнату?
Ужо добра шарэла, калі Рыгор вярнуўся к сабе на кватэру. Дворнік пакінуў браму адпёртаю і пайшоў спачываць пасля бяссоннай ночы. Ліхтаршчык тушыў ліхтары. У двары, куды прыйшоў Рыгор, некалькі ранніх асоб таўкліся ля хлевушкоў. Ціха перагаворваліся адна з другою. Ён падняўся на ўсходы да свае кватэры і пазваніў. Ніхто не з'яўляўся адчыніць. Рыгору стала няёмка, што ў гэткую пару непакоіць гаспадароў кватэры. I ён мацпей пазваніў. Праз хвіліну Рыгор пачуў:
— Хто там?
Вільгельміна адпёрла дзверы і, не знайшоўшы сказаць нічога путнага, паведаміла:
— Учора прынесла вам нейкая дзяўчына пісульку; я палажыла яе вам на стале.
— Дзякую... Прабачайце, што патрывожыў у гэткі час.
— Нічога, мала што бывае.
Вільгельміна прайшла на кухню, а Рыгор — да сябе ў пакой. Зачыніўшы за сабою дзверы, ён кінуўся да стала, знайшоў пісульку і разгарнуў.
Пачаў чытаць:
«Дарагі Рыгору, я была ў цябе роўна а дзевятай гадзіне. Вельмі хацелася ўбачыцца з табою, каб пагаварыць. Столькі назбіралася розных думак, столькі вынікла планаў! Наша знаёмства далёка зайшло і паставіла мяне перад настойным пытаннем: як жа быць? Чаму ж бы табе не пачакаць мяне? Значыць — непатрэбна? Бывай!.. Калі ўгледзімся — не ведаю.
Рыгор прачытаў і схамянуўся; задумаўся; пасля яшчэ раз уважліва перачытаў і апусціў руку з лістком; прысеў на крэсле і ўпёрся думкамі ў два словы: Ганна — Наталя. У кароткі час — дзве новыя знаёмкі, дзве маладыя, слаўныя дзяўчыны. Ганна — натура сціслая, з адчыненаю душою, даверная, прыгожая мяшчанка. Наталя — пакуль нявыяўленая, але захопная па характару, па манерах загартованай работніцы — чалавек асабістых умоў, асабістага выхавання. Дзявочасць, сакавітая, ядраная — у Ганны і суровая з арыгінальнымі замерамі — у Наталі. Дзве — на дзвюх розных ступенях абставін: Ганна — калі бурліла пачуццё разлукі з Зосяю, калі душа змагалася супроціў пустаты, якая апанавала яе пасля развітання з Сілцамі,— тады з'явілася яму. Наталя надышла ў той момант, калі ён, Рыгор, уваходзіў у прачынетую перад ім створку да стану адпаведных абавязкаў рабочага, вешчуна адказных намераў у наступным змаганні працы з капіталам. Беспытальна, паміж яго волі — тая і другая. Няўжо ён зусім бязмоцны? Адкуль тая падатлівасць у яго нутры?
Тут жа, помеж з усім іншым, вырасталі звычайныя пытанні перад Рыгорам. I следам — далейшыя скуткі адмечаных знаёмстваў... Ганніна пісулька — на першым плане. Няўжо ён варты яе вострых папрокаў? Няўжо ён здацен да благіх дзей? Можа, сапраўды, але яны яму не відны. Тады, ці можна ручаць, што і ў адносінах да Зосі ён застаўся чыстым? А як пойдзе далей?
Паўсталі нядаўнія гутаркі з Наталяю. Выявілася, што ён звязаўся таксама і з ёю: умовіліся спаткацца ў нядзелю ў Верманаўскім парку. Ён не можа не пайсці, тым болей што надарваліся адносіны з Ганнаю. А ў Наталі — столькі завабнага і новага!
«Мала што можа быць! Урэшце, усё гэта асобныя моманты суцэльнага перажывання»,— падумаў ён.
Тым часам над горадам вітаў дзень. Чырвонае сонца залівала дахі будынкаў, ападала ў глыбокія выемкідвары, адбівалася ў вокнах суседніх дамоў. Тоўсты пук яго праменняў уліваўся ў акно Рыгоравага пакоя.
Мацнеў ды мацнеў гарадскі шум.
Верманаўскі парк кішэў народам. Алеі прапускалі па сабе рэчку разадзетай святочнай публікі. Пляцоўкі былі ўсеяны дзецьмі з нянькамі, бонамі, гувернанткамі. Як бы хто шліфаваў каменні — шапацелі тысячы шагоў тых, што гулялі. Каб прыглядаўся, не знайшоў бы сумных твараў: амаль не ўсе выглядалі задаволенымі, часта — вясёлымі, многа — радаснымі. Пагодлівы дзень ухарошваў вобраз, пераліваючы золата сонца на руні лісця. Ачула асядала зверху дабрачынная цяплынь, ружуючы людское цела.
Рыгор у назначаны тэрмін з'явіўся ў парк. Разам з другімі прайшоў усцяж галоўнае алеі, раззіраючы па баках. Пасля завярнуў на бакавую дарожку, прайшоў некалькі заваротаў і спьшіўся на ўмоўленым месцы, направа ад сажалкі. Якраз тут было не так багата людзей, і ён найшоў на адной лаўцы парожняе месца. Прысеў і ўстраміў вочы ў той бок, адкуль павінна была прыйсці Наталя. Ён не западозрываў нават, што яна не будзе ім прыкмечана,— абы толькі прыйшла. Вось ці прыйдзе? Таксама не хацеў думаць адмоўна. Чамусьці быў увераны, што Наталя не схлусіць. Але не прамінула і паўгадзіны, як Рыгор усумніўся: народ несціхана выліваў з вуліц і кіраваў у сад — парамі, па трое, адзінкамі. Найболей — маладыя мужчыны з дзяўчатамі, гімназісты, студэнты, рабочыя. Час ад часу мігалі між вачэй асобныя дзяўчаты ці хлопцы. А між іх не відаць было знаёмага твару Наталі. Ці ён нядобра разглядзеў яго? Не можа быць! Вобраз яе глыбока прайшоў у Рыгорава нутро. Палкія вочы, рымскі профіль, малыя поўныя губы, роўны, прыўзняты злёгку нос. Спрытная постаць з выхілястым станам і наўздзіў лёгкая хада. Ці ж ёй згубіцца ў людской гушчы? Вось толькі адно — ці не забылася яна, што была ўмова? Ён пачаў адварочвацца ў другі бок, раззіраць направа ды налева, назад ды перад сабою. Вырахоўваў час, ці хопіць яго на язду на ўзмор'е?..
Якраз выйшлі зза павароту тры знаё'мыя дзяўчыны з двума нейкімі мужчынамі: Рыгор нечакана павярнуўся і стрэўся з імі ўзрокамі. Знаёмыя міла ўхмыльнуліся. Адна пазвала:
— Ідзем разам на ўзмор'е! Каго вы чакаеце?
Усе зацішылі хаду і паглядзелі пільней на Рыгора.
— Не маю часу,— чакаю знаёмага.
— Хіба не хочаце з намі? — пажартавала другая.
— Што вы? Крыўдзіце мяне.
— Прыходзьце, чакаем.
I калі яны адышліся, Рыгору стала прыемна ад гэтай стрэчы. Дзяўчаты паказаліся яму, як ніколі, блізкімі і шчырымі сябрамі, якіх шкода не паслухаць. Чаму б не далучыцца да іх кампаніі? Рыгор намерыўся падняцца, каб дагнаць знаёмых, але тут жа аддумаў: так доўга прачакаў Наталю. Яшчэ хоць дзесяць хвілін пасядзець.
Рыгор на гэтым супакоіўся і пачаў палачкаю выводзіць на пяску розныя фігуркі, літары. Вывеў, між іншым, слова «Наталя». I вось касаваў патрошку, засыпаючы драбнюткімі каменьчыкамі апошнюю літару — я, калі збоку хутка зашамалі нейчыя шагі, блізка-блізка, што прымусілі яго хутка падняць голаў і азірнуцца.
Наталя дробным альтовым рогатам адказала Рыгору:
— Прачакаліся? Убачайце,— не магла раней. Вы тут заснулі чакаючы.
У белым гафтаваным маркізетавым плацці, у добра падабранай да фігуры пастэрцы, мяккаблакітнай, з шырокімі берагамі, у жоўтых мэштах — Наталя далёка не дапамінала работніцы з завода «Праваднік». Нельга было падмеціць у ёй і тых якасцей палітычнага работніка-падпольпгчыка, з выразнай псіхалогіяй загаворшчыка-бунтаўшчыка, што ўжыўна ёй было на пасяджэнні дэлегатаў ад фабрык ды заводаў. Сур'ёзнасць перайшла ў лёгкую вясёласць адмысловай жартаўніцы-дзяўчыны, якой не чужы адпаведныя пачуцці, мары і жаданні...
I тое, што дзве адмечаныя якасці так пагоджана ўжываліся ў гэтай новай знаёмай, цалкам заняло Рыгора.
— Сядайце,— сказаў гасцінна.— Калі ласка, падайцеся крыху,— папрасіў ён справа суседку.
Пажылая жанчына скрыўленаю мінаю адказала на Рыгораву просьбу, лрабарматала гатосьці няўнятнае і адсунулася. Наталя села на вольнае месца.
— Убачайце!
— Шчога, не заціснеце.
Наталя засмяялася, і з яе ўхмылкі выбліснулі іскаркі прагавітага пачуцця ды цёплай ласкі. Рыгор паглядзеў ёй у вочы — яны таілі ў сабе многа агню.
— Дык паедзем?
— А вы перадумалі?
— Каб не было позна.
— Вы вінаваты, Наталя.
— Вінавата — не адказваюся. Усё роўна справы не паправіць.
— Дык едзем... А калі пазней вернемся?
— Гэта мяне не смуціць.
Рыгор прыўстаў. Наталя следам за ім.
Перад білетнымі касамі ціснулася процьма людзей: наплыў ахвотнікаў ехаць на ўзмор'е быў тысячны. Духата і пыл гарадскіх вуліц гналі людзей у поле, да мора, на чыстае паветра. Раз у тыдзень адпачынак. Хто разумеў яго каштоўнасць — стараўся выкарыстаць як найпаўней.
Яны бачылі болып усяго буржуазнай моладзі — гладкіх, чырванашчокіх гімназістак у рудых, у сініх, у чырвоных кароценькіх сукенках, з белымі каўнерыкамі, з косамі; стройных, жыццерадых гімназістаў, больш у спартсменскіх гарнітурах, з сетачкамі для гуляння ў лапту, з шкуранымі апукамі для футболу. Многія з гімназістаў адпраўляліся разам з бацькамі, поўнымі, брытымі, у манішках і капелюшах мужчынамі, у шаўковых блузах, з залатымі ланцужкамі па пояс, з браслетамі на выпешчаных руках мацеркамі... Зусім мала можна было бачыць прасцейшай, мяшчанскай або рабочай публікі. Але пападалася і яна.
Рыгор стаў у чаргу і хвілін праз дзесяць дастаў білеты. Разам з іншымі выйшлі на перон і захапілі яшчэ не перапоўнены цягнік.
— Я, прызнацца, рэдкі буду госць на ўзмор'і.
— Я таксама даўно-даўно як была там.
I калі крануўся цягнік, абое — Рыгор і Наталя — незмігутна сачылі ў акно. У гэткім стане не прымецілі, як апынуліся на месцы. Рыгор з Наталяю пратаўхаліся натоўпам, завярнулі направа, следам з іншымі. Хутка яны ачуліся на ўзбярэжжы Рыжскай затокі. Якое дзіўнае з'явішча! Што за прыгожасць! Міжвольна захапіла іх вадзяная шыр, лёгкае, п'янае паветра і гулкі, святочны настрой мнагасотнай публікі. Здавалася, у Рызе не было яе столькі. Ні мясціны вольнай. Нельга было згадзіцца, што ўся гэта публіка адпачывае ці адпачне.
Шолам, пыл, тупатня тамілі, нервавалі яе, выцягалі шмат энергіі. Але ў гэтых адмоўнасцях усё-ткі хаваўся адпачынак.
На шырокім прасторы цё'мнай вады гайсалі паруснікі, схіляючыся набок, шныралі доўгія вузкія чаўнакі, з угону васьмі ці дзесяці крэпкіх спартсменскіх рук; закаханыя парачкі, усцешаныя сем'і або таварышы ці сябры заводзілі песні, ганяючы сінія, жоўтыя, чырвоныя лодачкі. А наводдаль, у баку ад публічнага гульбішча віднеліся купальні. На адведзеным для купальшчыкаў участку гулялі сотні юркіх цел — меншых, болыпых, цямнейшых, бялейшых. Як русалкі, як фауны, цешыліся вадою пад сонцам, на прасторы, зняўшы ўсе ўмоўныя і ачулыя путыланцугі, рэзвыя людзі. Яны здаваліся старадаўнімі дзікарамі-паганцамі, што ў сівую старыну спраўлялі святы магутным стыхіям. Рэзваю хваляю бурлілі вясёлыя галасы, рогат. Паднімаліся высока белыя пырскі вады.
Рыгор з Наталяю падпільнавалі вольнае месца на адной з лавак і прыселі. Абярнуліся к мору — тое настройвала іх маладыя, палкія душы на ўздымны, ваяўнічы настрой. Акрыляліся думкі, пламянела летуценне. Бадзяны прастор і яго стыхійнасць выклікалі ў іх рухавыя задумы, вострую цікавасць да адцягненых пытанняў пра стварэнне свету, пра яго вялікасць, пра векавечнасць. I тое, што чалавецтва сумела перамагчы, здавалася б, непераможныя сілы натуры, змерыць агромныя прасторы мораў і акіянаў, уздымала па чарзе то ў Рыгора, то ў Наталі пачуццё гордасці і сілы. Што яшчэ хаваецца ў людскім розуме? Якая сіла вынікне, калі надыдзе тэрмін агульнага вызвалення прыгнечанай часткі чалавецтва? Тут і яны павінны прылажыць свае сілы, сваю смякалку, свае здольнасці. Лёс паставіў іх абоіх на адпаведны ўступ вялікага змагання за светлую будучыню. Іх думка, іх ківок рукі, выгук таго ці іншага сказу варочацьмуць здарэннямі.
Усё вышэй і вышэй рос іх уздым. Акрыляліся надзеі, разгортваліся жаданні, выціналі новыя словы ды новыя песні, вырастала натхненне. Рыгор захапіўся, уголас замарыў:
— Ведаеце, Наталя: нам трэба ўсе натугі скарыстаць на тое, каб перабудаваць свет. Есць многа прыгожасці ў жыцці, ды не дадзена нашаму брату карыстацца ёю. Бушуе мора або ціха адпачывае, буяе зелень, шуміць дуброва, палошчацца сонца на морскіх хвалях... грае музыка, снуюць самакаты — няхай будзе гэта для рабочага класа. Чаму для адных толькі дасяжна, а для другіх — недаступна? Рабочы — паўнапраўны гаспадар зямлі, вольны Ікар, волат, цэлы свет. Праўда?
Наталя захапілася яго словамі, як і на сходзе. Яна адкрыла ім сваё нутро, падалася насустрач. I ў адзнаку згоды рашучым рухам працягнула руку да яго рукі ды моцна сціснула.
— Праўда! Праўда! Праўда!.. Мы выявім сябе ў наступнай забастоўцы.
На нейкі час абое адцягнуліся ўзрокамі ад мора, ад сіняга неба, ад усяго, што ваколіла іх, і перанесліся да забастоўкі.
— Як вы думаеце, Наталя, сумеем мы зрабіць наша выступленне магутным, арганізаваным?
— Мне думаецца — ёсць адпаведны настрой.
— Мяне смуцяць нашы таварышы сваёю асцярогаю. Мала ў іх рашучасці.
— Набяруцца. Здарэнні прыдадуць яе ім.
— Ці чуюць вось гэтыя людзі набліжэнне часу, калі мы выступім?
Наталя засмяялася.
— Што ім да таго: яны жывуць сягонняшнім днём — момантам.
— Захапіць бы іх раптам,
Рыгор адчуваў у сабе невыказную энергію, агромністую сілу. Вось яна скалыхнецца і затрасе морам, здыме сонца. Ды сама стыхія здавалася яму ўмоўнай па сваёй моцы і па сваім размаху. Праўда, гэта не перашкодзіла Рыгору прасякацца яе вялікасцю і набірацца далейшага настрою.
Чырвоны промень, што заліў сабою захад неба, і круглае крывяністае сонца ў асяродку гэтага променю сапраўды былі чароўны. Сваёю дзіўнасцю гэты вобраз міжвольна прыцягаў да сябе ўвагу публікі. Быццам гарэла мора, адбіваючы полымя ў небе, і з далёкага-далёку ў пераменчывым па хварбе і па сіле цяпла набліжаўся агонь ажно да месца гулянкі. Далёка заплыўшы, паруснікі, здавалася, пападалі ў промень і гарэлі нестухаючымі факеламі.
Рыгор параўнаў чырвань променю з чырванню крыві, што «лілася ракою» ў вогненна-празрыстай Марсельезе, натхніўся веліччу вобраза і ціха завёў на вуха Наталі:
— «I ўзы-ыд-дзе-э за крыва-ваю ра-ко-о-ю сонца-а праўды і-і братняй любві-і».
Наталя ў асалодзе здрыганулася:
— Во-во-во! Як удачліва вы давялі! — пахваліла яна.
— Сапраўды?
Ен нахіліўся да яе і кінуў у вочы дзяўчыне замілаваным узрокам. Надыходзіў адвячорак. Стала адчувацца вільгаць. Публікі меншала; але паўнелі курзал, рундучкі.
Рыгор з Наталяю завярнулі ў бліжэйшы рэстаранчык.
Прыйшоўшы на кватэру, Рыгор даведаўся, што ў яго ўвесь дзень не было нікога. Не наведвала і Ганна. Для яе было б занадта нявытрыманым прыйсці да Рыгора так хутка, пасля пакінутай яму цыдулькі. Не са спакойнаю ж душою пісала яе дзяўчына! Ганне трэба было перадумаць, вымеркаваць, разлічыць усе ўмовы і скуткі, каб рашыцца на яе. Пэўна, пасля гэтага яна не пасмела б пісаць папроку Рыгору, каб раптоўная злосць, абурыўшы яе пры словах Вільгельміны — «Рыгора няма ўдому», не вымусіла на гэта.
Ганна доўга абдумоўвала перажытае ёю пры спатканні з Рыгорам. Падыходзіла яна да гэтага з розных матываў: лічыла злачыннем з боку Рыгора і празывала слабасцю з свайго боку. Абедзве дагадкі прыгняталі яе, нервавалі. Тады яна настойна шукала тых прычын, якія б апраўдвалі тое, што яна зрабіла; з гэтай мэтаю Ганна старанна імкнулася прайсці ў Рыгораву душу і адгадаць яго тайны. Перабірала, седзячы ў пакоі адною, кожную падрабязнасць пры спатканні з ім, дапамінала тэмы гутарак праз усю дарогу, асобныя сказы; аднаўляла дзесяткі разоў вобраз Рыгора, выгляд яго вачэй, міну твару, ухмылку на губах. Усюды было чыста, незаплямена. Нельга было прычапіцца да хлопца. Няўжо так? Хацела не паверыць, але не хапала смеласці прышчапіць да сэрца фальшывае пачуццё. Аставалася вінаваціць самую сябе; Рыгорава істота пайграла на яе душы?! Не без таго. «Рыгор падкупіў мяне сваёю натураю. Гэты бялявы твар, як з мармуру, глыбокі ўзрок вачэй, высокі лоб пад капяжом густых кос. Гэта цёплая, ласкавая ўхмылка з характэрнымі рыскамі на шчаках. Узмахі рукі, пружыністыя, кароткія, мяккі тэмбр голасу, статнасць фігуры, дабрата...» А мо злая сіла затуманіла яе выабражэнне, і ўсё тое — не болып, як адна здань, мыльныя бульбаткі? Можа, настрой моманту адыграў тут балючую ролю? Наляцела пачуццё, асляпіла як свядомасць і папхнула на гэты крок? Нельга было, колькі ні судзіла Ганна, знайсці канцы тае прычыны, якая заставіла па сабе гэткі глыбокі след. I таму, што прычына ўцякала ад яе, дзяўчыне рабілася цяжэй і неспакойлівей.
Ганна намерылася была назаўтра пасля спаткання ісці да Рыгора, пагутарыць з ім аб многім-многім, абнадзеіцца, вырашыць наступнае. Некалькі разоў яна выходзіла з кватэры, вярталася назад; меркавала, траціла ахвоту, набіралася эгаізму і адкладала назаўтра. На змроку ўжо, здавалася, канчаткова сабралася пайсці,— пераняла маці: прыхварэла і ўпрасіла Ганну астацца. Сэрца не дазволіла адказацца.
Але ў суботу, дачакаўшыся вечару, яна не мела іншых думак, ні сумнення. Выгартавала стальную рашучасць і а сёмай гадзіне выйшла з дому, уверанымі крокамі пакіраваўпш да Рыгора. Хто мог бы яе супыніць, пераняць? 3 чым бы яна палічылася? Ішла, як ідзе цягнік, згубіўшы машыніста, як ляціць распуджаны конь, вырваўшы лейцы з рук хурмана. Перад ёю яскравым малюнкам лунаў Рыгораў вобраз, чаруючы яе, вабячы, цягнучы непераможнаю сілаю. Яна гналася за ім, хочучы схапіць рукамі, абняць, прытуліць шчыльна да сябе і выказаць наспелыя думкі, рашэнні: як далей?
Ганна непрыметна прайшла горадам, мінула Верманаўскі парк, параўнялася з домам, дзе жыў Рыгор. Прайшла дзядзінец, усходы, ачулася пад дзвярыма кватэры. Ні пахожае думкі, якія былі пры першым наведванні. Смела, рашуча пазваніла — гэтак званіла ў сябе на кватэры. Павяліцельна. Але некалькі хвілін патрывожылася: ці дома Рыгор?
Адчыніла Вільгельміна і запытала:
— Вам каго?
— Мне Нязвычнага,— і адвярнулася.
Адзін тон работніцы раўняўся ўдару молата па галаве.
— Няавычнага няма дома.
Работніца думала зачыніць дзверы — Ганна пераняла:
— Альбо пачакайце тут, альбо я пайду ў яго пакой і...
У першую хвіліну не ведала, дзеля чаго гэта, і змаўчала, ні то думаючы, ні то шукаючы слоў...
— Чаго чакаць?
— Я яму напішу запіску.
I тут жа хапілася шукаць паперы: абмацала ў кішэні, перавярнула ўсё ў рыдыкюльчыку, знайшла запісную кніжачку з алоўкам і прылажыла яе да зачыненай паловы дзвярэй.
— Я буду чакаць?!
— Хутка, некалькі слоў.
Сышоўшыся ўсёю істотаю ў думкі, Ганна паспешна напісала той змест, які пасля Вільгельміна падала Рыгору. Нават не прачытала, ці ёмка, ці тое, што трэба, напісана. Надала, а сама, абураная злосцю, разнерваваная, з набегшымі ў вочы слязьмі, кінулася ўніз па сходах. Упоцемку вярнулася на кватэру і, мэрам бы пратэстуючы супроціў Рыгора, запытала мацеру:
— Ці не прыходзіў Андрэй?
У голасе не было шчырасці, нават сэрца не думала пра яго.
— Не прыходзіў. Цікава, дзе ён, што ўжо колькі дзён, а яго не відаць?
Так, яго не відаць! Ганна настаражылася. Сапраўды,— дзе ж Андрэй? Ганне трэба было мець козыр у руках, трэба было мець пры сабе чым засыпаць адзначаную расколіну ў адносінах з Рыгорам. Андрэй — то мост пры мажлівым адыходзе. Го! I яна хапілася за гэта імя, як за выратоўны маяк, за падкінутую дапамогу. У яе ёсьцека Андрэй, чалавек, з якім доўга знаёма, з якім блізка сышоўшыся... Як-то яна магла гэтыя дні не думаць пра Андрэя?
Ганна прыпомніла, праверыла, ці магла чым навясці яго на падазронасць да сябе. Ці, часамі, ён прыходзіў наведваць, ды не застаў на кватэры. Можа, некалькі разоў упадрад і пасля махнуў рукою, зазлаваўшы на яе? Можа, можа... I помеж таго, як уставалі пытанні, падагрэтыя раскалыханым пачуццём, устрывожанае выабражэнне малявала вобразы Андрэевай змены, вобразы свае адзіноты, закінутасці, беспрытульнасці. Хто віною гэтаму? — «Сама! Сама віною. Няхай бы, вярнуўшыся з гасцей, пайшла да яго, наведала, як і што ён жыве. Пагутарылі б, прагулялі б весела час. Дык не — надало занядбаць Андрэя. Як быццам бы Рыгор ведаў пра гэта. Што я гэтым выйграла? »
— Няўжо Андрэй так і не прыходзіў? — ні то сама ў сябе, ні то ў мацеры запытала Ганна.— Дзіва!
— А я думала, мо вы бачыліся з ім. Бачыліся. «Маці не ведае нічога». Ганна на хвіліну
дапусціла, што маці дазнаецца пра ўсё, і ёй адначасова стала і горка і страшна. Яна паглядзела ў спакойны мацерын твар і не магла вытрымаць.
— Мо ён заўтра прыйдзе: заўтра нядзеля, і будзе вольны час.
— Пэўна, заўтра!
Яна перанеслася думкамі на заўтра. Пачала маляваць планы, як і што давядзецца правесці час з Андрэем, аб чым гутарыць з ім. Меркавала, калі ён прыйдзе, то з якім настроем. Ачула цягнула яе да старога прыяцеля, ён рабіўся ў яе растрывожаным уяўленні куды бліжэйшым за Рыгора, шчырэйшым. Яна часова забыла пра яго, заўтра паправіць сваю абмылку. Ці ж не бывае з чалавекам?
I, лёгшы пазней звычайнага, Ганна, пакуль не заенула, думала пра адно — пра заўтрашні дзень, пра спатканне з Андрэем. Падганяла час, каб хутчэй мінула ноч. «Хоць бы была пагода добрая!.. А што, як ён прыйдзе зрання, калі я буду спаць?»
Заснула заспакоенаю, суцешнаю. I паднялася назаўтра радаснай. Злезла з ложка — і ў акно... Сонца прыемным святлом сустракала Ганніну вясёласць. Смяяліся ў акно цёплыя праменні. Нядзельны настрой лунаў над дваром, над будынкамі горада. Даносіўся перазвон і ўрачысцей гудзелі гудкі. Няўжо не едзе ўжо да яе Андрэй? Разлічала час: на хаду, на пераезд Дзвіны, на пераход ад прыстані да кватэры. Вылічыла, што праз некалькі хвілін пакажацца ў браме. Хоць бы не захапіў яе неадзетаю.
Лёгкім скокам Ганна ачулася пры глухой сцяне пакоя, пры вешалцы з адзежаю. Увішна пададзелася, абулася; пасля ўважліва вымылася, прычасалася. Маці падала снедаць, а сама пайшла ў горад. Так усё ёмка складалася для спаткання! Прыйдзе, а яна адна-адною ў хаце, сядзіць пры акне і чытае...
Ганна адчыніла другую створку акна і перагнулася паглядзець на двор. Пасля прылатвіла крэсла і, узяўшы з свае невялічкае бібліятэкі томік Шэлера-Міхайлава ў прылажэнні да «Нівы», пачала чытаць. Безуважна: два радкі прачытае і паглядзіць у акно, два радкі прачытае і паднімецца. Усё — спакойліва і ўверана, не лічачы часу, не шкадуючы яго прабегу.
Нарэшце, раптоўна перадумала план: «Чаму ж, каб ён прыйшоў? А калі я пайду да Андрэя?» Не думаючы, ці варта гэта рабіць. Ганна паспешна сабралася і хутка ўжо была на дварэ.
Лёгкі ветрык студзіў яе твар, настрой публікі паднімаў яе настрой. Усё выглядала ў яе ваччу пагоджанай, гармоннай складнасцю. Як побач гуляюць людзі, стаяць дзярэўцы, бегае трамвай, у дадзены час, на дадзеным месцы — гэтак яна сустрэнецца з Андрэем ці па дарозе да яго, ці на прыстані, ці пры выйсці з двара. Мог жа ён толькі цяпер сабрацца да яо — мала што ёй хацелася бачыць раней!
Праз паўгадзіны Ганна стаяла ў дзвярах беднага двухкватэрнага доміка і глядзела здзіўленымі вачмі на прывешаны тоўсты паржавелы замок. Каля яго тарчаў гузічак з маленькім кавалачкам памурзанай паперкі — астатак ад быўшай візіткі.
— Дзе ж бы ён?
Не магла дадумацца, хоць можна было дагадвацца розна, ці перабраўся на іншую кватэру, ці паехаў у водпуск. Але Ганна была ашаломленай ад нечаканасці. Замок на дзвярах спаралюшыў яе пачуццё і думкі, і яна стаяла ў нейкай отарапі, не ведаючы, чаго і што... I толькі праз доўгі кавалак часу адвярнулася ад дзвярэй і рашыла праведаць аб Андрэі ў суседзяў. Нельга ж без нічога варочацца — замучыць сумленне.
Яна падышла да дзвярэй кватэры нумар першы і пазваніла. Выйшла сівенькая поўная бабулька.
— Выбачайце, ці не ведаеце, куды выехаў Андрэй Калок?
Бабуля агледзела Ганну падазроным узрокам, памаўчала з хвілінку і нехаця адказала: «У Лібаву»,— ды зачыніла дзверы.
Ганна міжвольна здрыганулася ўсёй постаццю, паглядзела на яго кватэру і павярнула з двара задуманаю, раззлаванаю.
«Пяўжо праўда таму? — думала яна ідучы.— Паехаў і не сказаў, не паведаміў нават. Паехаў, як упрочкі, тайком...»
Яна паглядзела ўсцяж вуліцы і прадставіла сабе, як мог Андрэй ехаць вось гэтым самым месцам, кудою яна ідзе, і, едучы, мог думаць або не думаць пра яе. Абярнулася — авось здарыцца цуд, і Андрэй следам за ёю ідзе ў горад.
Ішлі іншыя людзі: якісь дзяцюк ухмыльнуўся ёй і зрабіў двухсэнсоўны намёк. Ганне стала брыдка і агідна, яна ўскорыла хаду, кінула думаць пра Андрэя і захапілася клопатам, як хутчэй вярнуцца дадому, дзе б спакойна, наадзін усё абдумаць.
Неўзабаве Ганна ачулася ў сваёй вуліцы. Знаёмыя будынкі, знаёмыя дзярэўцы, нават, вось, некалькі знаёмых чалавек. Раскланялася з імі ветліва і прайшла ў двор. У дзвярах кватэры стрэлася з мацераю, якая выходзіла на двор, і не магла, каб не паведаміць ёй навіны пра Андрэя.
— Андрэй выехаў у Лібаву, ці чулі гэта?
— Няўжо? — здзівілася маці, пільным узрокам кінуўшы Ганне ў твар.— А я, здаецца, зусім нядаўна бачыла яго. Хадзіла на рынак і сустрэла — бег вуліцаю. Некалькі дзён да твайго прыезду... А хто табе казаў?
— Я іду ад яго: замок на дзвярах, а суседка паведаміла, што паехаў у Лібаву.
— Чаму ж не напісаў, ці?..— маці ўкорна паківала галавою.— I людзі ж, аднакава!
— Э, ліха яго бяры! — вылаялася Ганна і матнула рукой.— Есці ёсць штокольвечы?
Маці расказала дачцэ, дзе і што знайсці, папярэзіла, што выйдзе крыху на вуліцу, і адышлася, ківаючы галавою і мармычучы штосьці сабе пад нос. Ганна спрытна павярнулася і прыйшла на кватэру.
I вось... Толькі пераступіла парог, як ёю аўладала пачуццё некай нядбайнасці: усе думкі, як бы хто іх выгнаў з галавы, замерлі, прыціхлі. Яна знайшла яду, усмак паела і падышла да ложка, каб крыху супачыць. Лягла і толькі прыплюшчыла вочы, супакоілася, як раптам наляцелі ўспаміны пра спатканне з Рыгорам, пра вечар, праведзены з ім у яго на кватэры, пра сваю запіску яму. Ёй стала душна і млосна, не хацелася ляжаць, ні адпачываць...
Паднялася з ложка, злезла і кінулася тупаць па пакоіку, не гледзячы ні на што, прыплюшчыўшы вочы.
Тупала і сама сабе цвярдзіла:
— Рыгор! Рыгор! Я вінавата перад табою. Я дапусціла сабе думку, што ты мне здрадзіў... Няўжо таму праўда?
I, спыніўшыся на момант, прыстукнула нагою:
— Я цябе выпрабую... Заўтра. Не, у аўторак... у чацвер... у суботу... за тыдзень у нядзелю я да цябе прыйду, нечакана для цябе... незнарок, раптам... Чакай мяне, чакай!
Стукнулі дзверы — Ганна настаражылася.
У панядзелак пасля спаткання з Наталяю Рыгор з самага ранку задумаўся над тым, як і што яму прыйдзецца выступаць перад рабочымі. Іое, што для сходу не вызначаны дзень і час, болып усяго непакоіла яго. «А што, калі Міхасю прыйдзе ў голаў зрабіць сёння? Або самі рабочыя запатрабуюць гэтага — тады што? Я ж і каліва не падгатаваўся. Не падумаў, як і што спланаваць прамову, чаго ў ёй чапіць, што абмінуць, якія кінуць лозунгі. У суботу так ні на чым і не спыніліся рашуча, а прыйдзе час...»
Збіраючыся на работу і ідучы да завода, Рыгор раз-поразу варочаўся да гэтых думак, прыслухоўваўся да іх, забываючыся, што робіць. Падыходзячы к заводу, ён прыпыніўся і задаў сабе пытанне, ці не лепш будзе, калі сёння не пойдзе на работу, а вернецца дамоў і старанна абдумае характар свайго выступу. Перш рашыў вярнуцца, пасля аддумаў і пайшоў у завод.
Пры станку, сочачы за разцом, ён натужна абдумоўваў парадак прамовы, яе пабудову, накіраванасць. Ён ведаў, што ад гэтага залежыць яго ўплыў на рабочых. Скажа ўдачліва — зробіць па-свойму, змурзае — пасмяюцца. «Пасмяюцца,— думаў сабе Рыгор,— вось гэтыя сталыя рабочыя, практычныя, старэйшыя за мяне і ў змаганні, і работаю. А я мала каму вядомы, ні з кім не знаёмы, малады...»
Момантамі Рыгора забірала труслівасць: хацелася пабегчы да Міхася і сказаць, што ён адказваецца на гэты раз ад выступу перад рабочымі. Нават паглядаў у бок, дзе рабіў Міхась, чакаў, каб той падышоў сам і перадаў якія-кольвечы прычыны, з-за якіх усё пойдзе іншым шляхам. Прыглядаўся да рабочых, як тыя настроены сёння; ці не ведаюць, што будзе ён выступаць, і ці ўжо не смяюцца тайком. Выходзіў на абед і, мінаючы грамадку рабочых, прыкмеціў, што яны паглядзелі на яго і засмяяліся. А што будзе, як угледзяць яго на трыбуне? Сумненням не было канца: у розных прычынах, у розных з'явах насядалі на яго з нейкай адмысловай упартасцю.
А помеж, тут жа, у яго нутры жыло не меней настойнае жаданне як бы там ні было зрабіць выступленне — сказаць прамову. Чаго палохацца? Перад кім трусіць? Свае ж рабочыя. Змаганне — яно патрабуе разнастайнай чыннасці. Тут нельга спыняцца ні перад чым. Стаіш на адзначанай платформе — праводзь яе ў жыццё. Ад энергіі залежыць поспех у справе.
Рыгор правяраў свае веды і ўкараў сябе за нясмеласць. Пасля ўспомніў, як гладка і стройна казаў на сходзе той чарнакосы таварыш-інтэлігент. Якаў сумеўся, што пасля яго захацеў выступіць ён. Пэўна, пасля той усміхаўся! Але... чаму Наталя хваліла? Чаму ўсе слухалі з гэткаю ўвагаю, калі ён кідаў свае словы...
«Я чаплю ў сваёй прамове мінулых забастовак, якія адбываліся ў Рызе, спынюся на іх слабасці; адмечу розніцу ў стане цяперашнім і пяць год таму назад, пакажу на рашучасць моманту, падкрэслю патрэбнасць цяснейшай салідарнасці, адзначу меншавіцкую драбласць і зазаву да новых лозунгаў».
