Пяшчотна да сябе. Кніга пра тое, як шанаваць і берагчы сябе
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабынан сөз тіркестері  Пяшчотна да сябе. Кніга пра тое, як шанаваць і берагчы сябе

Паведамляючы нешта важнае для сябе, акрэслівайце, якая рэакцыя вам патрэбная, і не лянуйцеся ўдакладняць запыт, калі ён не агучаны («Ты хочаш пачуць маё меркаванне ці цябе проста ўзяць на ручкі?»). Гэта дапаможа зрабіць зносіны беражлівымі і тактоўнымі
Комментарий жазу
штосьці занадта добра, так не бывае, цяпер дакладна нешта здарыцца» (варыяцыя знакамітага «шмат смяешся – плакаць будзеш»).
Комментарий жазу
• па-другое, навучаючыся ў зоне найбліжэйшага развіцця, вы адмяраеце сабе правільную нагрузку – пасільную, якая выклікае прыемную стомленасць. Калі становіцца занадта цяжка ці не атрымліваецца часцей, чым атрымліваецца, значыць, вы выйшлі з зоны найбліжэйшага развіцця ў зону развіцця далёкага, куды вам заходзіць яшчэ рана. Вярніцеся на некалькі лесвічных пралётаў назад і працягвайце паднімацца прыступка за прыступкай, не патрабуючы ад сябе немагчымага
Комментарий жазу
• па-першае, калі з зоны камфорту вам проста прапануецца выйсці і ўсё, то зона найбліжэйшага развіцця прапануе вызначыць, што з таго, што ў вас не атрымліваецца, вы можаце зрабіць пры падстрахоўцы іншага чалавека, замест таго каб сядзець з круглымі ад жаху вачыма і дыхаць у папяровы пакет
Комментарий жазу
Калі негатыўнае меркаванне выказваецца вам у вуснай форме (напрыклад, па тэлефоне), найлепшая рэакцыя ў адказ – маўчанне. Дайце чалавеку выгаварыцца, выліцца, пабуяніць, але, пакуль не будзе зададзена прамое пытанне, – трымайце паўзу. Можна ў гэты момант уяўляць белы шум. Дзякуючы такой стратэгіі вам, па-першае, не давядзецца марнаваць сілы на абарону, а па-другое, на тым баку ўрэшце зразумеюць, што дакараюць дарослага чалавека
Комментарий жазу
карыстацца чароўнай формулай «Са мной усё добра, дзякуй», якая ломіць шаблоны і ўводзіць у ступар таго, хто на вас цісне. Так вы атрымаеце час, каб закончыць справы і сысці
Комментарий жазу
спыняць размову, не даслухваючы да канца, калі гаворка ідзе пра продажы па тэлефоне і на тым баку відавочна не гатовыя браць да ўвагі адсутнасць у вас часу і цікавасці да гутаркі. Ветлівасць у такім выпадку дарэмная і толькі падоўжыць пакуты ад плыні бессэнсоўнай інфармацыі
Комментарий жазу
Часам я чую пра нейкія практыкі, рэчы ці паслугі і шчыра думаю: добра, што мне не патрэбна. Не «блі-і-і-ін, грошай няма паспрабаваць» ці «хале-ера, часу няма заняцца», а менавіта так: «добра, што мне не патрэбна
Комментарий жазу
Не прымушайце сябе быць шчодрай супраць волі – грашам не падабаецца, калі іх аддаюць з цяжкім сэрцам.
Комментарий жазу
Грошы – гэта пра любоў, пра энергію, пра запал, пра радасць. Напоўніце іх сэнсамі, ад якіх вам унутры цёпла і хочацца танчыць
Комментарий жазу