автордың кітабын онлайн тегін оқу Тутэйшыя
Янка Купала
Тутэйшыя
Трагікамедыя «Тутэйшыя» (1922) доўгія дзесяцігоддзі лічылася супярэчлівым і слабым у ідэйна-мастацкіх адносінах творам. Быццам народны пясняр у нечым не разабраўся і чагосьці не змог пераканаўча паказаць.
У «Тутэйшых» выявілася тая ж трывога Купалы за лёс Бацькаўшчыны, народа, што і ў іншых яго творах. Толькі форма была абрана іншая — пра набалелае, сур'ёзнае пісьменнік гаворыць сродкамі камічнага.
Дзеянне ў трагікамедыі адбываецца ў вельмі складаны перыяд для беларускага народа, калі Беларусь стала арэнай змагання паміж Захадам і Усходам, калі адна акупацыя змянялася другой (Аленка кажа пра бацьку, што ён акупантаў «возіць, возіць, ды ніяк вывезці не можа»). За няпоўныя два гады, што ўзноўлены ў творы, чатыры разы мянялася ўлада.
Персанажы твора, аднак, у гэтых гістарычных падзеях не ўдзельнічаюць. Ніхто з іх не абараняе тую ці іншую ўладу са зброяй у руках, не прызнае за сваю. Акрамя Дамы, Пана, Спраўніка, якіх, нібы восеньскія апалыя лісты з месца на месца бязмэтна ганяе вецер часу, усе яны застаюцца дома. Могуць толькі з'язджаць у вёску і зноў вяртацца ў горад, як Здольнік і бацька з дачкой Гарошкі.
Дом, у якім жывуць героі Купалы (у шырокім сэнсе — гэта ўся Беларусь, у вузкім — кватэра Мікіты Зноска, дзе адбываюцца амаль усе падзеі твора), няўтульны і ненадзейны. Ды і жыхары яго мала падобныя на гаспадароў. Сімвалічны ў гэтым сэнсе пачатак чацвёртай дзеі, дзе Гануля сядзіць на вузлах і вяжа панчоху.
Разам з тым Купала акцэнтуе ўвагу на іншай трагедыі народа, трагедыі «тутэйшасці». Яна выявілася ў недастаткова развітай самасвядомасці, пасіўнасці, абыякавасці, што ператварыла людзей у старонніх назіральнікаў уласнага лёсу, у бязвольную інертную масу, якая не здольна заявіць пра свае правы.
Трагічна-смяшлівыя сцэны ў 4-х дзеях
Асобы
Мікіта Зносак (Нікіцій Зносілов) — калежскі рэгістратар, 25–28 г., у першых трох дзеях барада выгалена, у 4-й крыху барадаты.
Гануля Зношчыха — яго маці, у вольны час робіць Панчоху.
Янка Здольнік — настаўнік, 25–28 г.
Лявон Гарошка — паважаны селянін, заўсёды з люлькай, агонь да яе крэсіць крэсівам.
Аленка — яго дачка, 17–19 г., крыху жвавая і вясёлая дзяўчына, адзяецца чысценька і скромна.
Наста Пабягунская — дзяўчына няведамых заняткаў, 23–25 г.; стараецца адзявацца з шыкам, але без густу.
Гэнрых Мотавіч Спічыні — Мікітавы настаўнік, сярэдняга веку, бараду і вусы голіць.
Усходні вучоны — носіць велікарускую вопратку — «падзёўку», «касаваротку» і доўгія боты, барада калматая.
Заходні вучоны — носіць польскі строй — кунтуш і «конфэдэратку», барада голеная, вусы завесістыя.
Дама.
Поп.
Спраўнік.
Пан.
Немец.
Чырвонаармеец, Начальнік патруля, Абарванец (у адной асобе).
Немец, двух патрульных, грамадзяне, грамадзянкі і інш.
Усё дзеецца ў Менску. 1-я дзея адбываецца ў лютым 1918 г., 2-я — у снежні 1918 г., 3-я — у ліпені 1919 г., 4-я — у чэрвені 1920 г. 1, 3 і 4-я дзеі адбываюцца ў Мікітавай хаце, 2-я дзея — на Катэдральным паяцы, называным мянчанамі «Брахалка».
Дзея першая
Час вячэрні. Даволі абшырны пакой, беднаваты, па-дробнамяшчанску абстаўлены. 3 правага боку — бліжэй да рампы — адны дзверы, з левага — двое. Напроць два вакны на вуліцу. Справа у належным месцы стол, у іншых мясцох — пара малых столікаў, на адным з іх грамафон, крэслы венскія і мяккія плюшавыя. У кутку злева вялікае люстра (трумо). На сценах у рамах колькі тандэтных абразоў — партрэтаў высокапастаўленых асоб, балалайка, пажарніцкая куртка і каска.
З'ява I
Гануля, Янка.
Гануля (сядзіць і робіць панчоху; чуваць стук у дзверы з левага боку, што далей ад рампы). Калі ласка! Заходзьце!