Вечарам, кончыўшы работу, Рыгор пайшоў у культурна-асветнае таварыства і перагледзеў некалькі кніжак палітычнага зместу. Кніжку «Рэвалюцыйны рух у Расіі» — Туна і некалькі кніжак часопіса «Просвешенне» — узяў з сабою дамоў. Сядзеў позна і ўсё думаў ды планаваў.
А першай гадзіне яму паказалася, што як бы аснова прадмовы муляецца ў думках. Тады ён адышоў ад стала, выпрастаўся, як ёсць, настроіўся і, абярнуўшыся ў акно, захацеў выпрабаваць сваю здольнасць, папрактыкаваць.
I пачаў слова ў слова казаць:
— Таварышы рабочыя! Мы зараз перажываем адказны момант. Царскі ўрад рашыў агнём ды мячом знішчыць усякія праявы рабочага руху, усе спробы працоўнага народа вырвацца да лепшае долі. Паглядзіце, што ён чыніць з матросамі, якія...
Першыя словы выказаў цішком, нясмела, путаючыся, але чым далей, тым каструбатасць прападала, голас узмацняўся, знаходзіліся новыя словы; падышло натхненне і прыдало смеласці, раскалыхала яго постаць. Рыгор не мог устаяць на адным месцы і рушыў хадзіць па пакоі, махаючы рукамі. Забыўся, што гаворыць самому сабе, што побач жывуць чужыя людзі, што на дварэ ноч. Лёгка і складна набягалі ўсё новыя сказы, думкі і раздражнялі яго ахвоту казаць бясконца...
За сцяною, у гаспадыні нехта стукнуў і перабіў яго: Рыгор замаўчаў і паглядзеў на гадзіннік; гаварыў болып гадзіны. Ухмыльнуўся — пачуў ахапіўшую яго лёгкасць, уверанасць. Дзенныя сумненні разляцеліся, знайшлася гатоўнасць, рашучасць. «Няхай сабе хоць заўтра назначаюць сабранне — я гатоў».
3 гэтым настроем Рыгор лёг у пасцель. 3 ім прарабіў адзін і другі дзень, не астьіваючы, не губячы веры ў сваю здольнасць запаліць ваяўнічым настроем рабочыя гушчы. Болей таго, кожная гадзіна давала яму мажлівасць абагаціць змест прамовы новымі ўнёскамі, новымі дадаткамі. Рэпетуючы назаўтра, Рыгор уверыўся, што яго прамова зробіць глыбокі ўплыў на слухачоў. I калі ў чацвер, напаткаўшы Міхася раніцаю, ідучы на работу, дазнаўся, што па згавору з іншымі заводамі рэшана мітынгі зрабіць сёння, Рыгор ні каліва не сумеўся. У адказе Міхасю на словы: «Ну, не дай маху, Рыгор!» адмовіў: «Пагледзімо».
3 гэтага моманту ён перавярнуўся ў палкае чаканне. Падбліжаўся к заводу, а пра работу не думаў. Узрок і думкі адцягалі да сябе рабочыя, якія ішлі тут жа, помеж і ўперадзе і ззаду, наганялі яго, сустракаліся. Па іх тварах, па руках і частых возірках на яго і адзін на другога, як быццам чакалі чагосьці рашучага, надзвычайнага. I імі валадаў гостры, падняты настрой. Рыгор не мог не паддавацца яму, тым болей, што яго абгостранае пачуццё перанімала ўсё з дубальтам.
Пераходзячы з Міхасём дзядзінец, ён угледзеў двух дырэктараў, якія швыдка прашмыгнулі ў кантору.
— Пэўна адчуваюць, прахвосты. Міхась крануў Рыгора за руку:
— Маўчы... Рыгор запытаў:
— Нямаведама, як на іншых заводах?
— На некаторых мітынгі пройдуць сёння, на іншых — заўтра.
— А настрой якавы, не чулі?
— Усякся. Большай часткаю — добры, бадзёры. У нас глеба падгатавана.
Майстэрнямі яны прайшлі моўчкі, прыслухоўваючыся да гутарак сярод рабочых. Са слоў, якія чуліся ад гутарыўшых па двое, па трое, з настарожаных, пытальных узрокаў, зрухаў, жвавых, адрывістых і рэзкіх, можна было прыкмеціць значны ўздым настрою.
Завод распачынаў працу, вядомую, наладжаную шмат часу назад і дзень у дзень падобную ў кожным драбнюткім выяве, у кожным руху і свісце, у кожнай ноце бразгу... Але сёння, паказалася Рыгору, гэта гармонія звычайнасці, надаедлівай, звязанай з бессаромнаю эксплуатацыяй тысяч рабочых, была прасякнута новымі адценнямі, іншымі вібрацыямі, прыемнейшаю мелодыяй. Ён наглядаў у хаосе зыкаў, у пары і дыме, у цяжкай духаце — сілу бунту, віраванне магутных падзей. Разам з атручаным паветрам улівалася гэта сіла ў нутро рабочых, віравала, раз'юшвала кроў, залальвала прагу, узнімала пачуццё.
Работа Рыгору не ішла — станок адказваўся слухаць. Узрокі коўзалі паўз яго, рассягаючыся вакола па майстэрні. Узрастала чуласць; па некалькі разоў у гадзіну ён пазіраў на гадзіннік, лічыў хвіліны. Прамова не выходзіла з галавы: асобнымі мясцінамі, адрыўкамі перабіралі яе думкі, уладваючы падрабязгі...
Ледзьве дачакаўся абеду. А на абедзе — пачуццё падгастрылася яшчэ болып, узрасла настарожанасць. Кожны зык, які выбіваўся з агульнага шоламу, адымаў ад Рыгора ўвагу: ён прыслухоўваўся. I злаваўся, чаму то не ўрочаны гудок.
Каб у гэты момант падышоў да яго майстар, Рыгор абышоўся б з ім недалікатна, пакрыўдзіў бы за адно нявіннае слова, за адзін узрок. Чамусьці, пэўна, нюхам чуў гэта майстар і сёння ні разу не прайшоў між Рыгора. Як быццам яму не было да нікога жаднае справы, як быццам ён наперад зрабіў забастоўку — толькі разоў тры праз увесь дзень паказаўся ў верхніх майстэрнях. Завод ішоў без тае ўказкі, без таго нагляду, як то бывае звычайна.
Адміністрацыя ведала сутнасць надыходзячага і гатавалася іншымі шляхамі, ахвяруючы «лішні» дзень дзеля рабочых. Аб гэтым кожны з іх знаў. Каго цікавіла гэтая драбяза?..
Нарэшце гудок загуў шыбка, аклікаючы. Рыгор схамянуўся: выпаў з рукі шаблон. Думкі хапіліся за прамову, мігам перабралі ўсю, прапусцілі маланкаю. Ён супыніў станок — зняў рэмень і, не чысцячы, кінуў.
Яму здавалася, што на ўсё гэта патрацілася не больш дзвюх хвілін, але, паглядзеўшы, прыкмеціў — усе майстэрні апусцелі, пакуль ён сабраўся выходзіць. «Трэба спяшаць!» — падагнаў сябе і намерыўся кінуцца ўподбег.
Міхась з Артурам перапынілі яго.
— Чакай, разам пойдзем. Рыгор аглядзеўся.
— Добра, што вы падышлі.
Яны ўтраіх выйшлі на двор, які кішэў рабочымі. Стаяў густы, злітны гоман. Грамада калыхалася, чакала. Яны праціснуліся між сцен майстэрняў да ганку канторы, замкнутае і пустое. Падняліся і паглядзелі перад сабою. Грамада змоўкла, прытаілася, і тысячы вачэй накіравала на іх.
Рыгора на момант абдало сталёвым холадам, і ён згубіў самаўладанне — застыла сэрца. Але раптам паднатужыўся і ўвайшоў у сябе, настаражыўся. Узроку не спускаў з Міхася і не паспеў падумаць, як той праказаў:
— Таварышы! Увага! Наш сход лічу адчыненым. Слова мае таварыш Нязвычны.
— Хто, хто, хто?!
— Мацней, мацней!
Рыгор не прыслухоўваўся: паправіўшыся на месцы, ён ціха кашлянуў і праказаў:
— Таварышы! Надышоў момант!
Усе замаўчалі. Выразныя, зычныя, як удары молата, стройна, адно за другім паліліся палкія словы над галовамі рабочых і ва ўсе куткі дзядзінца. Зліваліся ў адточаныя сказы, нямудрыя, але адпаведныя настрою, блізкія разуменню, без лішніх уставак, без пераказаў, з прыціскамі, з перагібамі ў голасе.
— Таварышы! Ізноў мы вымушаны прыняць бойку ад нашага ворага. Ізноў нам суджана праверыць свае сілы і паказаць нашым прыгнятацелям, колькі і што мы можам зрабіць дзеля свайго вызвалення. Таварышы! Нам няма чаго губляць, апроч сваіх ланцугоў! Ланцугі ж нам пара скінуць, пакуль яны не пераелі нашага цела, пакуль ёсць хоць малая мажлівасць зрабіць рух, шавяльнуцца. Мы мусім не дазволіць вярнуцца да стану поўных нявольнікаў, якія адбывалі няволю прыкутымі. А нас да гэтага вядуць. Таварышы! Толькі нашы пратэсты не дазваляюць канчаткова нас запрыгоніць.
Мы не так даўно пратэставалі супроць Ленскае бойні. А пасля — выказвалі свой пратэст Першага мая. Зараз урад у саюзе з капіталістамі вымушае нас на новае выступленне. Бессаромная эксплуатацыя не мае межаў. Ужо нашы таварышы перапёкі абвясцілі забастоўку. Далей — гатуецца крывавая расправа над балтыцкімі матросамі. Таварьшші прадстаўце сабе, што азначае цырымонія суду над імі. Тая самая непрыкрытая бойня. Мы не павінны без змагання аддаць нашых таварышаў у рукі катаў. Мы павінны паказаць, што рабочыя і сяляне ў матроскіх ды салдацкіх шынялёх — нашы браты, адна армія працоўных. Суд над імі — суд над намі; расправа з імі — з намі расправа. Таварышы! калі вораг наш пасуваецца на адным фронце, мы павінны даць адказ па ўсім фронце. Толькі ў рашучым выступленні — наша перасцярога ворагу...
Далей Рыгор захапіў гісторыю матроскіх бунтаў, сучасныя забастоўкі ў розных канцах краю, настрой загранічных рабочых. I закончыў прызывам:
— Дык смела на змаганне!
У адказ усхваляваная грамада рабочых падала магутным важкім гулам сваю згоду.
— Змагацца! Змагацца!
Міхасю не ўдалося паведаміць рабочых аб часе пачатку забастоўкі — грамада не слухала. Тут жа з яе гушчы ўзняліся зычныя гукі «Інтэрнацыянала», якія перш разліліся па дзядзінцы завода, а далей сягнулі ўвысь, перанясліся праз высокі паркан на вуліцу, к Дзвіне, у горад.
Рыгор бачыў, як з гэтымі гукамі рэвалюцыйнага гімна рабочыя сталёваю сцяною рушылі з месца, павярнулі да чыгуннай брамы, і яна мігам адчынілася нарасхлёст.
Пярэднія рады выйшлі на вуліцу — заднія, калыпгучыся, імкнуліся за пярэднімі. Пяянне стала гулчэйшым. Грамадою валадаў бойкі, уздымны настрой. Ваяўнічасць, запаліўшыся ад Рыгоравых слоў, разгаралася ў полымя, бушавала ў магутным, з'еднаным калектыве тысяч чалавек.
Рыгор забыўся пра таварышаў, паспешна саскочыў з ганка і кінуўся ў чорную гушчу рабочых; зацягнуў «Інтэрнацыянал» разам з імі. Зычны, пявучы голас, яго высокі тэмбр узмацніў агульнае пяянне. Некалькі чалавек зацікаўлена паглядзелі на яго, не перастаючы пяяць. Пэўна пазналі і падвысілі галасы.
У вошта выльецца дэманстрацыя? Куды накіруе свой пратэст распаленая грамада"— Рыгор не ведаў і не даваў сабе ніякага адрахунку. Ён забыўся нават пра тое, што ў гэткія вось менавіта адпаведныя моманты і трэба знайсці ў сабе тую сілу волі, умеласць, кемнасць, якія б пасобілі ўлавіць агульны намер, зразумець яго сутнасць і, зразумеўшы, накіраваць з'еднаную волю да намечанае мэты.
Рыгор выпусціў гэта з вока — ён паддаўся настрою таварышаў. Але, выйшаўшы з двара, апамятаўся, што ж далей? I яму раптам успалі на думку тыя словы ды намеры, якія мелі месца і ў гутарцы з Міхасём, і на сходзе ў Артура. Запалілі нутро. Ен выбег з гушчы, як быццам у натоўпе цесна было думаць, і паглядзеў усцяж Узбярэжнай. 3 левага боку нядбайна гайдалася ў каменных берагах шырокая Дзвіна, справа стаяла сцяна паркана, уперадзе — слалася вузкая вуліца; яна вяла ў горад, бурлівы, тлумны горад. Чым адгукнецца ён на пераможныя матывы песні?
Але думаць было некалі. Рыгора падганяла свядомае пачуццё адкрытага выступлення. Ён кінуўся ўподбежкі, каб нагнаць пярэднія рады. Мінаючы рабочых, бадзёрыў іх: смялей!
Ужо ён раўняўся з пярэднімі, як на стыку вуліц Узбярэжнай і Прадольнай, куды павінна была павярнуць дэманстрацыя, каб прайсці ў горад, з'явіліся конныя атрады паліцыі ды жандараў і перагарадзілі дарогу. У гукі рэвалюцыйных песень урэзалася рэзкае: «Раззайдзіысь!» На першы момант грамада не стрымалася, не перарвала пяяння, надыходзячы на коннікаў. Але апошнія, агаліўшы шаблі, кінуліся на дэманстрантаў і знарушылі рады. Нельга дый бескарысна было змагацца з варужнаю сілаю, і пярэднія расстроіліся, падаўшыся на тратуары. Пяянне перабілася, змаўкаючы ўперадзе і цішэй цягнучыся над заднімі радамі. Сутычка з паліцыяй хутка перадалася па ўсёй грамадзе дэманстрантаў, і ўсе пакінулі пяяць. Замест песень то там, то сям з гурткоў рабочых панясліся выкрыкі: «Далоў самадзяржаўе!», «Няхай жыве дэмакратычная Рэспубліка!», «Далоў паліцыю!» Моладзь выбягала наперад і ў вочы паліцыянтаў кідала гэтыя воклічы. Паліцыянты ўвайшлі ў злосць і пачалі ганяцца за рабочымі, размахваючы шаблямі і бізунамі. Некалькі чалавек, болып старэйшых, двое паліцыянтаў хвасянулі па галаве і намерыліся падбіць пад коні. Рыгор убачыў гэта і ўвесь задрыжаў ад злосці. «Ах, паганцы!» — праказаў скрозь зубы і, падмеціўшы камень, швыдка падняў яго і кінуў у аднаго з паліцыянтаў. Камень папаў каню ў шыю. Паліцыянт пагнаў каня і ад'ехаў убок, азіраючыся назад. Па прыкладу Рыгора яшчэ некалькі рабочых вырвалі з бруку каменні і запусцілі на жандараў. Адзін з іх барджэй схапіў вінтоўку і даў выстрал. Следам уся паліцыя, падзяліўшыся па трое, з вінтоўкамі ў руках кінулася на раскіданыя грамадкі і ядынкі рабочых, дзе разганяючы, дзе арыштоўваючы.
Рыгор з іншымі накіраваў у двор бліжэйшага дома, які аказаўся праходным, і паціху выйшаў на суседнюю вуліцу. Да яго даносіліся рэдкія выкрыкі з Узбярэжнае, мімаволі затрымлівалі, не пускалі аддаляцца ад іх, але немагчымасць паправіць становішча дазваляла ісці адгэтуль.
Рыгор пайшоў на кватэру.
Ачуўшыся ў сваім пакоіку адзін на адзін, Рыгор Нязвычны стаў пераацэньваць толькі што перажытае. Не засвятляючы агню, ён перш падышоў да акна, прыслухаўся, ці не чуваць дэманстрацыйных выгукаў, а пасля, рухава тупаючы ўзад ды ўперад, пачаў перабіраць думкамі ўсе драбнейшыя рысы гісторыі падгатоўкі і самага выступлення, дэманстрацыі, настрою рабочых, яе значнасці, зарганізаванасці і сутычкі рабочых з паліцыяй. Дзівіўся, які цікавы вадакрут мае дынаміка здарэнняў, як цесна пераплецена асабовая думка з думкаю калектыўнай, як шчыльна звязан дробны пачатак з буйным канчаткам. Цікавіўся, да чаго прыйшоў ён з сваім нерашучым імкненнем стаць перад працоўнымі гушчамі і як неперадуглядна ўецца развіццё здарэнняў. Не даваў веры, што гэткім зыркім выбліскам занялося, працягнулася і кончылася яго першае выступленне. Дагадваўся і вышукваў тых прычын, якія мяшаюць аднаму чалавеку захапіць шворан калектыўнае думкі, грамадскае волі, каб накіраваць іх у тое ці іншае русло. Ухіляўся перад законам пераможнасці грамады над ядынкаю, так выразна, так ачула перажытым толькі што самім.
Тое, што дэманстрацыя скончылася разгонам, што наступнае развіццё здарэнняў цяжка было прадугледзець,— не вельмі непакоіла Рыгора. Ен цешыў сябе, лісціў свайму пачуццю адным — гэта тым, што — як-ніяк, а ў перажытым выбуху рэвалюцыйнасці ляжыць некаторая доля і яго энергіі, яго здольнасці, яго адвагі і таленту, Здарэнні — верыў Рыгор — не супыняцца. Важна было і знайсці сабе штырхач, разварушыцца, а там...
Рыгор адлятаў у думках ад бягучага, адрываўся ад канкрэтнага, а пераносіўся ў наступнае, бліжэйшае і далейшае, малюючы сачлівыя вобразы і будуючы занабныя планы. Выабражэнне і мары - раслі, разбухалі, шырыліся, ствараючы з акольнага прадметнага свету багатую мазаіку будынка жыцця. Усё яно — адна пекната, адна прыемнасць, замілаванне. Пры гэтым асаблівасць і гострасць яго ў несціханым перайначванні, у несупынным бегу, трапятанні, у бясконцым змаганні за лепшае, за ляпейшае, за дасканалае. Кожная рэч, кожны прадмет, выглядаючы скрозь цем, пераказваў: «Уся прыгажосць у несупынным, праглівым, віруючым змаганні рабочага класа, у яго перамозе, у яго дыктатуры». Хто ж асмеліўся сказаць яму ў гэтую пору, што ён абмыляецца, што жыццё — адна нудная, цягучая песня, заведзеная на адзін тон, накіраваная на адзін шлях, звычайная,— Рыгор запляваў бы таму вочы, празваў бы дурнем, не схацеў бы гаварыць. I як бы горача ён сусгрэў таго, хто прыйшоў бы яго лавіншаваць за выступленне, за бадзёрасць, за ваяўнічы настрой. Ён пацалаваў бы таго, хто б прынёс яму рэзвасць, рухавасць, бесклапотны смех... Ганна ў першыя часіны знаёмства, Наталя — са сваім бойкім, мужчынскім узрокам, з жыццерадаснымі рысамі на твары, з вераю, лёгкаю і палкаю; Міхась, выцерпеўшы рад боек, загартаваны жыццём і тугі, непарушны ў глыбокіх надзеях,— прыйшлі б яны да яго. На свежы след — падзяліўся б думкамі і перажываннямі... А перанясціся б туды, у Сілцы, да Сёмкі, да Петруся, да Сроля. Як бы ўскалыхнуў іх Рыгор! Цяпер яму выразна і ясна стала пераважнасць гарадскога працаўніка над селянінам, горада над вёскаю ў тым вялікім змаганні, якое вядзецца за вызваленне працоўных гушчаў ва ўсім свеце. Быў у Сілцах, бегаў усюды, падбухторваў таварышаў, каб тыя прылучаліся да арганізацыі, раскідаў пракламацыі, праводзіў гарбарскія і кравецкія забастоўкі, але ўсё тое — бледны адбітак сённяшняга выступлення. Адзін завод — дзве тысячы з лішнім чалавек, а злучы дзесяць тысяч, некалькі заводаў, што тады можа стацца!..
Рыгор пераходзіў да наступнае забастоўкі. Пачаў гадаць і меркаваць, як яна разгорнецца, колькі захопіць людзей, як паверне здарэнні, чым адзавецца на становішчы... чым кончыцца... Не! Аб канчатку забастоўкі не хацелася Рыгору думаць. Яго цікавіў працэс яе быцця, цікавіла яе цягучасць. Забастоўка — змаганне: рэвалюцыйньія прамовы, дэманстрацыі, сутычкі з паліцыяй. Вакола паўсганне, помеж з ім... Натужнасць, зарад, трапятанне...
Думкі прыдалі Рыгору павыпіаны настрой, захапленне — і он справодзіў іх рэзкімі махамі рукі, прытоптваннем, пераказам учуткі... Ён быў падобны да электрычнага матора, які ўвесь жыве несупынным рухам, у непаглядным вярценні...
Незаўважна для яго горад заціх, павеяла вільгаццю. На паземе адмеціўся надыход золку. Перайшло за першую гадзіну. Перамагаючы сябе, Рыгор прылёг: заўтра трэба ісці к заводу, трэба ўгледзець Міхася ці Артура і праведаць наконт забастоўкі, што адбылася на іншых заводах.
Іскралётныя думкі яшчэ з добрую гадзіну мігаліся ў яго галаве, адрываючыся, гаснучы і ўзгараючыся. Бліскучым шэранем, трапяткім галёнам імжэлі, заходзячы ў глыбі здрому: Рыгор заснуў чулым сном...
Але не супачыў за тыя пяць гадзін, што праспаў да першага гудка. I стомленым падняўся з пасцелі і пайшоў у завод. На Узбярэжнай хадзілі патрулі гарадавых. Рабочыя ішлі працаваць — гэта Рыгора засмуціла. Разам з другімі ён прайшоў у завод і нехаця папрацаваў да абеду. Ідучы ў харчоўку, спаткаўся з Міхасём — пагутарылі аб дні абвяшчэння забастоўкі, аб здарэннях на іншых заводах, аб рэзультатах учарашняе сутычкі з паліцыяй. Гутарка некалькі ўраўнаважыла Рыгора: ён зайшоў у харчоўку. Цёмная, забруджаная, яна была перапоўнена людзьмі. Падсеўшы да століка, за якім абедала ўжо трое рабочых, ён заказаў абед і пачаў прыслухоўвацца, пра вошта гавораць. Рабочыя, не заўважыўшы Рыгора, цягнулі раней пачатую спрэчку:
— Сволачы, якраз перапынілі; а то б прарваліся ў горад ды хаця напалохалі б буржуазію,— казаў здаравенны рыжы хлопец.
— То-та і ёсць! Ці ж яны спацьмуць! Дзе ты ба-чыў! Сачаць — працуе і іх розум,— сказаў сярэдніх гадоў мужчына, з французскаю бародкаю.
— Ну, як сабе хоча ўсё, але дэманстрацыю правялі. Ведаеце, міжвольна пойдзеш на ўсё пасля гэткай прамовы. Да чаго складна гаворыць... Ці ты, Пракоп, часамі не ведаеш, хто ён такі? — ваткнуў трэці.
— 3 слясарнага цэха,— адказаў рыжы.
Рыгору стала няёмка: ану ж угледзяць і засаромеюцца за свае словы. Усё ж тое, што пра яго ішла гутарка, лісціла яму. Не даючы выгляду, што рэч ідзе аб ім, Рыгор кончыў абед і намерыўся сам увайсці ў гутарку.
— А вот учарашняе — я ізноў да дэманстрацьгі,— казаў мужчына з французскаю бародкаю,— не так павінна было б скончыцца.
— А як? — перабіў Рыгор.
— Як? — той пільна ўгледзеўся ў Рыгораў твар, памаўчаў крыху і мякчэй адказаў:
— Мякка абышліся з гэтымі цюцькамі. Трэ было ўсім хапіцца за каменні. А то стрэліў адзін, і пачалі разбягацца.
— А як жа іначай? Сталі б адбівацца — стралялі б усе. Крыві пралілося б за няма нішто...
— Як за няма нішто? — хапіўся рыжы.— За на-шу свабоду... Бач, крыві баіцца. Лілі ж дагэтуль — і надалей не застрахованы.
— Пэўна...
— То-та ж...
Рыжы прыгледзеўся да Рыгора і запытаў:
— Ці я абмыляюся, ці не,— здаецца, гэта ты ўчора казаў прамову?
Усе ўтраіх бессаромна абярнулі ўзрокі на Рыгора.
— Я таксама прыкмеціў, але не асмельваўся казаць,— дадаў мужчына з французскаю бародкаю.
Рыгор засмяяўся і прызнаў сябе за ўчарашняга прамоўцу.
— Маладзец, добра гаворыш,— пахвалілі ў адзін голас двое рабочых.
— Так, завідна,— прыбавіў трэці.
I калі Рыгор адчыніў губы, каб адказаць ім, з суседняга століка адвярнуўся да іх стары худашчавы дзядок і ўпаўголаса праказаў:
— Асцерагайцеся, вунь у кутку сядзіць шпег. Увесь час глядзіць на ваш стол. Пакідайце харчоўку заднім выйсцем.
Яны ўсе ўчацвярых няскрытна паглядзелі ў левы куток пакоя: за маленькім, кругленькім столікам, над шклянкаю кавы сядзеў шляхетна пададзеты, з белым каўнерыкам, гладка прычэсаны, брыты чалавек. Роўна паставіўшы голаў, ён вадзіў узрокамі па ўсёй харчоўцы, як бы шукаючы каго. У момант, калі на яго кінулі ўзрокі Рыгор з трыма суседзямі, чалавек ці незнарок, ці сумысля, паглядзеў у супроцьлежны канец. Карыстаючыся гэтым, яны падняліся з-за стала і выйшлі праз задняе выйсце на двор, накіраваўшыся да завода. Каля брамы, застаўшыся ззаду таварышаў, Рыгор азірнуўся і заўважыў, што той жа тып праводзіць іх на адгоне ганоў з трое. Рыгор усміхнуўся і схаваўся ў заводскі двор.
Гэты інцыдэнт нічым не адбіўся на Рыгоравым настроі. Ужо пры першым зыку машын у заводзе Рыгор выпусціў з думкі шпега і тую асцярожнасць, якую той сігналізаваў сваёю сочкаю. Гутарка рабочых, іх пахвальба Рыгору, водгук іх на ўчарашнюю дэманстрацыю — вось што займала яго ўвагу і пачуццё: значыць, ён не ашукваецца, калі думае аб вялікай важнасці праведзенага выступлення.
Помеж з гэтым прыемным адчуваннем Рыгору захацелася ў наступных падзеях яшчэ раз выявіць сябе, тым болей, што, адучваў Рыгор, у яго маюцца на гэта энергія і здольнасць. Пад свіст станка, роўны і цягучы, ён памкнуўся ў момант збудаваць новую прамову, куды мацнейшую па сіле і глыбейшую па сэнсу. «Я ім абвяшчу...» — праказаў ён сам сабе і адцягнуў увагу ад разца, які глыбока ўеўся ў сталь і пусціў смярдзючы гарэлы дым. Рыгор паспешна супыніў станок і адняў разец. Вылаяўся рэзка і злосна. Сплюнуў і матнуў рукою.
Падвышаны настрой не пакідаў Рыгора і ў наступныя два дні: жыў ён выключна мінулай дэманстрацыяй і надыходзячай забастоўкаю. Апошнюю чакаў з тым жа нецярпеннем, што і сваё выступленне з прамоваю. I таму дні праходзілі неўпрыкмет.
У суботу, кончыўшы працаваць на дзве гадзіны раней, ён рашыў прайсці па дарозе на кватэру Верманаўскім паркам. Выйшаўшы з завода, ціхай хадою накіраваў у горад, зрабіў куплю і прайшоў у парк. Дзякуючы субоце гуляла шмат публікі, разадзетае, святочна настроенае. Чуўся звычайны, вечна жывучы, малады, сакавіты смех, кідаліся ў вочы бесклапотныя жыццерадасныя жарты дзяўчат, вёрткіх, як газелі, стройных, трапяткіх. Як быццам бы жыццё паказвала іх светлыя ўхмылкі сваю неўміручую прыгажосць. Ад яе нельга было ўхавацца. На руцяністых лістках акацый, бэзу, клёну, на чырвоных вяргінях ды гваздзіках гулялі зайчыкі променю, шустрага, электроннага... Рыгора цалкам захапіла гэта віраванне жыцця, размякчыла. Ён не стрымаўся, каб уголас не падумаць: «Няўжо не прыйдзе сёння да мяне Наталя? А Ганна? Паглядзі ты, так зазлаваць! Як канфора ў ваду — каторы час і няма нідзе!» Ганна заінтрыгавала Рыгора. «Хоць бы ўгледзець яе, напаткаць дзеколечы». У Наталю ён быў завераны, упэўнены; хацеў бы бачыць, але ведаў, што не сёння, то заўтра ўгледзіць, стрэнецца абавязкова. «А вось Ганна — хай бы яшчэ раз спаткацца з Ганнаю». Закарцела да таго, што Рыгор некалькі разоў прайшоў цэнтральнымі алеямі, прыглядаючыся ў твар кожнае дзяўчыны. Нездаволіўся, што не пападаецца Ганны, і нехаця выйшаў з парку; выйшаўшы, раз ад разу азіраўся, пакуль не схаваўся за вуглом муру. Не было Ганны, і ён, ідучы дамоў, меркаваў, калі і дзе яе можна ўгледзець. Напрашаліся гатовыя планы: узмор'е, парк, тэатр. Дзеколечы — ды трапіцца сысціся.
Забяспечыўшы сябе надзеяй, Рыгор падбліжаўся к дому і знячэўку, не даходзячы колькі дамоў, як з зямлі вырасла ў яго ваччу Ганна. Кроў лінула да сэрца, ён здрыгануўся ад нечаканасці. Дзяўчына ішла да яго, задуманай, няўпэўненай, раззіраючы па баках. Шмат прахожых яе міналі, абыходзячы ці справа ці злева; некаторыя ўглядаліся падазронымі ўзрокамі. Рыгор не ведаў, як вясці сябе: даганяць Ганну або даць мажлівасць ёй зайсці ў двор; ён зацішыў хаду, хоць нейкая сіла падганяла яго бегчы, спяшыць, апынуцца каля яе і загутарыць. Сіла волі перамагла пачуццё — Рыгор даў часу прасачыць, куды ідзе Ганна. Колькі разоў супыняўся, не спускаючы воч.
А Ганна тым часам параўнялася з дваром яго дома, паглядзела налева і направа, замялася на момант і прайшла далей.
¦ Каб не пайшла зусім»,— мільганула думка ў Рыгоравай галаве, і ён паспешна мінуў адзін дом, супыніўся, пастаяў крыху і ізноў зацішаным шагам пайшоў далей. I пасля перарашыў: «Затрымаюся каля брамы; не вернецца — пабягу даганяць, а вернецца — пачакаю». Пакуль падышоў — Ганна завярнула назад і пэўна ўгледзела яго, бо раптам змяніла кірунак хады і яе тэмп.
Праз колькі хвілін яна ізноў была каля брамы, тут жа спаткаўшыся з Рыгорам.
Ён уверана працягнуў ёй руку, гасцінна ўхмыльнуўся і праказаў:
— Добры вечар! Як гэта здарылася? Ну, пойдзем да мяне?
Ганна не палісцілася гасціннасцю з боку Рыгора: не засмяялася, не падала выгляду задавалення.
— Добры вечар!
Суха і працяжна адказала.
— Дзе ты быў так позна? Кожны раз, як назнарок,— прыйдзеш, а цябе не застаць.
— Кінь падазронасць... Я не ведаю, што прымусіла цябе пісаць да мяне гэткую запіску...
— Ты варт таго... Падумай сам, што я магу перажываць. Табе — нічога...
Яны прайшлі браму і накіравалі да Рыгора. Ганна ішла, апусціўшы голаў, нясмела, як арыштаваная.
— Табе да таго — жаднага клопату.
— Што ж ты думаеш! У мяне — забастоўка, пытанне жыцця, змаганне; ты думаеш, я жыву выключна сабою? Я — адзін з мільёна, кропка ў вялікай гушчы працаўнікоў. Маё жыццё цесна пераплецена з жыццём гэтае магутнае суполкі людзей... Ганна! — каб ты ведала, якія здарэнні адбываюцца зараз на нашым заводзе і ў самым горадзе! Мо чула, якая грандыёзная дэманстрацыя адбылася ў чацвер! Не чытала хіба? Я выступіў перад рабочымі з натхнёнаю, палкаю прамоваю, напаліў іх да белага. 3 «Інтэрнацыяналам», з воклічамі — на вуліцу! Толькі паглядзець было на гэты вобраз! Тысячы чалавек, якія з'еднаны аднымі класавымі інтарэсамі, адной маналітнаю думкаю, адным жаданнем — «Уставай, пракляццем катаваны!» Зямля, здавалася, траслася ад гэтай сілы. Накіруй яе на абраную мэту — парушынкі не застанецца ад усіх перашкод... мы ішлі — луналі песні...
— А ўрэшце? Разагнала паліцыя!
Рыгор замоўк, як быццам чыясь рука неміласэрна парвала настроеную струну.
— Ты ведаеш? — праз колькі хвілін запытаў у Ганны.
— Бачыш.
— Ну, а калі паліцыя разагнала, дык думаеш — на гзтым скончыцца? Паглядзіш, што прынясуць наступныя дні. Жах абойме ўсю буржуазную Рыгу...
Падышлі да дэвярэй. Пазванілі.
— Цяпер рабочыя пакажуць, як з імі трэба абыходзіцца. Годзе гнулі свае спіны. Неабмежнаму здзеку мусіць прыйсці канец. Ты паглядзі,— свет будуем, а нявольнікамі ходзім. Вось...
Рыгор паказаў на зашмальцаваную крысу жакеткі.
— Не адчыняюць,— нервавалася Ганна, чужая настрою Рыгора, захопленая сваімі, зусім іншымі самотнымі думкамі.
— Твая гэтая латышка... я бы з-за аднае яе не жыла тут...
Стук дзвярэй перапыніў яе. Вільгельміна адшчапіла ланцужок і адчыніла:
— Калі ласка, Нязвычны.
I тут жа скрывіла міну, угледзеўшы Ганну.
3 пераднамеранай думкай работніца праказала:
— А да вас прыходзіла Наталя!
— Наталя?!
Рыгор перш сумеўся, а пасля ў момант хапіўся за думкі, як адказаць, і ўсё ж, нявольны ад няёмкасці, адказаў двухсэнсоўна:
— Хто яна такая?
— Прыйдзе яшчэ, абяцала.
Ганна паперадзе прайшла ў кватэру, але прыпынілася перад Рыгоравым пакоем і ўся — адно хваляванне — пачула паведамленні Вільгельміны. Кожнае слова яе, знарок падкрэсленае, адзывалася гостраю боллю ў Ганніным нутры. Пачуццё назбіранай крыўды, якую вось-вось яна мелася выліць перад Рыгорам, зараз утройчы пабольшылася, ахапіла яе ўсю, да кончыкаў ногцяў, да кончыкаў кос. Рыгор мігам адляцеў далёка-далёка. Ужо не хацелася пераступаць парога ў яго пакой, ужо не жадалася нічога казаць яму. Завярнуцца — і бегам дамоў. Толькі б крануцца з месца...
Рыгор падышоў да яе і, не даўшы адумацца, адчыніў дзверы ў свой пакой і папрасіў:
— Ганна, проша.
Ганна нехаця зрабіла колькі крокаў, зачыніла за сабою дзверы і стала сярод пакоя.
— Ты крыўдзішся на мяне?.. Ты думаеш, што я... Ах, якія бо вы, дзяўчаты, фанабэрыстыя, што...
Ён хваляваўся і шкадаваў Ганну.
А яна ледзьве стрымоўвала сябе ад злоснае горнасці. Раз у раз то паднімала, то апускала голаў, кідаючы асавелым узрокам у профіль Рыгоравага твару. ІІераступала з месца на месца, садзілася, то ўставала, камячыла ў руках рыдыкюль; сціскала зубамі. Пасля адвярнулася ў акно і, стоячы бокам да Рыгора, усё парывалася нешта сказаць.
Рыгор не стрымаўся: рашуча падышоў да яе, палажыў на плячо руку і сказаў:
— Злуешся? Кінь!
— Ты, ты, ты! Ты адзін...
