Покуль сонца ўзыдзе
Қосымшада ыңғайлырақҚосымшаны жүктеуге арналған QRRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

автордың кітабын онлайн тегін оқу  Покуль сонца ўзыдзе

Ян Чачот

Покуль сонца ўзыдзе...

Покуль сонца ўзыдзе, Раса выесць вочы;

Кепска, як аконам

Лаяць, біць ахвочы.

Пане ты наш, пане!

Будзь жа нам ласкавы, Не дай аканома,

Што асцёбаць жвавы; Хто мужычкоў глуміць, Надвое варожыць:

Грош пану ў кішэню, А два сабе ўложыць.