автордың кітабын онлайн тегін оқу Насцечка
Кузьма ЧОРНЫ
НАСЦЕЧКА
(Скарочана)
Галоўная гераіня – Насця Закрэўская – бойкая, рашучая і аптымістычная дзяўчына. Трапіўшы у новы клас, Насця адразу палюбілася аднакласнікамі і знайшла сябе сяброў. Толькі Серж Мілеўскі стаў адзіным Насцечкіным ворагам...
Актуальныя пытанні сапраўднай дружбы, стаўлення да бацькоў, смеласці і баязлівасці падымае Кузьма Чорны ў аповесці “Насцечка”.
Вы можаце спампаваць аповесць “Насцечка” Кузьмы Чорнага бяслатна ў фармаце epub.
I
Нейк раптам усе пачалі заўважаць высокага старога чалавека. Ён часта відзён быў на тых ву-ліцах, што ляжаць каля гарадскога рынку. Гэты чалавек хадзіў павольна, быццам аб нечым раз-думваючы, цвёрда апіраўся на выгнутую з маладо-га дубка палку; і заўсёды здавалася, што ён гэта не так сабе ходзіць, а мае нейкую справу. Раней яго не заўважалі. Вельмі можа быць, што ён нядаўна стаў жыць тут.
Была восень. Надвор’е стаяла мокрае, і вецер найчасцей павяваў ужо холадам/Стары чалавек заўсёды хадзіў адзеты ў паношанае цёмнае паліто, на яго быццам караткаватае, з цёплым каўняром».
У яго была зусім сівая, маленькая, нізка падстры-ЖЙНЭЯ бародка, і такія ж сівыя выбіваліся з-пад суконнай шапкі валасы каля вушэй. Лоб яго быў высокі, нос арліны, і вочы, нягледзячы на ста-расць, ясныя. Відаць было, што ён ад старасці не вельмі ўжо моцны, але і ў паходцы яго, і ў выразе твару было нешта цвёрдае. Здавалася, што чала-век нечым ганарыцца. Не тое што ён быў горды перад людзьмі. Не. Наадварот. 3 выгляду ён быў ветлівы да ўсіхЛ
Адзін раз ён убачыў, як конь не мог зрушыць з месца цяжкі воз з дровамі і фурманшчык1 немі-ласэрна біў каня пугаўём па шыі і жываце. Стары чалавек адразу падбег да фурманшчыка і моцна сказаў:
— Якое ж у цябе сэрца, калі ты не шкадуеш жывёлы? Ды і сам сабе ты гэтым горш зробіш, калі змарнуеш каня. Чаго стаіце? — Тут ён павяр-нуўся тварам да натоўпу. — Ты там, маладзейшы, падштурхні воз плячом, яго абы з месца зрушыць…
Маладзейшы падштурхнуў воз плячом, і конь лёгка пайшоў. Стары чалавек рушыў у сваю даро-гу, і на твары яго доўга трымалася ўсмешка. Зда-валася, што гэты чалавек добра ведае, чаго ён сам варты на свеце.
На вуліцы яго бачылі кожны дзень па некаль-кі разоў. Зранку ён ішоў з накрытым газетай ко-шыкам. Удзень ішоў з пустымі рукамі, але таксама, як і зранку, здавалася, што ён некуды спяшаецца. А перад вечарам, на змроку дня, ішоў вельмі па-вольна, пастукваў дубовай палкай па тратуары; часам спыняўся і стаяў на адным месцы, гледзячы на якое-небудзь дрэва або гурт вясёлых дзяцей. Пасля, быццам адумаўшыся, ішоў далей, даходзіў да якога-небудзь завулка і варочаўся назад, робя-чы па тратуары сваю праходку.
Аднойчы на тым самым тратуары гулялі дзеці. Хоць, калі сказаць праўду, — гэта была не зусім гульня. Каля зялёнай брамы ў зарослым дрэвамі двары стаялі тры дзяўчынкі, і каля іх пакручваў-ся, на галавы дзве вышэйшы за кожную з іх, хлап-чук. Ён быў высокі ростам, яму ўжо магло быць год чатырнаццаць. Дзяўчаткам было год па тры-наццаць кожнай.
Адзеты ён быў не тое што лепш за тых дзяў-чатак, з якімі бесперапынна зачэпліваўся, але на ім усё ляжала нейк гладчэй, спрытней, дасціпней. Ён быў у высокіх боціках з блішчастымі мяккімі халяўкамі, на паліто каўнерык з нейкага шэрань-кага звярка. Ніводнай мінуты ён не мог устаяць на месцы. Ён усё круціўся на адной назе і за кож-ным паваротам даваў у галаву каторай-небудзь дзяўчынцы пстрычку. I кожны раз дзяўчаткі хо-рам крычалі яму:
— Серж, мы цябе не чапаем. Пусці, нам трэ-ба ісці.
— Ідзіце, — гаварыў Серж, і калі дзяўчаткі, узяўшыся пад рукі, ішлі, ён зноў даваў адной з іх пстрычку ў галаву, і яны адступалі на ранейшае месца.
I ў гэты момант у вачах яго свяцілася гэтулькі самазадавальнення, гэтулькі ўцехі з самога сябе, што здавалася, — гэты маладзенькі францік1 зараз заплюе вочы ўсяму свету і скажа:
— Эй, вы, бачыце, які я спрытны і харошы. А вы ўсе перада мной нейкія пачвары, і болып нічога.
— Пусці, нам трэба ісці, — запіпгчалі дзяўчаткі.
— Ідзіце, — сказаў Серж.
Дзяўчаткі пайшлі, але Серж у момант вока пе-ракруціўся на адной назе і даў самай меншай дзяў-чынцы такую пстрычку ў лоб, што тая крыкнула і моцна заплакала.
— Ён жа адзін, а нас трое! — крыкнула самая болыпая.— Чаго мы будзем яго баяцца?
Самая меншая не пакідала плакаць. Серж пад-бег да самай болыпай з гнеўным крыкам:
— Вы не будзеце мяне баяцца?
I намерыўся ўжо даць пстрычку ў галаву боль-шай, але тая яго так пхнула ад сябе, што ён хіста-нуўся з тратуара і ўпаў на адно калена ў лужу. Дзяўчаткі зарагаталі і, падхапіўшы пад рукі сваю меншую сяброўку, пабеглі наўцёкі. Серж усхапіў-ся на ногі і тут жа ўбачыў, што яго калена і пры-гожая халяўка ўся ў гразі. Поўны злосці, ён да-гнаў дзяўчатак і з усяго размаху пхнуў у плечы самую болыпую, а пасля і самую меншую. Яны абедзве ўпалі на тратуар, і меншая так далася тва-рам аб мокрую асфальтавую пліту, што з носа і з дзяснаў у яе пацякла кроў. Убачыўшы гэта, Серж спалохаўся, але, каб не паказаць віду, закрычаў:
— Вось табе, цяпер будзеш памятаць!
I кінуўся ўцякаць дадому, але ў гэты час нечая моцная рука хапіла яго за плячо і над яго галавой прагучаў басавіты голас:
— Ах ты, хуліган, што гэта ты нарабіў?
Серж падняў угару вочы і ўбачыў, што яго
трымае той самы стары і высокі чалавек, якога ён прывык кожны дзень бачыць на гэтай самай вуліцы.
— Пусці! — закрычаў Серж, ірвануўшыся з усёй сілы.
— Не, ты раней скажаш, як ты завешся і з якой ты школы, тады я цябе пушчу, — адказаў стары чалавек.
— Ён завецца Серж, а вучыцца ён разам з намі: у дваццатай школе, — запішчалі дзяўчаткі.
— Ідзі, хуліган, — гнеўна сказаў стары чала-век, пускаючы Сержа.
Дзяўчаткі павялі сваю скрываўленую сяброўку да яе дома, а Серж, з паважным выглядам нявін-нага пакутніка, паволі адышоўся ад старога чала-века на некалькі крокаў і засвістаў. Стары чала-век моўчкі паківаў галавой і хацеў ужо ісці, але Серж раптам крыкнуў яму:
— Стары чорт! Ты вечарам стаіш на вуліцы і на месяц глядзіш, як дурань. Ты думаеш, я цябе баюся?
I Серж пабег, азіраючыся, а стары чалавек доў-га стаяў і ківаў галавой. Пасля ён паволі пайшоў тратуарам, звыкла сабе накульгваючы на левую нагу і пастукваючы палкай па мокрых асфальта-вых плітах. Ён дайшоў да чыгуначнага пераезда. Шлагбаум1 быў спушчаны. Стары чалавек астаўся чакаць, пакуль пройдзе поезд. Бадай што ўжо зу-сім змерклася. АсеннЬ вецер гнаў па небе разар-ваныя хмары, ён ачышчаў ад іх неба, і ўвесь захад рабіўся ясны. Сонца зайшло, але над горадам яш-чэ не патухлі яго апошнія водбліскі. Стары чала-век азірнуўся навокал сябе, і на вачах яго бліснулі слёзы. Поезд прайшоў, шлагбаум падняўся, стары чалавек перайшоў праз рэйкі і ўвайшоў у глухі завулак. Тут ён пайшоў шпарчэй, выпрастаўся, здаваўся яшчэ вышэйшы ростам. Ён паспрабаваў нешта спяваць сабе пад нос ціхенька і аднастайна. Голас у яго быў вельмі нізкі.
У канцы завулка стаяў трохпавярховы вялікі стары дом. У ім было многа дзвярэй і вокнаў. Тынк1 на яго сценах даўно ўжо змылі дажджы, і дом пачарнеў. Цяпер у вокнах гэтага дома свяці-ліся агні і з сярэдзіны чулася музыка. Чалавек увайшоў у адчыненыя дзверы цёмнага калідора і скрыўся там. Ён ні разу не азірнуўся і не бачыў, што Серж увесь час ішоў назіркам следам за ім, хаваючыся за сцены і платы, каб лепш падгле-дзець, куды гэты стары пойдзе. Серж тады толькі для віду адбегся ад чалавека, а пасля вярнуўся і пайшоў следам за ім. I цяпер ён радасна глядзеў, у які дом увайшоў ненавісны яму стары чалавек. Серж глядзеў у цёмны калідор трохпавярховага дома з вялікім самазадавальненнем і пачаў вы-свістваць нейкую вясёлую песеньку. Стары чала-век нават і не падазраваў нічога.
II
АЯкраз каля таго часу, калі на вуліцах відзён стаў высокі стары чалавек, у дваццатай школе з’явілася новая вучаніца Насця Закрэўская. Ёй ішоў трынаццаты год, і вучылася яна ў пятым класе. Раней у гэтай школе яна ніколі не вучыла-ся, і калі прыйшла з пачатку восені запісацца ў пяты клас, то сказала, што толькі нядаўна пера-ехала жыць у гэты горад.х
Насця, ці, як пасля ўсе ў школе яе пачалі зваць, Насцечка, была бойкая і рухавая дзяўчынка, бе-латварая, з густымі валасамі, якія роўна ляжалі на яе галаве пад грабянцом. Да самых халадоў яна прыходзіла ў школу ў шарсцяной кофтачцы, шэ-рай, у карычневыя палоскі, а калі стала халад-ней, — пачала надзяваць на кофтачку чорнае ва-товае паліто з простым бобрыкавым1 каўняром.
