Золата
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабынан сөз тіркестері  Золата

Цяпер, калі Зося даведалася, што гэта яна, Прузына, адбірае ў яе Алёксу, злосць, якую мела да ўсіх людзей, быццам зраслася ў адну злосць — нянавісць да Прузыны. 3 якой бы ахвотай паздзірала з яе ўсе пацеркі, істужкі, якімі заўсёды абчэплівалася гэтая Салынічышка; вочы тыя жабіныя, здаецца, павыдзірала, як котка, задушыла б, каб магла. I днём, і ноччу ў Зосі цяпер была адна думка, адно жаданне: не дапусціць да гэтага вяселля, але як і што рабіць — сама яшчэ не ведала.
2 Ұнайды
Комментарий жазу
Ігнат Курач — чалавек яшчэ малады, жанаты, але бяздзетны, меў пашану сярод людзей за сваю дабрату да ўсіх, спакойны характар, дастатак і лад, які панаваў у яго хаце.
1 Ұнайды
Комментарий жазу
Васіль і Зося бачылі ў гэтым кару Божую, але надта адазвацца адно другому аб такой думцы не важыліся і ўдавалі перад сабой і перад людзьмі, што вераць іх гутаркам. А калі стары Мікола стаў нагаварваць завесці Зосю да знахара, Васіль ухапіўся за гэты праект з вялікай ахвотай.
1 Ұнайды
Комментарий жазу
Gream Lover
Gream Loverдәйексөз келтірді4 ай бұрын
Гадавалася Зося, як тое ваўчанё. Маткі яна мала памятала. Чула толькі ад людзей, што чамусь-то матку звалі цыганкай; што дома яна мала спатыкалася, больш па свеце цягалася, але дакладна — як і што — Зося ў чужых людзей дапытваць саромелася, а калі, бывала, запытае бацькі, той збываў абы-чым
Комментарий жазу
Gream Lover
Gream Loverдәйексөз келтірді4 ай бұрын
паведамляў ён Зосі, што Яначка надта яму спадабаўся, што хлопчык толькі спачатку маркоціўся, а цяпер вясёлы, сыты, адзеты і ходзе ўжо ў школу і хоць здалёку-здалёку, але моцна-моцна цалуе маму.
Комментарий жазу
b7674602531дәйексөз келтірді4 жыл бұрын
прыблудам? — перапыніла Зося.— Прузына Сальнічышка. Яна перад усімі не інакш як прыблудам звала цябе — з яе і пайшло. — От шэльма, рапуха! — вылаяўся Васіль. — Праўда, што рапуха: у яе вочы, як у жабы. Ты яшчэ не ведаеш, што гэта за цаца! Зося рада была, што гутарку можна было звесці на што другое, і пачала расказваць, жаліцца: — Падросткам яшчэ я была, пабягу, бывала, у мястэчка — ведама — пагуляць хочацца малой, прыстану да местачковых равесніц, а паміж імі ўжо тады Прузына рэй вадзіла,— як толькі мяне ўгледзе, так зара і накінецца: «Не лезь, брыда, да нас, пайшла вон!» Ды нагой, ды нагой, як таго сабаку. Я толькі зацісну кулачкі ды бягу плачучы дамоў. Яна заўсёды мне дакучала: і змалку, і падросшы, і цяпер; усе плёткі на нас — з яе: праз яе мне сорамна было ў мястэчка паказацца — усю моладзь проці мяне падбухторвала... — От погань, я ёй пакажу! — зноў вылаяўся Васіль. — Помніш, Васілька,— дальш гаварыла Зося, цешучыся, што так варожа настройвала хлопца проці сваёй ненавісніцы,— помніш, як ты на першай вечарынцы хацеў з ёй ісці гуляць, а яна адвярнулася ў другі бок і кажа да дзяўчат (ты мо і не чуў, а я блізка стаяла — чула): «Не мела работы — такому прыблудзе толькі гарадскія сметнікі прыбіраць, а не з дарэчнымі дзяўчатамі гуляць...» — Паб’ю, даліпан, паб’ю! — крыкнуў ужо Васіль, заціскаючы кулакі. — Што ж з гэтага, што паб’еш? — разважала Зося.— Ты пачнеш — на табе і скончыцца: табе яшчэ больш можа ўляцець: за яе браты і хлопцы заступяцца — яна ж з імі гарэлку п’е, як роўная. Такая ўжо п’яніца — па бацьку пайшла; кожную вечарынку падвыпіўшы. Памставаць пасля будзе, хіба табе, Васіль, прыйдзецца ўцякаць адгэтуль
Комментарий жазу
b7674602531дәйексөз келтірді4 жыл бұрын
мяне, а я вас мала знаем, а так мне здаецца, каб прынялі вы мяне да дачкі сваёй — Зосі,— зжыліся б неяк і гаспадарку паставілі як след. — Што ж? Я нічога проці цябе не маю, падумаўшы, адказаў Мікола,— толькі не ведаю — як Зося? Яна ў мяне дуроная, свае фанабэрыі мае. — Разумеецца, так зразу мо яна і не прыстане, але каб я крыху тут пажыў, пазнаёміўся, каня купіў бы, наймаць не трэба было б, папар пара даўно паднімаць, а і нашчот той пусташы пранюхаў бы,— праектаваў Васіль. — Хіба добры запас маеш? — асцярожна спытаў Мікола. — 3 падзелу бацькаўшчыны восемсот прыйшлося гэтыя ў мяне ў цэласці,— прызнаўся Васіль,— а на дробныя расходы крыху з фабрычных заработкаў абрэзаў. — Ого, ладны грош,— пахваліў Стрончык.— Што ж заставайся; бяры тым часам, братка, ад папару на запашку — я ўсё роўна сам не дам ужо рады, а там пабачыш — Зосю трэба ўламаць. Так гутарачы, абышлі пусташ, зайшліся і разбілі пракосы, урэшце завярнуліся дахаты. На парозе спаткала іх Зося і моўчкі, пытаючым поглядам уставілася на бацьку. Мікола паспешна загаварыў да дачкі: — Бачу ўжо, бачу, што казюрышся, але бо такая справа выйшла, што і смех казаць: гэты наш госць, аблажыўшы ладны кавалак лугу, сам прапаў некуды; я — шукаць, я — гукаць — як
Комментарий жазу
b7674602531дәйексөз келтірді4 жыл бұрын
Хавай Божа! — завяраў Лейба.— Ведама, праз бацьку і ёй дастаецца: цураюцца крыху яе, але так нічога няможна закінуць Зосі,— хай таму язык адсохне, дзяўчына, адным словам,— ядраная,— і ажно цмокнуў стары Лейба
Комментарий жазу
b7674602531дәйексөз келтірді4 жыл бұрын
Чула яго душа, што чаго б ні зажадалі такія вочы — ён, як малое дзіця, быў бы паслухмяны ім
Комментарий жазу
b7674602531дәйексөз келтірді4 жыл бұрын
лася да работы. Не столькі Стрончык хацеў той яешні, колькі знайсці прычыну дабрацца да таго запасу Васілёвага, аб якім ведаў і баяўся, каб тое дабро не ўцякло заўтра разам з хлопцам у дарогу
Комментарий жазу