Янка. (уваходзіць). Выбачайце, цётачка, што так часта назаляюся вам, але, бачыце, неяк моташна зрабілася аднаму сядзець, дык вось і прыйшоў да вас у госці.
Гануля. Ды што за цэрамоніі! Можаце гасціць у мяне хоць кожны дзень ад рання да вечара — мне самой весялей, бо хоць вы ў нас нядауна закватара-валі, а ужо лічу вас як свайго чалавека. Толькі не стукайце там па-па нску ў дзверы, а проста уваходзь-це, і ўсё тут.
Янка. Дзякую вам за шчырасць і ласку, хоць і сам не ведаю, чым я на ўсё гэта заслужыў. (Паўза.) Дзе ж гэта гаспадар ваш малады?
Гануля. Паляцеў у горад таго-сяго купіць. Сягоння імяніны яго, дык мо той ці сей здарыцца ў хату.
Янка. Шкада, што я раней аб гэтым не ведаў. То ж належала і аб падарунку якім падумаць.
Гануля. Э, мой сынок! Не тыя цяпер часы на падарункі. Гэтая вайна ды бязладдзе, ці, як там ка-жуць, рэвалюцыя, пахавалі тыя хвіліны, калі людзі маглі думаць і аб падарунках.
Янка. А во, сын ваш не забыўся, аднак, аб імянінах?
Гануля. Не забыўся, бо малады яшчэ і ў галаве пуста. Падумайце, скасавалі чыноўніцтва, застаўся без службы, і хоць бы што, ні на грош таей сталасці. Адно маракуе ўсё аб тым, як гэта ізноў вернуцца нейкія там яго рангі і клясы і ўсялякае дабро само пасыпецца з неба.
Янка. А што ж ен, па-вашаму, павінен рабіць у гэтае чыноўніцкае безрабоцце?
Гануля. Што? Хоць бы ўзяў, як іншыя, ды падвучыўся боты шыць або хоць латаць. Ну латаў бы, і капейка жывая была б у хаце, а так… (Махнула рукамі.)
Янка. Трудна такому далікатнаму Па нічу за гэтакую чорную работу ўзяцца.
Гануля. Які там ён далікатны! Я сама з ягоным бацькам — людзі вясковыя. Мой нябожчык гаспадар жыў пры бацькох на маленькім надзеле. Адзін яшчэ сяк-так мясціўся ў сям'і, а як жаніўся, дык і не хапіла абаім месца. Тады мы узялі і пайшлі сюды у Менск шукаць службы. Спачатку было вельмі цяжка, а пасля нічога сабе. Я мыла людзям бялізну, а ён прыстроіуся у акружным судзе: быу там пры вешалках і кур'ерам. А вядома, у судзе: народу усялякага прыходзіць шмат, ды пакуль там хто дойдзе да вышэйшага начальства, пачынаць мусіу спярша ад ніжэйшага. Гэткім ладам недастачы вялікай не цярпелі ды нават хлопца свайго праз усялякія там навукі да чыноуніцтва давялі. Пасля мой памёр, вечны яму пакой, а я засталася адна са сваім Мікіткам. Так што, як бачыце, ніякай далікатнасці нямашака.
Янка. А я спачатку меркаваў іначай. Бо дзе ж там! Ён гэтак заусёды хоча сябе паказаць, як бы сам губарнатар.
Гануля. Гэта, мабыць, ён наглядзеуся, бо служыў у губарнатарскай канцэлярыі за нейкага там рэ-гістратара.
Янка. Ах, вось яно што! Але гэта не бяда. Калі ён выйшау родам з сялян, то ніякай працы не павінен чурацца, асабліва павінна яго пацягнуць туды, адкуль прыйшоу, — на вёску, дзе столькі поля някратанага ляжыць. I мне здаецца, што яго туды пацягне.
Гануля. Не цягне яго і туды, мой саколік, ой, не цягне! Стары згарусціў быў лішнюю сотню, маніўся кусочак зямлі з хатай купіць, але не успеў. А яму, свайму Мікітку, што я наталкавалася, каб з'ісціу бацькаву думку, — не паслухаў. Цяпер ні зямелькі з хатай, ні грошай… А мне ужо старасць на носе. Як падумаю, што бяда зноў прыцісне, што зноў прыйдзецца людзям бялізну мыць, дык аж рукі вянуць ад нейкага жалю горкага.
Янка. Э, цётачка! Не так ужо дрэнна, як вам здаец-ца. Устаткуецца ваш Мікітка з часам І пойдзе па розум да галавы. А цяпер ён жа яшчэ малады ў вас.
Гануля. Ды, разумеецца, малады, яшчэ зусім малады! Яно ж і наракаць на яго роднай маці гэтак не выпадае, але падчас, як прыйдзе нешта нейкае, дык і гаворыш, і гаворыш; спачатку палягчэе на сэрцы, а пасля і шкадуеш. Ён жа мае родненькае дзіцё, ды адзін, як той васілёк у жыце.