Яна не была чым-небудзь адметнейшая ад ін-шых дзяцей. Таксама, як і ўсе, любіла бегаць па двары на вялікім перапынку, любіла слухаць рас-казы, гуляла ва ўсе гульні, у якія толькі гулялі дзеці, і заўсёды ўносіла ў гэтыя гульні весялосць: яна любіла парагатаць. Яе звонкі голас і смех чу-ліся заўсёды, — ці то ў калідоры, ці то на двары. Яна мела прывычку часта гаварыць: «Ой, дзевач-кі!» Часамі, бегучы, спатыкнецца і ўпадзе, і тады закрычыць:
— Ой, дзевачкі, я так далася каленам.
Вучылася яна вельмі добра. Яна старалася
вучыцца. Нешта дні праз два пасля здарэння на вуліцы паміж Сержам і старым чалавекам у пя-тым класе вучні рабілі арыфметычныя прыклады. Адзін прыклад асабліва здаўся цяжкім бадай што ўсяму класу. Насця Закрэўская стаяла ля класнай дошкі, ціснула ў пальцах крэйду, глядзела на слу-пок выпісаных ёю на дошцы лічбаў і думала. Нешта ў яе тут не выходзіла. Дзеці глядзелі ў свае сшыт-кі. Настаўніца сказала да ўсяго класа:
— Хто зрабіў прыклад?
— Я, — абазвалася адразу некалькі галасоў. Абазваўся таксама і Серж.
— Правільна робіць прыклад Насця? — запы-тала настаўніца.
— Правільна, — пачуўся голас.
— Не, няправільна! — крыкнуў Серж.
— Адзін кажа «правільна», а другі — «няпра-вільна», — сказала настаўніца.— А ты, Насця, ра-бі да канца так, як пачала.
— Яна няправільна робіць! — закрьгааў Серж. — Я ўжо зрабіў і ведаю. Я выйду за яе зраблю, яна не зробіць.
— Цябе не выклікалі да дошкі, ты і сядзі, — пакрыўдзілася Насця. — Я сама без цябе зраблю.
— Ты не зробіш! — аж падскочыў Серж.
— Дзеці, ціха! — моцна сказала настаўніца.
— Яна толькі будзе час траціць і не зробіць, а я зраблю! — ужо зусім крыкнуў Серж.
Зняважаная Насця злосна глянула на Сержа і зачырванелася. Серж кпліва на яе глядзеў з гордым выглядам ад таго, што ён болып ведае за Насцю.
— Сядзі, Серж, на месцы і маўчы. Ты пера-шкаджаеш Насці і ўсім, — сказала настаўніца.
У Сержа была такая натура, што ён прывык лічыць сябе лепшым і разумнейшым за ўсіх на свеце. Ён з такой пагардай глянуў на настаўніцу і пасля на Насцю, што настаўніца адчула ў душы прыкрасць. У Сержавым позірку было штосьці ўжо не дзіцячае. Здавалася, што на настаўніцу глядзіць дарослы чалавек, але па-дзіцячаму распе-шчаны і свавольны. Настаўніца на гэты раз змаў-чала і перавяла вочы на Насцю, якая ў гэты час шпарка пісала на дошцы лічбы. У знак пратэсту супроць таго, што яму болып не аддаюць увагі, Серж скамячыў кавалачак паперы, пажаваў яе і пстрыкнуў пальцамі гэтыя мокрыя жовіны ў акно. Настаўніца ўстала са свайго месца і падышла да Сержа. Грозна яна сказала яму:
— Калі ты не пакінеш хуліганіць, я табе зараз загадаю выйсці з класа.
— Што, хіба я хуліганю? — сказаў Серж і зра-біў нявінныя, ягнячыя вочы. — Я зрабіў прыклад.
— Калі зрабіў, дык нашто сваволіць?
— Я зрабіла, — сказала Насця.
Настаўніца паглядзела на дошку і запытала ў
класа:
— Правільна яна зрабіла?
— Правільна, — сказалі галасы.
— Няправільна, — сказалі другія галасы.
— Серж, правільна яна зрабіла? — запытала настаўніца.
— Не, — самаўпэўнена адказаў Серж.
— Ідзі зрабі правільна.
3 паважным выглядам Серж выйшаў да дошкі і пачаў пісаць лічбы па-свойму. Але неўзабаве ён заблытаўся, падбег да свайго месца і ўзяў свой сшытак.
— А ты цяпер нанава зрабі, — сказала настаў-ніца.
— Я ўжо зрабіў, нашто мне другі раз рабіць?
I ён перапісаў на дошку тое, што было ў яго
сшытку. Настаўніца дала некалькі пытанняў, дзе-ці на іх адказалі і раптам зразумелі ўсё. Насця дагэтуль стаяла каля дошкі збянтэжаная, думаю-чы, што, можа, гэта ў яе няправільна, а ў Сержа правільна. А цяпер яна радасна паглядзела на Сержа.
— У Насці правільна! — крычаў увесь клас.
У гэты час зазвінеў званок, але настаўніца яш-чэ паспела сказаць Сержу:
— Ты не прывыкаеш працаваць, а думаеш, што ты болып і лепш за ўсіх ведаеш. Ты няпра-вільна зрабіў, а Насця правільна. А ты самаўпэў-нена зневажаў яе. А калі я сказала табе, каб ты сядзеў ціха, ты і мяне пачаў зневажаць, і ўвесь клас сваім хуліганствам.
Настаўніца выйшла, і Серж, каб паказаць пе-рад усімі, што ён усё ж такі праў, пусціў ёй услед працяглы свіст. Прайшоў яшчэ адзін урок, і Серж увесь гэты час сядзеў злосны і надзьмуты. Яму было непрыемна, што выйшла не па яго, што ўвесь клас спачувае Насці, а не яму, што Насця трымае сябе весела і радасна, што яна са шчаслівым і гор-дым бляскам у вачах некалькі разоў паглядзела на яго. I ў дадатак яшчэ настаўніца назвала яго ўчынак з жованай паперай хуліганствам.
Заняткі ў школе скончыліся. Дзеці пайшлі да-дому. Серж падпільнаваў Насцю на тратуары і заляпіў ёй гразёю твар. Назаўтра Насця паскардзі-лася настаўніцы, і перад усім класам настаўніца прабірала Сержа. I адразу пасля гэтага Насця па-чала заўважаць, што Серж стаў яе ворагам. Ён стараўся, каб яна адчувала на сабе яго помсту. Ён не хацеў спакойна прапусціць яе каля сябе. Ён ёй даваў пстрычкі, шчыпаў за шыю, біў кулакамі ў плечы. Стала так, што Насця баялася выходзіць са школы пасля заняткаў: яна ведала, што недзе за вуглом яе чакае Серж. I перад тым як ісці дадо-му, яна пачала выглядаць з калідора, чакаючы, каб хто-небудзь з дарослых быў паблізу, каб было ў каго папрасіць абароны. Так прайшло дні чатыры.
На чацвёртым дні, перад самым вечарам, Серж стаяў на вуліцы, раздумваючы, куды яму пайсці. Раптам ён убачыў Насцю. Можа, ён гэтым разам і не зачапіў бы яе, каб не Насцін выгляд. Занадта ўжо яна была ў гэты момант вясёлая, смелая і самаўпэўненая. Яшчэ здалёк яна заўважыла Сер-жа, і вочы яе заблішчэлі. За апошнія дні Серж прывык да таго, што яна, пры кожным спатканні, палахліва хавалася або ўцякала ад яго, а гэта так смела ішла. Узбуджаны настрой зноў апанаваў Сержам. Гэты момант у яго душы стаў падобны да таго моманту, калі некалькі дзён таму назад высо-кі стары чалавек хапіў яго за плячо, баронячы ад яго трох дзяўчатак. I горш за ўсё было, што ця-пер, на тратуары, Насця смела і заўзята пагразіла яму пальцам. Гэта ўсё вельмі выразна гаварыла Сержу, што Насця так хоча сказаць яму: «Я цябе не баюся, я лепшая і разумнейшая за цябе, а ты хуліган, і такім цябе не толькі я, але і ўсе лічаць. I я цябе не баюся». I гэтулькі было ў Насціных вачах пагарды да яго, што ён не вытрымаў. Як гэта яна, гэтая нейкая Насця, можа так зневажаць яго? Даволі таго, што ўжо і ў школе тады яна ўзя-ла верх над ім, што спачуванне ўсяго класа было на яе баку і яна быццам нейкім героем была ў тую мінуту, калі ішла ад дошкі на сваё месца пасля арыфметычнага прыкладу. А звыш усяго, яшчэ і настаўніца прабрала яго. Усе гэтыя крыўды вы-плылі раптам на верх яго душы і пачалі кіраваць яго ўчынкамі.
Серж грозна падбег да Насці і загарадзіў ёй дарогу. Ён ужо нарыхтаваў кулак, каб штурха-нуць Насцю пад бок, і ў Насціным твары адбылася момантная змена. Страх і баязлівасць засвяціліся ў яе вачах. Яна шпарка адступіла на крок ад Сер-жа і бездапаможна азірнулася. Але, мусіць, яна, азірнуўшыся, убачыла нейкі свой паратунак, бо зноў смела зірнула на Сержа і нават крыкнула яму:
— Пусці, хуліган!
Серж не зводзіў з Насці вачэй і нічога навокал сябе не бачыў. Ён падняў кулак над Насцяй, і ў той жа момант моцная рука якраз, як некалькі дзён таму назад, хапіла яго за плячо. Ён шпарка ўскінуў угару вочы і жахнуўся: над ім стаяў той самы высокі стары.
— Дык выходзіць, што ты кожны дзень на па-ляванні бываеш?! Ах, гадзюк пракляты, — сказаў стары чалавек і злосна адштурхнуў ад сябе Сержа.
Серж адляцеў убок і ўскочыў у двор вялікага дома. У той момант, калі чалавек трымаў яго за плячо, ён бачыў, як Насця стаяла перад ім упэў-неная ў сабе, вясёлая і смелая. Выглянуўшы ця-пер з-за вугла, Серж бачыў, што Насця была ўжо далёка. Стары чалавек ішоў за ёю, а не побач, і цяжка было ўгадаць, ці гэта яны разам ідуць, ці гэта яны проста выпадкова сышліся на вуліцы і нават не ведаюць адно аднаго.
Якія няўдачы і якая ганьба спасцігла Сержа за апошні час! А да гэтага ён не прывык.
Яму заўсёды ўсё ўдавалася, і заўсёды ён меў тое, што толькі захоча. Бацька яго быў даволі буй-ны работнік у горадзе, і многа людзей яго ведала. Ён быў заўсёды вельмі заняты працай, можна ска-заць, што ён працаваў з цямна да цямна. Нават і ў выхадныя дні ён часта бываў заняты. А калі вы-даралася яму вольная часіна, ён садзіўся ў машы-ну, браў з сабою свайго адзінага сына Сержа і вы-язджаў за горад адпачыць на прыродзе. Болып ён свайго Сержа бадай што і не бачыў. Ён прыходзіў з працы позна, калі Серж ужо спаў, а ўставаў та-ды, калі Серж быў ужо ў школе. Улетку ж Серж са сваёй маці жыў у вёсцы, а бацька аставаўся адзін у горадзе.
