Тутэйшыя
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

 Тутэйшыя

Трагікамедыя «Тутэйшыя» (1922) доўгія дзесяцігоддзі лічылася супярэчлівым і слабым у ідэйна-мастацкіх адносінах творам. Быццам народны пясняр у нечым не разабраўся і чагосьці не змог пераканаўча паказаць. У «Тутэйшых» выявілася тая ж трывога Купалы за лёс Бацькаўшчыны, народа, што і ў іншых яго творах. Толькі форма была абрана іншая — пра набалелае, сур'ёзнае пісьменнік гаворыць сродкамі камічнага. Дзеянне ў трагікамедыі адбываецца ў вельмі складаны перыяд для беларускага народа, калі Беларусь стала арэнай змагання паміж Захадам і Усходам, калі адна акупацыя змянялася другой (Аленка кажа пра бацьку, што ён акупантаў «возіць, возіць, ды ніяк вывезці не можа»). За няпоўныя два гады, што ўзноўлены ў творы, чатыры разы мянялася ўлада. Персанажы твора, аднак, у гэтых гістарычных падзеях не ўдзельнічаюць. Ніхто з іх не абараняе тую ці іншую ўладу са зброяй у руках, не прызнае за сваю. Акрамя Дамы, Пана, Спраўніка, якіх, нібы восеньскія апалыя лісты з месца на месца бязмэтна ганяе вецер часу, усе яны застаюцца дома. Могуць толькі з'язджаць у вёску і зноў вяртацца ў горад, як Здольнік і бацька з дачкой Гарошкі. Дом, у якім жывуць героі Купалы (у шырокім сэнсе — гэта ўся Беларусь, у вузкім — кватэра Мікіты Зноска, дзе адбываюцца амаль усе падзеі твора), няўтульны і ненадзейны. Ды і жыхары яго мала падобныя на гаспадароў. Сімвалічны ў гэтым сэнсе пачатак чацвёртай дзеі, дзе Гануля сядзіць на вузлах і вяжа панчоху. Разам з тым Купала акцэнтуе ўвагу на іншай трагедыі народа, трагедыі «тутэйшасці». Яна выявілася ў недастаткова развітай самасвядомасці, пасіўнасці, абыякавасці, што ператварыла людзей у старонніх назіральнікаў уласнага лёсу, у бязвольную інертную масу, якая не здольна заявіць пра свае правы.
Тутэйшыя
Тутэйшыя
·
Янка Купала
Оқыдыңыз ба? Не айтасыз?
👍Ұсынамын
Комментарий жазу
Екатерина Пылило
Екатерина Пылилодәйексөз келтірді1 ай бұрын
Мы баронім саміх сябе ад вашай навалы.
Комментарий жазу
Kseniya Liohenkaya
Kseniya Liohenkayaдәйексөз келтірді6 ай бұрын
Маладое піва заусёды шуміць.
Комментарий жазу
Kseniya Liohenkaya
Kseniya Liohenkayaдәйексөз келтірді6 ай бұрын
Мы наракаем, што цяпер цяжка жывецца, а як падумаеш, дык i уперад не вялікі мёд быў.
Комментарий жазу