БастыАудиоКомикстерБалаларға арналған
софнянка
софнянкадәйексөз келтірді20 сағат бұрын
Мой родны кут, як ты мне мілы!.. Забыць цябе не маю сілы! Не раз, утомлены дарогай, Жыццём вясны мае убогай, К табе я ў думках залятаю І там душою спачываю. О, як бы я хацеў спачатку Дарогу жыцця па парадку Прайсці яшчэ раз, азірнуцца, Сабраць з дарог каменні тыя, Што губяць сілы маладыя, – К вясне б маёй хацеў вярнуцца. Вясна, вясна! не для мяне ты! Не я, табою абагрэты, Прыход твой радасны спаткаю, – Цябе навек, вясна, хаваю. Назад не прыйдзе хваля тая, Што з быстрай рэчкай уплывае. Не раз яна, зрабіўшысь парам, На крыллях сонца дойдзе к хмарам Ды йзноў дажджом на рэчку сыдзе – Ніхто з граніц сваіх не выйдзе, З законаў, жыццем напісаных, Або на дол спадзе ў туманах. Але хто нам яе пакажа? На дол вадой ці снегам ляжа? Не вернешся, як хваля тая, Ка мне, вясна ты маладая!..
Новая зямля
Новая зямля
·
Якуб Колас
Новая зямля
Якуб Коласжәне т.б.
466

Кіру не тіркелу пікір қалдыру үшін