Маці глядзела Сержа, старалася не патураць усім яго капрызам, але бывала так, піто бацька адным якім-небудзь учынкам у адзін момант раз-бураў усё тое, чаго дамагалася маці. Сержу часамі ўздумаецца тыя дзвесце крокаў, якія аддзялялі яго кватэру ад школы, не прайсці пяшком так, як усе дзеці, а праехаць у бацькавай машыне. Маці скажа, што гэтага не трэба, што ніхто з дзяцей у школу не едзе ў машыне. А Серж пачынае пла-каць і крычаць. Тады бацька, каб адчапіцца, ска-жа шафёру завезці яго. I Серж тады гаворыць, што бацька лепшы за маці, што бацька добры, а маці злая, і з выглядам гордага начальніка над усімі людзьмі вылазіць з машыны каля школы тады, калі ўсе дзеці стаяць навокал і глядзяць на яго. I Серж думае, што ён лепшы за ўсіх, за ўсіх разумнейшы і мае права мець ва ўсім над усімі перавагу. I пакрысе ў ім укаранілася ўпэўненасць, што ён нейкая выдатная асоба, а ўсе перад ім ні-чога не варты. I калі часамі ў яго была якая-не-будзь няўдача, ён злаваў і стараўся спагнаць злосць на кім-небудзь, замест таго каб самому, сваімі сіламі, паправіць справу.
Ён хацеў, каб кожнае яго слова было законам для ўсіх, а калі хто пярэчыў яму, ён аж кіпеў ад злосці і пагражаў, што паскардзіцца свайму баць-ку. А бацька яго, як ён думаў, мае права і павінен зрабіць усё, што яму, Сержу, заманецца. Серж доўга стаяў за вуглом, раздумваючы аб сваёй няшчаснай асобе. Усялякія смелыя планы складаліся ў яго галаве. Ён павінен паказаць сябе перад усімі. А ўсе яны — гэта былі Насця і перш за ўсё той невядомы высокі стары чалавек, які, як здань, заўсёды з’яўляецца перад ім на вуліцы і ўмешваецца ў яго справы. Выбух злосці да гэтага старога апанаваў Сержам. I што такое гэтая ней-кая Насця?! Чаго яна варта перад ім, перад Сер-жам? Нейкая драбяза. Чым яна такая выдатная? Вось дык гераіня! Ён хацеў не так перад ёю, як перад усім класам паказаць сябе, а выйшла так, што быццам гэта не ён разумнейшы і важнейшы перад усімі, а яна. Яна спакойна і вытрымана пра-цавала каля дошкі і ўзяла верх над ім, а ён сваім крыкам і самаўпэўненасцю дайшоў да таго, што яго абсмяялі. Ён пакажа ім усім — і старому, і Нас-ці, і настаўніцы,— што яны нічога не варты перад ім, а ён мае права распараджацца ўсім светам.
Вось ад гэтага ўсяго і мучыўся Серж, стоячы за вуглом. Свет яму не быў мілы. Надыходзіў ве-чар, а ён усё стаяў. Выйшаўшы пасля на вуліцу, ён убачыў на тратуары свайго аднакласніка — бе-лабрысага Мішку. Гэты Мішка вельмі ўзрадаваў-ся, калі апынуўся каля Сержа. Шырока расцяг-нуўшы ад усмешкі твар, ён сказаў:
— Я думаў, што ты дадому ўцёк, а ты тут быў. Што ты тут так доўга рабіў?
— А ты раней мяне бачыў?
— Дзіва што бачыў. Я ўнь там ішоў, як гэты стары трос цябе за плячо.
I Мішка пляснуў сябе па халяве тоўстым скрут-кам тэлефоннага шнура.
— Дзе ты гэты шнур узяў? — хрыплым го-ласам абазваўся Серж, каб абы перавесці гаворку на што-небудзь іншае. Гэта ж вельмі дрэнныя справы, што яго ганьбу бачылі на вуліцы людзі.
— Гэты стары зноў тут ходзіць, — не пакідаў свае гаворкі белабрысы Мішка. — Толькі што ён у тым завулку ў краме купляў яблыкі…
— Адрэж мне палавіну гэтага шнура.
— Хітранькі. А што ты мне дасі за гэта?
Сержу ніякага шнура не трэба было. Яму абы
што гаварыць. Яны паволі ўжо ішлі тратуарам. Мішка кпліва і хітра паглядаў на Сержа, і таму гэта было горш за ўсё. Ён ведаў, што назаўтра Мішка на ўсю школу разнясе навіну, што яго на вуліцы трэслі за плячо. Ды каб жа толькі трэслі. Гэта было б яшчэ нічога. Але Мішка не такі хло-пец, каб сказаць так, як яно было сапраўды. Ён у дзесяць разоў яшчэ ад сябе дадасць таго, чаго зу-сім не было. Ён будзе расказваць, што гэты стары круціў яго за вушы, цягаў за валасы. I расказваць будзе са страшэнным рогатам, а гледзячы на яго, і ўсе будуць рагатаць. Такой ганьбы і няславы Серж не можа вытрымаць.
Яны дайшлі ўжо да самага чыгуначнага пера-езда.
— Унь ён! — гукнуў белабрысы Мішка.
Серж азірнуўся. За крокаў трыста ад сябе, у
святле вулічнай лямпы, ён убачыў высокага старо-га. Той паволі сабе ішоў і еў яблык.
— Хадзем хутчэй, каб ён нас не дагнаў, — прагаварыў Серж.
— Дык сыдзі ўбок, калі ты яго баішся, — кпліва сказаў Мішка і зарагатаў.
Сержа як падмыла кіпнем. Ён тузануў Мішку за руку і прашаптаў яму:
— Я ведаю, дзе ён жыве. Хадзем, ты толькі мне кавалак гэтага шнура дасі.
Серж ужо ведаў, што ён будзе рабіць. Мішка заўтра будзе расказваць пра яго як пра героя, як пра смельчака, а не як пра баязліўца, якога трэслі за плячо. Белабрысы Мішка хоць і шкадаваў шну-ра, хоць і не ведаў, што будзе рабіць Серж, але вельмі ахвотна пайшоў са сваім паплечнікам, адчу-ваючы, што тут можа быць нешта для яго цікавае.
— Што ты будзеш рабіць? — запытаў Мішка.
— Я перапну шнурам у дзвярах, каб ён упаў, — растлумачыў Серж. — Ты адарвеш мне кавалак шнура.
Калі яны дайшлі да вядомага Сержу дома, Міш-ка сам узяўся наладжваць справу. 3 трухлявай дошкі ў плоце ён дастаў цвік і ўбіў яго ў вушак заўсёды адчыненых калідорных дзвярэй. Пасля ржавай бляшкай перапілаваў шнур. Серж вырваў кавалак шнура з Мішкавых рук: яму хацелася са-мому дзейнічаць, а то гэта ж будзе Мішкава ге-ройства, а не яго. Ён завязаў за цвік адным кан-цом шнур, а другі канец ужо сам Мішка працяг-нуў за вугал дома. Удвух яны схаваліся там. Шнур ляжаў на зямлі, і хто ішоў у калідор ці з калідо-ра, то або ступаў на яго, або пераступаў. Най-болып шнур пераступалі, бо на ўваходзе ў калідор стаяла вада ад дажджоў. Лужа была неглыбокая, але кожны стараўся абысці яе бокам, паўз сцяну. Мінут дзесяць Серж з белабрысым Мішкам чакалі за вуглом, стуліўшыся, як шчанюкі, і нарэшце ўбачылі, як стары чалавек варочаўся са свайго спацыру1. Ён падышоў да адчыненых калідорных дзвярэй, паглядзеў на цёмнае акно ў сцяне побач з дзвярыма і прагуў сам сабе пад нос:
— У акне цёмна, малая недзе забавілася. Што ж такое, што яна яшчэ не прыйшла?
I ступіў цераз лужу ў калідор, але ў той жа момант Серж з Мішкам нацягнулі шнур. Чалавек усім размахам нагі вытнуўся аб яго і ўпаў у самых дзвярах. Ногі яго паехалі назад на двор, і нагамі і жыватом ён апынуўся ў вадзе. Пакуль ён устаў, прайшло, можа, мінуты дзве, і ў гэты момант Серж, не могучы стрымаць свае радасці, зарагатаў за вуглом. Стары ўзняўся на ногі, а Серж, забыў-шыся на ўсё, не пакідаў рагатаць і пасля, следам за Мішкам, кінуўся бегчы. Але ў гэты момант з-за рога вуліцы ў завулак завярнуўся аўтамабіль і асвяціў двух хуліганаў фарамі. У яркім святле Серж перабег вуліцу, а стары чалавек глядзеў на яго і пазнаў яго. Пасля гэтага чалавек, стогнучы, увайшоў у калідор, дастаў з кішэні ключ і доўга бразгаў ім, пакуль адамкнуў дзверы ў свой пакой. Ён засвяціў над сталом электрычную лямпачку і пачаў скідаць з сябе мокрае паліто. I ўсё гуў сам сабе пад нос:
— Дзе ж гэта малая так загулялася, дзе ж яна дагэтуль?
Пакуль ён пераадзеўся ў сухое, пакуль паста-віў грэць чайнік, каб гарачым чаем сагрэцца пас-ля халоднай вады, у якую ён упаў праз Сержа, стары чалавек адчуў холад ва ўсім целе. Стаўшы плячом да печы, ён стараўся абагрэцца. Яго пачала хіліць дрымота, у касцях стала ламаць, ен пры-лёг на пасцель і нацягнуў на галаву коўдру. Праз некалькі мінут ён спаў, не прычакаўшы чаю…
III
Усе ў школе пачалі заўважаць, што з Насцяй пачало рабіцца нешта нязвычнае, чаго з ёй раней ніколі не было. Яна заўсёды была самая ўзорная вучаніца, а гэта пачала пазніцца ў школу. Яна была заўсёды самая акуратная ва ўсім, а гэта ста-ла прыходзіць у школу з растрапанымі валасамі і ў перапынку паміж урокамі канчала сваю прычос-ку. А адзін раз на вялікім перапынку яна паспела некуды са школы збегаць і прынесці ў школу нечага поўную торбу і палажыла ў парту разам са сваімі кнігамі. Гэта было дзён праз чатыры пасля таго, калі Серж з белабрысым Мішкам перапіналі шнурам уваход у дом, дзе жыў стары высокі чала-век. У адзін з гэтых дзён, зранку, Серж папрасіў у бацькі пяць рублёў. Бацька збіраўся ісці на ра-боту і спешна пераглядаў нейкія паперы і склад-ваў іх у партфель.
— Нашто табе пяць рублёў? — мармытнуў са-бе пад нос бацька, заняты сваімі справамі.
— Трэба.
— Не трэба табе так многа.
— Ай, трэба! — закрычаў Серж такім прарэз-лівым, пісклівым і распешчаным голасам, што бацька заткнуў рукамі вушы, пасля выхапіў з кі-шэні пяць рублёў і кінуў Сержу, а сам зноў па-глыбіўся ў свае паперы.
Узрадаваны поспехам, Серж зноў сказаў:
— Я сёння хачу паехаць у школу на машыне.
— Не свавольнічай, ідзі так, як усе дзеці, — мармытнуў сабе пад нос бацька.
— Ай! На машыне! — яўкнуў Серж мацней яшчэ, як першы раз, і з радасцю ўбачыў, што баць-ка зноў заткнуў вушы. — Ай, ехаць на машыне! — запішчаў ён другі раз і яшчэ з болыпай радасцю ўбачыў, што бацька ўсхапіўся са свайго месца і выбег у другі пакой, дзе чакаў шафёр, каб неўза-баве везці Сержавага бацьку на працу.