Рэзкі, нястрыманы голас яе прарэзаў настарожаную цішу.
Рыгор схамянуўся — некі час не ведаў, што сказаць.
Сустрыманы, нясмелы стук у дзверы прымусіў абоіх настаражыцца.
— Уваходзьце!
Адчыніліся дзверы, і ў пакой праглянула Наталя. 3 няёмкасці — не ведала, што рабіць: ісці ці не.
— Смялей, падыходзь сюды,— падбадзёрыў Рыгор.
Яна падышла, працягнула яму руку і павярнулася да Ганны.
— Мой таварыш — Наталя, таварыш Ганна. Афіцыяльна, суха дзяўчаты паціснуліся эа рукі. Ганна моўчкі адвярнулася.
— Я ўжо была ў вас,— весела паведаміла Наталя, садзячыся на ложак,— а вы гуляеце недзе. Абманваеш мяне...
— Я? — проста бяда: Сцыла і Харыбда — Ганна тое самае думае. Паміж двух агнёў.
Ён хацеў выпрабаваць Ганну, ці не адпусціў яе гнеў: тая маўчала, яшчэ болып нервуючыся. Гэта ўплыло і на Наталю.
— Вы пасварыліся? — запытала яна Рыгора гэтак, каб чула Ганна.
— Дзе там! Ганна проста злуецца...
— Ты, ты... прымушаеш на большае... Каб не шанавала сябе...
Ганна злосна паглядзела на Рыгора і павярнула да дзвярэй...
Рыгор перапыніў:
— Куды ты, Ганна! Што з табою?
Але яна маланкаю вылецела з пакоя, зачыніўшы за сабою дзверы.
— Цудная дзяўчына! — развёў рукамі.
— Што ты зрабіў ёй?
— Эх, не разумее жыцця. А нягта.ўніця! Гярядская_ да таго.
— ТГкГпакрыўдзіў яе?
— У вашага брата іншага не дажджэшся.
— Чаму?
— Бачыш, кідай усё: і змаганне, і агульныя інтарэсы, усё на свеце, а аддайся цалкам ёй.
Наталя скрыла ўхмылку і праглівым узрокам уставілася ў вочы.
— Вой, глядзі, не тое!
— Будзь інакшаю...
Ён захадзіў па пакоі, не ў сілах супярэчыць нахлынуўшым думкам. «Сапраўды, чаму ж мне асцярожней не падысці да яе? Чаму б мне не перапрасіць яе? Ах, натура ўжо мая — напралом, ці трэба, ці не. Пакрыўдзіў дзяўчыну! Трэба абавязкова перапрасіць...»
I ўжо быў спыніўся на гэтым, як раптам усумніўся: «Перапрасіць! У чым? Знізіцца да будзёншчыны? Ласне яна зразумее маю ласкавасць. Што я дзеля гэткай мяшчанкі! Праступнік, бунтаўшчык — не болей. Не! Я не паддамся на гэта...»
Рыгор утаропіўся ў адну кропку на сцяне і стаяў нерухома. Наталя колькі хвілін сачыла за ім, пасля раптам павярнулася і ўголас праказала:
— Рыгор! Таварыш Нязвычны! Ты не рад майму прыходу?
Рыгор памкнуўся адказаць, але спыніўся.
— Чаго ты маўчыш? Сядзьма, Рыгор! Пакарыўся — селі.
Селі — так хацела Наталя, думаючы гаварыць,— гаварыць з Рыгорам, спавядацца яму ў тым пачуцці, якое выбухнула ў ёй пры адыгрыванні гісторыі з Ганнаю. Да гэтага Наталя і не западозрывала, што ў яе нутры наспявае нейкая моцная цяга да Рыгора. Гуляла з ім на адзіноце, сустракалася, а прыметы гэтага не адчувала. Паважала Рыгора, як добрага таварыша, нават злёгку любіла яго, як прыгожага, мужнага чалавека: ну, а каб гэта захапіцца ім — пакуль не ўспадала на думкі. Сёння ішла да яго з ранейшым пачуццём,— праўда, з гэткім пачуццём, якому было цяжка пярэчыць. Усё ж далека было да адыгранага фіналу.
Захапілася — і не магла слова мовіць, толькі напружана, пільна сачыла за яго рухамі, за мігаценнем яго броў, за ціхім, непрыметным калыханнем дробных рыс твару. Глядзела і ўкладала ў свае ўзрокі неапісанае натхненне. Той жа самы воблік, той вобраз, якія выглядалі ў Рыгору Зося і Ганна, маляваўся і Наталі. Рыгор — у гэту хвіліну не толькі таварыш-змагальнік, не толькі сябар, а і ідэал, якому мажліва і трэба пакланяцца. Каб хто запытаў яе, адкуль узяліся тыя ценькія струны ў яе нутры, тая мяккасць ды гасціннасць у гэтак неміласэрдна патузанай жыццём, абчэрственай яго жорсткімі ўмовамі, заціснутай нядоляю і недастачамі істоце,— Наталя не адказала б.
I толькі праз доўгі прагалак часу, мо праз гадзіну, удвойчы праказала да яго, умаляючы:
— Чаму ты маўчыш? Кажы мне ўсё, усё кажы... Не смейся з мяне, што я гэткая... Ты сустрэў мяне сухою рэвалюцыянеркаю, а я... Ну, што ж, чалавечая ўласцівасць прысутна і мне... Скажы, скажы мне, ці я не перашкоджу табе? Мяшаю Ганне? Навязваюся? Знарушаю твае планы? Скажы, скажы... Не маўчы.
А Рыгор маўчаў, судзячы: «Што мне ёй казаць? Прызнавацца? »
Тады, пачакаўшы крыху, Наталя нервова адышлася да акна, паглядзела на двор і спакойным голасам адказала:
— А мне пара дадому. Паглядзі,— усюды патушылі агні. Правядзеш мяне?
— Аставайся начаваць. Куды табе блізкі свет цягнуцца ноччу?
Паглядзеў на гадзіннік.
— Другая гадзіна па поўначы. Аставайся, Наталя. Ласне саромеешся? Ці не давяраеш мне? Начуй... Мы рэвалюцыянеры...
Наталя недаверчыва паглядзела Рыгору ў твар.
— Ты смяешся?.. А што мне дзядзька скажа?
— Ха-ха-ха! Дзядзька! На прывязі трымае цябе?
— Маўчы лепш.
Рыгор не настойваў. Моўчкі адзеў жакетку, шапку і падышоў да Наталі. Далікатным кіўком паказаў, што хоча праводзіць. Наталя выйшла з пакоя першая.
— Не разбудзіць бы адно гаспадароў. Асцярожна прайшлі калідор, стараючыся не стукнуць, адперлі і заперлі дзверы. Сышлі з усходаў — без слова гутаркі, адно за другім. Перасеклі двор і каля брамы абудзілі драмаўшага дворніка. Той нездаволена паківаў галавою, гультайна падняўся з месца і выпусціў іх на вуліцу.
Ціхая зорная ноч абдала іх астуджаным, але нячыстым гарадскім паветрам. Электрычныя лямпы вадзілі даўгія, дзівосныя цені. Ублізку не відаць было чалавека, але здалёк даносіўся ляскат шагоў, стукатня конскіх капыт і розныя гукі ды зыкі.
Яны накіравалі да Верманаўскага парку — ішлі мернаю, спакойнаю хадою. Усё яшчэ маўчалі, не хочучы ніводнае першым загаварыць, хоць у абоіх бушавала пачуццё і самі сабою напрошваліся словы гутаркі. Рыгору імпанавалі абставіны летняй ночы, перажытыя здарэнні; трымалася бадзёрасць. Наталя — адна адною з ім — цягнула да сябе яго ўвагу, думкі, планы; Наталя будзіла цэлы знізак мінулых перажыванняў, разгойдвала выабражэнне. Рыгор не ведаў, не адзнаваў і не хацеў разумець Наталінай маўчанкі. Нарэшце, падыходзячы ўжо да парку, Рыгор запрапанаваў ёй:
— Давай паседзімо ў парку?
— Запозна, Рыгор.
— Ты сярдзіта?
— Кінь хаця.
— Давай паседзімо.
Наталя згадзілася. Рыгор аддзякаваў моцным поціскам яе рукі.
— Ты падумай, колькі нам суджана гэткіх ночаў правясці? Хто ведае, чым і што кончацца здарэнні з забастоўкаю... Ды наогул, што нас наперадзе чакае...
Каля агарожы парку, куды яны падышлі, пачуўся гучны гоман. Яны паглядзелі ўбок: шагоў дзесяць ад іх ішла грамадка людзей; у цені дзярэў нельга было разабраць, хто і што, але ў тупаце ног чуўся знаёмы звон шпор. Рыгор спыніўся, затрымаўшы Наталю.
На светлай пляміне, якая ўразалася ў згусткі ценю, бліснулі жоўтыя гузікі паліцэйскіх. Было ясна — вялі арыштованых.
Рыгор з Наталяю шчыльна прытуліліся да агарожы і лраждалі, пакуль гэта працэсія аддалілася ад іх на добры кусок. Пасля, не заходзячы ў парк, павярнулі направа абыходам.
— Хаця б не нашых толькі? — занепакоіўся Рыгор.
— Чаго добрага — усё можа стацца. Папераджаюць забастоўку. Цяпер трэба быць асцярожным. Асабліва табе, Рыгор... Я чула, нябось, як ты выступаў.
— Чула? ну? ну?
I ён тут жа забыўся і пра Ганну, і пра паліцэйскіх, якія павялі арыштаваных, і пра жаданне пасядзець у парку, палюбавацца ночкаю, пацешыцца Наталяю.
— Ты ведаеш, чуць дэманстрацыі... крывавай дэманстрацыі не выйшла — гэткі настрой... Момант цікавы... Ну, а вось у вас што чуваць?
— У нас, ведаеш, болыпасць кабет... Але нельга сказаць, каб не падтрымалі вас. Выступяць...
— Трэба шчырэй узяцца за агітацыю... Усё залежыць ад ёмкасці падыходу да рабочага ці да работніцы. Ты, Наталя, павінна папрацаваць... Мусім жа паказаць, што мы — сіла, што мы апіраемся на крэпкія падпоркі...
— Так, трэба, ведама...
Двое прахожых, што ішлі ім насустрач, паперашкодзілі далейшай гутарцы. Наталя, каб адцягнуць увагу, праказала:
— Бачыш, ужо і золак займаецца. Рыгор паглядзеў уверх.
— Хаця б крыху адпачнуць.
— Так, ідзі ўжо, я адна прайду гэтых два кварталы. Ідзі.
Наталя спынілася, але Рыгор угаварыў правясці яе да самага дома. I нават пачакаў, пакуль дворнік, упусціўшы Наталю ў двор, запёр вароты.
— Прыходзь жа,— паслаў удагон і вярнуўся. Рыгору не хацелася прыйсці на кватэру пазней,
чымся прачнецца Вільгельміна. Не баяўся яе, не саромеўся — проста не хацеў, каб яна бачыла яго ранняю раніцаю не сплючы. 3 гэтай прычыны ён ускорыў хаду, меркаваў скараціць дарогу, пераходзячы на загібах вуліцы з боку на бок, выбіраючы перавулкі.
Горад зусім заціх, і Рыгоравы шагі гучна разносіліся пад дахамі муроў, адбіваючыся ў вузкіх вуліцах. На некалысіх рагах і на скрыжаваннях вуліц, прытуліўшыся да сцен муроў, драмалі вартавыя гарадавікі. Рыгор праходзіў між іх, не зважаў, і яны не патуралі нічому. Верманаўскі парк быў абагнуты ім з боку ад пошты зусім непрыкметна. Наогул, за спешнаю хадою Рыгор не спыняўся на адной якой-колечы думцы, прапускаючы процьму адрыўкаў. I толькі спыніўшыся ў браме дома, дзе была яго кватэра, ён знячэўку ўлавіў кусочак успамінку аб Сілцах, нейкаю прымхаю мільгануўшых у яго галаве. Улавіў і задумаўся, ажно забыўся пастукаць дворніку, каб той адчыніў вароты, «Маці! Падумаць! Забыў! Столькі часу ні слова не напісаць! Што перажывацьме яна там, не ведаючы і не знаючы пра мяне? Пэўна, старая праплакалася, занудзела, зняверылася... А я тут — кручуся-вярчуся, як шалёны... Не, годзі маўчаць. Трэба ж, нарэшце, улучыць хвіліну — другую і кінуць ёй ліст. Маці! Ды таварышы таксама лаюць мяне здорава. Сёмка — той, пэўна, матнуў рукою... Хлусом празаве... Як жа яму не напісаць? Ах! Ды столькі ўсяго ёсць пісаць! Столькі перажыта за гэты тэрмін...»
Думаючы, Рыгор не заўважыў,' як да яго падышоў яшчэ адзін жыхар гэтага дома. Падазрона абглядзеў яго з ног да галавы і рашуча пастукаў у браму. Гэта Рыгора адцягнула ад думак, і ён паціху ўвайшоў у двор следам за незнаёмым чалавекам.
«Толькі ў рашучым выступленні — перасцярога наглай заўзятасці ворага»,— казаў Рыгор перад тысячнаю грамадою рабочых. I, кажучы гэта, ён выказваў сваімі вуснамі той настрой, які паступова ў гэтым годзе ахопліваў рабочыя гушчы не адной толькі Рыгі, а ўсяго неабмежнага прастору царскае Расіі. К моманту яго выступлення нездаволенне існуючым станам, абурэнне супроціў крывасмагнйга самадзяржаўя, пратэсты на бессаромную эксплуатацыю капіталістамі рабочых бурліваю хваляю ўскалыхнулі працоўныя гушчы. Цяжкія гады ўціску і душэўнага заняпаду, што наступілі пасля паражэння рэвалюцыі 1905 года, адышлі ў ліхое знябыццё... Трывожныя стрэлы, што прагучалі над далскаю Ленаю, аддаліся громкім рэхам у настарожаных сэрцах рабочых. То быў сігнал, які рашуча і дзёрзка адкідаў наглыя словы царскага сатрапа: «Так было і так будзе!» — несучы вестку аб новых днях... Жыццё выглядала ў іншым абліччы, падаючыся пад упартым законам гістарычнага развіцця.
К сходным дням ліпеня абурэнне сярод рыжскіх рабочых паднялося да вышэйшага пункту. Здарэнні ў сваім развіцці апярэджвалі людскія намеры, падрахункі, планы. Саматугам гуртаваліся мітынгі, выбухалі рэзкія канфлікты на розных фабрыках ды заводах, вынікалі стыхійна забастоўкі. Паветра напалялася вострым змаганнем працы з капіталам. Па майстэрнях пры рабоце адкрыта і смела паднімаліся спрэчкі, дыскусн на рэвалюцыйныя тэмы. Факт агульнай забастоўкі не таіўся, а быў прызнаным, немінучым з'явішчам. Нельга было пачуць слова, якое б пярэчыла патрэбнасці яе. Наадварот, дзень ада дня ўсё рашучай ды настойней аформлівалася выразная думка — не чакаць назначанага тэрміну, а зараз жа пачынаць змаганне. Дзякуючы гэтаму, яшчэ за некалькі дзён адна за другім сталі спыняцца фабрыкі і заводы. Факт ажыццяўляўся...
I вось адным днём распаленае паветра сыпнула агнём трывогі. Над багатымі кварталамі шумлівага горада распласталася здань рабочага паўстання. Што прынясе яно бесклапотным багацеям? Рупліва заварочаліся на мяккіх крэслах фабрыканты і заводчыкі, грашавікі і губернатар, дамаўласнікі і вышэйшыя чыны адміністрацыі. Зашамалі губамі гандляры і мяшчане. Што ж такі будзе далей?
Калі баставалі перапёкі і электрыкі, а паліцыя ўпарта змагалася з імі праз арышты, гаспадары — праз разлічэнне з работы, гарэла надзея перамогі над бунтаўшчыкамі. «Авось не падтрымаюць іх рабочыя іншых заводаў. Па адным чалавеку пераловяць разбойнікаў і надоўга закажуць, як весці сябе». На кожнае паведамленне аб арышце — тыкалі пальцамі і ліхамысна ўсміхаліся: «Так іх, галубчыкаў!» Але, як толькі тыя ж газеты буйнымі літарамі на першых старонках адмецілі пачатак агульнае забастоўкі, бадзёрыя выгукі прымоўклі. У багатых магазінах, у канторах і банках, у рэстаранах і дома, купцы, папы, дырэктары і загадчыкі, паны і пані падазрона азіраліся адны на другіх, на вокны і на дзверы, прыслухваліся да стуку і крыку і палахліва паглядалі, выйшаўшы на вуліцу, у бок прыгарадаў, у бок Наддзвіння, уздоўж Мітаўскае чыгункі, ці не дымяцца коміны, ці не чуваць рэвалюцыйных песняў і стрэлаў паўстанцкіх... У канцы вуліц, якія вялі да рабочых раёнаў, прагліва ўзіраліся баязлівыя вочы, чакаючы варужных дэманстрацый. Дзе праходзіла двое — трое рабочых, на іх глядзелі натрывожаныя буржуі, старонячыся ўбок, іх праводзілі падазронымі ўзрокамі гарадавікі, сачылі пераадзетыя шпегі. На вечар узмацнялася варта, выстаўлялі патрулі, а ў кватэрах багацеяў шчыльна запіраліся дзверы і аканіцы. Насіліся сумліўныя охі і ўздыхі: «Ох, ох! да чаго толькі дойдзе. Так разбазырыла чэрня! Ні начальства, ні бога нямашака. Паліцыя вінавата — трэба ж было гэтак народ распусціць... А цяпер — і ні рады!»
А па Наддзвінню і ў іншых рабочых раёнах забастоўка выяўлялася ў яскравым заміранні працы, ва ўрачыстым, раз'юшаным руху каля нерухомых заводаў і фабрык, каля ціхіх рабочых домікаў. Кучкамі, большымі і меншымі, па двое хадзілі рабочыя між высокіх сцен завода, па глухіх, крывых вуліцах і перавулках; гутарылі на тэму дня, радзіліся, сыходзіліся і распачыналі маніфестацыі. Юнакі выкідалі чырвоныя сцягі, пяялі песні, дражніліся з паліцэйскімі, якія ўдубальт варужнымі соваліся між хмурых будынкаў, падазрона азіраючыся ў бакі і навакола, трымаючыся за рэвальверы і шашкі; час ад часу гарцавалі, паднімаючы пыл, коннікі. У харчоўнях ды гарбатнях, дзе заўсёды таўкліся рабочыя ў абедзенны час і вечарам, было пуста; а дзе сыходзіліся колькі чалавек, там стаяў гоман, абгаворы бягучага моманту, вестак пра настрой на розных фабрыках і заводах, пра арышты. I па раніцы і сярод дня па вуліцах раскідаліся плакаты і адозвы забастовачнага камітэту і камітэтаў партый, разлепліваліся на сценах дамоў, на агарожах, і побач іх — распараджэнні губернатара і заявы фабрыкантаў. Грамадкі рабочых спыняліся і чыталі, чыталі і лаяліся, гразілі помстаю ў блізкай ці далёкай будучыні.
Магутная думка — ідэя вызвалення з-пад цяжкай няволі прасякала ўсе куткі рабочых раёнаў, лучыла ў адну гушчу тысячы і дзесяткі тысяч адзінак, настройвала іх на распачлівую супярэчнасць другой, класава варожай сілс, сіле абірацеляў і прыгнятацеляў. Нельга было не паддацца ўплыву разгарачанай помсты, змаганню — і ёю захаплялася ўсё насяленне рабочых раёнаў — ад дзяцей да старых, ад мужчын да кабет. Смерць катам! Пагібель тыранам!
Завод, на якім працаваў Рыгор, прылучыўся да забастоўкі трэцім. На пяты дзень пасля апошняе гісторыі з Ганнаю Рыгор пайшоў на завод, маючы намер падняць агітацыю за хутчэйшае далучэнне яго да забастоўкі. У чыннасці Міхася і іншых таварышаў ён наглядаў нейкую норашучасць-баязлівасць і не хацеў далей пагоджваць з імі сваіх планаў. «Чаго адцягаць надалей? Да чаго можа прывясці іх куртатая палітыка?» — разважаў Рыгор.
Прыйшоўшы к заводу, ён сустрэўся з фактам: завод стаяў; забастоўка зарадзілася сама сабою, захапіўшы тысячную грамаду рабочых. Агромны дзядзінец ужо кішэў раз'юшанай гушчаю людзей, як мора ў час шторму. Чуліся прамовы аратараў, выгукі лозунгаў. Тыя, што стаялі каля варот, павярнуліся, каб выйсці, але чакалі ўрочнага знаку, сігналу.
Рыгор апукаю ўкаціўся ў цесную гушчу людзей і, рвучыся на ўсе бакі, пачаў падбіваць рабочых на рашучасць, на дэманстрацыйнае выступленне.
— Чаго вы стаіце тут? — зварочваўся да ўсіх, між каго праходзіў,— пара выходзіць на вуліцу. Нечага раздумоўваць.
Агітуючы, наткнуўся на Міхася, які ўгаворваў гурток рабочых спакойна разысціся па хатах. Пе стрымаўся і папракнуў яго за баязлівасць. Міхась адказаў папрокам Рыгору ў незвычайнай гарачлівасці. Супыніў яго і хацеў растлумачыць сваю правату. Але тут жа грамадою пранёсся неспадзяваны гоман і рух: яна закалыхалася і рушыла ў вароты, на вуліцу. Магутным штырхачом разбіла іх гурток і аддзяліла Рыгора ад Міхася. Праз некалькі хвілін яны ўсе апынуліся на вуліцы, у згушчаных радах рабочых, у дэманстрацыі, якая прайшла з гоны ўсцяж вуліцы і пасля сама сабою разбілася на гурткі, якія сталі маніфеставаць.
Рыгор не пайшоў з вуліцы, а амаль не да абеду маніфеставаў разам з ішпымі, пераходзячы з месца на мееца, з вуліцы на вуліцу. У абед ён паехаў у іншыя рабочыя раёны, каб азнаёміцца з агульным становішчам; а далей знарок наведаў «Праваднік», каб праканацца, як там — ці бастуюць, ці гатовяцца да гэтага. Якраз «Праваднік» працаваў: дымела труба, бразгала жалеза ў двары, пры варотцах стаяў вартаўнік. «Няўжо іх не крануць здарэнні?» — папракнуў Рыгор, пастаяўшы нейкі час перад фабрычным будынкам. «Што ж Наталя робіць? Чаму яна не агітуе?»
Нездаволеным вярнуўся на кватэру гадзіне а чацвёртай. I толькі паспеў зайсці ў пакоік, як раптам хапіўся за думку — ці не напісаць зараз, вось, мацеры пісьма. «Сяду, калі ўлучыў падхадзячую хвіліну, і напішу колькі слоў... Разам і Сё'мку... Ах, каб ён ведаў, што тут вычвараецца! Каб уявіў сабе, да чаго б зайздросціў хлопец... Сапраўды, шчаслівы я, што жыву ў гэткі момант! Толькі падумаць!» Рыгор распрастаўся, падняў даверху правую руку і аблегчана ўздыхнуў поўнымі грудзямі. Не задумаўшыся, вывеў звьгчайны зварот—«Даражэнькая маці!» Пасля хвілін са тры пачакаў, адцягнуўшыся думкамі да іншых рэчаў, і пачаў пісаць: «Выбачайце, матка, што гэтак доўга маўчаў. Усё неяк не мог выбавіць кавалачку часу, каб сесці напісаць вам колькі слоў. А думаў — штодзень. Ведаю, што вы там загараваліся па мне, аатужыліся, але, паверце, не ў сілах самому адарвацца ад тых абавязкаў, якія выпалі мне з часу прыезду ў Рыгу. Амаль не з першага дня заняўся я працаю на тым жа самым заводзе, а пасля наспелі непаразуменні паміж гаспадаром завода і рабочымі. Зараз, вось, вынікла забастоўка, ды не толькі на нашым заводзе, а па ўсіх фабрыках і заводах у горадзе. Пратэстуем супроціў суду над балтыцкімі матросамі, а разам з тым і супроціў цяжкага стану, у якім даводзіцца жыць рабочаму чалавеку. Толькі што адбылася дэманстрацыя рабочых з нашага завода. Каб вы пабачылі, якая гэта сіла!» Далей Рыгор пытаў у мацеры, як яна жыве і як яе здароўе; пры гэтым папераджаў, што ўвесь час думае пра яе і мяркуе, як і што ў блізкай будучыні наладзіць сумеснае жыццё.
"Няпраўда ж,— не будзем мы жыць паасобку. Калі-колечы звядзе нас доля разам".
Напісаўшы гэта, недаўменна паківаў галавою: « Даводзіцца суцяшаць старую абяцанкаміі» Але рашуча адкінуў сумненні і на трэцяй старонцы паперы прыхваціўся і ў агульных словах апісаў ужо дзеля Сёмкі ўсе важнейшыя здарэнні, якія давялося перажыць з часу разлукі. Нарэшце папрасіў яго, каб той перадаў уклоны ўсім знаёмым і Зосі і абавязкова адпісаў як найхутчэй.
На гэту дапіску пайшло не болей, як паўгадзіны часу, і Рыгор, пішучы, ужо адчуваў, што пісьмо выйдзе зусім няпоўным, адрыўным, выпадковым,— не хапае сцерпу ў гэткі час спакойна пісаць. Пашкадаваў, развёў рукамі, як бы хочучы апраўдаць сябе — не магу, што ж ты зробіш», кончыўшы пісаць, Рыгор уважліва перачытаў напісанае і барджэй адзеўся, узяў пісьмо і выйшаў з кватэры.
Не задумваючыся, пакіраваў у бліжэйшую харчоўку, у якой раз ад разу абедаў у тыя дні, калі не хадзіў на завод.
У харчоўцы публікі было нямала. Але рабочых можна было палічыць на пальцы. Рыгор пільна акінуў вачыма пярэдні вялікшы пакой, пасля прайшоў два бакавых меншых і, нідзе не ўгледзеўшы знаёмых, прысеў у правым кутку за маленькім столікам ды папрасіў вячэру.
Падавальнік запытаў, што даць, атрапаў ручніком стол і адбег ад Рыгора. «Сейчас. Хорошо!» — падаў на адгоне некалькіх шагоў. Але прайшло каля пятнаццаці хвілін, пакуль ён прынёс першую страву. Рыгор перанерваваўся і папракнуў яго. «Ннчего не сделать — всем нужно»,— адказаў падавальнік і другую страву падаў таксама спознена. Увогуле — вячэра адняла цэлую гадзіну. Рыгор вылаяўся на парадкі, чаго ніколі не дазваляў сабе ў гэтай харчоўцы, і выйшаў. Пацягнула дадому, хоць нешта звала астацца на вуліцы, пад сінім небам. Панелямі бясконцым ланцугом шнуравалі прахожыя.
Няслі з сабою смех, рэзвасць і бесклапотнасць. Рыгора цешыла гэта і ў той жа час злавала. Няўжо ім няма ніякага дзела да той барацьбы, якая адбываецца вось тут жа, у іх пад бокам? I следам думка перакінулася да Ганны. «Пэўна — гуляе дзеколечы з таварыш-каю і высочвае хлопца-каханка!..» Гэта разам была і іронія, але, не зважаючы на яе, у Рыгоравым нутры оынікла знячэўку жаданне — спаткаць Ганну па дарозе дадому. Няхай сабе Наталя пачакае, калі прыйдзе раней. Ён пачаў раззіраць у бакі. Не паленаваўся і два разы прайшоў па люднай вуліцы. Нават думаў прайсці ў кірунку да яе дома, а далей перарашыў і вярнуўся на дарогу к дому.
Не даходзячы двух кварталаў, абмацаў пісьмо ў кішэні і вярнуўся адшукаць паштовую скрынку. Гэта адняло яшчэ хвілін з дваццаць, так што яго захапіў змрок. У небе пачалі запаляцца рэдкія зоры, а на вуліцах — ліхтары. Павеяла лёгкім халадком. I — проста прымха,— калі падыходзіў к дому, дзе жыў, амаль не на тым жа месцы, на якім ужо раз успомніў аб пісьме да мацеры, успомніў цяпер аб грошах, якія абавязкова трэба было б паслаць старой. «А мо ёй жыць няма за што? А мо яна хварэе? Галадае? Бедная старая! Сапраўды, ці ж я не вінаваты перад ёю?.. Паслаў пісьмо — а што ёй пустое пісьмо? Як бы там ні было, а мушу дастаць рублёў пяць і выслаць. Прыйдзе ліст, а за ім неўзабаве — грошы. Ого — пяць рублёў! Наколькі хопіць! Выстараюся, пашлю...»
Гэта было яго неадменным рашэннем: таму Рыгор заспакоіўся. Уверана і крута павярнуў у двор, каб скарэй прайсці на кватэру і праведаць, ці не заходзіў хто да яго. I вось — толькі зрабіў пару шагоў, як ззаду хтось голасна яго азваў:
— Вы — Рыгор Нязвычны?
Было знячэўку — Рыгор сумеўся і спыніўся. Да яго падышоў здаровы, шляхетна адзеты мужчына.
— Вы арыштаваны! Пойдзем.
Рыгор сярдзіта паглядзеў на нечаканага госця і, быццам бы не разумеючы, да чаго хіляцца яго словы, здзівіўся:
— Як? Што? А гэта адкуль і чаму? Папрабаваў зрабіць некалькі крокаў назад. Шпег растапырыў рукі і пахіліў тулава ў бок Ры
гора.
— «Там» праведаеце ўсё! Пойдзем са мною, папрашу,— і, не даўшы Рыгору апамятавацца, свіснуў. У момант з'явіўся гарадавік і ўмела паказаў сябе ў распараджэнні шпега.
Нельга было дваяка думаць — справа ясная: папаў у добрае сіллё. Рыгор мусіў ісці. Бліснуўшая на момант думка — «Ану ж паспрабаваць даць дзёру» — патухла, знікла: гарадавік ішоў ззаду, трымаючыся за рэвальвер, шпег ішоў шчыльна побач. Куды бегчы? Як бегчы? Рыгор паглядзеў у бакі, але не асмельваўся пайсці на рызыку: нешта трымала, і ён ішоў — куды вялі, не сціхаючы папракаць сябе ў тым, што так дурна папаўся. Не хацелася верыць рэчаіснасці. Няўжо гэта ліхая прыгода пойдзе сваім шляхам, а ён будзе адарваны не толькі ад забастоўкі, ад знаёмых і сяброў, але і ад усяго свету? 3 гэтым не гадзіўся і стараўся не дапускаць сумнення. Маўчаў, ідучы, не звяртаючы жаднае ўвагі. на частыя закіды шпега, які стараўся вызваць яго на гутарку, на адказы пытаыням. Дзякуючы гэтаму, не заўважыў, як раптам ачуўся перш у нейкім пустым, цёмным двары, абгароджаным з усіх бакоў глухімі тыльнымі сценамі ці то парканам, а праз хвілю ў прасторнай, з тухлым паветрам, каморцы. За столікам, пустым і брудным, сядзеў нейкі паліцэйскі чын — ні то гарадавік, ні то жандар. Шпег кінуў Рыгора з гарадавіком і з невыразным чынам, сам шмыгнуў у дзверы, якія вялі ў другі пакой. I Рыгор не паспеў агледзецца, як з-за дзвярэй яго пазвалі:
— Проша, Нязвычны.
Рыгор пайшоў: то зваў жандарскі афіцэр да сябе на допыт. Няўклюжы, тоўсты, з рабым тварам, рыжаваты, сядзеў ён за вялікім канцылярскім сталом, адкінуўшыся на спінку мяккага крзсла, і задаволена ўхмыляўся. Прыдаў далікатнасці, калі Рыгор пераступіў парог у яго пакой, і шляхетна запрапанаваў:
— Сядайце, вось.
Не ішла далікатнасць да яго постаці, і ў ёй Рыгор не адчуваў патрэбы; усё ж сеў, каб не выказваць пакоры, стаючы. I, як нібыта той, акінуў зрокам пакой жандара: досі чысты, абсталяваны па-казённаму, з партрэтамі трох цароў у жоўтых рамах, пакой выглядаў далёка не гасцінным.
— Ваша імя, прозвішча?
Жандар прыстасаваўся пісаць на блакноце, узіраючыся Рыгору ў твар.
— Рыгор Нязвычны. Запытайце ў вашага чалавека,— то быў намёк на шпега, які юліў каля дзвярэй начальнічага кабінета і нагла ўсміхаўся. Спакойны вымаў не падабаўся ні жандару, ні шпегу. Але Рыгор цвёрда трымаў сябе і пры ўсіх далейшых распытаннях. Ні слова — лішняга. I калі насабачаны ў шлягоўскай працы жандар пачаў рабіць Ябедныя закіды і правакацыйныя намёкі, то Рыгор перш пагарачыўся, а пасля зусім змаўчаў, два разы пераказаўшы сказ:
— Ці я скажу, што — не, ці скажу, што так — вас не здаволіць і не пераканае. Навошта ж вашы хітрыкі, а маё нерваванне? Я лепей буду маўчаць.
Жандар злосна мармытаў у адказ, чырванеў, як бурак, і без таго чырвоным тварам, рухаў на месцы. «Гм! гм! гм!»
— Значыць, вы, Нязвычны, адказваецеся гаварыць са мною? — некалькі разоў пераказаў сам сабе і ўсё пісаў. У перамежку з пісанінай бацькаўска-ўгаворна прабаваў размякчыць Рыгора і выклікаць яго на адкрытае прызнанне. А калі той не паддаўся, жандар злосна стукнуў кулаком па стале, скрывіў твар у звярыную міну, прыўстаў і выгукнуў на ўвесь пакой:
— Адвядзіце. Пасядзіць — памякчэе! Адчыніліся дзверы, нібы хто паціснуў у гузік,— і двое паліцыянтаў пасталі пры абодвух вушаках, чакаючы прыказу.
— Адвядзіце! — пераказаў жандар.
Рыгор безумоўна ўстаў з крэсла і выйшаў з кабінета жандара. Шпег правёў яго да выхадных дзвярэй і астаўся ў памяшканні; гарадавікі адны карсажылі Рыгора «куды след».
Было за поўнач, калі Рыгора прывялі ў астрог, прапусцілі праз кантору і заперлі ў камеру. I вось толькі за ім зачыніліся цяжкія жалезныя дзверы, стукнуўшы засаўкаю, і смуглае святло электрыкі выявіла шэрую, з цяжкім паветрам, пры адным загартованым акне, каморку, ён схамянуўся, задумаўся і з'ясніў сабе, што справа прыняла сапраўды дрэнны зварот. Арышт, допыты, канвой — гэта было ўступам, а астрог — скутак. Рыгор паглядзеў на разложаныя ў рад пяць ложкаў, з якіх чатыры былі занятымі, а адзін пустым, і пачуў, якім непрыемным пачуццём напаўняецца яго нутро. Утома мэрам бы прытупляла віруючую крыўду, але думкі парываліся ўжо нясціся з гэтых сцен і шчыльна хапацца за здань мажлівасцей выйсці адгэтуль.
Двое арыштаваных абудзіліся, калі ўводзілі Рыгора, і сачылі за яго настроем... у новых абставінах. Пасля, улучыўшы момант, абярнуліся да яго з пытаннямі:
— Пэўна па адной справе? Фу — Пакуюць патроху...
Рыгор не зразу адказаў, мэрам бы не заўважыўшы. А далей павярнуўся да тых, што пыталі, і іранічна ўсміхнуўся.
— Пакуюць... А забастоўка без нас?
— Бачыш, без нас... Няхай таварышы даводзяць да канца... Вы з якога завода?
— 3 металічнага... А вы?
— Мы з Балтыцкага... Ці не ад вас, вунь, Ромусь? Рыгор пачаў шукаць знаёмага таварыша. Абгледзеў першы і другі ложак. На адным сапраўды спаў Ромусь. Гэта прыдало Рыгору больш устойнасці і разам жа — больш надзей.
