Насцечка
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабынан сөз тіркестері  Насцечка

Оля Ермолович
Оля Ермоловичдәйексөз келтірді7 жыл бұрын
Я сябе так адчуў у гэты момант, што быццам бы мне было ўсяго год пяць. Скажу табе, што не-зайздросная гэта справа, калі нехта цябе ратуе, а ты не можаш нават і памагчы яму, а не то каб са-мому сябе ратаваць.
2 Ұнайды
Комментарий жазу
Анастасия Я.
Анастасия Я.дәйексөз келтірді2 ай бұрын
Вучылася яна вельмі добра. Яна старалася вучыцца.
1 Ұнайды
Комментарий жазу
Анастасия Я.
Анастасия Я.дәйексөз келтірді2 ай бұрын
Увайшлі тры дзяўчынкі — Рая, Фаня і Надзя. — Скарэй, скарэй сюды, матылі вы мае, — радасна затрапятаўся дзед.
Комментарий жазу
Анастасия Я.
Анастасия Я.дәйексөз келтірді2 ай бұрын
Мой тата быў вясковы настаўнік, а мама была родам з той самай вёскі, куды прыехаў пра-цаваць мой тата. Мама мая ледзьве ўмела чытаць і пісаць, а тата яе навучыў болып, і мама паехала на настаўніцкія курсы. Так і яна стала настаўні-цай. Пасля нарадзілася я, а тата мой памёр, і ма-ма пачала вучыцца ў завочным інстытуце. Яна ўсё сама вучылася і кнігі чытала і цяпер мне ўсё піша з Масквы, каб і я вучылася і кнігі чытала. А мой дзед — гэта татаў бацька, ён родам з гэтага самага горада. Мама мая летась доўга хварэла, у яе было запаленне лёгкіх, яна захаладзілася і ўвесь канец леташняй зімы не працавала ў школе, а цяпер паехала ў Маскву, а дзед прывёз мяне сюды, ён любіць гэты горад, а ў вёсцы там, ён кажа, яму не было чаго рабіць. — А што ён тут робіць? — Ён мяне глядзіць. Ён і суп варыць, і ў печы паліць, і на рынак ходзіць. — А як ён грошы зарабляе? — Ён стары. Ён атрымоўвае пенсію. Ой, дзе-вачкі! Ён такі хворы, у яго запаленне лёгкіх. Ён мне сказаў, што адзін хуліган з нашай школы (ён яго ведае) укінуў яго ў ваду на вуліцы, і ён з гэта-га захаладзіўся. Ой, дзевачкі, я цяпер устаю вель-мі рана, яшчэ за дзве гадзіны перад тым як ісці ў школу. Я стаўлю чай і кармлю дзядуньку, а пасля бягу ў школу, а на вялікім перапынку ў краму бягу, а са школы бягу дадому хутчэй падпаліць у печы і зварыць суп і дзядуньку пакарміць. Ой, дзевачкі!
Комментарий жазу
Анастасия Я.
Анастасия Я.дәйексөз келтірді2 ай бұрын
Што гэта? — крыкнула настаўніца. — Гэта Насця Закрэўская цэлымі торбамі га-рох у клас носіць! — закрычаў Серж. — Насця, нашто ты гарох у клас носіш? — за-пытала настаўніца. — Гэта я купіла суп варыць. — Табе мама сказала купіць? — Я сама. Мая мама жыве ў Маскве. — I заўсёды ты так? — Не, раней дзед усё купляў, а цяпер ён ля-жыць хворы. Мне трэба і купіць, і суп зварыць, і ў аптэку пайсці, і яго дагледзець. А як я пасля заняткаў пайду купляць, калі тады мне адразу да-дому бегчы, — можа, яму, хвораму, што трэба, — ён жа і так колькі гадзін, пакуль я тут, адзін ля-жыць.
Комментарий жазу
Анастасия Я.