— Завязіце яго ў школу, ён мне жыць не дае, гэты чарцюк, — сказаў бацька шафёру і пабег да сваіх папер.
Падміргнуўшы некуды ў цёмны кут калідора, Серж пайшоў садзіцца ў машыну.
3 вельмі паважным выглядам ён падкаціў на машыне да школы і вылез з яе. Ён аж млеў ад шчасця, бачачы, як машыну акружылі натоўпам яго аднакласнікі. Так, як робяць вялікія началь-нікі (ён гэта некалькі разоў бачыў), ён махнуў шафёру рукой, хоць шафёр і без гэтага ўжо зава-рочваў машыну.
Да заняткаў было яшчэ мінут дзесяць. Серж падышоў да буфета і запатрабаваў у буфетчыцы яблыкаў, цукерак і пернікаў на ўсе пяць рублёў.
— Нашто табе так многа? — сказала буфетчы-ца, выбіраючы з каша яблыкі.
— Колькі хачу, гэтулькі і купляю! — крыкнуў Серж, з арлінай гордасцю кідаючы вачыма і на буфетчыцу, і на дзяцей.
— Чаго ты крычыш? — абазвалася пакрыў-джаная буфетчыца. — Я старая жанчына. Бач, які герой знайшоўся. Сам кату па пяту, а распарад-жаецца.
— Калі захачу, дык магу ўвесь гэты твой бу-фет купіць за адным разам! — гыркнуў Серж, рас-піхаючы па кішэнях ласункі.
У такіх выпадках заўсёды можа знайсціся які-небудзь падхалім, самы сапраўдны падлізнік. Пад-скочыў белабрысы Мішка, і палавіна купленых Сержам цукерак апынулася ў яго кішэні. Па да-розе ў клас Серж убачыў Насцю. 3 якой вялікай гордасцю ён паглядзеў на яе, на гэтую нейкую Насцечку, якая мала што калі і купляе ў буфеце, а найчасцей прыносіць сабе з дому хлеб і кілбасу ці што-небудзь падобнае.
Пачуўся званок, і Серж горда ўвайшоў у клас, з усмешкай паглядаючы на ўсіх. Сержу пачало здавацца, што ён многа зрабіў ужо для таго, каб аднавіць тое, што было за апошнія дні страчана; каб на яго пачалі глядзець як на героя, які нікога і нічога не баіцца, які за ўсіх лепшы і выдатней-шы. Яму стала спакайней на душы, але тым боль-шая злосць да Насці мучыла яго. Ён жа ёй нічога не зрабіў такога, каб яна адчувала яго сілу і пера-вагу над сабою. Яна ж і дагэтуль можа думаць, што ён нічога не варты: што ў арыфметычных за-дачах ён вельмі слабы, што на ім асталася тая пячаць, якую паставіла на яго настаўніца словам «хуліган», што ён ніякі не герой, што ён не вы-датнейшы за ўсіх і што ён і астаўся такой нікчэм-насцю, якой быў тады, калі яго стары чалавек трос на вуліцы за плячо. Так прайшлі першыя ўрокі.
Серж бачыў, што Насця на вялікім перапынку нешта паклала ў парту. Калі яна адышлася неку-ды, ён развязаў пакладзеную ў парту Насцяй тор-бу і паглядзеў у яе. Торба была поўна гароху. Серж торбы не завязаў, а паставіў яе так, каб гарох не высыпаўся, і за торбу завязаў нітку, а канец ніткі працягнуў да парты белабрысага Мішкі (сам ён сядзеў на першай парце — усялякае свавольства яго лёгка заўважыць настаўніцы). Калі пачаўся ўрок, Мішка пацягнуў за нітку, і ўвесь гарох сы-пануўся па ўсім класе.
— Што гэта? — крыкнула настаўніца.
— Гэта Насця Закрэўская цэлымі торбамі га-рох у клас носіць! — закрычаў Серж.
— Насця, нашто ты гарох у клас носіш? — за-пытала настаўніца.
— Гэта я купіла суп варыць.
— Табе мама сказала купіць?
— Я сама. Мая мама жыве ў Маскве.
— I заўсёды ты так?
— Не, раней дзед усё купляў, а цяпер ён ля-жыць хворы. Мне трэба і купіць, і суп зварыць, і ў аптэку пайсці, і яго дагледзець. А як я пасля заняткаў пайду купляць, калі тады мне адразу да-дому бегчы, — можа, яму, хвораму, што трэба, — ён жа і так колькі гадзін, пакуль я тут, адзін ля-жыць.
— А болып у цябе нікога няма тут?
— Нікога няма.
Гаворка з настаўніцай скончылася, але ў пера-пынку пачалася гаворка з дзецьмі. Усе пыталі Насцю:
— А чаму твая мама жыве не з вамі, а ў Мас-кве?
— Яна там давучваецца.
— Як гэта давучваецца?
— Бо яна вучылася дома, сама, у завочным інстытуце, а на ўсю гэтую восень і на пачатак зімы яна паехала трымаць апошнія іспыты і пра-цаваць над дыпломнай працай. А калі яна скон-чыць усё гэта, то тады прыедзе да нас і або будзем жыць тут, або паедзем з мамай туды, куды па-шлюць маму.
— А дзе твой тата?
— Мой тата памёр, калі я яшчэ зусім малая была, і я яго не памятаю.
— А адкуль вы прыехалі сюды?
— Мы прыехалі з раёна, там мая мама была настаўніца ў пачатковай школе.
— А там было добра?
— 0, мне туды зноў хочацца. Там такі лес і такая рэчка! Мы з мамай так любім лес. А ўвосень — які лес прыгожы! На полі мокра, пуста, вецер хо-дзіць, а ў лесе хвоі густа стаяць; зелена, зацішна, свежа, і толькі ўверсе вецер у хвоях — ш-ш-ш… А ядловец — зялёны стаіць пад якім-небудзь вялі-кім дрэвам. А на крушынавым ці на арэхавым кусце астанецца часамі адзін жоўты лісток, і так на яго слаўна глядзець. Ого, я люблю тое месца, дзе мы жылі. Мая мама казала, што, як скончыць навуку, будзе прасіць, каб яе паслалі на працу ў вёску. Яна казала, што любіць так вёску таму, што нарадзілася і вырасла ў ёй. Я таксама нара-дзілася і жыла ў вёсцы.
— А хто быў твой тата?
— Мой тата быў вясковы настаўнік, а мама была родам з той самай вёскі, куды прыехаў пра-цаваць мой тата. Мама мая ледзьве ўмела чытаць і пісаць, а тата яе навучыў болып, і мама паехала на настаўніцкія курсы. Так і яна стала настаўні-цай. Пасля нарадзілася я, а тата мой памёр, і ма-ма пачала вучыцца ў завочным інстытуце. Яна ўсё сама вучылася і кнігі чытала і цяпер мне ўсё піша з Масквы, каб і я вучылася і кнігі чытала. А мой дзед — гэта татаў бацька, ён родам з гэтага самага горада. Мама мая летась доўга хварэла, у яе было запаленне лёгкіх, яна захаладзілася і ўвесь канец леташняй зімы не працавала ў школе, а цяпер паехала ў Маскву, а дзед прывёз мяне сюды, ён любіць гэты горад, а ў вёсцы там, ён кажа, яму не было чаго рабіць.
— А што ён тут робіць?
— Ён мяне глядзіць. Ён і суп варыць, і ў печы паліць, і на рынак ходзіць.
— А як ён грошы зарабляе?
— Ён стары. Ён атрымоўвае пенсію. Ой, дзе-вачкі! Ён такі хворы, у яго запаленне лёгкіх. Ён мне сказаў, што адзін хуліган з нашай школы (ён яго ведае) укінуў яго ў ваду на вуліцы, і ён з гэта-га захаладзіўся. Ой, дзевачкі, я цяпер устаю вель-мі рана, яшчэ за дзве гадзіны перад тым як ісці ў школу. Я стаўлю чай і кармлю дзядуньку, а пасля бягу ў школу, а на вялікім перапынку ў краму бягу, а са школы бягу дадому хутчэй падпаліць у печы і зварыць суп і дзядуньку пакарміць. Ой, дзевачкі!
— А хто гэта з нашай школы яго ў ваду укінуу?
— Ён ведае; ён, як паправіцца, прыйдзе ў школу і скажа.
— Але хто гэта?
— Ён мне не сказаў хто, ён гаворыць, што мне трэба вучыцца, а не займацца такімі справамі.
— Няхай.Я табе, а ты скажы настаўніцы.
— Ой, дзевачкі, ён не хоча гаварыць.
— А мы скажам самі настаўніцы, што ў нашай школе ёсць такі хуліган. I няхай тады сама на-стаўніца запытаецца ў яго.
— Няхай ён раней паправіцца, няможна яго турбаваць, так і доктар сказаў.
Аднак жа дзяўчаткі ўсю сваю гаворку з Нас-цяй пераказалі настаўніцы. Настаўніца на першы раз сказала дзяўчаткам пайсці да Насці і пагля-дзець, як яна жыве.
У той самы дзень з Насцяй здарылася непры-емная прыгода. Ідучы раніцой у школу, яна ўзяла з сабой трохлітровую бляшанку, каб, ідучы са школы, купіць газы1. Бляшанку яна схавала ў раз-дзявальні ў самы цёмны куток. Але Серж пад-гледзеў гэта. Калі быў вялікі перапынак, ён панёс бляшанку на двор, схаваўся за сцірту дроў, узяў цвік і камень і доўга прабіваў цвіком дзірку ў дне бляшанкі. Прабіў дзірку і паставіў ціхом пасу-дзіну на ранейшае месца. Калі скончыліся занят-кі, ён пахваліўся сваім учынкам белабрысаму Мішку, і яны зводдалеку пайшлі следам за Нас-цяй. Назіркам сочачы за ёю, яны бачылі, як Нас-ця стаяла ў чарзе ў краме, як купіла два літры га-зы і як панесла газу дадому. Яны ўсё ішлі следам за ёю, а яна не бачыла, што з пасудзіны тоненькай нітачкай выліваецца газа. Яна мінула чыгуначны пераезд і тады заўважыла, што пасуда стала за-надта лёгкая. Яна праверыла пасуду, убачыла, што робіцца і што газа бадай што ўся вылілася, і крыкнула:
— Ой, дзевачкі!
I моцна заплакала і пабегла як толькі магла дамоў. 3-за чыгуначнай будкі на пераездзе яна па-чула рогат і, азірнуўшыся, убачыла павысаджаныя з-за сцяны галовы Сержа і Мішкі. Прыбегшы да-дому, яна паскардзілася дзеду, дзед папрасіў папе-ру і карандаш і, лежачы ў пасцелі, пачаў пісаць запіску дырэктару школы.
Насця пазычыла ў суседзяў газы і зварыла на прымусе1 суп. 3 дзедам яны паабедалі. Насця ўзя-ла новы посуд і, азіраючыся, каб не спаткаць Сер-жа, прынесла з крамы газы, пасля зрабіла свае ўрокі і піла з дзедам чай. Дзед сказаў, што яму стала лепш, хвароба, мусіць, праходзіць, і ціхім голасам расказаў Насці, што за некалькі дзён да хваробы ён спаткаў на вуліцы свайго знаёмага.