Ромусь смачна спаў. Яго здаровы сімпатычны твар быў спакойны і нерухомы, грудзі саплі ва ўсе лёгкія. Рыгор пацікавіўся Ромусевым суседам: прыкмеціў знаёмыя рысы, якія гэтак свежы яму. Лахматая шапка чорных кос. «Дзе я бачыў гэтага чалавека?» Раз'юшаныя думкі паспешна зрабілі экскурсію па ўсіх месцах, дзе яму даводзілася быць гэтымі днямі. «Дзе і што?» Дазнаўся, найшоў — на сходзе ўпаўнаважаных ад заводаў. Чалавек гэты — інтэлігент Якаў. Рыгор усміхнуўся і тутака ж выклікаў вобраз Наталі, Ганны, перанёсся ў Сілцы да мацеры і да Сёмкі, чапіў думкамі напісанага ім пісьма. Паднялася ў галаве цэлая мяцеліца думак і вобразаў, планаў і намераў. У грудзях завіхрыла разгарачанае пачуццё; адкуль вынне бадзёры настрой, нейкая асабістая ганарлівасць сваім станам, крылатасць, разгон. Ён крануўся з месца і прашнураваў камераю ад дзвярэй да акна, выабразіўшы сябе ў такім месцы, дзе сам сабе гаспадар. Але тут жа пачуў стук у дзверы — знак, дапамінаючы чужую сілу і чужую волю над заключным. Рыгор падышоў да ложка, прысеў, каб раздзецца, і зноў задумаўся.
— Лажыся! — грозны голас з-за дзвярэй перабіў яго думкі.
Прыйшлося легчы.
I толькі пачаў драмаць, як прагудзеў за сценамі камеры гудок цягніка. Рыгор падняў голаў: гудок так быў далёка і такім паказаўся цікавым, прыемным, мэрам бы ён быў не звычайным сігналам аб прыбыцці штодзённага цягніка, а клічам перамогшае свабоды. Міжвольна пацягнула Рыгора падняцца, кінуцца да акна, паглядзець за сцены і даць вестку, што вось тут, у камеры, сядзіць ён і яшчэ чатыры нявольнікі, якіх не павінна лабыць. Але хвілёвы ўздым хутка патух, і Рыгор прылёг, каб заснуць трывожным сном.
Раніцаю, прачнуўшыся разам з усімі, Рыгор адчуваў сябе зусім іначай учарашняга. Заспакоіўся праз ноч і ў нейкай долі ўспрыняў умовы няволі. Камера дапамінала прыватны пакой, дзе яны сышліся на абгаворы важных пытанняў арганізацыйнага характару. Каб не староннія фактары, як надазойлівы вартаўнічы, можна было б працягнуць гэту думку і становішча настрою многа далей; але гвалтам разбіваў яго ілюзію вокрык вартаўнічага; перш гарачая вада праз акенца ў дзвярах, пасля паверка... Рэчаіснасць, лаганая і надасдлівая, біла молатам па галавс. Змагаючыся з ёю, Рыгор пасля паверкі перайшоў да апытання суседзяў, як і што, ды дзе іх заарыштавалі. Наперад ён звярнуўся да Ромуся.
— Я ўчора ўжо заўважыў цябе. Паспеў раней мяне?
Засмяяўся.
— У харчоўні, брат, разам з Генрыкам,— Ромусь паказаў на маладога здаровага белакурага мужчыну, які сядзеў на другім ад дзвярэй ложку (чамусьці ложкаў не паднімалі на дзень).— У харчоўні Грачкунаса, ведаеш, на Кірхавай вуліцы. Зайшлі гэта, каб выпіць па шклянцы піва і пагутарыць аб сім, аб тым, як... тутака ж, з гушчы людзей паднялося трое шпегаў — і на цугундар: хадзіце сюды. Абступілі, падалі свіс-ток — і папалася птушка. Пайшлі — і вось дзе ачуліея.
Пакуль Ромусь расказваў, падышоў Генрык і яшчэ адзін арыштаваны; згуртаваліся.
— А мяне пад вечар з кватэры сцапалі,— устаў ра-бочы з Балтыцкага, што ўчора стрэў Рыгора.— Пайшлі ў наступ, паганцы.
— То-та ж і ёсць, хочуць сарваць забастоўку — разбіць нашы рады.
— Было б вельмі добра, каб таварышы не здаліся. Патрэбна давясці змаганне да канца.
— Не павінна быць: дзесяць, дваццаць чалавек не ўплыве на здарэнні, калі і вырвуць іх з гушчы тысяч.
— Гледзячы якіх...
— I то праўда.
— Вялі б сябе асцярожней таварышы з камітэта...
— А цікава, як Міхась Камар, што з нашага завода? Рыгор абярнуўся да Ромуся.
— Учора да арышту спатыкаў яго.
— А ці не ведае хто-колечы з вас, як «Праваднік»? Я ўчора ў абед быў, і ён працаваў ваўсю.
— Забастуе, ці ліха яму. У іх было назначана працу прыпыніць на сённяшні дзень. Мая адна знаёмая там працуе. Ды цяперака, памойму, і рэчы быць не можа, каб не прылучыцца да забастоўкі,— настрой сведчыць за тое.
На тэму пра лёс забастоўкі, пра яе размах, формы. пра яе скуткі яны гутарылі і спрачаліся засаб тры гадзіны, пільна і заўзята. У час абеду перарывалі агульную гутарку, а пасля ізноў да яе варочаліся з новымі думкамі, з іншымі падыходамі і каментарыямі.
Для ўсіх дзень прайшоў непрыкметна, хутка, нават з асаблівым зацікаўленнем. Пакуль уся ўласцівасць няволі заставалаея ўперадзе, вартуючы свае ахвяры ў цёмных кутках нуднай камеры, з-за дзвярэй на калідор, пры высокіх сценах агарожы, у страшных прызапасеных на кожны выпадак карцэрах і баштах, у шэрагу роўных, аднакавых, утомных днёў. А пакуль істота не гадзілася з наступным, жывучы запасам прынесенай волі, надзей, імкненняў.
На шэрай гадзіне Рыгор прылёг і крануў у думках Наталі і Ганны. Захацелася, каб каторая з іх праведалі аб ім, каб якколечы дайшлі да яго. Разам з гэтым хаценнем закралася сумненне, ці не паперашкодзіць яго арышт далейшым зносінам паміж ім і дзяўчатамі. Мажлівасць гэтага, бадай што пэўнасць, выкрылі глыбокую прабоіну ў Рыгоравай душы; каб запомніць яе, Рыгор кінуў маўчанку і выклікаў суседзяў на агульную гутарку аб загранічных рабочых, іх становішчы, аб іх арганізаванасці ды салідарнасці.
Гэта гутарка адцягнула арыштаваных ад навакольнай рэчаіснасці і заняла ўвесь час да тэрміну, калі павінна ўкладацца спаць.
На некаторых заводах быў абвешчаны лакаут і агульны разлік рабочых. Фабрыканты паведамлялі, што яны зачыняюць фабрыкі на няпэўны тэрмін. На іншых — гаспадары кідаліся на правакацыйныя меры, падкупаючы штрэйкбрэхераў, наймаючы больш цёмных, несвядомых безработных. Адміністрацыя горада, цывільная і вайсковая, натрывожаная стыхійнасцю пратэсту, працавала, не пакладаючы рук. Падвойныя нарады паліцэйскіх, з дапамогай драгуноў, патрулявалі ў рабочых раёнах; на вуліцах і завулках, якія вядуць у цэнтр горада, вартавалі захаваныя па дварах засады, цэлыя атрады коннікаў і пешых вайсковых. Шпегі займаліся паляваннем па справах сочкі і лову асобных, больш актыўных, рабочых і адшуканнем цэнтру, які вёў кіраўніцтва забастоўкаю.
Але, нягледзячы на гэта, з боку рабочых панавала злітнае, магутнае захапленне справаю пратэсту. Завод за заводам, фабрыка за фабрыкаю, буйныя і дробныя майстэрні — прыпынялі працу і дружна выходзілі на вуліцу, абвяшчаючы сваю салідарнасць раней забаставаўшым. Розныя манеўры аб'еднаных прадпрыемцаў з паліцыяй — не палохалі рабочых; не зважалася імі на лакауты, на зачыненне заводаў. Забастоўка выяўна прымала востразацяжны характар, падвойваючы трывожнасць становішча. У рабочых раёнах каторы дзень не сціхалі маніфестацыі, стычкі з патрулямі. Паціху рэвалюцыйны настрой перакінуўся ў навучальныя ўстановы. Газеты разносілі весткі аб распачатым руху сярод гімназістаў. Абывацелі працягалі іх глыбей, успамінаючы аб вайсковых частках, якія быццам бы адказваюцца выходзіць з казармаў на ўзмірэнне забастоўшчыкаў. Прабег крывымі вуліцамі асяродкавай часткі нервовы настрой, жахлівасць, падазронасць. 1905 год усё яскравей ды яскравей выяўляў свае стальныя рысы, зазіраючы пустымі комінамі, застыгшым жыццём звычайна кіпучых аколіц. «Праваднік» спыніўся днём пазней назначанага тэрміну — усё ж не з апошніх. Наталя многа сіл палажыла на гэта. Ужо ў першыя дні забастоўкі, калі прыпьшіліся толькі два прадпрыемствы, Наталя занервавалася, хаця б іх фабрыка не асталася ззаду. Па некалькі разоў у дзень раілася з болып перадавымі рабочымі і работніцамі, вяла несупынную агітацыю, хадзіла ў камітэт партыі. Нават забылася пра Рыгора, не змогшы яго наведаць. Помніла адно, калі, праводзячы яе дамоў, ён дапамінаў ёй «прылажыць працы». Гэта неадходна стаяла перад Наталяю да часу выбуху забастоўкі на «Правадніку».
Затое ў момант, калі гушчы рабочых вырынулі на дзядзінец, каб далучыцца да бастуючых, Наталя не мешп Рыгоравага ахапілася натхненнем; у ліку другіх праказала гарачую прызыўную прамову і ў першых радах выйшла на вуліцу з фабрыкі. Дэманетрацыя выйшла досі выдатнай, хоць закончылася пабоямі напаўшых на дэманстрацыю паліцэйскіх-коннікаў. Адным ударам бізуна захапіла яе твар, на якім, каля вуснаў, астаўся вялікі крывавы сіняк. Можа, дзякуючы гэтым пабоям, яна змагла абмінуць на гэты раз свой арышт, выпаўшы на долю пяці таварышаў і таварышак, ішоўшых побач з ёю на дэманстрацыі.
Натомленаю, але гордаю ў сэрцы, настроенаю неўгамонна, вярнулася яна з дэманстрацыі на кватэру. Дзядзька, папракаўшы яе ўжо за надмерную бойкаць, сустрэў упічышчам:
— Ну, цяперака задаволена, нябога?
Пэўна, нябога была задаволена! Пярэчыць усё ж не захацела і, запершыся ў сваім пакоіку, аддалася ўспамінам аб Рыгору. Гэтак добра было б яго бачыць цяпер! Наталя шкадавала, што засаб каля тыдня ніяк не магла спаткацца з ім, і цікавілася, сумняваючыся ў дачаснасці гэтай цікавасці, а ці не ўспамінаў часамі Рыгор пра яе. Лісціла жаданне, каб было так, каб успамінаў, але саромлівасць не дазваляла згадзіцца з гэтым: куды яму ў гэткі час? Напэўна, і хвіліны ўдому не сядзіць, а ўсё бегае па справах, хвалюецца...
Наталя не дапуШчала на першых хвілінах жаднае думкі, што з ім можа здарыцца нядобрая прыгода. Ды наогул, абурэнне ваяўнічым настроем адкідала ўсякае сумненне, усякую небяспеку і адмоўныя рэчы. Калі і заходзіла гутарка аб арыштах і трухах, то яна тут жа забывалася, нікла ў нарастаючым уздыме рабочага бунту-забастоўкі. Бач, арышты, разважала Наталя, то дробныя ўколы з боку ворага, нічога не вар-тыя меры, якія вораг карыстае для змагання з магутнаю сілаю дзесяткаў тысяч рабочых. Ды чаму ж няйначай, падпадзе арышту і Рыгор? Можа, часамі здарыцца, але не якраз, каб ужо цяперака.
Паабедаўшы, Наталя рашыла праведаць Рыгора — захацела падзяліцца з ім перажытым, праканацца, як і што ў іх на заводзе, што наогул чутно ў горадзе. Былі і іншыя пазывы побач з пералічанымі,— і ўсё разам настроіла дзяўчыну ды пацягнула з хаты.
Дзядзька папярэдзіў, каб яна асцерагалася і нікуды, дзе не патрэбна, не ішла, а лепей бы ўдому сядзела. Ці ж можна было паслухаць? Схлусіла, што толькі пройдзе вуліцаю. А на вуліцы ўжо мела скончаны намер, рашэнне: ісці кудыхоць, дзе б можна спаткаць Рыгора. Пэўна, раней на кватэру.
Наталя рашуча павярнула налева і цвёрдымі, уверанымі шагамі пашнуравала ўсцяж вуліцы. Кожны крок, як клавіш раяля, выбіваў стройную, парыўчатую думку-настрой, дастаючы яе з цесных глыбінь дзяўчынінага нутра. Думка-будаванне цэлай гармоніі пачуцця выяўляла перад Наталяю ўсю сутнасць, усю значнасць, якія таіліся ў знаёмстве з Рыгорам. Нельга было не захапіцца пераборам вынікаючых тонаў, нельга было не патураць ім. I калі яна пранікла ў іх, ахапіла з усіх бакоў і паспрабавала дайсці да іх вытокаў — атрымалася жывая, сакавітая, выпуклая карціна жыццёвых здарэнняў, прыгод, якія заблутаным спляценнем давялі да спаткання яе, Наталі, з Рыгорам. Стала самой цікава, ажно яна, ідучы праз Верманаўскі парк, супынілася, прысела на лаўцы і з паўгадзіны раздумоўвала, выяўляла, лавіла дэталі.
Карціна малявалася гэтакай: жыццё яе, Наталіна жыццё — з ранніх гадоў жорсткае і мулкае бытаванне. Сірацінаю ад дванаццаці год узняло яно дзяўчыну на свае шумлівыя, вірыстыя хвалі і пачало гайдацьнасіць, як лёгкую трэсачку, стукаючы аб скалы, аб берагі, паднімаючы на хібы хваль і скідаючы ў іх праваллі. Трэба было мець у спадчыну загартаванае сэрца і ўпартую, непадатлівую душу, каб вытрымаць неміласэрныя поскубы жыцця. Наталя мела ад натуры носкі, вытрывалы характар, і гэта пасобіла ёй адолець усе перашкоды, абмінуць на шляху ўсе калдабоіны. I калі жыццё было для яе саракма пакутамі, то ў іх, у гэтых пакутах, як у горыне, яна к васемнаццаці гадам засталявалася, злілася ў маналіт. Ад нянькі, ад пастушкі, праз падзеншчыцу-чорнарабочую — у швачкі, а далей — на завод, ізноў амаль што не чорнарабочаю. Перайшла, абмінула. Вытрымала экзамен. I, помніцца свежа-свежа, як наіўна зычэлі дзядзькавы словы, калі той, даўшы ёй рэкамендацыю, папераджаў: «Толькі, Наталька, не пярэч ты майстру; ён гэткі каразлівы, што да нявіннага слова можа прычапіцца і разлічыць. Няхай яго халера возьме без нас. Лепш болей змаўчы, болей папусціся — на тваю карысць». Смешна і па-дзіцячаму: — яна будзе карыцца! Не даждаў ён! Яна знае сабе кошт, сабе, як адной з тысячы работніц, гэткіх, як сама, і пастаіць — пастаіць за праўду. На трэці дзень пачаліся ўжо сутычкі з майстрам; Наталя рашуча і ўмела адбівала іх. Майстар не мог прычапіцца, косячы вочы, ківаючы галавою. «Нічога, нічога,— думаў,— правучу». Але момант ладыходзіў не той, каб лёгка можна было «правучваць». На Наталю азіраліся таварышкі ўсяго цэха, а патрошку, далей — і яна стала вядомаю ўсёй фабрыцы. Работніцы прызналі калектыўным розумам яе за перадавога таварыша і калектыўным адзнаннем даручылі ёй сваё давер'е: выбралі ўпаўнаважаным ад фабрыкі. Не абмыляліся, робячы гэта, нізвання. Наталя захапілася сваёй роляю, аддалася служэнню рабочай грамадзе і яшчэ болып падкрэслівала ім сваю выключную цікавасць да рэвалюцыйнага змагання. Нават, дзякуючы гэтаму, у яе выхавалася асаблівая аднабокасць, якую можна было адзначыць, як нядбаласць да пытанняў полу, да палавых адносін, да ўсіх перажыванняў, што выцякалі з гэтага, што напаўнялі вякамі маладое жыццё маладых асоб. Чула яна гутаркі таварышак на падобны змест, ведала ўсе законы жыцця ў гэтых галінах, але напружаная думка, уся істота яе былі прышрубаваны да іншых пытанняў чалавечага жыцця, да праблем класавага вызвалення. Судзіла гэтак: перш павінна паправіць эканамічныя і палітычныя ўмовы жыцця, налепшыць яго дабрабыт, ухарошыць яго да ўзроўню, калі б яно стала вартым, належна адбіць у сабе ўсе парыванні рабочага класа, а далей... Бач, уся пекната, калі яна засмучана недастачамі, клапатлівасцю, нудою будзённых дзён, нікне, савее, губляе выразнасць і сакавітасць. Уся асалода — труіцца, калі няма адпаведных умоў дзеля таго, каб яе захаваць на натуральным узроўні... I датычна сябе гадала Наталя:
«Мне не суджана іншага, апроч змагання. Чым стане жыццё падзёншчыцы, калі яго звязаць сямейнымі ўмовамі? Незалежнаю, аднэю, сам па сабе — я ваяка, змаганнік. А тады?..»
Часамі, было — чаму не — прарываліся ў яе нутры падсвядомыя парыванні, выразныя імкненні да разнастайнасці, да натуральнага выяўлення ўсвойных ёй, як усякай дзяўчыне, пачуццяў і жаданняў. Хадзіла ж і на сходы, і на яўкі, і на нарады — усюды былі мужчыны. Але Наталя не папускалася: абмінала коўзкія месцы, абыходзіла іх, аддаючыся палкім спрэчкам на грамадскія тэмы, на пытанні з рабочага жыцця. Таварышкі заўважвалі гэту Наталіну асаблівасць; цікавіліся, перагаворваліся паміж сабою, дзівіліся, але не наракалі.
Гэткаю з'явілася яна на Задзвінне, у Артураву кватэру, на сход упаўнаважаных ад фабрык і заводаў. Рыгор угледзеў яе тою, якою яна была, сфармаваўшыся жорсткім жыццём. Як жа магло стацца, што яго гостры, варажлівы ўзрок гэтак ёмка крануў маўклівую струну заняважаных жаданняў рэвалюцыянеркі-дзяўчыны? У рысах Рыгоравага твару, у яго постаці, стройнай, вытачанай з цэлага куска, пэўна, Наталя ўгледзела, папершае, змаганніка, шчырага, адданага ідэі рэвалюцыянера. Усё ж, усе ж пад гэтым таіліся і іншыя сілы, іншая матэрыя. «Як цікава,— думала яна,— побач, рука ў руку, нага з нагою, змагацца з таварышам Нязвычным! Аслаблюся духам — запазычу ў гэтага ваякі-бландына, які гарыць, палае, які да каліва праняты рэвалюцыйным настроем». А далей, толькі ён выказаў сваю думку, выразную і рашучую, нельга было сумнявацца. Рыгор — не тое, што ўсе іншыя, каго бачыла і бачыць, Рыгор — мэта. Прыпамінае, якімі багатымі эдаваліся хварбы мора і неба, калі яны гулялі на ўзмор'і, яшчэ хаваючы адно ад другога патаемнасць сваіх хаценняў. Помніць, як дзіўна яна адчувала сябе, гледзячы... толькі на Рыгора і не зважаючы соцень іншых мужчын. Пэўна тады, з даляў шырокіх разгонаў вадзянога абшару, лёгкія хвалі залацістай вады прыняслі ёй новае, бурлівае чуццё ласкі, кахання? Пэўна, нагнаў яго подых ветру з-за атупленага пазёму пад чырвоным колерам променю? Наталя не бралася вызнаць прычыны — скуткі абурылі яе цалкам, выліліся ў прызнанне, у захапленне, якое вось зараз цягне яе да Рыгора, каторага ўжо некалькі дзён не бачыла... Чула, што без яго няпоўнае жыццё. I як соладка стала на сэрцы, калі параўнялася з брамай знаёмага дома. Некалькі хвілін — і спаткаецца, пагаворыць уволю! Не агледзелася, як прабегла двор, паднялася па ўсходах і падышла да дзвярэй. Рашуча, рупна пазваніла. Знаёмая работніца прачыніла дзверы:
— Вы да Нязвычнага? — ябедна запытала.
— Так, выбачайце. Ці дома ён?
Вільгельміна працягнула голаў у адчыненыя дзверы і адмовіла:
— Ведаеце,— няма! Ужо некалькі ночаў не начаваў; самі не ведаем, дзе і што...
Вільгельміна спынілася, мэрам бы заеаромеўшыся, што хлусіць дзяўчыне. Пасля цішком паправілася.
— Заўчора прыходзіла на кватэру паліцыя: пэўна, што ён арыштаваны.
Наталя ажно жахнулася, скрывіла балюча міну і адступіла на два крокі ад дзвярэй.
— Ласне? Не хлусіце?!
— Што вы?
Яна яшчэ колькі хвілін паглядзела на збляднеўшую Наталю і паціхеньку зачыніла дзверы.
Наталя нясмелымі, блытанымі крокамі пайшла па еходах уніз. Перад яе вачыма разгарнулася роўная, бязмежная шэрасць, у істоце адчулася глыбокая праваліна. Куды ісці? — напрошвалася настойнае пытанне. I яна не магла на яго нічога адказаць. Гэтак шаломіць чалавека раптоўны гром, маланка ў цёмнай ночы, зычны стук гарматы, што знянацку парушае цішу.
Каля дзвюх гадзін Наталя ішла дамоў: яна не спяшыла, не цікавілася, каб скарэй вярнуцца, была ахоплена пачуццём утратку, невыразнасці, сумлівасці. Што дома? Ішла і спынялася пры асветленых вокнах магазінаў, разглядаючы ў іх подаўгу і бесцікаўна. Чамусьці, зусім бязмэтна, зайшла на пошту, паглядзела на гадзіннік, прачытала надпісы над маленькімі аконцамі ў драцянай сетцы: «Тэлеграмы», «Заказная карэспандэнцыя», «Продаж марак», паглядзела на шафу абанементаў, з драбнюткімі шуфлядачкамі, з нумарамі. Весцікаўна кінула ўзрокі на дзвюх дзяўчын, якія круціліся каля дзвярэй, пазіраючы то ў акно, то на гадзіннік і момант ад моманту падмазваючы шчокі пудраю. Некалькі мужчын прайшло з пошты і на пошту, паглядзеўшы на Наталю пытальнымі ўзрокамі. Адзін еумысля падышоў да яе і беспатрэбна запытаў, калі выбіраюць чародную пошту са скрынак. Наталя суха адмовіла — «не ведаю» і выйшла на вуліцу паперадзе цікавага суб'екта. Без дай прычыны падышла да агарожы Верманаўскага парку, пасачыла за бурным струменем публікі і нарэшце пайшла да кватэры.
Ужо сцямнела, як увайшла да сябе ў пакоік і, сеўшы на ложку, аддалася думкам, выяўленню сутнасці таго, што здарылася сённяшнім днём у яе жыцці. Паўстаў астрог — хмуры, жоўты будынак, агароджаны высокім мурам-сцяною. Пабіты на цесныя клеткі, акратаваны на вокнах. У адной клетцы-каморцы — Рыгор. Той, з кім марыла безупынна ісці на змаганне, ухарошваць жыццё кіпучым полымем рэвалюцыйнага натхнення. Якія прасторы адчыняліся перад імі! Якія далі выказваліся! Ці ж можна было думаць, дапускаць, што раптам усё гэта згладзіцца, знікне, абарвецца. I тут — вось гатова. Што ж далей? Зразумела. Эта пакуту — да яго, разам, удваіх. Бачыць мукі ўтому, няволю, іншыя парыванні. Якавы ён у астрозе? Што думае, чым жыве, як годзіцца з пакінутаю забастоўкаю, да якое імкнуўся, якой аддаваўся ўсёю істотаю сваёю? Ці ведае, хаця, седзячы, які паварот прымае яе развіццё? О, падумаеш, як бы радасна стрэў ён чалавека з волі... таварыша... можа, і яе? I паціху Наталя пачала аддавацца новаму дзёрзкаму хаценню наведаць Рыгора ў астрозе. Што б ні было, як ні сталася б — прайсці да яго.
Рыгор — мы яго ведаем — меў шмат гарту ў сэрцы, валадаў крэпкаю сілаю волі, каб мог лёгка паддавацца любой варожай сіле. I астрожная атрута не магла парушыць яго цвёрдасці. Толькі першы момант, калі ён ачнуўся ў астрозе, як быццам збіў яго з панталыку. Але то было ненадоўга. Пасля Рыгор асвоіўся з умовамі нявольніцтва і павярнуў свае думкі ды жаданні на новы шлях. Ён спрачаўся з таварышамі за ўсякія пытанні, якія пападалі на абгавор, выпіхаў розныя планы і праекты, каб лепей арганізаваць рабочых і паспяшней змагацца за іх вызваленне. Больш, як у другіх таварышаў, у Рыгора адчуваўся ўстойчывы, бадзёры настрой. На гэта ўплываў ход забастоўкі, аб чым яны даведаліся рознымі спосабамі. Яе шырачэзны размах, яе абгостранасць надавалі веры ў тое, што іх няволя — часовая, нетрывалая, што вось-вось грымне магутны прыбой і разаб'е сцены астрогу. Казытала нутро адчуванне волі, прыгожасць неабмежнага прастору, абшараў, якія стрэнуць іх у свае вольныя абдымы. 3 сумыснаю, знарочыстаю агідаю пазіралі яны на вартавых у дварэ, у калідорах, горда і нядбала трымаліся на апытаннях у канторы, куды іх па некалькі разоў зазывалі.
Толькі рэдкімі момантамі знаходзілася спачуванне да мацеры, якой ужо нельга пасабіць, і жаданне — угледзець Наталю ці Ганну. Спатканне з аднэю з іх цікавіла тым, што Рыгор хацеў прасіць, каб яны ў той ці ў іншай форме паведамілі ў Сілцы пра здарэнне з ім. Ён цалкам пакладаўся ў гэтым на Наталю. Але сумняваўся: як, што яна праведае аб яго арышце ды ці знойдзе шляхі дабрацца да яго. Каб нічога дрэннага не здарылася, калі папрабуе дамагацца спаткання. Раздумваючы так, Рыгор баяўся за яе бяспеку. «Хай бы пакуль што не рупілася прыходзіць да мяне; хай бы...» Рыгор хацеў, у гэткім выпадку, параіць, каб яна асталася дома, але прыпамінаў, што гэта нязбыўна для Наталі, што яна закручана не менш яго ў калаўрот тых здарэнняў, якія вынесла наповерх жыцця забастоўка... Хвіліна за хвілінаю паднімалася ў ім уеё гастрэйшае жаданне, усё болыпы пэнт — бачыцца! Стукаў у дзверы іх камеры вартаўнічы — Рыгор настарожваўся, прыслухоўваўся. Абы лёгкі шораг ноччу, шам — прачынаўся, паднімаў голаў, глядзеў у бок дзвярэй. На чацвёртую ноч сасніў Наталю. Перажыў са сну прыемныя хвіліны ласкі і яшчэ больш.
Адзін раз, думаючы пра Наталю, дапусціў, ці нельга было б яе папрасіць, каб яна пераслала мацеры пяць рублёў. Гэта зрабіла б уражанне, нібы з ім, Рыгорам, нічога не здарылася, і заспакоіла б мацеру. Самому б лягчэй стала.
Настала момантамі многа бягучых, настраёвых пытанняў. I кожнае з іх далікатна, залюбована Рыгор занатоўваў на паперы; пасля мяняў іх рэдакцыю, перастаўляў чаргою, падвострываў і затупляў выразнасць кожнага з іх.
К канцу тыдня Рыгор ужо не адмячаў рубяжы, дзе канчалася жаданне і дзе пачыналася вера, ён стараўся заверыць сябе, пераканаць, што Наталя прыйдзе. Ш баязлівасць за цэласць яе, ні спачуванне ёй не знаходзілі месца ў яго нутры. Не цікавіла, як і што пройдзе, якім шляхам дастукаецца спаткання... Не лічыўся ні з якімі перашкодамі.
Але мінула яшчэ некалькі дзён — і Наталя не прыходзіла. Тады ў загартаваны ком веры, напаўняўшы яго нутро, пачалі пранікаць тонкія голачкі сумнення, ужо новага, інакшага, чым было раней, падмацаванага другімі матывамі і дагадкамі. «Забастоўшчыкі ахоплены абурэннем: усё болей выпадкаў сутычак з паліцыяй; апошняя злее і злее, страляючы ў рабочых; арышты і трухі не спыняюцца. Як тут уцалець гэтай гарачай галаве — Наталі?»
Чацвер, чатырнаццаты дзень няволі, Рыгор стрэў сумным і маркотным,— дайшлі чуткі, што забастоўка кончылася перамогаю над рабочымі. Гаспадары ўзялі верх, маглі і на гэты раз панавацв. Многія з іх, на зло рабочым, зачынілі фабрыкі і заводы, каб пакараць голадам, каб правучыць іх надалей. Да чаго давядзе гэта пераможаных? Якія падонкі астануцца ў іх на душы пасля напружанай гераічнай барацьбы? На сваіх уласных перажываў Рыгор чужыя настроі, але ўверана глядзеў у наступнае.
А дванаццатай гадзіне рашыў не ісці на прагулку — заявіў таварышам. I калі тыя пакінулі яго адным, Рыгор нейкі час пасядзеў бяздумна, як у трансе, як у нірване; пасля падняўся з ложка і хапіўся думкамі за скончаную забастоўку, каб праверыць яе значнасць, яе вынікі. Прадставіў вобраз дэманстрацыі і задаволіўся, ажно павесялеў, зарухаўся, абмыў твар ухмылкаю.
Уголас, каб было мацней, каб глыбей зайшло ў сэрца, казаў сам сабе: «Забастоўка ўсё ж паказала магутную сілу салідарнасці, якая жыве сярод працаўнікоў. Забастоўка адзначыла, што між намі, працаўнікамі, і матросамі, салдатамі — непарыўная сувязь. Чуласць да аховы свае, рабочае, класавае самотнасці выявілася надзвычайна выпукла ў цягу забастоўкі. Як-ніяк, а горад, нават цэлы край, тыднямі быў прыкаваны да аколіц Рыгі. Забастоўка пралягала чырвонаю ніткаю праз гарадское жыццё, клапоты, думкі, чаканні... Л я памог ёй здзейснідца, можа, нават пасобіў абвастрыць яе развіццё — ці ж таго мала?»
Пэўна, было хоць не шмат, але досі. I тое, што было досі паложана ім працы на забастоўку, узняло Рыгорава пачуццё. Ён пазбыўся будзённых клапот, усяго таго, што акольвае ў няволі, у сценах; ускрыліў і панёсся выабражэннем ва ўсе канцы зямлі; захацелася гутарыць, гутарыць.
«Прыйдуць таварышы — тады пагутару».
Раптам стукнулі ў дзверы.
Рыгор падбег:
— Хто? чаго? — запытаў.
— Нязвычны! — знаёмы голас вартаўніка. Рыгор спыніўся, сышоўшыся ўсёй істотаю на думцы-чаканні: «У чым справа? Наталя?»
— Я! — адазваўся.
— Проша ў кантору.
Маленькае сумненне затульвала яскравасць надзеі.
Рыгор машынальна выйшаў з камеры, не чуў, як бразнулі дзверы, не заўважыў, калі прайшоў паўз таварышаў, якія вярталіся чарадою з прагулкі.
— Хто патрабуе? Вартаўнік памаўчаў.
— Га?
— Угледзіце.
На заломе калідору, кінуўшы ўсцяж яго ўзрокам, Рыгор улавіў фігуру, што стаяла пры дзвярах, каля пыйсця, за невысокім парканам... жанчына. «Пэўна, Наталя». Яе вобраз аформіўся ў рэальнасць, устаўшы выразна перад яго вачмі. Ён ішоў, а Наталя адыходзіла, нерухома, недасяжна і падцягала за сабою Рыгора. Чуў, як траціў волю над сабою, як дваіўся на часткі, мякчэў.
Нарэшце — падышоў. Радасная ўхмылка Наталі развеяла яго ўражлівасць, дала апамятацца.
Вартаўнічы стаў на воддалі пяці крокаў,
— Дваццаць хвілін часу,— і адвярнуўся ўбок, каб не перашкодзіць.
Рыгор пацалункам прывітаўся з Наталяю і адрыўнымі сказамі, лерабоямі думак пачаў гутарыць з ёю. Пра кніжку, куды запісваў тэмы для гутаркі з ёю, забыў. Куды там да сістэмы!
Пачуццё напірала, а сам баяўся за кароткі тэрмін, каб чаго не забыць. Нерваваўся і падганяў гутарку.
— Нам мала часу, а гутаркі колькі! Трымаўся за яе руку, паклаўшы сваю на білу.
— Я не буду пытацца, як ты дабілася сюды, колькі патраціла на гэта часу, сілы... Наталя... Ці не была ты на маёй кватэры?.. Але што я?
Навошта мне ўсё гэта... Скажы наперад, так і прайгралі забастоўку? Ах, падумаць! Столькі асталося людзей без работы... Ну, а ты? Пакуль спакойна, уцалела? Як там Міхась, Артур... Помніш таго кудравага чорнага інтэлігента? Сядзіць са мною разам... Вось скажы, як бы гэта, каб ты была добраю ды.„ Але што там казаць...
— Кажы, кажы,— Наталя сачыла за вартаўнічым.
— Я хацеў мацеры паслаць рублёў пяць... Сілцы,— Рыгор панізіў голас,— толькі ці варт; выйду ж, пэўна, неўзабаве — тады ўладзім... А ці пісаць мацеры?
— Маўчы, не варт — абурыш... Няхай думае, што з табою тут — нічога. Я пашлю ёй, маю грошы.
— Не, Наталя, можа...
— Нічога...
— Ты ведаеш, я чуў нутром, што ты прыйдзеш, я быў запэўнены, завераны. I толькі мяне пазвалі, як...
Вартаўнічы спакойліва павярнуў у іх бок голаў, даючы першы сігнал. Наталя прымеціла.
— Ну, як думаеш, ці хутка ўгледзімся?
— Пэўна, адміністрацыйная высылка будзе, вядома...
Абое спяшылі перакінуцца як найболыпым лікам слоў і адно другога перабівалі, перапынялі, блыталі гутарку... Яе было многа, многа! Але ў самы разгар вартаўнічы спыніў:
— Пара!
Мэрам бы молатам стукнула па галаве Рыгору. Але пярэчыць нельга — развіталіся.
Наталя павярнулася і праз два крокі зайшла за сцяну. Абярнуўшыся, каб лішні раз акінуць яе ўзрокам, Рыгор нікога не ўгледзеў. Стала крыўда, глыбокая і балючая, якое, здавалася яму, яшчэ не даводзілася адчуваць, і шкода-шкода, што спатканне абмежавалася адным момантам, шустрым мігам. Столькі каштавала мук прычакаць — і знянацку, неўпрымет прамігнула, згасла...
Забастоўка, сапраўды, кончылася не ў карысць рабочых: значыць, не прыйдуць яны да турмы і не адчыняць дзвярэй, не пазавуць іх на волю...
Даводзіцца чакаць. Колькі?
Пакуль Рыгор падышоў да дзвярэй камеры — паспеў абляцець думкамі і мінулае і будучае, і Рыгу і Сілцы.
«Вось з мацераю як? Якаво ёй там?» — чуць не ўголас вымавіў, калі вартаўнічы адчыніў дзверы камеры, на шаг адступіў убок і ўпусціў Рыгора.
У той дзень, калі з Сілцоў паліцыя вывезла арыштаваных хлопцаў, Рыгорава маці не пакідала дому. Вярнулася з рынку, зайшла да сябе ў хату і сядзела, не выходзячы, да цёмнага. Цалкам была пад цяжкім уражаннем перажытага: шкадавала мацярок, шчыра спачувала іх гору, шкадавала хлопцаў. Баялася разам з тым, каб нічога такога не сталася з Рыгорам. Адна кампанія. Ці ўберажэ сябе ён у далёкім чужым горадзе? Га? Спавядалася сама сабе: «Мае вы дзеткі, мае! Як цяжка даводзіцца бацькам адказваць за вас! Гадуеш-гадуеш, радасці чакаеш, а тут — на табе!
Якая крыўда! Як яно ідзецца — хто яго разгадае... Бсдная Тарэся, бедная Хрума! Я адчуваю ваша гора... Але не разумею аднаго: чаму ж такі яно гэтак наладжана, што няма за вошта, а хлапцоў схапалі, арыштавалі і павязлі ў няволю. А калі — чаго ліхога — ды і з ім, з сынком маім, стане падобнае?»