Анастасия Я.дәйексөз келтірді2 ай бұрын
ас-кве? — Яна там давучваецца. — Як гэта давучваецца? — Бо яна вучылася дома, сама, у завочным інстытуце, а на ўсю гэтую восень і на пачатак зімы яна паехала трымаць апошнія іспыты і пра-цаваць над дыпломнай працай. А калі яна скон-чыць усё гэта, то тады прыедзе да нас і або будзем жыць тут, або паедзем з мамай туды, куды па-шлюць маму. — А дзе твой тата? — Мой тата памёр, калі я яшчэ зусім малая была, і я яго не памятаю. — А адкуль вы прыехалі сюды? — Мы прыехалі з раёна, там мая мама была настаўніца ў пачатковай школе. — А там было добра? — 0, мне туды зноў хочацца. Там такі лес і такая рэчка!
Комментарий жазу
Анастасия Я.
Анастасия Я.дәйексөз келтірді2 ай бұрын
Серж падышоў да буфета і запатрабаваў у буфетчыцы яблыкаў, цукерак і пернікаў на ўсе пяць рублёў. — Нашто табе так многа? — сказала буфетчы-ца, выбіраючы з каша яблыкі. — Колькі хачу, гэтулькі і купляю! — крыкнуў Серж, з арлінай гордасцю кідаючы вачыма і на буфетчыцу, і на дзяцей. — Чаго ты крычыш? — абазвалася пакрыў-джаная буфетчыца. — Я старая жанчына. Бач, які герой знайшоўся. Сам кату па пяту, а распарад-жаецца. — Калі захачу, дык магу ўвесь гэты твой бу-фет купіць за адным разам! — гыркнуў Серж, рас-піхаючы па кішэнях ласункі.
Комментарий жазу
Анастасия Я.
Анастасия Я.дәйексөз келтірді2 ай бұрын
бацька заткнуў рукамі вушы, пасля выхапіў з кі-шэні пяць рублёў і кінуў Сержу, а сам зноў па-глыбіўся ў свае паперы. Узрадаваны поспехам, Серж зноў сказаў: — Я сёння хачу паехаць у школу на машыне. — Не свавольнічай, ідзі так, як усе дзеці, — мармытнуў сабе пад нос бацька. — Ай! На машыне! — яўкнуў Серж мацней яшчэ, як першы раз, і з радасцю ўбачыў, што баць-ка зноў заткнуў вушы. — Ай, ехаць на машыне! — запішчаў ён другі раз і яшчэ з болыпай радасцю ўбачыў, што бацька ўсхапіўся са свайго месца і выбег у другі пакой, дзе чакаў шафёр, каб неўза-баве везці Сержавага бацьку на працу. — Завязіце яго ў школу, ён мне жыць не дае, гэты чарцюк, — сказаў бацька шафёру і пабег да сваіх папер.
Комментарий жазу
Анастасия Я.
Анастасия Я.дәйексөз келтірді2 ай бұрын
Серж папрасіў у бацькі пяць рублёў. Бацька збіраўся ісці на ра-боту і спешна пераглядаў нейкія паперы і склад-ваў іх у партфель. — Нашто табе пяць рублёў? — мармытнуў са-бе пад нос бацька, заняты сваімі справамі. — Трэба. — Не трэба табе так многа. — Ай, трэба! — закрычаў Серж
Комментарий жазу
Анастасия Я.
Анастасия Я.дәйексөз келтірді2 ай бұрын
Усе ў школе пачалі заўважаць, што з Насцяй пачало рабіцца нешта нязвычнае, чаго з ёй раней ніколі не было. Яна заўсёды была самая ўзорная вучаніца, а гэта пачала пазніцца ў школу. Яна была заўсёды самая акуратная ва ўсім, а гэта ста-ла прыходзіць у школу з растрапанымі валасамі і ў перапынку паміж урокамі канчала сваю прычос-ку. А адзін раз на вялікім перапынку яна паспела некуды са школы збегаць і прынесці ў школу нечага поўную торбу і палажыла ў парту разам са сваімі кнігамі.
Комментарий жазу