— Гэта нават болып чым знаёмы. Год таму на-зад дваццаць мы разам жылі; гэта быў тады яшчэ зусім малады хлопец. Я яго вельмі любіў, ён быў як сын мне. Мы з ім разам працавалі… Раз мы ехалі лесам, і на нас напалі бандыты. Мне прый-шлося яго ратаваць, і мяне ранілі ў нагу, з таго часу я злёгку кульгаю.
— Дык вось ад чаго ты кульгаеш, — заспявала Насця.
— Я табе, як папраўлюся, раскажу пра гэта.
— Раскажы цяпер.
— Мне цяпер, Насцечка, цяжка гаварыць мно-га. Раней гэты чалавек мне часта пісаў пісьмы, а апошнія гады нейк так выйшла, што мы не ведалі адзін пра аднаго. А цяпер я спаткаў яго. Мы так узрадаваліся адзін аднаму. Ён працуе ў гэтым горадзе. Ён тут вядзе вялікую працу. Я яму даў ад-рас, і ён, мусіць, гэтымі днямі зойдзе да нас… Ну, мне ўжо зусім лепш стала… Сёння дзясяты дзень пасля апошняга мамінага пісьма. Павінна быць ужо новае пісьмо.
Назаўтра Насця занесла ў школу дзедаву за-піску. Там было напісана, што хуліган завецца Серж, — так і Насця сказала дзеду, і ён сам па-мятаў гэтае імя з таго часу, калі бараніў на вулі-цы трох дзяўчатак.
Серж ужо спагнаў сваю злосць. I час пэўны прайшоў ужо, і ўсё перажытае ім прытупілася і ўжо стала надакучаць. Ён адчуваў сябе так, быц-цам разлічыўся ўжо з усімі сваімі непрыяцелямі. Ужо ён пачынаў займацца новымі справамі, як на яго галаву ўпалі новыя непрыемнасці.
IV
Сержаў бацька прыйшоў дадому са свае працы крыху раней, як звычайна, і ўвечары зусім ніку-ды не выходзіў з дому. Ён нават і справамі сваімі не займаўся. Да самага вечара быў маўклівы, за-думенны, а як толькі Серж апрануўся, каб ісці на вуліцу, ён сярдзіта крыкнуў яму:
— Не хадзі нікуды, сядзі дома!
Серж, ведама, не прывык слухаць таго, што гаворыць бацька, і пайшоў да дзвярэй, але пачуў бацькаў голас:
— Каму я гавару — табе ці гэтай сцяне?
— Сцяне, — весела хіхікнуў Серж і адчыніў дзверы, але бацькава рука хапіла яго за плячо і ўцягнула назад у пакой.
— Распранайся, — сказаў бацька.
— Чаму гэта, каб я распранаўся?
— Распранайся.
— Не хачу.
— Не, ты зараз захочаш.
— Не.
— Захочаш.
— А от і не.
Бацька сарваў з Сержа паліто і шпурнуў у кут.
— Трэба было раней думаць пра гэта, а то ты патураў усім яго капрызам, а цяпер агледзеўся, што з яго выйшаў хуліган, — сказала маці і запла-кала.
Гледзячы, як маці плача, Серж здагадаўся ўжо, што адбылося нешта непрыемнае, і ён устрыво-жыўся. Апусціўшы вочы ў падлогу, ён стаяў і маўчаў.
— Глядзі мне ў вочы, — сказаў бацька.
Серж утаропіў свае вочы на бацьку так, што
той аж уздрыгануўся.
— У цябе хапае смеласці глядзець мне ў вочы?
— Ты ж казаў, каб я табе глядзеў у вочы.
— Ты здзекуешся з бацькі?
— Я ж цябе слухаю.
Бацька аж пазелянеў ад злосці і хапіў сына за каўнер кашулі. Ён яго хацеў біць, але маці не дала. Серж, злосны і пакрыўджаны, горда сказаў бацьку:
— Чаго ты мяне мучыш?
— Гэта ты тату мучыш, — сказала маці.
— Што я яму кепскае зрабіў?
— Ты старога чалавека ў ваду ўкінуў — ён цяпер хворы.
— I яшчэ раз укіну, калі будзе хапаць мяне на вуліцы за каўнер. Я яго не чапаў, ён першы.
— Ён бараніў ад цябе дзяўчатак.
— Цераз гэтых дзяўчатак я ў лужу ўпаў.
I раптам Сержа апанавала крыўда: ён успом-ніў, як запэцкаў у гразь новыя свае штаны. Да таго ж ён адчуў, што над яго галавой збіраюцца вялікія непрыемнасці, і трэба было ратавацца. I ён заплакаў. Ён ужо не слухаў, што крычаў бацька і што казала маці, і ўсё мацней і мацней плакаў. I чым болып ён плакаў, тым болып яму рабілася шкада самога сябе, і яму пачало нарэшце здавацца, што ён вялікі пакутнік, што яго ўсе крыўдзяць і ён ад усіх нявінна церпіць. Праз свае слёзы ён з нянавісцю глядзеў на бацьку і на маці, якія, замест таго каб пашкадаваць яго, абыхо-дзяцца з ім так нядобра, што спачуваюць таму старому, які першы яго зачапіў. Увесь свет віна-ваты перад гэтым Сержам, і толькі ён адзін нявін-ны і цярплівы. Ён нарэшце кінуўся да пасцелі, упаў тварам у падушку і астаўся так ляжаць, па-чмыхваючы і пахліпваючы носам.
— Можа, і праўда ён не вінаваты, — сказаў паціху бацька.
— Укінуць у ваду старога чалавека — дык гэ-та не вінаваты?! — не сцярпела маці.
— Можа, яго давялі да гэтага? Я яшчэ дазна-юся, як усё гэта было.
— Гэта мы яго давялі да гэтага. Я ж бачу, — ён нікога не паважае, апроч самога сябе.
— Паважаць сябе трэба.
— Паважае сябе толькі той, хто паважае іншых.
— Я гэта ведаю, што ты мяне вучыш?
— Калі ты ведаеш, дык трэба старацца, каб і Серж быў такі. Трэба старацца, каб з яго вырас такі чалавек, які ведаў бы, што калі ты пакасціш другому чалавеку, то лепш табе не жыць на свеце.
Я ведаю, што тут выходзіць: калі ён пад’язджае на машыне да школы, то ён адчувае гэта не так, што машына аблягчае чалавеку хаду, беражэ яго сілы, а бачыць у гэтым толькі сваю перавагу перад дзецьмі. Ён прывыкае з пагардай глядзець на ўсіх. Такога чалавека любіць ніхто не будзе, а кожны будзе яго баяцца, а значыцца, і ненавідзець. Я не хачу, каб мой сын быў такі. Я адзін раз бачыла, як жанчына на вуліцы паслізнулася і ўпала і як два рослыя франты, бачачы гэта, зарагаталі. Гэта ўсё адна і тая ж справа. Каб, скажам, хто-небудзь з дзяцей, з якімі Серж разам вучыцца, што-не-будзь нёс цяжкае і абнямог ад цяжару, Сержу і ў галаву не прыйшло б дапамагчы гэтаму свайму та-варышу.
— Адкуль ты ведаеш?
— Табе ж казалі ў школе, што ён прабіў цві-ком пасуду, у якой дзяўчынка газу несла. Хіба мо-жа быць болыпая пакасць? Няхай сабе яго перша-га зачапілі. Але ж гэта расправа гордага паніча. Тая дзяўчынка і вучыцца, і працуе, а ён не адчу-вае гэтага. Я сама пайду да таго старога чалавека і пагавару з ім. I калі трэба будзе, я прымушу Сержа папрасіць у яго прабачэння. Няхай папро-сіць, каб стары чалавек дараваў яму.
— Добра, ты ідзі да таго чалавека, а я пагава-ру з Сержам.
— Калі мой сын зрабіў таму чалавеку пры-красць, то для мяне гэта тое, што я сама пакрыў-дзіла чалавека. Мне самой брыдка і горка.
Серж усё гэта чуў. Ён адчуваў толькі тое, што ён трапіў у бяду. Назаўтра бацька прыйшоў з пра-цы таксама раней: ён хацеў як найболып пабыць разам з Сержам. Ён выйшаў з ім на вуліцу, і яны пайшлі да чыгуначнага пераезда. Уздоўж рэек, над высокім адкосам, была вузкая сцежка, пра-таптаная пешаходамі. Абапал чыгункі выходзілі сюды невялікія дамы з садкамі і агародзікамі. Тут многа было дрэў, яны стаялі зусім голыя, і на прымерзлай ужо зямлі ляжала іх высахлае лісце.
— Зараз будзе зіма, — сказаў бацька Сержу. — Зямля мерзне. — I Сержаў бацька падумаў пра ся-бе, што ён сам вельмі мала апошнімі гадамі адда-ваўся вялікай прыемнасці заўважаць тое, як жыве прырода. Ён так быў заўсёды заняты працай, што дзень за днём ішлі для яго неўзаметку. «Таксама я не заўважаў, як расце Серж», — думаў ён. У яго з’явілася адчуванне, што быццам ён страціў нешта добрае і патрэбнае, нават такое, без чаго нельга яму жыць шчасліва, і гэта страчанае трэба вяр-нуць назад. Ён вёў Сержа за руку і адчуваў ра-дасць ад таго, што вось пачынаецца вечар, і што ціхі вецер цягне з далечыні і абвявае яго твар, і што недзе там, за далёкімі дрэвамі, куды ідуць чыгуначныя рэйкі, вецер расчысціў ад хмар неба, і цёмная сінявасць яго згушчаецца ў вячорны змрок. «Усё добра, — думаў ён, — добра, што ў вокнах вялікіх і малых дамоў запальваюцца агні, добра, што пагойдваецца галлё старой бярозы, пад якой яны цяпер ішлі, добра, што з коміна завода, недзе над дахамі дамоў, плыве струмень дыму і што там загуў гудок». Яны ішлі ўсё далей і далей, дайшлі бадай што да ўскраіны гэтага прыгарада і пайшлі назад.
— Калі я быў малы, такі, як цяпер ты, — ска-заў ён Сержу, — я любіў такі час, калі блізіцца зі-ма. Але я і ўсялякі час у годзе любіў.
Гаворачы так са сваім Сержам, ён адчуваў патрэбу расказаць каму-небудзь аб сваім жыцці, аб сабе, аб тым, што было і ёсць у яго жыцці доб-рага, дарагога і слаўнага. I яму раптам стала крыўд-на, што яго сын нічога не ведае аб сваім бацьку і што ён сам мала цікавіўся сваім сынам. Яму нават стала страшна ад таго, што паміж ім і яго малым няма дружбы. А без гэтай дружбы чагосьці вялі-кага і патрэбнага не хапае ў жыцці. Дружба па-вінна быць вялікая, моцная і вечная.
— Ведаеш, Серж, — сказаў ён, — мне трэба табе многа чаго расказаць.
— Ну, раскажы, — сказаў Серж.— Ты ж мне ніколі нічога не расказваеш.
— Я табе многа чаго буду расказваць.
— А што ты рабіў, як быў малады? Раскажы, як ты вучыўся. На выдатна?