Падумала — і здрыганулася ад жаху. Валючае сумненне не пакідала старое. I прагла істота: няхай бы хто яго развеяў ці паменшыў яго ўціск, прытупіў сілу. Чула, што нельга аставацца з ім,— не заснуцьме, не супакоіцца.
Адвячоркам, на шэрай гадзіне, знайшла выйсце, як бы хто падказаў ёй: пайсці да Тарэсі, а з тою разам да Хрумы — да хлопцавых мацярок, каб разам, адна перад другою, развеяць гора, суцешыцца.
Заперла на закрутку хату і пайшла. Хутка была ў Стаўбуновых. 3-за парога ўзняла гутарку:
— Тарэська, ты думаеш — лёгка ўсё гэта перажыць! Я ўжо ведаю сама. Ой, галубка мая, колькі я папацярпела!.. Толькі скажы, ласне ў гэтым наша воля!.. Я думала, даражэнькая, думала, чаму яно так складаецца ў людскім жыцці... То ці хто ж адкажа на гэта запытанне? Вядома, што не: жыццё — мора, а мы — трэсачкі на ім... Спачуваю табе, Тарэська, ад шчырага сэрца спачуваю. Ведаю, што ты паверыш...
— Ой, маўчы, Стэпа!..
Стаўбуніху абуяла горнасць. Чула Стэпіну шчырасць, адзнавала, што тая прыйшла яе суцешыць, што хоча гэта зрабіць. Ды ці ёй паможа яе спачуванне?
А Стэпа, перш стаючы каля парога, пасля прысеўшы ля прыпеку, няўсцішна гаварыла:
— Яшчэ ў вас-то другі сын юнак, дзяўчына, твой мужчына — сям'я. Ну, а ў мяне, падумай,— як стромка, адна-аднэю, як струц, у хаце сяджу, іду куды — вакола адна, чужая. Вядома — адзін ён у мяне, куды ні кінеш. Так урочана ўжо ад роду — перамяніць нельга. Думаеш, лёгка? Гадаю несупынна, дагадваюся, што і як з ім у тым горадзе,— а хто скажа! Лістоў няма — які час не піша. Да чаго яго лёс давядзе або давёў...
Тарэся слухала, але заўважвала, што яе гора — болып вострае і пякучае. Стэпа, праўда, цярпіць многа, ды ці ж параўнаць з тым, што зараз у яе, Тарэсі, на сэрцы. Віктар арыштаваны: што з ім зробяць там, куды павязлі? Можа, навекі замуруюць у каменны мяшок — ці ж не было з людзьмі? А Рыгор — можа, і жыве дзе... пэўна, што жыве...
— Усё-ткі, Стэпачка, Рыгор, можа, не падпаў таму, што мой Віктарка. Мала чаму не піша — усякая бывае прыгода, а гэта, вось, на вачах тваіх, пад мячамі вязуць тваё дзіця. Памочні-ы-к мой, да-а-рагі...
Стаўбуніха заплакала. Стэпа памагла, не сустрымалася. Праўда — сэрца слёзы точыць.
— Тарэся, ці ж думаеш, так ужо строга: не даждалі б яны, каб, барані чаго, замураваць у каменны мяшок, як ты кажаш... Ці ж павыш іх няма мацнейшае рукі? То ж чалавек — не кусок дзерава, што ў лесе гніе... А ты думаеш, мой Рыгор — там жа, як у ступе, у гэтым каламутным горадзе.
— Патураць ім. Добра Віктар казаў, як яшчэ з намі быў, вось тутака седзячы,— паказала Стаўбуніха на край стала, пры акне ў двор,— казаў заўсёды: «Свет людскі — адно змаганне, кавадла і молат: папаў — расцісне, калі сам другога не расціснеш...» Казаў вось так літаральна... Цяпер вось папаўся пад молат.
Ізноў заплакала і праз слёзы запытала Стэпу:
— А ці ж твой Рыгор нічога не піша?
— Кажу ж — нічога... Чуе сэрца, нядобрае нешта чуе. Сны розныя бачу, цудныя і страшныя. Горад — ступа. Старэю — а адна, без дапамогі. Ты яшчэ ў лепшым стане, ты яшчэ...
— А мне, ты думаеш... Віктар так многа пасабляў! Мужчына мой — трупцяк, дзеці — малыя. Той шмат зямлі — адна абуза... А Віктар зарабляў дваццаць рублёў. Няхай сем кіне ў хату — глядзі, які спор. А ён менш дзесяці не даваў. Часамі, як трэба што сабе справіць, прынясе менш, а то — дзесятку.
— Пэўна, як так, пэўна — добра...
3 перапынкамі, у пераменах настрою, судзілі каля паўтары гадзіны. I, судзячы, згаварыліся і пайшлі да Крупнікаў.
— Яны, можа, што чулі.
Хоць бы што пачуць — сышліся абедзве: і Стэпа, і Тарэся. Чамусьці выводзілі, што Хрума, Хаімава маці, сумее іх разуважыць, прасветліць. 3 надзеяй увайшлі ў хату.
Стары Хацкаль сустрэў.
— Чаго трэба?
— А Хрума дзе?
Жанкі ласелі, запыталі Хацкаля:
— Ці не чуў, куды іх павязуць?
Той трасянуў галавой, матнуў рукамі.
— Няхай іх ліха, столькі крыві папсавалі. Ах, ах, гэтыя хлопцы! Гэтыя хлопцы! Шчасліва ты, Стэпа!
У Стэпы праясніліся вочы; хацела запытаць, чаму, але Хрума, увайшоўшы знадворку, перабіла:
— Што ў вас, жанкі?
— Мы самі прыйшлі даведацца. Вам лепш вядома. Можа, што чулі?
— Нічога добрага. Куды там — увесь свет калоціцца... Бунты, забастоўкі... Вунь прыехаў знаёмы з Рыгі — мяцеж. Ці ж пусцяць іх?
Стэпа, як сядзела, раптам паднялася.
— Што ў Рызе, што? Чула маё сэрца!..
— Ша, ша. Ты ўжо думаеш, што якраз з тваім сынам што здарыцца... Хай прагоніць вецер на сухія дрэвы. Ці ты маеш лад... Мала што: горад —не Сілцы: усяго многа, заўсёды многа.
Але Стэпа не магла супакоіцца — трэба было крануць яе балючую западозранасць, каб яна акамянела ў яе грудзях, закаваўшы сэрца. Думкам не было чаго кіравацца ў іншы бок, шукаць светлых плямак... «Ведама»,— судзіла Стэпа. I ўжо ёй не хапіла сілы на спачуванне, не знайшлося месца для Тарэсі ці Хрумы. Як ішла — была надзея, хоць сякаятакая, цьмяная, смуглая, а цяпер? Віктара, Хаіма павязлі ў павет, а мо праз колькі дзён і пусцяць. А Рыгора які лёс засціг? 3 Рыгі даняслося ў Сілцы — нездарма; пэўна, тысячы людзей палягло. А Рыгор такі порсткі...
Стэпа пайшла, не чакаючы Тарэсі, мэрам бы пакрыўджаная на Хруму за тое, што тая паведаміла ёй гэткую вестку. Як сумысля, як назнарок.
На вуліцы, у цемрыве ночы, дратавалася сэрца, а вочы напружана нізалі змрок у бок Жмыгінскага лесу, дзе, здавалася Стэпе, стаіць Рыга. Чаму яе пабудавалі людзі? Няхай бы Рыгор не ведаў гэтага горада.
Жахлівым чудзішчам паўставалі ў Стэпіным выабражэнні зданныя будынкі Рыгі, яе непрыветлівыя вуліцы, неміласэрныя, дзікія людзі. Шолам, стукат, браскатня аддаваліся ў кожным шораху дрэў у садах, у скрыпе варот.
Прыйшла дахаты, не засвяціўшы агню, села на лаве і ўсё кляла няведаны горад, падсвядома просячы спачування хоць ад каго, хоць крупінку, каб не было нядобрага з Рыгорам, каб жахлівае праляцела неўпрыкмет. Няўжо гэтак ціха астанецца? Няўжо ніхто не кіне пісьма? Рыгор жа хваліўся вялікай колькасцю знаёмых. Дзе яны?
Стэпа хапалася за ўсё, што б хоць каліва, беднае, яе абнадзеіла, што б сказала ёй: Рыгор жыў, або — заўтра, пазаўтра ці праз тыдзень ад яго прыйдзе ліст. Стала маляваць сабе гэткі вобраз: прачнецца заўтра раніцаю, запаліць у печы, і — пакуль згатуе снеданне — прыйдзе паштальён з лістом. Падасць праз акно беленькі кавалачак паперы, які ўсё-ўсё скажа аб Рыгору. Ці ж не пара яму прыйсці, пісьму гэтаму?
Стэпа да поўначы лічыла і пералічвала дні з часу ад'езду Рыгора, адкладала некалькі часу на пераезд, на аеталяванне ў Рызе, на збор, каб напісаць пісьмо, на перасылку гэтага пісьма перш да павета, а з павета — у Сілцы. Хаценне перасцігала думкі, падганяла час: «А мо неўспадзеў, пісьмо ўжо ляжыць на пошце?.. А мо нават паштальён ужо прыносіў яго, а мяне не было дома?» Яна падыходзіла да акна і ўзіралася ў цем ночы — ці не ўгледзіць паштальёна. Пасля ўспомніла, што раней колькі разоў яна знаходзіла пісьмы ў сенцах пад подам, куды яны заляталі, як паштальён кідаў іх праз аконца. Чаго добрага — можа, і цяпер ляжыць там. «Праверыць»,— закарцела, і Стэпа засвяціла газоўку ды выйшла ў сенцы. Старанна абгледзела ўсе куткі і шчылінкі, абшукала месцы, нават і гэткія, куды ніякім чынам пісьмо не магло б заляцець. Разгнявілася. «Значыць, не прыносіў»,— заключыла і ўвайшла ў хату. Рашыла: «Ці ж кожнае пісьмо можна кінуць? А калі яно заказное, патрэбна распісацца»,— было з ёю гэта.
У сумненнях дасядзела, пакуль не адзначыўся ў мыцельнікавым акне трывожны золак. Закрычалі пеўні, данёсся каровін рык. Стэпа пачула вялікую ўтому, заняпад і, не раздзеючыся, прылягла. I ні то прадрамала, ні то праспала гадзіны з паўтары.
На вуліцы паднялося жыццё, гоман, крык. Чырвоная раніца хлынула ў хату яскравым сонцам, да таго празрыстым, свежым, што яго праменні праніклі ў няшчыльна стуленыя вейкі Стэпіных вачэй. Нельга далей спаць — Стэпа прачнулася і падняла з сабою ўчарашнія думкі. Ні каліва не прытупленыя, ясна-балючыя, няўтрымныя, трывожныя. Яны ганялі яе ад печы да акна, з хаты — на вуліцу глядзець пад рынак, адкуль ісціме паштальён. Клала казырком руку над вачмі, узіралася: паштальён не ішоў. Зарана.
У печы тухлі дровы — злавала, папраўляючы вілкамі, чапялою. Пасля Гірш Капаўскі знянацку нашарохаў, завучы грабсці сена. Была задуманай, расстроенай, а ён раптам забарабаніў у акно.
— Стэ-э-па!
Здрыганулася — падумала радаснае, жданае, а ўрэшце — вунь што. Сплюнула.
— Вольна на гэтым тыдні?
— Пэўна, вольна.
— Там дзён на два сена грабсці трэба.
— Дзе?
— У Залужным.
Гірш пастаяў з хвілінку моўчкі, а далей запытаў:
— А сын як? Не піша нічога?
За гэта Стэпа даравала Гіршу сваё разувер'е. Падбегла да акна.
— Гіршык, дарагі, сама не ведаю, што рабіць,— не піша.
— Кепска. У Рызе непакой... То прыйдзеш?
— Прыйду... Непакой?
Апусціла рукі — забыла пра пісьмо; дзе яно прыйдзе?
Цэлы дзень хадзіла па рынку, распытвала знаёмых, ці не чулі чаго пра яе Рыгора? Мо хто вычытаў з газет, мо каму знаё'мы перадаў у пісьме.
Нічога не дазналася. Бегала да Сёмкі, да Петруся — тыя суцяшалі Стэпу звычайнымі, ёй вядомымі выразамі-ўгаворамі — не паверыла.
А ў бліжэйшыя дні не глядзела ў акно, не пільнавала паштальёна. Нават у сераду, вярнуўшыся з работы, не пацікавілася паглядзець у сенцах каля поду — не было веры. Зайшла ў хату, патужыла-патужыла і намерылася лажыцца, як хтось пастукаў у дзверы. Настаражылася, стукнула думка: паштальён. Выбегла, адсунула засоўку.
— Цётка!
— Чаго, Сёмачка!
— Што піша Рыгор? Ашаламілася старая.
— Як?!! Чаму?!
— А ласне паштальён нічога не прынёс? Наш хлопец казаў, нібы бачыў, як прыходзіў да вас паштальён.
Стэпа пакінула Сёмку і пабегла ў хату. Мігам вярнулася з газоўкаю і пільна, трапятко пачала азіраць пад подам, у ручаі жарон. Семка чакаў. Пасля пераступіў парог і паткнуўся к поду. Паглядзеў і весела паведаміў, угледзеўшы каля жоран шэры канверт:
— А вось, бачыце. Стэпа выраніла газоўку.
— Няўжо-о, Сёмачка? Ох! Нейкі час памаўчалі.
Пасля абмацалі газоўку і пайшлі ў хату. Стэпа знайшла запалкі, засвяціла агонь. Села пры стале і бязмоўна, сышоўшыся ўсёю істотаю ў праглівым чаканні, глядзела Сёмку ў вочы. У іх свяцілася шчырая просьба старое.
Сёмка абарваў канверт і паглядзеў на дату: чамусьці пісьмо было ў дарозе болып двух тыдняў; падумаў, памеркаваў, але нічога Стэпе не сказаў, а, прыхіліўшыся да газоўкі, разборна, выразна пачаў чытаць вынутае пісьмо. Некаторыя словы і сказы перачытваў па два разы, іншыя тлумачыў. Дзе пісьмо кратала Ганны — Сёмка перарваў чытанне і пераказаў Стэпе кароткі нарыс іх стрэчы з гэтаю дзяўчынаю, абмаляваў яе выгляд, падабенства да Зосі Прыдатнай. Імя ж Наталі — зблытала дагадкі...
Стэпа не цікавілася тым, як і што перапляліся дзве ўспомненыя пісьмом дзяўчыны. Вестка, што Рыгор жыў, самы факт пісьма — пераважвала ўсё, што ім пісалася. Яна забывала на другім сказе першы; губляла сувязь між словамі, бо ўсе яны крычалі, пяялі пра тое, што яе сумненні былі дарэмнымі, што жыццё апраўдала нясмелыя надзеі і жаданні. Пачуццё радасці і шчасця не месцілася ў яе нутры, выліваючыся перш рэдкімі слязьмі, а пад канец чытання — зычным плачам, прычытамі:
— Сыно-ок мой дарагі-ы... Рыго-ор-ка-а... Дзякуй жа та-абе-э, што ты не забываеш мяне, старое... Як ты-ы мяне абрадаваў... Як завесяліў мяне...
Сёмка суцяшаў Стэпу, задаволены тым, што Рыгор не абмінуў і яго. Весткі аб тым, як і што пачалася забастоўка, які ўдзел прымаў у ёй Рыгор, вельмі зацікавілі Сёмку, узнялі ў ім настрой. «Кінуў бы, здаецца, усё тут і панёсся да Рыгора, у Рыгу». Сілцы, здарэнні і прыгоды з яго ціхага жыцця расплыліся ў Сёмкавых вачах, патанулі ў яго будзённай шэрасці. Ён пачуў, упершыню так яскрава, якая дробная ці ціхая яго праца — параўнаўча з працаю Рыгора. I стала дзіўна — да чаго і навошта яму, Рыгору, цікавіцца ім, Зосяю, Сілцамі. «Толькі таму, пэўна, што мае шырокае сэрца».
— А што ж Рыгорка табе піша, сынку?
Стэпа сцішылася, ітрытуліла ігісьмо да грудзсй. Заплаканыя вочы прасілі гутаркі аб сыну.
Сёмка расказаў; не дасцярогся і ўспомніў пра забастоўку, пра тое, што Рыгор казаў прамову перад тысячамі рабочых.
— Такі не ўтрымаўся? — з лёгкім сумненнем у голасе запытала Стэпа.
Але Сёмка развеяў сумненне, пераканаў яе, што без гэтага нельга абысціся, што змагацца вымушае само жыццё, што толькі змагаючыся можна дайсці да лепшай, шчаслівейшай долі.
— Працуйце, працуйце на здароўе. Няхай вам на поспех пойдзе... А мо і дажывеце да лепшага... Толькі, сынку мой, калі што-якое, дык са мною што станецца? Ці хопіць у мяне сілы вытрымаць?
— Не думаю, цётка, каб так было. Чаму, няйначай, з Рыгорам дрэннае здарыцца? Ён не такі...
Стэпа пераняла:
— А ласне ад яго будзе залежаць! Вось калі! Гэткая метусіна ў свеце — без разбору падпадаюць пад калёсы...
— Навошта думаць пра няведамае наступнае? Сёння маеце вестку — радуйцеся гэтаму: Рыгор жыве, здароў, думае пра вас.
Ён вылез з-за стала і выйшаў на хату.
— Пэўна, Сёмачка, пэўна. Ды я ўжо так рада, так задаволена — цэлую ноч не засну, цэлую ноч думацьму пра яго...
— Тут ужо і думаць не трэба многа... Заспакойцеся і заснеце... Дабранач!
Стэпа прайшла за Сёмкам і на расстанне папрасіла:
— Ты ж ужо, сынок, не адмовішся адпісаць. Ужо выдзеліш вольную хвілінку.
— Гэ, чаму не, калі ласка.
— Дабранач!
Пісьмо ад Рыгора Семка давёў да ведама сваіх таварышаў. Па чарзе расказаў яго перш Петрусю, пасля Сролю, далей дзяўчатам. Усе навіны пісьма цікавілі, цешылі, выклікалі на нейкую нявыяўленую зайздрасць да Рыгора, да яго стану. Падзеі з забастоўкаю, яго выступленні здаваліся ў ваччу хлопцаў-таварышаў, недасяжна вялікімі і запалялі кожнага хаценнем самому пабыць у асяродку гэткіх падзей. Здарэнні сілцоўскага жыцця мізарнелі перад вобразамі рыжскіх падзей.
— У гэткай школе не шкодзіла б нам кожнаму павучыцца,— радзіў Сроль, калі яны сышліся адным вечарам цэлаю хэўраю з дзяўчатамі.
У Петруся гастрэй, ніж у іншых, варушылася думка — пакінуць Сілцы і пераехаць у горад. Зацікавіўся горадам і Сёмка.
— А ўсё ж,— казаў ён,— горад вырашыць усю справу з рэвалюцыяй.
— 3 нашаю дапамогаю,— самаўцяшаў Пятрусь.
— Так, але... цікавей ісці ўперадзе, ніж плясціся ззаду.
— Згадзіся, Сёмка, ці ж усім перасяляцца ў горад?
— Усім не ўсім, а многім трэба...
Дзяўчат інтрыгавала знаёмства Рыгора з Ганнаю ды Наталяю, і вакол гэтага між імі і хлопцамі нямала прайшло гутарак. Дасталося Рыгору, дасталося хлопцам.
— Чаму б вам не пацікавіцца палітычным бокам Рыгоравага жыцця? — упікалі хлопцы.
— У іх на першым месцы суадносіны іншага характару. Мужчына, каханак...
— Моладасць сваё бярэ.
— Дык на гэта ёсць пэўная забяспека для кожнае дзяўчыны.
— Забяспека... Прыклад з Рыгорам — на далоні. Болька заўсёды выбягала наперад, рачавісцей супярэчыла і настойней накідалася ца хлаццоў. Таварышкі давяралі ёй свае думкі і падтрымоўвалі аднагалосна.
— Бачыце,— паехаў, а тут Зосі як хочаш. Так і ўсякі з вас; тутака як быццам бы мае шчырасць, а паедзе — дулю на мяду.
— А што, можа, за спадніцу ўзяўшыся, бегаць за вамі? Згаджацца на вашы капрызы і бацькоў вашых слухаць?
— Як гэта?
— А хоць бы так, як тое было з Зосяю. Хто ж вінават, што яна адказала Рыгору, ды яшчэ гэткім чынам? Папраўдзе судзячы, думаю, ніводная не абвінаваціць Рыгора.
Волька не згаджалася.
— Не абвінаваціць! Вашаму брату хочацца абяліць чалавека, хоць ён і не паддаецца гэтаму. Скажаце, што Зося вінавата? А ці не мог ён, хоць бы сам Рыгор, пераканаць яе паехаць за ім? Дык не: абы адчапіцца, а там — як сабе хоча. Куды ж ёй адной змагацца з гэткімі бацькамі, як Прыдатныя? I то яшчэ трэба падзівіцца, як яна перакорылася ім... Гэтага Рыгор не заўважае, нябось.
— Дзе яму заўважаць! V яго іншых думак поўна. Бадай што, і цяпер вось, калі мы тутака палошчам яго костачкі, ён там дэманструе з бастуючымі рабочымі.
— Так, многа іншых думак...— не згадзілася Волька.
— Вядома...
Пятрусь выказаў гэта тонам, пасля якога нельга было далей спыняцца на суадносінах між Рыгорам і Зосяю.
— Якаво б там сабе ні было...— перайшоў ён да свайго пачуцця,— а я, калі ўвайду, разбяруся з Рыгоравай чыннасцю ў Рызе, дык не ўрымшчуся тутака: цягне саматугам у горад. I думаю... сур'ёзна думаю... кінуць Сілцы.
— Куды — і табе...— умяшалася Гэля. А Волька выкарыстала:
— Вось-вось, а Гэля?
— Баіцца Зосінай гісторыі? — падхапіў Сёмка.— Калі так, то мае поўную мажлівасць ехаць разам з Петрусём.
— Пэўна, няхай дакажа сваю вернасць.
— А трэба будзе, дык і дакажу, чаму не.
— Мы можам даказаць; ці ёсць толькі гэтая вернасць у вас, хлопцаў,— не паддавалася Волька.
— Як у каго: у Васіля Берага напэўна болып, як у Рыгора,— паіранізаваў Семка.
Дзяўчаты прамаўчалі.
— Вось, мабыць, ужо ў суботу і вянок будзе? — запытаў Пятрусь.
— Так, у суботу.
— Бачыце: Рыгор там у катле змагання, а Зося тутака спраўляе вяселле...
— Няма чаго ўпікаць Зосю.
Вакол пісьма яшчэ доўга ў гэты вечар спрачаліся хлопцы і дзяўчаты, таварышы Рыгора; і, разыходзячыся дахаты, не маглі расстацца — гэтак яно іх уз'юшыла.
У гэты ж вечар, на разыходзе, Сёмка пайшоў праводзіць Вольку. Падышоўшы да яе хаты, яны прыселі на прызбе, і Сёмка ізноў разняў гутарку пра суадносіны Рыгора з Зосяю.
— Гаварыць у кампаніі — мы многае гаварылі; але тое для ўсіх можна. А ёсць і іншае, чаго не варта, каб другія ведалі.
Волька з цікавасцю запытала:
— А што?
— Нічога такога, каб надзвычайнага, але ўсё ж цікавае: Рыгор пасылае Зосі ўклон. Бачыш,— не забывае. Ты перадай ёй — гэта важна.
— Ну, а апроч уклону, Рыгор нічога не піша?
— Ці ж ты не чула, як я казаў?
— Чула, чаму не, ды ці ўсё ж усім расказваць?
— Не, болей нічога асабістага... ды сам уклон многае значыць.
Волька памаўчала.
— Гэта адна далікатнасць — не болей...
— Што ты!
— Пэўна. Да чаго Рыгору Зося, калі ён мае там Ганну? Кінуў, а цяпер — хай сабе з Зосяю што хоць чаўпецца...
— Чаму?
— А таму: Рыгору ні холадна, ні горача, а пра Зосю поўна ўсякіх чутак... Як у бубен б'юць па мястэчку... Го, колькі яшчэ давядзецца ёй пацярпець!
— Што ты кажаш! У чым справа?
— У чым справа — нібы ты не ведаеш сам!
— Я ведаю, але ж...
— Ніякіх «але ж», калі, можа, дайшло да саміх Берагаў.
— Ты думаеш?
— Можна спадзявацца. Сёмка іншым тонам адказаў:
— А па-мойму,— няхай бы праведаў ды расстроіў вяселле. Што б ад гэтага Зося згубіла?
— Эх, ты ўсё сваё... Вось бачыш,— ну, да чаго б гэта прыйшло? Дзе б тады Зосі дзецца?
— Ды пакінь, Волька, спагадаць!..
— А ты пакінь апраўдваць Рыгора...
Яны яшчэ нейкі час паспрачаліся, ні да чаго пэўнага не дайшлі і позна, каля другой гадзіны ночы, разышліся.
Назаўтра Волька ранкам спаткалася з Зосяю. Жывучы па адной вуліцы, амаль не суседкамі, яны бачыліся штодня і не па адным разе; кожная ведала пра другую. Калі Зося ехала ў паравы палетак, мусіла мінуць Вольчыну хату, а па дарозе ў жытнія палеткі Волька праязджала між хаты Прыдатных. Таварышкі пільнаваліся адна другой, наведвалі вечарамі, калі днём траплялася не бачыцца. Чым бліжэй падыходзіў тэрмін вяселля, тым болын Зося чула ў сабе патрэбу знаходзіцца каля Волькі, каб дзяліцца з ёю сваім пачуццём, думкамі і настроем. Адыход дзявочае пары, часоў росквіту, гулянак вельмі цяжка адбіваўся на Зосі; ёй хацелася, настойна штосьці застаўляла яе выкарыстаць як найпаўней апошнія дні залатой пары дзявочасці, ці хоць бы забывацца бягучымі хвілінамі аб нярадаснай, трывожнай будучыні. Яна адважвалася, наперакор бацькам і Васілю, хадзіць на прызбу да дзяўчат, куды сыходзіліся і хлопцы, і гуляць, як гуляла да заручын.
У гутарках з Волькаю Зося ніводнага разу не мінала, каб не чапіць Рыгора; пытала таварышкі, ці не піша ён пісьмаў і, калі піша, ці не дапамінае пра яе. Кожны раз Волька хацела хоць чымсьці суцешыць дзяўчыну, але не было чым. На гэты ж раз, пачуўшы ад Сёмкі пра тое, што Рыгор усёткі шле Зосі ўклон, Волька вельмі была задаволенай, як бы гэта тычыла яе больш, ніж Зосі. I, епаткаўшыся з ёю ў сваім двары, не дала Зосі доўга гутарыць аб іншым, паведаміўшы:
— Нарэшце скажу табе навіну...
— Якую? — зацікавілася Зося.
— Рыгор табе прыслаў уклон.
— Рыгор? Няўжо?!
Зося зачырванелася ад нечаканасці.
— Не забывае Рыгор...— праказала.
Пачуццё ўмільнасці сціснула ёй сэрца, і яна не магла нічога болей сказаць.
Волька пазірала спагадліва на таварышку і міжвольна паддавалася яе настрою. «А каб ды ведала яна, што за гутаркі ходзяць аб ёй! Бедная дзяўчына! I трэба ж сысціся гэткім умовам жыцця! А здавалася б, толькі б і жыць».
Каб разагнаць Зосін настрой, Волька перайшла на іншую гутарку, паведаміўшы:
— А нашы хлопцы захапіліся горадам; вось ужо збіраюцца выязджаць; Пятрусь першым.
— Пятрусь? — бесцікаўна запытала Зося.
— Учора хваліўся.
— Каму?
— Нам; учора мы каля Гэлі гадзін да дванаццаці гулялі. I разам гэта пісьмо ад Рыгора слухалі, Сёмка расказваў.
Зося ізноў перамянілася ў настроі, які некалькі ўраўнаважыўся.
— Пісьмо слухалі?.. Ну, а што больш ён піша? Можа, ужо там ажаніўся?
— Не... Куды яму; думаеш, ён заняты рабочай справай, каб мець час на жаніцьбу. Вунь, прамову трымаў перад рабочымі... Цяперака ў Рызе ідуць забастоўкі, і Рыгор зацягнуты ў самы агонь змагання. Пайшоў далёка ўперад па сваёй дарозе.
Волька казала і бачыла, як глыбока западаюць яе словы ў Зоеіна нутро.
Кожны момант з Рыгоравага жыцця вырэзваўся яркаю плямінкаю ў яе істоце, прырастаў, як часцінка жывое матэрыі, каб астацца назаўсёды, каб вечна муляцца і дапамінаць аб шчыра каханым чалавеку. Адцягаліся Зосіны думкі за тысячу вёрст, у няведаны ёй горад, лавілі ў ім Рыгора і ўтваралі сваім імкненнем асалоду зданага незямнога жыцця. Вакольнае як быццам бы не жыло для яе і не існавала...
— I вось, паслухалі пісьмо, дык Пятрусь урачыста: «Абавязкова еду ў горад». А Гэля з скуры лезе, чырванее, злуе, агрызаецца; бач, баіцца, каб, чаго добрага, Пятрусь не пакінуў...— сказала Волька і засмяялася. I Зося пусціла тварам нядбалую ўхмылку.
У двор увайшла Вольчына маці; дзяўчаты кінулі гутарку. Прывіталіся.
— Ты, Зося, усё к вяселлю збіраешся?
— Не кажэце.
— Чаму? Кінь свае думкі, нябога.
— Не лёгка іх кінуць.
Зося не магла далей гутарыць; тое, што перагаварыла з Вольчынай мацерай, было нечым вымушаным, да чаго не ляжала сэрца, не варочаўся язык. Нельга было не гаварыць, але думкі вымагалі іншых слоў, іншае гутаркі. Не выходзіў з памяці Рыгор. Уклон азначаў многае: будзіў нейкія смутныя надзеі, калупаў ужо заплесненыя ўспамінкі, вобразы. Нанава ва-рочаў дзяўчыну да пераацэнкі яе думак і вывадаў аб ім, яго правасці і віны ў тым лёсе, які ня напаткаў.
Зосі хацелася, вельмі моцна хацелася выбрацца гэтым часам куды-кольвечы ў шырокае поле ці ў густы хмызняк, дзе б не было нікога, дзе б сама з сабою яна магла праверыць усе дадатныя бакі жыцця, ацаніць вартасць яго, абмеркаваць, як і што з ім змагацца, у чым пагадзіцца, і можа — адшукаць адну, назаўсёды роўную, адзначаную сцежку, на якую стаць цвёрдаю ступою і пайсці рашучым крокам. Тое, што асталося ўзадзе,— забыць, занядбаць, лічыць не існаваўшым... Хацелася гэтага, але рэчаіснасць трымала Зосю ў сваіх кіпцястых руках і вадзіла так, як меркавалі законы акольных абставін.
Зося пайшла дадому і ўжо на парозе стрэлася з адваротнаю, надзойліваю яўю: маці папікнула яе за нядбаласць да тых вялікіх здарэнняў у яе жыцці, якія нясло вяселле, і выгаварыла ёй:
— Ты ўсё яшчэ не кінула сваіх цырымоніяў, дачушка. Труціш маё сэрца, нябога! Хоць гэтыя апошнія дні не зводзіла б мяне.
«Каб гэта Зося ведала, што аб ёй гавораць!» Так, Зося не дагадвалася, не думала, каб тая выпадковасць, якая ўплялася ў яе жыццё, як скутак у каханні з Рыгорам, стала зместам рознай гутаркі аб ёй, плётак, нагавораў. Прайшло колькі часу, здавалася б, павінна ўсё знікнуць, павінен заглушыцца рэзкі смех, які пачуўся ёй тады ў Лужках, палічыўся за здань, за выабражэнне... Тым часам гэта было якраз не так: патрошку, слова за словам, ад аднаго да другога, і чуткі дайшлі да Берагаў. Што далей з іх выйдзе?
Каб гэта Зося ведала, што аб ёй гавораць!..
У той дзень, калі Волька перадала Зосі ўклон ад Рыгора, у Хлоравай хаце адыгралася гэткая сцэна. Адвячоркам, вярнуўшыся з поля, Хлор ляжаў у хаце на палку і марыў аб блізкім вяселлі свайго нябога, цешачыся Васілём, як раптам убегла ў хату жонка і выказала:
— Вось табе і штука! Ці чуў?
— А што?
— Ого-о!
— Не чуў нічога.
— Не чуў? А трэба было пачуць...
Хлор падняўся, злез з палка і выйшаў на хату.
— Кажы.
— Ліха ведае што! Вунь усе як у бубен б'юць: Мікалаішка-а з Нязвычным... у Лужках пад нарадам... бачылі людзі... Падумай, што гэта робіцца!
— Няўжо? Што-о ты кажаш!
Хлор вытарашчыў вочы, паціснуў плячыма.
— Не здарма! Каму прыйдзе на розум балхвіць ліха ведае што без дай прычыны.
Хлор памаўчаў, падумаў.
— Чакай,— супакоіў жонку.— Ты ўжо чакай. Па-мойму, гэта знарочыстая рэч нашых ворагаў. Ты думаеш не, сапраўды. Хітрыкі, кажу табе, хітрыкі. Прос-та — выдумана. Няма як падкапацца, дык пусцілі чуткі, каб зганіць і Васіля, і Зосю. Не паверу, і ты, глядзі, не давярайся...
Юстына не супакойвалася: ёй зусім было незразумелым, чаму Хлор перапыняў яе. I яна спрачалася.
— Мне казалі гэткія людзі, у якіх нельга сумнявацца, якія не зацікаўлены ў тым, каб ганьбіць Васіля.
— Ты палітыкі не ведаеш... Ласне ведацьмеш, хто твой прыяцель, а хто вораг? Яшчэ прыяцеля хутчэй можна выявіць, а ворага... Іншы ў вочы прыкідваецца добрым, а сам думае прадаць цябе за ломаны асьмак. Цяпер многа гэткіх. Усюды пайшлі розныя сацыялісты, басяччо, галадранства — усё з нянавісцю на знатнейшых людзей, з зайздрасцю — узяць чужое, спаліць, згнюсіць людскую чэсць. Некаму і нечаму верыць... Вось і тут: Васіль перацягнуў Зосю, а іншым крыўда стала — і пайшла іграць у помсту. Можа, той жа Нязвычны напісаў сваім сябрам, каб яны пастараліся ўчыніць якую пакасць. Бачыш, мала ён пападзуджваў Зосю, калі яшчэ быў тут! Або маці ці блізкія іх пастараліся... Я сам і думкі не дапушчу, каб гэта Зося...
— Не бярыся, Хлор, кажу табе, не бярыся. Юстына сапраўды не выясняла сабе таго, чаму муж
так старанна абараняе Зосю. Не дагадвалася, што, апроч радняцкага пачуцця, у Хлора была доля і палітыкі. Гэта яго палітыка заключалася ў тым, што зараз, калі вяселле на носе, хоць бы і праўда была, аб чым жонка паведаміла, то гэтую праўду прыняць нельга, тым болей аддаць ёй павіннае і зрабіць тыя ці іншыя вынікі. То б значыла стварыць гісторыю, якая б запляміла іх котлішча, дала б справы для розных гутарак і плётак, у сто раз горшых, усяму мястэчку і аколіцам. Дапусціць, што Зося магла зрабіць праступак, Хлор мог і нават не здзівіўся гэтаму, калі жонка ска-зала, а здзівіўся і нават збаяўся таго, каб чутка не дайшла да Тадосі і да Васіля. Аднак тое, адкуль вынікла чутка і ад каго жонка пачула, цікавіла Хлора.
— Хто табе казаў? — запытаў ён жонку.
— Паруля Вышкава.
— Паруля? I ты верыш Парулі?
Імя Парулі Вышкавай мела за сабою нядобрую рэпутацыю; гэта мяшчанка славілася, як дасканалая ябедніца і язычніца.
— Не адна Паруля, а многія казалі; як у бубен б'гоць...
— Няхай сабе ўсе гавораць, а ты маўчы...
— Дык ужо ўсе ведаюць; пэўна, я нікому не скажу, але адно дзіва, як яно так выходзіць, што нам не ўдаецца...
Хлорыха не даказала, падумала і звярнулася да мужа з гэткай прапазіцыяй.
— А ўсё-ткі, Хлор, запытай Васіля. Чаго ж саро мецца: лепей хай праведае, што людзі брэшуць, каб не было знячэўку. Хлопец дачуецца ад каго збоку і раззлуецца — тады яшчэ горай будзе...
