Вянок
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабынан сөз тіркестері  Вянок

Andrei P.
Andrei P.дәйексөз келтірді3 жыл бұрын
Ўсё зьнікае, праходзіць, як дым, Сьветлы-ж сьлед будзе вечна жывым.
1 Ұнайды
Комментарий жазу
Наталья Купцова
Наталья Купцовадәйексөз келтірді3 ай бұрын
гарбата, астыушы, стаіць. За сьцяной запевае завея, Сумна бомамі у полі зьвініць. С краю у край яе гул аддаецца, І чагось усё думаю я, Што з няволі зімовай там рвецца Крэцка скутая сьнегам земля: Грудзі моцные цяжка ўздымае, Ветрам вее, як дыхаць пачне, Сьнег халодны у палёх калыхае, І вось-вось свае путы страхне. Нізка вершоў "Згукі бацькоўшчыны". * * * Ўся ў сьлезах, дзяўчына Хіліцца да тына. Поруч з ёю пад расою Зіхаціць шыпшына. Вецер павевае І расу страхае Ой, напэўна і дзяўчына Лек на сьлёзы мае. Адгадайце-ж, людзі, Хто страхаць іх будзе І чаму ён, жоўтадзюбы, Аж дасюль марудзе? * * * Сумна мне, а ў сэрцы смутак ціха запевае: "Сьцежка ў полі пралегае траўкай зарастае. Каля сьцежкі пахіліўся явар да каліны, — Там кахаліся калісь-то хлопец і дзяўчына. Ой, ішла дарога долам, ды ішла і горкай, — Не схавалася дзяўчына ад тэй долі горкай: — Бо ляжыць яе дарожка, траўкай зарастае; Сумна глянуць, цяжка бачыць, жаль душу праймае". * * * Ня кувай ты. шэрая зязюля, Сумным гукам у бары; Мо і скажэш, што я жыці буду Але лепш не гавары. Бо ня тое сьведчыць маё сэрцэ, Грудзі хворые мае; Боль у іх мне душу агартае. Думцы голас падае. Кажэ, што нядоўга пажыву я, Што загіну без пары… Прыляці-ж тады ты на магілу, Закувай, як у бары. ЯН І МАЦІ. Ты стамілася, змарнела, сьлёз праліла рэчку. Што-ж, пастаў прэд абразамі, запаліўшы, сьвечку: Мо паможэ Яну гэты сьвет і пацер словы… Асьвяціла сьвечка з воску хлопца твар васковы. Тае воск і ў ніз ціхутка капелькі сцекаюць, А ў вачах збалелых Яна сьлёзы праступаюць. Сьвечка сьвеціць, сьвечка зьяе, свечка дагарае, І ў панурай, цеснай хаці хлопец памірае. Ой, ня век жэ сьвечцы тонкай зіхацець, гарэці. Дагарыць яна і анікне, як і ўсё на сьвеці…
Комментарий жазу
Nastenka
Nastenkaдәйексөз келтірді6 ай бұрын
СОМНАМБУЛ. Месяц выплыў над змрочнай, заснуўшай зямлёй І павёў яго у цёмную даль за сабой І прывабіў да мглістай, халоднай вады, — Сэрцэ білося рыбкай у сеці тады. Але месяц правёў праз рэкі сьветлы шлях І развеяўся з сэрца дрыжачаго жах. Зіхацела яна – серэбра пуціна, Увадзіла у той край, дзе пануе весна. Доўга, доўга цябе ён чэкаў і шукаў, Але вось час жаданы нарэшці настаў… І пайшоў ён па шляху, пайшоў аж да дна: Агарнула яго цішына, глыбіна.
Комментарий жазу
Andrei P.
Andrei P.дәйексөз келтірді3 жыл бұрын
Цяпер давольна топкае багно Гніль сотні год збіраючы, яно Смуроднай жыжкаю узгадавала Цьвятоў расістых чыстую красу. Маліся ж, каб з літоўнасьці стрымала Тут смерць сваю нязвонкую касу.
Комментарий жазу