— Я тады і не вучыўся. Гэта было дзясяткі два год таму назад. Я тады недалёка ад нашага горада, у адным вялікім мястэчку, служыў парабкам у кулака1. Тут тады былі палякі, яны захапілі былі гэтую мясцовасць, з імі тады ваявалі. А як Чырво-ная Армія іх адгэтуль прагнала, у наша мястэчка прыехаў з горада чалавек. Ён быў раней рабочы на заводзе… Гэты чалавек быў прызначаны на тое, каб сабраць хлеб у кулакоў для Чырвонай Арміі. Кулакі не хацелі даваць хлеба. Кулакі ішлі ў бан-ды. А ў нашай воласці2 было многа лясоў, і самы болыпы лес за кіламетраў дзесяць ад мястэчка.
Там банда кулацкая і засела. Бандыты нападалі на савецкіх работнікаў і забівалі іх. Прозвішча таго чалавека, пра якога я табе тут гавару, было — Закрэўскі. I от бандыты вельмі хацелі яго забіць. Нам удвух прыходзілася кожны дзень ездзіць па кулацкіх хутарах і шукаць, дзе кулакі хаваюць хлеб. А яны закопвалі збожжа ў зямлю, яно там гніло і прападала марна, але кулаку гэта было пры-емней, чым аддаць Чырвонай Арміі.
Адзін раз Закрэўскі са мною паехаў на далёкія хутары… Мы ехалі на сялянскай фурманцы, нас было траіх: Закрэўскі, фурманшчык — чалавек з нашага мястэчка — і я. У мяне была вінтоўка, Закрэўскі навучыў мяне добра страляць, у Закрэў-скага быў рэвальвер, ну, а ў фурманшчыка, вядо-ма, апроч пугі, нічога не было. Мы ехалі шырокай дарогай, паабапал яе былі паплавы і часамі дроб-ныя хвойнічкі.
У адным месцы дарога пайшла крыху ўгару, і злева дарогі мы ўбачылі вялікі кавалак засеянага маладога хвойнага лесу. Хвойкі былі вышынёй з чалавечы рост, не болыпыя, і раслі яны так густа, што праз іх, здавалася, цяжка было прабіцца. Я стаў на фурманцы, каб вышэй зірнуць, і ўба-чыў, што гэты малады зараснік цягнецца ўглыб ад дарогі на некалькі кіламетраў: канца яго не відаць было.
— Ох, тут ваўкоў многа збіраецца, тут увосень іх цэлае зборышча, — сказаў фурманшчык, мах-нуўшы пугай на зараснік. — Я, прызнацца, баюся тут ехаць, яшчэ напорамся на бандытаў.
— Разумныя кажуць, што свет трымаецца на смелых людзях, — адказаў на гэта Закрэўскі.
Сержаў бацька змоўк і спыніўся закурыць. Яны былі ўжо непадалёку ад свайго дома. У бацькавым расказе Серж некалькі разоў чуў ужо прозвішча Закрэўскі, і кожны раз, чуючы гэтае слова, ён з непрыемнасцю і нейкай незразумелай трывогай успамінаў Насцю Закрэўскую. I кожны раз стараў-ся не думаць аб ёй.
— Ну, расказвай далей, — сказаў ён бацьку.
— Мы праехалі яшчэ кіламетры два, як рап-там убачылі, што з хвойнага зарасніку выйшаў чалавек…
— Ой, стаміўся ідучы, — сказаў чалавек, па-дыходзячы зусім блізка. — Ногі забалелі. Можа, падвезяце крыху?
Тут мы заўважылі, што з зарасніку выйшаў другі чалавек і ідзе проста да нас.
— Падвязіце, ногі баляць, — сказаў ён.
Наш фурманшчык зірнуў на Закрэўскага, а
пасля на другога незнаёмага і ўжо хацеў нешта сказаць, як раптам з зарасніку выйшла яшчэ трое незнаёмых, і гэтыя наперарэз пайшлі нашай фур-манцы.
— Не хочуць падвезці! — гукнуў ім першы незнаёмы.
Трое незнаёмых зарагаталі, і адзін з іх хапіў нашага каня за аброць і скіраваў у лес.
— Ты што? — сказаў Закрэўскі. — Чаго ты хочаш, хто ты такі?
Тут мы ўбачылі, што з лесу да нас ідуць яшчэ чацвёра, і ўжо не скрываючы, хто яны такія: усе яны былі з польскімі карабінамі. У тых жа, ра-нейшых, раптам з’явіліся ў руках рэвальверы. Іх было дзевяць чалавек, а нас траіх, калі лічыць і фурманшчыка, узброенага пугай. Яны ўсе акру-жылі наш воз і кіравалі каня ў лес; мы ўжо ехалі ў густым зарасніку…
— Што ж ты змоўк? — сказаў Серж. — Рас-казвай далей.
— Ну, мы прыйшлі ўжо дадому. Далей рас-кажу пасля.
— Ах, расказвай цяпер.
— Не, я табе пасля вячэры дакажу да канца. Бачыш — вечар, зусім цёмна.
— Ну, дык я з табою лягу спаць сёння, і ты мне ў пасцелі будзеш расказваць.
— Добра. Няхай будзе гэтак.
V
«А далей было так, — пачаў зноў расказваць бацька, сеўшы разам з Сержам за стол (Серж не мог прычакаць пасцелі і намогся, каб бацька ця-пер гаварыў). Нас пратрымалі ў лесе да ночы. Мне было так страшна і так цёмна на душы, што як бы стопудовы камень сціскаў мае грудзі і жалеза душыла мне горла. I зоры над маёй галавой здава-ліся мне як у тумане. Вельмі моцна пахла лісце на дрэвах, і ад гэтага мне было яшчэ цяжэй. Я гэты пах адчуваў як нешта такое, што для мяне ўжо скора скончыцца назаўсёды. Болып як калі-не-будзь у сваім жыцці, я ў гэты момант адчуваў, якое шчасце жыць на свеце.
— Не зважай ні на што, будзь смелы, — ска-заў мне Закрэўскі…
Доўга вялі яны нас лясной дарогай і прывялі ў нейкі лясны хутар. Нас увялі ў склеп… Банды-ты выйшлі і замкнулі нас у склепе. Раптам мы па-чулі, што фурманшчык плача.
— Нічога, братка, — пачаў цешыць яго За-крэўскі. — Яшчэ ж нас не страляюць, яшчэ ўсё можа быць. А яны цябе і чапаць не павінны, ты ж толькі фурманшчык.
Смелы тон слоў Закрэўскага і ўся яго вытрым-ка надалі фурманшчыку смеласць. Ён паспакай-неў і пачаў часта заглядваць у шчыліну ў дзвя-рах…
— Дзень блізка, — уздыхнуў фурманшчык, — на дварэ шарэй стала. — Тут ён павысіў голас: — Яны ідуць… Нейкая дзяўчына з імі…
Мы па чарзе паглядзелі ў шчыліну і ўбачылі, што перад бандытамі стаіць дзяўчына і нешта ціха гаворыць ім. Відно было, як яна кудысьці паказ-вае пальцам…
I тут адбылося тое, чаго мы ніяк не чакалі: бандыты рвануліся з месца і адразу зніклі. Не па-спелі мы адумацца, як пачулі, што па дзвярах грукаюць нечым цяжкім. Мы не ведалі, што гэта робіцца. Пасля дзяўчына прасунула нам пад дзвя-рыма ў шчыліну сякеру і сказала:
— Я не магу замка адбіць, разбівайце дзверы.
Фурманшчык хапіў сякеру і разоў пяць так
грукнуў у дзверы, што замест іх толькі пашчапа-ныя дошкі асталіся.
— Бяжыце за мной, — сказала дзяўчына.
I яна нас вывела на лясную дарогу.
— Хто ты такая? — запытаў у яе Закрэўскі.
— Я тут служу за парабчанку. Я не спала і заў-важыла, як вас прывялі. Я падкралася да склепа і падслухала, што яны гавораць. Я сказала, што за гумном каля паўсотні чырвонаармейцаў з’яві-лася. Я ўсё гэта выдумала, каб выратаваць вас.
Дзяўчына паказала нам, у якім баку бліжэй-шая вёска. Мы з Закрэўскім пайшлі ў той бок лесам, а дзяўчына з фурманшчыкам ішлі за намі крокаў за пяцьсот.
Нам трэба было перайсці ўпоперак дарогу, а там, цераз невялікі лясок, мы выйшлі б ужо ў ад-крытую, людную мясцовасць. Але ў гэтым месцы мы наткнуліся на двух бандытаў. Мы іх пазналі, на гэтай самай дарозе яны ўчора падышлі былі да нашага воза. Відаць, бандыты разбрыліся цяпер па ўсім лесе, шукаючы нас; напэўна, яны ўжо ве-далі, што дзяўчына іх ашукала. Гэтых двух мы ўбачылі па той бок дарогі, яны выглядалі з-за дрэ-ва. Трэба было прабіцца сілай. Як я шкадаваў, што ў мяне няма маёй вінтоўкі. Два бандыты нас яшчэ не бачылі. Закрэўскі закрыў мяне сваімі пля-чыма і сказаў так бегчы за ім. Мне стала так со-рамна перад ім, што ён, старэйшы, закрывае мя-не, маладзейшага, што я пачаў прасіць, каб ён даў мне свой рэвальвер, а сам ішоў за мною.
— Слухай, што я табе скажу, — сярдзіта ска-мандаваў ён мне моцным шэптам. — Марш за мной, і каб я ад цябе болып ні слова не чуў. Кры-чы разам са мной «ура».
Я сябе так адчуў у гэты момант, што быццам бы мне было ўсяго год пяць. Скажу табе, што не-зайздросная гэта справа, калі нехта цябе ратуе, а ты не можаш нават і памагчы яму, а не то каб са-мому сябе ратаваць. Мы закрычалі і пабеглі прос-та на бандытаў; бег я, хаваючыся за плечы Закрэў-скага. Закрэўскі, крыкнуўшы, стрэліў з рэвальве-ра. Ад такой нечаканасці тыя два перапалохаліся і затрапяталіся. Можа, яны нават і не разгледзелі нас як трэба; адзін з іх стрэліў нам насустрач, і яны кінуліся бегчы. Я ўбачыў, што Закрэўскі рап-там пачаў прыпадаць на адну нагу, але ў такой сумятні адразу не здагадаўся, што гэта такое. Мы перабеглі цераз дарогу, і Закрэўскі яшчэ раз стрэ-ліў наўздагон тым двум. Яны недзе скрыліся ў лесе. Вельмі шпарка перайшлі мы цераз прыдарожны лясок і выйшлі на поле. I тут Закрэўскі застагнаў. Нейк адразу ён абмяк, і я ўбачыў, што ў яго з на-гі, вышэй калена, сочыцца кроў.
— Раніў, гад, мяне, — сказаў Закрэўскі і аба-пёрся на маё плячо.
Я ўзяў з яго рук рэвальвер.
— Пусты, — сказаў Закрэўскі, — няма болып чым страляць. — I яшчэ мацней застагнаў.
Я трымаў яго пад плячо, і так мы дайшлі да вёскі. Адтуль на фурманцы мы прыехалі ў мястэч-ка, і Закрэўскі тады болып як месяц ляжаў у баль-ніцы. Паправіўшыся, ён стаў працаваць на тым самым месцы.