— Нічога... Васілю не можна ліха ведае чаго казаць. Навошта хлопца расстройваць... Ты таксама не заікайся, прашу,
Аднак, выказаўшы гэта, Хлор хутка сам перадумаў. «А ўсё ж жонка рацыю кажа: трэба на ўсякі выпадак пераняць Васіля. Пайду, нават сёння пайду і так ці іначай уладжу гэта».
Аб сваім рашэнні паведаміў жонку і, павячэраўшы, пайшоў да Тадосі.
Быў вечар. На вуліцы збіраліся начлежнікі. Хлор спешнаю хадою перабег к братавай. У хаце яшчэ свяціўся агеньчык. Васіль з мацераю аб чымсьці ўголас гутарылі. Гэта суцешыла Хлора, які перш паглядзеў у акно, ухмыльнуўся сам сабе і ціхаю ступою прайшоў к дзвярам.
Тадося здзівілася Хлораваму прыходу, але загаварыла гэта.
— Цяперака калі ні прыйдзі, то ў нас работа, клопат, увіхі. Мала часу асталося да вяселля, і працы не абабрацца. Несціхана шнайдырым па хаце. Прасіць каго чужога неяк не хочацца, а самім дык ёсць над чым пакруціцца.
— Вядома. Чаго і казаць! Гэта ж вяселле, не абышто.
— Так, вяселле. Мы ўвесь час з Васільком гаворым самі сабою; добра ўжо, што хаця яно неяк ціха і спакойна ладзіцца. Спачатку пашумелі: паспрачаліся то сям, то там, а зараз усе прыціхлі; і Зося ўгаманілася, і той жулік, пэўна, кінуў усякую надзею пашкодзіць Васілю. Вось адбыць вяселле, і тады пачынайце жыццё, мае дзеткі.
Хлор прысеў каля стала, выслухаў братавую.
Бачыў, што таго, з чым ён прыйшоў, тут не чулі і не ведаюць і, пэўна, спалохаюцца, калі ён паведае ім. Замаўчаць усёткі не перадумаў і рашыў пакіраваць гутарку так, каб самую перадачу зрабіць менш прыметнай, менш выразнай.
— А як у вас усёткі стаіць справа? — запытаў Хлор.
— Добра, Хлорык,— пахвалілася Тадося,— амаль не усе гатова; асталося яшчэ зварыць, спячы — то гэта мы ў пятніцу, у суботу зробім...
— Ну, а ў полі як у цябе, Васіль?
— Толе падганяю за ўсімі — не здаюся, дакошваю.
— Го, ён у мяне дбайны.
— Чаго ж, добра, маладзец.
Васіля, як і яго мацеру, цікавіла вялікая прыгода ў іх сям'і і тое, што гэтая прыгода супадае з эканамічнымі інтарэсамі іх гаспадарства і што ўсё ідзе як па масле. Гэта цешыла іх абоіх, а што па-за гэтым — не было ніякага дзела. Вось чаму і Тадося і Васіль адчувалі сябе задаволенымі і знаходзіліся ў добрым настроі. Ніякае падазронасці, ні ўспаміну. Здавалася, каб хто пераконваў, што трэба яе мець, што не ўсё бяспечна, як ім думаецца, то і то б ніводнае не паверыла б.
— Ну, а што, бок, людзі кажуць аб нашым вяселлі? — дарэчы пацікавілася даведацца ад Хлора Тадося.
— Нічога... Ды што прыслухоўвацца да людскіх гутарак. Хай кажуць, каму язык свярбіць. Розныя ёсць людзі...
— Так, вядома, цюцькаў многа; але махнуў пугаўём — дык і паадбягаюцца. А вернуцца, можна хвасянуць пугаю,— вывеў Васіль.
— Пэўна... Але, трэба сказаць, што ўсёткі ёсцека адмысловыя брахуны. Вось хоць бы ўзяць цяперака — пусцілі плёткі на Зосю: нібы яна з Нязвычнікам спала ды дзе... Сёння жонка мне паведаміла...
— Няўжо? — нагастрылася Тадося. Васіль жа нядбайна матнуў рукою:
— Брахня! Рыгорава справа.
— Пачакай!
Аднак Хлор, убачыўшы, што Васіля паведанае ім не здзівіла, ласпяшыў астудзіць і цікавасць братавае.
— Пэўна, брахня. Хто з разумных людзей гэтаму паверыць? Мне жонка сказала, дык я сплюнуў — і толькі.
— А мо... Зося — пракідная дзяўчына...
Відаць было, што Тадося прыняла Хлоравы словы Да сэрца, захапілася імі, бо хоць змаўчала, а ўсё ж на твары яе застаўся адбітак яхідства. Так і чулася, што баба ў патрэбны час пачутае вылажыць перад Зосяю.
Хлора, аднак, настрой братавай не смуціў; ён быў пэвен, што ў кожным разе гэта не адаб'ецца на вяселлі.
— Людзям языкоў не павяжаш,— рашыў ён. Тадося моўчкі згадзілася.
На гэтым заключылі і перайшлі да вясельнай справы: Хлор распытаў, каго Тадося думае запрасіць, апроч сваякоў, як і што зроблена Васілём для падарункаў Зосі і іншым. Беражыха ахвотліва адказала Хлору на ўсе пытанні, расхваліўшы свой план і свае намеры.
— Думаю, каб вяселле адыграць палюдску,— старшыню, урадніка, нават бацюшку думаю запрасіць: ён так прыхільна адносіўся да Васіля. А шлюб ізноў думаю справіць багаты. Не калі ж было — адно дзіця. Скупіцца няма чаго,— заключыла Тадося.
— Зразумелая рэч. Што-што, а вяселле трэба адзначыць добраю бяседаю. Тут скупошчаў, вядома, ніхто не падглядае, але і намёку на іх даваць не трэба. А Зосі трэба зрабіць добры гасцінец.
Васіль ухмыльнуўся здавальняюча і пахваліўся:
— Набралі машастовую сукенку і тонкія чаравікі. Хадзілі надоечы ўдваіх.
Нарэшце Хлор запрапанавал некалькі практычных думак наконт таго, як вясці вяселле, як пільнавацца парадку, і каля першай гадзіны ночы пайшоў дахаты.
Вяселле Васіля Берага з Зосяю Прыдатнаю сапраўды нарабіла гоману; яно выглядала не малым здарэннем для Сілцоў, тым болей для Сівулінскае вуліцы. Як і што да яго гатаваліся абедзве палавіны, куды і зачым хадзілі Марта з Міколам ці Тадося з Хлорам — усё да дробкі абгаворвалася дасужнымі жанкамі, да сапраўднага дадавалася шмат лішняга, гэтак што вакол маленькага замеру вырасталі вялікія легенды, набухала цэлая гісторыя. Гэткім чынам узнятая зацікаўленасць да вяселля зрабіла тое, што ў суботу, на цырымоніі «пашыцця вянка» да Прыдатных сабралася вялікая колькасць моладзі з усяго мястэчка і добры лік старых людзей з Сівулінскае вуліцы. Далёка за поўнач гэта вуліца кішэла людзьмі, як рэдка бывала дагэтуль, шумела, гаманіла. Апошнія зыкі гамонкі засталі золак. Тым, хто мала цікавіўся вяселлем і сядзеў у хаце, нельга было спакойна заснуць. 3 гэткіх была Стэпа Нязвычніха; для яе вяселле ў Прыдатных было зусім не ўшманкі. Яна мела свой клопат і сваю цікавасць: гэта Рыгор; ім Стэпа жыла, аб ім марыла.
Назаўтра таксама ўсе вясельныя цырымоніі, як хадзьба ў сваты з песнямі і музыкаю, адвод перш маладое, а пасля маладога да шлюбу і самы шлюб прайшлі між Стэпы. У яе галаве праз увесь дзень складаўся ды пераскладаўся змест пісьма, якое яна праглася хутчэй адпісаць Рыгору. Каб не вяселле, пэўна, прасіла б яна Сёмку зрабіць ласку і напісаць сёння, у нядзелю, калі вольны час і можна болып і спакайней падумаць. Вяселле перашкодзіла гэтаму і злавала Стэпу. Каб адцягнуцца ад яго вачмі і думкамі, яна доўгі час хадзіла па рынку, пасля наведала Стаўбуноў і распытала аб іх Віктары; не мінула, каб не пахваліцца, што яе Рыгор прыслаў надоечы пісьмо. Стаўбуны скардзіліся Стэпе, што Віктара перавялі з павета ў губерню і што праз блізкі час мерыцца быць суд. Віктар пісаў бацькам, што дрэнна сябе адчувае ў астрозе, аднак ад сваіх думак і настрою не адракаецца. Стэпа паспагадала Стаўбунам і вывела, што з іх хлопцамі нічога не зробіш — даводзіцца гадзіцца.
Варочаючыся дамоў, Стэпа стрэлася з Волькаю, якая была за дружку ў Зосі, і расказала Нязвычнісе, як прайшоў шлюб, які настрой валадаў Зосяю і што выявілася ў час шлюбу. Стэпа не паверыла ў Вольчыны намёкі і адказала:
— Ці ж кожнаму можна верыць? Брэшуць!
Не хочучы спрачацца з Стэпаю, Волька зрабіла выгляд, што згадзілася з ёю, і пацікавілася, што піша Рыгор.
— Добра, галубка, жыве паціху.
— Я чула, што нібыта мае сабе каханку. Куды яму да нас, мужычак.
— Кінь, Волька. Я думаю, калі і праўда, што мае знаёмую дзяўчыну, то ўсё ж прасцейшую за нашых дзяўчат. Нашым мяшчанкам Рыгор мой нецікавы: куды яму, бедняку, да гэткіх сінагогаў, як Прыдатныя! Вачыш, у нас усе гаспадары, а там, пэўна, напаткаў гэткую, як сам, работніцу якую ці майстрыху.
— Не кажэце, цётка, мы ўсе вельмі паважаем вашага Рыгора. Каб ведалі, як рады, што ён нам прысылае ўклоны. А як Зося была задаволена, калі ён і ёй уклон прыслаў.
— Няўжо-такі?! — задзівілася Стэпа.
Ёй зрабілася ўмільна на сэрцы, і Зося выпуклей прадстала яе выабражэнню.
— Так, так!
— Цікава.
— Вось бачыце. А вы кажаце, што нам нецікавы ваш Рыгор.
— То ж я не пра ўсіх: многім ён косткаю ў горле.
— Усіх не зраўняеш. Няма таго чалавека, каб усім быў добры. ТТІто і казаць.
— Праўда, дачушка.
— Бачыце, каб не бацькі, можа б, мы Зосіна вяселле гулялі б у вашай хаце.
Стэпа махнула рукой:
— Дзе нам, дачушка. Няхай ужо Рыгору іншае месца дасць дзяўчыну. Не суджана. Вось пажыве ў Рызе, сыдзецца з якою работніцаю, і таквеле. Нікому рупіць не будзе. А тут, у Сілцах, бачыш, многім ён вялік. Абы прыехаў — колькі наплятуць усяго, колькі памыяў выльюць!
— Бывае...
Волька памкнулася вярнуцца ў гутарцы да Зосі, але стрымалася і толькі падумала: «Не ведаеш, цётка, што цяпер кажуць на твайго сына».
Так, па першаму намёку Волькі Стэпа не дагадвалася, у чым сэнс. Але гэтым жа вечарам ёй суседка Лявоніха пад сакрэтам паведала, у чым справа. Па мястэчку, як маланка, мігнула вестка, якая ў розных хварбах малявала Зосін праступак перад мужам. Знаходзіліся гэткія людзі, якім выгадна было пашыраць розную брахню, абы часаць языкі, іншыя ад злосці на Прыдатных і Берагаў стараліся выкарыстаць выпадак, і ад сябе выдумлялі ўсякія байкі. Як і што, у чым праўдзівасць здарэння — ніхто не дапытваўся: той казаў, што Зося папу не адказала нечага так, як трэба, другі перадаваў, нібы перад шлюбам нехта ліст падкінуў Васілю, у якім даносіў на Зосю, як на распусніцу. А многія карміліся словамі Марцэлькі Цюркі, якая старанна паўеюджыла апавяданне пра Лужкі ды пра свайго сына.
Зразумела, што пачуць гэтыя навіны можна бьгло кожнаму. I Лявоніха іх пачула разам з другімі. Пачула і перадала Стэпе.
— Няўжо ізноў мой сынок замуляў людзям вочы? — зласліва запытала яна ў суседкі.
— Як бачыш.
— Ну і свет жа! Знарок, сястрыца, знарок.
— Чаго добрага.
Стэпу занепакоіла гэта і перабіла думкі наконт пісьма. Яна расхвалявалася, расстроілася, ажно доўга сядзела бяздумна, безварушна. I толькі перад сном як бы супакоілася крыху, цвёрда рашыўшы: «Ці ж можна на ўсё адгукацца сумам? Дурная я кабета! Мая дарога ў жыцці адведзена мне».
Назаўтра здарэнні прынялі гастрэйшы зварот. Раніцаю ў хаце Берагаў адыгралася цэлая трагедыя між Зосяю і Тадосяй. Свякроў з агіднаю бессаромнасцю слухала ўсю ноч пад дзвярыма клеці, дзе спалі маладыя. А на золку дзіка накінулася на нявестку з лаянкаю ды сваркаю, грозіла на яе кулакамі, кляла, упікала сына, чаму ён паступіўся сваім імем і знатнасцю для распусніцы. Каля гадзіны часу вярцелася, як апараная, па хаце ды сенцах, шпурляла, куды зарве, розныя рэчы, стукала кулакамі па стале, хапалася за косы. Нейкая азвярэласць напала на кабету... Ледзьве супакоіў яе Хлор, падаспеўшы на лямант і крыкі...
Але «затушыць пажар» было ўжо позна: суседзі паспелі падслухаць Тадосіну лаянку і разнесці яе па вуліцы, па мястэчку. I хоць далейшае гранне вяселля адбывалася з надворнаю чыннасцю, з паказным гонарам ды рызыкай — кожны, хто цікавіўся прыданым або паходам у госці да бацькоў маладое, падглядаў нутраную штучнасць. Зося, хмурная, задуманая, хадзіла з апушчанымі вачмі. Беражыха — глядзела ведзьмаю; насупленай была Прыдатніха.
Учарашнія гурткі сілцоўцаў аднавіліся. На прызбах, па хатах перабіралі ўдоўж ды ўпоперак знатнае вяселле, спагадалі Зоеі, успаміналі Рыгора, прадракалі маладым нецікавую будучыню. Многія выводзілі маралі наконт таго, што ў багатых заўсё'ды бывае няўладзіда ў гэткіх справах: бо грошы ды зямля граюць першую скрыпку, а маладыя — другую. Чаго лепшага было чакаць у даным выпадку? Рыгор болып усіх выйграў ад гэтых гутарак: яго хвалілі за прадугледжанасць, за спрыт, з якім ён выскаўзнуў з непасрэднага абстрэлу, за стойкасць ды смеласць.
Аддавалі павіннае яму і таварышы. Вечарам гэтага дня сабраліся ў Сёмкі Пятрусь, Хірысон, Сроль і доўгі час гутарылі на гэту тэму.
— Не спадабалася, нябось, ні Берагам, ні Прыдатным,— казаў Сёмка зламысна.
— Яшчэ б ды спадабаццаі — дадаў Пятрусь.— Вось няхай прыкусяць языкі. Ападзе ўвесь гонар пасля гэтага.
— Зося маладзец! — прылучыўся Хірысон.— Вось за гэта можна пахваліць. Смелая, прынамсі. Чаго там! Розныя цырымоніі спраўляць!
— А потым дзяўчына апала духам...
— Яшчэ б сказаў! Абставіны гэткія, што наймацнейшы падасца. Скруцяць небараку — піснуць не пасмее.
— Наконт гэтага — то дастанецца ад гэтага няхлюгі.
— Папалася.
Спусціўшы нейкі час, хлопцы накіраваліся к Берагу.
Сёмка правёў іх жартоўным пажаданнем папасціся ў рукі Васілю і вярнуўся ў хату...
Калі Сёмка бразнуў клямкаю ў дзвярах, ззаду яго пазвалі:
— Сёмка!
— Я! Хто гэта?
— Я, Стэпа...
Сёмка адвярнуўся ад дзвярэй.
— Пачакай, нябожа,— папрасіла Стэпа. Падышла.
— Ці чуеш, сынок, што тут робіцца7 Можа, Рыгорка душою не вінават, а гатовы зрабіць яго праступнікам. Як у бубен б'юць.
— Так. Мы, вось, таксама абгаворвалі гэта. Некаторыя з хлопцаў дык да таго зацікавіліся, што пайшлі к Берагу. Ні пазаўчора, ні ўчора не былі, а сёння пайшлі, каб хоць зірнуць на Зосю.
— Бедная Зося! — спагадала Стэпа і тут жа перамяніла голас:
— А ўчора я спаткалася з Волькаю, дык тая мне і кажа ўсё, а я нічагуткі не разумею. Толькі вечарам Лявоніха растлумачыла, у чым рэч... Папершае, думала я: заўсяголаў яны, пагавораць ды пакінуць, ажно не тое — сёння яшчэ болын гутаркі. Вядома, ведзьма — на ўсе Сілцы раскрычала. А там, можа, нідзе нічога... Ці ж не бывае, што не ў парадку часамі! Дык крымінал рабіць? Святыя, ліха ім, чэсныя! I ўплялі, бачыш, Рыгора...
— Нічога. Каб і быў Рыгор замешаны, дык...
— Ну, але ж, Сёмачка! Нават у нашы часы здаралася, што вяселле пройдзе не так, як трэба, а то цяпер... Свет, глядзі, перамяніўся; да дзіва, што дзяў чына — не анёл...
Стэпа матнула рукою, адкашлялася і запытала:
— Ну, а скажы, Сёмачка, ты калі думаеш Рыгорку ліст пісаць?
— Ды, вось, к наступнай субоце. Трэба ж пачакаць ды пачуць, як і што ўсё скончыцца. Бо ўжо ў пісьме трэба падрабязна апісаць.
— А я б думала — заўсяголаў яно... Можа б, на добры лад, не варт было б і засмучаць яго гэтым. Не ведае — няхай бы і не ведаў. Як ты думаеш, сынок?
— Чаму не? Дарэмна. А яму што там? Пляваць. Прачытае і сплюне. Усё ж пацікавіцца. Мне здаецца — на чужыне кожная вестка з дому міла і прыемна.
— А то ж, думаеш... Шшы, чаму б не так.
— Вось напішу аб гэтым; таксама пра Петруся...
— А што пра Петруся?
— Збіраецца ў Пецярбург...
— Ці маеш ты лад?
— Напэўна...
— Глядзі ты! Маладая натура... А чаму ж бы яму ў Рыгу не паехаць?
— Вырашыў ехаць да Пецярбургу.
— Ага... Прабачай, што затрымала... бачу, што ты спаць хочаш... Дык пішы ўжо, Сёмачка, разам — ад сябе і ад мяне. Я надыду да цябе на днях... Добра?
— Добра, цётка, добра...
На вуліцы пачуўся смех, які разліўся следам за крэпка вымаўленым словам «Зося»... Сёмка прыслухаўся, але тупат Стэпы, якая, не развітаўшыся, пайшла з двара, перашкодзіў разабраць голас. Ён адвярнуўся к дзвярам і ўспомніў Рыгора. Смех сярод зорнай ночы на ціхай вуліцы ўваскрасіў яму вобразы з нядаўняга мінулага, калі не аднораз здаралася варочацца яму гэткай, а то і пазнейшай, парою з гульні і чуць, як, развітаўшыся, ззаду Рыгор дапамінаў яму ўдагон той ці інніы эпізод, смеючыСя зычным, прыемным смехам.
«ПІто ён цяпер, вось гэтымі днямі, робіць там? Што думае? Ці ўспамінае тое, чаму я аддаўся ў даную хвіліну? Цікава!»
Спатканне з Рыгорам у астрозе асвяжыла Наталю. 3 яе плеч як быццам бы апала гара. Нервовасць, навеяная трывогаю, неспакой прайшлі; бліснула ружовая надзея, запляліся мары. Тыя дні, што чакала яна гэтага, абураная невыразнасцю бліжэйшых хвілін, доўгія марудныя дні забыліся. Адкуль узяліся лёгкасць, уздым, размах. Праходзіла астрожны двор і чула сябе не бязродным стварэннем, якое можна ў любую хвіліну схапіць у звярыныя кіпцюры і заперці ў доўгую няволю, а здавалася Наталі, нібы яна варочаецца з поля, дзе адбылася вялікая бойка, а з той бойкі яна выйшла пераможніцай, героем. Хмурны будынак астрога, дзе сядзіць Рыгор, адкуль невядома, калі яго выпусцяць, не выклікаў сабою ў Наталі боязі, не будзіў жаднага пачуцця сполаху. Яна прамінула варту, прайшла ў вароты, як хадзіла з кватэры, з завода, і апынулася на вуліцы адроджаная, прасякнутая натхненнем. Выабражэнне яе малявала перажытае спатканне, як вольную, бесклапотную гулянку. Ні трывожна-адрыўныя сказы гутаркі з Рыгорам, ні намёкі, ні нервовасць, якую надавалі тоўстыя сцены астрога, вартаўнік-надзірацель, ні настрой Рыгора, які крапіўся, стараўся паказацца бадзёрым, а сапраўды заметна цяжыўся няволяю ды неакрэсленасцю свайго стану, невыразнай будучыняй,— нішто не выглядала перад Наталяю ў сваёй рэальнасці, несуцешнай, прыкрай. Быццам бы яна была ў Рыгора на кватэры і вярталася, каб у любы момант, у любую хвіліну пайсці да яго назад, вольна, самохаць.
Наталя ішла вуліцаю, горда падняўшы голаў, поўная задзёру, самаўверанасці; яе ўзрок гарэў агеньчыкам абуяўшае яе мужнасці; унутры накіпела хаценне кінуцца насустрач якому-колечы надзвычайнаму здарэнню, дзе б можна было выявіць сваю адвагу, свой спрыт і сваю здатнасць; падбівала на гострыя перажыванні, на ўздым, на бунт супроць усяго таго, што жыло ў вялікім каменным горадзе, сярод яго вуліц, за вокнамі суровых, маўклівых муроў. Джарало людзей, што цякло ёй насустрач, стукатня калёс, крыкі паасобных гандляроў — нядбайна забываліся; быццам бы нішто яе не датыркала... Але, адышоўшыся кварталаў пяць ад астрога, Наталя прыпомніла аб Рыгору: што ён робіць у даную хвіліну? Азірнулася назад, як бы хочучы праверыць, ці не ідзе часам ён удагонкі ёй? Вузкая разора вуліцы бегла ад яе кудысь далёка назад, а высокія муры хавалі прастор. Астрог загубіўся ў іх грамадах. Нават Наталя адразу не выявіла сабе, у якім ён баку. Затое Рыгор, якога яна мэрам бы згубіла ў вулічнай гушчы, занепакоіў яе. Зусім мімаволі, нечакана, да дзяўчыны вярнулася трывога за долю дарагога таварыша... Рэчаіснасць разбіла зданны настрой, штучнасць хвілёвага ўздыму; яна, вось, ідзе вольная, куды хоча, а Рыгор астаўся там, за захілам хмурай вуліцы, за брамаю ў таўсценнай сцяне, за вартаю турэмнае каманды. Рыгор у няволі. Вуліца шуміць, таемная ў кожнай сваёй рэчы і ў кожнай асобе людской і кіпучая ў спляценні агульнага жыцця, чужая жыццю кожнай ядынкі. Пэўна, пра Рыгора, пра яго стан не ведала ні адна душа, ні адзін чалавек, з якім сустрэлася ды размінулася Наталя. А гэтых адзінак прайшло сотні ды сотні.Яна агідна паківала галавою. Паспагадала, чаму яна не ў моцы адразу ж перайначыць размах і формы людскога жыцця? Перадумаўшы ўдоўж ды ўпоперак вынікшыя перад ёю жыццёвыя супярэчнасці, Наталя тым часам выйшла к парку, абышла яго, не заходзячы, і параўнялася з будынкам пошты. I тут прыпомніла якраз просьбу Рыгора — напісаць яго мацеры пісьмо. Але яе азадачыла, як і што пісаць? Трэба ж, каб старая там вызнала пра сына і не напалохалася яго лёсам. Цяжкае заданне злучыць дзве гэтыя процілежнасці! Атрымаецца ці адно, ці другое; або маці не праведае, што з Рыгорам, або, праведаўшы, дашчэнту перапужаецца... А не напісаць?..
Каб вырашыць пэўней і грунтоўней задачу, Наталя зайшла ў парк, прысела на лаўцы і стала абмяркоўваць з усіх бакоў, як пагадзіць Рыгорава жаданне з тымі вынікамі, якія яно прынясе. Меркавала, углыбілася. I чым болып выяўляла перад сабою розныя мажлівасці, тым няпэўней рабілася сама... Прыходзіла да скутку, што гэта справа — нялёгкая, справа, над якою давядзецца добра падумаць,— адлажыла яе на некалькі дзён. 3 гэтым рашэннем паднялася з лаўкі, каб прайсці паркам. Але, адвярнуўшыся направа, сустрэлася вачымі з убогаю, мізэрнаю бабулькаю, якая задуменна клыпала на яе месцы. У Наталі міжвольна напрасілася параўнанне гэтае старое з Рыгораваю мацераю. «Пэўна, ходзіць і яна там па мястэчку, не выпускаючы з думак Рыгора. Як бы была яна абрадавана яго пісьму!.. Трэба толькі ўявіць сабе яе пачуццё. Не! Мушу напісаць! Хоць не ўсю праўду выясніць, хоць не датыркаць Рыгоравага стану!» — рашыла Наталя.
I сапраўднасць, якая акружала яе, паднесла Наталіным думкам цёмныя вокны астрога і пераплёты жалезных крат, і вузкі калідор, што выглядаў чорнаю цеснаю нарою, і Рыгора ў стане нявольніка, злоўленага арла. Шэраг сумных вобразаў працягнуўся ў даль наступных дзён. Каб адарвацца ад іх, Наталя абярнулася к імені Сёмкі. Таварыш, аб якім гаварыў ё'й Рыгор добрымі словамі. «А каб ды яму напісаць. А ён там перадасць мацеры...» Гэта аблягчала задачу, рабіла яе прасцейшаю. «Так, напішу пісьмо да Сёмкі; перайму яго, каб не адкрываўся мацеры. Падкрашу надзеяй на скорае вызваленне Рыгора... А ён там... няўжо ён не зможа зрабідь гладка і добра? Пайду, вось, зараз, цяпер, вось, і сяду за пісанне. Бо што будзе заўтра — няведама».
Паспяшаючы, выйшла Наталя з парку і пайшла направа. Але, ступіўшы пару разоў, яна пачула ззаду сябе вокліч:
— Наталя Хлораўна!
Было нечакана, і Наталя як бы сумелася; хутка павярнулася і ўгледзела чалавека, які ў першы момант паказаўся ёй незнаёмым. Хацела запытаць яго, у чым справа, пасля дагадалася па рысах твару, што недзе бачыла, і на даўгад пацікавілася:
— Ці не спатыкаліся мы з вамі?
— Я — Ермалай Куваш... Бачыліся з вамі некалькі разоў: апошні раз у Артура, на Задзвінні, помніце?
Наталя працягнула руку.
— Цяпер ясна; так, так — сустракалася з вамі.
— Адкуль вы і куды, Наталя Хлораўна?
— А як бы вам сказаць... Дамоў...
— Дамоў? Я якраз перайму вас. Ведаеце, быў у вас дома — знарок; і цяпер зусім выпадкова сустрэў...
— У мяне былі дома?
— Так-так.
— А як жа вы праведалі мой адрас?
— Вы мне сказалі; забылі, пэўне? Абое адступіліся к боку панелі.
— А навошта я вам?
Ермалай агледзеўся вакола і цішэйшым голасам сказаў:
— Сёння надзвычайная раённая сходка ўпаўнамоцных ад заводаў і фабрык... Вы павінны быць абавязкова. Цэлы рад важнейшых пытанняў...
Наталя задумалася, рашаючы, як быць.
— Часу не маю, ведаеце. Спяшу дамоў па важнай справе.
— Гэта важней усяго. Тут наспяваюць новыя здарэнні, якія гатовы выліцца...
— Што так раптоўна?
— Так-так... Пойдзем абавязкова; усё іншае пасля вырашыце. Хадзем...
Наталя болей не спрачалася.
Яны кранулі ў процілежны бок, абмінаючы парк.
Некалькі прагону прайшлі моўчкі. Наталі рупіла пісьмо, і яна натужна раздумоўвала, як і што ёй прыйдзецца зрабіць. «Хаця б не зацягнулася гэта сходка»,— думала сабе і меркавала так, што калі яна і скончыцца рана, то ўсё роўна займе шмат часу. План так ці іначай мяняўся, а гэта не здаволіла Наталю.
— Адкуль жа, усёткі, вы ішлі? — пацікавіўся Ермалай, каб прагнаць няе'мкасць ад маўчанкі.
Наталя адарвалася ад думак і з лёгкаю пахвальбою адказала:
— Была ў гасцях, ды дужа ў паважных... Зацікавіла Ермалая.
— У каго?
— Не ўгадаеце ніколі...
— Скажыце.
— Была на спатканні з Рыгорам.
— Ласне?
— Але, але... Колькі каштавала сілыі Усё ж дастукалася і прайшла.
— Цікава, праўда. Не дагадаўся б ні за што. Ну і што? Як ён сябе адчувае?
— 3 выгляду — бадзёрыцца... Думае, што нядоўга трымацьмуць... Цікавіцца, як і што ў арганізацыі... Прасіў напісаць ліст таварышу на радзіму. За гэтым, прызнацца, я і спяшыла.
— Паспееце гэта зрабіць...
— Хто яго ведае.
— Чаму такая няўверанасць?
— А вы ўвераны за сябе?
— Пэўна.
— Не кажыце.
Гутарачы, яны прайшлі некалькі вуліц, пасля апынуліся ў нейкім вузкім крывым перавулку...
На дварэ змяркала, і высокія муры засланялі апошнія праменні сонца; хмуры выгляд сцен, галеча, бязлюддзе. Наталя зацікавілася, куды і што яны зайшлі.
— Мы абыходзім простую дарогу і зараз выйдзем да месца. Вось-вось завернем налева...
3 Дзвіны нясло халадком...
Праз пяць хвілін яны былі на месцы.
А ў гэты час Рыгор жыў непасрэдным уражаннем ад спаткання з Наталяю. Пасля расстання з ё'ю, толькі схавалася яе постаць з вачэй, ён быў адданы здзіўленню, як і што Наталя ўладзіла наведы і чаму ёй надало ахвоты ставіць сябе ў падазронасць. Старанні пабачыцца з ім, Рыгор ведаў, нялёгка дасталіся Наталі. Было ўсякае гутаркі, розных запытанняў; паглядалі на дзяўчыну дапытлівыя вочы барбосаў, і не адна рыса Наталі адбілася ў іх ваччу — на ўсякі выпадак. Гэта ёй не суліла нічога добрага... Але, побач, вынікала іншая дагадка: а можа, часам, адміністрацыя не так ужо сур'ёзна глядзіць на яго справу, што вольна прапусціла к яму Наталю. Бо трымай яго паліцыя, як вялікага праступніка, безумоўна, ужывала б яна іншыя рады.... Як-ніяк, а быванне ў яго Наталі было дзіўным і дагадлівым. Самую ж Наталю яе паступак паставіў надзвычайна высока ў Рыгоравым ваччу. Ён не знаходзіў у сабе належнае аддзякі за дзяўчыніну ўвагу і проста, як дзіця, цешыўся яе пачуццю таварыскасці і сяброўства. Заключаў, што Наталя сапраўды мае шчырую душу і спагадлівае сэрца і, пэўна, яго істота знайшла ў ёй цёплае месца. I невыказна, магнітнаю сілаю цягнула яго к ёй; разнастайныя вобразы яе не дыходзілі ад Рыгора. Поза, у якой Наталя стаяла на спатканні, рысы яе твару, узрок вачэй, драбнейшыя рухі галавы, губ, веек — асталіся ў яго выабражэнні. Нейкая чароўная стужка з пачуцця і думак Рыгора пацягнулася ўслед Наталі, а навостранае выабражэнне вышуквала далейшыя ігры ў яе рухах, узроку і нават у думках. Хвіліна ад хвіліны, калі ён усядаўся адным, не патураючы на ўсё, што вакол рабілася, і заплюшчваў вочы, сцены астрога знікалі; адчынялася бязмежная гала, шырокі прастор, зелень, дрэвы і мора... Пры беразе, над яго хвалямі — Наталя з ім, жвавая, рэзвая, вёрткая, як вавёрка, як стрэлка... Сонца аблівае іх каснікамі променю, вольнае паветра студзіць лёгкім повеем...
Таварышы аддавалі павіннае яго настрою: ні адзін не чапаў Рыгора. Толькі паважна, непрыметна кідалі на яго кароткімі ўзрокамі, зноў варочаліся да сваіх клопатаў ці гутарак. Толькі на змроку, калі вось-вось мусіў забліпгчаць агонь электрыкі, Рыгор не сцярпеў, каб не паспавядацца суседу.
— Як-то яно бывае так, што адзін дробны выпадак робіць цэлую рэвалюцыю ў тваім жыцці. Бачыце: прыйшла на спатканне знаёмая дзяўчына — таварыш, пагутарыла са мной аб сім, аб тым і быццам заваражыла. Усе думкі, усё пачуццё прыцягнула да сябе...
Суседу Рыгоравы словы паказаліся звычайнаю рэччу.
— Таварыш,— адказаў ён,— не забывай, што мы ў астрозе, па-першае, а па-другое, прыйшла дзяўчына. Прыйшла дзяўчына, ды, пэўна, блізкая, а можа, яшчэ... Ну, мала што бывае... У нашу прозу ўразаецца часамі светлы промень прыгожасці, і тады мы ажываем...
— Так,— перабіў Рыгор таварыша,— праўду вы кажаце,— мы ажываем. Я, прызнаюся, цэлы дзень жыў, як апушчаны ў нірвану... Гэткія шчасныя хвіліны апутвалі маю істоту. Падумайце: жыццё вымушае чалавека яму карыцца. Якімі б мы ні былі моцнымі, колькі б ні выкладалі сілы на змаганне з ім, усё ж такі дагэтуль мы астаемся пераможанымі...
— Гэта цяпер,— не згадзіўся таварыш,— калі мы сядзімо тут вось, у гэтых сценах... А выпусці нас зараз жа, у гэту вось хвіліну, з астрога, як мы зноў паднімемся над жыццём... Рабочы клас мае непераможную прагу да змагання. Ты думаеш, што свет канчаецца вось гэтым нашым станам, хоць бы жыццём нашым?.. Справы, з-за якіх мы сядзімо тут,— гэта наш бальзам...
— Табато і то... гэтым мы жывём... а ўсё іншае... Рыгор перарваў думку і вярнуўся да Наталі.
— I дзяўчына, што да мяне наведвалася сёння, таксама жыве тым, каб як найбольш здабыць гэтага бальзаму... Ведаеш, сябра, што за дзяўчына! Мучылася за грамаду, цярпела і цяпер — хоць у агонь. Пасудзі сам — дайшла ў строг. А ў забастоўцы, думаеш, астанецца ззаду? Не на яе было! Заўсёды ўперадзе пойдзе...
— А дзе яна працуе?
— На заводзе «Праваднік». Чорнарабочая... Сірата, без бацькоў, пры бедным дзядзьку...
Рыгор перш мерыўся апісвапь постаць Наталі, а пасля хапіўся, перадумаў і рншыў, што гэта крыху сентыментальна.
Ззаду бліснула электрыка.
«Дзе ж Наталя?»
А ў гэты час Наталя з'явілася на сход. Прыйшоўшы з Ермалаем трэцімі, яны доўга прачакалі другіх. Толькі аб адзінаццатай распачаўся сход і зацягнуўся на цэлых тры гадзіны з лішкам.
Ажно к палове трэцяй Наталя вярнулася дамоў. На дварэ днела; шэрае святло прабівалася ў яе пакой праз шчыльную сурапую фіранку. Аставалася спаць да паложанага тэрміну каля чатырох гадзін. Наталя перш думала аддаць гэты тэрмін на пісанне пісьма; ужо нават дастала з шуфлядкі паперу і канверт і пачала шукаць чарніла. Якраз яго не знайшлося пад рукамі, і гэта паперашкодзіла ёй заняцца пісьмом. Тады яна раздзелася і ўляглася спаць.