Янка (набок). О, гэтакіх адных у нас многа, толькі ж яны не васількі, а праклятае зелле на нашай беднай зямлі! (Ходзіць па пакоі.)
З'ява II
Гануля, Янка, Мікіта.
Мікіта. (уваходзіць з пакупкамі). О, меджду протчым, і профэсар у нас! Здрасціце!
Янка. Майму кватэрнаму гаспадару нізка кланяю-ся! Апрача гэтага пазвольце, Пане рэгістратар, павіншаваць вас з імянінамі! Жычу вам надзець шліфы калежскага асэсара.
Мікіта. Дзякую, меджду протчым, дзякую! Шчыра мяне цешыць, што вы аб гэтым не забыліся. Жадаю, каб і праз год мы ў гэтай кватэры віншаваліся.
Янка. Аб гэтым трудна загадзя варажыць, бо я ўскорасці зусім выязджаю з Менску на вёску.
Гануля. Як жа гэта, Пане настаўнік? Мы ўжо да вас так прывыклі, што мне здавалася, ніколі не разлучымся.
Янка. Там, на вёсцы, я патрэбней, чымся тут, а да таго — не люблю я гораду: вельмі ўжо ў ім цяжкае паветра.
Мікіта. (да Ганулі). Меджду протчым, мамаша, прышыкуйце закуску, бо незадоўга і госці збяруцца. (Стаўляе набок пляшку.)
Янка. Эгэ! I пляшку бачу. А кажуць, што няможна дастаць.
Мікіта. Усе можна, толькі асцярожна.
Гануля (збірае пакупкі). Вось тут селядцы, во цыбуля да іх, а вот сала, а тут… меджду протчым — кілечкі… пальцы госцікі абліжуць.
Гануля з пакупкамі выходзіць.
З'ява III
Янка, Мiкiта.
Янка. Гучны, як уважаю, баль у вас будзе.
Мікіта. О, так! У нашым чыноўніцкім становішчы іначай няможна. Як чуць што зблышыў, дык i пачнуц-ца ўсялякія суды ды перасуды: адзін будзе казаць, што па службе атрымаў Пан.іжэнне, другі — што ў карты прагуляўся, а трэці — што скнэра, а гэта — найгорш, і так пайшла пісаць губэрня — не адцярэбішся. Станові-шча, меджду протчым, Пане мой, абавязвае.
Янка. А вы плюнулі б на тое, хто што кажа, ды жылі сваім адумам. Прытым якое тут чорта чыноўніцкае становішча, калі яно ўжо не стаіць, а ляжыць, ды як яшчэ ляжыць — як трухлявая калода!
Мікіта. Меджду протчым, гэта яно ляжыць так сабе — да часу, а потым зварухнецца i падымецца.
Янка. Чакай, бабка, Пятра!.. Пакуль ваша гэта становішча уставе, то вас саміх чэрвІ паточаць. Ды скажэце, калі ласка, каму i нашто патрэбна гэта ваша з мёртвых паўстанне? Ды каму, якую тут карысць вы прыносілі, як яшчэ стаялі?
Мiкiта. Мы цвёрда стаялі на варце святога расійскага самаўладства і баранілі тутэйшую рускую народнасць ад «інародчаскага засілля». Во яно што, меджду протчым!
Янка. Няма чаго казаць — баранілі! У лапці абува-лі, з торбамі пушчалі ды ў сібірскія катаргі вывозілі. Гзта называецца — баранілі!
Мікіта. А што вы, наваспечаныя рэспубліканцы, хэ-хэ-хэ! беларусы ці як там… што вы маніцёся бара-ніць, бо дагэтуль, меджду протчым, вы яшчэ нічога не ўбаранілі!
Янка. Мы баронім саміх сябе ад вашай навалы.
Мікіта. А, меджду протчым, нічога не выходзіць: вашы сходкі ці там з'езды раскідаюцца, а саміх на казённы хлеб садзяць. Хэ-хэ-хэ! раскідаюць — во, i ўсё тут.
Янка. Але, раскідаюць, але! Толькі ж думак нашых і сам люцыпар не раскідае — бо мы служым вялікай ідэі вызвалення.
Мікіта. Усё гэта глупства. Меджду протчым, ідэя — вельмі скупая Пані: ні шэлега сваім слугам не плаціць — хоча, каб на яе ўсе дарма працавалі. А ў мяне, хэ-хэ-хэ! Пане профэсар, душа рэальная: хто мне лепей плаціць, таму і служу і кіхаць хачу на ўсякія ідэі. Мая лінія жыцця вельмі простая.
Янка. Памыляецеся, Пане рэгістратар. Ваша лінія не простая — а крывабокая, — цямняцкая ваша лінія і ўжо вядзе вас туды, адкуль не варочаюцца.
Мікіта (стукаючы кулаком па стале). Меджду протчым… меджду протчым… вы мяне абражаеце. Я не цямняк, Пане… Пане дырэктар беларускай басоты.
Янка. Выбачайце, я крыху пагарачыўся. (Выходзіць у свой пакой.)