Нага яго асталася крыху папсаванай. Яна яму хоць і не балела, але ён на яе накульгваў, не вель-мі моцна. Так у яго і асталося назаўсёды. 3 таго часу мы з ім сталі блізкімі людзьмі. Ён мне быў як родны бацька. Памагаў заўсёды і клапаціўся пра мяне. Пасля я паехаў вучыцца, а ён выехаў працаваць у іншае месца. Мы пісалі адзін аднаму пісьмы, а ўлетку я прыязджаў да яго ў госці. У яго быў сын, мой аднагодак, ён стаў маім блізкім та-варышам. Аднойчы Закрэўскі напісаў мне страш-ную вестку: яго сын, зусім яшчэ малады чалавек, памёр, пакінуўшы маленькую дзяўчынку і асіра-целую жонку. Сын яго быў у вёсцы настаўнікам. Прайшло яшчэ некалькі часу, і нейк так здарылася, што мы не сустракаліся. Апошнія гады мы не ведалі адзін пра аднаго нічога. А нядаўна я спаткаў яго тут на вуліцы. Мы так узрадаваліся адзін аднаму, што абняліся проста сярод вуліцы, не зважаючы на тое, што на нас азіраюцца людзі. Ён пераехаў жыць у гэты горад. Ён даў мне свой адрас, а я яму наш. I нешта ён да мяне не захо-дзіць, можа, ён хворы, ён ужо зусім стары. Заўтра выхадны дзень, заўтра я пайду да яго.
— I я пайду з табой, — сказаў Серж.
— Добра, і цябе вазьму…»
— Пайшла б і я з вамі, але мне трэба ісці даве-дацца таго чалавека, якога Серж так скрыўдзіў. Ну, але я пайду да Закрэўскага другім разам, калі ён да нас скора не прыйдзе. Мне таксама яго вель-мі хочацца пабачыць.
— А што стала з той дзяўчынай, якая тады выратавала вас ад бандытаў? — запытаў Серж.
— Я тады… — пачала гаварыць Сержава маці, але Серж перабіў яе:
— Пры чым тут ты! Не перашкаджай расказ-ваць.
Маці ўсміхнулася, а бацька сказаў:
— А тая дзяўчына з фурманшчыкам дайшлі да вёскі пазней за нас…
— А цяпер яна дзе?
— Ты яе вельмі добра ведаеш. Толькі яна ця-пер ужо не такая маладая, з таго часу прайшло дзясяткі два год.
— Як ЖЯ Я Я6 ведаю? — аж падскочыў на сва-ім крэсле Серж. — Дзе яна?
— А вось яна. Гэта твая мама.
Серж адкінуўся на спінку крэсла і разявіў рот ад здзіўлення, не зводзячы вачэй са сваёй маці.
Насцечка Закрэўская апошнімі часамі ўжо па-чынала сумаваць без сваёй мамы. Асабліва гэта здаралася тады, калі ўвечары, падрыхтаваўшы свае ўрокі, яна слалася спаць. Спала яна на кана-пе. У гэтыя часы дзед яе ўжо спаў, і яна была ад-на сама з сабою. Паслаўшы пасцель, перад тым як легчы, яна вылічвала, колькі яшчэ аставалася да сакавіка месяца, калі мама назаўсёды прыедзе з Масквы. Аставалася яшчэ многа часу, і Насцечка не магла вытрымаць: яна скоранька прысядала да стала і пісала маме пісьмо. Так было бадай што-дзень. Кожнае пісьмо было кароткае. Калі збірала-ся пісем тры, Насцечка складвала іх у адзін кан-верт і пасылала ў Маскву. А тады тушыла святло і, узбуджаная, прыпадала тварам да аконнай шы-бы. Позна яшчэ не было. Завулкам праходзілі лю-дзі, часам праязджала машына. Насцечка любіла, калі вечарамі дзьмуў вецер. Тады, лежачы ў па-сцелі, добра было слухаць, як шуміць голы клён каля іхняга акна, і здаецца, што гэта нейкая бяс-концая песня ці доўгі-доўгі расказ. Шум ветру за акном пераходзіць у ціхую музыку, расплываецца ў штосьці невыразнае. Насцечка ўжо дрэмле ў сваёй пасцелі, і нарэшце прыходзіць сон, моцны, салодкі і здаровы.
Ноч праходзіць як адзін момант. Насцечка пра-чынаецца ўжо раніцой. Дзесяць мінут яна ляжыць і ўстанаўляе ў памяці, што яна будзе рабіць у гэты дзень, а пасля ўстае і шпарка адзяваецца. Ужо гатова снеданне, і дзед ужо клапоціцца ў кухень-цы і весела падае адтуль голас:
— Расчухвайся, расчухвайся, малая, у школу скора.
А Насцечка заўсёды зробіць дзеду нечака-насць. Апранаецца яна ціха, каб дзед не чуў, а як толькі ён гукне з кухні, каб яна «расчухвалася», Насцечка ў адзін момант з’яўляецца на кухонным парозе, гатовая, адзетая.
— Я ўжо расчухалася, — рагоча яна і бяжыць мыцца.
— Ах ты, матыль, — смяецца дзед і найчасцей патрымае сваю Насцечку з мінуту на руках.
— Ты, можа, будзеш трымаць мяне на руках і тады, калі я стану вялікая? — гаворыць Насцечка.
— О, каб я дажыў да таго часу, калі ты бу-дзеш вялікая, — адказвае дзед. — Ну, матыль, са-дзіся снедаць… А што мы сёння будзем ва-рыць на абед?
А калі захварэў дзед, усё пайшло інакш. Нас-цечка ўставала гадзіны за дзве да таго, калі ёй ісці ў школу. Яшчэ была ноч, калі яна запальвала святло, накладала ў печ дроў або перабірала кру-пы ці гарох, каб, прыйшоўшы са школы, адразу паставіць на прымус варыць абед. Напаіўшы дзеда чаем і пакарміўшы яго, яна бегла ў школу, а прый-шоўшы дадому, варыла абед, хадзіла на рынак, прыносіла ў кухню дровы. Добра, што дзедава хвароба доўга не цягнулася. На дзясяты дзень ён пачаў уставаць і праходжвацца ад ложка да стала, а пасля сядзеў, а пасля сам пачаў грэць чай і пад-пальваць у печы. 3 кожным днём яму рабілася ўсё лепш.
Але за час хваробы Насцечка была такая заня-тая, што ёй не было калі не толькі пісаць маме пісьмы, але нават і сумаваць па ёй. За работай дні прайшлі вельмі скора, і Насцечка не напісала ма-ме ніводнага пісьма. Мама ў Маскве ўстрывожылася і пастаралася ўзяць да самай вясны водпуск, каб весці сваю навуку дома і каб толькі ў самым канцы паехаць завяршыць яе. Яна і дала тэле-граму Насцечцы, што тымі днямі прыедзе. Гэта было ўжо тады, калі дзед пачынаў рабіць усё сам і нават ужо выходзіў раз прайсціся па завулку, — без гэтай праходкі яму быццам нечага не хапала, так ён прывык да яе.
Ужо першы дзень, як нападаў першы снег, але яго было яшчэ мала, шмат дзе з-пад яго віднелася яшчэ мёрзлая зямля. Дзень быў хмурны, мяккі. Насцечка прачнулася рана, і ёй ужо не хацелася спаць. Яшчэ было, можа, болын за гадзіну да сві-тання, а яна ўжо выспалася. Яна паднялася, каб запаліць святло, і заўважыла, што ў кухні гарыць лямпачка. Дзед там нечым займаўся.
— Я ўжо расчухваюся! — закрычала Насцечка.
— Спі, яшчэ рана, — адказаў дзед. — Чаго та-бе так рана ўставаць, матыль?
— А ты чаго так рана ўстаў?
— Мне, старому, не спіцца. Я выспаўся.
— Ты думаеш, я не ведаю, чаго ты так рана ўстаў? Я хітрая, я ўсё ведаю. Я ж бачу, што ты там нешта перастаўляеш у кухні. Ты наводзіш там парадкі, каб усё было так, як было тады, калі ма-ма адгэтуль паехала. Ты хочаш, каб мама застала тут ранейшы парадак:..
Гэта была праўда. Яму, сапраўды, з паўночы не спалася, і ён, як малы, чакаў, каб хутчэй прый-шла раніца, калі ён з Насцечкай пойдзе на вакзал сустракаць дарагога і роднага чалавека. Учора была тэлеграма, што Насцечкіна мама прыедзе сёння зранку. Цяпер толькі што пачало днець, а маскоўскі поезд прыходзіў пасля паўдня…
Дзед адзеўся ў святочны гарнітур і доўга кру-ціў перад люстэркам свае сівыя вусы. Насцечка таксама апранулася ў святочнае адзенне…
— Давай выйдзем на вуліцу, — сказаў дзед.
Але тут сыпануўся ў дзверы дробны стук, і ў
сенцах абазваліся хорам дзіцячыя галасы:
— Насцечка, адчыні.
— Ой, дзевачкі! — радасна крыкнула Насцеч-ка і кінулася да дзвярэй, каб адчыніць іх.
Увайшлі тры дзяўчынкі — Рая, Фаня і Надзя.
— Скарэй, скарэй сюды, матылі вы мае, — радасна затрапятаўся дзед.
VII
Гэта былі тыя самыя тры дзяўчынкі, пра якіх гаварылася ў пачатку гэтай аповесці. Гэта іх тады Насцін дзед бараніў ад Сержа Мілеўскага. Яшчэ да таго здарэння яны раз ці два былі на кватэры ў сваёй школьнай сяброўкі Насцечкі. А пасля таго як Насцін дзед абараніў іх на вуліцы, яны адчулі да яе яшчэ болыпую прыхільнасць. I калі настаў-ніца сказала даведацца пра Насцечку, як яна жьі” ве са сваім хворым дзедам, Рая, Фаня і Надзя па-чалі вельмі часта прыходзіць да сваёй сяброўкі.
Вось гэтыя тры дзяўчынкі і ўвайшлі цяпер у Насціну кватэру…
— Як добра, што вы прыйшлі, — сказала Нас-цечка, — а то мне нудна было чакаць поезда.
— Якога поезда? — запытала Надзя.
— Мая мама прыязджае. I ведаеце што? Яна ўжо раней пісала, што мае патэфон1. Яна, значыц-ца, яго сёння прывязе.
— А якія пласцінкі? — заспявала Фаня.
— А якія пласцінкі-і-і, — перадражніла яе Рая. — Адкуль жа Насця можа ведаць?
— От, каб была лезгінка1, — зарагатала Надзя.
— Ой, дзевачкі! — крыкнула Рая. — Патанцу-ем лезгінку.
— А музыка? — паважна сказала Насцечка.
— А мы самі сабе выспеўваць будзем.
— Так вы патоміцеся, гэта цяжка так, — ска-заў дзед.
Але хто яго там слухаў, калі справа ішла аб лезгінцы. Дзяўчаткі пачалі танцаваць. Дзед гля-дзеў на іх, і слаўная ўсмешка запоўніла яго твар. Усё было на свеце добра. Ён паправіўся. Насцечка здаровая, вясёлая і вучыцца добра, а зараз будзе тут дарагі чалавек — Насціна мама. Дзед пачаў біць у далоні і ў такт танца прыгаворваў:
— Гоп-гоп, Насцечка, гоп-гоп, Надзечка.
Адчыніліся дзверы, і ў пакой увайшоў Сержаў
бацька, а за ім Серж. Яны стукалі з калідора ў дзве-ры, але іх не чулі за танцамі, і яны адчынілі самі.
— Ой, дзевачкі! — прапішчалі ў адзін голас Насця і Рая.