Перажыты дзень адбіўся на ёй цяжкай утомай. Наталя ў некалькі хвілін заснула моцным сном і не агледзелася, як дзядзіна пачала катурхаць а сёмай гадзіне раніцы. Адчуваючы недаспаласць, яна звычайным чынам управілася не болей, як хвілін у дваццаць, і без чвэрткі восьмай выйшла з хаты.
Цэлы дзень, не супыняючыся і на трошкі, яна прахадзіла па горадзе, наведваючы таварышаў, аб'язджаючы фабрычныя раёны. Забыла прыйсці паабедаць. Чула вялікую ўтому, як, звычайна, прыйшоўшы з работы. Але, вярнуўшыся на кватэру, занядбала ўсё, і нават вячэру, ды села за пісанне.
— Хай бы ты паабедала перш. Чуеш, Наталя? — перабіла яе дзядзіна.
— Толькі спраўлю пільную работу.
— Дык абед астыне.
— Нічога, халодны з'ем.
— Чаму ты ўсё не па-людску?
Наталя недачула і змаўчала. Дзядзіна нездаволена крутнула галавою.
— Такі-то ж прыспела так, што і яды адцурваецца,— прамовіла яна, адыходзячы ад Наталі.
Але Наталя не заўважыла нават, аддаўшыся пісьму. Цэлая эпапея, багатая, лунала над ёю, захапляючы дзяўчыну цалкам.
Садзілася пісаць, то думала, паўгадзінкі часу — і скончыць. А пачала пісаць — не бачыла канца! Хацелася нічога не прапусціць, не забыцца, думалася, каб пісьмо выйшла складным і далікатным,— пісала ж Рыгораваму таварышу. I яна, пачаўшы ад непасрэдных здарэнняў з Рыгорам, чапіла на працягу пяці старонак амаль не ўсіх момантаў з гісторыі іх знаёмства. Стрэчы на сходзе ў Артура, уражанне ад гэтага, першыя гутаркі з Рыгорам, а далей характар яго ды нораў, свае думкі аб ім; і толькі ў канцы вывела, з якой мэтаю яна піша Сёмку ліст і што Сёмка павінен заключыць з яго. «Хай ужо, як будзе!» — заключыла Наталя і тут жа рашыла аднесці яго ў паштовую скрынку. Забыла, што не наклеіла маркі, што гэтай маркі нават не мае пры сабе. Адзелася і павярнула да дзвярэй. Дзядзіна супыніла.
— Куды ты, не вячэраўшы! Ці ты маеш лад, Наталя?
Тая азірнулася.
— Вячэра сапсуецца дарэшты. Што табе так пільна прыспела...
— Я зараз, пяць хвілін...
Дзядзіна зазлавала.
— Ніколі, як у людзей...
Наталя паслухала і спынілася. Але не захацела скідаць хусткі, а прысела к сталу ды паснешна, не разбіраючыся ў ядзе, стала вячэраць замест абеду.
Дзядзька, дагэтуль маўчаўшы, заняты чытаннем газеты, раптам адазваўся да ўсіх:
— Ідуць несупынныя арышты; арыштавалі ўчора ноччу дзесяцёх чалавек з чыгуначных майстэрань... Арудуе паліцыя... Будзе і нашым... Ліха іх бяры, не трэба было на гэты раз пачынаць забастоўкі... Усё роўна справы не паправім...
Наталя не сцярпела: кінуўшы лыжку на стол, яна гостра адказала дзядзьку:
— Ім таго і хочацца... Маўчаць ды адкладваць — лягчэй усяго. Але ці пасобіць гэта нам? Нашу дабрату ні фабрыканты, ні паліцыя дорага не цэняць...
— А ты вельмі гарачая... Што ж, на ражон лезці?
— Як трэба, то трэба...
— Выйграеш гэтым!
— Болыц, як пакораю ды паслухмянствам.
— Відаць!..
Ён паглядзеў на газету, павадзіў па слупках вачыма і праз хвіліну трывожна праказаў:
— Вось, глядзі: «Нарада фабрыкантаў пастанавіла абвясціць лакаут. У першую чаргу...»
Ён прыглядзеўся і ўжо спалохана дадаў:
— Ёсць ужо... Во, во, во... «У першую чаргу будзе зачынены паравозабудаўнічы завод і фабрыка... «Праваднік»...»
Наталя не чакала.
— Сапраўды?
— Вось табе і сапраўды.
Яна стала думаць, вяла жуючы хлеб.
— Палохаюць, не болей.
— Зачыняць на лета, а ты...
Дзядзька занерваваўся, устаў з крэсла і пачаў тупаць па пакоі, размахваючы рукою.
— Паганцы, кравапіўцы; заморам хочуць браць. Юдашы.
Абярнуўся з упікамі да нябогі...
— А ты яшчэ храбрышся! На вуліцу... Мэрам бы Наталя была вінаватаю...
— На вуліцу,— пераказала яна і хапілася за думку: тут храбрасцю дзядзькі не збіць. Факты, а што перад імі словы? «А і сапраўды, што будзе, калі раптам лакаут?» — засумнілася. I мігам пралусціла ў галаве некалькі няпэўных, павярхоўных намераў ды планаў, як і што яна рабіцьме, калі зачыніцца фабрыка. Тое, што ў газеце дзядзька не вычытаў тэрміну, у які пачнецца лакаут, не загострывала патрэбы дэтальней спыняцца на мігнуўшых перад ёю думках. Аднак намер, у выпадку чаго, паехаць з Рыгі да Рыгоравай мацеры ў Сілцы і там застацца швачкай, заінтрыгаваў Наталю. Цягнучы гутарку з дзядзькам, яна меркавала, як лепей павярнуць будзе гэту справу. Нават знайшлося жаданне асвядоміць аб гэтым Рыгора і напісаць у лісце да Сёмкі. Апошняе да таго зарупіла, што Наталя тут жа ўстала з-за стала, выняла з кішэні ўжо прымяты канверт ды намерылася яго адчыніць.
— Нойдзем выйсце...— недарэчы вымавіла яна.
I хацела намякнуць на адшуканы план, як раптам пачуўся гучны званок.
Яна пісьмо апусціла наэад у кішэню.
У кватэры ўсе змоўклі.
Праз хвіліну званок паўтарыўся.
Дзядзька падышоў да дзвярэй, хочучы запытаць, хто там; але не паспеў разняць губ, як званок затрашчаў зноў і з-за дзвярэй пачуўся патрабавальны голас:
— Адпіра-айце-э, тэлегра-ама!
Дзядзька павярнуў ключ; дзверы з сілаю падаліся к яму, стукнуўшы па нагах, якіх ён не паспеў адняць. I тут жа перад ім вырасла фігура здаравеннага мужчыны.
— Тут жыве Кузьма Чмель?
- Тут,— упаўголас адказаў Наталін дзядзька.
— Дзе ён?
— Я буду...
У гэты момант у кватэру ўвайшло чацвёра асоб, а пятая, гарадавы, застаўся за дзвярыма. Здаравенны мужчына паведаміў:
— Мы прыйшлі ператрасці вас.
Кузьма нічога не адказаў. Тады здаравенны мужчына знакам падазваў да сябе крайняга з увайшоўшых і паставіў яго каля Кузьмы, а другіх дваіх паслаў трасці ў сталовай ды спальні. Сам зайшоў на кухню, абгледзеў вакола, пераставіў пасуду, адчыніў пліту і, ні
чога не знайшоўшы, падышоў да Кузьмы. Праз некалькі хвілін кончылі справу і другія двое.
— Паспяшылі захаваць,— выказаў здаравенны.— Ну, добра. Нам не гэта важна. Скажыце, Чмель, у вас ёсць кватарантка?
— Ёсць,— адказаў Кузьма.
— Яе імя?
— Наталя!
— Удому?
Кузьма замяўся. Але не было іншае рады, як прызнацца,— тым болей, што ўжо другіх двое ўпарта глядзелі ў адчыненыя дзверы кухні, дзе сядзела Наталя.
— Дома,— адказаў Кузьма,— яна вам трэба?
— Я сама. Чым магу быць карыснаю?
Наталя выйшла з кухні і горда стала перад гасцямі.
— Начальнік жандарскага ўпраўлення просіць да яго... Адзявайцеся, будзьце ласкавы.
Наталя не зразу рушыла з месца, акінуўшы ўсцяж траіх «гасцёў» пільным узрокам. Яе не падганялі. Выстраіўшыся гуськом, усе чацвёра не зводзілі з яе вачэй, лісліва ўхмыляючыся.
Некалькі хвілін усе маўчалі напружанай маўчанкаю.
Дзядзіна прыкметна хвалявалася. Наталя заўважыла гэта і, каб разбіць гэты настрой, пайшла з праводамі госця ў сваю каморку, адзелася і смела заявіла:
— Можам ісці!
Словы не змоўклі, як стукнулі дзверы, і Наталя, акружаная «гасцямі», выйшла з хаты.
На сходах ужо яна хапілася, што забыла знішчыць пісьмо, якое тут жа, пры ёй. «Як быць з гэтым?» — кальнула думка.
I дзесяткі планаў завярцеліся ў яе галаве.
Наталя не адна папала ў рукі паліцыі: у той вечар па ўсім горадзе пракацілася хваля вобыскаў ды арыштаў. У рабочым раёне была зроблена сапраўдная аблава. Паліцыя, выходзячы з сябе, старалася напасці на след арганізацыі сацыял-дэмакратаў, якая фактычна кіравала ўсімі забастоўкамі, абвяшчаючы гэта ў разлепленых ды раскіданых у горадзе пракламацыях. Праца паліцыі цягнулася ўсю ноч, кончыўшыся перад днём. Было заарыштавана звыш сотні чалавек. Часткаю іх рассадзілі часова па ўчастках, а чалавек сорак адагналі ў астрог. Наталя папала з апошнімі.
Ёсць вядома, што гэткі лік свежых жыхароў астрога не мог арыштаванымі сустрэцца спакойна. Гэта выразна сведчыла аб новай перамозе паліцыі і ўрада над узбуранымі рабочымі. Насельніцтва астрога моцна за-непакоілася, пайшлі гутаркі, запытанні, абгаворы таго стану, які ў скутку гэтага склаўся. Многія даводзілі аб слабасці дысцыпліны сярод рабочых, іншыя наракалі на іх нерашучасць. Думкі Рыгора, аб якіх ён казаў на вядомай нарадзе перад пачаткам шырокай забастоўкі, пераказваліся амаль не ўсімі таварышамі з яго камеры. Болып другіх гукаў Ромусь, ён упікаў многіх, і асабліва Міхася Камара, за іх мяккасць. Зломысна пераказваў раз-поразу: «Няхай цяпер цацкаюцца са сваёю тактыкаю. Няхай глядзяць на плён свае працы».
Рыгор падказваў таварышу, задаволены яго настроем, але ўнутры адчуваў, як сэрца зніжала размах. Як-ніяк, спадзевы меншалі, прытухалі. Каб трымацца іх, трэ было болей натужваць сілу волі, а яна, гэта сіла волі, паспела падтачыцца за часы астрожнага жыцця. Праўда, часу пакуль мінула небагата, але натура Рыгора — каразлівая, успрыймальная натура — была не прызвычаена да астрожных абставін. Занадта раптоўна гэтыя абставіны ўрэзаліся ў яго жыццё, якраз тады, калі яго істота сама гартавалася ў полымі змагання.
Мо б яшчэ не так прыкра было, каб Наталя не напомніла аб сабе. А то гэтак свежа ўражанне ад спаткання з ёю! Толькі-толькі першыя павуцінкі забыцця каўзанулі над памяццю — вера ж у хуткую стрэчу яшчэ гарэла. А цяпер?
Перад Рыгорам, толькі ў іх камеру ўпусцілі дваіх свежых арыштаваных, бліснула цікава-настарожанае пытанне: ці не папала разам і Наталя? Ён хацеў зразу распытаць пра гэта, але неяк загутарыўся аб іншым, і толькі праз гадзіну, п'ючы гарбату, абярнуўся да свежага таварыша з запытаннем:
— Ці не чулі аб Нятяд Чмель з фабрыкі «Праваднік»?
Таварыш падумаў.
— Якая яна сабою?
— Сярэдняга росту, брунетка!
— Як быццам бы мігнулася паміж, калі нас прывялі ў турэмную кантору... Ці то перад уваходам... Быццам бы, упэўнена не скажу.
Яшчэ падумаў і праз хвіліну ўверана сказаў:
— Так, бачыў. Яна — стройная, у шэрым жакеце... Для Рыгора было ўсё ясна, ён ужо не хацеў распытваць падрабязна. Наталя! I перад ім згрудзіліся ў адно і пісьмо да мацеры, і рэчы, аб якіх прасіў, каб Наталя забрала, і рэгулярныя весткі з волі, якія меўся атрымоўваць праз яе, і чародныя спатканні з ёю. Планы гэтыя пераблыталіся, змяшаліся, спанталыжылі яго. Рыгор то падтрымоўваў гутарку з таварышамі на агульныя тэмы, а то адышоў ад яе, замоўк і аддаўся раздумам. Ажно ўсім кінулася ў вочы.
— Аб чым ты сумуеш горай усіх? — пацікавіўся Ромусь.
— Ёсць прычына... Ці ж не чуў?
— Якая?
— Наталя, брат, таксама папалася.
— Дык аб гэтым? Рыгор пацяў плячыма.
— Не тое, каб аб ёй самой, але, ведаеш, разбіліся планы. Мацеры колькі часу не пісана,— тая гіне ад невядомасці аба мне, адна, без грошай, старая... Далей... Усё ж не тое, як бы на волі Наталля заставалася. Зразумела... Ну але... Вось як бы звязацца з ёю?
Ромусю паказалася гэта проетаю рэччу.
— Гэта ўладзім.
— Разумееш, пісьмо ці паспела напісаць — вось цікава.
— А ўжо тады разведаеш...
Ромусь адышоў ад Рыгора, а той яшчэ доўга бавіўся над вырашэннем розных пытанняў, якія былі звязаны з арыштам Наталі.
На прагулцы Рыгор цэлых дваццаць хвілін раскідаў узрокамі па двары астрога, заглядаючы ў бок яго кабечае палавіны. Прыкмячаў нейкія незнаёмыя твары — разабраць было нельга: глядзеў вартаўнічы. Планаваў, як і што ды калі выпадзе тая мажлівасць перакінуцца з Наталяю словам — другім. ІІадышло жаданне, каб хаця яна была тут, у астрозе, а не ў іншым месцы. Але прагулка кончылася, і Рыгор нічога не мог праведаць пра Наталю. Тады яму асталося адно — чакаць абеду, авось прыйдуць сякія-такія весткі аб ёй. На гэтым крыху супакоіўся.
Час, які аддзяляў прагулку ад абеду, прайшоў незаўважна. Рыгор увязаўся ў новую гутарку з таварышамі і дайшоў да самага гострага пытання, калі пастукалі ў дзверы камеры. Ён першым падбег да аконца, каб паглядзець, які з надзірацеляў прынёс абед. Угледзеў — як заўжды, той, што кожны дзень прыносіў гэтым днём. Абнадзеіўся. Не адыходзячы, пастаяў каля дзвярэй, пакуль болыпасць таварышаў атрымала абед. Затым падышоў сам і запытаў у надзірацеля:
— Ці няма мне чаго-колечы з волі?
Надзірацель прывычным спосабам перадаў пакецік у знаёмай паперы. Рыгор прасунуў руку, дастаў яго ад надзірацеля і, забыўшыся пра яду, развярнуў. Між іншымі гасцінцамі ляжалі запіска і пісьмо. Узрадаваўся, не прыглядаючыся да характару, і хутчэй жа прыняўся чытаць.
«Даражэпькі Рыгор! Выбачай, што я гэтак доўга не давала аб сабе ніякае весткі. Ты, пэўна, думаў, што я выпадкам сустрэлася і выпадкам згінула з твайго вокагляду».
«У чым справа?» — пацікавіўся Рыгор, заінтрыгаваны першымі словамі пісьма. Не сцярпеў і пашукаў подпісу. Стаяла: «Ганна».
«Ганна!» — настаражыўся ён. I з нейкай надзвычайнай цікавасцю, з захапленнем пачаў чытаць, зноў спачатку, слова ў слова. Не адгінаючыся, прачытаў раз, пасля другі, усё не даводзячы сабе ясна, як і што гэта мало стацца...
«Даведалася, што з табою зрабілася бяда, і, паверыш, тры дні не магла прыйсці ў сябе, супакоіцца. Патраціла колькі сілы і старанняў, пакуль змагла знайсці х'оды, каб перадаць табе гэты лісток. Не ведаю, ці пападзе ён табе, хоць і пэўная асоба ўзялася зрабіць гэта... Скажу, што цяпер я адна, маці мая памёрла. Хоць наша спатканне балюча адбілася і на мне і на маёй нябожчыцы мацеры, але... Ох, як бы рада была з табою ўгледзецца! Ці маеш надзею? Адрас стары...»
Прачытаў і даўгі час пісьмо трымаў у руках, прыслухоўваўся да нечага асаблівага, на што ў акольных абставінах не было жаднага намёку.
А перад вачыма няслося кінематаграфічнаю стужкаю ў бясконцых варыяцыях: Сілцы, маці, Ліцк, Сёмка. Ганна, Рыга, Зося, Наталя. Адно другое пераганяла, мяшалася, злівалася, драбілася, нікла на момант, пасля паўставала — радаснае, бесклапотнае, рэзвае, пяючае.
— Чуеш, Рыгор! — перабіў яго Ромусь.— Яда астыла. Еш хутчэй, пакінь думаць.— I тут жа сур'ёзна дабавіў: — Пайшлі чуткі, што нас з табой маюцца выслаць у тваю губерню пад надзор паліцыі.
— Хто сказаў?
— Нашы гавораць!
— Няўжо?
I Рыгор прыняўся абедаць. А Ганна не выходзіла з думак.
Вяселле ў Берагаў-Прыдатных скончылася на чацвёрты дзень вечарам. Як вадзілася ў Сілцах, яно было запіта півам, ды добра запіта. 3 палудня да гадзіны дзесятае ходырам хадзіла Пінява карчма. Скокі і песні, пацалункі і абяцанкі, пахвальба і зняважанне — нямоўчна напаўнялі пракіслую гэтым трункам карчомку. Не падавалася ніякага выгляду на тое, якое здарэнне справодзіла на другі дзень вяселле. Запіваўся звычай, па якім уваходзіла маладая ў мужавую сям'ю работніцаю і сем'янінам, прывязаным крэпка і шчыльна. Сваты і свахі дарылі адны другіх рознымі пажаданнямі; зычылі маладым доўгага і шчаснага жыцця. Нельга было знадворку ў гэтым вяселлі прагледзець нічога такога, што б вяшчала тыя ці іншыя шурпатасці ў будучым жыцці маладых. Нават, здавалася, і Зося адкінула ад сябе хмурыя роздумы ды больш рэзка глядзела на рэчы. Перагаворвалася з Волькаю, з Гэляю, паказвала пальцам на мацярок ды на вясёлага, захопленага ігрышчам Васіля...
Аднак, ужо назаўтра, калі новы дзень устаў перад Зосяю ў звыклай сваёй будзёншчыне, яна пачула сябе сціснутаю. Трэба было пачынаць новае жыццё, у новых абставінах, з людзьмі, да якіх далёка яшчэ не прывыкла да гэтага часу. Гаспадарка мужа, як кожная гаспадарка ў часы жніва, вымагала да сябе ўвагі, працы. Нельга было раздумваць ды прыглядацца. Зося ведала гэта. Але тупала па хаце, нясмела пазіраючы ў куты і не ведаючы, за вошта і як узяцца. Тым болей, што Тадося, свякроў, хапалася за ўсё сама: і ў печы паліла, і цяляці траву выбягала падкідаць, і давала распараджэнні Васілю. На нявестку ж, ці сумысня, ці з нядбаласці, мэрам бы не патурала; хоць нельга было не прымеціць, як колкія ўзрокі старое накіроўваліся на Зосю ды ганяліся за ёю, куды яна тупала.
Гэтак мінуў дзень, другі, трэці. У хаце Берагаў адчувалася нейкая нацягнутасць. Тадося не падавалася на размову, як бы знарок вытрымоўваючы сур'ёзны нораў сапраўднае свякрові. Васіль чамусьці маўчаў таксама, мэрам бы адчуваючы якуюсьці няёмкасць ні то за мацеру, ні то за самае вяселле. Зося старалася абмінуць гэта тым, што выходзіла з хаты, ці ў траву ідучы, ці адносячы да каваля сярпы ў точку, ці забягаючы да сваіх бацькоў. Вечарамі надыходзіла Марта ў даведкі і ўжо гэтым паднімала тую ці іншую разнастайнасць настрою. У гэтыя хвіліны Зося развязвала язык, умешвалася ў гутарку мацярок, але пільна адводзіла кожнае слова, калі яно хілілася крануць іх, Зосі з Васілём, сямейнага жыцця. Яна адчувала і прадбачыла, што ўсякая неасцярога запляцецца свякроўю ў лычка і пасля разбэрсаецца ў Зосін бок.
А што Тадося запляла лычкі, відаць было ўсім, найлепш самой Зосі. Так і чулася ў хаце — старая несупынна намякала на сваю волю ды на сваё кіраўніцтва і верхаводства; кожны паварот, кожны намёк ці ківок галавы — Зося дзень за днём ляпей падмячала — казалі за гэта. Можна было і трэба было чакаць ад Тадосі прызнання ў гэтым. Муха-заваруха — і бура ў хаце.
На пяты дзень, аўторкам, гэты выпадак здарыўся. У абед, надало ліха, якраз на кладцы праз рэчку, блізка Берагавай хаты, схапіцца Зосінаму бацьку з Марцэлькаю Цюткаю: як прымха якая, ды годзі! Мікола злавіў Марцэльчынага хлапчука на прыпасе каня і насцягаў пугаю. 3 плачам хлопец паскардзіўся мацеры, а тая — хто яе не ведаў у Сілцах! — пайшла лаяцца да хаты Прыдатных. Сустрэліся, аднак, на кладцы, і тутака ж Марцэлька рассыпалася на Міколу градам лаянкі ды кляцьбы. Пайшлі ў зварот дзяды і прадзеды, сваякі ды раднякі і... Зося. Марцэлька, пераказваючы дзесятак разоў, бессаромна перад сабранымі людзьмі ўспамінала Лужкі, складаючы гэта слова на розны лад, на розны манер.
А Тадосі якраз выпала быць сведкаю — чутно з хаты. Яна не ведала, дзе дзецца, слухаючы атэстацыю сваёй нявестцы. Чырванела, звярэла, стаючы наўздалёк, а ліхі голас паддаваў ёй нездавалення і злосці да Зосі. Беражысе рабілася неўцярпёж, каб хутчэй падышоў той вечар і вярнулася з поля нявестка,— а тады яна дасць ёй жаху...
I вось, толькі Зося пераступіла парог у сенцы, незнарок праліўшы кацялок вады, як Тадося выскачыла з хаты і з лямантам накінулася на нявестку. Пачала лаяць з апошняга слова, глуміць і паскудзіць, трасучы кулакамі над Зосяю. Гразілася адучыць — нямаведама ад чаго і што, зрабіць паслухмянай... а далей дайшла да пагрозы — выгнаць з хаты.
— На якое ліха ты прыплялася сюды? — крычала Тадося, шастаючы з хаты ў сенцы ды назад.— Гэта ж у зямлю жывой трэба лезці, чуючы гэткія штукі... Перадлюдна гэткія рэчы выкладаць! Апаганіла ты і Васіля і нас усіх... Усе людзі на воку... Па аколіцах пойдзе... Падума-аць... Нявестка...
Зося маўчала, крапілася, а на сэрцы бегалі мурашкі. Кіпела роспаччу, як горын агнём. Нарэшце, не стрымалася, кінула хату і пабегла да сваіх бацькоў. Але гэта яшчэ болып падліло масла ў агонь: хвілін праз дваццаць прыбег па яе Васіль, настроены, падбухтораны мацераю, і бессаромна пачаў упікаць яе ў вачах бацькоў. Тыя ўступіліся за дачку, пачалі сунімаць зяця, угаворваць, разуважаць... Куды там! Усё ж, дайшоўшы дамоў, Васіль вярнуўся назад да лаянкі і разам з мацераю доўгі час грыз Зосю. Толькі надышоўшы Хлор разрэдзіў паветра.
— Ці варта гоман паднімаць! Брахуха гэтая ліха ведае чаго напляце, ці ж браць да сэрца? Цудныя вы!..
— Дарма не будзе казаць...
— Га-а! Веданая ўжо штучка... Дурны Мікола, што чапаўся з гэтаю яшчарыцаю. Хай яс добрыя людзі не знаюць... Або адрэжаш ёй язык?..
Зося скарыстала выпадак і ўпікнула свякроў:
— Ёй хочацца крычаць: скора цяжкаю стала...
— Маўчы-і...— не ўтрымалася Тадося.
Хлор супыніў братавую, дапомніў ранейшую думку, што не варта самім падаграваць справы з-за мінулага, і папрасіў надалей не сарамаціцца перад людзьмі.
— Вы думаеце што,— людзям на руку будзе. Пачні на кожную брахню адгуквацца — сцерпу не хопіць. Вось калі...
Ёасіль слухаў дзядзькі, але на гэты раз і яго дзядзькавы словы не праймалі: цвёрды, мулкі камячок злосці і недавер'я к жонцы ўсё бліжэй падбіраўся да сэрца, рос, брыняў і ждаў моманту лопнуць зверскім нездаваленнем на Зосю... Сумныя ўзрокі, што пасылаў ён да яе, сведчылі аб тым...
Сведчылі і дапаміналі Зосі аб нядобрым, але — невядомая сіла цягнула яе кудысь далёка, у шэрае наступнае, адкуль выглядала здань незабытага, памятнага Рыгора.
Жніво! Гэтым годам яно спазнілася дзён на восем. Але гэта не адбілася на яго харастве, на прыгажосці гармоніі працы, уядранай спелым залатым жытам. Роўная цёплая пагода спрыяла Сілцам. Думалі сілцоўцы, што дажджы, пайшоўшыя пасля касьбы, захопяць жніво. Трапяталі, пазіралі ўгору — калі пяройдуць гнедыя хмаркі з захаду.
Так не ў пару, так не ў пару! Жыта пагінае каласы, жыта просіцца на серп. Роўнядзь ніў не пачарніла б золата іржою праростаў. Няўжо не выпадзе так, каб хоць на тыдняў два сплыў полаг хмар, выглянула сонца, у жніўні яшчэ не халоднае, і людзі адсвяткавалі ўрачыстасць жніва. Хоць бы маленькая прыкмета — усміхнулася неба сінім лазуркам, выпуеціла праменьчык сонца! Хоць бы! Вечарам, на змроку, калі жабы ў рэчцы завялі свой карагод, не паказвала на пагоду: імжэла, церусіла па руні лістоў.
Так не ў пару, так не ў пару дажджы! Але раніца, ранняя раніца прынясла надзеі. Ужо апоўначы хмары сталі радзейшымі, а к усходу сонца яны парваліся на кавалачкі, распаўзліся па белаватай сіні паземаў і выпусцілі першы сонечны промень. Які быў ён чулы! Пралез у тысячы вокан, апаў на тысячы вачзй, падняў, узварушыў, закалыхаў Сілцамі. Мястэчкам праняслася творчая завіруха: высыпалі з хат етарыя, малыя, мужчыны, кабеты. Як па камандзе, зачынялі вешніцы, запіралі дзверы і з падводамі ды пешкам спяшылі да жытніх палеткаў. Мэрам бы хтосьці іх зваў на бяседу, на ўрачыстасць: уподбег, не азіраючыся, падкасаўшы порткі, падаткнуўшы спадніцы, моўчкі, з прагнымі ўзрокамі, шнуравалі перавулкамі, вулічкамі, сцежкамі, мяжынкамі. У белых сарочках, быццам на таінства якое! Чорнымі дужкамі — сімвал працы — пераціналі спіны вострыя сярпы.
Сілцы перабіраліся ў поле. Сілцы заціхалі, каб посвіст сярпоў ды шалясценне жыта даходзілі да расчыненых гумен, да падсушаных такоў. Рэдкія асобы заставаліся лры хатах: дзе бабулька старая з дзіцём, дзе нядужы дзядок. А то бегалі падсвінакі па дварах, узляталі на платы куры — і годзі. Жніво! Прыпар! Час, якому няма роўнага ў годзе. Пара, калі жытнія каласы ўбіраюцца думкамі селяніна, як новаю красою, жаўцеюць надзеяй... Жыта — хлебароб: чародны пераплёт жыцця, злука прыроды з чалавекам!
Вось шырокае палатно жытніх ніў. Як вокам акінуць, цягнуцца яны далёка к лесу, за ўзгорак. Глядзець упапярок — злітны, суцэльны! Дзе тая прымета затрачанай лрацы кожнага працаўніка! Але роўныя ніткімежы ўдаўжкі рэжуць цэлы кусок на вузкія шнуркі-палоскі. Многа іх выразана з гэтага палатна. I кожная палоска з далёкага далёку, з дому, заве да сябе гаспадара...
Сыходзяць жанцы з дарожак ды сцежак, раўняюцца з нівамі і гінуць за яго густою высокаю сцяною. Гэтак птушкі, ападаючы на зямлю, рассыпаюцца ў шчэці травы, знікаючы з вачэй у вадгоне ад цябе. Падыходзіш бліжэй — яны вось тут, вунь дзе: рухаюць, трапечуцца,— то іх праца за крупінку хлеба. I жанцы: па адным, па два каля палоскі, у радок, ад краю сценкі прыпыняюцца, паглядаюць на сонца і пачынаюць працу — жаць. Як жрацы перад алтаром, белым ланцугом, паяднанаю воляю, агульным жаданнем, супольным пачуццём нахіляюцца да жыта, махаючы сярпамі. Памерна, як адзін, злучанымі махамі рук, падобным аднаму згібам плеч, стройным замахам сярпа — жнуць. Жнуць? Мэрам бы перлы збіраюць з вясёлымі песнямі. Няхай ніжа сонца стрэламі прамен-няў іх скручаныя ў дугу спіны і шырокімі рагамі гоніць пот па ўсім целе — не цяжка, пяюць. Жыта кладзецца роўным простам; гострыя іржакі пазадзе. Умалотнае? Гоны сажнуць — лічацца снапы: колькі іх? Будуць вязацца, будуць у мэндлі складацца — будуць лічыцца. А сонца толькі-толькі падбіраецца к палудню. Вось яшчэ больш прыпячэ! Не відаць хмурынкі. Сышлі яны ранкам з паземаў, адчыніўшы сінія шыры
неба. Як не радавацца, жнучы спелае жыта, як не пяяць! I над золатам каласоў і над простам снапоў лунае песня. 3 ёю грае перапёлка — там у жыце шнайдарыць. Любіць яго пах, любіць гушчэчу цырбуноў. Хутка-хутка мінецца гэта роскаш — перапёлка шкадуе. Шкадуе і жаўтабрушка — не будзе схову ў непагоду. А шпакі кучамі пралятаюць над жанцамі, чуюць высыпаныя зярняты. Ападуць у іржышчы і, мэрам тыя жанцы, захопяць палоску, прабягуць ёю і збяруць зярняты. Сядуць яны ў бабкі — няхай толькі звяжуць жанцы.
Перад вечарам пачынаюць вязаць. Паднімаецца жыта снапамі, у пояс падпяразанымі. Растуць мэндлі роўнымі нізкімі крыжыкамі. Паглядзіш, як салдаты. Доўгі цень уцякае ад жанцоў: вада астудзіць смагу. Вада! I яна сагрэлася ў баклажках пад лахманамі, пад жытам. Колькі ні цадзі — хочацца болей. Полудзень апаражніў чуть не да дна — астача, як луг. А піць — няма рады. Здэцца, халадней, і лунь закурыўся над поплавам, а смага пячэ. Чуваць — шчыміць спіна ды ломіць рукі. Вось ужо дзесяць гадзін працы. Якое гала іржышча, колькі бабак настаўлена! Можа, годзе? Ой, не! Гэткі дзень, гэткая пагода! Што заўтра будзе? Трэба жаць — няхай мінае дванаццаць гадзін, няхай прыйдзе трынаццатая... Вельмі ўжо сонца міла глядзіць, вельмі ўжо жыта соладка пахне, пекна так свішчуць каласы. А жыта, жыта — з залатога на чырвонае змянілася. Зіхаціць, пераліваецца. Як яго не жаць, не збіраць у снапы! Зажын, зажын, зажын... Трое жмень. Трое жмень, а там і гоны...
Ды ці ўсё ж зжаць у адзін дзень? Жанцы, надыходзіць змрок! Пакіньце сілы на заўтра! За жытам спее ячмень ды авёс. Жніва хопіць на тыдзень, на два! Толькі б старанне, толькі б ахвота!.. Праца любіць адпачынак...
Ведаюць жанцы. Адыходзяць ад жыта, выпростваюцца. Збіраюць клумкі, парожнія баклажкі і глякі. Мацяркі — калыскі з дзяцьмі... Ізноў на сценкі, на дарожкі, на сцяжынкі. Шнурочкамі — у Сілцы. Нагараваліся? Пэўна! Але пяюць мэрам і ранкам. Рогат і гукі. Пучкі зажыну ўбіраюць іх постаці. Чыстае паветра ловіць іх, даючы волю ляцець далёка к лесу, у даліну.
Пакуль пяюць жанцы, маўчаць іншыя песні, песні калёс. Скора-скора загрукаюць яны іта каменнях, паднімаючы пыл і везучы поўныя вазы снапоў. Скора! Хай толькі падсохне жыта, хай прагучаць першыя песні жанцоў... Пакуль — першыня; жыта не ўвассала патрэбнага цяпла. Зерне не ўвайшло ў сілу. Пасвеціць сонца сем — восем дзён, сцісне зярняты, згоніць вільгаць — уверана кладзі ў стоўп. Знятае з кораню — жыта маладое, набрынялы колас. I песня жанцоў — маладая. Першы дзень — зажынкі. Жытні водар бадзёрыць жанцоў, калышучы радасным сэрцам. Няхай сабе не відаць канца палосак і недалёка ад іх жаўцеюць іншыя — з ярыною,— праца лічыцца зажынкамі. Весела лунаюць зацяжныя матывы; нясуцца далёка поверхам жытніх каласоў. Вось прыедуць фурманкі — будуць паражніць нівы. Зжатае жыта паедзе ў сховы, а голае іржышча будзе пустым галам выглядаць. Тады пакажа сваю здань блізкая восень. А пакуль — першыня. Таму так голасна зычаць свежыя галасы жанцоў, так спора ідзе жніво, так многа зжата за дзень! Першыня...
Быў полудзень трэцяга дня жніва. На пожні ў двух месцах стаялі грамадкі сілцоўцаў і ўголас абгаворвалі здарэнне, якое адбылося на іх вачах. Васіль сіберна, бязлітасна наздзекваўся з Зосі. Каб не абаранілі яе, падаспеўшы к часу, Сёмка з Хірысонам Пузам, скалечыў бы маладзіцу. За вошта? 3 якое прычыны? Аб гэтым судзілі дваяка: там, дзе грамадка складалася з Сёмкі, Петруся і некалькі іншых, вінавацілі Васіля. Наадварот, у другой грамадцы адказнасць усклалі на Зосю. Сёмка расказваў:
— Паверыце, ледзьве з рук адабраў. Каб Хірысон не пасабіў, не даў бы рады. Ушчаперыўся, як клешч, і неміласэрна б'е кулаком па чым папала. Азвярэў, запеніўся.
— А за вошта ён?
— Не ведаеце гэтае заразы! Прыстаў да Зосі, каб тая прызналася... бач, каб упэўніла яго, што не мае ніякіх зносін з Рыгорам. Нехта набаяў, быццам бы Ры-гор ёй піша пісьмы, яна адпісвае, і гэткім чынам падводзіць яго, мужа, здраджвае. Нагаварылі пра Лужкі, пра... ліха ведае што.
— Ці можна дурнейшае прыдумаць?!
— Вось то-та ж!
— I за гэта перадлюдна так біць кабету!
— Непрытомны...
— Пэўна, маці пад'южыла. Тая ж, як ведзьма, увесь час. Кажуць, нібы ад вяселля яшчэ з Зосяю слова не прамовіла.
— Можа быць...
— Міколка ўлез, няма чаго казаць... Адначасна ў другой грамадцы, дзе быў Васіль, яго
дзядзька Хлор, старшыніха і блізкія Берагаў, судзілі Зосю.
Тадося бессаромна крычала:
— Хай бы яна ўзяла сабе на розум, што так не можна, дык не. Тыя яе падбіваюць, а яна слухае. Што ж, гэта ласне можна цярпець? Навошта ж гэткая жонка? Да чаго тое вяселле было спраўляць?
