галінах калышуцца, як тыя кветкі-званочкі ўлетку на сенажаці. Шчаслівыя яны, гэтыя русалачкі, шчасця нашага дзявочага наследнічкі. Шчаслівыя і спакойныя! А тут мучся, дзяўчына, не ведаючы, як i што з сабой чыніць! Але пара ісці ўжо! Ён, залаценькі, даўно, пэўна, чакае мяне. Так! Даўно месячык свае зоркі чакае, а яна ўсё толькі здалёк яму ўсміхаецца. (Устав i памалу, з распушчанымі валасамі, ідэе, пасля здзіулена адступае назад.) Ён сам ідзе ка мне, ён сам! Ах, якое шчасце!