Танец у момант спыніўся, і дзяўчаткі ўставілі-ся вачыма ў Сержа. Запанавала маўчанне. Але тут радасным і ўзбуджаным голасам абазваўся дзед:
— Нарэшце я цябе дачакаўся. Чаму ж ты да-гэтуль не прыходзіў? А я чакаў, чакаў…
Дзед і Сержаў бацька абняліся і пацалаваліся. Слёзы радасці стаялі ў дзедавых вачах.
— Я расказаў свайму Сяргею пра тое колішняе здарэнне з бандытамі і пра вас, — гаварыў Сержаў бацька. — I ён так палюбіў вас і аж плакаў, так прасіў, каб я яго ўзяў з сабою да вас… Сяргей, ха-дзі сюды, трэба ж вам пазнаёміцца.
Серж і стары Закрэўскі ступілі адзін да аднаго крок і глянулі адзін на аднаго. Дагэтуль яны яшчэ не бачыліся. Закрэўскі быў заняты вітаннем з Сер-жавым бацькам, а Серж спадылба пазіраў на зна-ёмых яму дзяўчатак і ў душы сваёй праклінаў тую часіну, калі ён сюды прыйшоў. Цяпер Сержавы вочы спаткаліся з вачыма старога Закрэўскага. I — які жах! Замест таго чалавека, якога ён ужо любіў пасля бацькавых расказаў, Серж убачыў пе-рад сабой ненавіснага яму старога, якому ён так многа зрабіў зла. Абодва яны, і Закрэўскі і Серж, збянтэжыліся. Серж густа пачырванеў і апусціў вочы ў падлогу, а ў Закрэўскага задрыжалі губы і пачырванелі вочы, але ён адразу ж справіўся з сабой і, каб не дапусціць да якіх бы там ні было непрыемнасцей, сказаў:
— Ну, вось і добра, што мы пазнаёміліся.
— Ніколі з ім так не было, каб ён быў такі нясмелы, што спускаў вочы ў падлогу, — сказаў пра свайго сына Сержаў бацька. — Гэта, мусіць, ён пасля таго, што пачуў пра вас з майго рас-казу… Ну добра, Серж, ідзі гуляй з дзяўчаткамі.
— А мы тут сабе пасядзім і пагаворым, — ска-заў Закрэўскі. — А ведаеш, хто да нас сёння пры-язджае?..
I ён расказаў, каго яны чакаюць.
— Вельмі добра, — сказаў Сержаў бацька. — Я даўно яе не бачыў, будзе прыемнае і радаснае спатканне. Мы ж бачыліся яшчэ тады, даўно, калі цяжка жылося. Як я рад, што мы ўсе будзем жыць у адным горадзе… Серж, гуляй з дзецьмі, чаго ж ты стаіш як акамянелы?
ле ў тым была і бяда, што Серж не мог з чыс-тай душой падысці да дзяўчатак і зірнуць ім сме-ла, па-таварыску, па-сяброўску ў вочы. Але ўсё ж гэтая прыкрасць была нішто ў параўнанні з тым, што рабілася ў яго душы з таго моманту, калі ён убачыў, да каго ён з бацькам прыйшоў і каго ён так моцна скрыўдзіў. Стары чалавек здаваўся яму цяпер нейкім магутным веліканам, перад якім ён, з усімі сваімі ганарыстымі капрызамі, нічога не варты. Ён так сябе адчуваў, быццам лепш было б яму ў гэтыя мінуты праваліцца скрозь зямлю.
— Насцечка, — сказаў дзед, — я адзін пайду на вакзал, а вы тут усе сядзіце і чакайце. Тры мі-нуты ходу да вакзала і тры мінуты назад. А поезд вось павінен ужо прыйсці.
Закрэўскі адзеў паліто і шпарка выйшаў. Сер-жаў бацька астаўся адзін з дзецьмі. Насцечка за-хвалявалася, яна раз-пораз заглядвала ў акно. Жартачкі! Зараз будзе тут яе мама, якой яна ўжо колькі часу не бачыла. Дзяўчаткі акружылі На-сцечку і зашчабяталі. Серж пачаў шаптаць бацьку на вуха: «Хадзем дадому», — але бацька і слухаць пра гэта не хацеў. Як жа ён мог пайсці дадому ў гэты момант, калі зараз ён убачыць свайго блізка-га чалавека — Насціну маму, з сям’ёй якой, калі яшчэ жыў быў Насцін бацька, ён так дружыў. Многа год яны ўжо не бачыліся, і ён радасна ча-каў гэтага спаткання. I Сержа ён таксама нікуды адгэтуль не пусціць, ён пахваліцца блізкім лю-дзям, які ў яго ўжо сын. У чаканні прайшло мінут дваццаць. I вось на дварэ каля дома пачу-лася гаворка, і Насцечка праз акно ўбачыла, як мама яе і дзед увайшлі ў сенцы. А іх даганяла нейкая жанчына і следам за імі таксама ўвайшла ў сенцы. Насцечка саскочыла з крэсла, на якім стаяла на каленях, каб лепш глядзець у акно, і падбегла да дзвярэй. 3 усяго размаху яна стукнула рукамі ў дзверы і адчыніла іх. Мама, захваляваў-шыся, ледзьве ўвапхнула ў дзверы чамадан і кіну-лася да свае Насцечкі.
— Мама! — закрычала Насцечка і павісла на мамінай шыі.
Рая, Фаня і Надзя стаялі каля стала, і на тва-рыках іх расплылася чыстая, як усход сонца ў ці-хі веснавы дзень, усмешка шчаслівага маленства.
Але дзверы ў сенцы нейкі час аставаліся адчы-неныя, і незнаёмая жанчына гаварыла там дзеду:
— Гэта тут жыве стары чалавек са сваёй унуч-кай, які хварэў праз тое, што ўпаў у ваду?
— Тут, гэта я, — чула Насцечка голас свайго дзеда. — А чаму вы пытаеце?
— Вас кінуў у ваду малы хуліган, гэта мой сын, я прыйшла папрасіць у вас прабачэння.
— Э, што там, я паправіўся ўжо, — збянтэ-жыўся дзед.
— I вашай унучцы мой гэты хуліган…
Жанчына не скончыла, змоўкла, пачырванела
тварам і адразу пасля гэтага збялела. Закрэўскі таксама глядзеў на яе, не могучы ад здзіўлення прагаварыць і слова. Нешта ён мармытнуў сабе пад нос і шпарка ўвайшоў у кватэру, пакінуўшы за сабой адчыненыя дзверы. Жанчына не смела ўвайсці і стаяла ў сенцах. Закрэўскі паставіў на падлогу патэфон, які ён нёс з вакзала, і павярнуў-ся да дзвярэй, ужо стараючыся паспакайнець:
— Ну, заходзь жа… (Канцы губ яго ўздрыга-нуліся.) А тут і Сяргей твой, і… Ну, заходзь жа, колькі год я цябе не бачыў… (Твар яго засвяціў-ся радасцю.) Ты ж як дачка мне… Ну, чаго там… А памятаеш, як ты выратавала нас ад бандытаў?..
Жанчына ціха плакала. Насцін дзед пагладзіў яе па галаве і пацалаваў у лоб. Серж стаяў як ака-мянелы. Сержаў бацька ўстаў з крэсла так шпар-ка, быццам бы крэсла гарэла агнём. Ён стаяў, апу-спіўшы рукі і не ведаючы, дзе дзецца.
— Дык вось каго гэта ты так пакрыўдзіў… — павярнуўся бацька да Сержа і змоўк, а пасля ці-шэй сказаў: — Гэта я яго пакрыўдзіў, гэта я сам вінаваты…
Першая напружаная мінута прайшла. Насцеч-ка стаяла на крэсле, абняўшыся з мамай так, што, здавалася, іх ніяк не адарвеш адну ад другой.
— А мама… Ой, дзевачкі, хадзіце сюды! — крыкнула Насцечка.— Мама, гэта мае сяброўкі.
— О, у іх вялікае сяброўства, — сказаў дзед. — Такая ў іх дружба, што толькі цешыцца можна.
— Добры дзень вам, дзяўчаткі, — сказала ма-ма. — Хоць я вас і першы раз бачу, але ўжо люб-лю вас за тое, што вы дружыце з маёй Насцечкай.
— О, Насцечка маладзец, — сказаў дзед. — Яна і вучыцца, і весяліцца, і чытае, і гуляе, і та-кая сталая, і такая гаспадыня была, калі… (Ён хацеў сказаць: «Калі я быў хворы», але падумаў і сказаў: «Калі трэба было».)
— Ну, цяпер я ўжо тут гаспадыня, — сказала Насціна мама, — калі ласка, усе за стол. Добра, што вы тут не забывалі іх, — гаварыла яна да Сержавага бацькі і маці. — I вам, дзяўчаткі, дзя-кую за дружбу з Насцечкай. Дружба — вялікая справа. Без дружбы чалавеку цяжка жыць, чуеце, дзяўчаткі? Дружба робіць вялікія справы. I ў ня-шчасці і ў радасці без дружбы чалавеку нельга быць. Шануйце, дзеці, дружбу, гэта самае дарагое і важнае, што ёсць у чалавека. Вырастайце вялі-кія і аберагайце праз усё жыццё дружбу. I ведайце — асабліва моцная бывае тая дружба, што ўста-наўліваецца ў маленстве і ў маладыя гады.
Серж раптам зарыдаў і кінуўся да дзвярэй. Дзе-ці кінуліся да акна і ўбачылі, што ён шпарка па-бег завулкам. Маці яго акінула вачыма ўсіх, і ў позірку яе гэтулькі было пакут за сваё дзіця.
— Што гэта за хлопчык? — сказала Насціна мама. — Я і не заўважыла яго адразу.
— Гэта… гэта… мой. Я пасля раскажу, — ціха прагаварыла Сержава маці.
— Ён цяпер пабяжыць дадому, — сказаў Нас-цін дзед. — Гэта і добра, няхай пабудзе сам з са-бой, паспакайнее.
— Ён болып такім не будзе, — сказаў Сержаў бацька моцна і вельмі рашуча, і тон яго голасу на-строіў усіх на весялейшы лад.
Усе сядзелі за сталом, на які Насціна мама ўсё болып і болып ставіла ўсялякіх пачастункаў. Сержа-ва мама пачала памагаць ёй. Надзя выскачыла з-за стала і пачала пераглядаць патэфонныя пласцінкі.
— Лезгінка! — закрычала яна раптам.
— Ой, дзевачкі! — крыкнула Рая.
А Насцечка зусім страціла сваю ранейшую гас-падыньскую сталасць. Ёй хацелася песціцца і быць каля мамы. I калі мама падыходзіла да стала, На-сцечка прыхілялася да яе галавой. Нарэшце мама села каля сваёй Насцечкі. Праз паўгадзіны, пасля першай шклянкі чаю, паміж вялікімі за сталом ішла жывая і вясёлая гаворка. А дзеці завялі па-тэфон і пачалі танцаваць лезгінку. Дзед не вытры-маў. Ён адышоўся да сцяны, глядзеў на дзяцей, у такт танца ляскаў у далоні і прыгаворваў:
— Гоп-гоп, Насцечка. Гоп-гоп, Раечка. Гоп-гоп, Фанечка. Гоп-гоп, Надзечка.
I на твары яго ўвесь час ляжала пячаць радасці.