— Кажаш ёй, а яна наперакор табе. «Пішу, ну, што ты мне зробіш»,— скардзіўся Васіль.— Проста не сцярпець...
Хлор варушыў плячыма, верыў і сумляваўся, але дапускаў, што Васілю, напэўна, Зося здорава дадзела.
Старшыніха бачыла ў гэтым цэлую змову, куды Зосю ўцягнулі Сёмка, Пятрусь, Волька, Гэля ды іншыя.
— Можа б, яна інакшаю была, каб не гэтая шайка. Усе яны ліхамысны на Васіля і стараюцца яму нашкодзіць. Чаго добрага, могуць усякае шальмоўства зрабіць: ім закон не пісаны.
Успаміналі і Рыгора. Псюк Даніла, Берагаў пасусед па полі, падбіваў Васіля, не шкадуючы слоў і плётак. I ніхто з гэтае кампаніі не прызнаў, што Васіль зрабіў дрэнна, ускалануўшы ўвесь палетак. Болей таго — гэты самы Псюк патвараў Васілю, хочучы падкрэсліць правільнасць яго паступку:
— Вось няхай ведае на другі раз...— ківаў ён пальцам у бок, куды пабегла Зося да бацькоў.— Гэтакіх гусак трэба, не шкадуючы, скубці. Вядомая рэч! Дай бабе волю — завядзе ў няволю! Не супыніш спачатку — прапала. Го-о!
Пасля адварочваўся ўбок, дзе стаялі прыхільнікі Зосі, і лаяў Сё'мку:
— Яшчэ гэтая заноза патрабуе добрых бацугоў... Баламуціць моладзь...
— На добры лад, трэба было, як падбег ён бараніць, кінуць Зосю ды запліскаю па ім...
— А я б гэта зрабіў, каб к часу падбег,— хваліўся Хлор.— Што-што, а гэтага нельга цярпець. Якое ім дзела, сукіны дзеці?..
Абгавор здарэння заняў каля гадзіны часу. Пасля па адным жанцы разышліся, і ізноў пачалося жніво, як і першыя дні, з песнямі ды выгукамі жанцоў. Толькі болып цікавыя азіраліся ў бок Берагавае палоскі, сочачы, ці не вярнулася Зося ад бацькоў. Але мінаў час, а Зося не вярталася; і гэта абяцала далейшае развіццё здарэння, ужо ў саміх Сілцах. Дагадваліся і судзілі, каму была ахвота, як і што гэта здарэнне развернецца, хто возьме верх, чым яно кончыцца. Рыгор уплятаўся ў яго з усіх бакоў, мэрам бы ён прысутнічаў дзесь недалёка — мо ў Сілцах, а мо і ў жытнім палетку. Сёмка асабліва думаў пра таварыша, прагнучы хутчэй паведаміць Рыгору ў пісьме аб Зосіным жыцці. Ён на гэты раз сам пачаў спагадаць, чаму, сапраўды, Рыгор не змог вывесці Зосю з гэткае напасці. «Можа, і вінаваты»,— судзіў ён. I дапускаў мажлівасць напомніць Рыгору аб гэтых сваіх вывадах...
Наогул, для ўсіх гэты дзень канчаўся пад уражаннем адыгранага Васілём Берагам спектакля. Аб ім дапаміналі і ўзгоркі на пожні, і кусцікі здзічэлых ігрушак на Берагавай паласе, і гняды конь, што таптаўся недалёчка. Многія праняслі б яго ў Сілцы, дзе, магло стацца, дзеі ў тым ці іншым выглядзе паўторацца.
Але новы выпадак адцягнуў увагу сілцоўцаў ад Берагаў, ад Зосі, ад таго здарэння, у якім яны мелі галоўныя ролі.
Ужо выходзілі жанцы вузкімі межкамі на дарогу, вяртаючыся дахаты; ужо песні працы паднімаліся з белым лунем над паплавамі, як з-пад Сілцоў паказалася трое коннікаў. Шнурком, адзін за другім, яны гацалі насустрач жанцам. Падсохшая зямля курэла ззаду коней, затуляючы пылам чырвоны промень на захадзе.
Спярша мала хто з жанцоў зацікавіўся коннікамі — мала хто едзе! А калі яны сталі падбліжацца, многім сталарупіць: стражнікі, пэўна.
Волька ішла пярэдняю і паказала, адвярнуўшыся да ўсіх:
— Стражнікі!.. Няўжо-то Мікола Прыдатны паспеў данесці наконт Зосі?
Жанцы кінулі пяяць. Раз-поразу пачалі азірацца вакола, стараючыся выгледзець, дзе і што ў гэту хвіліну Васіль Бераг. Зацішылі хаду, каб быць сведкаю, што з гэтага выйдзе. То ішлі гуськом, а то сталі збівацца ў кучу.
Праз некалькі хвілін тыя пад'ехалі.
— Сёмка Хведараў Загон, хто тут? — супыніўшы коні, запыталі двое з іх у Вольчынага бацькі, які абмінуў жанцоў, каб ісці дамоў.
— Сёмка Хведараў? Не ведаю! — адказаў той і зрабіў шаг наперад; пасля схапіўся і запытаў: — А для чаго ён вам?
— Патрэбен,— адказалі стражнікі і праехалі далей. У чым справа — ніхто пэўна не ведаў, але кожны з
жанцоў дагадваўся, што тут няма нічога супольнага ні з Васілём, ні з Зосяю. Ва ўсіх напрошвалася думка, што Сёмка звязаны з паліцыяй зусім інакшымі справамі, якія мала каму ў Сілцах невядомы. Гэта інтрыгавала сілцоўцаў, якія забыліся аб тым, што можа быць у Берагаў, што наогул трэба ісці дамоў, каб павячэраць ды лажыцца супачыць, а стаялі ў грамадзе, судзячы і пільнуючы, чым усё кончыцца.
I вось на працягу паўгадзіны часу яны былі сведкамі, як стражнікі адшукалі Сёмку, пасобілі яму запрагчы каня і пад канвоем паехалі з ім другою сценкаю да Сілцоў.
— Няўжо арыштавалі? — праводзілі іх трывожныя запытанні жанцоў.
Многія застанаўляліся на гэтай думцы, дадаючы:
— А-яй-яй! У самы прыпар забяруць ад бацькоў гэткага працаўніка!
Берагі, Псюкі, Крумкі і некаторыя іншыя іх пакрою паціралі рукі, забыўшы пра Зосю. А Волька, напалоханая, праслязілася... Жанцы спяшылі ў Сілцы, несучы трывогу.
Назаўтра выяснілася, у чым справа.
Сёмку забралі так экстрана на допыты згодна спешнага «прадпісання» Ліцкага спраўніка прыставу «дапрасіць Сямёна Хведаравага Загона, які мае сувязь з Рыгорам Міхасёвым Нязвычным і іншымі асобамі, заарыштаванымі ў гор. Рызе, па справе іх належнасці дапатайнага таварыства, якое Становіць сваёю мэтаю» і г. д. Улікаю быў ліст да яго, адрасаваны Наталяю па просьбе Рыгора. Гэта выяснілася на допытах, якія, аднак, не кончыліся дрэнным для Сёмкі. Сёмка спрытна адказаў на ўсе запытанні прыстава і быў адпушчаны пад распіску нікуды не выязджаць з Сілцоў. Справа выходзіла не гэткаю страшнаю, як аб тым можна было думаць і чакаць перад гэтым. Шуканне Сёмкі ў полі, незадоўга да таго, як вось-вось ён мог быць дома, далей — справоджанне яго трыма ўзброенымі стражнікамі сапраўды наводзіла на ўсялякія гутаркі. Тым болей, што дэмакрацтва яго было не таямніцай для большасці сілцоўцаў. Магло быць, станавы атрымаў загад з павету, а можа, і па свайму пачыну рашыў злавіць Семку ў полі, каб менш бачыла людзей, і адправіць туды, куды ўжо быў адпраўлены Віктар Стаўбун, Хаім Крупнік і іншыя. Не дзіва, што многія, бачачы гэта, выказваліся так: «Нарэшце не ўцалеў і Сёмка. Цярпелі, цярпелі і пасля заарыштавалі». Або: «Ізноў пачынаецца — многім хлопцам не здабраваць будзе».
Ну, а бацькі Сёмкі, дык тыя дашчэнту перапалохаліся, толькі ўгледзелі ў дварэ стражнікаў. У іх не было іншай думкі, апроч тае, што іх Сёмка папаў у добрую пастку. I бацька і маці бегалі па некалькі разоў з дому на рынак, абураныя роспаччу, радзіліся з людзьмі, як і што ім рабіць. Ніхто не спадзяваўся, шго справа кончыцца зваротам Сёмкі гэтым жа вечарам, хоць і позна, дадому. Бацькі пасля не верылі сваім вачам, настолькі былі запэўнены ў нядобрым скутку... Вось чаму назаўтра зранку, толькі Сёмка выйшаў на вуліцу, каб звычайным чынам ісці ў поле, да яго падыходзілі сілцоўцы, мужчыны і кабеты, цікавячыся і пытаючы, чаму і навошга яго з гэткім шоламам вадзілі да станавога. Сёмка выдумаў адзін адказ, якім і збываўся. Ён казаў, што яго выклікалі з-за справы Віктара, над якім паведзена новае следства наконт аслабанення. Гэта было сказана і бацькам. Сутнасці справы ён не хацеў адкрываць, па-першае, каб не даведалася Стэпа Нязвычніха, па-другое, каб не ўзрадаваць непрыяцеляў Рыгора. Толькі таварышам — Петрусю, спаткаўшы на дарозе ў полі, Сролю ды яшчэ аднаму з іх, што прыйшлі да Сёмкі на поле, ён перадаў сапраўдны сэнс яго позвы да станавога. 3 гэтымі таварышамі Сёмка падрабязна абгаварыў выпадак з сабою. Усіх іх, асабліва самога Сёмку, вельмі дзівіла тое, як і што здарылася ў Рызе; што да паліцыі папала пісьмо, ды пісьмо Наталі. Ён дагадваўся і выказваў свае дагадкі таварышам, што, напэўна, пісьмо было перахоплена, і ні ў якім разе не дапускаў, каб яно было гэтак, як яно сапраўды было. У кожным разе паведамленне Сёмкі таварышам надаўміла ім многае. Асабліва паказным было адабранне ад Сёмкі падпіскі не адлучацца з Сілцоў. Гэта сведчыла, што справа не скончана, што ў любы момант паліцыя можа паклікаць да сябе не аднаго Сёмку, а многіх з іх... Усе згадзіліся на тое, каб быць гатовымі на ўсякі выпадак, а Петрусю парадзілі адлажыць свой ад'езд на нейкі час — не гак кінецца ў вочы, не дасць выгляду, нібы ідуць уцёкі... Нарэшце, усё ж, калі Сроль варочаўся ў Сілцы, Сёмка пастараўся загладзіць першае ўражанне, якое атрымалі таварышы, ён паказаў сябе перад імі пераконаным у несур'ёзнасць справы. «Мала што: мне здаецца, што ўсё скончыцца добра». Самому, вядома, рупіла, і ён, цэлы дзень працуючы, быў заняты гэтым. Займала Сёмку болей усяго адно: чаму выйшла ў Рыгора гэткая неасцярога, што ён даручыў дзяўчыне пісаць яму, Сёмку, пісьмо. У гэтым Сёмка падглядаў залішнюю давернасць з боку Рыгора. Разам з гэтым у Сёмкавым разуменні не магло змясціцца, каб то Рыгор сам мог дазволіць, пэўна, безгрунтоўнай асобе вясці ад яго імя перапіску. Але магло здарыцца зусім іншае, чаго нельга адгадаць, не быўшы на месцы. У кожным разе атрымалася штосьці непрыемнае, над чым не шкодзіла падумаць.
Бацькі Сёмкі падмячалі сынаву маўклівасць і канчаткова не маглі супакоіцца. Бацька два разы правяраў Сёмку, але кожны раз Сёмка трымаўся адных слоў, разважаючы бацькоў:
— Не думайце больш, чым было. Нічога страшнага. Мала каго аб чым пытаюць...
— Ты не тойся ад мяне,— настойваў бацька,— калі тут датыркае Рыгора, то я Стэпе не скажу...
Западозрываў гэта Сёмкаў бацька, Хведар, па адной прычыне: па адсутнасці ліста ад Рыгора к мацеры. Ведаючы яго добра за хлопца харошага, руплівага, Хведар яшчэ раней меў гэта на думцы, але Стэпе не выказваў яе, а Сёмку не было выпадку яе выказаць. Пасля ж таго, што адбылося, непатрэбна было хаваць, І Хведар абыходзіўся з ёю вальней.
Адчуваючы гэта, Сёмка пераймаў бацьку:
— 3 якой рацыі гэта будзе звязана з Рыгорам? Дзе ён, а дзе я! Тым болей, газеты даводзяць, што забастоўка ў Рызе меншае, ападае. Гэта Стэпе думаецца розна...
— Хто б мог падумаць, калі ад Рыгора колькі часу, як жаднае весткі.
— Колькі там часу! Бывае, год цэлы чалавек не піша пісьма...
— То не без прычыны.
— Гледзячы як...
Хведар маўчаў, не тое, каб не верачы сыну, а не маючы сілы перамагчы рупнасць, якую выклікаў дапрос Сёмкі.
I вечарам, калі яны, вярнуўшыся з поля, вячэралі, а прыйшлі Стэпа і Волька, каб ад сябе выпытаць у Сёмкі пра ўчарашняе, Хведар некалькі разоў паўтараў:
— Вы думаеце, што нойдзеш у ім лад: кажа, нібы тут зусім пусцяковая справа, ды справа, не звязаная з Рыгорам.
— А мне ўсё думаецца, мае даражэнькія, што тутака прыплецены Рыгор. Гэта ж падумаць, колькі часу ўжо вестак ніякіх,— сумнявалася Стэпа.
Волька суцяшала Стэпу, шчыра ўгаворваючы цётку не трывожыцца, хоць сама яшчэ не адышла ад сполаху, які навеяў выпадак з Сёмкам.
— Нельга, здаецца, і думкі дапусціць,— казала яна,— каб там з Рыгорам штоколечы ніякаватае здарылася. Рыгор не гэткі прастак,— ён многіх абыйдзе з усіх бакоў.
— Усё бывае, дачушка. У свеце, як у катле, варыцца ўсё, кіпіць. На чужыне — не дома.
— Ды цяпер ручыць нельга,— казаў Хведар, пазіраючы ў міску.
А Сёмка сачыў за бацькам, каб той не пераказаў пры Стэпе тых думак, якія надоечы выказваў яму.
— Бачыце — факт. Ажно траіх стражнікаў выправадзілі за адным Сёмкам. Увесь час ціха, нідзе нічога, а тут цэлы крымінал.
Аднак праз усю гутарку, якая працягнулася каля гадзіны, Сёмкаў бацька не выйшаў за рамкі і нічога падазронага наконт Рыгора не выказаў. Стэпа засталася з папярэднім настроем, суцяшаючы сябе самую. «Няўжо-такі адно з другім звязана? Наадварот, можа, і добра, што Рыгорка не дома. Вунь чаго паспела начаўпціся тут за час яго адсутнасці»,— разважала яна, вярнуўшыся дахаты. Такім чынам Сёмку ўдалося правясці свой план, якім ён яго сабе паставіў. Апроч таварышаў, ніхто не ведаў сапраўднае прычыны яго візіту ў стан. У далейшым, ён ведаў, што гострасць ападзе, цікавасць мінецца і можна будзе бацьку паведаміць таямніцу. А пакуль — няхай астаецца пры тым, што і ўсе іншыя.
Так яно і было. Праз тыдзень, а мо дзён праз дзесяць, калі жніво пераняслося з жытніх палеткаў на яравыя, многія з тых, хто бачыў справоды Сёмкі пад канвоем трох стражнікаў, цяпер былі сведкамі позвы яго да прыстава праз сотніка Бульбушку Адама. Гэты няскрытна ад Сёмкі і яго бацькоў паведаміў, што станавы заве Сёмку да сябе распісацца. Самая цырымонія позвы праз сотніка мела куды меншы ўплыў, хоць факт таксама даў прызадумацца Загонам. Сёмка сам не дагадаўся, у чым рэч, але ішоў у стан многа смялей і спакайней папярэдняга разу. I калі ўся справа кончылася тым, што станавы зняў яго падпіску аб неадлучэнні з Сілцоў, то Сёмка палічыў мажлівым расказаць бацьку ўсё ад пачатку да канца, аднак, з умоваю, усё ж, не пасвячаць у гэта Стэпу.
Падыходзіў Багатнік. Вакол нясло восенню. У полі аставалася пакуль адна бульба. I тую пачалі капаць. Засеяная чуць не цалкам азіміна прарастала чырвоненькімі храсцікамі, гатуючы зялёную рунь. Там, дзе нядаўна жаўцела ярына ды жыта, слалася гала пожні, утаптанай гавядаю. Многія палоскі былі пазяблены, каб зямля паспела лепей перапрэць. 3 лясоў, пахмурнеўшых, а дзе пераадзетых у жоўта-чырванаватую вопратку, прыляталі кучы шпакоў, апускаліся на свежую раллю і клапатліва бегалі па разорках. Неба ўжо засаб колькі дзён было ўслана гнедымі кіселістымі хмарамі, з якіх несціхана сачыўся драбнюткі дожджык.
Міналася палявая работа. У сілцоўцаў паварочва-лі думкі і клопаты да зімы. Дровы, кастрыка, яшчэ сёе-тое для хатняга агляду — і там малацьба. Пакуль не раскісне зямля — кончыць работу з фурманкамі, а тады хай сабе гразь, снег — не страшна.
Стэпе было крыху іначай ад другіх: восень спыняла яе заработкі. Гатаванне к зіме — ёй шмат цяжейшае, ніж другім. Дровы прыйдзецца на плячах насіць з лесу: куды ж аддасі на іх сабраны рубель — другі. Прыгодзяцца на зіму, бо нямнога высучаш кудзеляю. Ды к гэтаму — усё роўна няма чаго рабіць. Кончыцца капанне бульбы, мс хто на дзень — другі пазаве лён паслаць ці патрапаць — і таквеля. Не сядзець жа ў хаце — хопіць зімы. Пакуль ногі цягаюць, трэба рухацца хоць за чым. Тым болей што працы яна з маленства не баялася ніякай. Не палохала яе і наступная восень, досі вядомая ёй па мінулых гадах, у многім падобных на гэты...
Але адно карцела Нязвычнісе — гэта Рыгор. Ад яго ўсё яшчэ не было ніякіх вестак. Колькі ні чакала Стэпа пісьма — не магла дачакацца. Думала да ўтому, гадала, бегала пытаць рады ў Сёмкі, што ёй рабіць, як быць. Дапускала нязбыўную думку, каб паехаць самой у Рыгу і адшукаць яго, мерылася падаваць запросіны праз паліцыю. Аба ўсім паведамляла Загонаў, сына і бацьку, як бы просячы іх згоды. Сёмка здаволен быў гэтаму, суцяшаючы Стэпу ды абнадзейваючы яе пачакаць яшчэ дзянёк — другі. Але скора Сёмкавы ўгаворы сталі надакучаць ёй: яна пакідала верыць яму, злавалася, а пасля стала западозрываць. «Тут нешта нейкае ёсць, але Сёмка хітруе і стараецца абысці мяне»,— думала Стэпа і радзей хадзіла да Загонаў. Затое стала наведваць Крупнікаў і ў іх распытваць. Крупнікі, занятыя сваім сынам, Хаімам, мала цікавіліся яе скаргамі, клопатам ды трывогаю. Да гэтага яны самі доўгі час не дазнаваліся прычын Сёмкавага допыту.
Але нічога няма тайнага, каб не было яўным. Патрошку-патрошку папаўзлі Сілцамі, перш невыразныя, а далей усё паўнейшыя ды паўнейшыя чуткі, што Сёмка выклікаўся да станавога па справе, якая шчыльна датыркала Рыгора Нязвычнага. Перадавалі, няведама ад каго ды што, аб арыгаце Рыгора ў Рызе, аб судзе, да якога быццам бы яго пацягнулі. Чуткі — рэч каразлівая: вакол іх вырастала шмат легенд, дадавалася процьма казачнасці, і, урэшце, калі дайшлі яны нейкім чынам да Стэпы, выраслі ў цэлую агромністую гісторыю, страшную ды нечуваную. Нязвычніха была ашаломлена ёю, запалохана і першыя дні не ведала, дзе яна — на гэтым свеце, а мо пад зямлёю. Перш непрытомнаю наведала Загонаў. Плакала цэлы вечар у іх хаце, дапыгвала Сёмку, не здаволілася тым, што ён дагэтуль нічога не казаў, прасіла хоць чым-колечы пасобіць.
— Можа, парадзіш, сынок, мне паехаць у Рыгу? — уваскросла з новаю сілаю незабытая думка.
— Як жа ж вы паедзеце? Што вы там праведаеце... Ды, апроч таго, вам няма ніякае патрэбы ехаць... Мала што людзі гавораць... Так вы думаеце, што і сапраўды гэткія страхі.
А Хведар Загон ад сябе разважаў Стэпу.
— Сапраўды, куды ты паедзеш? Ты ж ніякага толку не знойдзеш. Гэта табе не Сілцы, што кожны чалавек знаёмы, можа парадзіць, а то і пасобіць. Дый то, паглядзі сама, якая б магла быць мне дапамога, каб гэта майго Сёмку забралі! Адно на допыты завялі, і то я не ведаю, як і што зрабіць, а мужчына, ды дома... А ты... Не кажы, Стэпа! Што ж зробіш, свет гэтакі! Пайшоў па такім шляху — не пяроймеш, не малы хлапчук, мужчына, бачыш... Вось колькі я свайму Сёмку кажу: няхай бы ты, сынок, пасцярогся, няхай бы памаўчаў; бацькі старыя, возьмуць, чаго добрага,— што мы зробім. А ён — ні лыс... Перакананні... Хто за гэта не цярпеў. Праўда, табе цяжка гадзіцца з гэтым, але нічога не зробіш, прыходзіцца... Ты думаеш, крый чаго, вельмі страшна? Паглядзі — Стаўбуноў Віктар напісаў, што к дзядам прыедзе дадому. Яно пэўна...
Стэпа заспакойвалася, мэрам бы ўкалыхвалася Хведаравымі словамі, але залячыць імі выйшаўшай наповерх раны не магла. Можа, і праўду гаворыць, усё ж самая праўда не папраўляе справу.
Не ўнімалася:
— Усё яно гэтак, Хведарка, усё яно гэтак, але Рыгорка мой прапаў. Мала што могуць зрабіць з ім? Ці ж навіна, калі зводзяць са свету, у каменных мяшках гнояць, а то і губяць жывасілам... Што мне рабіць? Я не вытрываю, не перажыву! Парадзьце...
— Якая ж тут рада...
— Так-та вы мае лепшыя прыяцелі: добра — бягу да вас, дрэнна — таксама. Хто ж мне пасобіць, калі я адна-аднэю тут... Была надзея на Рыгорку, а цяпер і тая разляцелася дымам. Не на кім думцы спыніцца...
— Цяжка, няма чаго казаць... Але ж не звярайся...
Стэпу не ўцешылі на гэты раз, не маглі ніяк угаварыць і пасля; яна бегала па мястэчку, дамагалася папасці к аптэкару і таго папрасіць, каб пасобіў ёй, абхадзіла адвакатаў, што жылі ў Сілцах і часта бралі на сябе падобныя справы. Але тое, што Рыгор у Рызе, што падрабязна яго справа невядома нікому, нават станавому, у якога даведваліся адвакаты, перашкодзіла ўсяму. Стэпе ніхто не мог сказаць пэўнага слова. Прыяцелі Рыгора яе суцяшалі гэтак, як Загоны, а ліхамыснікі смяяліся, цешыліся, пацвільваліся. Гэта ўзмацняла Стэпін боль і мукі. Яна чула ад людзей, а колькі разоў і непасрэдна, як пацяшаліся з яе няшчасця Берагі, Крумкі ды іншыя. У іх рукі папаў добры козыр, і гэтым козырам хваліліся яны, дзе трэба, а дзе не трэба. У васооку, як Хлор Бераг або Васіль,— тыя раз-поразу дапаміналі аб гэтым Зосі, даючы ёй зразумець, што яна выратавалася праз замуж за Васіля.
Не дайшоўшы ніякага скутку, хто мог бы што зрабіць Стэпе, каб хацеў,— яна стала адыходзіць у самую сябе. Рыгора няма — на гэтым сыходзіліся Стэпіны думкі, і ад гэтага пачыналася яе жыццё. Ен стаяў перад ёю неадступна ў розных выглядах, ва ўсялякім стане, маўклівы, нежывы, недасяжны, аддзелены глыбокай канаваю. Як яно гэтак здарылася, чаму яно пайшло гэткаю дарогаю — не ў моцы Стэпінай было разгадаць. Глухі куток ціснуў яе з вакола, затуляў светагляд і аднімаў ахвоту жыць. За кароткі час яна асунулася, памізарнела, пастарэла. Кідалася кожнаму ў вочы. I больш чулыя кабеты — Лявоніха, Хведарыха, Стаўбуніха — спагадалі ей. Выкарыстоўвалі ўсю сваю прасталюдную мудрасць, ужывалі разнастайныя довады вяковае логікі, суцяшалі.
Казалі Стэпе:
— Ну, а згадзіся, сястрыца: бывае, што памрэ чалавек. Такі ўжо лёс... Ласне другому, будзь то маці сабе, не трэба жыць? Жывым жа ў зямлю не палезеш... Людское жыццё пастроена ўжо гэтак. Аднаму суджана да старасці пажыць, іншаму — сысці з зямлі ў самым росквіце... Нямерны жаль, роспач нялюдская, а пасля прывыкае чалавек, абжываецца, занывае...
— Альбо можна раўняць з гэткім станам цяперашні выпадак у тваім жыцці? Паглядзі, іншыя людзі па дзесяць год адбывалі пасяленне або астрог, варочаліся назад і жылі-жылі, забыўшы ўсё-ўсялякае.
— Памятаеш, паўстанцы польскія: колькі іх на пасяленне выгналі! А пасля ў некалькі гадоў паварочаліся назад, і нібыта тое. Альбо Кульдабіцкі Сымон: дзесяць год за палітыку праседзеў у Ліцкім астрозе...
— I не гэтае тутака: мо нічога зусім, а мо арышт. Вядома, у горадзе — усюды ўмяшаецца чалавек. Мо б не хацеў, а мусіш. Бо, калі не ўмяшаешся, бывае горш выйдзе... Ці мала людзей арыштоўваюць?! А ласне яны гінуць праз гэта? Тое і з Рыгорам будзе. Ну, патрымаюць некалькі часу, калі арыштавалі, а пасля і выпусцяць... Нечакана атрымаеш ліст...
— Ды то, калі і што яно было! Можа, ужо зараз Рыгор на волі. Ласне ведама каму, як і што там робіцца? Людзям балхвіць — языкі не баляць, можна колькі хоч. Сядзяць тут, як у загарадзе, і толькі падай тую ці іншую чутку — разадзьмуць у слана. Напэўна, і з гэтым тая ж справа. Ты тут тужыш, бядуеш, а ён там — нібыта той...
Але для Стэпы аставаўся адзін факт: гэта адсутнасць пісьма. Можа б, яна ніяк не спалохалася б і таго, што Сёмку выклікалі ў паліцыю з-за Рыгора, каб ён, Рыгор, паведаміў ёй аб сабе. А то — воляй-няволяй будзеш думаць услякую-ўсялячыну, калі ад чалавека ні чуткі, ні пагуткі. I Стэпа заставалася з адным балючым рашэннем:
— Не ўбачыцца мне з Рыгоркам!
У тыдзень пасля Багатніка таварышы і знаёмыя ды суседзі праводзілі Петруся Прахорава Кліна. У суботу вечарам, 15 верасня, ён выязджаў з Сілцоў у Пецярбург. Кампанія з дзесяці чалавек, у тым ліку і Стэпа Нязвычніха, сышліся ў Прахоравай хаце і пачалі выказваць Петрусю пажаданні. Сёмка прасіў таварыша не забываць аб Сілцах і аб ім у асобку, а пісаць пісьмы, даваць весткі. Сроль хваліў Петруся за яго рашэнне няйначай пабываць у горадзе, выпрабаваць яго жыццё і сяму-таму падвучыцца. Хведар Загон ад сябе жадаў найлепшага жыцця на новым месцы, дапамінаючы, аднак, што нідзе не лепш, як у бацькоў. Стэпа прасіла праведаць штоколечы аб Рыгору. «Можа, адтуль ляпей дазнацца». Бацькі хадзілі нахмурана. Прахор не здаволіўся на сына і коса паглядаў на яго таварышаў; маці тапіла злосць у жаласці, тупаючы каля сына з заплаканымі вачмі. Брат і сястра Петруся глядзелі на ўсё проста: сястрыца прасіла брата прыслаць ёй гасцінца — ляльку і цукерак. Пятрусь весела адказваў:
— Праз тыдзень атрымаеш.
Ён, наогул, быў задаволен ад'ездам, хоць далёкая сталіца прадстаўлялася яму страшнаватай і няпэўнай. Гутарыў з таварышамі і разважаў бацькоў. У гутарках успамінаў праводзіны Рыгора і казаў:
— Убачыце, выязджаем паасобку, а прыедзем разам.
— Каб то ды было такі — спачувалі жанкі.
— Якраз будзе...
— Якім чынам? ¦— пацікавілаея Гэля.
— А такім: не знайду работы ў Пецярбурзе — паеду ў Рыгу...
Сказ Петруся ні то ажывіў Стэпу, ні то затрывожыў яе.
— Няўжо праўду кажаш, Пятруська?
— Не хлушу.
— Насіцьме яго паветрае,— умяшаўся Прахор.
— Не кляні на дарогу,— заступілася маці.
— Мой дарагі сынок,— перабівала Стэпа,— не забудзь жа мае просьбы — даведайся аб Рыгору. Ты ж яго лепшы таварыш. Што табе каштуе гэта?
— Пэўна не забудзь,— даводзілі за Петруся Сроль ды Сёмка.
— Хаця б сам даехаў здароў! — казала Петрусёва маці, пазіраючы ў акно.— Якая пагода нецікавая і цямнота, сырасць...
I праўда, цёмная ноч не вабіла з хаты, тым болей што хатняе цяпло было крэпка нагрэта пачуццём расстання. У гэткія моманты выразней, як калі, паўстае вялікая любасць да ўсяго таго, што перад гэтым за якую хвіліну не прыкмячаецца нават; ды разам з гэтым вынікае несвядомая трывога — ці ўдасца яшчэ калі бачыць тое, што пакідаеш. Пятрусь прыпамінаў развітанне з Рыгорам, калі сам быў захоплены парывам — ехаць. Чаму яно так? Можа, таму, што гэты парыў перабіваўся адзнаннем таго, што ўсёткі ён астанецца дома, хоць і меў ахвоту падзяліць кампанію з Рыгорам. Цяпер жа, калі сам спаткаўся з фактам свайго ад'езду,— было іншае адчуванне. Але не быў бы ён самастойным чалавекам, каб паддайся хвілёваму пачуццю.
А дзевятай гадзіне, толькі вывеў брацішак на двор запрэжанага каня, як Пятрусь з усімі, хто прыйшоў праводзіць, пакінуў хату. На вуліцы развітаўся з Хведарам Загонам, Палікарам Ганкам, яшчэ з двума — трыма чалавекамі, а з іншымі пайшоў за падводаю.
Сярод гэтых іншых была і Стэпа. Яе захапіла нейкая нез'яснёная надзея, зыркая, як усходні промень, і цёплая, як сонца ў ліпнёвы поўдзень,— надзея ў тое, што Рыгор стрэнецца з ёю. Ёй хацелася верыць, пасля таго, калі Пятрусь дапомніў пра Рыгу, што ён напэўна вось зараз і накіроўваецца туды. Прыпомніла, як пры спатканні з Рыгорам у яе хаце Пятрусь пільна распытваў пра Рыгу, пра жыццё ў ёй. А мо яшчэ тады згаварыўся з Рыгорам над'ехаць да яго. Пецярбург — просты адвод вачэй. Зрабілася суматоха, ці ж паказаць начальству ўсе свае задумы? Гэта западозранасць Стэпы вырастала на кожным кроку ўсё болей ды болей, падбівала яе пад сакрэтам запытаць Петруся. Хлопцы ды дзяўчаты перашкаджалі гэтаму. Тады Стэпа, ідучы з Петрусёвай мацерай, рашыла ёй адкрыць свае думкі — добра, што адчувала да яе раптам паўстаўшую прыязнь. Шэптам, нахіліўшыся да вуха, праказала:
— Прузынка, а ці не думаеш, што сын едзе не ў Пецярбург, а куды інш? Не выгаворваўся ён часамі? Мне ўсё здаецца, што Пятрусь абраў сабе іншую дарогу...
Прузынка здзівілася.
— А чаму ты думаеш, Стэпа? Ні словам не абмовіўся... Ці не казаў каму?
Загневалася на сына.
— Ох, які хлопец, які хлопец! Усё робіць так, каб ніхто з хатніх не ведаў. Гэта ж падумаць, людзям вядома, а бацькам нічога.
Стэпа пераняла Прузыну.
— Не, ша, Прузынка. Я не чула ні ад кога і ні ад Петруся. Чамусьці мне самой надышло ў голаў.
— Можа стацца! Ласне разбярэш іх?
А сама прыняла Стэпіну думку за сур'ёзнае і пазвала Петруся, — Пятруська, пачакай адно, я хачу ў цябе запытаць...
Пятрусь спыніўся і пачакаў мацеру з Стэпаю.
— Скажы, сынок, ці ты сапраўды ў Пецярбург едзеш?
— А то куды? — здзівіўся Пятрусь.
— Мне казалі, нібы ты да Рыгора сабраўся.
— Вам? хто казаў?
— Гавораць людзі.
— Кіньце, мама. Ласне я вам маніў бы? Ліха ведае што плятуць.
Пятрусь сплюнуў, махнуў рукою і пакінуў жанок.
— Вось, глядзі, нічога падобнага!
— Але... Бач, мне здавалася толькі...
Стэпе ўсё ж хацелася верыць, што робіцца водлуг яе думак; і таму, што яна верыла гэтаму, стала адчуваць у сабе заспакоенасць. Цешылася, што надало ёй шчасце прыйсці праводзіць Петруся. Цёмная ноч, няроўная дарога, частыя спатыканні не тамілі яе. Наадварот. Стэпе хацелася ісці далёка за мястэчка, хоць да Жмыгінскага лесу, або і далей. Аб доме не думала. I калі Пятрусь некалькі разоў напомніў, ці не пара б было старым вярнуцца, Стэпа слухаць не хацела.
— Не патурай, сынок. Можам прайсці, некалі ж угледзім.
I правяла датуль, пакуль і хлопцы,— за апошні будынак мястэчка. Разам з усімі развіталася з Петрусём, некалькі разоў пераказаўшы яму:
— Не забудзь жа мае просьбы. Адшукай там Рыгора.
Нарэшце блаславіла некалькімі гарачымі словамі Петруся і не сышла з месца, пакуль не заціх грукат калёс у начной цемні.
Вярнулася дамоў адною і запытала ў пустую хату:
— Рыгор, Рыгор, дзе ты, што з табою? Калі мы стрэнемся, сынок?
Мястэчка Сілцы і горад Рыга. Пецярбург. Нейкая сіла лучыла іх між сабою. Пералівы людскога жыцця хвалююцца ў адным пункце, адбіваюцца рэхам у другім. Змываюць упарта каменьчык за каменьчыкам, несучы яго туды, дзе ёсць перавага кіпучай сілы завірухі. Дзе пачатак, дзе канец? Не знайсці. Калыханне хваль жыццёвага мора раўнаважна ахапляе зямную кулю. Адлівыпрылівы. Аднак і ўзровень.
Рыгор, Пятрусь — тое, чаго не старчыла ў горадзе. Іх нясла хваля туды. Пераплётам заблытаных з'яў ужо выказваўся закон тае сілы, якая пасля прыдалася для вялікага акта,— перш разбурэнне старых асноў, а следам — будаванне новае формы людскога дабрабыту. Жыццё шліфуе людзей — людзі шліфуюць жыццё. Працаўнік народжаны змагацца. Яго лёс — перамагчы на сваім шляху ўсё тое, што перашкодзіць яму стаць панам жыццёвага стану. Жыццё няхай будзе падуладным яму... Гэта закон, гэта правілы, гэта лозунг! Дык няхай жыве несупыннае змаганне!
